Тэма: Паходжанне назваў лікаў першага І другога дзясяткаў. У свеце "вялікіх" лікаў. Мэта




НазваТэма: Паходжанне назваў лікаў першага І другога дзясяткаў. У свеце "вялікіх" лікаў. Мэта
Дата канвертавання24.12.2012
Памер76.78 Kb.
ТыпДокументы


Тэма:Паходжанне назваў лікаў першага і другога дзясяткаў. У свеце “вялікіх” лікаў.

Мэта:пазнаёміць з паходжаннем назваў лікаў першага і другога дзясяткаў, мнагазначнымі лікамі;

Ствараць умовы для развіцця ўяўлення, матэматычнай мовы ,памяці;

Выхоўваць павагу адзін да аднаго і звычку дапамагаць адзін аднаму.

Абсталявнне: слайды; карткі з лічбай 1;

Ход занятку

1.Арганізацыя пачатку занятку.

Што пачулі вы?

  • Званок.

  • Гэта значыць?

  • Пачынаецца ўрок.

  • Вы гатовы працаваць, нешта новае пазнаць?

  • Мы гатовы працаваць, нешта новае пазнаць.

  • Значыць будзем працаваць і не будзем сумаваць.


2.Размінка “ Адзін-многа”( Слайд 2)


Вучні павінны закончыць сказ: “ На малюнку адзін… і многа…”.

3.З гісторыі матэматыкі «Як людзі навучыліся лічыць»

Даўным-даўно, многа тысяч гадоўтаму назад, нашы продкі жылі невялікімі плямёнамі. Яны блукалі па палях і лясах, па далінах рэк і ручаёў, шукаючы сабе ежу. Карміліся карэннямі розных раслін. Іншы раз лавілі рыбу обо палявалі на дзікіх звяроў.

Жыццё старажытных людзей мала чым адрознівалася ад жыцця жывёл.І самі людзі адрозніваліся ад жывёл толькі тым, што валодалі мовай і ўмелі карыстацца нескладанымі прыладамі працы. Як і сучасныя малыя дзеці, яны не ўмелі лічыць.Цяпер дзяцей вучаць лічыць бацькі, настаўнікі, старэйшыя браты, сёстры, сябры. А старажытным людзям не было ў каго вучыцца. Іх настаўнікам было само жыццё. Таму і навучанне ішло вельмі марудна.

Назіраючы за прыродай, ад якой поўнасцю залежала іх жыццё, нашы далёкія продкі з мноства розных прадметаў спачатку навучыліся выдзяляць асобныя прадметы. Са зграі ваўкоў-важака зграі, са статка аленяў- аднаго аленя, з вывадка качак- адну птушку.Найперш яны вызначылі гэтыя суадносіны як “адзін” і “многа”.

Паступова частыя назіранніза мноствам прадметаў, якія складаліся з пары (вочы, вушы, рогі, крылы, рукі), прывялі чалавека да ўяўлення лікаў. Калі ён расказваў аб тым, што бачыў двюх качак, то параўноўваў іх з парай вачэй. А калі бачыў больш, то казаў: “Многа”. Толькі паступова чалавек навучыўся выдзяляць тры прадметы, потым чатыры, пяць і г.д.

Назваў лікаў яшчэ не было, і лікі паказвалі на пальцах.Асабліва вялікую ролю адыгрывалі пальцы, калі людзі пачалі абменьвацца прадметамі сваёй працы.Напрыклад, жадаючы абмяняць зробленае кап’ё з каменным накакнечнікам на пяць скур для адзення, чалавек клаў на зямлю руку і паказваў, што супраць кожнага пальца яго рукі трэба палажыць скуру.Адна пяцярня азначала 5, дзве-10.Калі рук не хапала, у ход ішлі і ногі. Дзве рукі і адна нага -15, дзве рукі і дзве нагі-20.

Мы лічым дзясяткамі: далічылі да дзесяці, далей ідзе адзінаццаць, дванаццаць, трынаццаць і г.д. Дваццаць- два дзясяткі, трыццаць-тры.Многія вучоныя лічаць, што такое лічэнне і пайшло ад дзесяці пальцаў на руках

Існуюць розныя тлумачэнні паходжання назваў лікаў іх вельмі шмат.Па адным-назва лічбы 1 пайшла ад слова “Адам” у значэнні першы чалавек. Лічба 2- ад слова “ дзева” (“Ева” - другая).

Лічба 3 сівалізавала трохвугольнік, які ўяўляў мінулае, цяперашняе, будучае. 4 прадстаўлена квадратам, чатыры бакі якога абазначаюць чатыры бакі свату, чатыры пары года, чатыры стыхіі-

агонь, вада, зямля, паветра. Назва лічбы 5 звязана з рускім словам “ пядзь”- адлегласць ад выцянутуга мізінца да вялікага пальца рукі. На гэтым прамежку на руцэ размешчаны ўсе пяць пальцаў.

У старажытнасці існавала ўсім знаёмае нам слова “субота”, якое у перакладзе на нашу мову азначае “шэсць”. Адсюль і сучасная назва шостага дня тыдня- субота.

Слова сем да нас таксамапрыйшлосастаражытнасці, калі людзі ўмелі лічыць толькі да сямі.

«Сем» ужывалася ў значэнні «усе», «шмат».

Слова восем у даўнія часы гучала «осем»,г.зн. каля сямі, за сяммю.

Лік «дзевяць» звязаны са словам «новы».Чаму так? Вучоныя думаюць, што старажытныя людзі, ведучы лічэнне чацвёркамі, лічылі 9 новым, першым у трэцяй чацвёрцы лікам. Таму ў славян гэты лік павінен быў прагучаць як «новая». Але вельмі моцным аказалася ўздзеянне ліку 10, які ішоў за 9: па падабенству з ім узнікла няправільная форма «дзевяць».

Дзесяць утварылася ад лацінскага «дэцэм». Лік 10 выступаў у старажытнасці сімвалам гармоніі і паўнаты. Дзясятак стаў асновай дзесятковай сістэмы лічэння, якую выкарыстоўваюць ва ўсім свеце.

Слова нуль абазначае «нішто».Значыць , можна падумаць, што нуль – зусім нікчэмная лічба, без якой можна абысціся. Але гэта зусім не так. Як напісаць 10, 160, 1 000 000, калі яго няма? А якім чынам напісаць 102, 1905,калі паміж лічбамі не змясціць чароўны кружок? Атрымаецца 12, 195, а зусім не тое, што трэба. Лічыцца, што абазначаць нуль кружком пачалі ў Індыі. Але ўсюды ён і называўся кружком. А само слова «нуль» узнікла пазней (ад лацінскага «нішто»).

Як ні дзіўна, «нішто» - самая важная лічба нашай лікавай сістэмы. Нуль жа толькі тады нічога не значыць, калі стаіць злева ад лічбы. Але як толькі ён стане справа – лік адразу павялічыцца ў 10 разоў. Чым больш дапішам нулёў, тым лік становіцца большым. Ад нуля можна чакаць розных фокусаў. Пра яго нават песні пяюць у краіне лікаў.

У людзей гавораць:

«Не шуткуй з агнём!»

А у нас гавораць:

«Не шуткуй з нулём!»

4. Практыкаванне « Чый лік большы?»

Вучні атрымліваюць карткі з лічбай 1. Па камандзе настаўніка, вучні дапісваюць як мага больш нулёў з правага боку адзінкі. ( Час на выкананне задання настаўнік вызначае сам.)

Вучні падлічваюць колькасць нулёў і з дапамогай табліцы называюць свой лік.

Слайд 3 (табліца)

Лік

Колькасцьнулёў

Назва

1 000 000

6

мільён

10 000 000

7

дзесяць мільёнаў

100 000 000

8

сто мільёнаў

1 000 000 000

9

мільярд

10 000 000 000

10

дзесяць мільярдаў

100 000 000 000

11

сто мільярдаў

1 000 000 000 000

12

трыльён

10 000 000 000 000

13

дзесяць трыльёнаў

100 000 000 000 000

14

сто трыльёнаў

1 000 000 000 000 000

15

квадрыльён

10 000 000 000 000 000

16

дзесяць квадрыльёнаў

100 000 000 000 000 000

17

сто квадрыльёнаў

1 000 000 000 000 000 000

18

квінтыльён

10 000 000 000 000 000 000

19

дзесяць квінтыльёнаў

100 000 000 000 000 000 000

20

сто квінтыльёнаў

1 000 000 000 000 000 000 000

21

секстыльён

10 000 000 000 000 000 000 000

22

дзесяць секстыльёнаў

100 000 000 000 000 000 000 000

23

сто секстыльёнаў

1 000 000 000 000 000 000 000 000

24

септыльён

10 000 000 000 000 000 000 000 000

25

дзесяць септыльёнаў

100 000 000 000 000 000 000 000 000

26

сто септыльёнаў

1 000 000 000 000 000 000 000 000 000

27

актыльён

10 000 000 000 000 000 000 000 000 000

28

дзесяць актыльёнаў

100 000 000 000 000 000 000 000 000 000

29

сто актыльёнаў


5.Перапынак – 1.Гульня «Пакажы лічбу». Настаўнік называе лічбу, а вучні пры дапамозе рук, ног, розных рухаў паказваюць лічбу.(Дзеці могуць аб'ядноўвацца ў пары, групы.)

6. Гульня “Лічбазаўры”(Слайд 4)


Работа ў групах. Запісаць лічбы, якія сустракаюцца ў выяве жывёлы.

У час праверкі задання вучні называюць лічбы, якія яны знайшлі, а настаўнік называе лік, які атрымліваецца з гэтых лічбаў.

7. Практыкаванне “ Знайдзі лік”

Дадзены рад лікаў:

3405, 76390, 558790, 936054, 442778, 13024, 66845, 903426,454671, 880652, 90435. (Слайд 5)



Выпісаць лікі, у якіх :

  • ёсць лічба 3;

  • няма лічбы 3;

  • лічба 3 стаіць на другім месцы.

8. Практыкаванне “Лішні лік” (Слайд 6)




Дадзены рады лікаў. У кожным радзе неабходна знайсці лішні лік.

  • 1, 3, 5, 67, 8, 9.

  • 23, 12, 45, 678, 85, 98.

  • 123, 234, 345, 7890, 567.

9. Перапынак -2.

Вучні выстрайваюцца ланцужком паміж партамі. Левая рука за спіною, а правай вучні выконваюць заданне. Настаўнік шэптам апошняму вучню называе лічбу, а вучань правай рукой “запісвае” названую лічбу на далоні рукі, якая знаходзіцца за спіною таго, хто стаіць уперадзе.Гэты запіс перадаецца па ланцужку. Першы вучань запісвае гэту лічбу на дошцы.

10. Матэматычны ланцужок “Адкуль прыйшлі да нас лічбы?” (Слайд 7)



0 +3 – 2 + 1 + 4 – 3 +5 – 4 + 0 + 1 = ?

Індыя – 5

Кітай – 3

Японія - 7

Хто “ прынёс” у краіны Еўропы індыйскую нумарацыю?” (Слайд 8)



6 – 6 + 2 + 3 – 1 – 2 + 0 + 2 – 3 = ?

Амерыканцы – 6

Арабы – 1

Рымляне – 3

11. Падвядзенне выніку занятку. Рэфлексія.

Што вам запомнілася, спадабалася на ўроку?

За што можна сябе пахваліць?

Папляскайце ў далоні тыя, каму было цікава на ўроку. Каму было сумна- патупайце нагамі.

За працу на уроку ўсе малайцы.

(Слайд 9)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Паходжанне назваў лікаў першага І другога дзясяткаў. У свеце \"вялікіх\" лікаў. Мэта iconТэма: Вершы,загадкі пра лікі першага дзясятка. Лічылкі І скорагаворкі з выкарыстанннем лікаў. Матэматычныя казкі. Мэта
Тэма: Вершы,загадкі пра лікі першага дзясятка. Лічылкі І скорагаворкі з выкарыстанннем лікаў. Матэматычныя казкі

Тэма: Паходжанне назваў лікаў першага І другога дзясяткаў. У свеце \"вялікіх\" лікаў. Мэта iconДачыненне падзельнасці на мностве цэлых лікаў
Азначэнне камплексных лікаў як упарадкаваных пар. Складанне камплексных лікаў. Уласцівасці аперацыі складання камплексных лікаў

Тэма: Паходжанне назваў лікаў першага І другога дзясяткаў. У свеце \"вялікіх\" лікаў. Мэта iconТэма : Замацаванне вывучанага. Вусная І пісьмовая нумарацыя лікаў у межах 100. Складанне І адніманне ў межах 100 Мэта
Емых, параўнанне двухзначных лікаў, замацаванне вусных І пісьмовых прыёмаў складання І аднімання лікаў у межах 100, уменне выконваць...

Тэма: Паходжанне назваў лікаў першага І другога дзясяткаў. У свеце \"вялікіх\" лікаў. Мэта icon5 клас Самастойная работа "Складанне І адніманне натуральных лікаў"
Дадзены лікі: 54, 39, 46, 25, 53, 27, 65, 71, 61,75. Выпішыце ўсе пары лікаў, сума якіх роўна 100

Тэма: Паходжанне назваў лікаў першага І другога дзясяткаў. У свеце \"вялікіх\" лікаў. Мэта iconАзначэнне камплексных лікаў як упарадкаваных параў. Поле камплексных лікаў
Алгебраічная форма камплекснага ліку. Аперацыі з камплекснымі лікамі ў алгебраічнай форме (складанне, множанне, дзяленне). Камплексна...

Тэма: Паходжанне назваў лікаў першага І другога дзясяткаў. У свеце \"вялікіх\" лікаў. Мэта iconУрок матэматыкі ў 8 класе
Мэта: удасканальваць уменні выканання дзеянняў складання І аднімання натуральных лікаў

Тэма: Паходжанне назваў лікаў першага І другога дзясяткаў. У свеце \"вялікіх\" лікаў. Мэта iconДакажыце, што сума паслядоўных цэлых лікаў дзеліцца на. Ці будзе дзяліцца на сума паслядоўных цэлых лікаў?

Тэма: Паходжанне назваў лікаў першага І другога дзясяткаў. У свеце \"вялікіх\" лікаў. Мэта iconДакажыце, што сума паслядоўных цэлых лікаў дзеліцца на. Ці будзе дзяліцца на сума паслядоўных цэлых лікаў?

Тэма: Паходжанне назваў лікаў першага І другога дзясяткаў. У свеце \"вялікіх\" лікаў. Мэта iconСкладанне рацыянальных лікаў
Б лік 98,1 прадстаўце ў выглядзе трох складаемых, так каб другое скалаемае было ў 3 разы больш, а трэцяе – у 5 разоў больш першага...

Тэма: Паходжанне назваў лікаў першага І другога дзясяткаў. У свеце \"вялікіх\" лікаў. Мэта iconНавасёлкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа
Мэта: замацаваць табліцу складання І аднімання адназначных лікаў у межах 20 з пераходам праз разрад; удасканальваць уменне рашаць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка