Мэта І задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе




НазваМэта І задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе
старонка1/3
Дата канвертавання28.10.2012
Памер379.09 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3



Назва


старонкі



Уступная частка




    1. Мэта і задачы грамадзянска-патрыятычнага

выхавання ў школе



2

    1. Патрыятызм – адна з асноўных састаўляючых

беларускай дзяржаўнай ідэі



3 – 4



Тэарэтычная частка “Сістэма грамадзянска-патрыя-тычнага выхавання ў ДУА “Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа”



5 – 22


2.1. Першы блок “Ганаруся табой, Беларусь”





6 – 7

2.2. Другі блок “Мае вытокі”

8 – 9


2.3. Трэці блок “Нашчадкі малой Радзімы”




10



2.4. Чацвёрты блок “Будучыня без вайны”



11 – 12

2.5. Работа класнага кіраўніка школы Лашук Л.М.

па выхаванню ў вучнёўскай моладзі патрыятызму




13 – 16

2.6. Праграма грамадзянска-патрыятычнага выхавання вучняў 7 класа “Грамадзянін – патрыёт ”




17 – 22



Заключная частка





3.1. Праблемы ў рэалізацыі праграмы і шляхі іх вырашэння




23 – 24

3.2. Чакаемыя вынікі праграмы

“Грамадзянін – патрыёт”


25 – 26



Літаратура


27






  1. Дадатак 28



Мэта і задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе


Мэта: далучыць падрастаючае пакаленне да важнейшых каштоўнасцей, ідэй, перакананняў, якія раскрываюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці; фарміраваць актыўную грамадзянскую і асобасную пазіцыю моладзі ў станаўленні моцнай і аўтарытэтнай дзяржавы.


Задачы: фарміраваць у вучняў сістэму ведаў, разуменне гістарычнай і прычыннай абумоўленасці падзей і з’яў, якія адбываюцца ў гра-мадстве, уяўлення аб ролі асобы ў гісторыі і яе адказнасці за мір, прыроду, навакольнае асяроддзе, грамадства, калектыў, сваю сям’ю і за самога сябе;


Развіваць нацыянальную самасвядомасць і грамадзянскую пазіцыю

як ва ўмовах навучальнага працэсу, так і ў пазакласнай дзейнасці школьнікаў;


Развіваць навыкі група-арыентыраваных паводзін і міжасобасных зносін, якасцей лідара, актыўнай асобаснай і сацыяльнай пазіцыі;


Фарміраваць адказныя паводзіны, уменне процістаяць чужым ідэям і асацыяльным праяўленням, пачуццё годнасці асобы;


Развіваць навыкі здаровага ладу жыцця, самадысцыпліны; тале-рантнасці;


Фарміраваць любоў да Радзімы, гонар за яе, развіваць духоўна-маральную культуру, заснаваную на традыцыйных і сучасных каштоўнасцях беларускага народа;


Патрыятызм – адна з асноўных

састаўляючых беларускай дзяржаўнай ідэі


Пытанні грамадзянскасці, патрыятызму заўсёды былі асабліва значнымі не толькі ў духоўным жыцці нашага грамадства, але і ва ўсіх важнейшых сферах яго дзейнасці – ідэалогіі, палітыкі, культуры, эканомікі, экалогіі. Змест і накіраванасць грамадзянска-патрыятычнага выхавання заўсёды вызначаліся перш за ўсё духоўным і маральным кліматам грамадства, гістарычнымі працэсамі, якія напаўнялі жыццё пакаленняў. Народ, у якога не сфарміравана пачуццё патрыятызму, – варвар і вандал. Ён не толькі не здольны любіць, разумець і паважаць другіх людзей і іх краіны, традыцыі і духоўныя каштоўнасці, але і асуджаны на забыццё і знікненне з гістарычнай арэны. Неабходна пастаянна памятаць, што патрыятызм – адна з асноўных састаўляючых беларускай дзяржаўнай ідэі. Памяць аб ратных справах беларусаў у гады ваенных іспытаў з’яўляецца ва ўсведамленні нашага народа шчытом і перашкодай ад розных спробаў фальсіфікацыі гісторыі краіны, прыніжэння нацыянальнай годнасці. [1]

Захаванне і пастаянная трансляцыя гістарычнага вопыту працоўных і ратных спраў беларускага народа, а таксама пераканаўчы паказ яго шматлікіх дасягненняў сёння – асноўныя формы ідэалагічнага выхавання падрастаючага пакалення. А значыць, павінна павышацца роля і ўзмацняцца адказнасць кожнага чалавека і калектыву, які ўдзельнічае ў працэсе выхавання. Значэнне выхаваўчай дзейнасці ўстаноў адукацыі яшчэ больш узрастае. Такая дзейнасць павінна стаць прыярытэтнай. Ад таго, наколькі правільна мы разумеем ідэалы і сутнасць выхаваўчай работы, выконваем яе законы і канцэптуальныя накірункі, будзе залежаць эфектыўнасць і якасць рашэння задач ва ўсіх астатніх сферах нашага жыцця [2]

Якой жа павінна быць практыка фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму падрастаючага пакалення, каб адпавядаць сучаснаму на-кірунку сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага грамадства? Як павінен працаваць сённяшні педагог, каб выхаваць маладых людзей у духу высокай грамадзянскасці і сацыяльнай актыўнасці?

Нам здаецца, што перш за ўсё патрэбна сфарміраваць сама-свядомасць вучняў, дапамагчы ім у вызначэнні сэнсу жыцця, выхаваць павагу да закона, да нормаў калектыўнага жыцця, развіць у школьнікаў сацыяльную і грамадскую адказнасць, якая будзе праяўляцца ў клопаце аб дабрабыце сваёй краіны, аб яе ўмацаванні і абароне, у фарміраванні грамадзянскіх адносін да сям’і, акружаючых людзей, сваёй школы. “Змест выхаваўчай работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню ўключае далучэнне навучэнцаў да каштоўнасцей нацыянальнай гуманістычнай куль-туры і выхаванне на гэтай аснове духоўнасці і маралі; стварэнне ўмоў для індывідуальнага самавызначэння навучэнцаў, іх творчага патэнцыялу, схільнасцей, здольнасцей; адраджэнне традыцый, выхаванне пачуцця ад-

казнасці за лёс Айчыны, за свой дом, парадак ў ім; засваенне вучнямі ве-даў аб сваіх правах і абавязках і выхаванне патрэбнасці рэалізаваць іх ў паўсядзённым жыцці; жаданне адстойваць інтарэсы Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне.” [3]

Пачуццё Радзімы і любоў да сваёй Айчыны ўзнікаюць у кожнага чалавека разам з накапленнем асабістых жыццёвых уражанняў і іх пранікнення ў нашу свядомасць. Сутыкненне асобы і скарбніцы паняццяў і пачуццяў, легенд і казак, песень і мовы, вялікіх подзвігаў продкаў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць Радзімы, дасягненняў таленавітага бе-ларускага народа за ўсе папярэднія стагоддзі з’яўляецца важным фактарам, які актыўна ўздзейнічае на фарміраванне светапогляду маладых людзей. “Нашай краіне патрэбны арганізаваныя, кваліфікаваныя спецыялісты, высокамаральныя людзі, сапраўдныя грамадзяне сваёй краіны. Гэтая бясспрэчная ісціна ў сучасных умовах набывае яшчэ большую акту-альнасць. Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення заўсёды было і застаецца адным з асноўных накірункаў дзейнасці Міні-стэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, органаў кіравання адукацыяй і ўстаноў адукацыі”. [4]

Вельмі важна, што ў Рэспубліцы Беларусь намаганнямі Міністэрства адукацыі, мясцовых органаў кіравання адукацыяй склалася пэўная сістэма грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі. Гэтаму садзейнічае распрацоўка шэрагу нарматыўных і канцэптуальных дакументаў, рэспубліканскай праграмы патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі, Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі ў Рэспубліцы Беларусь. Рэспубліканскія акцыі “Жыву ў Беларусі і тым га-наруся”, “Здаровы я – здаровая сям’я” і іншыя вядомы ва ўсіх установах адукацыі. З мэтай рэалізацыі названых Праграм і на аснове абласной і раённай комплексна-мэтавых праграм па асноўных накірунках выхаваўчай дзейнасці, планаў работы сацыяльна-педагагічнай службы, плана работы педагога-арганізатара па ўзаемадзеянню з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі аб’яднаннямі, перспектыўнага плана выхаваўчай дзейнасці распрацаваны школьныя праграмы выхавання. Наша асноўная мэта – да-лейшае ўдасканальванне і актывізацыя сваёй дзейнасці па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню дзяцей шляхам іх актыўнага ўключэння ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры, прыроды сваёй малой радзімы, роднага краю, удзелу ў мерапрыемствах.


Сістэма грамадзянска-патрыятычнага выхавання

ў ДУА “Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа”


Педагагічны калектыў Арабаўшчынскай базавай школы з разуменнем адносіцца да вырашэння пастаўленай задачы і ўся работа ў гэтым накірунку носіць не эпізадычны характар, а дэталёва прадумваецца і плануецца. З улікам шматгадовага вопыту ў школе склаліся пэўныя традыцыі ідэалагічнага выхавання, якімі хочацца падзяліцца з калегамі. Уся работа па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню рэалізуецца праз праграму “Беларусь і Я”, якая складаецца з чатырох тэматычных блокаў. Змест дадзенай праграмы пабудаваны на паралелі двух значных для грамадства паняццяў – Дзяржава і Асоба.














Першы блок “Ганаруся табой, Беларусь!”


Адным з накірункаў ідэалагічнай работы з’яўляецца аб’ек-тыўнае інфармаванне. Педагогі нашай школы лічаць, што вучням неабходна даваць аб’ектыўную інфармацыю, каб яны маглі ацаніць сітуацыю, правільна арыентавацца ў тых матэрыялах, якія нам прапаноўваюць СМІ, каб маглі абмеркаваць палітычныя праблемы ў дыскусіях, на занятках дыскусійнага клуба. Штомесяц праводзіцца тэматычны Адзіны дзень інфармавання. Напрыклад, “Здравіца міру і памяці” (да гадавіны трагічных падзей у г.Беслане і да Дня Міру”), “Беларусь: навука, тэхналогіі, інавацыі” (да Дня беларускай навукі), “Доўгая дарога дадому…” (да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў), “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – прававая аснова ідэалогіі беларускай дзяржавы” (да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь) і іншыя. Правядзенне інфармацыйных гадзін займае значнае месца ў ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце нашай школы, і класныя кіраўнікі адносяцца да іх правядзення адказна і добрасумленна.

Вялікая ўвага ў школе надаецца вывучэнню Дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемствы “Лунай, мой сцяг”, “Мы – сям’я, наш дом – Беларусь”, “Наш Сцяг, Герб і Гімн”, “Сімвалы маёй Дзяржавы” садзейнічаюць фарміраванню ў вучняў уважлівых адносін да сім валаў дзяржаўнай улады, патрыятычнаму выхаванню. У відэатэцы нашай школы ёсць дакументальныя фільмы вытворчасці РУП “Беларускі відэацэнтр” “Герб і Сцяг маёй краіны”, “Дзяржаўны Гімн Рэспублікі Беларусь”, якія шырока выкарыстоўваюць у сваёй рабоце педагогі школы.

Шмат зроблена па летапісанню родных мясцін: вучні нашай школы прымаюць актыўны ўдзел у навукова-даследчай дзейнасці, вядуць летапіс вёскі, школы. Школьнікі пастаянна аказваюць дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і састарэлым жыхарам навакольных вёсак, даглядаюць помнікі.

Асноўны ўпор у гэтай рабоце робіцца на піянерскую дружыну і органы вучнёўскага самакіравання: штабы “Спадчына”, “Клопат”, “На-шчадкі”. Дзейнасць іх цесна ўзаемазвязана. Вялікае значэнне ў выхаванні патрыятызму маюць зборы дружыны і зборы піянерскіх атрадаў. Напрыклад, “Дзень юнага героя-антыфашыста”, “Канстытуцыя – асноўны Закон краіны”, “Дзень памяці Марата Казея”, “Вазьмі сабе ў прыклад героя”, “Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым”, “Піянер – гэта значыць першы”, “Праз усе колы ада”, “Грамадзянінам быць абавязаны”, “У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу”, “Быць лідарам – гэта значыць…” і іншыя.

Стала добрай традыцыяй да Дня ГА “БРПА” ў піянерскай дружыне праводзіць акцыю “Чароўныя каменьчыкі ці 45 добрых спраў”. Піянеры арганізоўваюць і здзяйсняюць 45 добрых спраў для сваіх сяброў, для людзей, якія жывуць побач. Сімваламі добрых спраў сталі “чароўныя каменьчыкі”, якія вучні атрымліваюць за кожную добрую справу. Піянеры дружыны прымалі актыўны ўдзел і сталі пераможцамі ў шматпрофільнай піянерскай акцыі “Пяццю пяць” сярод піянерскіх дружын Брэсцкай воб-ласці. Вайцеховіч Міхаіл – піянер атрада імя С. Г. Грыцаўца – прадстаўляў раённую піянерскую арганізацыю на абласным зборы актыву стар-шакласнікаў “Сустрэчы правяць светам” (у рамках падрыхтоўкі да На-цыянальнага дзіцячага форума) і затым прымаў удзел у Нацыянальным дзіцячым форуме “Дзеці Беларусі: дзеянні ў імя будучага”.

У школе створана і дзейнічае пярвічная арганізацыя ГА“БРСМ”. Менавіта гэтая арганізацыя павінна ў далейшым аб’яднаць у сваіх радах энергічных, мэтанакіраваных маладых людзей з актыўнай жыццёвай па-зіцыяй. Неабходна адзначыць, што у рабоце ГА “БРСМ” і ГА “БРПА” назіраецца пераемнасць. З 23 мая 1997 года да традыцыйных спраў піянерскай дружыны нашай школы прыбавілася яшчэ адна. У гэты дзень адбылося адкрыццё мемарыяльнай кампазіцыі ў цэнтры вёскі Арабаўшчына і Памятнага знака на месцы гібелі Першага Героя Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Мікалаевіча Карвата, які 23 мая 1996 года загінуў, адводзячы палаючы самалёт ад вёсак Арабаўшчына і Гацішчы. Таму 23 мая ў жыцці школы – асаблівы дзень. У цэнтры вёскі каля мемарыяльнай кампазіцыі кожны год адбываецца ўрачысты мітынг-рэквіем “Ён любіў гэта неба”. На мітынгу заўсёды прысутнічаюць саслужыўцы Уладзіміра Мікалаевіча Карвата – лётчыкі 61-й авіябазы, прадстаўнікі органаў улады, жыхары навакольных вёсак. На гэтым мітынгу вучняў 4 класа прымаюць у рады

ГА “БРПА”. З 2003-2004 навучальнага года ўведзена новая традыцыя.

23 мая ў час мітынгу ўручаюцца білеты ГА “БРСМ” прадстаўнікам працуючай моладзі і лепшым вучням 8 і 9 класаў школы.

Вялікая ўвага ў нашай школе надаецца прававому выхаванню вучняў. Штогод праводзіцца Тыдзень прававых ведаў. Мерапрыемствы Тыдня: Адзіны дзень інфармавання да Дня правоў чалавека “Правы і абавязкі чалавека ад нараджэння і на ўсё жыццё”, трэнінг-практыкум “Памылкі ў паводзінах падлеткаў”, віктарына “Ці ведаеш ты законы сваёй краіны”, круглы стол з элементамі ролевай гульні “Закон і сумленне”, гульня-практыкум “У свеце літаратурных правапарушэнняў і не толькі” — садзейнічаюць павышэнню прававой культуры вучняў. У рамках Тыдня праводзяцца тэматычныя гадзіны інфармавання “Абавязкі вучня”, “Закон і адказнасць”, “Дзеці Беларусі: правы і абавязкі” і іншыя.


Другі блок “Мае вытокі”


Добрай традыцыяй нашых дзён па захаванню каштоўнасцей народнай культуры, фарміраванню любві да Айчыны з’яўляецца пра-вядзенне Тыдня беларускай пісьменнасці і культуры. Традыцыйна першы дзень Тыдня – гэта 1 верасня – Дзень ведаў. Апошнія гады ён праходзіць у рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Кожны класны кіраўнік стараецца на першым уроку акцэнтаваць увагу на тым, што беларуская зямля – захавальніца помнікаў культуры народа, які тут жыве. Са старажытных вякоў прыйшлі да нас Белая (Камянецкая) вежа, Сафійскі сабор у Полацку, Мірскі замак, Троіцкае прадмесце ў Мінску і іншыя сведкі гісторыі нашага народа. Школьнікі разумеюць, што наш беларускі край – шматпакутная і гераічная зямля, што нашы продкі на працягу стагоддзяў неаднаразова дэманстравалі патрыятызм, любоў да Радзімы, давалі адпор іншаземным захопнікам, пры гэтым наша дзяржава ніколі не выступала ў якасці агрэсара.

Чырвонай стужкай у змесце першых урокаў у Дзень ведаў праходзяць такія тэмы, як “Зямля бацькоў – мая зямля”, “Радзіма ў сэрцы маім”, “Разбудзі сваю памяць”, “Радзіма ведае, Радзіма чуе”, “Шчодрасць Радзімы маёй”, “Бацькі і бацькаўшчына – словы аднаго корня” і іншыя. Вучні знаёмяцца з чароўнымі творамі класікаў беларускай літаратуры аб сваёй Айчыне, і творы гэтыя дапамагаюць далучыцца да паэтычнай спад-чыны нашага краю, садзейнічаюць фарміраванню ў вучняў мэта-накіраванасці, адданасці любімай справе, выклікаюць павагу да чалавека працы, беражлівыя адносіны да роднай зямлі і яе багаццяў, выхоўваюць працавітасць, сціпласць. Вучні прыйшлі да высновы, што і ў нашы дні Беларусь можа ганарыцца не толькі сваімі пісьменнікамі і паэтамі, але і кнігавыданнем, паліграфічнай базай, сродкамі масавай інфармацыі. Праз стагоддзі гучаць прарочаскія словы Францыска Скарыны “Не толико ест человек хлебом или лекарством, но более всяким словом…».

Адным з эфектыўных шляхоў далучэння школьнікаў да духоўнай скарбонкі свайго народа і развіцця патрыятызму з’яўляюцца паходы і экскурсіі па родным краі. У ходзе паходаў і экскурсій вучні глыбей знаёмяцца з гісторыяй Бацькаўшчыны, сустракаюцца з цікавымі людзьмі, вучацца разумець і цаніць мінулае і сучаснае свайго народа.

Усе вучні нашай школы наведалі мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. Слухаючы расказ экскурсавода пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці, яны ўжо ў каторы раз пераканаліся, што абаронцы цытадэлі да канца выканалі свой абавязак перад Радзімай. Яны “памерлі, але не здаліся”.

Падарожжа па краіне працягвалася. І вось аднойчы вучні нашай школы адправіліся на экскурсію па маршруце “Арабаўшчына – Дудуткі – Арабаўшчына”. З задавальненнем пазнаёміліся вучні з музеем старадаўніх промыслаў і тэхналогій “Дудуткі”, які аб’ядноўвае ў адзінае цэлае мінулае і сучаснае роднага краю.

Сёння кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа ганарыцца дасягненнямі сваёй краіны. Якое пачуццё гонару і ўзбуджанасці, за-хаплення і здзіўлення адчулі нашы вучні, калі наведалі “храм навукі” – Нацыянальную бібліятэку, якая заклікана быць не толькі “скарбніцай ведаў”, але і важным адукацыйным, інфармацыйным і культурным цэнтрам.

І нарэшце, каб аддаць даніну памяці тым, хто загінуў проста за тое, што быў беларусам, хто не пакарыўся фашыстам, хто адчайна і мужна ваяваў за свой край, хто не вярнуўся з поля бою, вучні і педагогі нашай школы адправіліся ў самае “балючае” месца нашай зямлі – мемарыяльны комплекс Хатынь. Дзеці слухалі шчырыя словы жанчыны-экскурсавода, і на тварах іх можна было прачытаць боль і спачуванне. Вядома, мы не маглі не наведаць Курган Славы, не маглі не пакланіцца ўсім тым, хто заваяваў нам свабоду і дараваў шчаслівае жыццё. З гэтай экскурсіі вучні прывезлі кнігі пра Хатынь, відэафільм “Мемарыяльны комплекс Хатынь” і неза-бываемыя балючыя ўражанні.

Ва ўсе часы дзеці цікавяцца незвычайнымі находкамі, даўнімі рэчамі, якія дайшлі да нас з далёкага мінулага. Шмат такіх рэчаў зна-ходзіцца ў гісторыка-краязнаўчым пакоі, які працуе ў нашай школе. Ён садзейнічае фарміраванню пазнаваўчых інтарэсаў і здольнасцей вучняў, выхаванню патрыятызму, маральных якасцей, працавітасці, грамадскай актыўнасці. Вучні-першакласнікі ў пачатку навучальнага года знаёмяцца з гісторыяй сваёй школы і вёскі менавіта ў гісторыка-этнаграфічным пакоі. Распрацаваны і цыкл экскурсій, якія праводзяць вучні-экскурсаводы.

Выхаванню патрыятычных пачуццяў садзейнічае краязнаўчая работа. Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх этапах Усебеларускай экспедыцыі “Наш край”, прымалі актыўны удзел у абласных і рэс-публіканскіх акцыях “Мая сям’я ў асобах і падзеях”, “Доўг і памяць”, “Чарнобыль – боль маёй краіны і мой боль”, “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.


Трэці блок “Нашчадкі малой Радзімы”


Педагогі нашай школы лічаць, што патрыятычнае выхаванне неабходна пачынаць з самага дзяцінства, так як і наогул выхаванне. Ужо ў раннім дзяцінстве маленькім дзецям даносяцца першыя правілы этыкету і павагі да роднага краю. І вядома, у дзіцяці любоў да Айчыны пачынаецца з прывязанасці да таго месца, дзе яно нарадзілася. Дзіцячыя ўспаміны ярчэй за ўсё застаюцца ў памяці. Памятаеш любімую сцяжынку ў скверы, бярозку каля акна, маленькі вясковы дворык? Любоў гэтая застаецца на ўсё жыццё. Таму з першых дзён вучобы настаўнікі пачатковых класаў знаёмяць вучняў з традыцыямі і звычыямі сваёй мясцовасці, вучаць бачыць хараство прыроды, любіць Радзіму. Гэтаму спрыяюць пазакласныя мерапрыемствы, якія рыхтуюць і праводзяць настаўнікі пры актыўным удзеле сваіх ма-ленькіх памочнікаў. Напрыклад, класныя гадзіны “Мір патрэбен усім”, “Няма нічога даражэй за жыццё”, “Падарожжа па краіне Беларусь”, “Мінулае вёскі Арабаўшчына”, “Запаведныя тэрыторыі Беларусі”, святочная гасцёўня “О, край родны, край прыгожы!”. Акрамя гэтага нават маленькія вучні нашай школы ўжо вывучаюць экалогію роднага краю. Вучні 4 класа ўдзельнічалі ў навукова-даследчай канферэнцыі з даследчай работай па тэме “Экологическое состояние пруда “Могучка” в деревне Арабовщина” і нават занялі прызавое месца.

Малодшыя вучні – гэта натхнёныя, шчырыя, актыўныя і дапыт-лівыя маленькія беларусы, якія з дапамогай сваіх настаўнікаў стануць сапраўднымі патрыётамі сваёй зямлі.

  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мэта І задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе iconАртыкул Тэарэтычныя асновы грамадзянска- патрыятычнага выхавання
«Усякая высакародная асоба глыбока ўсведамляе сваё кроўнае сваяцтва,свае кроўныя сувязі з Айчынай»

Мэта І задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе iconКонкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі
Жыву ў Беларусі І тым ганаруся“, зацверджанымі Намеснікам Міністра Рэспублікі Беларусь ад 13. 03. 2011 г. №12-01-12/480 у мэтах удасканалення...

Мэта І задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе iconМэты, задачы І прыарытэтныя накірункі работы дуа "Цудзенішскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа"
Мэта: удасканаленне адукацыйнай сістэмы, якая садзейнічае павышэнню якасці адукацыйнага працэса І фарміраванню сацыяльна-кампетэнтнай,...

Мэта І задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе iconЗадачы на 2011-2012 навучальны год
Мэта работы педагагічнага калектыву нпк: “Павышэнне эфектыўнасці педагагічнага працэсу І забеспячэнне якасці адукацыі І выхавання...

Мэта І задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе icon7 клас тэма: Змены ў дзяржаўным ладзе вкл у XV сярэдзіне XVI ст. Мэта І задачы ўрока
Мэта І задачы ўрока: ахарактарызаваць праўленне вялікага князя Казіміра IV, асноўныя палажэнні прывілея Казіміра 1447 г

Мэта І задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе icon8 клас Тэма: Беларусь у гады Паўночнай вайны Мэта І задачы ўрока
Мэта І задачы ўрока: вызначыць прычыны вайны. Ахарактыразаваць баявыя дзеянні на тэрыторыі беларускіх зямель, вынікі І наступствы...

Мэта І задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе iconУ рамках педагагічнага праекта "Укараненне мадэлі школы патрыятычнага выхавання на аснове нацыянальных традыцый беларускага народа"
...

Мэта І задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе iconТэма: Простыя задачы на знаходжанне рознасці (астачы). Мэта
Мэта: садзейнічаць фарміраванню навыкаў рашаць простыя задачы на знаходжанне рознасці

Мэта І задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе iconАдукацыйны праект "Як вучыць паспяхова"
Выкарыстанне творчай спадчыны уладзіміра караткевіча на ўроках беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі як сродку патрыятычнага выхавання...

Мэта І задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе iconТэма ўрока: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст. Мэта І задачы ўрока
Мэта І задачы ўрока: 1 параўнаць развіццё феадалізму на беларускіх землях І ў Заходняй Еўропе І зрабіць высновы; 2 садзейнічаць авалодванню...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка