Жаночая партыя "Надзея" ліквідавана




НазваЖаночая партыя "Надзея" ліквідавана
Дата канвертавання25.12.2012
Памер21.22 Kb.
ТыпДокументы

Hlod1011noch



Жаночая партыя “Надзея” ліквідавана


Сёньня Вярхоўны суд Беларусі задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай жаночай партыі “Надзея”. Судзьдзя Ігар Мільто ў сваім рашэньні спаслаўся на тое, што партыя сыстэматычна парушала дзейнае заканадаўства. Лідэр “Надзеі” Алена Яськова назвала рашэньне “палітычна матываваным”. На працэсе быў наш карэспандэнт Уладзімер Глод.


Агучваючы рашэньне, судзьдзя Ігар Мільто пералічваў парушэньні закону з боку жаночай партыі: у прыватнасьці, “Надзея” ня мае юрыдычнага адрасу, далёка ня ўсе суполкі і філіі стаяць на ўліку ў рэгіянальных уладных структурах, партыя займалася дзейнасьцю за межамі тэрыторыі Беларусі.


Менавіта паездка ў Чарнігаў, дзе летась у сьнежні праходзіў устаноўчы сход “Саюзу левых партыяў” з удзелам прадстаўнікоў “Надзеі”, на думку Алены Яськовай, і стала галоўнай прычынай закрыцьця партыі:


“Судзьдзя Вярхоўнага суду спадар Бабкоў прыпыніў справу аб разглядзе скаргі заснавальнікаў “Саюзу левых партыяў” на адмову ў рэгістрацыі такога саюзу да разгляду справы аб ліквідацыі партыі “Надзея”. То бок гэтыя два працэсы ўзаемазьвязаныя”.


Сакратар ЦК Партыі камуністаў беларускай Алена Скрыган прысутнічала на гэтым судовым працэсе. Яна зьвярнула ўвагу на тое, што прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі пераважна зьвярталіся да фактаў пяці- і нават сямігадовай даўнасьці.


Алена Скрыган гаворыць, чым гэта выклікана:


“Калі б былі падставы за гэты год для ліквідацыі партыі “Надзея”, дык яны былі б прадстаўленыя. Але такіх падставаў няма, і таму міністэрства зьбірае ўсё, што ёсьць. Яно абапіраецца не на закон аб палітычных партыях, а на Грамадзянскі кодэкс. Нам здаецца, што так не павінна быць, паколькі новая рэдакцыя закону аб палітычных партыях была прынятая пазьней за Грамадзянскі кодэкс. Зморам бяруць, як кажуць. Няма фактаў, на змор бяруць”.


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Ўладзімер Навасяд, камэнтуючы рашэньне Вярхоўнага суду, дадае, што ўжо пяты год бяз усякага посьпеху спрабуе зарэгістраваць у Міністэрстве юстыцыі Партыю свабоды і прагрэсу:


“У краіны Беларусь вельмі прыгожае жаночае імя – Беларусь. І ня дзіўна, што ў жаночай партыі цягам прыкладна апошніх дзесяці гадоў высокі рэйтынг адносна іншых палітычных партыяў. Таму відавочна, што патрэбна нанесьці ўдар па структуры, якая трымае свой сьцяг і ўвесь час адказвае на лісты зь Міністэрства юстыцыі. Дарэчы, калі мы апошні раз спрабавалі рэгістраваць сваю партыю, дык у нас дадаткова запрасілі 760 аркушаў паперы. А калі мы іх прынесьлі ў міністэрства, дык нам параілі накіраваць іх праз пошту. Вось так ставяцца да палітычных партыяў і грамадзянскіх ініцыятываў у нашай краіне”.


Уладзімер Глод, Менск


У судзе “Надзея” запатрабавала дзяржаўных гарантый. 09.10.2007.

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/10/58487A9F-47B8-4102-BCE4-37910B59D394.html

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Жаночая партыя \"Надзея\" ліквідавана iconЭкзамен па гі сторы І Беларус І 9 класс (1 варыянт) 1
Адзіная партыя, якая не пагадзілася супрацоўнічаць з Часовым урадам пасля Лютаускай рэвалюцыі 1917г., — гэта партыя

Жаночая партыя \"Надзея\" ліквідавана iconКансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – бнф (Партыя бнф)
Талбухіна каля Гадзіньнікавага заводу (ст мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Ідзем на Курапаты

Жаночая партыя \"Надзея\" ліквідавана iconПраграма Рыгора Кастусёва Свабода І адказнасць. Эканамічны рост. Незалежнасць І Еўраатлантычны выбар
Рыгор Кастусёў І партыя бнф ідуць на прэзідэнцкія выбары, каб абараніць карэнныя інтарэсы беларускага народу. Партыя бнф – старэйшая...

Жаночая партыя \"Надзея\" ліквідавана iconУ дзярждуму прайшлі толькі чатыры партыі (апрача "Единой России", камуністы (11,6 галасоў), ультра-нацыяналістычная лібэрал-дэмакратычная партыя
У дзярждуму прайшлі толькі чатыры партыі (апрача "Единой России", – камуністы (11,6 галасоў), ультра-нацыяналістычная лібэрал-дэмакратычная...

Жаночая партыя \"Надзея\" ліквідавана iconСолыкава Надзея Іванаўна

Жаночая партыя \"Надзея\" ліквідавана icon28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф
Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя...

Жаночая партыя \"Надзея\" ліквідавана icon28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф
Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя...

Жаночая партыя \"Надзея\" ліквідавана iconНадзея Паляк "Чым я жыву, тым ганаруся"

Жаночая партыя \"Надзея\" ліквідавана iconСёньня ў Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя "За незалежную Беларусь", якую ініцыявала Партыя бнф. Перадае наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі
Сёньня ў Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя “За незалежную Беларусь”, якую ініцыявала Партыя бнф. Перадае наш карэспандэнт Алесь...

Жаночая партыя \"Надзея\" ліквідавана iconУ слоніме жыве незвьчайная жанчына народны майстар Надзея Пятроўна Салейка (у дзявоцтве Сунцова). Родам яна з хутара Лешна. Базавую адукацыю атрымала ў
У слоніме жыве незвьчайная жанчына народны майстар Надзея Пятроўна Салейка (у дзявоцтве Сунцова). Родам яна з хутара Лешна. Базавую...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка