Праграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні




НазваПраграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні
старонка1/4
Дата канвертавання22.11.2012
Памер335.06 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4


Аб праграме развіцця сістэмы

адукацыі Астравецкага раёна на

2006-2010 годы


Астравецкі раённы Савет дэпутатаў РАШЫЎ:


1.Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады.

2. Кантроль за выкананнем фпраграмы развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады ўскласці на намесніка старшыні выканкама (Свілла В.З.).





Праграма

развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна

на 2006-2010 гады


Раздзел 1

Агульныя палажэнні


1. Праграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады (далей - Праграма) распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года "Аб адукацыі Рэспублікі Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 год, №33; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 год №37, 2/844, Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года "Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (спецыяльнай адукацыі)" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 год, №87, 2 /1034, Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 1999 г. № 500 "Аб асноўных накірунках развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі " (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 год, №32, 5/597, надрукаваны 5 мая 1999 года), Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2004 года "Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 год, №3, ..8/11845), Праграмы развіцця сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці на 2005 -2010 гады з улікам мясцовых сацыяльна-эканамічных умоў, культурна-гістарычных асаблівасцей Астравецкага раёна.

2. Пры распрацоўцы Прафамы ўлічаны асаблівасці адукацыйнай сістэмы раёна, асноўныя тэндэнцыі, якія маюць месца ў развіцці адукацыйнай прасторы.

3. Дадзеная Праграма вызначае змест дзейнасці аддзела і ўстаноў адукацыі Астравецкага раёна па рэалізацыі прынцыпаў дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі, з'яўляецца асновай арганізацыі жыццядзейнасці і развіцця адукацыйнага працэсу, арганізацыйнай асновай здзяйснення дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі.

4. Праграма зарыентавана на рэалізацыю канцэптуальных палажэнняў, асноўных накірункаў рэфармавання нацыянальнай сістэмы адукацыі на аснове гуманізацыі і гуманітарызацыі адукацыйнага працэсу, выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў у сферы адукацыі, задавальненне адукацыйных запытаў насельніцтва, стварэнне аптымальных умоў функцыяніравання сістэмы адукацыі, павышэнне якасці адукацыі.


Раздзелу 2

Абгрунтаванне неабходнасці, мэты, задачы Праграмы


5. Астравецкі раён паслядоўна і мэтанакіравана ідзе па шляху рэалізацыі асноўных накірункаў развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі, павышэння эфектыўнасці вучэбна-выхаваўчага працэсу на аснове гуманізацыі, інфарматызацыі, тэхналагізацыі, далейшага развіцця дыферэнцызацыі і аптымізацыі ўмоў атрымання адукацыі ў рэгіёне. Кіраванне сістэмай адукацыі раёна арыентавана на забеспячэнне ўстойлівага функцыяніравання і развіцця адукацыі, задавальненне адукацыйных запытаў насельніцтва, інтэграцыю намаганняў школы, сям'і, дзяржаўных упраўленчых структур.

Рэалізацыя дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі заснавана на прынцыпах абавязковасці агульнай базавай адукацыі, даступнасці агульнай сярэдняй адукацыі. Забяспечваецца пераемнасць і бесперапыннасць яе атрымання. Развіваецца інавацыйная дзейнасць адукацыйных устаноў, накіраваная на пошук аптымальных шляхоў павышэння якасці адукацыі.

У развіцці сістэмы адукацыі Астравецкага раёна маюцца некаторыя цяжкасці і праблемы, на рашэнне якіх накіравана Праграма:

неабходна ўдасканаліць дзейнасць па далейшай дыверсіфікацыі адукацыйных паслуг, пашырэнню магчымасцей навучэнцаў для атрымання якаснай адукацыі на ўсіх узроўнях ва ўмовах даступнасці, варыятыўнасці, бесперапыннасці;

існуе абмежаванасць фінансавых, матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў і абумоўленая гэтым неабходнасць мадэрнізацыі адукацыйнага працэсу з пазіцыі выкарыстання сучасных інфармацыйных сродкаў;

адукацыя ў недастатковай меры рэалізуе выхаваўчую функцыю ва ўмовах новай сацыяльна-эканамічнай рэальнасці, функцыю псіхалагічнай падтрымкі вучняў, слаба фарміруе здольнасць да ўсвядомленага выбару здаровага ладу жыцця, супраціўлення шкодным звычкам; недастатковая сацыяльная актыўнасць вучняў; не зжыта дзіцячая і падлеткавая злачыннасць.


6. Мэты Праграмы: стварэнне аптымальных умоў для развіцця рэгіянальнай сістэмы адукацыі і механізмаў далейшай інтэграцыі ўсіх узроўняў адукацыі, забеспячэнне даступнасці адукацыі і ўліку інтарэсаў навучэнцаў. адзінства адукацыі і выхавання.

7. Задачы Праграмы: стварзнне аптымальных умоў для атрымання адукацыі з улікам нацыянальных традыцый, асаблівасцей рэгіёна, індывідуальных патрэбнасцей, здольнасцей і запытаў вучняў; рэарганізацыя сеткі ўсганоў адукацыі раёна з улікам патрабаванняў рэформы школы і магчымасцей максімальнага задавальненння адукацыйных запытаў дзяцей; павышэнне якасці адукацыі з пазіцый пераемнасці і непарыўнасці, стварэнне сеткі профільнага навучання.


Дашкольная адукацыя


Сетку дашкольнай адукацыі раёна прадстаўляюць 21 дашкольная ўстанова: 15 дзіцячых садоў, 3 пачатковыя школы-сад, 2 базавыя школы-сад. 4 дзіцячыя сады размешчаны ў г.п.Астравец, 17 - у сельскай мясцовасці.

Па стану на 01.10.2005 года колькасць дзяцей ва ўзросце ад 1 да 6 год у раёне склала 1363 чалавек. Назіраецца тэндэнцыя памяншэння колькасці дзяцей дашкольнага ўзросту ў раёне (2004 год 1744 дзяцей). У дашкольных установах выхоўваецца 755 дзяцей або 55,4%. У мінулым годзе ахоп дашкольнай адукацыяй склаў 42,9%. Дзіцячыя сады г.п. Астравец на 01. 09. 2005 года наведваюць 379 дзяцей з 500 чалавек, што складае 75,8% (72,4% у 2004 годзе). Сельскія дзіцячыя сады наведваюць 376 дзяцей з 863, што складае 43,6% (29,6% у 2004 годзе). Для поўнага ахопу дзяцей дашкольнай адукацыяй на сяле арганізавалі падвоз дзяцей у Кямелішскі і Альхоўскі дзіцячыя сады. Праведзеная пэўная работа дазволіла значна павысіць працэнт ахопу дашкольнай адукацыяй на сяле з 29,6% на 43,6%.

У 2005 годзе вырас паказчык ахопу дзяцей 5-гадовага ўзросту падрыхтоўкай да школы на базе дзіцячых садоў: 2004 год - 219, 2005 год - 238 і складае 78,5% супраць 70,6% у мінулым годзе. 68 вучняў 1-х класаў (гімназія №1, Гервяцкая сярэдняя школа) навучаюцца на базе дзіцячых садоў.

Выхаваўча-адукацыйны працэс у дашкольных установах будуецца па праграме "Пралеска" і ажыццяўляюць яго 108 педагогаў, з іх 29 (27%) з вышэйшай адукацыяй, 74 (68,5%) - з сярэдняй спецыяльнай. 11 педагогаў вучацца завочна ў вышэйшых навучальных установах. У раёне працуе 8 маладых спецыялістаў. 41 выхавацель (47%) маюць 1 катэгорыю, 20 чалавек (23%) - 2 катэгорыю, без катэгорыі працуюць 27 выхавацеляў (30%). 3 2004 па верасень 2005 года курсавую перападрыхтоўку прайшлі 43 педагогі дашкольнікі. Невысокі працэнт педагогаў, якія маюць вышэйшую і сярэдне спецыяльную дашкольную адукацыю, 1 і 2 кваліфікацыйныя катэгорыі, аднак вялікі працэнт педагогаў без катэгорыі, адсутнасць педагогаў з вышэйшай катэгорыяй ставіць задачу далейшага павышэння адукацыйнага і катэгарыяльнага ўзроўню, удасканальвання метадычнай работы з кадрамі.

На працягу 2005 года аддзелам адукацыі і дашкольнымі ўстановамі прыкладзена максімум намаганняў па развіцці сеткі дадатковых паслуг у дзіцячых садах. Усяго дадатковымі паслугамі ахоплена 559 дзяцей (2004 год - 404), з іх аздараўленчымі - 17 дзяцей (11 дзяцей - 2004 год), адукацыйнымі - 448 (342 - 2004г.), карэкцыйнымі - 94 (51). У дашкольных установах у 2004/2005 навучальным годзе было адкрыта 29 гурткоў, іх наведвала 334 дзіцяці (53,6%). У 2005/2006 навучальным годзе працуюць 40 гурткоў, у іх 448 дзяцей (59,3%).

На падставе вышэйадзначанага неабходна вырашыць наступныя задачы:

павышэнне ахопу дзяцей дашкольнай адукацыяй у сельскай мясцовасці;

дыферэнцыяцыя і рацы'яналізацыя сеткі дашкольных устаноў за кошт адкрыцця ўстаноў розных тыпаў і профіляў дашкольнай адукацыі (дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, сямейны дзіцячы сад, сезонныя, гульнявыя пляцоўкі, групы кароткачасовага наведвання і інш.) з улікам дзяржаўных сацыяльных стандартаў, дэмаграфічнай сітуацыі ў рэгіёнах;

удасканальванне сістэмы кіравання дашкольнай адукацыяй;

забеспячэнне вырыятыўнасці і пашырэння спектра дадатковых адукацыйных, аздараўленчых і карэкцыйных паслуг, якія прадстаўляюцца у дашкольных установах;

укараненне адаптыўнай мадэлі арганізацыі навучальнага працэсу ў дашкольных установах, якія ўлічваюць стан здароў'я дзіцяці, яго індывідуальна-асобасныя якасці;

развіццё' эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці па забеспячэнні новага зместу дашкольнай адукацыі, павышэнне яе якасці;

павышэнне адукацыйнага узроўню настаўнікаў сістэмы дашкольнай адукацыі;

рацыяналізацыя сістэмы платных дадатковых паслуг у дашкольных установах.


Агульная сярэдняя адукацыя


У раёне ў 2005 годзе функцыяніруюць 13 сярэдніх, 1 гімназія, 6 базавых, 2 базавыя школы - сады, 1 пачатковая, 4 пачатковыя школы -сады. 01.09. 2005 года прыступілі да навучання 3759 вучняў (01.09.2004 г.- 3959 ) Сярэднія школы - 3251 (3356 у 2004 г.), базавыя 462 (535 у 2004 г.), пачатковыя - 46 (68 у 2004г.). У 2005-2006г. навучальным годзе ў першы клас залічана 293 вучні, у папярэднім годзе - 282.

У 2005/2006 навучальным годзе прыступілі да працы 557-педагагічных работнікаў. 3 вышэйшай адукацыяй 432 чалавекі (77,6%), з сярэдняй спецыяльнай - 116 (20,8%), вучацца завочна ў ВУЗах 56 чалавек. Вышэйшую катэгорыю маюць 87 настаўнікаў (15,6%), 1 катэгорыю - 240 (43%), 2 катэгорыю - 126 (22,6%).

Адбываюцца якасныя перамены, звязаныя з пераходам на 12-гадовы тэрмін, пяцідзённы рэжым навучання з шостым развіваючым днём работы і ўкараненнем абноўленых навучальных праграм, падручнікаў, дзесяцібальнай сістэмай ацэньвання навучальных дасягненняў школьнікаў.

Кіраванне сістэмай адукацыі раёна арыентавана на забеспячэнне стабільнай жыццядзейнасці і паслядоўнае развіццё, інтэграцыю намаганняў школы, сям'і, дзяржаўных устаноў. Развіваецца інавацыйная дзейнасць навучальных устаноў, накіраваная на пошук аптымальных шляхоў павышэння якасці адукацыі. У аснове дзейнасці -тэхналагізацыя, інфарматызацыя, далейшае ўдасканаленне зместу і структуры ўрокаў, развіццё дыферэнцыяцыі і паляпшэнне ўмоў атрымання адукацыі ў школах раёна. Установы адукацыі раёна поўнасцю забяспечваюць запыты вучняў і іх бацькоў у выбары мовы навучання і вывучэння моў нацыянальных меншасцей.

Адукацыйная школа забяспечвае базавы, павышаны, паглыблены ўзроўні вывучэння вучэбных прадметаў, профільную дыферэнцыяцыю навучання. Усімі формамі дыферэнцыраванага навучання ахоплена 55 працэнтаў вучняў 1-11 класаў. Развіваецца алімпіядны рух. У 2006 годзе 8 вучняў сталі пераможцамі абласных алімпіяд, 2 вучні-пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд. Распрацавана раённая праграма «Адораныя дзеці». Упершыню ў раёне ў чэрвені 2006 года адкрыты аздараўленчы лагер для адораных дзяцей «Алімпіёнік».

У мэтах павышэння якасці навучальнага працэсу вядзецца работа па забеспячэнні школ камп'ютэрнай тэхнікай. Рознымі тыпамі камп'ютэрнай тэхнікі аснашчана 100 працэнтаў сярэдніх і базавых школ. Доступ у Інтэрнэт маюць усе школы раёна.

За гады школьнай рэформы ўведзены ў штаты навучальных устаноў педагогі - арганізатары, псіхолагі, педагогі сацыяльныя, што дазволіла ўмацаваць псіхолага-педагагічнае суправаджэнне, індывідуальны падыход у развіцці і выхаванні асобы кожнага дзіцяці. Ва ўстановах працуюць 17 педагогаў-псіхолагаў, 23 педагогі сацыяльныя. Штогадовая колькасць слухачоў у абласным інстытуце павышэння кваліфікацыі складае больш 120 чалавек. Ажыццяўляецца перападрыхтоўка кадраў па пяці спецыяльнасцях: «Практычная псіхалогія», «Дэфекталогія», «Менеджмент у сферы адукацыі», «Спецыяліст па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце», «Выкладчык інфарматыкі».

Распрацавана раё'нная праграма выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Астравецкім раёне на 2006-2010 гады.

У працэсе рэалізацыі праграмы развіцця сістэмы адукацыі раёна на 2006-2010 гады неабходна ліквідаваць недахопы і вырашыць выяўленыя праблемы.

Недастаткова актыўна ажыццяўляюцца дыверсіфікацыя навучальных паслуг, адкрыццё і ўдасканаленне работы ўстаноў новага тыпу, гімназічных і ліцэйскіх класаў, форм профільнага навучання ў старэйшых класах.

3 улікам павышэння матывацыі вучняў да паглыбленага вывучэння асобных прадметаў патрабуецца паляпшэнне работы з адоранымі вучнямі, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання гадзін школьнага кампанента вучэбных планаў.

У працэсе ўкаранення інфармацыйных тэхналогій неабходна акцэнтаваць намаганні на фарміраванне інфармацыйнай культуры ўсіх удзельнікаў навучальнага працэсу, стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы на ўсіх узроўнях сістэмы адукацыі. Патрабуюць паляпшэння ўмовы арганізацыі адукацыйнага працэсу з укараненнем здароўезберагаючых тэхналогій. Не поўнасцю забяспечана мадэрнізацыя працэсу навучання і выхавання праз якаснае паляпшэнне кваліфікацыі настаўнікаў, інтэнсіфікацыю ўрока. Ва ўмовах рэформы неабходна прадоўжыць работу па пераводу кіравання школай на асобасна арыентаваную парадыгму адукацыі.Не ўсе кіраўнікі сістэмы адукацыі валодаюць сучаснымі тэхналогіямі і метадамі, механізмамі кіравання навучальнай сферай.

Зыходзячы са стану і праблем функцыяніравання сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі вызначаюцца наступныя задачы развіцця на 2006-2010 гады:

дыверсіфікацыя тыпаў навучальных устаноў, зместу іх дзейнасці, форм і метадаў, тэхналогій адукацыі з улікам патрабаванняў дзяржавы і грамадства, запытаў вучняў і іх бацькоў;

рэалізацью ва ўстановах адукацыі дзяржаўных навучальных стандартаў у поўным аб'ёме;

развіццё здароўезберагаючай дзейнасці, валеалагічнага выхавання ў навучальных установах;

інтэнсіфікацыя і дыферэнцыяцыя работы з адоранымі школьнікамі;

забеспячэнне ў поўным аб'ёме ўсіх функцый дзесяцібальнай сістэмы ацэньвання і безадзнакавага навучання;

далейшая гуманізацыя навучальнага працэсу: забеспячэнне рознаўзроўневага варыятыўнага навучання вучняў з улікам іх індывідуальных магчымасцей, здольнасцей і патрэбнасцей; ліквідацыя вучэбнай перагрузкі; шырокая дыферэнцыяцыя на трэцяй ступені школы; стварэнне ўмоў для выбару асобай індывідуальнай навучальнай траекторыі;

стварэнне для сельскіх і гарадскіх школьнікаў роўных умоў для задавальнення навучапьных запытаў;

умацаванне эканамічных метадаў кіравання сістэмай адукацыі;

павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці кіраўнічых і педагагічных кадраў, перападрыхтоўка педагагічных кадраў у сувязі з дэмафафічнай сітуацыяй, рэарганізацыяй навучальных устаноў.


Спецыяльная адукацыя


Спецыяльная адукацыя прадстаўлена Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, 6 пунктамі карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, 2 спецгрупамі, інтэграванай групай, спецкласам, 37 класамі інтэграванага навучання, індывідуальным навучаннем у хатніх умовах.

Па месцы жыхарства атрымліваюць навучальныя і карэкцыйныя паслугі 290 дзяцей, у тым ліку 100 дашкольнікаў. Працэнт ахопу дзяцей дашкольнага ўзросту узрос у 2 разы ў параўнанні з 2004/2005 навучальным годам, у мінулым годзе карэкцыйную дапамогу атрымлівалі толькі 48 вучняў.

У 2005/2006 навучальным годзе адбыліся зрухі і ў бок памяншэння колькасці дзяцей, якія навучаюцца па тыпу малакамплектнай школы. Калі ў 2003/2004 навучальным годзе такой формай навучання было ахоплена 86 вучняў, ў 2004/2005 - 74, то ў 2005/2006 - 39.

3 2005/2006 навучальнага года настаўнікі-дэфектолагі былі ўведзены ў штатны расклад Спондаўскай, Альхоўскай, Міхалішскай, Падольскай, Дайлідскай сярэдніх школ, Трокеніцкай базавай школы, дзіцячых садоў №№1,2 г.п.Астравец

Усе болылае развіццё набывае інтэграванае навучанне.

На пунктах карэкцыйна-педагагічнай дапамогі школ раёна дэфекты мовы выпраўляюць 70 вучняў, на пунктах дзіцячых садоў 65 дзяцей, у двух спецыяльных групах – 27.

Упершыню на базе дзіцячага сада №3 г.п. Астравец адкрыта інтэграваная група ў колькасці 10 чалавек для дзяцей з цяжкімі парушэннямі ў развіцці, а на базе ЦКРА і Р спецклас, у які залічана 3 дзіцяці. У хатніх умовах па спецыяльных праграмах у 2005/2006 годзе рэкамендавана навучанне 5 вучням. Колькасць дзяцей, якія накіраваны ў спецыяльныя школы, зменшылася з 5 у 2004 годзе да 2 у 2005 годзе.

3 мэтаю ранняга выяўлення дзяцей з рызыкай адставання ў развіцці быў створаны план сумесных мерапрыемстваў ЦКРА і Р і ЦРБ. На комплекснай ПМПК у 2004/2005 навучальным годзе было абследавана 7 дзяцей ва ўзросце ад 0 да 3 год, у 2005/2006 годзе дапамогу атрымлівалі на базе ЦКРА і Р трое дзяцей малодшага ўзросту.

У банку даных дзяцей з АПФР налічваецца 290 чалавек. За 2005 год выяўлена 25 дзяцей: 6 з інтэлектуальнымі недахопамі, 19 з цяжкасцямі ў навучанні, знята з ўліку ў выніку выпраўлення парушэнняў 13 чалавек.

3 16 выпускнікоў 2005 года 9 былі накіравны ў ВВК і ПТВ, 1 • працаўладкаваны па прафарыентацыі.

Праводзіцца мэтанакіраваная работа па выкананні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці». 3 мэтай абароны праў і законных інтарэсаў дзяцей быў распрацаваны і прыняты на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта ў 2004 годзе «План дзеянняў па паляпшэнні стану дзяцей і ахове іх праў у Астравецкім раёне на 2004/2010 гады».

У выніку міжгаліновага ўзаемадзеяння быў створаны банк даных аб дзецях, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы -202 дзіцяці, знята з ўліку апошніх - 72.

Рашаць праблему сацыяльнага сіроцтва павінен Дзіцячы сацыяльны прыют часовага ўутрымання дзяцей у весцы Варняны. За час працы праз даную ўстанову прайшло 50 дзяцей, з якіх 5 былі накіраваны ў замяшчальнью сем'і, 24 вернуты ў біялагічныя сем'і , 1 працаўладкаваны. Праводзіцца пэўная работа па пошуку кандыдатаў у замяшчальныя бацькі, аднак яна з'яўляецца малаэфектыўнай. На сённяшні дзень у базе даньгх маецца 7 кандыдатур.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца ўладкаванню дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, на выхаванні ў замяшчаючых сем'ях. 3 18 выяўленых дзяцей-сірот у 2005 годзе 15 (83,3%) былі ўладкаваны ў сем'і, два - у дзржаўныя ўстановы. Адна сям'я з разраду апякунскай перайшла ў сям'ю ўсынавіцеляў.

Найболыная колькасць дзяцей-сірот жыве ў г.п.Астраец (20), у сельскай мясцовасці - на тэрыторыі Астравецкага і Гервяцкага сельскіх Саветаў (па 9), Гудагайскага і Варнянскага сельскіх Саветаў (па 7). У банку даных дзяцей-сірот налічваецца 69 дзяцей. 3 69 дзяцей-сірот жыллём забяспечаны 61, пенсію па страце кармільца атрымліваюць 34 дзіцяці.

На кантролі ў аддзеле адукацыі знаходзіцца пытанне жыццяўладкавання дзяцей - сірот. У бягучым годзе дапамога ў працаўладкаванні дзяцей - сірот была аказана траім дзецям, садзейнічанне ў працаўладкаванні - 3.

Карціна з паступленнем дзяцей-сірот у навучальныя ўстановы ў 2005 годзе выглядае лепш, чым ў 2004 годзе: у ПТВ у 2004 годзе паступілі 4 вучні, у 2005 - 3;

у ССНУ ў 2004 годзе - 4, 2005 - 4;

у ВНУ у 2004 годзе -0, у 2005 - 2.

Аддзелам адукацыі штогод аналізуецца ход выканання Прэзідэнцкай праграмы «Дзеці Беларусі».

Задачы на 2006 год:

забяспечыць максімальны (100%) ахоп дзяцей, якія маюць патрэбу ў спецыяльнай адукацыі, навучальнымі паслугамі, пачынаючы з ранняга ўзросту іх развіцця, павысіць якасць навучальных паслуг;

арганізаваць супрацоўніцтва сацыяльнага прыюту з ЦПР і ДЮСШ;

у рабоце з сям'ёй забяспечыць, перш за ўсё, дыферэнцыраваны падыход, шырэй прыцягваць бацькоў да кіравання навучальнымі ўстановамі праз папячыцельскія саветы, бацькоўскія камітэты, забяспечыць іх ўдзел у большасці пазаўрочных і пазашкольных мерапрыемствах;

развіццё многаварыятыўнай сеткі навучальных устаноў, заснаваных на прыярытэтнасці інтэграванага навучання і выхавання;

забеспячэнне ранняй комплекснай псіхолага-педагагічнай дапамогі дзіцяці ў сям'і;

аптымізацыя зместу асобасна арыентаванага карэкцыйна-навучальнага працэсу;

стварэнне ўмоў для развіцця рухомай актыўнасці і здаровага ладу жыцця дзіцяці;

удасканаленне падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў, якія аказваюць карэкцыйна-навучальныя паслугі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў спецыяльнай адукацыі.

  1   2   3   4

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Праграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconРаздзел Уводзіны. Кароткая анатацыя праграмы
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25. 03. 2005г. №150, Праграмай развіцця сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці на 2011-2016...

Праграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconРешение «24» октября 2008 г
Аб зацвярджэнні Праграмы захавання І развіцця культуры Астравецкага раёна на 2008 – 2010 гады

Праграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconРаздзел 1 Агульныя палажэнні
Зарэгістраваны Адміністрацыяй Ленінскага раена г. Гродна 12 красавіка 2007 года (рэгістрацыйны №56)

Праграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconНа 2010-2013 гады раздзел 1
Рэспублікі Беларусь, Генеральным пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі аб’яднаннямі наймальнікаў І прафсаюзаў...

Праграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconПалажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучаль ных устаноў) Рэспублікі Беларусь глава I агульныя палажэнні
Аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублікі Беларусь

Праграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання...

Праграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні дзейнасці музеяў устаноў адукацыі
У апошнія гады краязнаўства ўсё актыўней уключаецца ў сістэму навучання І выхавання моладзі. Практычнае краязнаўства непазбежна звязана...

Праграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconРаздзел 2 Мэты, задачы І прынцыпы дадзенай праграмы
Зацвердзіць прыкладаемую праграму выхавання дзяцей І падлеткаў у Астравецкім раёне на 2006-2010 гады

Праграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Праграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача аб колькасці І складзе педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй І спецыяльнай адукацыі»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка