Агульныя палажэнні




НазваАгульныя палажэнні
старонка2/4
Дата канвертавання22.11.2012
Памер357.54 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3   4

Глава 2. Мэты , задачы і прадмет дзейнасці Установы.



2.1. Асноўнай мэтай Установы з`яўляецца : рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі, фарміраванне адукаванай, сацыяльна, духоўна і маральна сталай, творчай асобы, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, павагі да правоў і свабод чалавека, любві да Радзімы, прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця.

2.2. Задачы Установы:

2.2.1. духоўнае і фізічнае развіццё асобы дзіцяці;

2.2.2. авалоданне вучнямі асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы;

2.2.3. фарміраванне навуковага светапогляду, маральных перака-нананняў, культуры паводзін, эстэтычнага густу;

2.2.4. захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей,

выхаванне беражлівых і адказных адносін да свайго здароўя і здароўя другіх грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;

2.2.5. падрыхтоўка маладога пакалення да паўнацэннага жыцця ў грамадстве ў тым ліку для працягу адукацыі, працоўнай дзейнасці, сямейнага жыцця;

2.2.6. выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

2.3. Вядучымі прынцыпамі дзейнасці Установы з`яўляецца:

2.3.1. даступнасць адукацыі, роўнасць правоў кожнага грамадзяніна на атрыманне адукацыі, незалежна ад нацыянальнай, рэлігійнай, сацыяльнай прыналежнасці, месца жыхарства і матэрыяльнага становішча;

2.3.2. сумяшчэнне нацыянальна-культурнай і рэгіянальнай асновы адукацыі з арыентацыяй на засваенне вышэйшых дасягненняў нацыянальнай і сусветнай культуры;

2.3.3. гуманізацыя, гуманітарызацыя і дэмакратызацыя адукацыі;

2.3.4.адзінства адукацыйных і выхаваўчых задач;

2.3.5. варыянтнасць шляхоў атрымання адукацы ;

2.3.6. ахова здароўя маладога пакалення;

2.3.7.бесперапыннасць адукацыі і пераемнасць яе ступеняў.

2.4. Прадметам дзейнасці Установы з’яўляецца ажыццяўляемая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адукацыйная дзейнасць, якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.


Глава 3. Структура Установы.


3.1. Структура Установы наступная :

дашкольная адукацыя ( яслі-сад ) ;

агульная сярэдняя адукацыя складаецца :

І ступень- агульная пачатковая адукацыя (І-ІV класы);

ІІ ступень- агульная базавая адукацыя (V-ІХ класы);

ІІІ ступень – агульная сярэдняя адукацыя (Х - ХІ класы ) .

Яслі-сад-сярэдняя школа – вучэбна-педагагічны комплекс, у якім ажыцяуляецца адукацыйная праграма дашкольнай адукацыі для выхаванцау дашкольнага узросту,ажыцяуляецца навучанне і выхаванне на I,II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі,ажыцяуляецца праграма выхавання і абароны правоу і законных інтарэсау дзяцей,якія знаходзяцца у сацыяльна-нябяспечным становішчы,а таксама могуць ажыцяуляцца адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі,адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі,адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоукі рабочых,праграма выхавання дзяцей якім патрабуецца аздарауленне,і у мэтах спартыунай падрыхтоукі вучняй можа арганізоувацца вучэбна-трэніровачны працэс па відам спорту.

3.3. Дашкольная адукацыя – адбываецца першапачатковае фарміра-ванне фізічных і псіхічных якасцей, станаўленне базіса асабовай культуры, агульнае развіццё, якое служыць фундаментам для набыцця ў дальнейшым любых спецыяльных ведаў і навыкаў, засваенне розных відаў дзейнасці.

3.4. Агульная пачатковая адукацыя (І ступень) – тэрмін атрымання адукацыі чатыры гады, з’яўляецца часткай абавязковай базавай адукацыі.

Навучанне на гэтай ступені забяспечвае развіццё асобы вучня, фарміраванне яго першапачатковых поглядаў на прыроду, чалавека, грамадства. У працэсе навучання вучні набываюць неабходныя ўменні і навыкі вучэбнай дзейнасці, чытання, пісьма, ліку, авалодваюць элементамі тэарэтычнага мыслення, мастацка-эстэтычнай, практычнай дзейнасці, культуры мовы і паводзін, асновамі асабістай гігіены, здаровага ладу жыцця.

3.5. Агульная базавая адукацыя (ІІ ступень) – узровень асноўнай адукацыі, дасягаемай ў ходзе паслядоўнага і мэтанакіраванага працэсу навучання і выхавання, які забяспечвае авалоданне вучнямі асновамі навук, навыкамі разумовай і фізічнай працы, сацыяльным вопытам, нормамі маралі і правіламі паводзін, фарміраванне гатоўнасці да прафесійнага самавызначэння і працягу адукацыі, уключаючы ступень агульна пачатковай адукацыі, і завяршаецца выніковай атэстацыяй і выдачай дакумента аб агульнай базавай адукацыі ўстаноўленага ўзору.

Тэрмін навучання для агульнай базавай адукацыі дзевяць гадоў. Агульная базавая адукацыя з’яўляецца абавязковай. Яе атрыманне неабходна для завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе, а таксама ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна- тэхнічнай адукацыі, і ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Навучанне забяспечвае засваенне асноў навук, далейшае станаўленне асобы вучня, развіццё яго здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, авалодванне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі.

3.6. Агульная сярэдняя адукацыя (ІІІ ступень) - узровень асноўнай адукацыі, дасягаемай у ходзе паслядоўнага і мэтанакіраванага працэсу,

навучанне і выхаванне, якое забяспечвае духоўнае і фізічнае развіццё асобы, падрыхтоўку маладога пакалення да паўнацэннага жыцця ў грамадстве, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, авалоданне вучнямі асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы, фарміравання маральных перакананняў, культуры паводзін, эстэтычнага густу і здаровага ладу жыцця, гатоўнасці да самастойнага жыццёвага выбару, пачатку працоўнай дзейнасці, працягу адукацыі, якая ўключае ўзровень агульна базавай адукацыі і завяршаецца выніковай атэстацый і выдачай дакумента аб агульнай сярэдняй адукацыі, устаноўлена ўзору.

Тэрмін атрымання адукацыі 2 гады.

3.7. Для ажыццяўлення навучання і выхавання вучняў аднаго ўзросту

па адпаведных вучэбных планах і вучэбных праграмах вучні аб`ядноўваюцца ў класы. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, клас можа дзяліцца на групы.

3.8. Для забеспячэння адукацыі асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця могуць стварацца :

спецыяльныя класы (групы) для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ;

класы (групы) інтэграванага (сумеснага) навучання і выхавання для сумеснага навучання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і асоб,

якія не маюць фізічных або псіхічных парушэнняў;

пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі для аказання своечасовай кваліфікацыйнай карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія маюць пастаянныя або часовыя цяжкасці ў засваенні вучэбных праграм.

3.9. Перавод (накіраванне вучняў) у спецыяльныя адукацыйныя школы, школы-інтэрнаты для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама спецыяльныя класы для такіх дзяцей і класы інтэграванага навучання ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

Пункт карэкцыйна- педагагічнай дапамогі ў сваёй дзейнасці кіруецца

дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Арганізацыя і функцыянаванне пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі спецыяльных класаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага

развіцця і класаў інтэграванага навучання ва Установе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

3.10. Навучанне на ІІІ ступені ажыццяўляецца з улікам адукацыйных запытаў вучняў.

3.11. У мэтах індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучальнага працэсу па жаданні вучняў і іх законных прадстаўнікоў могуць уводзіцца факультатывы (І-ХІ класы) і дапрафесіянальная падрыхтоўка вучняў (Х-ХІ) класы.

3.12. Базавы ўзровень авалодвання ведамі ва Установе ў межах патрабаванняў дзяржаўнага адукацыйнага стандарту агульнай сярэдняй адукацыі вызначаюцца вучэбнымі планамі і вучэбнымі праграмамі, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.13. Адкрыццё класаў ва Установе ажыццяўляецца пры наяўнасці аднаго або больш вучняў. Ва Установе напаўняльнасць класаў не павінна прывышаць 25 вучняў, у І-ІV класах, класах з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным ці паглыбленым узроўнях, класах з профільным навучаннем .

3.14. Ва Установе па жаданні законных прадстаўнікоў вучняў можа адкрывацца группа падоўжанага дня для вучняў І-IV класаў.

3.15. Ва Установе могуць функцыяніраваць сезонная і гульнявая пляцоўкі з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей.

3.16. Сезонныя і гульнявыя пляцоўкі з кароткачасовым прыбываннем дзяцей функцыяніруюць і камплектуюцца :

3.16.1. дзяцьмі з адной сям’і і (або) дзецьмі, якія знаходзяцца ў сваяцкіх адносінах, магчыма сумеснае (або асобнае) прыбыванне дзяцей і бацькоў у прыемлівы час, і (або) рознаўзроставымі прагулачнымі, вячэрнімі групамі, групамі выхаднога дня.

3.17. Сезонныя і гульнявыя пляцоўкі забяспечваюць з улікам пажаданняў бацькоў догляд, аздараўленне і развіццё дзяцей, засваення імі сацыяльнага вопыту, фарміравання асноў гатоўнасці да школьнага навучання.

3.18. Ва Установе з улікам пажаданняў бацькоў могуць стварацца групы кароткачасовага знаходжання дзяцей, якія не наведваюць Установу

(у тым ліку і на платнай аснове) :

3.18.1. агульнага назначэння (вячэрнія, выхаднога дня, прагулачныя);

3.18.2. фізкультурна- аздараўленчыя;

3.18.3. эстэтычнага напрамку ;

3.18.4. па падрыхтоўцы да школы ;

3.18.5. адаптацыі і іншыя.

3.19. У адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных правілаў і нормаў у групах падоўжанага дня арганізуецца 2- разовае харчаванне. Для харчавання вучняў могуць выкарыстоўвацца прадукты з прышкольнага ўчастка і дапаможнай гаспадаркі; сродкі, якія выдзяляюць Установе арганізацыі і фізічныя асобы.

3.20. Харчаванне дзяцей дашкольнага ўзросту арганізуецца ў адпаведнасці з нормамі харчавання дзяцей ва Установе, зацверджанымі Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь.

Харчаванне дзяцей 6 гадоў і больш позняга ўзросту арганізуецца ў адпаведнасці з нормамі для дзяцей дадзенай узроставай катэгорыі, устаноўленымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3.21. Ва Установе з кароткачасовым прыбываннем дзяцей харчаванне арганізуецца пры ўмове іх знаходжання ва Установе 3,5 і больш гадзін.

3.22. Установа можа мець бібліятэку, вучэбныя майстэрні, вучэбна- доследны ўчастак, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.23. Медыцынскае абслугоўванне дзяцей Установы ўключае ў сябе правядзенне медыцынскіх аглядаў дзяцей і мерапрыемстваў па прафілактыцы захворванняў, аказанне ім неабходнай медыцынскай дапамогі, маніторынг стану здароўя дзяцей, кантроль за арганізацыяй харчавання дзяцей, захавання санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў, рэжыму заняткаў ва Установе, аб`ём вучэбнай нагрузкі.

3.24. Абавязковае медыцынскае абслугоўванне вучняў ва Установе

забяспечваецца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя.

1   2   3   4

Падобныя:

Агульныя палажэнні iconРаздзел 1 Агульныя палажэнні
Зарэгістраваны Адміністрацыяй Ленінскага раена г. Гродна 12 красавіка 2007 года (рэгістрацыйны №56)

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi»

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача аб колькасці І складзе педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй І спецыяльнай адукацыі»

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання...

Агульныя палажэнні iconI. агульныя палажэнні
Урад Рэспублікі Беларўсь І урад Рэспублікі Кіпр, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

Агульныя палажэнні icon1. агульныя палажэнні
Максіма Танка” (у далейшым – Наймальнік), у асобе рэктара Кухарчыка Пятра Дзмітрыевіча, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі...

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні дзейнасці музеяў устаноў адукацыі
У апошнія гады краязнаўства ўсё актыўней уключаецца ў сістэму навучання І выхавання моладзі. Практычнае краязнаўства непазбежна звязана...

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы дадатковай...

Агульныя палажэнні iconПраграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні
Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка