Зьявілася адсутнае ў справе 17. 10. 2011 пасьля вынясеньня рашэньня суда «Асобнае вызначэньне» суда ад 17. 10. 2011, якое датычыцца несваечасовасьці апавяшчэньня заяўнікоў выканкамам




НазваЗьявілася адсутнае ў справе 17. 10. 2011 пасьля вынясеньня рашэньня суда «Асобнае вызначэньне» суда ад 17. 10. 2011, якое датычыцца несваечасовасьці апавяшчэньня заяўнікоў выканкамам
старонка1/5
Дата канвертавання22.11.2012
Памер0.63 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5
У Жодзінскі гарадзкі суд,

Берасьцейская, 5а

Аляксея Лапіцкага,

Сьвятланы Лапіцкай

_________________

г.Жодзіна,

________


Па матэрыялах справы №2-1893-2011 ад 15.09.2011 і скарзе на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) службовых асобаў Жодзінскага выканкаму ў часе падачы заявы 07.08.2011 і атрыманьня 19.08.2011 і 07.09.2011 адказаў аб забароне мірнага сходу грамадзянаў у выглядзе пікетаваньня, замоўленага на 22.08.2011г. на афіцыйна вызначанай пляцоўцы ў горадзе.


Заўвагі й пярэчаньні на пратакол

судовага паседжаньня ад 25.10.2011


Пры азнаямленьні з пратаколам судовага паседжаньня 25.10.2011 у матэрыялах справы заўважана, што:

  1. адсутнічаюць запыты суду ад 13.10.2011 з канкрэтна зфармуляванымі пытаньнямі, на якія прыйшлі адказы з ГАЎС (А.Чынкін), «ЦГБ» (Буцько), ЖКГ (Кімейша);

- Гэта не дазваляе ўбачыць на колькі карэктна ці дакладна было пастаўленае пытаньне, а таксама на колькі абаснаваным, поўным і дакладным зьяўляецца адказ.

(У выпадку, калі кіраўнікі праігнаравалі прадстаўленьне запрошаных матэрыялаў па запыту суда, няма аніякай верагоднасьці, што яны дадзеныя матэрыялы маюць, яны зьяўляюцца датычнымі разглядаемай сытуацыі, яны адпавядаюць закону й будуць навогул скарыстоўвацца пры непасрэдным кантакце з заяўнікамі.)

  1. Зьявілася адсутнае ў справе 17.10.2011 пасьля вынясеньня рашэньня суда «Асобнае вызначэньне» суда ад 17.10.2011, якое датычыцца несваечасовасьці апавяшчэньня заяўнікоў выканкамам;

- Гэты дакумэнт не агучваўся, не прадстаўляўся, не выдаваўся ў копіі й прымаўся ўпотай, што кажа пра:

а) відавочнае парушэньне працэсуальных нормаў, як і тое, што

б) у ім не даецца ацэнка вывучаных у судзе абставінаў: пацьверджаных сьведкава й дакумэнтальна ў судзе правапарушэньняў з боку службовых асобаў выканкаму, якія адзначаліся ў скарзе намі як заяўнікамі й пацярпелымі ад дадзеных дзеяньняў грамадзянамі.



У пратаколе пры гэтым, як і ў выказваньнях судзьдзі скарга на неправамерныя дзеяньні (бзьдзеяньне) службовых асобаў выканкаму называецца як скарга на рашэньне выканкаму, што штучна й безпадстаўна звужае ейны прадмет доказу да аднаго з аспрэчваемых актаў, зьдзесьненых непасрэдна кіраўніцтвам выканкаму.


Неадпавенасьці, якія патрабуюць выпраўленьня ў пратаколе асноўнага паседжаньня:


  1. Перапынак для азнаямленьня заяўнікоў з далучанымі да справы дакумэнтамі быў абвешчаны як і прасіў А.Лапіцкі на 15 хвілінаў, а не «да 15 гадзінаў 13 кастырчніка 2011 года», як пазначана ў пратаколе на стар. 2 (гл. пачатак перадапошняга абзацу).




  1. Тут жа замест фразы «Пытаньне: Вы азнаёміліся з матэрыяламі справы? Адказ: Так, дадатковага часу мне не патрэбна.» - было так:

«Пытаньне: Азнаёміліся? Адказ: Так.

Пытаньне: іншыя хадайніцтвы будуць?


  1. Адказ: «Ёсьць паўторнае хадайніцтва аб выкліку ў суд старшыні выканкаму М.Амельянчука ...»

Прыведзеная матывацыя заявы хадайніцтва й само паўторнае хадайніцтва (1-ае заяўлялася ў папярэднім паседжаньні) аб выкліку ў суд старшыні выканкаму М.Амельянчука гучала па іншаму, чым пазначана ў пратаколе.


  1. Так фраза «Я заяўляю хадайніцтва выклікаць у суд і дапытаць у якасці сведкі старшыню Жодзінскага гарвыканкама Амельянчука М.М., таму што рашэнне аб забароне правядзення масавага мерапрыемства прымаў толькі ён, і толькі ён можа растлумачыць і абаснаваць свой адказ.» - ня поўная, яе трэба дапоўніць агучанай у хадайніцтве матывацыяй (гл. далей: п.2 і п.3), бо акрамя

«1) у ягоным распараджэньні аб забароне адсутнічае канкрэтная матывацыя, таму толькі ён адзін можа й патлумачыць, на якіх канкрэтна падставах ён вырашыў прыняць такое рашэньне; (што пазначана ў тым жа абз. 7 «Адказ:...»),

у якасьці матываці гучала тое, што:

«2) у мінулым заяўнікі мелі станоўчую практыку правядзеньня кансультацыяў, пікетаваньняў і масавых мерапрыемстваў, калі адказным за ідэалёгію ў выканкаме быў М.Амельянчук, які ведае працэдуру, якая дазваляе гарантавана рэалізоўваць нашыя правы на мірныя сходы адпаведна арт. 35 Канстытуцыі;

3) толькі старшыня выканкаму, які асабіста прымае рашэньні па дазволе ці забароне мірнага сходу можа ўзгадніць нашы патрабаваньні й выпрацаваць такую працэдуру, якая была б зразумелая для нас заяўнікоў і якая б потым зьдзяйсьнялася, была законнай і рэалізоўвалася выканкамам.»


  1. Прадстаўніца зацікаўленага боку В.Вэргель абаснавала сваю нязгоду наступнымі словамі, якія трэба дадаць:

«Калі заяўнікі хочуць пагаварыць з старшынём выканкаму, дык

судовая зала ня месца для такіх асабітых сустрэчаў ...», - і далей

пратакольнае.


  1. На стар.2 пасьля адмовы ў хадайніцтве выклікаць М.Амельянчука – не было таго хадайніцтва прадстаўніцы зацікаўленага боку якое пазначана адразу ніжэй ... Таму, пазначаны напрыканцы стар. 2 і ў пачатку стар. 3 увесь ніжэй пазначаны «блёк» - у судовым працэсе адсутнічаў: «Прадстаўнік дзяржаўнага органа заявіў хадайніцтва аб далучэнні да справы копіі скаргі Лапіцкага А.І., змешчанай 19 жніўня 2011 года ў кнізе заўваг і прапаноў Жодзінскага гарвыканкама, а таксама копіі распараджэння выканаўчага абавязкі старшыні выканкама аб прадастаўленні сацыяльнага водпуску Сенчанка А.Ф. для здачы экзаменацыйнай сесіі, якая займалася адпраўкай Лапіцкім адказу на іх заяву аб правядзенні масавага мерапрыемства, і копіі даведкі-вызаву на імя Сенчанка А.Ф.

Заяўнікі Лапіцкі А.І. і Лапіцкая С.П. не пярэчаць.

Суд

Вызначыў:

Задаволіць хадайніцтва прадстаўніка зацікаўленага боку і далучыць да справы копію скаргі Лапіцкага А.І., змешчаную 19 жніўня 2011 года ў кнізе заўваг і прапаноў Жодзінскага гарвыканкама, а таксама копію распараджэння выканаўчага абавязкі старшыні выканкама аб прадастаўленні сацыяльнага водпуску Сенчанка А.Ф. для здачы экзаменацыйнай сесіі, і копію даведкі-вызаву на імя Сенчанка А.Ф.»


  1. Акрамя таго, адзначаны запіc у Кнізе заўвагаў і прапановаў А.Лапцікага прадстаўляўся да справы выканкамам не па хадайніцтве прадстаўніка зацікаўленага боку, а па хадайніцтве заяўніка, задаволеным у папярэднім судовым паседжаньні (гл. тлумачэньні й момант далучэньня дакумэнту ў п. 10 ніжэй).




  1. Адразу пад гэтым «блёкам», які трэба прыбраць, бо адзначанае ў ім зусім тут не адбывалася ў судовым працэсе, а фраза «Старшынёй абвяшчаецца скарга» не адпавядае сапраўднасьці. Замест гэтага трэба дадаць:


Старшыня пытае ў заяўнікоў: «Ці ёсьць неабходнасьць зноў

агучваць скаргу, якая агучвалася на папярэднім паседжаньні?!.»


Адказ: «Няма такой неабходнасьці.»


Таму тут скарга не агучваецца. А з дазволу заяўнікоў абвяшчаецца рэзалютыўная частка скаргі й удакладняюцца патрабаваньні заяўнікоў.


  1. На стар. 3 перад фразай «Старшынёй абвяшчаюцца паясненні заяўніка Лапіцкага А.І., дадзеныя ім у папярэднім судовым пасяджэнні» ... у судовым паседжаньні прапушчаныя важныя абставіны судовага паседжаньня, якія маюцца ў аўдыё запісу, прадстаўленым таксама для падрыхтоўцы пратаколу ў суд (сакратарка Л.Чарненка).


Таму тут трэба дадаць наступпнае:


***---***


Заяўнікі сьведчаць пра адсутнасьць у матэрыялах справы неабходных дакумэнтаў (копіяў узораў патрабуемых для заключэньня дамоваў з ГАЎС, «ЦГБ», ЖКГ; прэйскуранты коштаў на іхныя паслугі з градацыяй прысутнай у Законе «Аб масавх мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь»).

У папярэднім паседжаньні (па адпаведным задаволеным хадайніцтве) судом было пастаноўлена дадзеныя дакумэнты запатрабаваць, каб разглядзець і вывучыць у судзе.

Ён нагадвае пра гэтую пастанову суда судзьдзе Т.Трацюк. І пра тое, што суд гэтую сваю пастанорву ня выканаў. Калі ў адказ старшыня судовага паседжаньня выказвае сумненьне ў тым, што яна такую пастанову прымала, заяўнік нагадвае ёй як усё адбывалася, а таксама спасылаецца на фіксацыю дадзенага важнага для разгляду скаргі ў судзе факту папярэдняга судовага паседжаньня ў праслуханым ім аўдыёзапісе дадзенага паседжаньня.


Судзьдзя без праслухоўваньня дадзенага запісу адзначае на гэта, што «заяўнік мае права заявіць такое хадайніцтва зноў» і тут жа – чарговы раз запытваецца ў прадстаўніцы зацікаўленага боку В.Вэргель пра ейную думку наконт дадзенага хадайіцтва (!?).


Прадстаўніца зацікаўленага боку на гэты раз з хадайніцтвам не пагаджаецца. «На маю думку тэкст дадзеных дамоваў ня мае дачынеьня да разглядаемай справы. Бо матывы якімі карыстаўся выканкам, калі забараняў масавыя мерапрыемствы ў гэтых дамовах ня бачныя, як і ў памерах тарыфаў.»


Адбылася дыскусыя, у якой заяўнік зноў тулмачыў тое, што казаў у папярэднім паседжаньні. Было сказана таксама, што «ў сытуацыі, калі ад заяўнікоў патрабуецца заключаць нейкія дамовы, якія ніхто ня бачыў і ня ведае таксама пра ўзровень тарыфаў, коштаў і патрабуемых такім чынам ад заяўнікоў аб'ёмаў аплаты выдаткаў ..., заяўнікі маюць права бачыць запатрабаваныя дакумэнты, каб упэўніцца, што яны навогул ёсьць, што яны не парушаюць заканадаўства ..., каб іх можна было на законных падставах скарыстоўваць альбо аспрэчыць у адпаведным па законе парадку ў судзе ... »

Заяўнік задаў пытаньне прадстаўніцы зацікаўленага боку:

«Ці выказвае выканкам патрабаваньне далучаць дамовы да заяваў, каб замаўляемыя мірныя сходы атрымлівалі дазвол? Ці ў выніку патрабаваньне зводзіца да неабходнасьці прыкладаць да заявы абавязальніцтва заключыць такія дамвы?»


Старшыня паседжаньня спыняе спрэчку й не прапануе адказаць на пытаньне прадстаўніцы зацікаўленага боку, а прапануе:

«вярнуцца да разгляду дадзенага хадайніцтва пасьля апытаньня сьведкаў, якія зьявіліся» (!?).


Заяўнік пярэчыць. Ён кажа, што «тыя сьведкі, якія зьявіліся толькі пацьвердзяць дадаткова неправамерныя дзеяньні па перашкодах заяўнікам у рэалізацыі іхных правоў на камунікацю, на зварот і атрыманьне матываванага адказу ...ў межах пададзенай у выканкам заявы на пікетаваньне ...»


Старшыня паседжаньня перапыняе тлумачэньне заяўніка й ...

пагаджаецца вызначыцца па ўзьнятым заяўніком пытаньні аб не рэалізаванай судом пастанове адносна задаволенага у папярэднім судовым паседжаньні хадайніцтва аб запатрабаваньні з арганізацыяў адзначаных дакумэнтаў для належнага вывучэньня іх у судовым паседжаньні.

Старшыня судовага паседжаньня – чарговы раз (пасьля пастановы ў папярэднім паседжаньні) задавальняе хадайніцтва аб запатрабаваньні дакумэнтацыі ў ГАЎС, «ЦГБ», ЖКГ і кажа, што для запатрабаваньня й атрыманьня адзначаных дакумэнтаў спатрэбіцца дадактовы час.


***----***


  1. Пасьля зачытаньня тлумачэньняў заяўнікоў у папярэднім паседжаньні, якія фактычна «адзін у адзін» адлюстроўвалі сутнасьць скаргі заяўнікоў далей на стар. 3, у апошнім абзацы з словаў «Адказ: Так, заўваг не маю і хачу дадаць, што мы, як заяўнікі на правядзенне масавага мерапрыемства, усе выдаткі, звязаныя з правядзеннем мерапрыемства, былі гатовы кампенсаваць самастойна. Ніякіх узораў дамоў з прадпрыемствамі, адказнымі за забеспячэнне бяспекі і парадку пад час правядзення марапрыемства, я не бачыў, а суд указаныя мной дакументы не запатрабаваў. Я лічу, што ніхто дакладна не вывучыў нашу заяву, а толькі выказваюць нейкія домыслы.», - адначана тое, што заяўнікі не казалі, а таксама так не казалі.

Гэты абзац не адпавядае сапраўднасьці, бо ў дадзены момант А.Лапіцкім былі заяўленыя наступныя дапаўненьні да тлумачэньня сваёй пазыцыі, якія трэба занесьці ў пратакол:

«Акрамя таго, я зараз паглядзеў дакумэнт. І тое Рашэньне выканкаму ад 2005 году, утрымлівае 4.п, у якім адзначаецца «вызначыць, што выдаткі зьвязаныя зь мэдычным абслугоўваньнем, прыборкай тэрыторыі й аховай грамадзкага парадку нясуць арганізатары мерапрыемства. Тобок у гэтым дакумэнце няма такой канкрэтыкі адносна парадку кампэнсацыі гэтых выдаткаў. Калі выдаткі ёсьць у законе сказана, што ў 10 дзённы тэрмін арганізатары абавязаныя аплаціць гэтыя выдаткі. Тобок пра гэтыя выдаткі ідзе размова, пра выдаткі, якія рэльна былі. Мы ж у сваім звароце адзначылі, што бярэм на сябе ахову грамадкага парадку, мэдычныя абслугоўваньне, прыборку тэрыторыі, а таксама далі гарантыі дзейнічаць у межах заканадаўства. Такім чынам мы пацьвердзілі, што гатовыя несьці выдаткі, аплочваць, кампэнсоўваць выдаткі па адпаведным законе ў дзесяцідзённы тэрмін, калі такія будуць.

І тут пра дамовы. Чаму мы ставім пытаньне пра дамовы. Таму, што ніхто гэтых дамоваў ня бачыў, ніхто з гамадзянамі, якія замаўляюць мірныя сходы ў межах рэалізацыі сваіх грамадзянска-палітычных правоў ня стане размаўляць адносна заключэньня дамоваў, асабліва дзяржаўныя суб'екты, пакуль няма дазволу на гэтыя мерапрыемствы з боку выканкаму. Таму, я зьвяртаю ўвагу на тым, што як засьведчыла сп. Вэргель ад выканкаму на папяпрэднім паседжаньні, яны на цяперашні момант трактуюць свае патрабаваньні як неабходнасьць заяўнікоў прыкладаць да заяўкі аб масавым мерапрыемстве ўжо не самі дамовы, а абавязкі па заключэньні такіх дамоваў. Ці - аплаціць такія выдаткі?

Пытаньне да прадстаўніцы зацікаўленага боку: «Як вы правільна казалі?»

Старшыня: «А.І. вы зараз удакладняеце свае тлумачэньні, а потым будзем задаваць пытаньні.»


Працяг: «Добра. Дык вось гэты момант – справа ў тым, што ніхто аб'ектыўна належным чынам па законе не вывучыў нашую заяву – не разабраўся ў тым, што мы гатовыя несьці выдаткі, кампэнсаваць выдаткі, як патрабуе рашэньне №781 ад 2005 году. Ну так, у нас у заяве нямы слова «дамова». Але ў Рашэньні выканкаму таксама яго няма. Яго дарэчы няма і ў самім законе - няма, як ні слова пра дамовы, гэтак і самаго слова «дамова». Але проста было высьветліць нашую пазыцыю, а не дадумваць і толькі на падставе гэтага рабіць забарону мірнага сходу. Калі б нашая заява разглядалася ў адпаведнасьці з патрабваньнямі заканадаўства, Закона «Аб масавых мерапрыемствах...» і Закона «Аб зваротах грамадзянаў» вывучалася аб'ектыўна - патрэбна было б не рабіць домыслы, не дадумваць, а ўдакладніць нашую пазыцыю. Бо калі мы нясем адказнасьць за ўсё па законе, значыцца гатовыя несьці адказнасьць і за выдаткі. Значыцца ў дадзенай сытуацыі мы абсалютна не парушаем 4 п. гэтага Рашэньня выканкаму №781 ад 2005г. І гэта трэба было проста ўлічваць выканкамам, калі выносілася рашэньне па заяўцы. Што не было зроблена.»


  1. Старонка 5, абзац 5 з словаў «Адказ: Так, заўваг няма. Хачу дабавіць, што ...» - увесь абзац. Тут у тлумачэньнях прадстаўніцы зацікаўленага боку В.Вэргель перастаўленыя месцамі ейныя аргумэнты. Акрамя таго, адразу пасьля спасылкі на падачу заявы не за 15, а 13 дзён, пазначана фраза «У сувязі з гэтым ім было адказана».

Такіх словаў В.Вэргель - зусім не праізносіла. Асабліва ў кантэксьце адзначанага вышэй.

Таму, у выніку адвольнага запісаньня тлумачэньняў В.Вэргель у пратаколе зьмяніліся акцэнты ў ейным выказваньні, якія скажаюць сэнс адзначанага ёй у судовым працэсе.

Гэта даказваецца таксама тым, што ў далейшым на пытаньне заяўніка адносна тэрміну падачы заявы ... - В.Вэргель канкрэтна адзначыла зусім адваротнае, чым тое, што вынікае з кантэксту адзначанага вышэй у пратаколе.

А менавіна неабходна адзначыць: «Выканкам не ўлічваў дадзены момант пры вынясеньні забароны на заяўленае мерапрвемства.»


  1. Старонка 5 абзац 5, той жа, разглядаемы абзац з дадатковымі тлумачэньнямі В.Вэргель па сваёй пазыцыі ў судзе - гучаў адпаведна па іншаму.

Таму ў ім, трэба занесьці ў пратакол тое, што прагучала ў судовым паседжаньні:

1) «Першае, у арт.5 Закону... адзначана, што заяўка падаецца за 15 дзён, і згодна з ч.8 арт. 5 тэрмін падачы заявы адлічваецца з тэрміну ейнай рэгістрацыі ў гарвыканкаме. Таму мы лічым, што заяўка была пададзена з парушэньнем гэтага тэрміну, бо яна была зарэшістраваная 09 жніўня ў гарвыканкаме, што менш чм 15 дзён да заяўляемага.»

2) «У заяўцы Лапіцкіх адзначана, што яны бяруць не выдаткі зьвязаныя з мерапрыемствам, а бяруць на сябе непасрэдна само забесьпячэньне парадку, мэдычнае абслугоўваньне ..., што зьяўляецца як у нашым адказе напісана недастатковым. Але я навогул лічу, што гэта зьяўляецца адсутнасьцю ў заяўцы пазначаных мераў па забесьпячэньні, бо Лапіцкія не зьяўляюцца належнымі ворганамі, арганізацыямі, якія могуцб аказваць такія паслугі. І пра выдаткі зноўку нічога не пазначана.»

3) «Па-трэцяе, хацела б адначыць, што судом была выклікана сьведка. Якая непасрэдна адказная ў выканкаме за працу з паштовай карэспандэнцыяй. Але яна ня можа прысутнічаць і даваць паказаньні, бо адпраўленая ў сацыяльны адпачынак у знаходзіцца ў Менску.

Я прадстаўляю суду даведку выклік і распраджэньне аб прадстаўленьні адпачынку. Але я магу патлумачыць, як яна тлумачыла, што згодна ейных інструкцяў па справаводзтве, калі яна атрымала адказ на заяву ад 16 жніўня, то яна аддае яе на пошту 16, а калі гэта было ўвечар, то 17 жніўня. І чаму пошта адправіла толкі 18 жніўня, яна патлумачыць ня можа. Таму я лічу, што ў яе - паважная прычына няяўкі.

4) І яшчэ - я магу адразу дадаць, была запрошаная скарга, якая рабілася А.Лапіцкім у Кнізе заўвагаў і прапановаў выканкаму.»


  • Тут бачна, што адзначаныя дакумэнты з выканкаму далучаліся не па хадайніцтве прадстаўніцы зацікаўленага боку В.Вэргель (гл. п. 4 і п. 5 вышэй), а па хадайніцтве заяўнкоў ... і адпаведных у сувязі з гэтым запатрабаваньнях суда, вынесеных у папярэднім паседжаньні 07 жніўня.

  • У такіх варунках, далучаныя дакумэнты не абвяшчаліся належным чынам дакладна, а таксама непасрэдна не прапаноўваліся для азнаямленьня заяўнікам.



11. Далей, тут жа на стар 5, пасьля абзацу 6 перад словамі «Старшыня

прапаноўвае заяўніку Лапіцкаму А.І. задаць пытанні ...» адразу

павінна быць зафіксавана наступнае:

Старшыня пытае ў заяўнікоў: «Вы ня супраць далучэньня да справы дадзеных дакумэнтаў?»


Адказ заяўніка: «Дакумэнты можна далучыць. Але мы фактычна не атрымалі сьведкавых тлумачэньняў, бо сьведка, які адказвае за свае словы перад законам гэта зумі іншае, чым паказаньні прадстаўніцы зацікаўленага боку В.Вэргель.

Калі сьведка ня можа зьявіцца ў суд, каб даць сьведкавыя паказаньні трэба ўзяць у яе пад адказнасьць, прадугледжаную законам, завераныя ейным подпісам пісьмовыя тлумачэньні.

Спасылкі на кепскую ці незразумелую працу пошты ад сп.Вэргель не сур'ёзныя, бо калі б сапраўды адказ атрымлівалі напрыклад 17 жніўня, на капэрце стаяла б такая дата.

Пошта так не працуе, яна ставіць ўваходную дату ў той дзень, калі карэспандэнцыя паступае для адпраўкі. Дадзеную заяву В.Вэгель трэба спраўдзіць на пошце, запрасіць у іх тлумачэньні, як яны працуюць з карэспандэнцыяй.»


Старшыня судовага паседжаньня: «Такой неабходнсьці я ня бачу, бо згодна Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу даказваць сваю пазыцыю гэта абавязак кожнага боку. Калі бок не прадставіў доказаў сваёй пазыцыі, то суд будзе ацэньваць яе зыходзячы з прадстаўленых доказаў.»


12. На стар. 5, пытанні заяўнікоў (гл. абзац 9).


Пытаньне А.Лапіцкага: «Вы на папярэднем паседжаньні не заяўлялі, у забароне мірнага мерапрыемства таксама не адзначалі, а сёньня вы заўважылі, што нашая заяўка быццам бы была несваечасова пададзеная. Вы лічыце, што момантам падачы заявы лічыццца не момант ейнай адпраўкі замоўнай паштовай карэспандэнцыяй, а момант рэгістрацыі ў выканкаме. Патлумачце зь якіх законных падставаў зробленая такая выснова?»


Адказ прадстаўніцы зацікаўленага боку: «Я казала, што гэта адзначана ў ч.4 і ч.8 арт. 5 Закона ...«Аб масавых мерапрыемствах...». І я з вамі згодная, што дадзены момант пры вынясеньні забароны выканкамам ня ўлічваўся.»


Пытаньне А.Лапіцкага: «Як вы як загадчыца юрыдычнага адзьдзелу выканкаму лічыце, калі б выканкам вырашыў зьвярнуць увагу на адзначаную вамі сёньня акалічнасьць пры дачы адказу на заяву арганізатарам мірнага сходу, ці мог бы ён на падставе дадзенага працэсуальнага моманту забараніць замаўляемае такім чынам мірнае мерапрыемства? Такая забарона мела б правамерны характар?»


Адказ прадстаўніцы зацікаўленага боку: «Я лічу, што так.»


Пытаньне А.Лапіцкага: «А як бы яна (падобная забарона) тады стасавалася з арт. 35 Канстытуцыі, які кажа, што мірныя мерапрыемствы, «якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзянаў..., гарантуюцца дзяржавай»? То бок выканкамам у нашым выпадку. Пры тым, арт. 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ёсьць абавязковы для выкананьня на тэрыторыі Беларусі (бо нашая дзяржава яго падпісала й гэты дакумэнт зьяўляецца часткаю дзейснага заканадаўства й абавязаны выконвацца ўсімі суб'ектамі права) кажа, што забараніць мірнае мерапрыемства можна толькі з трох важных падставаў у сукупнасьці, пералічаных намі падрабязна ў скарзе й тлумачэньнях: 1) калі ўтвараецца небясьпека й парушаюцца правы іншых грамадзянаў, 2) калі яна заснаваная на законе, зразумелая й прадказальная для гармадзянаў ...; 3) калі яна зьяўляецца неабходнай у дэмакратычным грамадзтве». Дык вось гэтая забарона, якая б рабілася на падставе адзначанага вамі працэсуальнага моманту й супярэчыла адзначаным больш важкім праўным дакумэнтам?»


Адказ прадстаўніцы зацікаўленага боку: «Канстытуцыя й міжнародныя дакумэнты вызначаюць правы якія Вам належаць. Але ёсьць парадак іх рэалізацыі. Гэты парадак устаноўлены Законам ...«Аб масавых мерапрыемствах...». І каб рэалізаваць гэтае права, якое адзначана ў Канстытуцыі, вам належыць выконваць гэты парадак. Выканкам лічыць, што вы яго не выканалі.»


13. На стар. 5 адразу далей.


Старшыня судовага паседжаньня: «Яшчэ. Задавайце пытаньні».


Пытаньне А.Лапіцкага: Мы на папярэднім паседжаньні высьветлілі, было пытаньне старшыні да прадстаўніцы выканкаму: «Ці трэба было далучаць дамовы? З кім канкрэтна іх трэба было заключаць?» Вы, як прастаўніца выканкаму тады заявілі адназначна, што ад нас патрабавалася не прыкласьці дамовы, а абавязальніцтвы заключыць такія дамовы, для пагашэньня выдаткаў. Так, я зразумеў?»


Адказ прадстаўніцы зацікаўленага боку: «Так».


Заўвага суду з боку А.Лапіцкага ў сувязі з гэтым адносна агучанага ў судовым паседжаньні пратакольнага запісу пазыцыі прадстаўніка зацікаўленага боку: «Я лічу, што тут у пратаколе ёсьць недакладнасьць. Там ад прадстаўніцы выканкаму гучала менавіта гэтае патрабаваньне да нас як заяўнікоў – не далучэньне дамоваў, а далучэньне нашых абавязальніцтваў заключыць такія дамовы для пагашэньня выдаткаў пасьля правядзеньня мерапрыемства.»


Старшыня судовага паседжаньня задае пытаньне прадстаўніку зацікаўленага боку ў судзе: «Вольга Вітальеўна, што вы скажаце на тое, што вашыя тлумачэньні ў папярэднім судовым пасяджэньні адносна патрабаваньняў да заявы на правядзеньне масавага мерапрыемства гучалі менавіта так, як адзначыў заяўнік ...?»


Адказ прадстаўніцы зацікаўленага боку: «Я зразумела пытаньне й магу патлумачыць. Каб было ў пратаколе запісана наступнае. Патрабаваньні нашыя такія – каб з заяўкі было бачна, што арганізатары мерапрыемства плянуюць заключыць дамовы з арганізацыямі, якія забясьпечваюць грамадзкі парадак, мэдычнае абслугоўваньне й прыборку тэрыторыі. І - не патрабуе дакладаць адразу да заявы заключаныя дамовы.»


Старшыня судовага паседжаньня ўдакладніла: «Але са зьместу заявы, каб было бачна, што на арганізатарах абавязак такі ляжыць - заключыць такія дамовы.»


Адказ прадстаўніцы зацікаўленага боку: «Так. І яны аплоцяць гэтыя выдаткі»


Старшыня судовага паседжаньня ўдакладніла: «А ў заяўцы ... - толькі на сябе, што бяруць такі абавязак?»


Адказ прадстаўніцы зацікаўленага боку: «Так. Я лічу, што гэта правільна. Таму, што патрабаваньне заключыць дамовы перад тым, як выканкам дазволіць правядзеньне мерапрыемства – гэта неразумна. Бо ён можа забараніць яго і па іншых падставах.»


Заяўнік А.Лапіцкі: «Я прасіў бы, каб гэта было адлюстраванае належным чынам ...»


Старшыня судовага паседжаньня: «Гэта будзе адлюстравана ў гэтым пратаколе. Удакладненьні ў тлумачэньнях. Мы ж зараз не будзем крэсьліць тут нешта.

- Яшчэ пытаньні.»


Адказ прадстаўніцы зацікаўленага боку: «Трэба ўдакладніць таксама, што гарвыканкам не патрабуе нейкай тыпавой формы дамовы ў далейшым. Гэта можа быць адвольная форма. І арганізацыі могуць быць любыя, якія маюць права аказваць такія паслугі.»


Пытаньне заяўніка А.Лапіцкага: «Прыборку тэрыторыі, напрыклад, можа зьдзяйсьняць любы суб'ект, так? Нам трэба заключыць дамову з суб'ектам гаспадараньня?»


Адказ прадстаўніцы зацікаўленага боку: «Так, які фактычна аказвае такія паслугі.»


Пытаньне заяўніка А.Лапіцкага: «А з фізычнымі асобамі – нельга?»

Адказ прадстаўніцы зацікаўленага боку: «Нельга.»


Пытаньне заяўніка А.Лапіцкага: «А дзе такое тлумачэньне й патрабаваньне можна прачытаць у законе, калі яно законнае? Ці яно ёсьць? Ці яно агучана? Ці даведзена да грамадзянаў у законным парадку?»


Адказ прадстаўніцы зацікаўленага боку: «Гэта спэцыялісты павінны быць. Якая фізычная асоба?»


Заяўнік А.Лапіцкі ўдакладніў: «Не я не пра тое кажу. Вось напрыклад грамадзяне заяўляюць мерапрыемства. І ... і ім трэба дамовіцца. Яны даюць гарантыі. Мы таксама давалі гарантыі, але вы не зразумелі – гарантыі, што мы бярэм усю рэалізацыю мерапрыемства на сябе, гарантыі рэалізацыі мерапрыемства па законе на сябе. І плюс усе вось гэтыя рэчы – бярэм на сябе. У якім сэнсе «на сябе». Па-першае, я тлумачыў, мы разумеем, што пікет да 10 чалавек не патрабуе выдаткаў на прыборку тэрыторыі. Значыцца мы мелі наўвазе, што мы самастойна можам гэта рэалізаваць. Калі ж запатрабавана было выканкамам аказаньне мэдычных паслугаў, что мы лічым нам у дадзенай сытуацыі таксама не патрэбна, мы б таксама маглі заключыць дамову й аплаціць гэта. Тое ж самае зь міліцыяй. Калі б гэта былі рэальныя выдаткі, якія не выхадзілі б за межы абавязкаў міліцыі ахоўваць грамадзкі парадак і нас як грамадзянаў на гэтай тэрыторыі. Бо мы зьвяртаючыся з заявай у гарвыканкам, мы адначасна зьвяртаемся да ўсіх адзначаных установаў і да міліцыі, каб яна нас ахоўвала. Бо выканкам каардынуе дзейнасьць усіх адзначаных дзяржаўных установаў, а мы як грамадзяне маем права на ахову з боку міліцыі, якая выконвае такія функцыі, фінансуецца зь бюджэту, у тым ліку з нашых падаткаў. У такім стане, мы проста, ня ведаючы, што трэба заключаць, з кім заключаць, ня маючы прыкладаў такіх дамоваў, ня ведаючы такіх суб'ектаў, тарыфаў на гэтыя паслугі, мы проста бярэм гэта на сябе й не адмаўляемся ад адказнасьці. Так яно і ёсьць. ... )


У сувязі з зробленымі ўдакладненьнямі

Заяўнік А.Лапіцкі спытаў прадстаўніцу зацікаўленага боку.

Пытаньне: «Калі прайшло мерапрыемства. Хто тады ацэньвае – былі альбо не былі выдаткі? Трэба заключыць дамовы? У якім памеры? Тобок вось напрыклад быў пікет да 10 чалавек. Прастаялі паўтары гадзіны. Недзе з боку быў пост міліцыі. Міліцыянт звычайна кажа, я буду ў баку, калі што – зьвярніцеся. Адказны за мерапрыемства звычайна падтрылмлівае кантакт з гэтым міліцыянтам. Калі нічога не здарылася аніякіх выдаткаў з боку міліцыі не было. Такім чынам, міліцыянт – знаходзіўся на сваёй звычайнай тэрыторыі, за якую адказвае. Ніякіх выдаткаў не было. Нічога не патрэбна было прыбіраць. Адпаведна ніхто не пацярпеў, нікому не спатрэбілася аказваць мэдычную дапамогу. У такім выпадку выканкам можа дазволіць не заключаць адпаведныя дамовы?»


Адказ прадстаўніцы зацікаўленага боку: «На нашу думку такія выдаткі павінныя быць у любым выпаду, таму што міліцыянт будзе стаяць там спэцыяльна з-за таго, што там праводзіцца масавае мерапрыемства. Яны дапамагаюць вам арганізоўваць масавае мерапрыемства. Гэта не функцыя міліцыі як ворганаў нутраных справаў. Заключэньне дамовы з ЖКГ мае пад сабою тое, што на месцы правядзеньня мерапрыемства будзе ўсталяваны кантэйнэр для сьмецьця. І гэта ўжо выдаткі – паставіць кантэйнэр для сьмецьця, - туды улёткі вашыя кідаць, каб яны не валяліся пад нагамі.Тое ж самае з мэдычнага абслугоўваньня. Гэта маецца наўвазе, што вы не будзеце тэлефанаваць, каб нехта прыехаў, калі камусьці будзе кепска. А машына з мэдсестрою ... »


Пытаньне заяўніка А.Лапіцкага: «Скажыце, як блізка ад пікета ўсё гэта павінна знаходзіцца? І кантэйнэр вялікі? Якога памеру?»


Адказ прадстаўніцы зацікаўленага боку: «Я ня ведаю. Гэта ў ЖКГ бачна ведаюць.»


Пытаньне заяўніка А.Лапіцкага: «А ці не дастаткова сьметніцаў, якія ў горадзе праз кожных 50 мэтраў знаходзяцца? Альбо пакета ў арганізатара, каб сабраць некалькі паперак, калі такія будуць кінутыя пад ногі.»


Адказу няма


Старшыня судовага паседжаньня: «А.І., мы ж не будзем тут абмяркоўваць закон, які ўжо прыняты парлямэнтам і зацьверджаны...!?»


Адказ заяўніка А.Лапіцкага: «Як раз вось гэтыя ўсе патрабаваньні выканкаму й незаконныя. Я хацеў бы гэта ў судзе разглядзець і пачуць.»


Пытаньне заяўніка А.Лапіцкага: «Добра. Кантэйнэр як далёка будзе стаяць ад пікету?»


Адказ прадстаўніцы зацікаўленага боку: «Гэта вы ўжо будзеце высьвятляць у арганізацыі, якая аказвае такія паслугі»


Старшыня судовага паседжаньня спыняе пытаньні на той падставе, што дадзеныя кансультацыі можна праводзіць у прыёмны час у выканкаме. Бо яны датычацца будучых заяваў і не датычацца разглядаемага пытаньня. Мы ж ня будзем тут даваць кансультацыі?!»


Заяўнік А.Лапіцкі ўдакладняе пытаньне: «Я высьвятляю парадак зьвазаны з падачай заявы, патрабаваньнямі да яе й законнасьцю такіх патрабваньняў. Маё пытаньне палягала ў тым, што мы пасьля правядзеньня мерапрыемства павінныя заключыць дамовы ды ў 10 дзённы тэрмін аплаціць выдаткі, калі такія былі?»


Старшыня судовага паседжаньня адказвае замест прадстаўніка зацікаўленага боку: «Дамовы трэба заключыць да правядзеньня мерапрыемства. Я так разумею.»


Заяўнік А.Лапіцкі ўдакладняе: «Да правядзеньня мерапрыемства гэта калі? У які час канкрэтна? ... Чым гэта рэгулюецца?»


Адказ прадстаўніцы зацікаўленага боку: «Я так разумею, калі вы атрымаеце рашэньне аб дазволе, і ...»


Пытаньне заяўніка А.Лапіцкага: «Вось мы напрыклад атрымалі гіпатэтычны дазвол у суботу. Ці адразу перад суботай, як у гэты раз. Мерапрыемства ў панядзелак. З кім мы можам заключыць дамовы ў суботу-нядзелю?»


Старшыня судовага паседжаньня адказвае замест прадстаўніка зацікаўленага боку: «Гэтае пытаньне датычыцца вашых заяваў на будучае, сёньня мы разьбіраемся з мінулым. Калі мы будзем разьбірацца ў вашых будучых плянах ... Давайце разьбірацца з гэтай справай.»


Заяўнік А.Лапіцкі адказвае: «Гэта не пра будучае, а пра сапраўднае, бо калі ўсё ж суд прызнае забарону мірнага неправмернай, нам прыйдзецца гэтую нашую заяву на пікетаваньне афармляць такім чынам. Я ж павінен ведаць, што ад нас патрабуецца дакладна і што ў такім выпадку рабіць. На колькі гэтыя патрабаваньні адкрытыя й зразумелыя грамадзянам-заяўнікам, а значыцца прапісаныя дакладна недзе ў законе. Тобок ці заснаваныя такія патрабваньні да заяўнікоў на законе?»


Старшыня пытае: «Вы хацелі, каб судове паседжаньне пераўтварылася ў кансультацыю?»


Заяўнік А.Лапіцкі адказвае: «А што вы думалі? Калі ў нас няма аніякага законнага, бачнага, зразумелага тлумачэньня гэтае працэдуры!


Старшыня на гэта адзначае: «Давайце з намі тады дамову заключаць, з судом, каб суд праводзіў такіх кансультацыі паміж выканкамам і грамадзянамі. Давайце так.»


Заяўнік А.Лапіцкі ўдакладняе свой адказ: «Я проста хацеў пачуць тлумачэньне выканкаму, як гэта ўсё неабходна рабіць. Каб убачыць на колькі патрабаваньні да заяўнікоў зразумелыя й законныя. Вось і ўсё.»


Старшыня на гэта адзначае: “Мы будзем разглядаць тут толькі тое, што датычыцца вашай заяўкі ад 07 жніўня і ад 19 жніўня, адказы выканкаму на іх і ўсё. Толькі гэта.”


СУД ПЕРАХОДІЦЬ ДА ДОПЫТУ СЬВЕДКАЎ

  1   2   3   4   5

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зьявілася адсутнае ў справе 17. 10. 2011 пасьля вынясеньня рашэньня суда «Асобнае вызначэньне» суда ад 17. 10. 2011, якое датычыцца несваечасовасьці апавяшчэньня заяўнікоў выканкамам iconЗьявілася адсутнае ў справе 17. 10. 2011 пасьля вынясеньня рашэньня суда «Асобнае вызначэньне» суда ад 17. 10. 2011, якое датычыцца несваечасовасьці апавяшчэньня заяўнікоў выканкамам
Жодзінскага выканкаму ў часе падачы заявы 07. 08. 2011 І атрыманьня 19. 08. 2011 І 07. 09. 2011 адказаў аб забароне мірнага сходу...

Зьявілася адсутнае ў справе 17. 10. 2011 пасьля вынясеньня рашэньня суда «Асобнае вызначэньне» суда ад 17. 10. 2011, якое датычыцца несваечасовасьці апавяшчэньня заяўнікоў выканкамам iconКанстытуцыі Рэспублікі Беларусь
На Рашэньне й Прыватнае вызначэньне Жодзінскага суда ад 17 кастрычніку 2011 году па скарзе заяўнікоў ад 15 верасьня 2011 году на...

Зьявілася адсутнае ў справе 17. 10. 2011 пасьля вынясеньня рашэньня суда «Асобнае вызначэньне» суда ад 17. 10. 2011, якое датычыцца несваечасовасьці апавяшчэньня заяўнікоў выканкамам iconОпределение Московского городского суда от 19 октября 2011 г. N 4г/5-8699/11
Лаврентьевой Т. В. Назарова В. И., поступившей 29 сентября 2011 года, на определение Нагатинского районного суда г. Москвы от 24...

Зьявілася адсутнае ў справе 17. 10. 2011 пасьля вынясеньня рашэньня суда «Асобнае вызначэньне» суда ад 17. 10. 2011, якое датычыцца несваечасовасьці апавяшчэньня заяўнікоў выканкамам iconОпределение вас РФ № вас-835/12 по делу № А74-3314/2010 от 07. 02. 2012
Арбитражного суда Республики Хакасия от 09. 02. 2011 по делу № А74-3314/2010, постановления Третьего арбитражного апелляционного...

Зьявілася адсутнае ў справе 17. 10. 2011 пасьля вынясеньня рашэньня суда «Асобнае вызначэньне» суда ад 17. 10. 2011, якое датычыцца несваечасовасьці апавяшчэньня заяўнікоў выканкамам iconСправка по результатам обобщения практики рассмотрения Прохладненским районным судом гражданских дел о признании гражданина недееспособным за 6 месяцев 2011 г
Судьей Прохладненского районного суда кбр головашко О. А., помощником судьи – Коготыжевым А. М., консультантом суда – Гофман Т. Э....

Зьявілася адсутнае ў справе 17. 10. 2011 пасьля вынясеньня рашэньня суда «Асобнае вызначэньне» суда ад 17. 10. 2011, якое датычыцца несваечасовасьці апавяшчэньня заяўнікоў выканкамам iconСанкт-петербургский городской суд кассационное определение от 20 января 2011 г. N 33-632/2011
Судебная коллегия по гражданским делам Санкт-Петербургского городского суда в составе

Зьявілася адсутнае ў справе 17. 10. 2011 пасьля вынясеньня рашэньня суда «Асобнае вызначэньне» суда ад 17. 10. 2011, якое датычыцца несваечасовасьці апавяшчэньня заяўнікоў выканкамам iconАдміністратыўна асуджанага 30. 06. 2011
Жодзінскі гарадзкі суд праз разноску толькі ў аўторак, 05. 07. 2011г раніцай. Гэта ўдалося высьветліць толькі а 10-00 пасьля 3-х...

Зьявілася адсутнае ў справе 17. 10. 2011 пасьля вынясеньня рашэньня суда «Асобнае вызначэньне» суда ад 17. 10. 2011, якое датычыцца несваечасовасьці апавяшчэньня заяўнікоў выканкамам iconПриговор именем Российской Федерации
Ук РФ присоединить частично наказание по приговору от 25. 07. 2005 года к отбытию 5 лет 6 месяцев лишения свободы. Освобожден 11....

Зьявілася адсутнае ў справе 17. 10. 2011 пасьля вынясеньня рашэньня суда «Асобнае вызначэньне» суда ад 17. 10. 2011, якое датычыцца несваечасовасьці апавяшчэньня заяўнікоў выканкамам iconНа решение Арбитражного суда Красноярского края
Красноярскому краю : Орешниковой М. Б., представителя по доверенности от 11. 01. 2011

Зьявілася адсутнае ў справе 17. 10. 2011 пасьля вынясеньня рашэньня суда «Асобнае вызначэньне» суда ад 17. 10. 2011, якое датычыцца несваечасовасьці апавяшчэньня заяўнікоў выканкамам iconРешением Арбитражного суда Тульской области от 15. 07. 2009 заявленные Обществом
Постановлением Двадцатого арбитражного апелляционного суда от 25. 09. 2009 решение суда

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка