Змест І арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы І літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе батура Т. В




НазваЗмест І арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы І літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе батура Т. В
Дата канвертавання28.10.2012
Памер145.59 Kb.
ТыпДокументы


ЗМЕСТ І АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З НАСТАЎНІКАМІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
І ЛІТАРАТУРЫ Ў 2012/2013 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ


Батура Т. В.,

метадыст вышэйшай катэгорыі

ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”


Для паспяховай рэалізацыі мэт і задач навучання беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі неабходна наладзіць эфектыўнае ўзаемадзеянне розных узроўняў метадычнай вертыкалі. Плануючы метадычную работу ў 2012/2013 навучальным годзе, неабходна ўлічваць асаблівасці новага навучальнага года, запатрабаванні і запыты педагогаў, выяўленыя ў ходзе анкетавання, а таксама аналіз вынікаў рэспубліканскага маніторынгу ўзроўню навучанасці і метадычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні якасці адукацыі па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Звяртаем увагу, што ў 2012/2013 навучальным годзе завяршаецца пераходны перыяд, вызначаны Міністэрствам адукацыі для ўкаранення ў адукацыйны працэс новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” і якаснай арганізацыі навучання беларускай мове. У сувязі з гэтым рэкамендуем абагульніць вопыт работы ўстаноў адукацыі па рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” і правесці раённыя, абласныя, рэспубліканскі падагульняльныя семінары (сакавік – май 2013 года).

Акрамя таго, з мэтай павышэння ролі і значнасці кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, развіцця айчыннай літаратуры 2012 год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам кнігі. Метадычным службам неабходна ў новым навучальным годзе працягнуць работу з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, якая будзе накіравана на павышэнне цікавасці вучняў да беларускай літаратуры, на ўдасканаленне літаратурнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Такім чынам, адной з асноўных мэт метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе з’яўляецца ўдасканаленне якасці моўнай і літаратурнай адукацыі.

Рэспубліканскі ўзровень метадычнай дзейнасці

Паведамляем, што ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў 2012/2013 навучальным годзе плануецца правесці наступныя мерапрыемствы:

  • павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ліцэяў, гімназій, вучэбна-педагагічных комплексаў «Зместава-тэхналагічнае забеспячэнне якасці адукацыйнага працэсу» (8.10.2012 – 20.10.2012 г. і 18.02.2012 – 02.03.2012 г.). Праграма павышэння кваліфікацыі ўключае наступныя пытанні: якасць адукацыі ў сучасных умовах; кампетэнтнасны падыход у адукацыі; прыярытэты і каштоўнасці культуры ў ідэалагічнай рабоце; даследчыцкая дзейнасць педагога; кіраванне вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў; роля кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў павышэнні якасці адукацыі; псіхолага-педагагічнае суправаджэнне работы з адоранымі вучнямі; метадычныя аспекты падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры; сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы; кіраванне праектнай дзейнасцю вучняў у адукацыйным працэсе па беларускай мове і літаратуры і інш.;

  • рэспубліканскі семінар (лістапад 2012 г.) – для метадыстаў абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі, метадыстаў раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, кіраўнікоў раённых метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры «Культуралагічны аспект выкладання літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі». У рамках семінара плануецца разгледзець наступныя пытанні:

  • духоўна-асобасная накіраванасць літаратуры як вучэбнага прадмета;

  • далучэнне вучняў да каштоўнасцей нацыянальнай культуры на ўроках літаратуры;

  • погляд на прыроду як каштоўнасць культуры;

  • вывучэнне беларускай літаратуры і рускай літаратуры ў кантэксце сусветнай;

    • навучальны семінар на платнай аснове (лістапад 2012 г.) – для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Эфектыўны ўрок беларускай літаратуры. Аўтарская сістэма выкладання лаўрэата конкурсу “Настаўнік года 2009” Г. А. Сухавай»;

  • семінар-практыкум (люты 2013 г.) для членаў рэспубліканскай творчай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў у працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры»;

  • падагульняльны семінар (май 2013 г.) для метадыстаў інстытутаў развіцця адукацыі, кіраўнікоў метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Вопыт работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”».

Абласны ўзровень

Рэкамендуем на базе абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі правесці наступныя міжкурсавыя мерапрыемствы:

  • Інструктыўны семінар-нараду (жнівень 2012 г.) для метадыстаў раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць выкладанне вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. На нарадзе прапануем звярнуць увагу на наступныя пытанні:

    1. Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры.

    2. Сучаснае вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

    3. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў пераходны перыяд.

    4. Асноўныя напрамкі метадычнай работы ў раёне ў 2012/2013 навучальным годзе.

      • Навучальны семінар “Чытанне як від вучэбнай дзейнасці”. На семінары прапануем разгледзець наступныя пытанні:

  1. Пераемнасць у змесце вучэбных праграм па літаратурным чытанні і беларускай літаратуры паміж І і ІІ ступенямі агульнай сярэдняй адукацыі.

  2. Фарміраванне чытацкіх уменняў і літаратурнай кампетэнцыі вучняў у працэсе выкладання беларускай літаратуры.

  3. Метадычныя прыёмы вывучэння літаратурнага твора. Узроставыя асаблівасці ўспрымання мастацкага твора.

  4. Выхаванне ўдумлівага чытача на ўроку беларускай літаратуры.

  5. Фарміраванне бібліяграфічнай і чытацкай культуры вучняў.

  6. Узаемадзеянне сям’і і школы ў далучэнні дзяцей да чытання.

    • Падагульняльны семінар “Вопыт работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. У ходзе работа семінара могуць быць разгледжаны наступныя пытанні

1. Планаванне і арганізацыя работы ўстановы адукацыі па рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў пераходны перыяд.

2. Работа метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па вывучэнні змен у правапісе (прадстаўленне вопыту).

3. Эфектыўныя практыка навучання арфаграфіі.

4. Выкарыстоўванне інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій пры вывучэнні арфаграфіі.

Раённы ўзровень

У 2012/2013 навучальным годзе для работы метадычных фарміраванняў у раёне прапануецца агульная тэма “Папярэджванне ўстойлівых памылак і цяжкасцей у вучняў пры авалодванні зместу вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

На пасяджэннях метадычных фарміраванняў (метадычнага аб’яднання, школы перадавога педагагічнага вопыту, школы маладога настаўніка і інш.) прапануем абмеркаваць пытанні, звязаныя з павышэннем якасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры:

  • тэкстацэнтрычны падыход да навучання беларускай мове як фактар фарміравання моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў;

  • шляхі ўдасканалення арфаграфічных, пунктуацыйных і арфаэпічных уменняў і навыкаў пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры;

  • развіццё чытацкай культуры вучняў пры вывучэнні беларускай літаратуры;

  • дыферэнцыяцыя і індывідуалізацыя працэсу навучання беларускай мове і літаратуры;

  • роля ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей у аптымізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры;

  • развіццё пазнавальных інтарэсаў, творчых здольнасцей вучняў на факультатыўных занятках па беларускай мове і літаратуры;

  • выкарыстанне кантрольна-вымяральных матэрыялаў для атрымання інфармацыі аб ходзе і выніках навучання беларускай мове і літаратуры;

  • выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у працэсе навучання беларускай мове і літаратуры ў здароўезберагальных умовах.

Пры планаванні работы метадычных фарміраванняў неабходна арыентавацца на тэматыку пасяджэнняў метадычных аб’яднанняў. З улікам акрэсленых у іх пытанняў, складаецца план работы метадычных фарміраванняў, вызначаецца метадычны прадукт іх дзейнасці і форма прадстаўлення на агульным метадычным аб’яднанні.


Пасяджэнні метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры раёна

прапануем правесці па наступнай тэматыцы:

Тэма: «Папярэджванне ўстойлівых памылак і цяжкасцей у вучняў пры асваенні зместу вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”»

І. Інструктыўна-метадычная нарада “Арганізацыя адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры і змест метадычнай работы ў 2012/2013 навучальным годзе” (секцыя настаўнікаў беларускай мовы)


ІІ. Фарміраванне чытацкіх уменняў вучняў у працэсе выкладання беларускай літаратуры


ІІІ. Шляхі ўдасканалення арфаграфічнай пільнасці вучняў


ІV. Сістэма работы настаўніка беларускай мовы па развіцці вуснага і пісьмовага маўлення вучняў


V. Выніковае пасяджэнне



Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні пасяджэнняў раённага МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на 2012/2013 навучальны год

Тэма пасяджэння

Пытанні для абмеркавання

Заўвагі

І. Інструктыўна-метадычная нарада “Арганізацыя адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры і змест метадычнай работы ў 2012/2013 навучальным годзе”

Тэрмін правядзення: жнівень

Навукова-метадычны блок

Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Сучаснае вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Вучэбна-метадычны блок

Асаблівасці выкладання беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2012/2013 навучальным годзе з улікам аналізу вынікаў адукацыйнага працэсу ў рэгіёне за 2011/2012 навучальны год.

Роля факультатыўных заняткаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове ў пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Практычны блок

Арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў раёне: планаванне работы метадычных аб’яднанняў і іншых метадычных фарміраванняў на год.

ПГ: Аналіз нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць адукацыйны працэс па беларускай мове і ліатаруры.

ШУПМ: Прэзентацыя новых навукова-метадычных і вучэбна-метадычных выданняў па беларускай мове і літаратуры.

ІІ. Фарміраванне чытацкіх уменняў вучняў у працэсе выкладання беларускай літаратуры

Тэрмін правядзення: кастрычнік

Форма правядзення: праблемны семінар


Навукова-метадычны блок

Фарміраванне чытацкай культуры вучняў ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага асяроддзя як грамадская праблема.

Шляхі фарміравання матывацыі ў вучняў да самастойнага чытання і ўстойлівага інтарэсу да яго.

Вучэбна-метадычны блок

Фарміраванне ўменняў творчага чытання і аналізу мастацкіх твораў на ўроку літаратуры (творчая дыскусія).

Работа настаўніка-славесніка па развіцці вуснага і пісьмовага маўлення вучняў у працэсе аналізу мастацкага твора (абарона вопыту педагагічнай дзейнасці).

Практычны блок

Трэнінг: аналіз урока літаратуры.


ШУПМ: фарміраванне вучэбна-інфармацыйных уменняў і навыкаў у працэсе вывучэння беларускай літаратуры.

ШППВ: эфектыўныя метады і прыёмы фарміравання разумення зместу мастацкага твора.

ШМН: праектаванне ўрокаў літаратуры па вывучэнні эпічных, лірычных і драматычных твораў.


ІІІ. Сістэма работы настаўніка беларускай мовы па развіцці вуснага і пісьмовага маўлення вучняў

Тэрмін правядзення: студзень

Форма правядзення: семінар-практыкум


Навукова-метадычны блок

Асноўныя прынцыпы методыкі развіцця маўлення і іх рэалізацыя ў працэсе выкладання беларускай мовы.

Вучэбна-метадычны блок

Прэзентацыя сістэмы работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па развіцці маўлення вучняў:

  • работа настаўніка-славесніка па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу вучняў і папярэджванні маўленчых і граматычных памылак (з вопыту работы).

  • метады і прыёмы работы па фарміраванні ў вучняў уменняў і навыкаў звязнага маўлення (педагагічная панарама).

Практычны блок: аналіз творчых заданняў


ПГ: эфектыўныя метады і прыёмы работы з тэкстам.

ТГ: развіццё творчых здольнасцей вучняў праз сістэму творчых заданняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

ШППВ: сістэма работы настаўніка па развіцці вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.

ІV. Шляхі ўдасканальвання арфаграфічнай пільнасці вучняў

Тэрмін правядзення: сакавік

Форма правядзення: падагульняльны семінар

Навукова-метадычны блок

Рэалізацыя агульнадыдактычных і прыватнаметадычных прынцыпаў навучання арфаграфіі ў працэсе выкладання беларускай мовы.

Агляд навукова-метадычнага і вучэбна-метадычнага забеспячэння рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Вучэбна-метадычны блок

Абмен вопытам работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”:

  • эфектыўныя метады і прыёмы навучання арфаграфіі, у тым ліку пры вывучэнні змен у правапісе .

  • выкарыстанне апорных схем як сродку фарміравання арфаграфічных навыкаў.

Практычны блок: кантроль і ацэнка арфаграфічнай пісьменнасці вучняў (узгадненне падыходаў да складання праверачных і кантрольных работ).


ШМН: дыферэнцыяцыя і індывідуалізацыя працэсу навучання арфаграфіі.

ПГ: роля тэкстацэнтрычныга падыходу ў навучання арфаграфіі.

ШППВ: вывучэнне складаных тэм арфаграфіі: эфектыўныя метады і прыёмы навучання.

ТГ: выкарыстанне сучасных сродкаў навучання для адпрацоўкі арфаграфічных навыкаў.

V. Выніковае пасяджэнне

Тэрмін правядзення: май

Форма правядзення: метадычны фестываль

Тэматыка прадстаўлення матэрыялаў на фестываль

1. Панарама адкрытых урокаў і мерапрыемстваў.

  1. Прэзентацыя дыдактычных матэрыялаў і ЭСН, распрацаваных настаўнікамі.

  2. Агляд- конкурс кабінетаў беларускай мовы і літаратуры.

  3. Выстава творчых работ вучняў і настаўнікаў і г.д.




ТГ: падрыхтоўка метадычнага фестывалю



Школа маладога настаўніка (ШМН)

Работу ШМН рэкамендуем прысвяціць планаванню ўрока з пазіцыі якасці акдукацыі і на пасяджэннях разгледзець наступныя пытанні:

  1. Тэхналогія мэтавызначэння. Актуалізацыя ведаў.

  2. Складнікі эфектыўнасці этапу вывучэння новага матэрыялу.

  3. Рацыянальная арганізацыя этапу замацавання, абагульнення і сістэматызацыі і яго роля ў фарміраванні трывалых ведаў вучняў.

  4. Роля рэфлексіі ў адукацыйным працэсе. Прыёмы рэфлексіі. Арганізацыя этапу інфармавання аб дамашнім заданні.

  5. Аналіз і саманаліз урока.

Неабходна адзначыць, што ў ходзе ажыццяўлення метадычнай работы з маладымі педагогамі найбольш дзейснымі будуць такія формы работы, як трэнінгі, ВДГ, майстар-класы, семінары-практыкумы, кансультацыі і інш.

Школа ўдасканальвання педагагічнага майстэрства (ШУПМ)

Работу ШУПМ ў 2012/2013 навучальным годзе можна арганізаваць па тэме “Фарміраванне агульнавучэбных і прадметных уменняў і навыкаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры як фактар якаснага адукацыйнага працэсу”. Прыкладная тэматыка пасяджэнняў ШУПМ:

  1. Фарміраванне ў вучняў навыкаў уласнай траекторыі вучэбнай дзейнасці (матывацыя, самакантроль, самарэалізацыя).

  2. Вучэбна-інфармацыйныя ўменні і навыкі і іх роля ў паспяховым навучанні.

  3. Фарміраванне вучэбна-інтэлектуальных уменняў і навыкаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

  4. Роля настаўніка-славесніка ў фарміраванні вучэбна-камунікатыўных уменняў і навыкаў.

  5. Работа настаўніка беларускай мовы і літаратуры па фарміраванні прадметных кампетэнцый вучняў.

Формы работы ШУПМ: практыкум, семінар, трэнінг, наведванне і аналіз урокаў і інш.

Школа перадавога педагагічнага вопыту (ШППВ)

У аснове работы школы перадавога педагагічнага вопыту ляжыць працэс азнаямлення, вывучэння эфектыўнай педагагічнай практыкі па пэўнай праблеме і ўкаранення яго ў адукацыйны працэс. Для работы ШППВ можа быць прапанавана наступная агульная тэма: “Вывучэнне цяжкіх тэм: эфектыўныя метады і прыёмы навучання”. Пасяджэнні ШППВ могуць быць праведзены па наступных пытаннях:

1. Эфектыўныя метады і прыёмы фарміравання разумення зместу мастацкага твора.

2. Эфектыўная практыка па папярэджванні ўстойлівых арфаграфічных, пунктуацыйных, граматычных, арфаэпічных і маўленчых памылак у вучняў.

3. Сістэма работы настаўніка беларускай мовы па развіцці вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.

Праблемныя групы

У ходзе работы праблемных груп (часовых груп, у склад якіх уваходзяць метадысты раёна і вопытныя настаўнікі) прапануецца распрацаваць наступныя пытанні:

1. Аналіз нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць адукацыйны працэс па беларускай мове і ліатаруры.

2. Тэкстацэнтрычны падыход да навучання беларускай мове як фактар фарміравання моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў.

3. Развіццё творчых здольнасцей вучняў у працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры.

Творчыя групы

У 2012/2013 навучальным годзе для работы творчай групы рэкамендуецца працягнуць па адным з наступных напрамкаў:

1. Выкарыстанне сучасных сродкаў навучання, у тым ліку ЭСН, на ўроках беларускай мовы і літаратуры як фактараў індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання.

2. Распрацоўка сцэнарыяў мерапрыемстваў да святкавання юбілеяў беларускіх пісьменнікаў (130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа, 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра, 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага і інш.).

Вынікі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў раёне, агляд лепшых дасягненняў педагогаў могуць быць прадстаўлены на метадычным фестывалі напрыканцы навучальнага года.

Літаратура

  1. Глинский, А. А. Управление системой методической работы в общеобразовательном учреждении : пособие для руководящих работников и специалистов учреждений общего среднего образования и системы повышении квалификации / А. А. Глинский. – Минск : Зорны верасень, 2008. – 252 с.

  2. Конаржевский, Ю. А. Анализ урока / Ю. А. Конаржевский. – М. : Образовательный центр «Педагогический поиск», 1999. – 336 с.

  3. Ксензова, Г. Ю. Оценочная деятельность учителя / Г. Ю. Ксензова. М. : Пед. общество России, 2000. – 122 с.

  4. Кульневич, С. В. Анализ современного урока / С. В. Кульневич, Т. П. Лакоценина. – Ростов/нД : Творческий центр «Учитель», 2001. – 176 с.

  5. Літаратурная адукацыя ў Беларусі на сучасным этапе: новыя падыходы і тэндэнцыі: зб. навук. арт. / уклад. А. І. Бельскі. – Мінск. : Нац. ін-т адукацыі, 2008. – 228 с.

  6. Лукьянова, М. И. Личностно-ориентированный урок: конструирование и диагностика: Учебно-методическое пособие / М. И. Лукьянова. – М. : Центр «Педагогический поиск», 2006. – 176 с.

  7. Ляшук, В. Я. Да пытання аб перспектыўных прыёмах, метадах, тэхналогіях выкладання літаратуры / В. Я. Ляшук // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – № 12. – С. 3–5.

  8. Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчанка. – Мінск: НІА, 2001. – 212 с.

  9. Протчанка, В. У. Арфаграфія – важны кампанент у сістэме работы па развіцці мовы / В. У. Протчанка // Беларуская мова і літаратура. – 1998. – № 4. – С. 14 –22..

  10. Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь: праблемы, перспектывы : матэрыялы Рэсп. навук.-практ. канф. (да 80-годдзя праф. В.У. Протчанкі, Мінск, 9 красавіка 2010 г. – Мінск : РІВШ, 2010. – 206 с.

  11. Хуторской, А. В. Современная дидактика / А.В. Хуторской. – СПб. : Питер, 2001. – 544 с.

  12. Шамякіна, Т. І. Якім быць уроку літаратуры / Т. І. Шамякіна // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – № 12. – С. 6–7.

  13. Яленскі, М. Г. Лінгвадыдактычная парадыгма асобасна арыентаванага навучання мове ў сучаснай школе / М. Г. Яленскі. – Мінск : НІА, 2002. – 212 с.







Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Змест І арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы І літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе батура Т. В iconЗмест І арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы І літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе батура Т. В
У сувязі з гэтым рэкамендуем абагульніць вопыт работы ўстаноў адукацыі па рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь...

Змест І арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы І літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе батура Т. В iconКатэгорыя
...

Змест І арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы І літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе батура Т. В iconПлан работы ма настаўнікаў пачатковых класаў на 2012/2013 навучальны год
Арганізацыя адукацыйнага працэсу на 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2012/2013 навучальным годзе

Змест І арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы І літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе батура Т. В iconПлан работы
Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове І літаратуры ў 2011/2012 навучальным годзе

Змест І арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы І літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе батура Т. В iconЗацверджана на пасяджэнні
Арганізацыя адукацыйнага працэсу па прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыкла ў 2012/2013 навучальным годзе

Змест І арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы І літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе батура Т. В iconАб выкладанні вучэбных прадметаў \"Беларуская мова\" І \" Беларуская літаратура\" ў 2012/2013 навучальным годзе
Асноўнымі мэтамі І задачамі навучання беларускай мове І літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца

Змест І арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы І літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе батура Т. В iconІ. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год
Асноўнай мэтай работы школы ў 2011/2012 навучальным годзе з’яўлялася развіццё гарманічнай, маральна І фізічна здаровай асобы, здольнай...

Змест І арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы І літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе батура Т. В iconПлан работы ма настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры на 2011/2012 навучальны год
Арганізацыя І правядзенне тэматычных мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 120-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча

Змест І арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы І літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе батура Т. В icon«Аб выкладанні вучэбных прадметаў \"Беларуская мова\" І \" Беларуская літаратура\" ў 2010/2011 навучальным годзе»
У агульнаадукацыйных установах з беларускай І рускай мовамі навучання на вывучэнне беларускай мовы І літаратуры прадугледжана наступная...

Змест І арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы І літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе батура Т. В iconГрафік работы гурткоў, спартыўных секцый у 2012/2013 навучальным годзе

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка