Асаблівасці намінацыі страў з варанай бульбы ў беларускай І ўкраінскай дыялектных мовах




НазваАсаблівасці намінацыі страў з варанай бульбы ў беларускай І ўкраінскай дыялектных мовах
Дата канвертавання25.12.2012
Памер95.31 Kb.
ТыпДокументы
Валатоўская Н.А.

Беларускі дзяржаўны універсітэт,

Рэспубліка Беларусь


Асаблівасці НАМІНАЦЫІ страў з варанай бульбы ў беларускай і ўкраінскай ДЫЯЛЕКТНЫХ мовах


Назвы страў складаюць даволі вялікую і вельмі разгалінаваную, паводле ўнутрысістэмных адносін, групу лексікі, у складзе якой можна вылучыць наступныя падгрупы: а) агульныя назвы страў; б) назвы густых страў: назвы страў з мукі; назвы страў з бульбы; назвы страў з мяса, сала і рыбы; назвы страў з яек; назвы страў з малака; назвы каш з зерня; назвы страў з агародніны; в) назвы рэдкіх (негустых) страў [1; 2]. У падгрупу ‘назвы страў з бульбы’ комплекснай класіфікацыі назваў страў уваходзіць 349 дыялектных лексем беларускай мовы і 184 – украінскай (гл. табліцу).

Назвы страў з бульбы

Колькасць лексем

бел.

укр.

Назвы страў з дранай бульбы

Назвы бліноў, аладак

63

64

Назвы каш

37

14

Назвы клёцак

31

9

Назвы страў з варанай бульбы

Назвы страў з нятоўчанай бульбы

75

9

Назвы страў з тоўчанай бульбы

Назвы каш

63

55

Назвы піражкоў, аладак, перапечак

23

22

Назвы страў са смажанай бульбы

21

2

Назвы страў з тушанай бульбы

11

0

Назвы страў з печанай бульбы

15

1

Іншыя назвы страў з бульбы

10

8

Усяго

349

184



Колькасныя суадносіны ў складзе лексем з семантыкай ‘стравы з бульбы’ ў беларускіх і ўкраінскіх дыялектах адлюстраваны ў прыведзенай табліцы. Найбольшае несупадзенне колькасці лексем назіраецца ў назвах страў з нятоўчанай варанай бульбы (75 беларускіх і 9 украінскіх лексем). Больш як у два разы перавышаюць колькасць украінскіх адпаведнікаў беларускія групы з назвамі каш (бел. 37; укр. 14) і клёцак (бел. 31; укр. 9) з дранай бульбы; і больш як у дзевяць разоў – з назвамі страў са смажанай (бел. 21; укр. 2) і печанай бульбы (бел. 15; укр. 1). У дыялектных слоўніках украінскай мовы не прадстаўлены назвы страў з тушанай бульбы; у беларускай мове зафіксавана 11 дыялектных лексем, якія называюць гэтую страву.

У межах дадзенага артыкула будзе разгледжана адна з прыведзеных падгруп – назвы страў з варанай бульбы.

Назвы страў з варанай бульбы складаюцца з назваў страў з нятоўчанай (бел. 75; укр. 9) і назваў страў з тоўчанай бульбы, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на назвы каш (бел. 63; укр. 55) і назвы піражкоў, аладак, перапечак (бел. 23; укр. 22).

Назвы страў з нятоўчанай бульбы ў колькасным плане значна пераважаюць у беларускай дыялектнай мове ў параўнанні з украінскай. Для палтаўскіх гаворак Украіны характэрна ўжыванне агульнай назвы бульбы для наймення гэтых страў: барабо'ля, бу'льба, карто'пля (апошняе супадае з літаратурным) (СлпВ1). Вараная ў лушпінні бульба ў бойкаўскіх гаворках і на Сумшчыне (паўднёва-ўсходні дыялект) называецца не'лубка (МслС) і нелу'пішка (Слб1). Звараная і пасоленая бульба таксама мае асобную назву соля'нка, со'лянка (Слзп2) – заходнепалескія гаворкі. Беларуская дыялектная лексема соля'нка (Слзп2) мае некалькі амонімаў з наступнымі значэннямі: 1. ‘звараныя і пасоленыя цэлыя бульбіны’, 2. ‘невялікая талерачка для солі’, ‘прыстасаванне, у якое кладуць соль для звяроў у лесе’. У літаратурнай украінскай мове соля'нка таксама мае амонімы, але з дыялектнай лексемай супадае толькі ў адным са значэнняў. Украінскае літаратурнае слова соля'нка 1 мае значэнні ‘невялікая пасудзіна для солі, якую падаюць на стол’, ‘дзялянка грунту з крыніцай салёнай вады’; соля'нка 2 – ‘густая юшка з дробна нарэзанымі кавалкамі мяса або рыбы і вострымі пранымі прыправамі’, ‘тушаная капуста, прыгатаваная з мясам, рыбай або грыбамі’; соля'нка 3 – ‘травяністая стэпавая расліна групы перакаці-поле’ [3]. Беларуская дыялектная лексема со'лянка (ДслБ, Нсл), ужывальная на Брэстчыне і ў некаторых іншых раёнах, мае аманімічныя формы са значэннямі ‘вараная пасоленая бульба’ і ‘сальніца’.

У дыялектах беларускай мовы назвы страў з варанай нятоўчанай бульбы ўтвараюцца ад дзеясловаў варыць (адва'ранка, адваро'нка (Слцр) – сярэднебеларускія гаворкі; адва'ранкі, адваро'нікі, адваро'нкі, варо'нікі (СлГ) – Гродзеншчына), парыць (паро'нкі (МслМ1, Дсл2), паро'начкі (Дсл2) – Магілёўшчына; паро'нікі (ДслБ) – Брэстчына; паро'нка (МслГ) – Гродзеншчына), рэзаць (разанкі', рэ'занкі (ДслБ) – Брэстчына; рэ'занка, рэзаны' (Тсл4) – Тураўшчына; разаны' (Мслм-м3) – сярэднебеларускія гаворкі), саліць (салёнікі (ДслЗ, ДслБ, МслГ, Слп-зБ4) – Гродзеншчына, Брэстчына, паўночна-заходнія гаворкі; солёнікі, посо'лянка (ДслБ) – Брэстчына; сало'ніца, сало'нка (МслГ) – Гродзеншчына; соло'нікі, соло'днікі, соле'нікі, солёнікі, насо'льванікі (Тсл4) – Тураўшчына і г.д.). Асобныя назвы маюць стравы як з ачышчанай бульбы (луплёнікі (Тсл3) – Тураўшчына, лу'пянка (Слцр) – сярэднебеларускія гаворкі), так і з бульбы, зваранай у лушпінні (лушпо'нікі, абва'ранік (СлГ) – Гродзеншчына). Страву з цэлай бульбы намінуюць лексемы цалкі' (МслМ1), цалёнікі (Мслм-м), цалку'шка (Мслм-м2), а з рэзанай на кавалкі – рэзаны' (Тсл4), разаны' (Мслм-м3), рэ'занка (Тсл4), разанкі', рэзанкі' (ДслБ). Для называння страў з варанай бульбы ўжываюцца і агульныя назвы бульбы, напрыклад, карто'фля (Дсл), бу'льба (Тсл1).

Назвы каш (бел. 63; укр. 55) – адна з самых вялікіх падгруп сярод назваў страў з бульбы. Для намінацыі дадзенай стравы ў беларускай дыялектнай мове можа ўжывацца агульная назва ка'ша (МслГ, Нарл, Слп-зБ2) – Гродзеншчына, паўночна-заходнія гаворкі, а ва ўкраінскіх палескіх гаворках – бульбана'я ка'ша (Слзп1), картопля'на каша, картопльо'ва каша (Слп). Для дыялектаў абедзвюх моў характэрна вялікая колькасць назваў, утвораных ад дзеяслова таўчы, напрыклад, бел. таўкані'ца (МслГ) – Гродзеншчына; таўчо'нка, таўчані'ца (МслМ1) – Магілёўшчына; товканы'ця, товканэ'ця, тоўкані'ца, товке'ня, товкэ'ня, тоўчэ'ня, токмачі, тукмачі', тукмачы', тумачі' (ДслБ) – Брэстчына і г.д.; укр. товкани'ци, товча'нка, товче'ник, товче'ники (Слзп2), товкани'ця (Слп) – Палессе; то'вканка, то'вчєнка (Гг), товка'нка (Мслг) – гуцульскія гаворкі і г.д. Лексема топту'ха (бел. Псл, Слп-зБ5; укр. СлпВ1, Слп) у значэнні ‘бульбяная каша’ вядомая паўночна-заходнім гаворкам Беларусі, палтаўскім гаворкам Украіны, а таксама беларускаму і ўкраінскаму Палессю. Акрамя таго, ва ўкраінскіх палескіх гаворках дадзеная назва мае амонім са значэннем ‘рыбалоўнае прыстасаванне, зробленае з драўляных пруткоў’. Дыялектам абедзвюх моў таксама ўласцівы наступныя лексемы: бел. камы' (Мслн-д, Нсл, КслМ) – Магілёўшчына і некаторыя іншыя раёны; укр. коми' (Слп) – Палессе. На ўкраінскім Палессі для называння стравы з тоўчанай бульбы ўжываецца лексема баланда' (СлССП, Слп), якая, дарэчы, і ва ўкраінскіх, і ў беларускіх дыялектах намінуе і дрэнна прыгатаваную страву ўвогуле.

Назвы піражкоў, аладак, перапечак складаюць 23 дыялектныя лексемы беларускай мовы і 22 – украінскай. У абедзвюх мовах у дадзеную групу ўваходзяць назвы страў, абумоўленыя найменнем асноўнага прадукту (бульбы): бел. бу'льбачнікі, бульбя'нікі, бульбя'нкі (Слп-зБ1) – паўночна-заходнія гаворкі; укр. бульмани, бульва'ник, бульманя'ник (Слб1) – бойкаўскія гаворкі; картохля'ник (МслС) – Сумшчына. Частка беларускіх дыялектных назваў піражкоў, аладак, перапечак, як і вялікая колькасць назваў каш з бульбы, паходзіць ад дзеяслова таўчы: таўка'нікі, таўкані'чкі, таўчо'нікі (Слзп-Б5) – паўночна-заходнія гаворкі. Украінская дыялектная лексема книш (Слб1, Гг) сустракаецца ў дзвюх гаворках паўднёва-заходняга дыялекту, прычым у гуцульскіх гаворках гэта монасемант са значэннем ‘бульбяны корж, начынены брынзаю, тварагом і г.д.’, а ў бойкаўскіх – мнагазначнае слова, якое мае значэнні: ‘пірог’, ‘пірог з бульбы’, ‘пірог з прэснага цеста’. Лексема пля'цок – ‘печыва з варанай бульбы і мукі, размяшанай на масле’ ((СлсБ), гуцульскія гаворкі) – супадае з аналагічнай лексемай заходнепалескіх гаворак пля'цок (Слзп2), якая ўжываецца ў значэннях ‘корж з прэснага цеста’ і ‘блін з дранай бульбы’. У цэнтральных і паўночна-заходніх беларускіх гаворках зафіксаваны два полісеманты, якія абазначаюць па дзве розныя стравы кожны: варэ'нікі ‘перапечкі з варанай бульбы’, ‘мучныя галушкі’ (Слп-зБ1) і кура'к ‘піражкі з тоўчанай бульбы і мукі’, ‘ляпёшка з жытняй мукі’ (Слп-зБ1).

Такім чынам, разгледжаная група назваў страў з варанай бульбы складаецца з некалькіх падгруп (назвы страў з нятоўчанай і назвы страў з тоўчанай бульбы (назвы каш, піражкоў, аладак, перапечак)), якія адрозніваюццца колькасцю ўваходзячых лексем, наяўнасцю выпадкаў аманіміі, полісеміі, міжмоўных супадзенняў, а таксама разгалінаванасцю сінанімічных радоў.

Літаратура:

  1. Валатоўская, Н.А. Асаблівасці намінацыі страў у дыялектах беларускай мовы (агульная характарыстыка) / Н.А. Валатоўская // Идеи. Поиски. Решения: материалы I Респ. науч.-практ. конф., Минск, 28 марта 2008 г.: в 2 т. / Белорус. гос. ун-т; отв. ред. Н.Н. Нижнева. – Минск: БГУ, 2008. – Т. 1. – С. 53–56.

  2. Валатоўская, Н.А. Праблемы тыпалогіі дыялектнай прадметнай лексікі (на матэрыяле назваў страў у паўночна-заходніх дыялектах беларускай мовы) / Н.А. Валатоўская // Slavia Orientalis. – Tom LVII, Nr 1. – 2008. – S. 153–168.

  3. Словник української мови: в 11 т. / редкол.: І.К. Білодід (гол.) [та інш.]. – Київ: Наукова думка, 1970–1980.

Крыніцы прыкладаў:

Гг – Гуцульскі говірки: короткий словник / відп. ред. Я. Закревська. – Львів: Вид-во ІУ ім. І. Крип’якевича, 1997. – 232 с.

Дсл – Гілевіч, Н.І. Дыялектны слоўнік: Лексіка. Фразеалагізмы. Прыказкі, прымаўкі, прыгаворкі. Параўнанні / Н.І. Гілевіч. – Мінск: Беллітфонд, 2005. – 173 с.

Дсл2 – Янкоўскі, Ф.М. Дыялектны слоўнік / Ф.М. Янкоўскі, рэд. М.Р. Суднік. – Мінск: Выд-ва АН БССР, 1960. – Вып. ІІ. – 236 с.ДслБ

ДслБ – Дыялектны слоўнік Брэстчыны / склад. М.М. Аляхновіч [і інш.] – Мінск: Навука і тэхніка, 1989. – 294 с.

ДслЗ – Сцяцко, П.У. Дыялектны слоўнік. З гаворак Зэльвеншчыны / П.У. Сцяцко. – Мінск: Выд-ва БДУ, 1970. – 185 с.

КслМ – Бялькевіч, І.К. Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны / І.К. Бялькевіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1970. – 512 с.

Мслг – Піпаш, Ю. Матеріали до словника гуцульских говірок / Ю. Піпаш, Б. Галас. –Ужгород: Вид-во УНУ, 2005. – 266 с.

МслГ – Сцяшковіч, Т.Ф. Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці / Т.Ф. Сцяшковіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1972. – 620 с.

Мслм-м – Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак / пад рэд. М.А. Жыдовіч. – Мінск: Выд-ва БДУ, 1970. – 172 с.

Мслм-м2 – Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак / пад рэд. М.А. Жыдовіч. – Мінск: Выд-ва БДУ, 1974. – 192 с.

Мслм-м3 – Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак / пад рэд. М.А. Жыдовіч. – Мінск: Выд-ва БДУ, 1977. – 144 с.

Мслн-д – Матэрыялы для слоўніка народна-дыялектнай мовы / пад рэд. Ф. Янкоўскага. – Мінск: Выд-ва БДУ, 1960. – 198 с.

МслС – Дорошенко, С.І. Матеріали до словника діалектної лексики Сумщини / С.І. Дорошенко // Діалектологічний бюлетень Ін-ту мовознавства АН УРСР. – Київ: Вид-во АН УРСР, 1962. – Вип. 9. – C. 101–122.

Нарл – Сцяцко, П.У. Народная лексіка. Бытавая лексіка гаворак Зэльвеншчыны / П.У. Сцяцко; рэд. М.В. Бірыла. – Мінск: Навука і тэхніка, 1970. – 176 с.

Нсл – Народнае слова / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; рэд. А.Я. Баханькоў. – Мінск: Навука і тэхніка, 1976. – 360 с.

Псл – Кучук, І.М. Палескі слоўнік: Лельчыцкі раён / І.М. Кучук, А.К. Малюк. – Мазыр: Выд-ва МазДПІ імя Н.К. Крупскай, 2000. – 156 с.

Слб1 – Онишкевич, М.Й. Словник бойківських говірок: у 2 ч. / М.Й. Онишкевич. – Київ: Наукова думка, 1984. – Ч. 1. А–Н. – 496 с.

СлГ – Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны / А.І. Багдзевіч [і інш.]; пад рэд. М.А. Даніловіча, П.У. Сцяцко. – Гродна: Выд-ва ГрДУ, 1999. – 151 с.

Слзп1 – Аркушин, Г.Л. Словник західнополіських говірок: у 2 т. / Г.Л. Аркушин. – Луцьк: Вежа, 2000. – Т. 1. А–Н. – 354 с.

Слзп2 – Аркушин, Г.Л. Словник західнополіських говірок: у 2 т. / Г.Л. Аркушин. – Луцьк: Вежа, 2000. – Т. 2. О–Я. – 458 с.

Слп-зБ5 – Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча: у 5 т. / уклад. Ю.Ф.Мацкевіч [і інш.]; рэд. Ю.Ф. Мацкевіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1986. – Т. 5. С–Я. – 563 с.

Слп – Лисенко, П.С. Словник поліських говорів / П.С. Лисенко. – Київ: Наукова думка, 1974. – 260 с.

СлпВ1 – Ващенко, В.С. Словник полтавських говорів. / В.С. Ващенко. – Харків: Вид-во ХДУ ім. О.М.Горького, 1960. – Вип. 1. – 108 с.

Слп-зБ1 – Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча: у 5 т. / уклад. Ю.Ф.Мацкевіч [і інш.]; рэд. Ю.Ф. Мацкевіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1979. – Т. 1. А–Г. – 512 с.

Слп-зБ2 – Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча: у 5 т. / уклад. Ю.Ф.Мацкевіч [і інш.]; рэд. Ю.Ф. Мацкевіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1980. – Т. 2. Д–Л.– 728 с.

Слп-зБ4 – Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча: у 5 т. / уклад. Ю.Ф.Мацкевіч [і інш.]; рэд. Ю.Ф. Мацкевіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1984. – Т. 4. П–С. – 616 с.

Слп-зБ5 – Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча: у 5 т. / уклад. Ю.Ф.Мацкевіч [і інш.]; рэд. Ю.Ф. Мацкевіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1986. – Т. 5. С–Я. – 563 с.

СлсБ – Горбач, О. Словник говірки села Бродина / О. Горбач // Гуцульські говірки. Лінгвістичні та етнолінгвістичні дослідження. – Львів: Вид-во ЛНУ, 2000. – C. 245–364.

СлССП – Лисенко, П.С. Словник діалектної лексики Середнього і Східного Полісся / П.С. Лисенко. – Київ: Вид-во АН УРСР, 1961. – 72 с.

Слцр – Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі: у 2 т. – Мінск: Універсітэцкае, 1990. – Т 1. – 287 с.

Тсл1 – Тураўскі слоўнік: у 5 т. / склад. А.А. Крывіцкі [і інш.]. – Мінск: Навука і тэхніка, 1982. – Т. 1. А–Г. – 255 с.

Тсл3 – Тураўскі слоўнік: у 5 т. / склад. А.А. Крывіцкі [і інш.]. – Мінск: Навука і тэхніка, 1984. – Т. 3. Л–О. – 311 с.

Тсл4 – Тураўскі слоўнік: у 5 т. / склад. А.А. Крывіцкі [і інш.]. – Мінск: Навука і тэхніка, 1985. – Т. 4. П–С. – 360 с.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Асаблівасці намінацыі страў з варанай бульбы ў беларускай І ўкраінскай дыялектных мовах iconДыялектныя назвы страў з дранай бульбы ў сістэме прадметнай лексікі беларускай І ўкраінскай моў
Най асобнай мовы прадстаўляе сабой сістэму, заснаваную на разнастайных відах сінтагматычных І парадыгматычных сувязей, якія найбольш...

Асаблівасці намінацыі страў з варанай бульбы ў беларускай І ўкраінскай дыялектных мовах iconНад палеткамі бульбы І жыта
Герб, Сцяг І гімн Беларускай Дзяржавы пад рэд. Скобелева Э. У. (на дзвюх мовах) Мінск : Мастацкая літаратура”, 1997

Асаблівасці намінацыі страў з варанай бульбы ў беларускай І ўкраінскай дыялектных мовах iconІнфармацыйна-метадычны матэрыял па выніках правядзення педагагічнай нарады "Асаблівасці выкладання беларускай мовы І літаратуры ў сучасных умовах"
Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” “Асаблівасці выкладання беларускай мовы І літаратуры ў сучасных умовах”

Асаблівасці намінацыі страў з варанай бульбы ў беларускай І ўкраінскай дыялектных мовах iconТэма: Асаблівасці ўжывання некаторых прыназоўнікаў у беларускай мове Мэта
Мэта: ведаць асаблівасці І правілы ўжывання некаторых прыназоўнікаў у беларускай мове; умець вылучаць адметныя беларускія словазлучэнні,...

Асаблівасці намінацыі страў з варанай бульбы ў беларускай І ўкраінскай дыялектных мовах iconСвята нацыянальнай кухні Мэта: Выхоўваць павагу І любоў да традыцый І звычаяў нашых продкаў, да гісторыі беларускай кухні, зацікавіць прыгатаваннем спрадвечна беларускіх страў
Мэта: Выхоўваць павагу І любоў да традыцый І звычаяў нашых продкаў, да гісторыі беларускай кухні, зацікавіць прыгатаваннем спрадвечна...

Асаблівасці намінацыі страў з варанай бульбы ў беларускай І ўкраінскай дыялектных мовах iconТыпалог I я ў заемасувязей беларускай I рускай мо ў I праблемы нацыянальнай сама I дэнтыф I кацы I
Нацыянальнае I iнтэрнацыянальнае ў сучасных беларускай I рускай мовах. Праблемы моўнай iдэнтыфiкацыi

Асаблівасці намінацыі страў з варанай бульбы ў беларускай І ўкраінскай дыялектных мовах iconЯзыкознание
Рэалізацыя прынцыпу намінацыі “сувязь тапааб’екта з іншым аб’ектам” у гелонімах Беларусі І зша // Матэрыялы канферэнцыі “Сучасны...

Асаблівасці намінацыі страў з варанай бульбы ў беларускай І ўкраінскай дыялектных мовах iconПрашу патлумачыць, чаму на вокладках вашых цукерак І шакаладак не сустрэць беларускай мовы. Фабрыкай кіруюць не беларусы?
Бярыце прыклад з фабрыкі “Камунарка” – практычна ўсе ІХ цукеркі І наборы аздобленыя на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай І рускай....

Асаблівасці намінацыі страў з варанай бульбы ў беларускай І ўкраінскай дыялектных мовах iconПрозвішча,імя І імя па бацьку трэба напісаць І на рускай, І на беларускай мовах

Асаблівасці намінацыі страў з варанай бульбы ў беларускай І ўкраінскай дыялектных мовах iconКонкурс «Як я правёў лета»
На дадзены момант у намінацыі “Лепшы інтэрнэт-рэсурс, які папулярызуе ідэю грамадскай актыўнасці” прагаласвала 496 інтэрнэт-карыстальнікаў,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка