"Дажынкі": наступствы дзяржаўнага сьвята




Назва"Дажынкі": наступствы дзяржаўнага сьвята
Дата канвертавання22.11.2012
Памер40.7 Kb.
ТыпДокументы
“Дажынкі”: наступствы дзяржаўнага сьвята


Першыя “Дажынкі” у цяперашнім статусе адбыліся ў Століне ў 1996 годзе. Маштабам і размахам імпрэза не йшла ні ў якое параўнаньне з сучаснымі “тэатралізаванымі” дзеямі -- тады ўвесь цяжар падрыхтоўкі ляжаў на раённых ўладах. Аддалены ад вялікіх дарог Столін быў абраны не без пратэкцыі тагачаснага намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Івана Пашкевіча. Згадваюць, што тады “Дажынкі” мала розьніліся ад звычайных калгасных: кампанія чыноўнікаў на чале з Аляксандрам Лукашэнкам сядзела за сталамі ўнізе схілу, а артысты сьпявалі на ўзгорку. У памяць ад таго часу ў горадзе засталася вуліца “Дажыначная”, іншыя сьведчаньні аграрнай сталічнасьці сьцертыя начыста. Якую трансфармацыю атрымалі “Дажынкі” за 10 гадоў свайго існаваньня? Высьвятляў Ігар Карней.


У 1997 годзе эстафэту “Дажынак” ад Століна падхапілі Масты на Гарадзеншчыне.


Народнае сьвята ці ўладная паказуха?


Антураж сьвята быў аналягічны столінскаму і рэальнага багажу практычна не пакінуў: ні табе лядовага палацу, ні ўзятых у плястык фасадаў адміністратыўных будынкаў. Дый увогуле пра падзеі 10-гадовай даўніны тут узгадваюць з іроніяй. Як кажа мастоўскі прадпрымальнік Віктар Зарэмбюк, тыя выдаткі зь цяперашнімі нельга нават параўноўваць:


“На вакзале слупы паставілі, павінны былі правесьці сьвятло на плошчы. Але ўрэшце іх зьнялі і ніякай электрыфікацыі мы не дачакаліся. А плітка, якую тады паклалі, ужо ўся пасыпалася. Дый плошчу да канца гэтаксама не зрабілі: вада стаіць, ямы. Сцэна да нядаўняга часу стаяла на стадыёне, дзе “Дажынкі” былі, але ўсё зьнялі, нічога няма. Цяпер як паглядзіш, дык мільярды ўкладзеныя. А ў нас толькі на цэнтральнай вуліцы фасады бальконаў шыфэрам абрабілі, дзесьці крызу дахі пакрылі, дзесьці вокны падфарбавалі. Але толькі на цэнтральнай вуліцы. Як зараз паказваюць, дык у нас і дзесятай часткі таго не было. У Ваўкавыску ў 2004-м ужо крыху больш зрабілі да “Дажынак”. Але таксама толькі цэнтральныя вуліцы ды сцэны, дзе адбываліся гэтыя канцэрты. А так нічога там больш асаблівага не было”.


У 1998 годзе да дзяржаўнага адзначэньня перамогі ў бітве за ўраджай быў далучаны старажытны Нясьвіж. Дух Радзівілаў аздобілі прынцыпова новым градусам народнага шчасьця ад заплянаваных “зернятонаў”.


У 1999-м здарыўся форс-мажор, пакуль адзіны за ўсю гісторыю “Дажынак”. Аляксандар Лукашэнка, галоўны ініцыятара адраджэньня папулярных за савецкім часам легалізаваных камбайнэрскіх выпівак, у зьвязку з неўраджайным годам і ў адсутнасьць герояў забараніў сьвята на сваёй радзіме ў Шклове. І ня дзіва: замест заплянаваных 7 мільёнаў тон збожжа сабралі толькі 3,5 мільёны! Але праз год шклоўцы “Дажынак” усё ж дачакаліся, за лішні год здолеўшы яшчэ больш асучасьніць свой стары горад.


Галоўнае – хто куратар “Дажынак”


У новым тысячагодзьдзі выдаткі на “Дажынкі” пачалі ўносіцца асобным артыкулам ў дзяржаўны бюджэт. Маштабнасьці мерапрыемству ў добраахвотна-прымусовым парадку дадавалі багатыя прадпрыемствы рэгіёнаў: у 2001 годзе галоўным мэцэнатам “Дажынак” у Мазыры стаў мясцовы нафтаперапрацоўчы завод, праз год такую ж місію даверылі НПЗ “Нафтан”, які адказваў за фінансаваньне “Дажынак” у Полацку.


Істотным фактарам зьяўляецца тое, хто потым апякуецца горадам, дзе бурна гулялі, але пра які з надыходам будняў хутка забываюць. Адным з такіх прыкладаў – Пружаны, дзе “Дажынкі” прайшлі ў 2003 годзе. Расказвае мясцовы жыхар, афіцэр у адстаўцы Аляксандар Жарко:


“Справа ў тым, што нас курыруе Пётр Пракаповіч, старшыня Нацыянальнага банка. Ён сам адсюль, з Пружанскага раёну. І відавочна, што Нацбанк сюды ўкладае немала. Сёлета пабудавалі лядовую арэну. Заплянаваны крыты плавальны басэйн. Пабудавалі, зноў жа, з дапамогай Пракаповіча, аздараўленчы комплекс на возеры Паперня. Узьвялі гідраэлектрастанцыю, зараз робяць ветрастанцыю. Сад вялізны заклалі паводле эўрапейскай тэхналёгіі, шалёныя грошы ўклалі. Наш раён у датацыях на адмысловым рахунку, бо сваіх грошай для бюджэту не хапае. І на гэтым тле ўпартыя чуткі ходзяць: нібыта сын Лукашэнкі заплянаваны сюды на старшыню райвыканкаму. Маўляў, яму трэба ўжо дзесьці пачынаць лесьвіцу праходзіць – пачынаючы ад мясцовага выканкаму, потым абласнога. Ну, і вышэй”.


У Пружаны чуткі пра Лукашэнку-сына перакачавалі з Бабруйску, дажыначнай сталіцы-2006. Тут таксама чакалі прышэсьця Віктара Лукашэнкі з тых жа меркаваньняў адметнасьці горада: да “Дажынак” збудаваны самы вялікі ў краіне лядовы палац і рэалізавана шэраг іншых маштабных праектаў.


Дагэтуль, у 2004 і 2005 гадох “Дажынкі” адбываліся ў Ваўкавыску і Слуцку.


Увесь час, паралельна з рэспубліканскімі, праводзяцца абласныя, раённыя і калгасныя “Дажынкі”, у часе якіх пераможцам спаборніцтваў раздаюцца сотні імянных гадзіньнікаў і выпіваюцца тысячы дэкалітраў сьпіртнога.


Перадвесьнікі новага сьвята: паламаны асфальт і лядовы палац


На дзесяць папярэдніх “Дажынак” з бюджэту было выдаткавана больш за 155 мільярдаў рублёў. Сёлета Рэчыца пабіла ўсе ранейшыя рэкорды, узяўшы на сябе каля 200 мільярдаў! Як кажа начальнік Упраўленьня капітальнага будаўніцтва Рэчыцкага райвыканкаму Генадзь Сіротка, праблемаў з фінансаваньнем падрадныя арганізацыі ня мелі цягам усёй падрыхтоўкі:


“Мы ўсё расплянавалі, разьлічылі і калі дзесьці не хапала, тады бралі крэдыты. За час правядзеньня “Дажынак” ніводзін падрадчык не задаваў пытаньне, што ён маўляў, працуе без грошай. З усіх крыніцаў сродкі ішлі, у нас па кожным упраўленьні, якое рыхтавалася, свае сумы праходзілі. У прыватнасьці, па Ўпраўленьню капітальнага будаўніцтва асвоена каля 60 мільярдаў рублёў. І на 1 верасьня было асвоена працэнтаў дзесьці 75-80”.


Наступныя “Дажынкі” пройдуць у Воршы. Подых аднаго з галоўных дзяржаўных мерапрыемстваў ужо адчуваецца. Па ўсім пэрымэтры горада раскурочаны асфальт, абраная пляцоўка пад традыцыйны для такіх выпадкаў лядовы палац. Яскравыя паказьнікі таго, што грошы на “Дажынкі” знойдуцца ня гледзячы нават на нафтагазавую неакрэсьленасьць.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Дажынкі\": наступствы дзяржаўнага сьвята icon"Дажынкі": наступствы пасьля сьвятаў
Беларусі. Падрыхтоўка да яго пачынаецца ледзь не за год. Як правіла, горад пераўтвараецца ў суцэльную будаўнічую пляцоўку: будаўнікі...

\"Дажынкі\": наступствы дзяржаўнага сьвята iconУ гэтым выпуску агляд тэлефанаваньняў за тыдзень
На Радыё Свабода ўвяла прыз падзяку за ваш найлепшы званок, паведамленьне, падказку. На гэтым тыдні ў сваіх тэлефанаваньнях слухачы...

\"Дажынкі\": наступствы дзяржаўнага сьвята iconБеларуская салідарнасьць
Дзень 25 Сакавіка найвялікшае сьвята беларускага народа. У гэты дзень 94 гады таму нашыя продкі аб’явілі аб незалежнасьці Беларускай...

\"Дажынкі\": наступствы дзяржаўнага сьвята iconДажынкі" І трансфармацыя беларускіх гарадоў"
Лятучы ўніверсітэт І міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” праводзяць міні-канферэнцыю “Дажынкі” І трансфармацыя беларускіх гарадоў”,...

\"Дажынкі\": наступствы дзяржаўнага сьвята iconПраграма асноўных мерапрыемстваў рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вескі "Дажынкі-2012"
Урачыстае адкрыццё рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012». Цырымонiя ўручэння першых прэмiй пераможцам...

\"Дажынкі\": наступствы дзяржаўнага сьвята iconСёньня пасьля заходу сонца запальваюць першую ханукальную сьвячу. Сьвята Ханука будзе доўжыцца да 23 сьнежня
Гэтае сьвята публічнае. На плошчы запальваюць рытуальныя сьвяцільнікі – ханукія. А дамах ханукіі ставяць так, каб сьвятло было відаць...

\"Дажынкі\": наступствы дзяржаўнага сьвята iconМерапрыемствы бібліятэк Дзятлаўскай цбс на май 2012г
Сімвалы нашай радзімы Міроўшчынская сб (да Дня Дзяржаўнага герба І дзяржаўнага сцяга)

\"Дажынкі\": наступствы дзяржаўнага сьвята iconБілет №7 Знешняя палітыка вкл у 14 –пач. 16 стст. Крэўская ўнія: прычыны, умовы І наступствы. Грунвальдская бітва
Знешняя палітыка вкл у 14 –пач. 16 стст. Крэўская ўнія: прычыны, умовы І наступствы. Грунвальдская бітва

\"Дажынкі\": наступствы дзяржаўнага сьвята iconМарцін ромер: "Адукацыя — інструмент, які дапаможа Еўропе пераадолець наступствы эканамічнага крызісу"

\"Дажынкі\": наступствы дзяржаўнага сьвята iconБеларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту?
Сёньня Дзень пасажыра, аднак ў Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту?...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка