Конкурс лепшае выданне ў сферы нефармальнай адукацыі




НазваКонкурс лепшае выданне ў сферы нефармальнай адукацыі
Дата канвертавання28.10.2012
Памер23.29 Kb.
ТыпКонкурс



КОНКУРС

"ЛЕПШАЕ ВЫДАННЕ Ў СФЕРЫ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ

ЗА 2010-2012гг."

ПАЛАЖЭННЕ

Мэта Конкурсу: стымуляванне росту якасці і колькасці публікацый у сферы нефармальнай адукацыі.

Арганізатарам Конкурсу з’яўляецца арганізацыйны камітэт IV Фестывалю нефармальнай адукацыі.

Асноўным крытэрыем ацэнкі заяўленых на Конкурс выданняў з’яўляецца прасоўванне ў іх ідэй нефармальнай адукацыі.

Намінацыі Конкурсу

  • Вучэбна-метадычныя дапаможнікі/дыдактычныя матэрыялы

  • Навукова-папулярныя выданні

  • Досвед рэалізацыі праекта/інфармацыйныя выданні

  • Электронныя выданні*

  • Артыкулы ў перыядычных выданнях (аналітычныя артыкулы, аглядныя артыкулы, апісанне практыкі)

  • Перыядычныя выданні (часопісы, бюлетэні і г.д.).

Па ўзгадненні з аргкамітэтам магчымы ўдзел адпаведных выданняў, выкананых на ангельскай мове.

Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна направіць у адрас Аргкамітэта Фестывалю:

  1. Заяўку ў электроннай форме на адрас nfo.fest@gmail.com (да 22 кастрычніка 2012 г.) з паметкай «Конкурс выданняў»

  2. Конкурсныя выданні (не менш за 2 экзэмпляры) у друкаваным і электронным выглядзе на рускай і беларускай мовах (да 22 кастрычніка 2012 г).

Друкаваныя версіі выданняў павінны быць адпраўлены па адрасу: 220116, праспект Газеты "Правда", 11 (Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы), Мінск.

На Конкурс могуць быць прадстаўлены заяўкі, што ўключаюць некалькі выданняў аднаго аўтара, па адной ці розных намінацыях, якія выйшлі ў свет у перыяд 2010 – 2012 гг.. Работы, прадстаўленыя на папярэдніх конкурсах, у бягучым удзельнічаць не могуць.

Заяўкі і конкурсныя выданні Аргкамітэт правярае на адпаведнасць мэце Конкурсу. Адабраныя выданні перадаюцца Аргкамітэтам у Журы Конкурсу для экспертнай ацэнкі. Работы, якія не адпавядаюць мэце Конкурсу, не рэцэнзуюцца.

Падвядзенне вынікаў Конкурсу і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 9 снежня 2012 г.

Падрабязную інфармацыю пра IV Фестываль нефармальнай адукацыі гл. на сайце www.adukatar.net


Форма заяўкі аўтара альбо калектыву аўтараў

на ўдзел у Конкурсе «Лепшае выданне ў сферы нефармальнай адукацыі за 2010-2012 гг.»


  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(аў)

  2. Арганізацыя, якую ён (яны) прадстаўляюць з указаннем e-mail, паштовага адраса, нумара тэлефона і факса

  3. Назва выдання, што прадстаўляецца на Конкурс

  4. Кароткая анатацыя выдання (не больш за 150 слоў)

  5. Колькасць экзэмпляраў, якія прадстаўляюцца на конкурс

  6. Намінацыя Конкурсу (з прапанаванага пераліку)

  7. Заўвагі, рэкамендацыі, пажаданні, прапановы.






* Заўвага: электроннае выданне – гэта электронны дакумент, які прайшоў рэдакцыйна-выдавецкую апрацоўку, прызначаны для распаўсюджвання ў нязменным выглядзе і мае выхадныя звесткі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс лепшае выданне ў сферы нефармальнай адукацыі iconКонкурс фотаздымкаў І плакатаў у сферы нефармальнай адукацыі
Мэты Конкурсу: садзейнічанне папулярызацыі нефармальнай адукацыі сярод розных мэтавых групаў, адукацыі на працягу ўсяго жыцця І дыялогу...

Конкурс лепшае выданне ў сферы нефармальнай адукацыі iconНефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця
Беларусі традыцыйна адбудзецца “Тыдзень нефармальнай адукацыі-2009”, ініцыятарамі якога сталі грамадскія аб’яднанні, што працуюць...

Конкурс лепшае выданне ў сферы нефармальнай адукацыі iconУмовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь І іншых...

Конкурс лепшае выданне ў сферы нефармальнай адукацыі iconКонкурс адукацыйных праектаў
У конкурсе могуць прымаць удзел настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых І сярэдне- спецыяльных установаў, выхавальнікі, асобы І грамадскія...

Конкурс лепшае выданне ў сферы нефармальнай адукацыі iconАрганізацыі грамадзянскай адукацыі (ага) нефармальная сетка беларускіх недзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў, якія працуюць у сферы адукацыі дарослых
А нефармальная сетка беларускіх недзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў, якія працуюць у сферы адукацыі дарослых, грамадзянскай, нефармальнай...

Конкурс лепшае выданне ў сферы нефармальнай адукацыі iconТыдні нефармальнай адукацыі І асветы
Праграмы нефармальнай адукацыі для прафесійнага росту І самаўдасканалення”, 9-17 снежня 2006 г

Конкурс лепшае выданне ў сферы нефармальнай адукацыі iconЗапрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1
Разгледзець фенамен нефармальнай адукацыі І яго значэнне дзеля развіцця асобы І грамадства

Конкурс лепшае выданне ў сферы нефармальнай адукацыі iconІнфармацыйнае паведамленне
Ага з мэтай прыцягнення ўвагі да ролі нефармальнай адукацыі ў развіцці чалавечага, грамадскага, нацыянальнага І міжкультурнага патэнцыялу...

Конкурс лепшае выданне ў сферы нефармальнай адукацыі iconНефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця!
Дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця людзей была галоўнай мэтай ІІІ фестывалю нефармальнай...

Конкурс лепшае выданне ў сферы нефармальнай адукацыі iconКонкурс кіна- І відэапрадуктаў
Арганізатарам Конкурсу з’яўляецца Арганізацыйны камітэт Фестывалю нефармальнай адукацыі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка