Зарэгістраваны Зацверджаны




НазваЗарэгістраваны Зацверджаны
старонка2/3
Дата канвертавання22.11.2012
Памер308.57 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3

Асноўнымі задачамі педагагічнага савета і зместам яго дзейнасці з’яўляецца :


-вызначэнне шляхоў рэалізацыі выбранага зместу адукацыі(вучэбных планаў,праграм і г.д.);

-мабілізацыя палажэнняў педагагічнага калектыву на павышэнне ўзроўню вучэбна – выхаваўчага працэсу,задавальненне нацыянальна- культурных запытаў вучняў,развіццё іх здольнасцеё і інтарэсаў;

-павышэнне навукова – педагагічнай кваліфікацыі настаўнікаў і выхавацеляў развіццё іх творчай ініцыятывы;

-укараненне ў практыку дасягненняў педагагічнай навукі і перадавога вопыту.


Педагагічны савет вырашае наступныя пытанні:


-вызначэнне па ўзгадненню з раённым аддзелам адукацыі працягласць вучэбнага тыдня з улікам віда ВПК,умоў працы;

-вызначэнне шляхі дыферэнцыяцыі вучэбнага працэсу;

-вырашае пытанні пераводу,арганізацыі экзаменаў і выпуску вучняў ,іх узнагароджванне і вызваленне ад здачы экзаменаў;

-накіроўвае вучняў у выпадку неабходнасці на медыка –педагагічную камісію або псіхолага –педагічную кансультацыю для вырашэння пытанняў аб выбары тыпа ВПК ў якой яны могуць працягваць адукацыю;

-вызначае неабходнасць навучання,формы і сродкі атэстацыі вучняў па індывідуальных пытаннях;

-стварае канфліктныя камісіі ў выпадку нязгоды вучняў і іх бацькоў з гадавымі адзнакамі;

-дае згоду на выключэнне вучняў са школы калі іншыя меры педагагічнага ўздзеяння вычарпаны;

-прымае рашэнне аб правядзенні эксперыментальнай працы па ўсіх накірунках дзейнасці за выключэннем абавязковага кампанента зместу адукацыі;

-уносіць прапановы па атэстацыі аб прысвоенні настаўнікам кваліфікацыйных катэгорый.

58.Пры педагагічным савеце ВПК ствараюцца наступныя метадычныя аб’яднанні:настаўнікаў пачатковых класаў,філолагаў ,прыродазнаўчага цыклу,класных кіраўнікоў.

Метадычныя аб’яднанні справаздачныя ў сваёй працы педагагічнаму савету ВПК і функцыяніруюць у адпаведнасці з Палажэннем аб метадычных аб’яднаннях.

59.У ВПК ствараюцца класныя бацькоўскія камітэты ў мэтах садзеяння ў выкананні статутных задач ВПК,забяспячэння адзінства педагагічных патрабаванняў да вучняў і аказання дапамогі сям’і ў выхаванні і навучанні дзяцей.

Бацькоўскія камітэты ўносяць рашэнні ў форме прапаноў.Рашэнні афармляюцца пратаколам і захоўваюцца ў справах ВПК.Прапановы бацькоўскіх камітэтаў,што ўтрымліваюцца ў іх рашэннях,падлягаюць абавязковаму разгеджанню службовымі асобамі ВПК з паведамленнем вынікаў такога разгледжання старшыні адпаведнага камітэта.

60.У мэтах забяспячэння правоў вучняў у кіраванні ВПК і абароны правоў вучняў у ВПК ствараецца орган вучнёўскага самакіравання Вялікая вучнёўская рада.Вучні ВПК аб’ядноўваюцца ў вучнёўскія арганізацыі пры абавязковай ўмове выканання грамадскага парадку,аховы здароўя і маральнасці,павагі да правоў,свабодаў і годнасці другіх асоб.

1 – 3 класы арганізацыя “Сонейка”

5 – 8 класы ў піянерскую арганізацыю.

9 – 11 класы ў БПСМ.

ВПК прызнае прадстаўнікоў вучнёўскіх арганізацый,дапускае іх да неабходнай інфармацыі і да ўдзелу ў абмеркаванні пытанняў на паседжаннях органаў вучнёўскага кіравання школай.

61.Кантроль за дзейнасцю ВПК ажыцяўляе ўпраўленне адукацыі Лідскага райвыканкама і іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з заканадўствам РБ.


ІУ.Арганізацыя навучальна – выхаваўчага працэсу.


62.Адукацыйны працэс у ВПК ажыцяўляецца ў адпаведнасці з тыповым вучэбным планам,які ўзгадняецца з Міністэрствам аховы здароўя і вучэбнымі праграмамі,якія зацвярджаюцца МА РБ.

Тыповы вучэбны план уключае дзяржаўны і школы кампанент.

Дзяржаўны кампанент з’яўляецца абавязковым,школьны вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам ВПК,зыходзячы з розніцы паміж агульнай колькасцю гадзін дзяржаўнага кампанента.

На аснове тыповага вучэбнага плану ВПК распрацоўвае ўласны план,які зацвярджаецца дырэктарам ВПК па ўзгадненню з упраўленнем адукацыі.

Пры неабходнасці ВПК можа распрацоўваць вучэбныя праграмы па асобных прадметах,якія не ўваходзяць у пералік прадметаў дзяржаўнага кампаненту,а таксама вучэбныя праграмы для заняткаў па інтарэсах,факультатываў,курсаў па выбару.Дадзеныя праграмы зацверджаны МА РБ.

ВПК стварае ўмовы для правядзення арганізацыйна-выхаваўчай работы,работы ў гуртках,работы грамадскіх арганізацый(аб’яднанняў)работнікаў і вучняў.

Арганізацыйна – выхаваўчая работа ажыцяўляецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання,якія зацвярджаюцца ВПК.Работа ў гуртках арганізуецца ў адпаведнасці са Статутам ВПК.

63.Навучальны год у ВПК падзяляецца на чвэрці,перыяды навучання,якія завяршаюцца прамежкавай атэстацыяй вучняў.Працягласць навучальнага года і чвэрцяў вызначаецца вучэбнымі планамі ўстаноў,зацверджаных МА РБ.

64.Парадак арганізацыі навучальнага года,працягласць навучальнага тыдня вызначаецца саветам ВПК.

65.Працягласць навучальнага года 36 тыдняў.

66.Навучальны год пачынаецца 1 верасня і заканчваецца 28 мая.

67.Вучэбны год дзеліцца на вучэбныя чвэрці:

1 чвэрць , з 01.09. па 01.11.

11 чвэрць, з 08.11.па 24.12.

111 чвэрц,ь з 10.01.па 21.03.

1У чвэрць,з 31.03.па 28.05.

68.Для вучняў,па рашэнню Савета ВПК,устаноўлены канікулы агульнай колькасцю 31 каляндарны дзень.

-восеньскія -6 дзён, з 02.11.па07.11.уключна

-зімовыя-16 дзён,з 25.12.па 09.01.уключна

-веснавыя-9 дзён,з 22.03.па 30.03.уключна

Для вучняў падрыхтоўчага і першага класаў ў 111 чвэрці праводзяцца дадатковыя канікулы трэці тыдзень лютага.

69.Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам урокаў,які зацвярджаецца дырэктарам ВПК.Працягласць перапынкаў паміж заняткамі вызначана зыходзячы з канкрэтных умоў працы,неабходнасці забяспячэння арганізацыі харчавання вучняў і іх адпачынку ў адпаведнасці з патрабаваннем санітарных правілаў і норм.

70.Паслядоўнасць заняткаў на працягу дня,іх расклад па днях тыдня ўстанаўліваецца школьным раскладам,зацверджаным дырэктарам ВПК.

Працягласць урокаў у падрыхтоўчым класе складае 35 хвілін,у 1-11 класах-45 хвілін.

Перапынкі паміж заняткамі ўстанаўліваюцца працягласцю пасля 1-га ўрока 10 хвілін,пасля 2-га урока 15 хвілін,пасля 3-га ўрока 15 хвілін,пасля 4-га ўрока 15 хвілін,пасля 5-га ўрока 15 хвілін,пасля 6-га ўрока 10 хвілін.

71.Напаўняльнасць класаў устаноўліваецца наступная:

1- 1У класы –не больш 25 вучняў.

У-Х11 класы-не больш 25-30 вучняў.

72.Напаўняльнасць класаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўстанаўліваецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

73.Напаўняльнасць класаў пры адсутнасці неабходнай колькасці вучняў,вызначаецца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.

74.У ВПК з ліку пачатковых класаў могуць стварацца класы – камплекты,у якія ўключаюцца вучні двух або трох ці чатырох класаў.

75.Напаўняльнасць класа – камплекта пры наяўнасці ў ім:

-двух класаў не павінна перавышаць 20 вучняў;

-трох класаў не павінна перавышаць 15 вучняў;

-чатырох класаў не павінна перавышаць 10 вучняў.

76.ВПК лічыцца малакамплектнай ,калі ў складзе адной паралелі класаў ёсць клас – камплект,або адсутнічае адзін або некалькі ласаў на другой або на трэцяй ступенях шолы.

77.У ВПК напаўняльнасць груп падоўжанага дня ў 1 – Х класах складае 25 – 30 чалавек,напаўняльнасць гурткоў у школе не павінна перавышаць 15 чалавек.

Так як ВПК працуе ў сельскім населенным пункце рашэннем райвыканкама могуць адкрывацца групы і пры меншай напаўняльнасці.

78.Арганізацыя навучальна – выхаваўчага працэсу ажыцяўляецца ,як правіла ,у форме ўрока і розных формах пазакласнай і пазашольнай работы.

У школе могуць праводзіцца наступныя заняткі па інтарэсах,стымулюючыя, падтрымліваючыя і факультатыўныя,практычныя,семінарскія, лабараторныя, а таксама курсы па выбару і лекцыі.

Абавязковыя заняткі спалучаюцца з самастойнай работай вучняў.Дамашнія заданні даюцца дыферэнцыраванна з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў.У першым класе дамашнія заданні не задаюцца.

Працягласць урокаў у 1 класе-35 хвілін,у 11 – Х11(Х111) ласах-45 хвілін.

79.Дзяленне класаў пры правядзенні ўрокаў па вучэбных прадметах,а таксама заняткаў практычнага характару(лабараторныя і практычныя работы,семінарскія заняткі),правядзенне індывідуальных заняткаў па прафілюючых дысцыплінах у школе ўстанаўліваецца вучэбнымі планамі,якія зацвярджаюцца МА РБ.

64.Атрыманне агульнай пачатковай,базавай і сярэдняй адукацыі ва ўстанове суправаджаецца бягучай,прамежкавай і завяршаецца(за выключэннем дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю)выніковай атэстацыяй па прадметах з адным парадкам для вочнай і завочнай формаў адукацыі.

80.Парадак прыёму,пераводу,адлічэння і выпуску вучняў,іх атэстацыя,арганізацыя вупускных экзаменаў ажыцяўляецца ў парадку,які ўстаноўлены МА РБ.

Забараняецца адлічэнне з установы вучняў,якія не маюць агульнай пачатковай і агульнай базавай адукацыі,па прычыне іх непаспяховасці.

Вучні,якія дасягнулі 15 гадоў,могуць быць выключаны з ВПК у крайнім выпадку за грубае парушэнне абавязкаў вучняў рашэннем савета ВПК па ўзгадненні з камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама.Рашэнне аб выключэнні дзяцей і дзяцей,якія засталіся без апекі бацькоў,іншых законных прадстаўнікоў ,можа быць прынята толькі са згоды органа апекі і папячыцельства.

81.Навучанне і выхаванне ў дзіцячым садзе вядзецца на беларускай мове.

82.Дзіцячы сад здзяйсняе сваю дзейнасць на аснове базавай праграмы “Пралеска”,а таксама аўтарскіх праграм,распрацаваных у адпаведнасці з дзяржаўнымі стандартамі.

83.Адукацыйны працэс у дзіцячым садзе вядзецца з улікам здароўя на аснове асобасна-арыентаванай мадэлі адукацыі і будуецца на педагагічна-абгрунтаваным выбары выхавацелямі і іншымі педагогамі праграмаў,сродкаў,формаў і метадаў выхавання і навучання.

84.У дзіцячым садзе здзяйсняецца пераход на новы змест,інавацыйныя тэхналогіі адукацыі шляхам вывучэння,абагульнення і прапаганды,як дасягенняў сучаснай педагагічнай тэорыі,так і ўласнага вопыту работы педагогаў.

85.Дзіцячы сад прадстаўляе дзецям наступныя паслугі:

-медыка-прафілактычныя;

-фізкультурна-аздараўленчыя;

-адукацыйна-развіваючыя;

-арганізацыяныя паслугі для бацькоў.

86.У адпаведнасці са сваімі статутнымі задачамі і рэалізацыяй патрэб сям’і,дзіцячы сад здзяйсняе наступныя дадатковыя паслугі:

-экалагічны гурток “Сябры прыроды”;

-этнаграфічны клуб “Спадчына”.

Дадатковыя паслугі прадстаўляюцца бясплатна.

87.Дзіцячы сад устанаўлівае максімальны аб’ем нагрузкі дзяцей пад час заняткаў,адпавядаючых патрабаванням дзяржаўнага стандарта.

88.Выхаваўча-адукацыйны працэс грунтуецца на прынцыпах:

-гуманістычнай накіраванасці педагагічнай работы;

-адзінства агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей,прывіццё дзецям цікавасці да нацыянальнай культуры і гісторыі;

-гармоніі 3-х пачаткаў(духоўнае,фізічнае,інтэлектуальнае);

-аздараўляльнай накіраванасці;

-пераемнасці дашкольнай і пачатковай адукацыі,узаемадзеяння грамадскай і сямейнай дашкольнай адукацыі.

89.У першым і другім класах выкарыстоўваецца моўная якасная ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.

У 111 – Х11(Х111) класах вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў ацэньваюцца ў балах.

Вучням 111 – Х11 (Х111) класаў выстаўляюцца прамежкавыя за чвэрць і гадавыя адзнакі па паводзінах(прыкладна ,здавальняюча,нездавальняюча).

90.У 111 – Х11 класах вучні вядуць дзённікі ў якіх запісваюцца іх бягучыя ,прамежкавыя,гадавыя адзнакі,заўвагі настаўнікаў ,дырэктара і яго намеснікаў.

Узоры дзённікаў для 111 -1У і У- Х11 класаў зацвярджаюцца МА РБ.

91.Навучанне хворых дзяцей,дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей інвалідаў ажыцяўляецца ў класах ,дома па індывідуальных вучэбных планах .

Навучанне такіх дзяцей ажыцяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі РБ.

91.ВПК можа прадстаўляць вучню па яго заяве ,заяве яго законных прадстаўнікоў магчымасць атрымаць агульную сярэднюю адукацыю самастойна(у сям’і) пры наяўнасці адпаведных умоў,па ўзгадненні з упраўленнем адукацыі на любым этапе навучання прадоўжыць адукацыю ва ўстанове ў адпаведнасці з вынікамі атэстацыі.

92.Рашэнне аб навучанні вучня самастойна(у сям’і) па аднаму,некалькіх або ўсіх прадметах адпаведнага класа і яго атэстацыі прымаецца педагагічным саветам установы і зацвярджаецца загадам дырэктара.У загадзеўказваюцца прадметы(прадмет),тэрмін навучання,вучэбныя праграмы(праграма)для самастойнага засваення,формы правядзення атэстацыі за чвэрць(трыместр або паўгоддзе) ці за год.

93.Вучань,які навучаецца самастойна(у сям’і),вызваляецца ад наведвання ўрокаў па вучэбных прадметах(прадмеце) на працягу ўстаноўленага тэрміну і лічыцца ў спісках кантынгенту вучняў установы.У класным журнале ў графах аб наведванні вучнямі заняткаў па прадметах(прадмету) робіцца адпаведны запіс.

94.Навучанне вучня самастойна (у сям’і) можа быць спынена рашэннем педагагічнага савета ўстановы па яго заяве,заяве яго заонных прадстаўнікоў,хадатайніцтве настаўніка або дырэктара ўстановы,калі пры праходжанні прамежкавай атэстацыі за чвэрць(трыместр або паўгоддзе)ці за год вучань не пацвярджае неабходны ўзровень ведаў.

95.Рашэнне педагагічнага савета ў тыднёвы тэрмін даводзіцца да ведама вучня і яго законных прадстаўнікоў,пасля чаго вучань ва ўстаноўленым парадку павінен наведваць заняткі ў класе.

96.Педагагічны савет на падставе адзнак,выстаўленых педагагічнымі работнікамі вучню ,які навучаецца самастойна(у сям’і),у канцы навучальнага года прымае рашэнне аб пераводзе яго ў наступны клас або паўторным навучанні ў тым жа класе.У апошнім выпадку вучань пазбаўляецца права на навучанне самастойна(у сям’і).

Вучні выпускных класаў,якія навучаліся самастойна(у сям’і),здаюць выпускныя экзамены разам з класам у тэрміны правядзення іх ва ўстановах.Выдача дакументаў аб адукацыі ажыцяўляецца на агульнах падставах.

97.Установы могуць прадстаўляць вучню па яго заяве,заяве яго законных прадстаўнікоў магчымасць атрымаць агульную пачатковую,агульную базавую,агульную сярэднюю адукацыю па індывідуальным вучэбным плане без наведвання або з наведваннем вучнем вучэбных заняткаў ва ўстанове паскорана(у скарочаны тэрмін навучання) з прычыны хваробы,пры выездзе яго за мяжу,на спартыўныя зборы,аздараўленне,лячэнне,пры пераездзе на новае месца жыхарства і інш.

Парадак прадстаўлення вучню магчымасці навучання па індывідуальным плане або пазбаўленне яе,правядзення прамежкавай атэстацыі за чвэрць(трыместр або паўгоддзе),за год і выніковай атэстацыі ў выпускных класах такі ж,як і для навучання вучня самастойна(у сям’і).

План індывідуальнага навучання вучня зацвярджаецца дырэктарам установы адначасова з выданнем загада па гэтым пытанні.У выпадку паскоранага навучання ў плане на кожны год указваюцца прадметы(прадметы),тэрміны атэстацыі і формы яе правядзення.

98.Калі вучань да паступлення ва ўстанову ці ў час навучання самастойна(у сям’і) засвоіў матэрыял,прадугледжаны вучэбнымі праграмамі адпаведнага класа,педагагічны савет на падставе яго заявы,заявы яго законных прадстаўнікоў і вынікаў атэстацыі можа разгледзець пытанне аб пераводзе яго ў наступны клас.У такім выпадку вучань пасля двух тыдняў навучання з пачатку навучальнага года праходзіць атэстацыю з мэтай выяўлення ўзроўню ведаў і магчымасці навучання ў адпаведным класе.

Атэстацыя вучня праводзіцца камісіяй,якая ствараецца дырэктарам установы.Форма правядзення атэстацыі вызначаецца камісіяй.Перавод вучня ў адпаведны клас афармляецца загадам дырэктара на падставе заключэння камісіі.У класным журнале і іншай дакументацыі ўстановы робяцца адпаведныя запісы.

99.Інтэграванае навучанне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўстанове ажыцяўляецца ў класах інтэграванага навучання ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь і арганізуецца па вучэбных планах і праграмах адпаведнага тыпу спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы(школы – інтэрната)для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Гэтыя вучні,акрамя дзяцей з інтэлектуальнай недастковасцю,атрымліваюць агульную базавую ці агульную сярэднюю адукацыю.

100.Атрыманне агульнай базавай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі завяршаецца выпускнымі экзаменамі,якія праводзяцца ў адпавднасці з парадкам,устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пералік вучэбных прадметаў,тэрміны і формы правядзення вупусных экзаменаў ва ўстановах і спецыяльных агульнаадукацыйных школах(школах – інтэрнатах) штогод вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Правядзенне выпускных экзаменаў у тэрміны,не прадугледжаныя нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,ажыцяўляецца па хадатайніству органаў упраўлення адукацыі мясцовых выканаўчага і распарадчага органаў з дазволу Міністэрства.

Вучням,якія атрымалі агульную сярэднюю адукацыю,выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі,а выпускнікам,якія дабіліся асаблівых псопехаў у навучанні пры прыкладных паводзінах,- атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з уручэннем залатога або сярэбранага медаля.Вучні Х1 класаў,якія вызначыліся ў вывучэнні асобных прадметаў,узнагароджваюцца пахвальным лістом “За асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

101.У межах савёй кампетэнцыі савет установы можа прымаць рашэнне аб маральным стымуляванні вучняў і іх законных прадстаўнікоў за поспехі ў навучанні і выхаванні,удзел у грамадскай дзейнасці.

1   2   3

Падобныя:

Зарэгістраваны Зацверджаны iconП зацверджаны
Удасканаленне сістэмы работы кабінета інфарматыкі па выхаванні камп’ютэрнай граматнасці вучняў І настаўнікаў

Зарэгістраваны Зацверджаны iconЗацверджаны рашэннем педагагічнага савета (Пратакол №1 ад 28. 08. 2012г.)
Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы, накіраваныя на атрыманне вучнямі адукацыі

Зарэгістраваны Зацверджаны iconРаздзел 1 Агульныя палажэнні
Зарэгістраваны Адміністрацыяй Ленінскага раена г. Гродна 12 красавіка 2007 года (рэгістрацыйны №56)

Зарэгістраваны Зацверджаны iconПравілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі. Зацверджаны Акадэміяй навук бсср І Міністэрствам асветы бсср. Мінск: Выд-ва Акадэміі навук бсср, 1959. 160 с
Правілы-1959 – Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі. Зацверджаны Акадэміяй навук бсср І міністэрствам асветы бсср. – Мінск:...

Зарэгістраваны Зацверджаны iconСенненскую выбарчую акругу №30 склалі Сенненскі, Талачынскі, Лёзненскі І два сельсаветы Віцебскага раёна. Кандыдатамі ў дэпутаты былі зарэгістраваны дзве
Сенненскую выбарчую акругу №30 склалі Сенненскі, Талачынскі, Лёзненскі І два сельсаветы Віцебскага раёна. Кандыдатамі ў дэпутаты...

Зарэгістраваны Зацверджаны iconЗарэгістраваны Міністэрствам гандлю рб 09. 02. 2004 г. №238
Рэкламная гульня праводзіцца з мэтай стымулявання продажу бытавой тэхнікі гандлёвай маркі Samsung

Зарэгістраваны Зацверджаны iconСустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі
У полацкай сельскай выбарчай акрузе №24 зарэгістраваны чатыры кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі...

Зарэгістраваны Зацверджаны iconС т а т у т рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «таварыства беларускай школы»
Змяненні І дапаўненні ў Статут зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 17 кастрычніка 2003 года

Зарэгістраваны Зацверджаны iconПлан правядзення прадметнага тыдня ў Дварэцкай сярэдняй школе па матэматыцы з 6 па 10 снежня 2010 года
У 1970 годзе ў Лонданскім заапарку быў зарэгістраваны рэкордная вага льва – 375 кілаграмаў

Зарэгістраваны Зацверджаны iconЗацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут
Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №5 г. Маладзечна” зарэгістраванага рашэннем Мінскага абласнога...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка