Кацярына Салаўёва нарадзілася 9 сакавіка 1988 года ў Вэнгрыі ў гарадку Вэспрэм. Калі яе бацьку, вайскоўца, перавялі служыць у Беларусь, сям’я пераехала спачатку




НазваКацярына Салаўёва нарадзілася 9 сакавіка 1988 года ў Вэнгрыі ў гарадку Вэспрэм. Калі яе бацьку, вайскоўца, перавялі служыць у Беларусь, сям’я пераехала спачатку
Дата канвертавання25.12.2012
Памер14.26 Kb.
ТыпДокументы
Кацярына Салаўёва


Кацярына Салаўёва нарадзілася 9 сакавіка 1988 года ў Вэнгрыі ў гарадку Вэспрэм. Калі яе бацьку, вайскоўца, перавялі служыць у Беларусь, сям’я пераехала спачатку ў Заслонава, а потым у Лепель. Там Каця скончыла сярэднюю школу і паступіла ў Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт на гістарычна-філязофскі факультэт.


З дзяцінства Кацярына цікавілася беларускай мовай. У школе нават удзельнічала ў алімпіядах. На фарміраваньне яе грамадзкай пазыцыі паўплывалі творы Ул.Караткевіча, а таксама газэты “Народная Воля” і “Наша Ніва”, якія выпісвалі яе бацькі.


Ва ўнівэрсытэце Кацярына пазнаёмілася з актывістамі моладзевага дэмакратычнага руху з Менску і Полацку. Ад першага курса пачала ўдзельнічаць у акцыях апазыцыі.


Кацярына Салаўёва лічыць, што жанчына ў беларускай палітыцы мусіць быць лэдзі. А гэта, паводле яе, выхаваньне, тактоўнасьць і талерантнасьць.

Яна лічыць, што дзяўчынкам больш пасуе жаночае адзеньне. Пры гэтым Каця сама ў вольны час любіць гуляць у футбол.


Моладзевую актывістку Кацярыну Салаўёву абвінавачваюць паводле трох крымінальных артыкулаў


Паводле пратаколу затрыманьня, дзяўчыну абвінавацілі ў пашкоджаньні дзяржаўнай маёмасьці. 29 кастрычника ёй інкрымінавалі яшчэ два артыкулы Крымінальнага кодэксу: удзел у незарэгістраванай арганізацыі (арт.193) і зьнявага дзяржаўнай сымболікі (арт.139). Апошняе абвінавачаньне зьвязана з падзеямі 30 кастрычніка, калі нехта падзер на шматкі дзяржаўны сьцяг РБ, які вісеў над будынкам полацкай пракуратуры. Па факту зьнявагі дзяржсымболікі была заведзеная крымінальная справа, і цяпер у гэтым учынку абвінавачваюць Кацярыну Салаўёву.


Супрацоўнікі КДБ правялі 29 кастрычника ў пакоі студэнцкага інтэрнату, дзе жыве Кацярына, ператрус, і знайшлі балёнчыкі з фарбаю. Пасьля экспэртызы высьветліцца, ці рабіліся гэтай фарбай палітычныя графіці, што зьявіліся апошнім часам ў Полацку.


Любоў Лунёва, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Кацярына Салаўёва нарадзілася 9 сакавіка 1988 года ў Вэнгрыі ў гарадку Вэспрэм. Калі яе бацьку, вайскоўца, перавялі служыць у Беларусь, сям’я пераехала спачатку iconАда Райчонак нарадзілася ў Віцебску 10 красавіка 1937 году. У часе вайны сям’я пераехала спачатку ў Шаркоўшчыну, а потым у Полацак

Кацярына Салаўёва нарадзілася 9 сакавіка 1988 года ў Вэнгрыі ў гарадку Вэспрэм. Калі яе бацьку, вайскоўца, перавялі служыць у Беларусь, сям’я пераехала спачатку iconБеларускай мовай, І цяпер прапагандуе яе паўсюль у сям’і, у бізнэсе… Вучылася спачатку на мэханіка-матэматычным факультэце бду, потым скончыла факультэт
Нарадзілася ў 1978 годзе ў Нямеччыне. Да 15 гадоў жыла ў Нямеччыне І латвіі. У 15 гадоў сям’я пераехала ў Беларусь. Крысьціна вельмі...

Кацярына Салаўёва нарадзілася 9 сакавіка 1988 года ў Вэнгрыі ў гарадку Вэспрэм. Калі яе бацьку, вайскоўца, перавялі служыць у Беларусь, сям’я пераехала спачатку iconЗакончыла Менскі пэдагагічны інстытут, бду І эгу. Мае спэцыяльнасьці пэдагога-дэфэктоляга, эканаміста-юрыста І палітоляга
Кулей нарадзілася ў 1960 годзе ў вёсцы Крукі Брагінскага раёну Гомельшчыны, яе маці працавала настаўніцай беларускай мовы ў школе,...

Кацярына Салаўёва нарадзілася 9 сакавіка 1988 года ў Вэнгрыі ў гарадку Вэспрэм. Калі яе бацьку, вайскоўца, перавялі служыць у Беларусь, сям’я пераехала спачатку iconБруславская Марыя Іванаўна (дзявочая прозвішча Абрагімовіч) нарадзілася ў 1925 годзе ў вёсцы Чысты Бор, дакладней, каля вёскі Чысты Бор, на хутары. Сям’я была
У 1936 годзе бацьку забралі на высылку як кулака, хаця ён быў серадняком. З высылкі ён не вярнуўся. У 1939 годзе аб’ядноўвалі хутары...

Кацярына Салаўёва нарадзілася 9 сакавіка 1988 года ў Вэнгрыі ў гарадку Вэспрэм. Калі яе бацьку, вайскоўца, перавялі служыць у Беларусь, сям’я пераехала спачатку iconАнкета да заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь
Прозвішча, імя, імя па бацьку (пазначце ўсе прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, якія Вы раней мелі; калі, дзе І па якой прычыне Вы...

Кацярына Салаўёва нарадзілася 9 сакавіка 1988 года ў Вэнгрыі ў гарадку Вэспрэм. Калі яе бацьку, вайскоўца, перавялі служыць у Беларусь, сям’я пераехала спачатку iconАляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel
Нарадзіўся 18 траўня 1972 года ў Смалявічах. Калі Саша быў у 5-гадовым узросьце, сям’я пераехала ў Менск. Скончыў птв-23 па спэцыяльнасьці...

Кацярына Салаўёва нарадзілася 9 сакавіка 1988 года ў Вэнгрыі ў гарадку Вэспрэм. Калі яе бацьку, вайскоўца, перавялі служыць у Беларусь, сям’я пераехала спачатку iconАляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту "Нэйра Дзюбэль"
Нарадзіўся 18 траўня 1972 года ў Смалявічах. Калі Саша быў у 5-гадовым узросьце, сям’я пераехала ў Менск. Скончыў птв-23 па спэцыяльнасьці...

Кацярына Салаўёва нарадзілася 9 сакавіка 1988 года ў Вэнгрыі ў гарадку Вэспрэм. Калі яе бацьку, вайскоўца, перавялі служыць у Беларусь, сям’я пераехала спачатку iconАлена Аляксандраўна Арэшыдзе нарадзілася ў Казахстане. Маці Кацярына, паходзіць з Украіны, а бацька Аляксандар зь Беларусі. Абодва, у Казахстан выехалі уздымаць
Казахстане. Маці Кацярына, паходзіць з Украіны, а бацька Аляксандар зь Беларусі. Абодва, у Казахстан выехалі уздымаць цаліну. Там...

Кацярына Салаўёва нарадзілася 9 сакавіка 1988 года ў Вэнгрыі ў гарадку Вэспрэм. Калі яе бацьку, вайскоўца, перавялі служыць у Беларусь, сям’я пераехала спачатку iconЮлія Казуліна, студэнтка іу курса факультэта міжнародных адносінаў Белдзяржунівэрсытэту. Малодшая дачка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна
Нарадзілася 4 красавіка 1986 года ў Менску. Калі яе прынесьлі з роддому, бацька адразу ж назваў яе Лялькай. Гэта ласкавая мянушка...

Кацярына Салаўёва нарадзілася 9 сакавіка 1988 года ў Вэнгрыі ў гарадку Вэспрэм. Калі яе бацьку, вайскоўца, перавялі служыць у Беларусь, сям’я пераехала спачатку iconІнфармацыйная гадзіна "Чым жыве мая Беларусь"
Рабяты, у нашым класе праводзіцца конкурс на самую папулярную сямейную газету. Вам была прапанавана анкета для бацькоў, І дома вы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка