Алімпіяда па беларускай мове. 9 Клас лінгвістычны конкурс




НазваАлімпіяда па беларускай мове. 9 Клас лінгвістычны конкурс
Дата канвертавання22.11.2012
Памер25.79 Kb.
ТыпКонкурс
Алімпіяда па беларускай мове. 9 КЛАС

Лінгвістычны конкурс

1.Вызначыць колькасць гукаў у словах, падаўшы iх праз транскрыпцыю:

дзядзька, дождж, надзея, ледзьве, падземны, паджарка, персiдскi, сузор’е, ураджай, яечня.

2.Да замежных (запазычаных з iншых моў) слоў падабраць беларускiя адпаведнiкi-сiнонiмы:

алфавiт, баталiя, вiкторыя, арбiтр, iнтэрвал, iнцыдэнт, дэфект, лозунг, мемуары, дыскусiя, рэвiзiя, экзамен.

3.Запiсаць правiльна:

(па) брацку, (па) свойму, (на) ляту, (па) першае, (да) цямна, (да) заўтра, (з) разбегу, (у) абдымку, (у) прыкуску, (з) роду, у (бок) лесу, (на) пагатове.

4.Перакласцi словы на беларускую мову:

вообразить, вдохновить, предупредить, соответствовать, убедить, осуществить, пренебречь, совершить, приобрести, предугадать, презирать, уверить.

5.Растлумачыць фразеалагiзмы:

соваць нос- павесiць галаву-


надзьмуць губы- зарубiць на носе-


пагрэць рукi- даць драпака-

6.Паставiць назоўнiкi у форме Р. склону адз.лiку:

тэкст, азот, авёс, розум, з’езд (з гары), з’езд (канферэнцыя), пераезд (чыгуначны), пераезд (на другое месца), пейзаж (карцiна), пейзаж (мясцовасць), ясень (дрэва), ясень (будаўнiчы матэрыял), балет, талент (рыса характару), сад (пладовыя дрэвы).

7.Утварыць прыметнiкi ад наступных слоў:

Беласток, Швецыя, Iрак, Брэст, Палессе, Навагрудак, Астрахань, Ака, Нiжнi Ноўгарад, Казань, турыст, студэнт, гiгант, журналiст, калмык, таварыш, сусед, чэрвень, чырвоны флот, грамада.

8.Утварыць дзеепрыметнiкi залежнага стану прошлага часу:

аблаяць, пабялiць, напаiць, падстрэлiць, вызвалiць, расчынiць, падмесцi, развеяць, прынесцi, расчапiць, намуляць, пасалiць, выесцi, абклеiць.

9.Паставiць знакi прыпынку, вызначыць тып сказа, пабудаваць схему:

Мы накiроўваемся да сялiбы якая тоне ў зелянiне дрэў каб паглядзець на двор на тыя шыбы ў якiя некалi Паэт глядзеў (Максiм Танк).


Тэкст для водгуку

ЁСЦЬ МАТЧЫНА ЛЮБОЎ

Есць матчына любоў.

Яе не зблытай

З нiякай, бо няма нiдзе такой –

Пяшчотнай, бескарыслiвай, адкрытай.

Шчаслiвы ты, пакуль яна з табой.


Ёсць матчына любоў.

Яна будзiла

На золку, каб радоўку не праспаць.

I невядома мне, якая сiла

Mагла з пасцелi цёплай падымаць.


Есць матчына любоў.

З ей забываеш

I крыўду, i бяду, i гузакi.

Яе цяпло да сконку адчуваеш,

Як дотык добрай, ласкавай рукi.


Ёсць матчына любоў.

Яна спрадвеку

Была, як спадарожнiца жыцця.

Цi прыгажун ты будзеш, цi калека –

Ты для яе – любiмае дзiця.


Ёсць матчына любоў.

Ты ей аддзячыш.

Яна табе душу ўсю аддае.

З дзявочаю, мужчынскай i дзiцячай

Нiколi ты не зблытаеш яе.


Ёсць матчына любоў.

Яна нам свецiць

I ў блiзкай, у далекай старане.

I колькi б я не жыў на гэтым свеце,

Любi адною – матчынай! – мяне.

(Юрась Свiрка)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алімпіяда па беларускай мове. 9 Клас лінгвістычны конкурс iconАлімпіяда па беларускай мове. 9 клас Лінгвістычны конкурс
Як вы назавеце трапічную расліну з тоўстымі прадаўгаватымі калючымі лістамі: альяс ці альянс?

Алімпіяда па беларускай мове. 9 Клас лінгвістычны конкурс iconЛінгвістычны конкурс вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для 10-11 класаў гімназій І ліцэяў тлумачальная запіска
«Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс» арыентаваны на вучняў 10-11 класаў філалагічнага напрамку ліцэяў...

Алімпіяда па беларускай мове. 9 Клас лінгвістычны конкурс iconАлімпіяда па беларускай мове І літаратуры 8 клас

Алімпіяда па беларускай мове. 9 Клас лінгвістычны конкурс iconИнформация для родителей и учащихся гимназии перечень
Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс, Х–хі класы ліцэяў І гімназій

Алімпіяда па беларускай мове. 9 Клас лінгвістычны конкурс iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад

Алімпіяда па беларускай мове. 9 Клас лінгвістычны конкурс iconАлімпіяда па беларускай мове 8 клас
Вызначце, колькі разоў гукі, якія складаюць слова воз, сустракаюцца ў наступным тэксце

Алімпіяда па беларускай мове. 9 Клас лінгвістычны конкурс iconАлімпіяда па беларускай мове 8 клас
Вызначце, колькі разоў гукі, якія складаюць слова воз, сустракаюцца ў наступным тэксце

Алімпіяда па беларускай мове. 9 Клас лінгвістычны конкурс iconШкольная алімпіяда па беларускай мове 9 клас 1 тур 2012/2013
Голле, аконны, паддзеўка, суддзя, узбярэжжа, чуллівы, спражэнне, гадзіннік, печчу, аддаленасць, паданне

Алімпіяда па беларускай мове. 9 Клас лінгвістычны конкурс iconІ літаратурны студэнцкі конкурс г. Гродна
У рамках Дзён літаратуры І культуры на кафедры рускай І беларускай моў уа “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” адбылася...

Алімпіяда па беларускай мове. 9 Клас лінгвістычны конкурс iconБесперапынная алімпіяда па беларускай мове, 5 клас
Змяніце словы або падбярыце роднасныя, каб праверыць напісанне зычных: перабежчык, падстрыгчы, градка, на лавачцы, краявід, нялёгка,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка