Агульныя палажэнні




НазваАгульныя палажэнні
старонка3/4
Дата канвертавання22.11.2012
Памер357.54 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3   4

Глава 4. Арганізацыя вучэбна- выхаваўчага працэсу.



4.1. Адукацыйны працэс ва Установе будуецца на аснове прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі навукова абаснаваным вызначэнні зместу дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі і яго структурыраванні педагагічна абаснаваным выбары форм, метадаў і сродкаў навучання і выхавання.

4.2. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі і вучэбнымі праграмамі, якія распрацаваны на аснове адукацыйных стандартаў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.3. Тыпавы вучэбны план уключае дзяржаўны і школьны кампаненты. Дзяржаўны кампанент з`яўляецца абавязковым, школьны кампанент вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам Установы, зыходзячы з розніцы паміж агульнай колькасцю гадзін, якая фінансуецца з бюджэту, і колькасцю гадзін дзяржаўнага кампанента.

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь штогод па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на падставе тыпавога вучэбнага плана зацвярджае вучэбныя планы на бягучы навучальны год, у адпаведнасці з якімі Установа распрацоўвае ўласны план, які зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з упраўленнем адукацыі раённага выканаўчага камітэта .

Пры неабходнасці Установа можа распрацоўваць вучэбныя праграмы па асобных прадметах, якія не ўваходзяць у пералік прадметаў дзяржаўнага кампанента, а таксама вучэбныя праграмы для факультатываў. Дадзеныя праграмы зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.4. Установа стварае ўмовы для правядзення арганізацыйна- выхаваўчай работы, работы ў гуртках, работы грамадскіх арганізацый

(аб`яднанняў) работнікаў і вучняў. Арганізацыйна-выхаваўчая работа ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, якія зацвярджаюцца Установай. Работа ў гуртках і секцыях арганізуецца ў адпаведнасці са Статутам Установы.

4.5. Навучальны год ва Установе падзяляецца на чвэрці, і паўгоддзі, перыяды навучання, якія завяршаюцца прамежкавай атэстацыяй вучняў. Працягласць навучальнага года і чвэрцяў вызначаецца вучэбнымі планамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.6. Асаблівасцю выхаваўча-адукацыйнага працэсу ў дашкольных групах з`яўляецца яго бесперапыннасць на працягу каляндарнага года.

У летні перыяд пераважае аздараўленчая работа.

Рэжым работы ў дашкольнай групе ўстанаўліваецца Установай з улікам пажаданняў бацькоў. Установа працуе ва ўмовах пяцідзённага працоўнага тыдня з рэжымам прыбывання дзяцей 9 гадзін. Выхаванцы аб’ядноўваюцца ў групы, колькасць дзяцей у рознаўзроставай групе не павінна перавышаць 12 выхаванцаў.

Групы кароткачасовага прыбывання дзяцей функцыяніруюць па гібкаму рэжыму ад 2 да 5 разоў у тыдзень, ад 2 да 7 гадзін у дзень, у залежнасці ад пажаданняў бацькоў або законных прадстаўнікоў дзяцей.

4.7. Пачатак і заканчэнне навучальнага года для І-ІV класаў, V- ХІ

класаў вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.8. Установа працуе ва ўмовах 5 - дзённага працоўнага тыдня

(І-VІІІ класы), 6-дзённага працоўнага тыдня (ІХ-ХІ класы).

4.9. Штодзённая колькасць і працягласць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам урокаў, які зацвярджаецца дырэктарам Установы. Працягласць перапынкаў паміж заняткамі вызначаецца зыходзячы з канкрэтных умоў працы, неабходнасці забеспячэння арганізацыі харчавання вучняў і іх адпачынку ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных правілаў і нормаў.

4.10. Арганізацыя навучальна-выхаваўчага працэсу ажыццяўляецца, як правіла, у форме ўрока і ў розных формах пазакласнай і пазашкольнай работы.

У навучальна-выхаваўчым працэсе могуць ажыццяўляцца наступныя заняткі: па інтарэсах, стымулюючыя, падтрымліваючыя і факультатыўныя, практычныя, семінарскія, лабараторныя, а таксама курсы па выбары і лекцыі. Абавязковыя заняткі спалучаюцца з самастойнай работай вучняў.

Дамашнія заданні даюцца дыферэнцыравана з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў. У І класе дамашнія заданні не задаюцца.

4.11. Працягласць урокаў у І класе Установы – 35 мінут, у ІІ – ХІ класах – 45 мінут.

4.12. Дзяленне класаў пры правядзенні ўрокаў па вучэбных прадметах, а таксама заняткаў практычнага характару (лабараторныя і практычныя работы, практыкумы, семінарскія заняткі), правядзенне індывідуальных заняткаў па прафілюючых дысцыплінах ва Установе ўстанаўліваецца вучэбнымі планамі, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4. 13. Атрыманне агульнай пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі ва Установе суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца (за выключэннем дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю) выніковай атэстацыяй па прадметах з адзіным парадкам для вочнай (дзённай і вячэрняй) і завочнай формаў атрымання адукацыі.

4.14. Парадак прыёму, пераводу, адлічэння і выпуску вучняў, іх атэстацыя, арганізацыя выпускных экзаменаў ажыццяўляецца ў парадку, які ўстаноўлены Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Забараняецца адлічэнне вучняў, якія не маюць агульнай пачатковай і агульнай базавай адукацыі, па прычыне іх непаспяховасці.

4.15. Вучні, якія прапусцілі больш 45 вучэбных дзён на працягу навучальнага года па хваробе ці ў сувязі з пераездам на новае месца жыхарства, могуць быць пакінуты на паўторны год навучання па заяве іх законных прадстаўнікоў і рашэнню педагагічнага савета Установы.

4.16. У І і ІІ класах выкарыстоўваецца моўная якасная ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў. У ІІІ – ХІ класах вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў ацэньваюцца ў балах.

Вучням ІІІ- ХІ класах выстаўляюцца прамежкавыя за чвэрць (або паўгоддзе) і гадавыя адзнакі па паводзінах (прыкладна, здавальняюча, нездавальняюча).

4.17.У ІІІ – ХІ класах вучні вядуць дзённікі, у якіх запісваюцца іх бягучыя , прамежкавыя, гадавыя адзнакі, заўвагі настаўнікаў, дырэктара і яго намеснікаў. Узоры дзённікаў для ІІІ-ІY і Y-ХІ класаў зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.18. Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізіч-нага развіцця і дзяцей – інвалідаў можа ажыццяўляцца ў інтэграваных

класах Установы, дома па індывідуальных вучэбных планах, ва ўмовах стацыянара арганізацыі аховы здароўя ў час знаходжання ў ім на лячэнні - па адпаведных вучэбных планах, індывідуальна або ў групах. Навучанне такіх дзяцей ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

4.19. Вучням, якія па медыцынскіх паказаннях часова ці пастаянна не могуць наведваць вучэбныя заняткі ва Установе, ствараюцца ўмовы для навучання і выхавання на даму.

Рашэнне аб навучанні і выхаванні на даму прымаецца аддзелам

(упраўленнем адукацыі) раённага выканаўчага камітэта на аснове заявы законных прадстаўнікоў вучняў і заключэння ўрачэбна кансультацыйнай камісіі.

Навучанне і выхаванне на даму ажыццяўляецца Установай па месцу жыхарства вучня.

4.20. Установа можа прадастаўляць вучню па яго заяве, заяве яго

законных прадстаўнікоў магчымасць атрымаць агульную пачатковую, агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю самастойна (у сям`і)

пры наяўнасці адпаведных умоў, па ўзгадненні з упраўленнем адукацыі раённага выканаўчага камітэта і пры захаванні магчымасці на любым

этапе навучання прадоўжыць адукацыю ва Установе ў адпаведнасці з вынікамі атэстацыі.

4.21. Рашэнне аб навучанні вучняў самастойна (у сям`і) па адным, некалькіх або ўсіх прадметах адпаведнага класа і яго атэстацыі прымаецца педагагічным саветам Установы і зацвярджаецца загадам дырэктара. У загадзе ўказваюцца прадметы (прадмет), тэрмін навучання, вучэбныя праграмы (праграма) для самастойнага засваення, формы правядзення атэстацыі за чвэрць (або паўгоддзе) ці за год.

4.22. Вучань, які навучаецца самастойна (у сям`і) вызваляецца ад наведвання ўрокаў па вучэбных прадметах (прадмеце) на працягу ўстаноўленага тэрміну і лічыцца ў спісах кантынгенту вучняў Установы, ў класным журнале ў графах аб наведванні вучнямі заняткаў па прадметах (па прадмеце) робіцца адпаведны запіс.

4.23. Навучанне вучня самастойна (у сям`і) можа быць спынена рашэннем педагагічнага савета па яго заяве, заяве яго законных прадстаўнікоў, хадатайніцтве настаўніка або дырэктара Установы, калі пры праходжанні прамежкавай атэстацыі за чвэрць (або паўгоддзе) ці за год вучань не пацвярджае неабходны ўзровень ведаў.

4.24. Рашэнне педагагічнага савета ў тыднёвы тэрмін даводзіцца да ведама вучня і яго законных прадстаўнікоў, пасля чаго вучань ва ўстаноўленым парадку павінен наведваць заняткі ў класе.

4.25. Педагагічны савет на падставе адзнак, якія выстаўлены педагагічнымі работнікамі вучню, што навучаецца самастойна (у сям`і), у канцы навучальнага года прымае рашэнне аб пераводзе яго ў наступны клас або паўторным навучанні ў тым жа класе. У апошнім выпадку вучань пазбаўляецца права на навучанне самастойна (у сям`і).

Вучні выпускных класаў, якія навучаліся самастойна (у сям`і), здаюць выпускныя экзамены разам з класам у тэрміны правядзення іх ва Установе. Выдача дакументаў аб адукацыі ажыццяўляецца на агульных падставах.

4.26. Установа можа прадастаўляць вучню па яго заяве, заяве яго законных прадстаўнікоў магчымасць атрымаць агульную пачатковую, агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю па індывідуальным вучэбным плане без наведвання або з наведваннем вучням вучэбных заняткаў ва Установе паскорана (у скарочаны тэрмін навучання) з прычыны хваробы, пры выездзе яго за мяжу, на спартыўныя зборы, аздараўленне, лячэнне, пераезд на новае месца жыхарства і інш.

Парадак прадастаўлення вучню магчымасці навучанню па індывідуальным плане або пазбаўленне яе, правядзенне прамежкавай

атэстацыі за чвэрць (або паўгоддзе), за год і выніковай атэстацыі ў выпускных класах такі ж, як для навучання вучня самастойна (у сям`і).

План індывідуальнага навучання вучня зацвярджаецца дырэктарам Установы адначасова з выданнем загада па гэтым пытанні.У выпадку паскоранага навучання ў плане на кожны год указваецца прадмет (прадметы) , тэрміны атэстацыі і формы яе правядзення.

4.27. Калі вучнем да паступлення ва Установу ці ў час навучання самастойна (у сям`і) засвоены матэрыял, прадугледжаны вучэбнымі

праграмамі адпаведнага класа, педагагічны савет на падставе яго заявы, заявы яго законных прадстаўнікоў і вынікаў атэстацыі можа разгледзець

пытанне аб пераводзе яго ў наступны клас. У такім выпадку вучань пасля

двух тыдняў навучання з пачатку навучальнага года праходзіць атэстацыю з мэтай выяўлення ўзроўню ведаў і магчымасці навучання ў адпаведным класе.

Атэстацыя вучня праводзіцца камісіяй, якая ствараецца дырэктарам Установы. Форма правядзення атэстацыі вызначаецца камісіяй. Перавод

вучня ў адпаведны клас афармляецца загадам дырэктара на падставе заключэння камісіі. У класным журнале і іншай дакументацыі робяцца адпаведныя запісы.

4.28. Інтэграванае навучанне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў класах інтэграванага навучання ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь і арганізуецца па вучэбных планах і праграмах адпаведнага тыпу спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Гэтыя вучні, акрамя дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю, атрымліваюць агульную базавую ці агульную сярэднюю адукацыю.Патранат дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыцяуляецца на працягу 2 гадоу пасля атрымання адукацыі ва Установе згодна з Палажэннем аб патранаце дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця,зацвержанным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.29. Атэстацыя вучняў (цякучая, прамежкавая і выніковая) ажыццяўляецца ў мэтах вызначэння адпаведнасці вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў патрабаванням адукацыйных стандартаў і вучэбных праграм. Вынікі атэстацыі ацэньваюцца адзнакай у балах, за выключэннем вучняў І-ІІ класаў. Атэстацыя вучняў І-ІІ класаў, а таксама па асобным прадметам у ІІІ-ІV , ажыццяўляецца на зместава ацэначнай аснове, якая прапаноўвае моўную ацэнку вучэбных дасягненняў вучняў без выстаўлення ацэнкі ў балах.

4.30. Атэстацыя вучняў можа ажыццяўляцца ў вуснай, пісьмовай і практычнай формах, дапускаецца спалучэнне ўказанных форм.

4.31. Цякучая атэстацыя вызначае адпаведнасць вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў патрабаванням агульнаадукацыйных стандартаў і вучэбных праграм па адпаведнай тэме (тэмах) вучэбнага прадмета на ўроках з выстаўленнем адзнак .

4.32. Прамежкавая атэстацыя вызначае адпаведнасць вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў патрабаваннням агульнаадукацыйных стан-дартаў і вучэбных праграм па вучэбных прадметах з выстаўленнем адзнак за чвэрць, паўгоддзе з улікам вынікаў цякучай атэстацыі.

4.33. Выніковая атэстацыя вызначае адпаведнасць вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў патрабаванням адукацыйных стандартаў і вучэбных праграм па вучэбных прадметах з выстаўленнем адзнакі за год з улікам вынікаў прамежкавай атэстацыі, а таксама за перыяд навучання на ўзроўнях агульна базавай і агульна сярэдняй адукацыі.

Выніковая атэстацыя за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе выстаўленне адзнак за год з улікам вынікаў прамежкавай атэстацыі, а таксама выніковых адзнак па вучэбных прадметах, па якіх праводзіліся выпускныя экзамены, з улікам гадавой і экзаменацыйнай адзнак.

Пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы правядзення выпускных экзаменаў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.34. У выпадку вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульна сярэдняй адукацыі выніковая атэстацыя праводзіцца на аснове гадавых адзнак.

Пералік захворванняў, якія з’яўляюцца падставай для вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульна базавай і агульна сярэдняй адукацыі вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Іншыя падставы для вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.35. Парадак правядзення атэстацыі вучняў вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.36. Паспяховае праходжанне выніковай атэстацыі за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі дае выпускнікам права на атрымання пасведчання аб базавай адукацыі, за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі - атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі.

4.37. Выпускнікам за выдатныя поспехі і навучанні і прыкладныя паводзіны за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі выдаецца пасведчанне аб базавай адукацыі з адзнакай.

4.38. Выпускнікі за выдатныя поспехі ў навучанні і прыкладныя паводзіны за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі

ўзнагароджваюцца залатымі, сярэбранымі медалямі з уручэннем атэстата

асобага ўзору, а за асобыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў пахвальнымі лістамі.

4.39. Палажэнне аб залатым і сярэбраным медалях, зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

4.40. Вучням, якія не прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, выдаюцца даведкі ўстаноўленага Міністэрствам адукацый Рэспублікі Беларусь узору, якія не з`яўляюцца дакументам аб агульнай сярэдняй адукацыі.

4.41. Узоры дакументаў аб агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, парадак іх запаўнення і выдача вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

4.42. У межах сваёй кампетэнцыі Савет Установы можа прымаць рашэнне аб маральным стымуляванні вучняў і іх законных прадстаўнікоў за поспехі ў навучанні і выхаванні, удзел у грамадскай дзейнасці.


Глава 5. Удзельнікі вучэбна - выхаваўчага працэсу.

Прававыя адносіны.


5.1. Удзельнікамі вучэбна-выхаваўчага працэсу Установы з`яўляюцца выхаванцы ясли-сада, навучэнцы, педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі дзяцей.

5.2. Выбар Установы, у якой будуць навучацца дзеці, ажыццяўляецца іх законнымі прадстаўнікамі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі .

5.3. Залічэнне вядзецца дырэктарам па прад’яўленні наступных дакументаў:

5.3.1. для дзяцей дашкольнага ўзросту - заява бацькоў або іх законных прадстаўнікоў, накіравання, выданага ўпраўленнем адукацыі, выпіска з гісторыі развіцця дзіцяці з заключэннем аб стане яго здароя, пасведчання аб нараджэнні дзіцяці, даведка аб адсутнасці кантакту з ініфіцыраванымі хворымі, заключэнне цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця) ;

5.3.2. для дзяцей школьнага ўзросту - заява бацькоў або іх законных прадстаўнікоў , пасведчанне аб нараджэнні, выпіска з гісторыі развіцця дзіцяці з заключэннем аб стане яго здароўя, карта індывідуальнага развіцця.

5.4. За дзецьмі захоўваецца места ва Установе ў выпадках :

5.4.1. іх хваробы пры ўмове прад’яўлення медыцынскай даведкі ;

5.4.2. на перыяд праходжання санаторна-курортнага лячэння, каранціна;

5.4.3. на перыяд аздараўлення дзіцяці тэрмінам на 90 дзён у летні перыяд;

5.4.4. па заяве, хваробе, ці адпачынку бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў дзяцей .

5.5. У іншых выпадках, не прадугледжаных Уставам рашэнне аб захаванні месца прымае заснавальнік у інтарэсах дзяцей.

5.6. Камплектаванне груп і перавод дзяцей з групы ў групу ажыццяўляецца ў летні перыяд і заканчваецца да 1 верасня. Прыём дзяцей у дзіцячы сад на працягу года вядзецца пры наяўнасці ў ім месц.

5.7. Плата бацькоў за ўтрыманне дзяцей у дашкольных групах бярэцца ва ўстаноўленых памерах і ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.8. Прыём дзяцей у І клас ажыцццяўляецца з шасці гадоў і больш позняга ўзросту. Залічэнне дзяцей вядзецца без правядзення ўступных іспытаў, якія не маюць медыцынскіх і педагагічных супрацьпаказанняў да навучання, афармляюцца загадам дырэктара Установы на падставе заявы іх законных прадстаўнікоў, медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

5.9. Залічэнне вучняў, якія не маюць медыцынскіх і педагагічных супрацьпаказанняў да навучання ў класы (групы) з павышаным і паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, праводзіцца на

падставе пісьмовай заявы іх законных прадстаўнікоў, медыцынскай даведкі аб стане здароўя вучняў.

Праверачныя іспыты і экзамены пры паступленні ў класы (групы) з

павышаным і паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў не праводзяцца.

5.10. Прыём дзяцей ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

5.11. Установа не павінна перашкаджаць пераходу (пераводу) вучня ў другую ўстанову, калі на гэта ёсць згода апошняй.

Ва Установу можа быць прыняты ў адпаведны клас пры прадстаўленні даведкі вучань, які на працягу навучальнага года або па выніках яго адлічаны або пакінуў навучанне ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, ці ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку вучань працягвае навучанне ў адпаведным класе і здае выпускныя экзамены за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ва ўстаноўленым парадку.

У астатніх выпадках ён можа быць дапушчаны да здачы выпускных экзаменаў за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы экстэрнам ва ўстанове, якая вызначана ўпраўленнем адукацыі раённага выканаўчага органа.

5.12. Прыём на работу педагагічных, медыцынскіх і іншых работнікаў ва Установе ажыццяўляе дырэктар у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць вышэйшую або сярэднюю спецыяльную педагагічную адукацыю . Пры неабходнасці на педагагічную работу могуць быць прыняты асобы, якія маюць вышэйшую або сярэднюю спецыяльную непедагагічную адукацыю з умовай праходжання курса перападрыхтоўкі на пэўным педагагічным

профілі. Спецыяльнасць педагагічнага профілю і праходжання перападрыхтоўкі павінна пацвярджацца адпаведнымі дакументамі.

5.13. Працоўныя адносіны работнікаў рэгулююцца працоўным дагаворам (кантрактам) у адпаведнасці з заканадаўствам аб працы Рэспублікі Беларусь.

Правы і абавязкі педагагічных і іншых работнікаў Установы вызначаюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі нарматыўнымі і прававымі актамі, Статутам Установы адукацыі, службовымі абавязкамі. Службовыя абавязкі распрацоўваюцца і зацвярджаюцца дырэктарам Установы на аснове кваліфікацыйных характарыстык.

5.14. Навучанне і выхаванне дзяцей ва Установе ажыццяўляе настаўнік, які мае права на:

5.14.1. забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення сваёй прафесійнай дзейнасці;

5.14.2. абарону прафесійнай годнасці і гонару;

5.14.3.творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абаснаваных метадаў і форм навучання і выхавання, вучэбных выданняу і сродкаў навучання ;

5.14.4.доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычным матэрыялам;

5.14.5. удзел у кіраванні Установай адукацыі ;

5.14.6.удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Установы адукацыі.

5.14.7.павышэнне кваліфікацыі;

5.14.8.маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

5.14.9.аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, другія грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

5.14.10.штомесячную кампенсацыю на набыцце навуковай і метадычнай літаратуры.

5.15. Педагагічны работнік абавязаны :

5.15.1. ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

5.15.2. выконваць прававыя і этычныя нормы;

5.15.3. павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

5.15.4. выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

5.15.5. весці здаровы лад жыцця і прапагандаваць яго сярод вучняў;

5.15.6. паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і другіх удзельнікаў выхаваўчага працэсу, выхаванцаў;

5.15.7.праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на работу і перыядычныя медыцынскія агляды;

5.15.8. іншыя правы і абавязкі, а таксама адказнасць педагагічных работнікаў Установы вызначаюцца актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і службовымі інструкцыямі ;

5.15.9.педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэс у палітычных мэтах;

5.16. Вучнямі Установы з’яўляюцца асобы, залічаныя ва Установу ва ўстаноўленным парадку для навучання і выхавання.

5.17. Вучні Установы маюць права:

5.17.1.на атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;

5.17.2.атрыманне бясплатнай агульнай пачатковай, агульнай ба-

завай, агульнай сярэдняй адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэту, прадугледжанага заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

5.17.3. выбар Установы профіля навучання;

5.17.4. навучанне ў рамках агульнаадукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі па індывідуальнаму вучэбнаму плану;

5.17.5. забеспячэнне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў парадку, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь;

5.17.5. бесплатнае карыстанне інфармацыйнымі рэсурсамі бібліятэк,

вучэбнай, вытворчай , навуковай і культурна- спартыўнай базы Установы;

      1. на ўдзел ва ўпраўленні Установай праз органы

самакіравання;

5.17.7. прафесійную падрыхтоўку, неабходную для прысваення яму неабходнай кваліфікацыі рабочага;

5.17.8. своечасовае атрыманне інфармацыі аб выніках уласнай вучэбнай дзейнасці, тэрмінах правядзення атэстацыі ;

5.17.9. заахвочванне за поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны ;

5.17.10. удзел у маладзёжных дзіцячых грамадскіх аб`яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

5.17.11. атрыманне харчавання ва Установе ў парадку і на ўмовах, вызначаемых Урадам Рэспублікі Беларусь ;

5.17.12. наведванне мерапрыемстваў, арганізуемых Установай для вучняў з улікам іх узросту ;

5.17.13. абарону сваіх праў, гонару і годнасці ў працэсе атрымання адукацыі ;

5.17.14. на ахову жыцця і здароўя ў працэсе навучання.

5.18 Вучні абавязаны:

5.18.1. выконваць патрабаванні вучэбных планаў і вучэбных

праграм;

5.18.2. быць дысцыплінаванымі , клапаціцца аб рэпутацыі Установы;

5.18.3. дастойна весці сябе ва Установе і за яе межамі;

5.18.4. з павагай адносіцца да нацыянальнай гісторыі, культуры свайго і другіх народаў;

5.18.5.ахоўваць прыроднае асяроддзе;

5.18.6. не дапускаць нанясення шкоды свайму здароўю і здароўю другіх асоб;

5.18.7.падпарадкоўвацца рашэнням органаў кіравання і самаўпраўлення Установы;

5.18.8. выконваць патрабаванні педагагічных і іншых работнікаў Установы ў частцы, аднесенай статутам і правіламі ўнутранага распарадку Установы да іх кампетэнцыі ;

5.18.9. захоўваць статут і правілы ўнутранага распарадку Установы ;

5.18.10. не прыніжаць гонар людзей, паважаць іх погляды і перакананні;

5.18.11. выконваць гігіенічныя нормы і правілы паводзін, берагчы школьную маёмасць, падтрымліваць чысціню і парадак у класах, вучэбных кабінетах, калідорах;

5.18.12. на вуліцы выконваць правілы дарожнага руху;

5.18.13. выкарыстоўваць адзіную школьную форму;

5.18.14. іншыя правы і абавязкі вучняў вызначаюцца заканадаўствам

Рэспублікі Беларусь;

5.19. Вучням забараняецца:

5.19.1. насіць ва Установу і мець пры сабе любыя небяспечныя і нелегальныя прадметы, асабліва зброю, патроны, петарды і г.д.;

5.19.2. развязваць і правацырваць бойкі ва Установе, на прылягаючай тэрыторыі і на пазашкольных мерапрыемствах;

5.19.3. парушаць грамадскі парадак;

5.19.4. здзяйсняць супрацьпраўныя дзеянні;

5.19.5. адсутнічаць на занятках без уважлівай прычыны, спазняцца на ўрокі;

5.19.6. ужываць алкагольныя напіткі, мець іх, знаходзіцца пад іх уздзеяннем ва Установе і на праводзімых мерапрыемствах;

5.19.7. курыць у памяшканнях Установы і на яе тэрыторыі, у час пазашкольных мерапрыемстваў;

5.19.8. ужываць і распаўсюджваць наркатычныя і таксілагічныя рэчывы;

5.19.9. удзельнічаць у несанкцыяваных органамі дзяржаўнай улады масавых мерапрыемствах;

5.19.10. гуляць на занятках і перапынках у карты і іншыя азартныя гульні;

5.19.11. займацца крадзяжом, здзяйсняць акты вандалізму, прычыняць наўмысны ўрон маёмасці Установы, уласнасці вучняў і работнікаў установы;

5.19.12. ігнараваць заўвагі, зробленыя настаўнікам ці прадстаўніком Установы, выказвацца груба ці з непавагай;

5.19.13. сістэматычна не выконваць атрыманыя заданні ці недобрасумленна выконваць іх;

      1. насіць у памяшканні галаўныя ўборы;

      2. карыстацца радыёпрыёмнікамі, магнітафонамі і мабільнымі

тэлефонамі ў час урокаў і на пазакласных мерапрыемствах;

      1. прыходзіць на заняткі не ў школьнай форме;

      2. выкарыстоўваць ненарматыўную лексіку.

5.20. За парушэнне статута і правілаў унутранага распарадку Установы, здзяйсненне дысцыплінарнага праступка да навучэнца могуць быць прыменены наступныя меры дысцыплінарнага спагнання :

заўвага;

вымова;

адлічэнне;

разгледжаннем яго парушэння на педагагічным савеце Установы;

разгледжаннем яго парушэння на савеце Установы;

разгледжаннем парушэння на камісіі па справах непаўналетніх.

Заўвага або вымова дырэктара навучэнцу аб’яўляецца загадам па Установе. Загад аб пакаранні навучэнца даводзіцца да ведама законных прадстаўнікоў у пяцідзенны тэрмін шляхам уручэння копіі (выпіскі) загада або накіравання пачтовай карэспандэнцыяй па месцы жыхарства.Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягваюцца навучэнцы,якія дасягнулі да моманту здзяйснення дысцыплінарнага праступка узросту 14 гадоу,а навучэнцы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця-17 гадоу

5.21. Законныя прадстаўнікі дзяцей Установы маюць права :

5.21.1. выбіраць для навучання дзіцяці Установу ;

5.21.2.удзельнічаць ва ўпраўленні Установай праз органы самакіравання;

5.21.3. атрымліваць інфармацыю аб усіх відах абследвання

(медыцынскіх, псіхалагічных і педагагічных) дзіцяці;

5.21.4. абараняць законныя правы і інтарэсы дзяцей .

5.22. Законныя прадстаўнікі вучняў абавязаны :

5.22.1. ствараць умовы, неабходныя для паўнацэннага развіцця дзіцяці;

5.22.2. паважаць годнасць дзіцяці і годнасць другіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

5.22.3. не дапускаецца ўмяшанне законных прадстаўнікоў вучняў Установы ў выбар педагагічным работнікам метадаў навучання, адпавядаючых заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

5.22.4. выхаванне вучняў Установы забяспечваецца ва ўзаемадзеянні іх законных прадстаўнікоў з педагагічнымі работнікамі;

5.22.5. іншыя правы і абавязкі законных прадстаўнікоў вучняў

Установы вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

5.22.6. законныя прадстаўнікі вучняў Установы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за неналежнае

выхаванне дзіцяці .
1   2   3   4

Падобныя:

Агульныя палажэнні iconРаздзел 1 Агульныя палажэнні
Зарэгістраваны Адміністрацыяй Ленінскага раена г. Гродна 12 красавіка 2007 года (рэгістрацыйны №56)

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi»

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача аб колькасці І складзе педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй І спецыяльнай адукацыі»

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання...

Агульныя палажэнні iconI. агульныя палажэнні
Урад Рэспублікі Беларўсь І урад Рэспублікі Кіпр, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

Агульныя палажэнні icon1. агульныя палажэнні
Максіма Танка” (у далейшым – Наймальнік), у асобе рэктара Кухарчыка Пятра Дзмітрыевіча, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі...

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні дзейнасці музеяў устаноў адукацыі
У апошнія гады краязнаўства ўсё актыўней уключаецца ў сістэму навучання І выхавання моладзі. Практычнае краязнаўства непазбежна звязана...

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы дадатковай...

Агульныя палажэнні iconПраграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні
Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка