Агульныя палажэнні




НазваАгульныя палажэнні
старонка4/4
Дата канвертавання22.11.2012
Памер357.54 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3   4

Глава 6. Кіраванне Установай.



6.1. Кіраванне Установай будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з закана-даўствам Рэспублікі Беларусь і статутам дадзенай Установы.

6.2. Непасрэднае кіраўніцтва Установай ажыццяўляе яго кіраўнік, назначаемы ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

6.3. Ва Установе ствараецца педагагічны савет з ліку педагагічных работнікаў дадзенай Установы. Педагагічны савет з`яўляецца калегіяльным органам, які разглядае пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, вызначае шляхі рэалізацыі зместу адукацыі, правядзення атэстацыі і выпуску вучняў, павышэння якасці адукацыі, прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў і іншыя пытанні адукацыйнай дзейнасці Установы.

Педагагічны савет дзейнічае ў адпаведнасці з палажэннем, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6.4. Ва Установе могуць стварацца іншыя органы самакіравання

(апякунскі савет, бацькоўскі камітэт)

6.5. Органы самакіравання Установы ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і статутам Установы .

6.6. Палажэнне аб органах самакіравання Установы зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь .

6.7. Дырэктар і яго намеснікі па навучальна-выхаваўчай і па выхаваўчай рабоце прызначаюцца і вызваляюцца з займаемай пасады упраўленнем адукацыі Смаргонскага райвыканкама па ўзгадненню з Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам.

6.8. Дырэктар Установы нясе адказнасць за вынікі работы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. У межах сваёй кампетэнцыі дырэктар Установы выдае загады і ўказанні, выкананне якіх з`яўляецца абавязковым для работнікаў і вучняў. 6.9. Дырэктар абавязаны :

6.9.1. здзяйсняць кіраўніцтва Установай ў адпаведнасці з яго статутам і заканадаўствам Рэсублікі Беларусь;

6.9.2. вызначаць стратэгію, мэты і задачы развіцця Установы, накіроўваць дзейнасць яе калектыву на іх дасягненне;

6.9.3. планаваць, кантраляваць і каардынаваць работу структурных

падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў Установы;

6.9.4. вызначаць і зацвярджаць інструкцыі па пасадзе, ствараць умовы для творчага росту педработнікаў, прымяненне імі перадавых форм і метадаў навучання і выхавання, падтрымліваць станоўчы маральна- псіхалагічны клімат у калектыве;

6.9.5. ствараць умовы для творчай дзейнасці дзяцей, развіцця іх

інтарэсаў і здольнасцей, аказваць падтрымку органам вучнёўскага самакіравання;

6.9.6. ва ўстаноўленым парадку арганізоўваць правядзенне атэстацыі

6.9.7. выносіць найбольш важныя пытанні жыццядзейнасці Установы на абмеркаванне агульнашкольнай канферэнцыі, педагагічнага савета .

Перыядычна рабіць справаздачу аб сваёй дзейнасці перад калектывам, бацькамі, вышэйстаячымі органамі ;

6.9.8. забяспечваць правільнае вядзенне і захаванасць дакументацыі, улік, праходжанне і кантроль за выкананнем службовых дакументаў, своечасовы разгляд заяў, скаргаў, выкананне правоў і гарантый вучняў і работнікаў школы, выкананне правоў і гарантый вучняў і работнікаў школы, выкананне правіл санітарна-гігіенічнага рэжыму, аховы працы;

6.9.9.Забяспечваць улік і захаванне, папаўненне вучэбна- матэрыяльнай базы, рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў .

6.10. Дырэктар мае права :

6.10.1. ажыццяўляць кантроль за ходам і вынікамі навучальна-

выхаваўчага працэсу ;

6.10.2.размяркоўваць аб`ёмы педагагічнай, вучэбнай і арганізацыйна-выхаваўчай работы сярод педагагічных работнікаў і ажыццяўляць прэміраванні за творчыя дасягненні ў працы ;

6.10.3. прымаць на работу і звальняць ва ўстаноўленым парадку педагагічных і іншых работнікаў Установы;

6.10.4.заахвочваць і прыцягваць да дысцыплінарнай і іншай адказнасці работнікаў Установы ;

6.10.5.прыцягваць да дысцыплінарнай адказнасці, устаноўленай

статутам Установы і правіламі аб заахвочванні і спагнаннях вучняў за праступкі;

6.10.5. у вызначаным парадку набывае, арэндуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы у юрыдычных і фізічных асоб, выдае даверанасці, заключае дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі, у тым ліку на выкананне розных відаў работ па рамонту Установы, яе памяшканняў і будынкаў;

6.10.6. адмяняе рашэнні савета Установы у выпадках, калі яны супярэчаць гэтаму Статуту і Палажэнню аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі;

6.10.7. у межах сваёй кампетэнцыі выдае загады, распараджэнні і дае указанні, выкананне якіх з’яўляецца абавязковым для работнікаў Установы і вучняў;

6.10.8. адкрывае рахункі ў банках, зацвярджае па ўзгадненні з

упраўленнем адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэту штатны расклад Установы на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у межах сродкаў выдзеленых на аплату працы;

6.10.9. выбіраць і быць выбраным у органы самакіравання;

6.10.10. кантроль за дзейнасцю Установы ажыццяўляе упраўленне адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта і іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


Глава 7. Матэрыяльна-тэхнічная база і фінансава-гаспадарчая дзейнасць Установы.


7.1. Фінансаванне Установы ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту і іншых крыніц, што не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7.2. Дадатковымі крыніцамі фінансавання Установы з`яўляюцца атрыманыя ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прыбыткі ад аказання платных адукацыйных паслуг .

7.3. Спонсарская дапамога юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў.

7.4. І іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7.5. Установа можа ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць па ака-занню платных дадатковых адукацыйных паслуг, якія не фінансіруюцца з рэспубліканскага або мясцовага бюджэту.

7.6. Аказанне платных дадатковых адукацыйных паслуг не можа ажыццяўляцца ў замен або ў рамках адукацыйнай дзейнасці, фінансуемых за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

7.7. Наносіць шкоду, пагаршаць якасць прадастаўлення асноўных адукацыйных паслуг, якія аказваюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовага бюджэту.

7.8. Аказанне Установай платных адукацыйных паслуг вучням ажыццяўляецца дабравольна і са згоды законных прадстаўнікоў вучняў на падставе дагавора.

7.9. Кошт платных адукацыйных паслуг ажыццяўляецца Установай

у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з улікам эканамічна- абаснаваных затрат, неабходных для іх аказання, і зацвярджаюцца кіраўніком Установы.

7.10.Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт выдзяляе Установе неабходныя ёй збудаванні і памяшканні, абсталяванне, інжынерныя камунікацыі, якія знаходзяцца ў аператыўным выкарыстанні (кіраванні) Установы.

7.11. Памяшканні Установы абсталёўваюцца неабходным вучэбна- наглядным абсталяваннем, інвентаром і эксплуатуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі правілаў аховы працы і санітарных правілаў і нормаў.

7.12. Установа павінна мець памяшканні для правядзення вучэбных і выхаваўчых заняткаў з вучэбным абсталяваннем, мэбляй і інвентаром, памяшканні для педагагічных, вучэбна-дапаможных і тэхнічных работнікаў.

7.13. Педагагічныя работнікі, вучні і іх законныя прадстаўнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і збудаванняў, вучэбна-нагляднага абсталявання і інвентару Установы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7.14. Аплата працы работнікаў Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7.15. Маёмасць Установы складае:

7.15.1. маёмасць, замацаваная ўласнікам;

7.15.2. прадукцыя і адходы, атрыманыя школай ад выкарыстання маёмасці ўласніка;

7.15.3. маёмасць, набытая па дагаварах або іншых падставах.

7.16. Крыніцамі фарміравання маёмасці і фінансавых рэсурсаў Установы з`яўляюцца :

7.16.1. бюджэтныя і пазабюджэтныя сродкі;

7.16.2. маёмасць, якая перададзена Установай уласнікам;

7.16.3. сродкі бацькоў (асоб, якія іх замяняюць), добраахвотныя ўзносы, ахвяраванні арганізацый, прадпрыемстваў і фізічных асоб ;

7.16.4. прыбыткі ад аказання дадатковых платных паслуг;

7.16.5. іншыя крыніцы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;

7.16.6. крэдыты банкаў і другіх фінансавых Устаноў .

7.17. Установа можа ажыццяўляць наступныя віды дзейнасці :

7.17.1.Ажыцяуленне агульнай сярэдняй адукацыі. Код ОКЭД 80210

Глава 8. Спыненне дзейнасці Установы.



8.1. Рэарганізацыя і спыненне дзейнасці Установы (ліквідацыя) ажыццяўляецца па рашэнню раённага выканаўчага камітэта, суда і другіх упаўнаважаных дзяржаўных органаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
1   2   3   4

Падобныя:

Агульныя палажэнні iconРаздзел 1 Агульныя палажэнні
Зарэгістраваны Адміністрацыяй Ленінскага раена г. Гродна 12 красавіка 2007 года (рэгістрацыйны №56)

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi»

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача аб колькасці І складзе педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй І спецыяльнай адукацыі»

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання...

Агульныя палажэнні iconI. агульныя палажэнні
Урад Рэспублікі Беларўсь І урад Рэспублікі Кіпр, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

Агульныя палажэнні icon1. агульныя палажэнні
Максіма Танка” (у далейшым – Наймальнік), у асобе рэктара Кухарчыка Пятра Дзмітрыевіча, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі...

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні дзейнасці музеяў устаноў адукацыі
У апошнія гады краязнаўства ўсё актыўней уключаецца ў сістэму навучання І выхавання моладзі. Практычнае краязнаўства непазбежна звязана...

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы дадатковай...

Агульныя палажэнні iconПраграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні
Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка