Зарэгістраваны Зацверджаны




НазваЗарэгістраваны Зацверджаны
старонка1/3
Дата канвертавання22.11.2012
Памер308.57 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
Зарэгістраваны Зацверджаны

упраўленнем адукацыі педагагічным саветам

Лідскага райвыканкама Бердаўскага вучэбна-

Статут Бердаўскага вучэбна- педагагічнага комплекса

педагагічнага комплекса дзіцячы сад- сярэдняя школа

дзіцячы сад-сярэдняя школа

“____”_______________200_г. Праткол №____

Начальнік упраўлення ад”___”__________200__г.

адукацыі Дырэктар ВПК дзіцячы сад-

Г.Я.Бархерыт сярэдняя школа

А.Л.Крупа

Статут

І.Агульныя палажэнні.


1.Бердаўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа

2.Школа ўтворана рашэннем Лідскага райвыканама 30.07.1948г. , рэарганізавана ў сярэднюю школу-дзіцячы сад ад 27.06.2006г., а ў адпаведнасці з Законам РБ Аб адукацыі з 18.01.2007года атрымала назву “Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”, знаходзіцца ў вёсцы Бердаўка па адрасу:

231302 Гродзенская вобласць

Лідскі раён,в.Бердаўка,

вул.Школьная,д.1.

тэл.:98-4-98,98-4-91

3.ВПК непасрэдна падпарадкоўваецца ўпраўленню адукацыі Лідскага райвыканкама.

4.Установа дзейнічае на аснове закона РБ Аб адукацыі,Палажэння аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі і Палажэннем аб установе, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі і сапраўдным статутам.

5.У сваёй дзейнасці ВПК кіруецца Канстытуцыяй РБ, заканадаўствам аб адукацыі, нарматыўнымі актамі, выдаваемымі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй органамі адукацыі і іншымі органамі дзяржаўнага кіравання, рашэннямі мясцовых органаў улады.

6.Асноўнай мэтай установы з’яўляецца рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі,фарміраванне адукаванай, сацыяльна, духоўна і маральна сталай ,творчай асобы,выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь,павагі да правоў і свабод чалавека,любові да Радзімы,сям’і,прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця.

7.Установа :

-будуе свае ўзаемаадносіны з сям’ёй па пытаннях навучання і выхавання вучняў па прынцыпах супрацоўніцтва;

-узаемадзейнічае з установамі пазашкольнага выхавання і навучання,дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя,установамі культуры,спорту, добраахвотнымі таварыствамі ,юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;

-падтрымлівае дзейнасць маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

У ВПК забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый,іншых грамадскіх арганізацый(аб’яднанняў),якія маюць палітычныя мэты,а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.

8.Мовай навучання з’яўляецца беларуская мова.

Вывучэнне беларускай,рускай і англійскай моў з’яўляецца абавязковым.

9.Навучальна – выхаваўчы працэс арганізуецца ў вочнай(дзённай) і завочнай формах.Дазваляецца навучанне па індывідуальных вучэбных планах.

10.Установа мае права на правядзенне эксперыментальнай і інавацыйнай работы па адпаведных напрамках яе дзейнасці ва ўстаноўленым МА РБ парадку.

11.Рэарганізацыя і ліквідацыя ,праходжанне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы вызначаецца заканадаўствам РБ.

12.Установа можа ажыццяўляць міжнародную дзейнасць у адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі РБ і заканадаўствам РБ.


ІІ.Тып установы і змест яе дзейнасці.


13.Установа з’яўляецца дашкольнай і сярэдняй агульнаадукацыйнай.

14.Установа рэалізуе вучэбныя і выхаваўчыя праграмы дашкольнай і агульнай пачатковай адукацыі ,агульнай базавай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі на базавым узроўні.

15.Установа ажыццяўляе працоўнае і прафесійнае навучанне вучняў па спецыяльнасці трактарыст- машыніст.

16.Установа забяспечвае профільнае навучанне асобных прадметаў,развіццё творчых здольнасцей вучняў у адпаведнасці з іх інтарэсамі.

17.Завочная форма навучання праводзіцца пры абмежаванасці кантынгенту вучняў. Тэрмін навучання ў групах завочнага навучання тры гады(Х1- Х111класы).

18.Навучэнцам,якія спалучаюць агульнаадукацыйную падрыхтоўку з працоўнай дзейнасцю,прадастаўляюцца гарантыі,якія ўстаноўлены працоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

19.Установа функцыяніруе ў пераемнасці дашкольнага і школьнага навучання і выхавання і ў спалучэнні трох ступеняў:

-пачатковая агульнаадукацыйная школа( 1 -1Укласы);

-базавая агульнаадукацыйная школа( 1-Х класы);

-сярэдняя агульнаадукацыйная школа(1- Х11 класы).

20.Агульная пачатковая адукацыя(1 ступень)- тэрмін атрымання адукацыі чатыры гады – з’яўляецца часткай абавязковай базавай адукацыі.Навучанне на гэтай ступені забяспечвае развіццё асобы вучня,фарміраванне яго першапачатковых поглядаў на прыроду,чалавека,грамадства.У працэсе навучання вучні набываюць неабходныя ўменні і навыкі вучэбнай дзейнасці,чытання,пісьма,лічэння,мастацка-эстэтычнай, практычнай дзейнасці,культуры мовы і паводзінаў,асновамі асабістай гігіены,здаровага ладу жыцця.

21.Агульная базавая адукацыя (1 – 11 ступені) - тэрмін атрымання адукацыі дзесяць гадоў - з’яўляецца абавязковай. Яе атрыманне неабходна для завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстанове.

Навучанне на 1 – 11 ступенях забяспечвае засваенне асноў навук,далейшае станаўленне асобы вучня,развіццё яго здольнасцей і схільнасцей,фарміраванне навуковага светапогляду,авалодванне сацыяльнымі ,культурнымі,маральнымі нормамі і правіламі.

22.Агульнай сярэдняй адукацыяй (111- ступень) –завяршаецца адукацыйная падрыхтоўка вучняў.На гэтай ступені пачынаецца іх падрыхтоўка да авалодвання прафесіяй ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне прафесійна- тэхнічнай адукацыі,ва ўстанове,якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі,і ва ўстанове,якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыі,а таксама праз іншыя формы прафесіянальнага навучання,або праз свядомае ўключэнне ў вытворчую дзейнасць.

23.Перавод (накіраванне) вучняў у спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы (школы – інтэрнаты) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця,а таксама ў спецыяльныя школы для такіх дзяцей і класы інтэграванага навучання ажыцяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна- развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Арганізацыя і функцыянаванне класаў інтэграванага навучання ў ВПК ажыцяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

24.У ВПК могуць стварацца класы з павышаным вывучэннем прадметаў.

25.Класы інтэграванага навучання.

26.Працягласць атрымання агульнай сярэдняй адукацыі складае дванадцаць гадоў.

27.Навучанне на 111 ступені ажыцяўляецца з улікам адукацыйных запытаў вучняў. Па рашэнні педагагічнага савета ўстановы могуць уводзіць адзін ці некалькі профіляў навучання або адзін прадмет ці некалькі для вывучэння на павышаным або паглыбленым узроўні.

28.У мэтах індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучальнага працэсу па жаданні вучняў і іх законных прадстаўнікоў могуць уводзіцца заняткі па інтарэсах(1 – 1У класы), факультатывы(У- У111 класы), курсы па выбару (Х – Х11(Х111)класы).

29.Базавы , павышаны і паглыблены ўзроўні авалодвання ведамі ва ўстановах у межах патрабаванняў дзяржаўнага адукацыйнага стандарта агульнай сярэдняй адукацыі вызначаюцца вучэбнымі планамі і вучэбнымі праграмамі, якія зацвярджаюцца МА РБ.

30.Ва ўстанове, па жаданні законных прадстаўнікоў вучняў могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для вучняў 1-Х класаў.

31.У адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных правілаў і норм у групах падоўжанага дня арганізуецца 2 – 3 разавае харчаванне вучняў за кошт сродкаў іх законных прадстаўнікоў.Для харчавання вучняў могуць выкарыстоўвацца прадукты з прышкольнага ўчастка і дапаможнай гаспадаркі;сродкі ,якія выдзяляюць установе арганізацыі і фізічныя асобы.

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы могуць вызваляць вучняў з малазабяспечаных сем’яў ад платы за харчаванне ў адпаведнасці з заканадаўствам РБ.

32.Медыцынскае абслугоўванне вучняў ВПК ажыцяўляецца ўстановамі аховы здароўя, якія забяспечваюць кантроль за станам здароўя вучняў, ажыцяўляюць правядзенне лячэбна-прафілактычных і аздараўленчых мерапрыемстваў; кантроль выканання патрабаванняў санітарных правілаў і норм у частцы арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу,удзельнічаюць у гігіенічным выхаванні і фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця.

33.Напаўняльнасць груп дзіцячага сада ўстаноўлена ў адпаеднасці з санітарнымі нормамі.

-рознаўзроставая група 12 дзяцей.

34.Залічэнне дзяцей у дзіцячы сад здзяйсняецца дырэктарам ВПК пры наяўнасці заявы бацькоў,выпіскі з гісторыі развіцця дзіцяці,з заключэннем аб стане яго здароўя,даведкі аб адсутнасці кантактаў з інфекцыйнымі хворымі;пасведчання аб нараджэнні дзіцяці.

35.За дзіцем захоўваецца месца ў дашкольнай установе ў выпадку хваробы,праходжання санаторна-курортнага лячэння,карантына і чарговага водпуску бацькоў.

36.Пры залічэнні дзіцяці ў дзіцячы сад паміж ВПК і бацькамі заключаецца бацькоўскі дагавор,падпісанне якога з’яўляецца абавязковым для абодвух бакоў.

37.адлічэнне дзіцяціадбываецца ў наступных выпадках:

-па заяве бацькоў(асбо іх замяняючых);

-па медыцынскіх паказчыках;

-за невыкананне ўмоў дагавора паміж ВПК і бацькамі (асобамі іх замяняючымі).

38.Рэжым працыдзіцячага сада-рабочы тыдзень 5 дзён.

Працягласць рабочага дня 10,5 гадзін -800 - 1830

39.У рэжыме 10,5 гадзін працуюць 2 рознаўзроставыя групы.

40.Медыцынскае абслугоўванне ў дзіцячым садзе здзяйсняецца штатным і спецыяльна замацаваным за дзіцячым садам медыцынскім персаналам,які сумесна з адміністрацыяй нясе адказнасць за здароўе і фізічнае развіццё дзяцей,правядзенне лячэбна-прафілактычных і аздараўленчых мерапрыемстваў,сістэматычнае абследаванне дзяцей,выкананне санітрна-гігіенічных норм;рэжым і якасць харчавання,дазіроўку фізічных і разумовых нагрузак.

У ВПК у штаце маецца наступны медыцынскі персанал:

-старэйшая медыцынская сястра-0,25 стаўкі;

-медыцынская сястра па дыетхарчаванню-0,25 стаўкі.

41.Медыцынскія паслугі ў рамках функцыянальных абавязкаў медыцынскага персаналу аказваюцца бясплатна.

42.Работнікі дзіцячага сада 2 разы ў год праходзяць медыцынскі агляд і гігіенічнае навучанне 1 раз у 2 гады.Медыцынскі агляд і гіенічнае навучанне праводзіцца за кошт заснавальніка.

43.Лячэбна-аздараўленчая работа праводзіцца на аснове метадычных рэкамендацый,загадаў,іншых дакументаў,якія вядуцца органамі здравааховы і адукацыі РБ.

44.Кантроль за арганізацыяй харчавання ў дзіцячым садзе здзяйсняе намеснік дырэктара па дашкольнаму выхаванню.

45.Прадукты харчавання ў ВПК набываюцца праз Лідскі РАЙПГ і малочна-бляшанкавы камбінат пры наяўнасці дазволу службы санітрна-эпідэміялагічнага нагляду за іх выкарыстаннем.

46.ВПК забяспечвае збалансаванае харчаванне дзяцей,неабходнае для іх здароўя і развіцця ў адпаведнасці з іх узростам і ўлікам працягласці работы дзіцячага сада па ўстаноўленых нормах.

47.Устаноўліваецца рэжым харчавання:

3-х разовае- 10,5 гадзін прабывання.

48.Харчаванне ў дзіцячым садзе здзяйсняецца ў адпаведнасці з дзесяцідзённым прыкладным меню(распрацавана тэхнолагам Гомза Л.Н.,узгоднена з Галоўным урачом Рай ЦРіэ Наройчык,зацверджана начальнікам упраўлення адукацыі Лідскага райвыканкама Бархерыт Г.Я.)

49.Кантроль за якасцю і разнастайнасцю харчавання,вітамінізацыяй блюдаў,закладкай прадуктаў харчавання,кулінарнай апрацоўкай,выхадам блюдаў,смакавымі якасцямі ежы,санітарным станам харчблока,правільнасцю захавання,выкананнем патрабаванняў тэрміну рэалізацыі прадуктаў ускладаецца на медсястру па дыетхарчаваннню,бракеражную камісію,камісію грамадскага кантролю па арганізацыі харчавання.


ІІІ.Кіраванне ўстановай.


50.Кіраванне ўстановай ажыцяўляецца ў адпаведнасці з заканадўствам РБ, Палажэннем аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, статутам ВПК і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.

51.Вышэйшым органам самакіравання ВПК з’яўляецца сход школьнага калектыву, які дзейнічае ў адпаведнасці з зацверджаным рэгламентам:

-выбірае адкрытым галасаваннем савет ВПК, яго старшыню і намесніка , вызначае тэрміны іх паўнамоцтваў;

-прымае статут ВПК і ўносіць у яго неабходныя змены;

-зацвярджае палажэнні і іншыя лакальныя нарматыўныя дакументы, што рэгулююць вучэбна – выхаваўчы працэс, жыццё і дзейнасць ВПК;

-распускае савет школы ў выпадку сістэматычнага або грубага парушэння ім палажэння аб савеце, невыкананні функцый (вызначаных палажэннем), якімі савет надзелены;

-зацвярджае асноўныя накірункі развіцця ВПК, размяркоўвае бюджэтныя сродкі на ўмацаванне і развіццё матэрыяльна – тэхнічнай базы;

-даручае прафсаюзнаму камітэту заключэнне калектыўнай дамовы;

-вырашае пытанні сацыяльнага развіцця, уключаючы паляпшэнне ўмоў працы, жыцця і здароўя вучняў і настаўнікаў, устанаўленне другіх сацыяльных ільгот у аб’емах выдзяляемых бюджэтных сродкаў і сродкаў атрыманых з бюджэтных крыніц для персанала ВПК.

52.У перыяд паміж канферэнцыямі ў ролі вышэйшага органа самакіравання выступае савет ВПК, выбіраемы па ўстаноўленых на сходах нормах прадстаўніцтва з ліку членаў працоўнага калектыву, вучняў 5-11 класаў, бацькоў і грамадскасці.Савет ВПК здзяйсняе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб савеце, зацверджаным сходам ВПК.


Асноўнымі накірункамі дзейнасці савета з’яўляецца:


-ацэнка перспектыў перабудовы вучэбна – выхаваўчага працэсу;

-распрацоўка,зацвярджэнне і рэалізацыя асноўных напрамкаў школьнага працэсу(рэжыму працы,заахвочванне і меры адказнасці работнікаў,вучняў,бацькоў і др.);

-умацаванне вучэбна – матэрыяльнай базы школы,прыцягненне на дапамогу ёй сілы і сродкаў працоўнага калектыву і грамадскасці;

-прадстаўленне і абарона інтарэсаў ВПК,членаў калектыву ад неспрыяльных дзеянняў знешняга асяроддзя;

-падрыхтоўка і правядзенне школьных сходаў, канферэнцый, круглых сталоў, дыскусій, семінараў і г.д.;

-арганізацыя выканання прынятых школьным сходам рашэнняў, кантроль за выкананнем ухваленых ім прапаноў членамі школьнага калектыву і бацькоў.

53.Непасрэднае кіраўніцтва навучальна – выхаваўчым працэсам і паўсядзённай дзейнасцю ВПК ажыцяўляюць дырэктар і яго намеснікі па навучальна – выхаваўчай і выхаваўчай рабоце.Яны арганізуюць выкананне заканадўства РБ, рашэнняў дзяржаўных органаў кіравання адукацыяй і адпаведных мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

54.Дырэктар і яго намеснікі па навучальна – выхаваўчай і выхаваўчай рабоце ВПК прызначаюцца і вызваляюцца з займаемай пасады адпаведнымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

55.Дырэктар ВПК нясе адказнасць за вынікі работы ВПК у адпаведнасці з заканадаўствам РБ.У межах сваёй кампетэнцыі дырэктар ВПК выдае загады і ўказанні , выкананне якіх з’яўляецца абавязковым для работнікаў і вучняў.


Дырэктар ВПК мае права:


-размяркоўваць аб’емы педагагічнай, вучэбнай і арганізацыйна – вытворчай работы сярод педагагічных работнікаў;

-заключаць дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі на выкананне розных відаў работ(паслуг) ва ўстанове ў адпаведнасці з заканадўствам РБ;

-выбіраць і быць выбраным у органы самакіравання.

56.Намеснік дырэктара па навучальна – выхаваўчай рабоце ажыцяўляе кіраўніцтва навучальна – выхаваўчай і метадычнай работай у адпаведнасці са службовымі абавязкамі намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці і намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце ВПК, якія вызначаны ва ўстаноўленым парадку кваліфіцыраванай характарыстыкай.

Намеснік дырэктара па навучальна – выхаваўчай рабоце мае права выбіраць і быць выбраным у органы самакіравання.

57.Для вырашэння складаных задач арганізацыі вучэбна – выхаваўчага працэсу і павышэння кваліфікацыі і прафесійнага майстэрства педагогаў у ВПК створаны педагагічны савет.

  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зарэгістраваны Зацверджаны iconП зацверджаны
Удасканаленне сістэмы работы кабінета інфарматыкі па выхаванні камп’ютэрнай граматнасці вучняў І настаўнікаў

Зарэгістраваны Зацверджаны iconЗацверджаны рашэннем педагагічнага савета (Пратакол №1 ад 28. 08. 2012г.)
Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы, накіраваныя на атрыманне вучнямі адукацыі

Зарэгістраваны Зацверджаны iconРаздзел 1 Агульныя палажэнні
Зарэгістраваны Адміністрацыяй Ленінскага раена г. Гродна 12 красавіка 2007 года (рэгістрацыйны №56)

Зарэгістраваны Зацверджаны iconПравілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі. Зацверджаны Акадэміяй навук бсср І Міністэрствам асветы бсср. Мінск: Выд-ва Акадэміі навук бсср, 1959. 160 с
Правілы-1959 – Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі. Зацверджаны Акадэміяй навук бсср І міністэрствам асветы бсср. – Мінск:...

Зарэгістраваны Зацверджаны iconСенненскую выбарчую акругу №30 склалі Сенненскі, Талачынскі, Лёзненскі І два сельсаветы Віцебскага раёна. Кандыдатамі ў дэпутаты былі зарэгістраваны дзве
Сенненскую выбарчую акругу №30 склалі Сенненскі, Талачынскі, Лёзненскі І два сельсаветы Віцебскага раёна. Кандыдатамі ў дэпутаты...

Зарэгістраваны Зацверджаны iconЗарэгістраваны Міністэрствам гандлю рб 09. 02. 2004 г. №238
Рэкламная гульня праводзіцца з мэтай стымулявання продажу бытавой тэхнікі гандлёвай маркі Samsung

Зарэгістраваны Зацверджаны iconСустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі
У полацкай сельскай выбарчай акрузе №24 зарэгістраваны чатыры кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі...

Зарэгістраваны Зацверджаны iconС т а т у т рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «таварыства беларускай школы»
Змяненні І дапаўненні ў Статут зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 17 кастрычніка 2003 года

Зарэгістраваны Зацверджаны iconПлан правядзення прадметнага тыдня ў Дварэцкай сярэдняй школе па матэматыцы з 6 па 10 снежня 2010 года
У 1970 годзе ў Лонданскім заапарку быў зарэгістраваны рэкордная вага льва – 375 кілаграмаў

Зарэгістраваны Зацверджаны iconЗацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут
Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №5 г. Маладзечна” зарэгістраванага рашэннем Мінскага абласнога...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка