Міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках снд




НазваМіжнароднае супрацоўніцтва ў рамках снд
Дата канвертавання22.11.2012
Памер31.93 Kb.
ТыпДокументы
МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА Ў РАМКАХ СНД


Курыла Д.М., 2 курс, ДКП

Навуковы кіраўнік: Саракавік І.А., к.г.н., дацэнт


Міжнародныя зносіны – сукупнасць палітычных, эканамічных, дыпламатычных, ваенных, культурных, навукова-тэхнічных сувязей і ўзаемаадносін паміж народамі, дзяржавамі і аб’яднаннямі дзяржаў.

Для нашай краіны праблема фарміравання прыярытэтаў міжнароднай палітыкі вельмі актуальная, бо Беларусь - цэнтр Еўропы. Наша рэспубліка знаходзіцца на мяжы праваслаўя і каталіцтва, на стыку Усходняй і Заходняй цывілізацый.

Распад СССР стварыў умовы для выхаду Рэспублікі Беларусь на міжнародную арэну ў якасці новай незалежнай дзяржавы, якая валодае ўласнымі нацыянальнымі інтарэсамі.

Сёння наша краіна апынулася паміж дзвюма магутнымі эканамічнымі і палітычнымі сіламі: Еўропай і СНД. Шмат у чым менавіта гэтыя акалічнасці вызначаюць вектары міжнародных адносін Беларусі.

Адным з асноўных знешнепалітычных і знешнеэканамічных прыярытэтаў Рэспублікі Беларусь з’яўляецца развіццё двухбаковых зносін з краінамі СНД. Беларусь імкнецца да пабудовы з імі ўзаемавыгадных зносін. Пры гэтым найважнейшай сферай супрацоўніцтва з’яўляецца гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне [1].

Сярод краін СНД асноўнымі партнёрамі Беларусі з’яўляюцца Расія, Украіна, Казахстан, Азербайджан, Туркменістан і Малдова.

Рэспубліка Беларусь і Украіна маюць перспектывы далейшага паглыблення супрацоўніцтва праз развіццё вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі, пашырэнне ўзаемадзеяння ў аграпрамысловым комплексе, у сферы транспарту, навукі, культуры, адукацыі, спорту і турызму [1].

Ужо стала традыцыйным тое, што Казахстан займае трэцяе месца па аб’ёму знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь з краінамі СНД, пасля краін-суседзяў і асноўных гандлёвых партнёраў Расіі і Украіны.

У апошні час істотна актывізавалася супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай па ўсіх напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Дыпламатычныя зносіны паміж краінамі ўстаноўлены 11 чэрвеня 1993 года. З 2006 года адбылося чатыры афіцыйных візіта на вышэйшым узроўні [1].

На якасна новы ўзровень выйшла і двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана. Найбольш значным сумесным праектам з’яўляецца будаўніцтва беларускімі спецыялістамі «пад ключ» горна-абагачальнага камбіната па выпуску калійных угнаенняў (магутнасцю 1,4 млн. тон у год) на базе Гарлыкскага радовішча калійных солей. Актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы: у цяперашні час у беларускіх ВНУ ўжо навучаецца каля 5 тыс. туркменскіх студэнтаў [1].

Паступальна развіваецца палітычны дыялог, двухбаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдовай.

Але ўсе гандлёва-эканамічныя зносіны не могуць быць пабудаваны без нарматворчай і дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва.

Гэтыя акты могуць рэгуляваць зносіны ў рамках усяго СНД або некалькіх краін-удзельніц. Напрыклад, у верасні 1993 г. кіраўнікамі дзяржаў Садружнасці быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Эканамічнага саюза для фарміравання агульнай эканамічнай прасторы, заснаванай на свабодным перамяшчэнні тавараў, паслуг, рабочай сілы, капіталаў; выпрацоўкі ўзгодненай грашова-крэдытнай, падатковай, цэнавай, мытнай, знешнеэканамічнай палітыкі; збліжэння метадаў рэгулявання гаспадарчай дзейнасці, стварэння спрыяльных умоў для развіцця прамых вытворчых сувязяў.

У 1995 г. былі падпісаны Пагадненне аб паглыбленні інтэграцыі ў эканамічнай і гуманітарнай сферах чатырох краін (Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі) і Пагадненне аб стварэнні Супольнасці суверэнных Рэспублік ў складзе Беларусі і Расіі са стварэннем адпаведных каардынацыйных органаў.

У верасні 2003 г. чатырма краінамі – Беларуссю, Казахстанам, Расіяй і Украінай было падпісана пагадненне аб фарміраванні АЭП (Адзінай эканамічнай прасторы).

Як адзначалася вышэй, важную ролю адыгрывае двухбаковае супрацоўніцтва паміж краінамі. На гэтай падставе таксама падпісваюцца розныя дагаворы і пагадненні.

Такім чынам, асноватворнымі дакументамі, якія рэгулююць двухбаковае палітычнае і эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Украіны, з’яўляюцца Дагавор аб сяброўстве, добрасуседстве і супрацоўніцтве, Пагадненне аб свабодным гандлі.

Дагаворна-прававая база супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан на сённяшні дзень змяшчае больш за 60 міжнародных дагавораў і дакументаў [1].

Нягледзячы на тое, што гісторыя Садружнасці незалежных дзяржаў існуе нядоўга, затое яе члены прадуктыўны ў сваіх дзеяннях. Краіны-удзельніцы, дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву, развіваюцца па прыкладу многіх развітых краін свету.

Літаратура

1. Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http:www.mfa.head.by/bilateral/cis. – Дата доступу: 23.11.2011.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках снд iconПрававое рэгуляванне супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц снд у вобласці барацьбы з гандлем людзьмі І магчымыя перспектывы яго развіцця
Пытанні ўзаемадзеяння краін снд у ажыццяўленні ўсебаковай бяспекі з'яўляюцца аднымі з самых запатрабаваных

Міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках снд icon9-15 чэрвеня, Польшча. Трэнінг для дасведчаных спецыялістаў па працы з моладзю, якія мае мэтай узмацніць міжнароднае супрацоўніцтва ў Праграме Моладзь у
Польшча. Трэнінг для дасведчаных спецыялістаў па працы з моладзю, якія мае мэтай узмацніць міжнароднае супрацоўніцтва ў Праграме...

Міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках снд iconПрававое забеспячэнне супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц снд у барацьбе са злачыннасцю
Адначасова з'яўляецца адной з крыніц яго фінансавання. Актыўна дзейнічаюць арганізаваныя злачынныя групоўкі, якія імкнуцца кантраляваць...

Міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках снд iconШчасьлівы той, хто выконвае працу, якая адпавядае яго
Праект дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля разьвіцьця...

Міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках снд iconЭканамічнае супрацоўніцтва рэспублікі беларусь І азербайджанскай рэспублікі
Усё гэта абуджае ў бакоў стваральную цікавасць да інтэнсіўнага наладжвання дыялогу, пераводу двухбаковага супрацоўніцтва на доўгачасовую...

Міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках снд iconКонкурс фонду semper polonia
Фонд semper polonia (00-029 г. Варшава, вул. Новы свет, 33) пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў у рамках конкурсу...

Міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках снд iconАб кампаніі «Нацыянальнага Альянсу» «Свабоду Беларусі»
Тады, на Майдане, І быў закладзены фундамент будучага супрацоўніцтва паміж «Нацыянальным Альянсам» І беларускімі арганізацыямі. Нам...

Міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках снд iconПрайшоў другі этап трэнінгаў па этнічнаму турызму
Сувальскай агратурыстычнай палаты адбыліся 5-ці дзённыя трэнінгі па этнічнаму турызму. Праект фінансуецца Еўрапейскай супольнасцю...

Міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках снд iconМерапрыемства Арганізатар Месца І даты правядзення Семінар для настаўнікаў "Навучанне ў групах: ад супрацоўніцтва на ўроках да супрацоўніцтва ў жыцці" Сацыяльна-педагагічнае грамадскае аб’яднанне «Чазенія»
Семінар для прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў І сацыяльных педагогаў “Формы І метады нефармальнай адукацыі ў Беларусі

Міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках снд iconГа "Супрацоўніцтва дзелавых І творчых жанчын"
Янкі Купалы І якуба Коласа прысвячае сваю выставу клуб "Натхненне" га "Супрацоўніцтва дзелавых І творчых жанчын". Аўтары унікальных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка