У сферы гуманiтарных навук




НазваУ сферы гуманiтарных навук
Дата канвертавання24.12.2012
Памер90.34 Kb.
ТыпIнструкцыi
МАГ МІЖНАРОДНАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ГУМАНІТАРЫЯЎ

КАРОТКАТЭРМIНОВЫЯ ГРАНТЫ МАГ

У СФЕРЫ ГУМАНIТАРНЫХ НАВУК

у Беларусi, Расii, Украiне

2010-2011 навучальны год


Iнструкцыi для ўдзельнiка конкурсу


Гранты прысуджаюцца незалежнай камісіяй экспертаў на падставе папярэдняга ананімнага рэцэнзавання пісьмовых заявак («peer-review»). Гранты прысуджаюцца аўтарам навуковых праектаў, якія адпавядаюць міжнародным стандартам. Доўгатэрміновай задачай праграмы з'яўляецца падтрымка развіцця навуковых даследаванняў у розных галінах гуманітарных ведаў у Беларусі, Расіі і Украіне.

Права на ўдзел у конкурсе


Удзельнік конкурсу. Удзельнік павiнен мець кандыдацкую ступень цi раўназначны прафесiйны вопыт, пражываць на тэрыторыі Беларусі, Расіі або Украіны і быць грамадзянінам адной з гэтых краін, выкарыстоўваць атрыманы грант толькі з навуковымі мэтамі, прадугледжанымі ў заяўцы на праект. Вольнае валоданне англійскай мовай не патрабуецца. Навукоўцы, якія раней атрымлiвалi гранты АСНТ, не могуць падаваць на конкурс.


Кірункі даследаванняў. Любыя гуманітарныя дысцыпліны, уключаючы гісторыю, літаратуру, лінгвістыку, філасофію, культуралагічныя даследаванні, рэлігіязнаўства, мастацтвазнаўства, гендэрныя даследаванні і да т. п. Заяўкі ў галіне сацыяльных навук, такіх як паліталогія, сацыялогія, эканоміка, міжнародныя адносіны і псіхалогія, на конкурс не прымаюцца, акрамя тых выпадкаў, калі даследаванні арыентаваны на вывучэнне гісторыі адпаведных дысцыплін і не прадугледжваюць выкарыстання колькасных метадаў.


Праекты. Прымаюцца шматлікія тыпы праектаў: навуковыя, архіўныя або палявыя даследаванні з наступным напісаннем манаграфіі, зборнікі крыніцазнаўчых матэрыялаў; работа з архіўнымі або музейнымі калекцыямі, вынікі якой у далейшым могуць быць выкарыстаны ў канкрэтных даследчых праектах.


Вітаюцца сумесныя праекты. Адзін з удзельнікаў праекта павінен падаць заяўку ад імя групы на ўмовах, якія апісаны ў заяўцы.


Крытэрыі адбору


У кожнай заяўцы трэба зразумела і пераканаўча выкласці

  • мэты праекта,

  • выкарыстаныя крынiцы і метадалогiя,

  • якое значэнне будуць мець атрыманыя вынікі для працы іншых навукоўцаў.


Агульная ацэнка праекта будзе залежаць як ад даследчага і выкладчыцкага вопыту кандыдата, так і ад рэкамендацыі калегі. Але найважнейшым з’яўляецца якасць праекта, зробленага самім удзельнікам. Не iснуе нейкай спецыяльнай тэхнікi або формулы напiсання заяўкi. Важна, каб яна была напiсана пераканальна, выразнай мовай, каб сутнасць праекта была зразумелая як для спецыялiстаў у гэтай галiне, так i для шырокага кола гуманітарыяў.

Падрабязную інфармацыю аб праграмах і конкурсах МАГ можна атрымаць:

http://www.mag-iah.com

Неабходныя раздзелы заяўкi (падаваць у наступным парадку)


Першая старонка: Сціслыя звесткі пра ўдзельніка, назва праекта, кароткi выклад праекта. Калі ласка, перакладайце даныя толькі гэтай старонкі на англійскую мову.


Рэзюмэ: Адукацыя, вопыт даследаванняў, выкладання, службы; папярэднiя гранты і стыпендыі, адукацыя i даследаваннi ў iншых краiнах.


Спiс публiкацый: Не больш чым на адной старонцы пералiчыце выбраныя публiкацыi кандыдата (калi ласка, выкарыстоўвайце мовы, на якой апублікаваны працы, не перакладайце назвы).


Iнфармацыя аб сумесных праектах: Для сумесных праектаў дадайце апiсанне размеркавання абавязкаў памiж удзельнiкамi праекта.


Апісанне праекта (2 старонкі, дванаццатым шрыфтам з адзінкавым інтэрвалам): Апiсанне змястоўнага боку праекта i метадалогii, што будзе выкарыстана. Выкладзіце канцэптуальную стратэгiю, крынiцы, да якiх Вы будзеце звяртацца; сувязь праекта з Вашай папярэдняй працай i лiтаратурай у гэтай вобласцi. Растлумачце, чаму гэты праект важны, якiм чынам ён пашырыць або палепшыць iснуючыя веды, як ён будзе пашыраць магчымасці працы iншых вучоных і стымуляваць далейшыя даследаванні. Нарэшце, прыкладзіце план-праект вашага даследавання тэрмінам на адзін год. Калi прапануецца слоўнiк або лексiкон, дадайце хаця б адзiн узорны артыкул. Не патрабуецца iнфармацыя пра бюджэт праекта.


Бiблiяграфiя заяўкi (цi спiс iншых крынiц): Гэта павiнна быць адна старонка асноўных публiкацый i крынiц (архiвы, зборы дадзеных), што будуць выкарыстаны падчас праекта.


Рэкамендацыйны лiст ад калегi, якi ведае кандыдата i сутнасць прапанаванага праекта.


Iнструкцыi па падрыхтоўцы заяўкi


Усе заяўкi трэба змяшчаць на формах, якiя распаўсюджвае МАГ. Заяўку трэба напiсаць па-беларуску, па-руску цi па-ўкраiнску.


Заяўку трэба падаваць толькі ў электронным выглядзе (у фармаце PDF або Word) на адрас iahumanities@gmail.com


Тэрмiн падачы – 19 лiстапада 2010 г.


Калi ласка, захавайце фармат кожнай старонкi.

Факсы не прымаюцца.

Кожны кандыдат атрымае электроннае паведамленне аб тым, што заяўка дасягнула МАГ.


Афiцыйнае паведамленне кандыдатам аб выніках конкурсу будзе адпраўлена электроннай поштай у маі 2011 года.


Далейшыя магчымасці падачы заяўкі на грант. Тыя ўдзельнiкi, чые праекты не атрымаюць падтрымкi ў гэтым годзе, могуць удзельнiчаць у конкурсе яшчэ раз на наступны год. Тыя, хто атрымае гранты, не могуць удзельнiчаць зноў, каб атрымаць падтрымку для далейшых даследаванняў і апісання вынiкаў.

Першая старонка




_________________________________________________________________________

Прозвiшча Iмя Iмя па бацьку

КАРОТКАТЭРМIНОВЫЯ ГРАНТЫ МАГ

У ВОБЛАСЦI ГУМАНIТАРНЫХ НАВУК


2010-2011 навучальны год


Ступень, навуковае званне i пасада


Назва i адрас установы


Хатнi адрас з iндэксам


На якi адрас лепей дасылаць карэспандэнцыю? Службовы Хатнi


Код горада і нумар тэлефона: Службовы Хатнi


E-mail Факс


Грамадзянства Дата нараджэння


Спецыялiзацыя(i) праекта (падкрэслiць): гiсторыя лiтаратура лiнгвiстыка

фiласофiя культуралогiя рэлігіязнаўства вiзуальнае/выканаўчае мастацтвазнаўства


Перыяд спецыялiзацыi (падкрэслiць): да 1800 пасля 1800


Назва праекта (не больш за 10-15 слоў)


Кароткi выклад праекта (калi ласка, друкуйце ў межах прапанаваных радкоў, карыстайцеся 12 шрыфтам)


Дзе Вы плануеце працаваць над прапанаваным праектам?


Калі Вы плануеце скончыць свой праект?


Як Вы даведалiся пра гэты конкурс?

Дата

Cover sheet – English translation

Please type clearly and provide all information on this side of the page




Name _________________________________________________________________________

Last First Patronymic


IAH SHORT-TERM GRANTS IN THE HUMANITIES

Academic Year 20010-11


Applicant’s degree, academic rank, and position


Institution, with address


Home address with index


Which is your preferred mailing address? Institution Home


Telephone with the city code: Office Home


E-mail Fax


Citizenship Date of Birth


Field(s) of specialization of the project (Circle what best applies): history literature linguistics

philosophy cultural studies study of religion study of visual/performing arts


Period of specialization (Circle what best applies): before 1800 after 1800


Title of proposal (10-15 word limit)


Brief summary of proposal (must be typed here and may not exceed the space provided, please use 12 point type)


Where do you plan to do your proposed work?


When do you plan to complete your project?


How did you find out about this competition?


Date


Бiяграфiчная iнфармацыя Імя _______________________________


1. Адукацыя


Назва ўстановы Спецыялiзацыя Час вучобы Ступень i дата яе атрымання


Назва кандыдацкай дысертацыi, месяц і год абароны


Назва доктарскай дысертацыi, месяц і год абароны


2. Вопыт навукова-даследчай працы

(уключаючы вопыт даследаванняў у іншых краінах)


Назва праекта Род даследаванняў Часавыя межы правядзення


Бiяграфiчная iнфармацыя (працяг) Імя _______________________________


3. Валоданне мовамi

а. Пералiчыце замежныя мовы, якiмi вы валодаеце, i ў якой ступенi (чытаю, гаварю, пішу).


б. Якiя мовы патрэбныя для выканання праекта?


в. Калi Вы не валодаеце ўсiмi мовамi, неабходнымi для праекта, калi ласка, растлумачце, як Вы вырашыце гэту праблему


4. Выкладчыцкi вопыт

(калi ласка, уключыце выкладанне за мяжой)


Назва ўстановы Пасада Тэрмiн працы


5. Вопыт адмiнiстрацыйнай працы

Пералiчыце вышэйшыя навучальныя i даследчыя ўстановы, прафесiйныя аб’яднаннi або няўрадавыя арганiзацыi.


Назва ўстановы Пасада Тэрмiн працы


6. Стыпендыi i гранты

Пералiчыце найбольш значныя стыпендыi i гранты за апошнiя пяць гадоў.


Спiс публiкацый Імя _______________________________


калi ласка, выкарыстоўвайце мовы, на якой апублікаваны працы, не перакладайце назвы


Імя _______________________________

ТОЛЬКI ДЛЯ СУМЕСНЫХ ПРАЕКТАЎ


Заяўку рыхтуе i падае адзiн удзельнiк праекта ад iмя ўсёй каманды.


Калi ласка, коратка вызначце функцыi кожнага з удзельнiкаў, пачынаючы з сябе. Калi ласка, пазначце, колькi праектных сродкаў (у адсотках) выкарыстае кожны з удзельнiкаў. (У вынiку павiнна атрымацца 100%.)


Удзельнiк 1


Удзельнiк 2


Удзельнiк 3


Калi ласка, дадайце iнфармацыю пра астатнiх удзельнiкаў.


Удзельнiк 2


Iмя


Ступень, навуковае званне, пасада


Назва i адрас установы


Е-mail Дата нараджэння


Удзельнiк 3


Iмя


Ступень, навуковае званне, пасада


Назва i адрас установы


Е-mail Дата нараджэння


КАРОТКАТЭРМIНОВЫЯ ГРАНТЫ МАГ У СФЕРЫ ГУМАНIТАРНЫХ НАВУК

2010-2011 навучальны год




Апiсанне праекта



Калi ласка, коратка апiшыце праект (не больш за дзве (2) друкаваныя старонкi дванаццатым шрыфтам з адзінкавым інтэрвалам).

Далучыце адну старонку бiблiяграфii (або спiс iншых крынiц).


Нарыс належыць пiсаць па-беларуску, па-руску цi па-ўкраiнску.


МІЖНАРОДНАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ГУМАНІТАРЫЯЎ

КАРОТКАТЭРМIНОВЫЯ ГРАНТЫ Ў ГУМАНIТАРНАЙ СФЕРЫ

2010-2011 навучальны год


Рэкамендацыйны лiст


Інструкцыі для аплiканта: Рэкамендацыйны лiст павiнен быць падрыхтаваны адным з Вашых калег, якi знаёмы з Вашай працай i вобласцю Вашых даследаванняў.


Інструкцыі для аўтара рэкамендацыйнага лiста: Рэкамендацыйны лiст павiнен быць надрукаваны. Калi гэта больш зручна, форму можна адсканiраваць у камп'ютар цi проста набраць. Калі ласка, вярніце ваш рэкамендацыйны ліст удзельніку конкурсу.


Iмя ўдзельніка конкурсу


Iмя аўтара рэкамендацыйнага лiста


Навуковае званне i пасада аўтара рэкамендацыйнага лiста


Установа, дзе працуе аўтар рэкамендацыйнага лiста


Колькi часу Вы ведаеце аплiканта?


У якой якасцi Вы ведаеце аплiканта?


Подпiс аўтара рэкамендацыйнага лiста Дата


Паколькi ваш ліст будзе мець істотнае значэнне для Адборачнага камiтэта, калі ласка, зрабіце яго як мага больш поўным і дэталёвым, але не большым за дзве старонкі.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У сферы гуманiтарных навук iconУ сферы гуманiтарных навук
Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (маг) аб'яўляе правядзенне конкурсу на атрыманне кароткатэрміновых грантаў у галіне гуманітарных...

У сферы гуманiтарных навук iconПраграм а
Каваленя Аляксандр Аляксандравіч – акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук І мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,...

У сферы гуманiтарных навук iconТалапіла Алена; навуковы кіраўнік кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Шпарага Вольга Мікалаеўна Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт. Вільня, 2008. 63 c. Бібліягр.: C. 59-61 (37 наз.)
Публічныя сферы ў беларусі: грамадзянскі нацыяналізм як магчымая падстава дыялогу

У сферы гуманiтарных навук iconГомельшчыны Серыя "Гуманітарныя навукі"
К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар філалгічных навук, прафесар А. У. Марозаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела...

У сферы гуманiтарных навук iconНарыс гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук
Аляксандр каваленя, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар

У сферы гуманiтарных навук iconПалескім рэгіёне, да якой яны в Ыликаю ласку имають. Кніга адрасавана літаратарам, студэнтам І выкладчыкам вну, вучням І настаўнікам, работнікам сферы культуры І масмедыя, краязнаўцам
В. У. Ярац, канд філалаг навук, дац., дац каф беларускай літаратуры уа «гду імя Ф. Скарыны»

У сферы гуманiтарных навук iconІндустрыяльнае грамадства
Размеркаванне працаздольнага насельніцтва па сферах занятасці: у індустрыі, у сельскай гаспадарцы, у сферы паслугаў, у інфармацыйнай...

У сферы гуманiтарных навук iconМониторинг сми 28. 03. 2012
...

У сферы гуманiтарных навук iconМедыцына І здароўе
...

У сферы гуманiтарных навук iconТрафімчык Анатоль выкладчык, кандыдат гістарычных навук
Беларусі, якую скончыў у 2001 годзе. Паступіў у асьпірантуру эўрапейскіх дасьледаваньняў Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны. У 2004...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка