Імя Уладзіміра Жылкі, таленавітага, яркага паэта, малавядо-ма шырокаму чытачу. Так склаліся абставіны жыццёвай біягра-фіі паэта, а таксама час, у які яму




НазваІмя Уладзіміра Жылкі, таленавітага, яркага паэта, малавядо-ма шырокаму чытачу. Так склаліся абставіны жыццёвай біягра-фіі паэта, а таксама час, у які яму
Дата канвертавання28.10.2012
Памер219.86 Kb.
ТыпДокументы
УЛАДЗІМІР ЖЫЛКА


1900-1933


Імя Уладзіміра Жылкі, таленавітага, яркага паэта, малавядо-ма шырокаму чытачу. Так склаліся абставіны жыццёвай біягра-фіі паэта, а таксама час, у які яму давялося выступаць з паэтыч-нымі творамі.

Сам паэт, як здаецца, не асабліва імкнуўся падрабіцца пад суровы, авеяны подыхам рэвалюцыйных схватак час.

Уладзімір Адамавіч Жылка нарадзіўся 27 мая 1900 г. у вёсцы Макашы, размешчанай непадалёк ад станцыі Гарадзея, вядомай тым, што яна з'яўляецца апошнім чыгуначным пуктам на шляху да старажытнага Нясвіжа. Бацька паэта быў патомны селянін, які перайшоў у сістэму гандлю, у апошні час — царкоўнага, і пе-рабраўся ў Мінск.

Школы ў Макашах не было. Вучыўся будучы паэт дома, за-тым наведваў царкоўна-прыходскую школу ў Гарадзеі. Яшчэ праз нейкі час Уладзімір Жылка вучыцца ў гарадскім вучылішчы ў Міры, а пачынаючы з 1914 г. — у Багародзіцку, Тульскай гу-берні ў агранамічным вучылішчы, дзе былі больш-менш спрыяльныя ўмовы для дзяцей небагатых бацькоў.

Няма дакладаных звестак, калі Жылка вярнуўся ў Беларусь, але ў 1916 г. ён скончыў Слонімскую вышэйшую пачатковую школу. Нейкі час ён займаецца ў Ковенскай сельскагаспадарчай вучэльні. Як бачна, схіл да вандроўніцтва ў Жылкі назіраецца яшчэ ў юным узросце.

Кастрычнік 1917 г. Ул. Жылка сустрэў у Мінску. Беларуская мова ўпершыню загучала на шумных сходах, мітынгах. Юнак з галавой кідаецца ў стыхію рэвалюцыйных падзей.

У пачатку 1918 г. Ул. Жылка працуе аграномам у дзяржаўнай гаспадарцы, што размяшчалася за прыгарадам Мінска — Стара-жоўкай. Тут жа займае пасаду ўпаўнаважанага па кіраўніцтву сканфіскаваным маёнткам Міхась Чарот.

У Мінску Жылка знаёміцца са Змітраком Бядулем, Ядвігі-ным Ш., Ігнатам Дварчанінам, Леапольдам Родзевічам. Паэт- (673-674) юнак адважваецца нават завязаць асабістыя стасункі з Янкам Купалам. Купала не грэбуе завітваць у хату да Жылкаў, вядзе размовы з маладым паэтам і ягонымі бацькамі.

На Беларусі рэвалюцыйны час асабліва вызначаўся супярэч-лівасцю. На тутэйшай зямлі грымелі баі першай сусветнай вай-ны. Значная частка насельніцтва падалася ў бежанства. Вайна развеяла па свеце нешматлікіх пісьменнікаў-абуджальнікаў на-цыянальнай свядомасці.

Тым часам хваля за хваляй Беларусь захліствалі іншаземныя акупацыі. Семнаццацігадовы Жылка ў снежні 1917 г. прысутні-чаў на Усебеларускім з'ездзе, разагнаным бальшавіцкімі ўладамі. Вярнуўшыся дамоў, малады паэт выказваў нават захапленне бальшавікамі: «Колькі іх? Жменька. А якія смелыя! Сказалі «Расходнсь» — і ўсе пайшлі. Сяляне гамоняць: «А нам што, абы зямля дарэмна!» (Калеснік У. Ветразі Адысея. Мн., 1977. С. 25.).

Вядома, нельга сцвярджаць, што будучы паэт прасякнуўся ідэямі Кастрычніка. Як сведчаць пазнейшыя вершы, ягоныя па-літычныя сімпатыі яшчэ не вызначыліся. Дый увогуле Уладзімір Жылка, як некалі Максім Багдановіч, якога ён лічыў сваім нас-таўнікам, не імкнуўся крочыць пад сцягамі якой-небудзь пэўнай партыі. Хоць рэвалюцыі спачуваў, прызнаваў яе вызваленчы ха-рактар для шырокіх народных мас.

У лютым 1920 г. Уладзімір Жылка захварэў на сухоты. Яго непрацяглыя кантакты з Янкам Купалам перапыніліся. Паэта ў горадзе не было, ён паехаў у вёску да маці. 3 творчых асоб Жыл-ку наведваў толькі Міхась Чарот, які на той час стаяў на агуль-напатрыятычных пазіцыях.

Падлячыцца і падкарміцца ён паехаў на радзіму бацькі ў вёс-ку Клецішча, што на Случчыне. У хуткім часе перабраўся да матчынай радні ў вёску Падлессе. Родзічы сустрэлі яго вельмі прыхільна, і тут ён акрыяў душой.

Тым часам, паволе Рыжскага дагавору, мяжа надвое падзялі-ла жывое цела Беларусі. Клецішча апынулася пад Польшчай.

Ул. Жылка не стаяў у баку ад рэвалюцыйнай барацьбы, якая разгарнулася ў Заходняй Беларусі. Іншая справа: слабое здароўе не дазваляла яму прымаць актыўны ўдзел у гэтай барацьбе. Па палітычных сімпатыях Ул. Жылка хіліўся да левых эсэраў, якія ў свой час былі саюзнікамі бальшавікоў. Паэта вабілі людзі, што змагаліся з ворагам, ён, як умеў, славіў усенародны вызваленчы рух супраць белапольскай акупацыі.

Паэт з Клецішча пераязджае ў Вільню. У дзень смерці Ядві-гіна Ш. (А. Лявіцкага) Ул. Жылка публікуе верш «Віхор», прыс (674-675) вечаны пісьменніку. 3 ягонага жыццяпісу ён выдзяляе толькі баявое юнацтва колішняга маскоўскага студэнта.

А ўвогуле верш з'яўляецца паэтычным вобразам «барацьбя-най» Заходняй Беларусі, што апынулася пад пятой пілсудчыкаў:

Пара, пара дазнацца, зверыцца

Сваіх магутных сонных сіл!

Адважны хто спыніць намерыцца

Размах жыцця і творчы пыл?..

Дзе йдзем? I дзе канцы канцовыя?

Дзе ходу нашага мяжа?

Ў адказ віхор пяе ўсё новае,

I лязіво блішчыць нажа!

(Жылка У. Выбр. тв. Мн., 1998. С. 35—36. У далейшым спасылкі на гэта выданне прыводзяцца у тэксце, у дужках — старонка.)

Уладзімір Жылка ў гэты перыяд аднолькава захапляецца Лер-мантавым, Міцкевічам, Шэлі, Ібсенам. Яму ў вышэйшай ступені імпануюць іх агульначалавечыя гуманістычныя памкненні.

Але літаратурных сяброў паэт выбірае неразборліва, ідэйная ацэнка людзей з тагачаснага інтэлігенцкага асяродцзя носіць часта эмацыянальны характар. У ліку блізкіх яму людзей аказваюцца ан-тыподы — Антон Луцкевіч, «прапаведнік здабывання ўлады і дзяр-жаўнай незалежнасці любымі сродкамі» (Калеснік У. Ветразі Адысея. С. 85.), і Ігнат Канчэўскі, аўтар кнігі «Адвечным шляхам» (выйшла пад псеўданімам I. Абдзіраловіч (Вільня, 1921)). Яго дактрына «скіравана супраць хітрых ілжывых палітычных прагматыкаў — польскіх і заходнебеларускіх, якія выка-рыстоўвалі святыя ідэалы адраджэння для кар'еры і нажывы» (Там жа С 78.).

У Вільні Уладзімір Жылка знаёміцца з Максімам Гарэцкім, аўтарам «Гісторыі беларускай літаратуры». Гэта быў найбольш паважаны для літаратурнай моладзі аўтарытэт.

У Вільні на паэта абрынулася лавіна ўражанняў, якія пера-паўнялі ягоную паэтычную творчую душу. Тут паэт нібы сустра-каецца з жывой гісторыяй. Дарэчы, нешта падобнае здарылася ў свой час з Максімам Багдановічам. Вільня, асяродак беларускай культуры, старажытных традыцый, паспрыяла шэрагу паэтыч-ных шэдэўраў М. Багдановіча.

Ул. Жылка ў віленскі перыяд жыцця таксама піша шэраг прыкметных, якія выдзяляюцца ў ягонай творчасці, вершаў. На-прыклад, «Люблю, не знаючы пуціны», «Мы любім даўнія па-данні...» і «Палімпсест».

Сустрэча з жывой гісторыяй ускалыхвае душу паэта. Дух ра-мантыкі ахінае ягоныя творы, як бы дае ім крылы, прыўзня-тасць, нават экзальтаванасць. (675-676)

Паэт разам з тым удзельнічае ў падпольнай рэвалюцыйнай барацьбе, ён звязан з паўстанцкім рухам і не раз напіша баявыя, прасякнутыя верай у рэвалюцыю, у перамогу народа радкі.

Край абаронім грудзьмі

Ад панавання палацаў.

Вольнай, працоўнай сям'і

Ўспор красаваціме праца.

(117) («Гімн беларускіх паўстанцаў»)

Але Уладзімір Жылка меў далікатную душу мастака, вабіла яго перш за ўсё краса, прыгажосць ва ўсіх сваіх праявах. Тым часам паэт не раз трапляў у сеці палітыканаў, як было гэта ў вы-падку з палкоўнікам Езавітавам, былым камандзірам 1-га бела-рускага палка, які публічна абвінаваціў паэта ў тым, што «нібыта той знарок і свядома прычыніўся да арышту польскаю паліцыяй вядомай тады у інтэлігенцкім асяроддзі эсэркі Палуты Бадуно-вай» (Калеснік У. Ветразі Адысея. С. 111.).

Паэт тады жыў у Дзвінску, дзе склаўся досыць актыўны цэнтр беларускага нацыянальнага руху «Бацькаўшчына». Жылка, відаць, у канспіратыўных мэтах паступіў у апошні клас Беларус-кай гімназіі, якая вясной 1922 г. адкрылася ў Дзвінску. Грунтам беларускага нацыянальнага руху была Латгалія, у значнай сваёй частцы заселеная беларусамі. Там працавалі 46 беларускіх школ, настаўніцкія курсы.

Жылка жыве ў сям'і дырэктара гімназіі Івана Ігнатавіча Краскоўскага. Дачка I. I. Краскоўскага Людміла ўспамінае: «У Даўгаўпілсе ён жыў у нашай сям'і. Быў старэйшы за мяне не толькі гадамі, але і жыццёвым вопытам, таму ён меў на мяне ўплывы.

Ён займаўся галоўным чынам літаратураю, не толькі бела-рускімі, але і рускімі пісьменнікамі. У. Жылка пазнаёміў мяне з творчасцю рускіх паэтаў. Падараваў мне кніжкі вершаў А. Ахма-тавай і М. Цвятаевай... Да цяперашняга часу я захавала сшытак, дзе я тады перапісвала вершы, якія мне найбольш падабаліся, — Блок, Бальмонт, Эрэнбург. 3 гэтых вершаў мы стараліся зразу-мець, якія напрамкі існавалі ў тагачаснай літаратуры. У. Жылка цікавіўся і французскай паэзіяй. Памятаю, што я яму пераклада-ла вершы Ш. Бадлера з кніжкі «Fleurs du mal» (Краскоўская Л. З успамінаў пра Уладзіміра Жылку // Жылка У. Выбр. тв. С. 285.).

З Дзвінска Жылка прыязджае ў Вільню. У асяроддзі дэмакра-тычнай інтэлігенцыі шырыцца недавер да хаўрусу лідэраў «неза (676-677) лежніцкіх» партый з буржуазнымі ўладамі. Тут, у Вільні, Жылка спатыкаецца з Леапольдам Родзевічам, з якім пазнаёміўся яшчэ ў Мінску, прымае ўдзел у выданні газеты «Наша будучыня». На старонках газеты, якую рэдагаваў Л. Родзевіч, упершыню суст-рэліся як супрацоўнікі Жылка і Уладзімір Дубоўка, якіх заходне-беларускія крытыкі ў хуткім будучым стануць ставіць поруч, на-зываючы «надзеяй і будучыняй роднай паэзіі» (Калеснік У. Ветразі Адысея. С. 118.).

Лірычны герой віленскіх вершаў, напачатку не заўсёды добра апрацаваных, часам шурпатых, «узвіхраных», нібы імкнецца спасцігнуць загадкі гісторыі, хоць краем вока убачыць таемныя абрысы будучыні роднага краю.

I напаткаць руіны ў полі,

Дзе мох на рэшце сцен узрос,

I занудзіцца мімаволі,

Згадаць замчышча сумны лёс;

Не зразумець, чаму руіны

Ў сабе таемны тояць жах

І ці не светлы для Краіны

Відаць наперадзе ўжо шлях?

(30) («***Люблю не знаючы пуціны...», 1921)

Майстэрства паэта расце. Уладзімір Жылка ў віленскі перыяд жыцця выяўляе сябе нарэшце тонкім лірыкам. Празрыстыя лі-рычныя рэмінісцэнцыі нараджаюцца адна за адной, льюцца, ча-сам спатыкаюцца, нястрымна, як хвалі імклівай ракі. Вершы гэ-тыя амаль усюды маюць галоўным матывам развагі аб радзіме, яе мінулым і будучыні.

Мы любім даўнія паданні,

Быліцы сівых песняроў,

Няхітры іх апавяданні

Аб справах мінулых часоў...

Але нам будуць усё ж мілейшы

Часы, калі з нізін, балот

3 надзеяй ў шчаснасць дзён святлейшых

Устане ўзбуджаны народ.

(27) («***Мы любім даўнія паданні...», 1921)

Лірычныя рэмінісцэнцыі аб далёкім дзяцінстве, а найбольш аб каханні, лёгкія, ажурныя збудаванні, у якіх месцяцца і парт-рэт старога дзеда («Дзед» — 1921), і любаванне першымі вясно-вымі кветкамі («Пралескі» — 1921), а найбольш тое, што павінна быць зместам лірыкі — духоўнае, душэўнае жыццё, філасофія, каханне («Незразумелае» — 1921), пейзажныя вершы, некаторыя (677-678) з якіх перагукваюцца з грамадскімі падзеямі заходнебеларускай явы пачатку рэвалюцыйных дваццатых гадоў, — вось далёка не поўны пералік таго, што трапляе ў арбіту ўвагі маладога паэта. Дыяпазон яго дачыненняў з жыццём шырокі. Большасць гэтых паэтычных медытацый маюць лірычны, ледзь улоўны змест. Іх нельга пераказаць звычайнымі празаічнымі словамі. Як, напрык-лад, верш «Як усё ў жыцці...»

Як усё ў жыцці, яшчэ вясна

Мінула ў вечнасць назаўсёды

Памножыла тугу й нягоды,

Як усё ў жыцці, яшчэ вясна

Душы ж як бы чагосьці шкоды,

А думка за адной адна:

Ў тваім жыцці яшчэ вясна

Мінула ў вечнасць назаўсёды (37) (1921)

Мова лірыкі адмысловая. Лірычным вершам не супрацьпака-заны малюнкі, эпічныя штрыхі, якія, аднак, часта завяршаюцца ў чыста лірычнай манеры. Вось верш «Сёмуха»:

Начыста змецены і вуліцы й двары,

Ля ганка і варот паўбітыя бярозкі —

Сягоння Сёмуха, сягоння свята вескі

I весялейшае не знойдзецца пары

Пагодны, ясны дзень У полі і ў бары

Паветра хмельны пах, смяюцца сонца коскі,

А у хаце бел абрус, падходны блін — дар Боскі,

I шчасцем свецяцца мужычыя твары

Вельмі лагічна лірычны пасаж як бы спраецыраваны ў буду-чыню:

I веру радасна я болей, чым калі,

Ў вялікі лёс і шлях Радзімае зямлі

Абуджаны народ быліц дазнае сказ —

Узрушыць як адзін пры свеце бліскавіцы

Прыйдзі хутчэй! Я жду цябе, жаданы час

Дай думам сёмушным і казкам дай здзяйсніцца (37) (1921)

У 1921 — 1922 гг. Ул. Жылка піша шэраг вершаў, падобных да якіх, бадай, не знойдзецца ні ў аднаго беларускага паэта па той І па гэты бок мяжы, якая надвое разрэзала зямлю Беларусі. Няг-ледзячы на рэвалюцыйныя схваткі, якія не перапыняліся ні на дзень, дыхаюць гэтыя вершы алімпійскім спакоем, ураўнаважа-насцю думак і пачуццяў, мірнай цішынёй. (678-679)

Калі Ул. Жылка ставіў мэтай выяўляць агульначалавечыя па-чуцці, то ў найбольшай ступені здзейсніў свае намеры і менавіта ў гэтым цыкле, дзе знаходзім такія ажурныя, лёгкія медытацыі, як «Скажы», «Чырванее захад ад марозу», «***Душа мая тужлі-вая», «Вечарам», «Вецер», «Туман».

Лёс падарыў паэту, які ўжо нёс у грудзях грозную хваробу, як некалі М. Багдановічу, на нейкі час роўны, ціхамірны наст-рой, і нарадзілася паласа яркай, пераважна пейзажнай лірыкі. Тоны тут прыглушаны, няма нічога крыклшага, апрача даверлі-вай інтанацыі, выверанай адпаведна матыву радка, праўдзівасці малюнка, дэталяў. Яшчэ ідуць баі, сходзяцца ў кровапралітных схватках непрымірымыя варожыя станы, але паэт нібы не чуе нічога, ён як бы знаходзіцца ў нейкім невядомым асяродку, раз-мешчаным па-за часам І прасторай, чуе, адчувае толькі вецер, бачыць «неба сіняе», «зорную выш», расу, туман.

Вецер ўварваўся праз весніцы,

Пыл на дварэ крутануў,

«Вер, што жаданне здзейсніцца»

Ласцячы вуха, шапнуў

Шпаркі і смелы ў захопленні,

Лёгка праскочыў праз плот,

Штось зашумеў між каноплямі,

Борзда мінуў агарод

Там жа, дзе жыта з пшаніцаю

Спеляць свае каласы,

Блытаў, віхрыўся дурніцаю

I перабег на аўсы

Лесу пабачыўшы цёмнага

Хмура-задумны аблік

Быццам спужаўся таёмнага,

Сцішыуся, зменшыўся, знік

(39) ("Вецер", 1922)

Чытаючы такі дасканалы па змесце і форме верш, няварта думаць-гадаць, да якой палітычнай партыі належаў аўтар, бо гэ-та не мае сэнсу. Гэта ўзор паэтычнага мыслення, дакладнага, праўдзівага, адухоўленага.

Ідылія, аднак, працягвалася нядоўга. Яна была проста пера-дышкай у змаганні.

Быванце! Ізноў мне ўсміхаюцца далі,

I сонца ў крыві і пястуе калоссе,

Забыўся я дома нудоту і жалі,

1 ў свеце — мне сніцца — ліхое звялося

(41) («Раніцаю», 1922) (679-680)

Толькі ліха не звялося. I не можа паэт бясконца знаходзіцца ў «башні са слановай косці». Таму

Ізноў пытанні... 3 глуму,

3 бяды ўстаюць ў кляцьбе

I не магу не думаць,

Край родны, аб Табе...

(41) («***Ізноў пытанні», 1922)

Уладзімір Жылка адказы на многія пытанні шукае ў сусветна вядомых паэтаў і пісьменнікаў.

Так сталася: Жылку як бы наканаваў лёс быць паэтам-ванд-роўнікам. Ён быў звязан з рэвалюцыйным рухам у Заходняй Бе-ларусі. Выконваў заданні падпольных арганізацый. Яму давялося жыць у Дзвінску (Даўгаўпілсе), Коўне, Вільні, затым у 1923 г. пераехаць у Прагу, вучыцца ў Карлавым універсітэце.

Паэт Уладзімір Жылка сталеў як паэт, калі можна сказаць так, на сямі вятрах, у вельмі складаных і супярэчлівых сацыяль-ных, палітычных умовах жыцця. Не менш складаным было ста-новішча тагачаснай літаратуры.

Было б правамерным паставіць пытанне аб уплыве на паэзію Ул. Жылкі мадэрнісцкіх, авангардысцкіх плыняў, якія шырока разліліся як у польскай, так і ў чэшскай літаратуры.

У Жылкі ёсць вершы з сімвалісцкай афарбоўкай, калі вобразы хісткія, «размытыя», сэнс прытоены, як у шэрагу вершаў А. Бло-ка. Нездарма эпіграфам да аднаго з такіх вершаў паэт бярэ бло-каўскі радок «Все поют и поют вдалеке»:

Нікне ў імгле старана...

Пільна сачу праз туман...

Нечая песня чутна,

Нечы зыбаецца стан...

(43) («"'Нікне ў імгле старана», 1922)

Заўважаецца: блізка, нават вельмі блізка да блокаўскай «Нез-накомкн». Багдановіч, дарэчы, падобных эксперыментаў сабе не дазваляў.

Цыкл любоўнай лірыкі У. Жылкі («***Дарма, што значны ра-ны», 1922, «***Устае туман бялявы», 1922) таксама нясе на сабе няхай не вельмі прыкметны след сімвалісцкай эстэтыкі, уплываў Блока.

Увогуле Уладзімір Жылка ўмее выявіць у паэтычным слове тонкія, ледзь заўважныя зрухі чалавечай душы. Ён свядома лі-чыць сябе паслядоўнікам М. Багдановіча, паэтам «вечнай кра-сы». У бурлівым, ахопленым рэвалюцыйнымі страсцямі свеце ён шукае вечнае і непераходзячае і нярэдка знаходзіць. (680-681)

Уладзімір Жылка піша пейзажныя вершы, аналагаў якім не знаходзіцца ні ў аднаго з паэтаў, ягоных сучаснікаў. У эстэтыцы паэта як бы сыходзяцца традыцыі А. Фета, Ф. Цютчава з дасяг-неннямі паэзіі «сярэбранага веку». Прыродаапісальная лірыка нібы падсвечана глыбокім філасофскім роздумам, яна змяшчае не толькі бачныя з'явы, але і тыя, аб якіх толькі можна здагад-вацца.

Ружовая стужка на ўсходзе,

Як сцяг пераможнага дня;

I мроіць аб светлым прыходзе

Пярэдадня змрок-цішыня...

(48) («Напярэдадні», 1924)

«Ёсць боль затоенай тугі ў кволым паху звялых кветак», — скажа паэт, і нельга не здзівіцца дакладанасці, пераканаўчасці яго назірання. Паэт назаве верш «Смяротны пах», і гэта зноў жа вельмі дакладна і балюча:

Людская жорсткая рука

Іх, далікатных, у поўным квету,

Там, дзе прастор, палі, рака,

Сабрала рупна да букету.

(50) (1923)

Пейзажныя вершы Ул. Жылкі, пазначаныя рознымі адрасамі — Дзвінска, Вільні, Прагі, — уяўляюць цікавую з'яву. У віры гра-мадскай мітусяніны, бяздомных вандровак, пераездах з месца на месца паэт нязменна вяртаецца ў паэтычнай фантазіі да родных мясцін, што назаўсёды запалі ў сэрца. Тут цішыня, супакаенне. Тут нібы дыхае вечнасць.

Я люблю густыя шумы,

Перагуд высокіх хвой.

Ў цень і ціш лясной задумы

Я люблю прыйсці вясной.

Спачываючы ад болю,

Ад няпраўды і маны,

Пазнаваць чужую волю,

Дыхаць пахам сасніны.

(50) («""Я люблю густыя шумы», 1923)

3 усіх дрэў паэт найбольш любіць сасну. Дзіва няма: пазней у Максіма Танка сасна таксама можа нагадваць мачту, седзячы пад якой лірычны герой-вандроўнік лёгка ўявіць сябе падарож-нікам па бясконцых марах-акіянах. Сасна — дрэва рамантыкаў. Вечназялёная, яна заўсёды гамоніць з вятрамі, асабліва на зломе (681-682) пары. Гэты шум можна прыняць за плюскат хваль, а ўяўленне дамалюе якія хочаш заморскія краіны. А мо найлепей палі Ра-дзімы, па якой нязменна сумуе душа, сэрца паэта. Бо што ёсць лепшае за Радзіму?

Мне ўсё часцей радзіма сніцца

Там рух і песні аб вясне,

Там працы творчая крыніца,

Там мо знайшлося б месца й мне?

(98) («На эміграцыі», 1926)

Закаханы ў Беларусь гэтак жа, як ягоны настаўнік Максім Багдановіч, паэт часта параўноўвае лёсы, што выпалі ш абодвум. Іх з'ядае цяжкая, невылечная хвароба. Абодва не могуць распа-раджацца нават ўласным хворым целам. Два паэты, калі лічыць Жылкавы гады на эміграцыі, адарваныя ад роднага краю, наро-да, які любяць глыбокай любоўю верных, самаахвярных сыноў Абодва схіляюцца перад усёўладнасцю красы, хочуць прывіць роднай літаратуры парасткі, якіх ёй яшчэ бракуе і якія ў іншых народаў паспелі расцвісці буйным цветам. Ва Уладзіміра Жылкі ёсць верш-санет «Максім Багдановіч»:

Так зайздрасна насіць вянок паэты

I мець імя задумнае Максім,

Кахаць зямлю з яе жыццём глухім

I песняй перавіць юнацтва леты,

Ад хараства не ведаць іншай мэты

I адшукаць, што горда поўны ім,

I родны люд у руху маладым,

I зачарованых палеткаў кветы

(103) (1927)

Самы моцны, найбольш выразны, адчувальны матыў паэзіі Ул. Жылкі — радзіма, бацькаўшчына ад першых і да апошніх радкоў. Роздум, пачуцці паэта датычаць роднай зямлі, зямлі крывічоў, Беларусі. Магчыма, паэт так доўга блукаў па-за яе ме-жамі, бо не бачыў яе цэльнай, адзінай, свабоднай.

Губляць жа болей немагчыма

I носіць болей не мага Народ,

Свабода і Радзіма, —

На ўсё прыйшла адна чарга

Найдаражэйшае, святое —

Ўсё, чым натхнялася душа,

Чужою збэшчана рукою,

Сваволяй скута палаша

(78) («***Наш лёс, бы кат з рукой забойнай», 1925) (682-683)

«3 пераездам у Чэхаславакію, — піша даследчык творчасці паэта, вядомы літаратуразнаўца і крытык Ул. Калеснік, — Жыл-ка ўсё больш усведамляў сябе паэтам, прафесійным літаратарам, і для яго глыбока асабістае значэнне мела праблема нацыяналь-най мовы, культуры, беларускага побыту, звычаяў, характару, «каларыту». Цану ўсяго роднага паднімала І тая варожасць, якую праяўлялі ў Празе белаэмігранцкія манархісты ў адносінах да патрыятычнага руху беларусаў» (Калеснік У. Ветразі Адысея. С. 130—131.).

У 1922 г. Ул. Жылка пачаў, а ў 1923 г. давёў да канца паэму «Уяўленне». Паэма была надрукавана ў газеце беларускай рэва-люцыйнай арганізацыі «Новае жыццё».

Паэма як бы вывела Ул. Жылку ў шэрагі найбольш прыкмет-ных паэтаў Заходняй Беларусі.

Твор гэты, вельмі лірычны, расказвае пра лёс Беларусі на шляхах рэвалюцыі. Паэма Ул. Жылкі як бы папярэднічае паэ-ме Янкі Купалы «Безназоўнае», напісанай годам пазней. Па матывах яна вельмі блізка перагукваецца з купалаўскім тво-рам.

Некаторыя крытыкі выкарыстоўвалі паэму Ул. Жылкі для сцверджання, нібыта твор гэты прысвечан высвятленню «псіха-лагічнага боку нацыянальнай рэвалюцыі». Аднак гэта не зусш так. Праўдзівей, зусім не так.

Вось паэт піша аб мшуўшчыне.

А было пагана як —

Ветры дзьмулі лютыя,

Спалі паслухмяныя

Вёскі, сцежай скутыя

Горш былі за ворагаў

Ёй сыночкі родныя —

Ждалі скону скорага

І слязы ніводнае

Вінны я, віну ўшчыню

Я ні ў чым не каюся —

Небыцця мінуўшчыны

Тройчы раз зракаюся! (134—135)

Паэма называецца «Уяўленне», бо ўсе падзеі падаюцца праз успрыяцце мастака, які нібы ўвасабляе сабой народных дух. На-род нібы ўпаўнаважвае яго апавяшчаць свет аб тым, што дзеецца на роднай зямлі.

Паэма «Уяўленне», як і «Безназоўнае» Я. Купалы, напісана мовай вобразаў-сімвалаў. Вясна адкрывае беларусам дарогу да самавызначэння: (683-684)

Шырокаю тропай

Ў час гэты «спакус»

На мапу Еўропы

Ўзышоў Беларус.

Ў лапцях лазовых,

Па світцы ручнік,

I светлым Хрыстовым

Зіяе аблік. (138)

«Паэма Жылкі рэалізуе адзін з эстэтычных прынцыпаў ра-мантызму, які называюць культам ўяўлення, фантазіі» (Калеснік У. Ветразі Адысея. С. 144.). Моўна-вобразная тканіна твора вызначаецца сімволікай, блізкай да сты-лю рускіх новасялянскіх паэтаў. Матывы вершаў Купалы тут як бы прысутнічаюць сваёй вобразнасцю.

Паэзія Ул. Жылкі яшчэ дастаткова не вывучана. Найглыбей-шую баразну тут правёў Ул. Калеснік, які паспяхова займаўся творчасцю заходнебеларускага паэга доўгі час. Але і Калеснік заўважыў не ўсё — цікавасць да рускай паэзіі.

Макар Краўцоў успамінаў: «Жылка бесперастанку дэклама-ваў вершы Блока, Брусава, Рослаўлева, Карынфскага, Бальмон-та, Сяргея Гарадзецкага. Мяне дзівіла гэткая маса завучаных ім напамяць вершаў, якія я ў значнай меры чытаў раней... Часамі ён цэлымі гадзінамі дэкламаваў мілых яго сэрцу расейскіх паэ-таў...» (Краўцоў М. Мае ўспаміны аб Жылцы // Жылка У. Выбр. тв. С. 282.).

Вядома, што паэтамі «Сярэбранага веку» А. Блокам, П. Брусавым захапляўся Максім Багдановіч. Яго паслядоўнік, можна сказаць спадчыннік, Ул. Жылка таксама не прайшоў міма іх па-этычных здабыткаў. Але калі гаварыць аб уздзеянні рускай паэзіі пачатку веку на творчасць класіка беларускай літаратуры М. Багда-новіча і на паэзію яшчэ недастаткова вывучанага, яркага паэта Ул. Жылку, то яна будзе бадай што падобнай, за выключэннем умоў і часу дзейнасці абодвух паэтаў.

Ул. Жылку, як і М. Багдановіча, вабіла ўменне рускіх паэтаў выяўляць тонкасць, далікатнасць пачуццяў, «інтэлігенцкае» ад-чуванне жыцця, якога яўна бракавала беларускай паэзіі.

«Вершы аб Вільні» адразу захопліваюць ў палон рытміка-ін-танацыйным малюнкам, які запаў у памяць пасля блокаўскай «Незнакомки».

Вялікай вуліцы экзотыка,

Тэатры, кіно, шпіталі:

I маліцвенна ўзносіць готыка

Да неба тонкія шпілі... (75) (684-685)

Вільня — асяродак, калыска беларускай культуры і нават дзяржаўнасці. У Багдановіча яна выклікала шэраг паэтычных асацыяцый, звязаных з даўнінай, гісторыяй краю. Ул. Жылка дае малюнак Вільні, сучаснай для яго, хоць і ў «Вершах аб Віль-ні» ёсць радкі, дзе ўспамінаецца гісторыя краю:

О, Вільня, крывіцкая Мекка,

О, места, — ўсё цуд, хараство!

Дзяржаўная думнасць павеваў,

Узнята рашуча брыво! (76) (1925)

Тэма радзімы, Беларусі, Крывіі — так іншы раз паэт называе родны край — займае сталае месца ў паэзіі Жылкі. Яна гучыць часта як лірычная тэма. Тэрмін «каханне» паэт ужывае не толькі ў дачыненні дзяўчыны, жанчыны, а і ў выяўленні пачуццяў да роднага краю.

Сярод паэтаў Заходняй Беларусі (да прыходу М. Танка) не было такіх лірыкаў, як Ул. Жылка, якія ўмелі перадаваць най-танчэйшыя душэўныя зрухі, перажыванні. Ул. Жлыка ішоў услед за Багдановічам, адчуваючы, што «барацьбянай», наскрозь са-цыяльнай беларускай паэзіі не хапае менавіта гэтай, калі можна сказаць так, інтэлігенцкай вытанчанасці пачуццяў. Бо чытач такі ўжо быў. Яго шэрагі раслі, шырыліся.

Тэма кахання ў паэзіі Жылкі непарыўна звязана з тэмай Бе-ларусі, роднага краю. Найбольш яскрава гэтая рыса жылкаўскай лірыкі праяўляецца ў цыкле «Вершы спадзявання».

Няма збавення

Апроч пекнаты.

У маім маленні

Адзіная ты. (87) (1924-1925)

Вось выказванне самога паэта: «Бацькаўшчына — музыка гукаў, свету, колераў і пахаў (абавязкова пахаў!), адчутая, адбітая і прыня-тая сэрцам. Таму гэта тэма можа быць вырашана толькі ў плошчы сэрца і волі. Матэрыялы геаграфіі, гісторыі, сацыялогіі — яны мо-гуць як матэрыял служыць толькі як струны ў скрыпцы, як тычкі на шляху нашага недасканалага мыслення. Але не болей» (Калеснік У. Ветразі Адысея. С. 219.).

Уяўленне пра хараство нязменна звязана ў Жылкі з радзімай і дзяўчынай. Дзве гэтыя дадзенасці ў ягонай паэтычнай фантазіі стаяць побач. Бо толькі яны могуць выклікаць імпульс для паэ-тычнай дзейнасці, даць крылы натхненню. (685-686)

Хараство разліта ў свеце. I толькі паэт можа яго заўважыць, схапіць ягоны вобраз, увасобіўшы ў малюнак, карціну, што займае месца ў прасторы і часе. Бо абстрактнай красы няма. Яна зямная. Яе трэба падгледзець, знайсці яе музыку, прадметную пластыку, увасобленую ў зрокавых вобразах.

Млынар заставіў застаўкі,

I ледзь плюскочацца рака

Стралой крыла чыркаюць ластаўкі

Люстранасць ясную стаўка

I вее яснавокаю,

Шыракакрылай цішынёй,

І ціш як неба безаблокая,

I ясна на душы маёй

I ў душу палі знахады

(Залатапромені ў ставу).

Адрынь пясняр, згрызоты, захады,

Ўзнясіся песняй к хараству (111)

("***Млынар заставіў застаўкі...",1928)

Што такое паэзія? Як яна нараджаецца? Перш за ўсе павінна быць штосьці змяное, нейкі факт, падзея, пейзажны малюнак, якія, успрынятыя паэтам, прайшоўшы праз ягоную душу, выклі-каюць вобраз хараства

Душа мая тужлівая —

Лілея між балот,

Яна ўзрасла, маўклівая,

Між багны сонных вод.

Ёй сніцца неба сіняе,

Дзе сонечна вясна,

I песнян салаўінаю

Атручана яна (36)

«***Душа мая тужлівая...», 1921)

Гэтыя радкі трохі нагадваюць Багдановіча Толькі тут Іншы паварот думкі Багдановіч не раз спыняе ўвагу на тым, што ха-раство, напрыклад прыгажуня-лілея, можа вырасці сярод бруду, балотнай твані. Ул Жылка прымае гэта як дадзенасць.

Паэт глыбока адчувае прыроду як першасны свет прыгажосці, дасканаласці, гармоніі. Ён як бы дзякуе сваім настаўнікам — таму ж Максіму Багдановічу, Персі Шэлі («Да Персі Шэлі», «Максім Багдановіч») за тое, што яны запалілі ў ягонай душы святы агеньчык прагнасці да тайнаў свету, гармоніі, хараства.

Паэзія Уладзіміра Жылкі не ў меншай ступені нясе ў сабе адчувальнае уздзеянне лірыкі Аляксандра Блока Вядома, яно не ў прамым перайманні, наследаванні. Блок выяўляў самыя тонкія (686-687) зрухі чалавечай душы, як пра лірычнае, асабіста перажытае, гаварыў пра радзіму, рэвалюцыю, усясветныя грамадскія ўзрушэн-ні. Бо Блок быў усеагульным кумірам моладзі Хлопцы, якія ву-чыліся разам з Жылкам, не былі выключэннем. Неакрэсленасць, туманнасць, таямнічасць Незнаёмкі абуджала фантазію, цягу да нязведанага, загадкавага.

У паэтычных мроях Жылкі матыў змагання за хараство свету, рыцарам якога выступае яго лірычны герой, з'яўляецца вельмі адчувальным Гэтаму герою як бы супрацьстаіць чорнае царства брыдоты і смерці «Перад вачыма паэта праходзіць чарада вялікіх у сваіх здзяйсненнях і пакутах постацей». Усе яны рыцары Святла, змагары з цемрай: трагічны Гогаль, парадаксальны Аск. Уальд, святы Гл. Успенскі, хворы Дастаеўскі, мудры Ібсен… I ўсім жорсткі жоўты жах скрывіў болем рот. Сын Цемры — Шал — перамог!» (Калеснік У. Ветразі Адысея. С. 166.).

Ул. Жылка быў цесна звязаны з нацыянальна-вызваленчай барацьбой, якая ішла на абсягах Заходняй Беларусі. Да 1925 г. гэтая барацьба насіла партызанскія формы. Рамантыка адкрытага змагання з ворагам захапляе паэта. Знешнія факты, як заўсёды, трансфармуюцца ў ягонай фантазіі ў суб'ектыўныя эстэтычныя адчуванні, ператвараючыся затым у сімвалы, вобразныя намёкі.

Паказальным у гэтых адносінах з'яўляецца санет «Меч». У рамках санетнай класічнай страфы паэт здолеў скандэнсаваць буру палымяных эмоцый змагара за народнае шчасце:

Я з грамадой іду па шчасце нам,

Мой меч зіхціць непераможны, востры

Змагуся сам — дык сотням перадам! (65) (1924)

Меч-сімвал святога справедчнага змагання, без якога няма жыцця, няма рыцара-змагара за шчасце паняволенай красы, увасобленай у вобразе прыгажуні Беларусі

Паўторымся любоў да роднага краю, яго палёў, лясоў, азёр, рэк Жылка, як і пачуццё да дзяўчыны, жанчыны. называе каханнем Такое пачуццё акрыляе чалавека, спустошаныя душы запаўняе сэнсам жыцця. Мужнасць барацьбіта, гэтага рамантыч-нага рыцара, таксама ёсць схіленне перад Красой, прыгажосцю:

Не бледнуць, у час небяспекі

Стрымаць неслухмяную кроў,

Прад вокам упартым навекі

Не хінуць ганебна далоў. (687-688)

I ведаць — у бойцы зацятай

Пагібельнасць жджэ ваяка,

Ледзь сумніў кранецца шурпата,

Ледзь крыху аслабне рука. (66)

«***Хто мужны, хто смелы, хто дужы...», 1924)

Трохі перайначаныя блокаўскія радкі гучаць у Жылкі, калі ён апявае свайго рыцара-паўстанца.

I покі сэрца поўна гневам,

I гнеў драпежней крумкача, —

Вітаю бой ваяцкім спевам,

І звонам вострага мяча. (78)

(«***Наш лёс, бы кат рукой забоннай», 1923)

Увогуле Ул. Жылка вучыўся многаму ў паэтаў, якіх яго рэва-люцыйная эпоха не прызнавала. У гэтым плане паўстаюць пос-таці Анны Ахматавай, Марыны Цвятаевай, Персі Шэлі, Шатаб-рыяна, Поля Верлена. Ён разумеў паэзію не як суму нейкіх палі-тычных, геаграфічных, сацыяльных фактаў, не як палітграмату, а як вобраз усяго гэтага, а можа, нават не гэтага, пераплаўлены ў душы паэта. Бо метафары, параўнанні нараджаюцца ў фантазіі паэта і не абавязкова звязаны з рэальнымі зямнымі падзеямі.

У 1926 г. Ул. Жылка прыязджае ў Мінск на канферэнцыю па пытаннях мовы і застаецца тут, прымае савецкае грамадзянства. Думка аб пераездзе «на той бок» спела ў ім даўно. Зрэшты ён заўсёды быў звязаны з рэвалюцыйным духам на абсягах Заход-няй Беларусі і не толькі сімпатызаваў гэтаму руху, а, па меры сіл, у ім удзельнічаў.

Ул. Жылка працуе ў «Звяздзе», затым выкладчыкам літарату-ры ў музычным тэхнікуме. Ён, паколькі быў членам пражскага «Маладняка», як бы механічна ўваходзіць у арганізацыю «Ма-ладняка». Але праз нейкі час пераходзіць ва «Узвышша».

У 1927 г. выходзіць зборнік вершаў Ул. Жылкі «3 палёў За-ходняй Беларусі». Паэт вярнуўся ў Савецкую Беларусь у час вы-буху літаратурных спрэчак, вострай ідэалагічнай барацьбы. Ува-ходзячы ўсё глыбей у літаратурнае жыццё, паэт часта друкуецца ў часопісе «Узвышша». Узвышэнцы вабілі Жылку тым, што ў іх творчасці моцна адчуваўся струмень адраджэння, яны любілі на-родную творчасць, шукалі нацыянальныя формы выяўлення творчых імкненняў.

У лютаўскім нумары «Полымя» за 1928 г. з'явілася рэцэнзія Тодара Глыбоцкага (так падпісваў свае крытычныя творы паэт Алесь Дудар), якая, можна сказаць, ушчэнт разбівала паэтычныя дасягненні Ул. Жылкі, не прызнаючы за яго творамі ні эстэтыч-най, ні ідэйнай вартасці. (688-689)

Глыбоцкі-Дудар шукаў у тонкай, глыбока чалавечнай лірыцы Ул. Жылкі таго лабавога лозунгавага трафарэту, якога прытрым-ліваліся многія тагачасныя паэты, асабліва тыя, што прайшлі ма-ладнякоўскую школу. Крытык ні словам не абмовіўся пра грама-дзянскія вершы Ул. Жылкі, сказаўшы пра зборнік, што ён «чу-жы нам па форме і ідэйнаму зместу» (Полымя. 1928. № 2. С. 216.).

Былі другія, станоўчыя рэцэнзіі, якія высока ацэньвалі збор-нік Ул. Жылкі, але ва ўмовах групаўшчыны пэўны ярлык на па-эзію Ул. Жылкі быў навешаны.

Маладнякоўцы рашуча сцвердзілі: «3 творчага боку ў Ул. Жылкі не наглядаецца набліжэння да пралетарскай літарату-ры» (Калеснік У. Ветразі Адысея. С. 289.).

Нягледзячы на непрыемнасці, паэт плённа працуе. Ён за-канчвае цыкл «Вершы спадзявання», распачаты ў Празе, і вершы «Каханню нічога не трэба», «***Млынар заставіў застаўкі», «***Будзь бласлаўлёна, мая маладосць...», «Развітанне» Пенелопы».

У эмігранцкіх колах аж да сённяшняга дня мусіруецца міф пра антыкамунізм жыцця і творчасці паэта. Тым часам гэта да-лёка не так. Не існуе ніводнага выразнага пацверджання гэтага міфа. Ул. Жылка не прымаў у камунізме левасектанцкіх ідэй сусветнай пралетарскай рэвалюцыі. Але і Ленін выступаў суп-раць гэтага.

У 1931 г. Ул. Жылка быў сасланы ў г. Уржум. Там ён праца-ваў выкладчыкам і загадчыкам гаспадаркі ў медтэхнікуме. Хворы на туберкулёз, увогуле маючы слабае здароўе, у 1933 г. ён памёр.

Ул. Жылка быў песняром адраджэння. Адраджэнне для яго лірычнага героя — рыцарская справа, дзе ў адно непадзельнае цэлае сплаўляецца родная Беларусь і каханая дзяўчына. Гэтыя матывы выявіліся з асаблівай мастацкай выразнасцю ў яго творчасці.

О, мой Край, злога ветру пагудкам

Не заліць твойго шчасця зару!

Гэты верш развітання і смутку

Ты згадай ў залатую пару.

Дык бывай жа здаровы, каханы,

Зацвітай і красуй у вякох!

Скажуць людзі: як ліст адарваны,

Па табе я ў чужыне засох. (115)


Навуменка І.Я. Уладзімір Жылка // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С. 673-689.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Імя Уладзіміра Жылкі, таленавітага, яркага паэта, малавядо-ма шырокаму чытачу. Так склаліся абставіны жыццёвай біягра-фіі паэта, а таксама час, у які яму iconМэта: паглыбіць веды вучняў пра жыццё І творчасць Уладзіміра Дубоўкі, прасачыць на прыкладзе паэтычных твораў за патрыятычнай адданасцю паэта, выхоўваць любоў да сваёй Радзімы
Паважаныя сябры! Запрашаем на паэтычныя чытанні “А колькі б дзе ні вандраваў”, прысвечаныя творчасці Уладзіміра Дубоўкі. Вы паслухаеце...

Імя Уладзіміра Жылкі, таленавітага, яркага паэта, малавядо-ма шырокаму чытачу. Так склаліся абставіны жыццёвай біягра-фіі паэта, а таксама час, у які яму iconБалады Роберта Саўці (Баллады Роберта Саути)
Саўці: “Не было ніводнага паэта, які пісаў бы так добра І так шмат І якога ў той жа час так не ведала б публіка”. Гэта слушна ў дачыненні...

Імя Уладзіміра Жылкі, таленавітага, яркага паэта, малавядо-ма шырокаму чытачу. Так склаліся абставіны жыццёвай біягра-фіі паэта, а таксама час, у які яму iconМарына Шода «Несучы хвалу красе»
Таму нічога дзіўнага, што спроба прадставіць творчасць паэта беларускаму чытачу проста мусіць пачынацца з апісання палітычнай І культурнай...

Імя Уладзіміра Жылкі, таленавітага, яркага паэта, малавядо-ма шырокаму чытачу. Так склаліся абставіны жыццёвай біягра-фіі паэта, а таксама час, у які яму iconВіктарына па жыццёвым І творчым шляху Уладзіміра Дубоўкі праводзіцца з вучнямі 10 класа, якія вывучаюць звесткі з біяграфіі паэта І яго лірыку
Задачы: развіваць у вучняў цікавасць да вывучэння старонак з біяграфіі І паэтычнай спадчыны паэта-земляка, выхоўваць любоў І павагу...

Імя Уладзіміра Жылкі, таленавітага, яркага паэта, малавядо-ма шырокаму чытачу. Так склаліся абставіны жыццёвай біягра-фіі паэта, а таксама час, у які яму iconТэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці І творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі
Беларусі І не толькі Беларусі”,,,узвышша сучаснага беларускага мастацкага слова І паэзіі”,,,ён умее, як з мармуру, высечы свой непаўторны...

Імя Уладзіміра Жылкі, таленавітага, яркага паэта, малавядо-ма шырокаму чытачу. Так склаліся абставіны жыццёвай біягра-фіі паэта, а таксама час, у які яму iconПрадмова да аблічбанавага выдання
Я аблічбаваў гэтую кнігу толькі з адной мэтай, каб пашырыць уплыў беларускай мовы ў нашым грамадстве. Нажаль, абставіны склаліся...

Імя Уладзіміра Жылкі, таленавітага, яркага паэта, малавядо-ма шырокаму чытачу. Так склаліся абставіны жыццёвай біягра-фіі паэта, а таксама час, у які яму iconЛітаратурная гасцёўня "Сведка вечнасці"
...

Імя Уладзіміра Жылкі, таленавітага, яркага паэта, малавядо-ма шырокаму чытачу. Так склаліся абставіны жыццёвай біягра-фіі паэта, а таксама час, у які яму iconІнтэлектуальна-пазнавальная гульня па творчасці
...

Імя Уладзіміра Жылкі, таленавітага, яркага паэта, малавядо-ма шырокаму чытачу. Так склаліся абставіны жыццёвай біягра-фіі паэта, а таксама час, у які яму iconЯкуб Колас нарадзіўся ў годзе
Сапраўднае імя паэта І пісьменніка

Імя Уладзіміра Жылкі, таленавітага, яркага паэта, малавядо-ма шырокаму чытачу. Так склаліся абставіны жыццёвай біягра-фіі паэта, а таксама час, у які яму iconАнапрэенка Наталля Якаўлеўна бду, Мінск
Прыкладам узнікнення падобных тыпалагічных сыходжанняў з'яўляецца мастацкая спадчына польскага паэта Б. Лесьмяна (1877-1937) І беларускага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка