Зарэгістраваны Зацверджаны




НазваЗарэгістраваны Зацверджаны
старонка3/3
Дата канвертавання22.11.2012
Памер308.57 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3

У.Удзельнікі навучальна – выхаваўчага працэсу.


102.Удзельнік навучальна – выхаваўчага працэсу ва ўстанове з’яўляюцца навучэнцы,педагагічныя работнікі,законныя прадстаўнікі дзяцей.

103.У першы клас установы прымаюцца дзеці з узросту,вызначанага заканадаўчымі актамі РБ,без правядзення ўступных іспытаў.Залічэнне дзяцей,якія немаюць медыцынскіх і педагагічных проціпаказанняў да навучання,афармляецца загадам дырэктара ўстановы на падставе заявы законных прадстаўнікоў,медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

104.Установа не павінна перашкаджаць пераходу (пераводу) вучня ў другую ўстанову,калі на гэта ёсць згода апошняй.

Ва ўстанову можа быць прыняты ў адпаведны клас пры прадстаўленні даведкі вучань,які на працягу навучальнага года або па выніках яго адлічаны або пакінуў навучанне ва ўстанове,якая забяспечвае атрыманне прафесійна – тэхнічнай адукацыі,ці ва ўстанове якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.У гэтым выпадку вучань працягвае навучанне ў адпаведным класе ва ўстанове і здае выпускныя экзамены за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ва ўстаноўленым парадку.

У астатніх выпадках ён можа быць дапушчаны да здачы выпускных экзаменаў за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ва ўстанове,якая вызначаецца ўпраўленнем адукацыі райвыканкама.


105.Персанал ВПК:


Для забяспячэння сваёй ўстаноўной дзейнасці школа наймае персанал супрацоўнікаў наступных катэгорый:

-педагагічны;

-адміністратыўна – гаспадарчы;

-абслугоўваючы;

Педагагічныя работнікі школы прымаюцца ў школу па працоўнай дамове на нявызначаны тэрмін ці па тэрміновай працоўнай дамове ,калі ініцыятыва тэрміновай дамовы зыходзіць ад работніка.Работнікі,што дасягнулі пенсійнага ўзросту і ,якія маюць права на поўную пенсію,могуць прымацца на працу па дамове – кантракту тэрмінам да двух гадоў.Правам найму педагагічных работнікаў валодае са згоды дырэктара школы ўпраўленне адукацыі Лідскага райвыканкама.

На пасады намеснікаў дырэктара назначэнне адбываецца загадам ўпраўлення адукацыі ,выдаваемым на аснове прадстаўлення дырэктара школы.

Для выканання разавай працы дырэктар таксама мае права наймаць асоб па дамове падраду,якія да членаў працоўнага калектыву не адносяцца.

У адпаведнасці з Працоўным заканадаўствам РБ дырэктар мае права на змену існуючых умоў працы ў сувязі з аб’ектыўнымі арганізацыйнымі ці эканамічнымі прынцыпамі і( змена рэжыма працы,вучэбнай нагрузкі,увядзенне зменнасці,сумяшчэнне пасад,класнага кіраўніцтва і г.д.).У гэтым выпадку работнік павінен быць пісьмова папярэджаны распараджэннем дырэктара за адзін месяц да змен існуючых умоў працы.

Персанал школы мае права на аплату працы і прэміраванне ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.Пры гэтым стаўкі і аклады,прадугледжаныя нарматыўнымі актамі аб парадку налічэння зарабатнай платы работнікаў,лічацца гарантаваным мінімумам зарабатнай платы.

У адпаведнасці з заканадўствам персанал ВПК мае права свабодна аб’ядноўвацца і ўступаць у любыя прафесійныя саюзы.ВПК прызнае створаныя ў працоўным калектыве органы прафсаюзаў законнымі прадстаўнікамі адпаведнай арганізацыі працоўных і абавязана давесці да іх ведама не меней чым за два месяцы аб пагаршэнні ўмоў працы ці скрачэнні працоўных месцаў,а таксама ўступіць у перамовы і заключыць калектыўныя дамовы і іншыя дамовы аб ахове і іншых умовах працы.


Педагагічныя работнікі ВПК маюць права:


-мець ўстаноўленую перамовамі поўную педагагічную нагрузку;

-атрымліваць гарантаваны дзяржавай узровень заробку ў адпаведнасці са сваёй адукацыяй,кваліфікацыяй і педагагічнай нагрузкай;

-на выбар падручнікаў і дапаможнікаў,формаў і метадаў арганізацыі навучання і выхавання вучняў;

-праводзіць ва ўстаноўленым парадку эксперыменты па правядзенню новых методык,праграм,падручнікаў і другіх сродкаў навучання і выхавання;

-на атэстацыю ў адпаведнасці з дзеючым палажэннем;

-на дапамогу з боку іраўніцтва ВПК і ўстаноў адукацыі ў павышэнні свайго вучэбна – педагагічнага ўзроўню;

-на выбар формаў,сродкаў і месца праходжання павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі;

-выбіраць і быць абраным у склад савета школы і другія органы школьнага самакіравання;

-на павагу сваёй годнасці;

-на матэрыяльнае і маральнае заахвочванне за псопехі ў педагагічнай дзейнасці і выхаванні падрастаючага пакалення;

-права на абарону ад неапраўданага ўмяшання бацькоў у яго прафесійную дзейнасць;

-права быць інфармаваным у пісьмовым выглядзе аб прэтэнзіях да яго ;

-права на азнаямленне з парочачымі яго матэрыяламі,на абарону ад абвінавачванняў асабіста ці цераз пасрэдніка па свайму выбару;

-права быць інфармаваным аб прынятых па яго справе рашэннях.


Педагагічныя работнікі ВПК абавязаны:


-павышаць свой навукова – педагагічны ўзровень і педагагічнае майстэрства;

-якасна і ў поўным аб’еме выконваць патрабаванні вучэбных праграм і нормаў;

-выбіраць найбольш аптымальныя тэхналогіі і формы арганізацыі вучэбна – выхаваўчага працэсу,улічваючы псіхолага - педагагічныя асаблівасці вучняў;

-фарміраваць у вучняў навыкі аналізу і арыентацыі ў сучасных сацыяльна-эканамічных працэсах;

-аказваць уздзеянне на фарміраванне грамадзянскіх якасцей культуры паводзін вучняў;

-развіваць пазнаваўчыя інтарэсы і здольнасці вучняў,праводзіць навучанне і выхаванне ў адпаведнасці з нацыянальнымі традыцыямі беларускага народа,выхоўваць павагу да другіх народаў;

-ахоўваць жыццё і здароўе дзяцей;

-абараняць дзяцей ад усіх форм фізічнага і псіхічнага насілля;

-супрацоўнічаць з сям’ёй па пытаннях выхавання і навучання дзіцяці;

-паважаць годнасць калегаў,вучняў,бацькоў ці асоб якія іх замяняюць;

-прапагандаваць педагагічныя веды;

-выконваць рашэнні канферэнцый,савета ВПК,загады і распараджэнні адміністрацыі;

-валодаць высокімі маральнымі якасцямі.

Правы і абавязкі работнікаў другіх катэгорый ВПК вызначаюцца тыпавымі характарыстыкамі служачых,тарыфікацыйнымі,кваліфікацыйнымі характарыстыкамі працы і прафесійных рабочых,нарматыўнымі дакументамі органаў дзяржаўнага кіравання і службовымі ( працоўнымі) інструкцыямі,зацверджанымі дырэктарам ВПК.


УІ.Узаемаадносіны ўдзельнікаў навучальна – выхаваўчага працэсу.


106.Працоўныя адносіны работнікаў ва ўстанове рэгулююцца працоўным дагаворам(кантрактам)у адпаведнасці з заканадўствам аб працы Рэспублікі Беларусь

Правы і абавязкі педагагічных і іншых работнікаў устаноў вызначаюцца Законам РБ “Аб адукацыі”,іншымі нарматыўнымі прававымі актамі,у тым ліку дадзеным Палажэннем ,Статутам установы адукацыі,службовымі абавязкамі.Службовыя абавязкі распрацоўваюцца і зацвярджаюцца дырэктарам установы на санове кваліфікацыйных характарыстык.

107.Навучанне і выхаванне вучняў з улікам спецыфікі выкладаемага прадмета ажыцяўляе настаўнік,які мае права:

-самастойна вызначаць метады,сродкі і формы навучання і выхавання вучняў пры ўмове забяспячэння выканання вучэбных планаў і праграм;

-на матэрыяльнае і маральнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

-выбіраць і быць выбраным у органы самакіравання.

Аб’ём вучэбнай нагрузкі і арганізацыйна – выхаваўчай работы настаўніка(з улікам выканання абавязкаў па класнаму кіраўніцтву) вызначаецца штогод на пачатак навучальнага года ва ўстаноўленым парадку.


108.Навучэнец:

108.1.Мае права:


-на адукацыю ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі;

-на навучанне самастойна(у сям’і),а таксама на навучанне па індывідуальнаму плану;

-на прававую і сацыяльную абароненасць у адпаведнасці з заканадаўствам РБ;

-на выбар профілю навучання і яго зместу ў межах школьнага кампанента;

-на павагу сваёй годнасці;

-на дапамогу педагагічных работнікаў у авалодванні ведамі;

-на карыстанне вучэбна –наглядным абсталяваннем,падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ва ўстаноўленым парадку;

-на заахвочванне і ўзнагароджанне за псопехі ў вучобе;

-на адкрытую ацэнку сваіх ведаў,своечасовае паведамленне аб тэрмінах правядзення кантрольных работ,падагульняючых тэстаў,экзаменаў;

-на ахову жыцця і здароўя ў працэсе навучання;

-прадстаўляць школу ў конкурсах ,алімпіядах,аглядах,спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах у адпаведнасці са сваімі магчымасцямі;

-выбіраць і быць выбраным у органы вучнёўскага самакіравання і самакіравання ўстановы;

-прымаць удзел у размеркаванні заробленых установай грашовых сродкаў;

-на ацэнку сваёй вучэбнай і грамадскай дзейнасці;

-на ўдзел у дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацыях(аб’яднаннях);


108.2.Абавязаны:


-старанна вучыцца,авалодваць ведамі,практычнымі ўменнямі і навыкамі,быць дысцыплінаваным,клапаціцца пра гонар класа,установы,падтрымліваць яе традыцыі;

-дастойна паводзіць сябе,праяўляць павагу да старэйшых і равеснікаў, міласэрнасць, чалавечнасць;

-берагчы родную прыроду і навакольны свет,іх багацце і хараство;

-быць адказным за сваё здароўе і здароўе акружаючых;

-падпарадкоўвацца ўазанням і загадам дырэктара і яго намеснікаў,патрабаванням педагагічных работніаў установы,рашэнням органаў самакіравання ўстановы і вучнёўскага самакіравання ,выконваць Статут установы.


108.3.Выхавацелі:


ВПК забяспечвае правы кожнаму дзіцяці ў адпаведнасці з Канвенцыяй аб правах дзіцяці і Законам РБ “Аб правах дзіцяці”:

-ахова жыцця і здароўя;

-абарона ад усіх формаў фізічнага і псіхічнага насілля;

-абарона яго годнасці;

-задавальненне патрэб у эмацыянальна-асабовых зносінах;

-задавальненне фізічных патрэбаў у харчаванні,сне,адпачынку і г.д. у адпаведнасці з яго ўзростам і індывідуальнымі асаблівасцямі развіцця;

-развіццю яго творчых здольнасцей і інтарэсаў;

-атрыманне дапамогі ў карэкцыі магчымых адхіленняў у развіцці;

-навучанне ў адпаведнасці з дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі;

-атрыманне дадатковых адукацыйных і медыцынскіх паслуг;

-забеспячэнне абсталяваннем,гульнямі,цацкамі,вучэбнымі дапаможнікамі.


109.Законныя прадстаўнікі вучняў могуць удзельнічаць у кіраванні ўстановай,абавязаны выконваць Статут установы.Яны нясуць адказнасць за выхаванне сваіх дзяцей і стварэнне неабходных умоў для атрымання імі адукацыі ў адпаеднасці з заканадаўствам РБ.


УІІ.Матэрыяльна – тэхнічная база і фінансава – гаспадарчая дзейнасць установы.


110.Фінансаванне дзяржаўнай установы ажыцяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовага бюджту і іншых крыніц,якія не забаронены заканадаўствам РБ.

111.Установа мае ў карыстанні памяшканні,збудаванні,абсталяванне,інвентар і др. Маемасць ,якая ўтрымліваецца на яе балансе.

1.Тыпавое памяшканне школы на 320 вучнёўскіх месцаў.

2.Тыпавое памяшканне дзіцячага сада на 140 месцаў.

3.Гаспадарчы блок.

4.Цяпліца.

5.Цір.

6.Гаспадарчыя пабудовы.

7.Актавая зала.

8.Тэхнічны клас.

9.Музей.

10.Гаражы


ВПК дзіцячы сад –сярэдняя школа мае права:


-перадаваць другім прадпрыемствам і арганізацыям,абменьваць,здаваць у арэнду,прадстаўляць бесплатна ў часовае карыстанне ці ў доўг памяшканні,транспартныя сродкі,інвентар,сыравіну і др.матэрыялы і рэсурсы,а таксама спісваць іх з баланса ва ўстаноўленым парадку;

-перадаваць матэрыяльныя і грашовыя сродкі,у тым ліку са згоды савета школы сродкі фонда эканамічнага стымулявання другім арганізацыям і прадпрыемствам,створаных школай уласных малых прадпрыемстваў,выконваючым паслугі і працу для школы;

-кааперыраваць на дагаворных пачатках матэрыяльныя і фінансавыя сродкі з другімі прадпрыемствамі і арганізацыямі,у тым ліку ў мэтах стварэння сумесных прадпрыемстваў;

-выкарыстоўваць банкаўскія кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя крэдыты на мэты цякучай дзейнасці,вытворчага і сацыяльнага развіцця з наступным пагашэннем крэдытаў за кошт сродкаў фонда вытворчага і сацыяльнага развіцця;

Фінансаванне школы таксама ажыцяўляецца за кошт уласных сродаў,фарміруемых з наступных крыніц:

-даходаў ад уласнай гаспадарчай дзейнасці,аказанне платных паслуг,выкананне работ,выраб прадукцыі па дамовах і заказах прадпрыемстваў,арганізацый і грамадскасці;

-выручкі ад здачы ў арэнду маёмасці;

-прыбытку і др.адлічэнняў сумесных ці сумесных малых прадпрыемстваў;

-фундатарскіх сродкаў,мэтавых укладаў;

-добраахвотных узносаў і ахвяраванняў юрыдычных асоб і грамадзян у тым ліку бацькоў і вучняў;

-крэдытаў,атрыманых з розных крыніц;

-другіх паступленняў не забароненых заканадаўствам.

Расходванне сродкаў на ўтрыманне і др.патрэбы школы з усіх крыніц фінансавання праводзіцца ў адпаведнасці са сметамі,зацверджанымі дырэктарам школы па ўзгадненню з Саветам школы.

Невыкарыстаныя сродкі ў цякучым справаздачным перыядзе і астаткі сродкаў выкарыстоўваюцца ў наступных справаздачных перыядах.

112.Установа можа ўтвараць ад агульнага фінансавага фонду школы фонд аплаты працы,фонд матэрыяльна-тэхнічнага развіця і др.фонды.

Памеры і парадак утварэння фондаў вызначаецца саветам школы з улікам дзеючых прапаноў.

Установа самастойна плануе сваю гапсадарчую дзейнасць.

113.ВПК самастойна зацяврджае сваю структуру,штаты і лік работнікаў,устаноўлівае аклады,стаўкі зарабатнай платы і даплаты за выкананне дадатковых абавязкаў.

Акрамя таго ў памеры сродкаў,асігнуемых школай на аплату працы і стымуляванне работнікаў,дырэктар школы ўстанаўлівае(назначае):

-дыферэнцыраванне даплаты і надбаўкі да акладаў і ставак за прафесійнае майстэрства,высокія дасягненні у працы,выкананне асабліва важных заданняў і работ;

-даплаты за сумяшчэнне прафесій,расшырэнне зон абслугоўвання ці павелічэння аб’ема выконваемых работ,а таксама за выкананне разам з асноўнымі работамі абавязкаў часова адсутнічаючага работніка без агранічэнняў памераў работ,даплат і перадачай сумяшчаемых прафесій (пасад);

-прэміруюцца работнікі за выкананне паказчыкаў і ўмоў прэміравання(Палажэнняаб прэміраванні работнікаў школы);

Памеры, парадак і тэрміны даплат,надбавак і прэмій,вызначаюцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб аплаце працы і прэміраванні работнікаў школы,зацверджаным саветам школы па прадстаўленню дырэктара школы і ўзгадненню з прафсаюзам.

114.Дакумент,якім рэгулюцца нормы і правілы ўтворанага працоўнага распарадку вучняў і работнікаў школы. Рабочы рэжым у школе рэгулюецца правіламі ўнутранага працоўнага распарадку,якія ўстанаўліваюцца дырэктарам школы з улікам прасаюзаў.

115.Міжнародныя сувязі.

Установа можа ўдзельнічаць міжнародным супрацоўніцтве па праблемам адукацыі,павышэння кваліфікацыі педагагічнага складу,практычнай падрыхтоўкі педагогаў.

Школа супрацоўнічае на аснове дагавору і пагадненняў з замежнымі школамі і органамі адукацыі, праяуляючы пры гэтым уласную ініцыятыву і самакантроль.

Школа накіроўвае за мяжу у форме ўзаемаабумоўленых абменаў педагагічных работнікаў на стажыроўку і практыку, для ўдзелу ў міжнародных канферэнцыях і семінарах, а таксама вучняў для ўдзелу ў алімпіядах,выставах ,летніках,выкарыстоўваючы для гэтага сродкі з пазабюджэтных крыніц,фундатарскія сродкі,сродкі бацькоў,грамадскасці.

Установа імкнецца да членства і супрацоўніцтва з міжнароднымі асацыяцымі работнікаў адукацыі і вучнямі,устанаўленню сувязі з айчыннымі фондамі,саюзамі,аб’яднаннямі,здзяйсняючымі міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі.

116.Формы дзяржаўнай і статыстычнай справаздачы:

Установа прадстаўляе ў дзяржаўныя органы кіравання адукацыяй формы справаздачы,прадугледжаныя для агульнаадукацыйных школ ва ўстаноўленым парадку.

117.Парадак рэарганізацыі і ліквідацыі ВПК.

Рэарганізацыя і ліквідацыя ВПК праводзіцца па рашэнню органа кіравання адукацыяй(ці другога органа ў чыёй уласнасці знаходзіцца ВПК) у парадку прадугледжаным дзеючым заканадаўствам.
1   2   3

Падобныя:

Зарэгістраваны Зацверджаны iconП зацверджаны
Удасканаленне сістэмы работы кабінета інфарматыкі па выхаванні камп’ютэрнай граматнасці вучняў І настаўнікаў

Зарэгістраваны Зацверджаны iconЗацверджаны рашэннем педагагічнага савета (Пратакол №1 ад 28. 08. 2012г.)
Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы, накіраваныя на атрыманне вучнямі адукацыі

Зарэгістраваны Зацверджаны iconРаздзел 1 Агульныя палажэнні
Зарэгістраваны Адміністрацыяй Ленінскага раена г. Гродна 12 красавіка 2007 года (рэгістрацыйны №56)

Зарэгістраваны Зацверджаны iconПравілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі. Зацверджаны Акадэміяй навук бсср І Міністэрствам асветы бсср. Мінск: Выд-ва Акадэміі навук бсср, 1959. 160 с
Правілы-1959 – Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі. Зацверджаны Акадэміяй навук бсср І міністэрствам асветы бсср. – Мінск:...

Зарэгістраваны Зацверджаны iconСенненскую выбарчую акругу №30 склалі Сенненскі, Талачынскі, Лёзненскі І два сельсаветы Віцебскага раёна. Кандыдатамі ў дэпутаты былі зарэгістраваны дзве
Сенненскую выбарчую акругу №30 склалі Сенненскі, Талачынскі, Лёзненскі І два сельсаветы Віцебскага раёна. Кандыдатамі ў дэпутаты...

Зарэгістраваны Зацверджаны iconЗарэгістраваны Міністэрствам гандлю рб 09. 02. 2004 г. №238
Рэкламная гульня праводзіцца з мэтай стымулявання продажу бытавой тэхнікі гандлёвай маркі Samsung

Зарэгістраваны Зацверджаны iconСустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі
У полацкай сельскай выбарчай акрузе №24 зарэгістраваны чатыры кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі...

Зарэгістраваны Зацверджаны iconС т а т у т рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «таварыства беларускай школы»
Змяненні І дапаўненні ў Статут зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 17 кастрычніка 2003 года

Зарэгістраваны Зацверджаны iconПлан правядзення прадметнага тыдня ў Дварэцкай сярэдняй школе па матэматыцы з 6 па 10 снежня 2010 года
У 1970 годзе ў Лонданскім заапарку быў зарэгістраваны рэкордная вага льва – 375 кілаграмаў

Зарэгістраваны Зацверджаны iconЗацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут
Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №5 г. Маладзечна” зарэгістраванага рашэннем Мінскага абласнога...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка