"Дажынкі": наступствы пасьля сьвятаў




Назва"Дажынкі": наступствы пасьля сьвятаў
Дата канвертавання22.11.2012
Памер36.34 Kb.
ТыпДокументы
"Дажынкі": наступствы пасьля сьвятаў


На мінулых выходных у Рэчыцы (Гомельская вобласьць) адбылося афіцыйнае сьвята працаўнікоў вёскі "Дажынкі". Штогод гэтае сьвята адбываецца ў розных гарадах Беларусі. Падрыхтоўка да яго пачынаецца ледзь не за год. Як правіла, горад пераўтвараецца ў суцэльную будаўнічую пляцоўку: будаўнікі з ўсёй краіны ўзводзяць новыя будынкі і рамантуюць старыя. Які лёс гэтых аб'ектаў? Якія наступствы Дажынак для гарадоў, дзе ладзілася гэтае сьвята?


Ігар Карней, Менск


Народнае сьвята ці ўладная паказуха?


Сёлетняе сьвята ў Рэчыцы абышлося прыкладна на 200 мільярдаў рублёў. Для параўнаньня -- на дзесяць папярэдніх “Дажынак” разам зь бюджэту выдаткавалі каля 155 мільярдаў. Начальнік Упраўленьня капітальнага будаўніцтва Рэчыцкага райвыканкаму Генадзь Сіротка кажа, што ніякіх праблемаў з фінансаваньнем сёлета не было:


“Мы ўсё расплянавалі, разьлічылі і калі дзесьці не хапала, тады бралі крэдыты. За час правядзеньня “Дажынак” ніводзін падрадчык не задаваў пытаньне, што ён маўляў, працуе без грошай. З усіх крыніцаў сродкі ішлі, у нас па кожным упраўленьні, якое рыхтавалася, свае сумы праходзілі. У прыватнасьці, па Ўпраўленьню капітальнага будаўніцтва асвоена каля 60 мільярдаў рублёў. І на 1 верасьня было асвоена працэнтаў дзесьці 75-80”.


Першыя “Дажынкі” у сучасным выглядзе, як сьвята працаўнікоў вёскі, адбыліся ў Століне ў 1996 годзе. Тады ўвесь цяжар падрыхтоўкі ляжаў на раённых ўладах. Згадваюць, што тады агульнанацыянальныя “Дажынкі” мала розьніліся ад звычайных калгасных: кампанія чыноўнікаў на чале з Аляксандрам Лукашэнкам сядзела за сталамі ўнізе схілу, а артысты сьпявалі на ўзгорку. У памяць ад таго часу ў горадзе засталася вуліца “Дажыначная”.


У 1997 годзе “Дажынкі” прайшлі ў Мастах, што на Гарадзеншчыне. Сьвята атрымалася аналягічнае столінскаму. У Мастах не пабудавалі лядовага палацу, фасадаў адміністратыўных будынкаў плястыкавым сайдынгам таксама не абшывалі.


Як кажа мастоўскі прадпрымальнік Віктар Зарэмбюк, тыя выдаткі зь цяперашнімі нельга нават параўноўваць:


“На вакзале слупы паставілі, павінны былі правесьці сьвятло на плошчы. Але ўрэшце іх зьнялі і ніякай электрыфікацыі мы не дачакаліся. А плітка, якую тады паклалі, ужо ўся пасыпалася. Дый плошчу да канца гэтаксама не зрабілі: вада стаіць, ямы. Сцэна да нядаўняга часу стаяла на стадыёне, дзе “Дажынкі” былі, але ўсё зьнялі, нічога няма. Цяпер як паглядзіш, дык мільярды ўкладзеныя. А ў нас толькі на цэнтральнай вуліцы фасады гаўбцы шыфэрам абрабілі, дзесьці крыху дахі пакрылі, дзесьці вокны падфарбавалі. Але толькі на цэнтральнай вуліцы. Як цяпер паказваюць, дык у нас і дзесятай часткі таго не было. У Ваўкавыску ў 2004-м ужо крыху больш зрабілі да “Дажынак”. Але таксама толькі цэнтральныя вуліцы ды сцэны, дзе адбываліся гэтыя канцэрты. А так нічога там больш асаблівага не было”.


У 1999-м Аляксандар Лукашэнка ў зьвязку з неўраджайным годам і ў адсутнасьць герояў барацьбы за ўраджай адмяніў сьвята на сваёй радзіме ў Шклове. У той год замест заплянаваных 7 мільёнаў тон збожжа сабралі толькі 3,5 мільёны. Але налета жыхары Шклову “Дажынак” усё ж дачакаліся. За гэтыя 12 месяцаў у Шклове аднавілі ратушу, пабудавалі забаўляльны цэнтар, а дамы перакрылі дахоўкай.


Галоўнае – хто куратар “Дажынак”


Ад 2000 году фінансаваньне "Дажынак" замацавана асобным артыкулам дзяржаўнага бюджэту. Разам з гэтым да фінансаваньня сьвята падключылі і прадпрыемствы. У 2001 годзе галоўным фундатарам “Дажынак” у Мазыры стаў тамтэйшы нафтаперапрацоўчы завод. Праз год НПЗ “Нафтан” фінансаваў “Дажынкі” у Полацку.


Жыхары тых гарадоў, дзе праводзіліся сьвяты працаўнікоў вёскі, зазначаюць, што не апошнюю ролю ў арганізацыі "Дажынак" адыгрывае, які чыноўнік апякуецца горадам. У Пружанах “Дажынкі” прайшлі ў 2003 годзе. Расказвае мясцовы жыхар, афіцэр у адстаўцы Аляксандар Жаркоў:


“Нас курыруе Пётр Пракаповіч, старшыня Нацыянальнага банка. Ён сам адсюль, з Пружанскага раёну. І відавочна, што Нацбанк сюды ўкладае нямала. Сёлета пабудавалі лядовую арэну. Заплянаваны крыты плавальны басэйн. Пабудавалі, зноў жа, з дапамогай Пракаповіча, аздараўленчы комплекс на возеры Паперня. Узьвялі гідраэлектрастанцыю, зараз робяць ветрастанцыю. Сад вялізны заклалі паводле эўрапейскай тэхналёгіі, шалёныя грошы ўклалі. Наш раён у датацыях на адмысловым рахунку, бо сваіх грошай для бюджэту не хапае. І на гэтым тле ўпартыя чуткі ходзяць: нібыта сын Лукашэнкі заплянаваны сюды на старшыню райвыканкаму. Маўляў, яму трэба ўжо дзесьці пачынаць лесьвіцу праходзіць – пачынаючы ад мясцовага выканкаму, потым абласнога. Ну, і вышэй”.


У Пружаны чуткі пра хуткае прызначэньне Віктара Лукашэнкі кіраўніком раённай вэртыкалі прыйшлі з Бабруйску, сталіцы Дажынак-2006.


У Бабруйску да сьвята збудавалі самы вялікі ў Беларусі лядовы палац.


Дарэчы, жыхары гарадоў, дзе адбываліся Дажынкі кажуць, што будаўнікі яшчэ доўга не разьяжджаюцца пасьля сьвятаў – выпраўляюць хібы хуткага будаўніцтва.


Таму і цяпер у лядовых палацах Бабруйску і Пружанаў працуюць будаўнікі. На гэтых спартовых аб'ектах – дзіравыя дахі, а ў вокнах – шчыліны.


Наступныя “Дажынкі” пройдуць у Воршы. Ужо сёньня шмат дзе ў горадзе раскурочаны асфальт, абраная пляцоўка пад будаўніцтва лядовага палацу.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Дажынкі\": наступствы пасьля сьвятаў icon"Дажынкі": наступствы дзяржаўнага сьвята
Аляксандрам Лукашэнкам сядзела за сталамі ўнізе схілу, а артысты сьпявалі на ўзгорку. У памяць ад таго часу ў горадзе засталася вуліца...

\"Дажынкі\": наступствы пасьля сьвятаў iconДажынкі" І трансфармацыя беларускіх гарадоў"
Лятучы ўніверсітэт І міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” праводзяць міні-канферэнцыю “Дажынкі” І трансфармацыя беларускіх гарадоў”,...

\"Дажынкі\": наступствы пасьля сьвятаў iconПэсах васьмідзённае сьвята вясны І волі пачынаецца сёньня, 2 красавіка, ад заходу сонца. Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі
Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі прыбіраюць дом, гатуюць адмысловыя стравы на ўсе восем дзён сьвята...

\"Дажынкі\": наступствы пасьля сьвятаў iconПраграма асноўных мерапрыемстваў рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вескі "Дажынкі-2012"
Урачыстае адкрыццё рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012». Цырымонiя ўручэння першых прэмiй пераможцам...

\"Дажынкі\": наступствы пасьля сьвятаў iconПалітычная геаграфіялынтупы
Пасьля сюды прыйшла савецкая ўлада. Гаспадары зьехалі, а драўніна засталася ляжаць на дне Балдука. Можна толькі здагадвацца, якую...

\"Дажынкі\": наступствы пасьля сьвятаў iconПалітычная геаграфіялынтупы
Пасьля сюды прыйшла савецкая ўлада. Гаспадары зьехалі, а драўніна засталася ляжаць на дне Балдука. Можна толькі здагадвацца, якую...

\"Дажынкі\": наступствы пасьля сьвятаў iconБілет №7 Знешняя палітыка вкл у 14 –пач. 16 стст. Крэўская ўнія: прычыны, умовы І наступствы. Грунвальдская бітва
Знешняя палітыка вкл у 14 –пач. 16 стст. Крэўская ўнія: прычыны, умовы І наступствы. Грунвальдская бітва

\"Дажынкі\": наступствы пасьля сьвятаў iconМарцін ромер: "Адукацыя — інструмент, які дапаможа Еўропе пераадолець наступствы эканамічнага крызісу"

\"Дажынкі\": наступствы пасьля сьвятаў iconПанарама культурных падзей рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла "Дажынкі-2011"
Панарама культурных падзей рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі-2011”

\"Дажынкі\": наступствы пасьля сьвятаў iconПраграма асноўных мерапрыемстваў рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вескі "Дажынкі-2012"
Праграма асноўных мерапрыемстваў рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вескі “Дажынкі-2012”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка