Файл выкарыстоўваць толькі у патрэбах парафій. Публікацыя ў іншых месцах без дазволу аўтараў забараняецца! Крыжовы шлях паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага Прыпынак 1 (Прысуд)




НазваФайл выкарыстоўваць толькі у патрэбах парафій. Публікацыя ў іншых месцах без дазволу аўтараў забараняецца! Крыжовы шлях паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага Прыпынак 1 (Прысуд)
Дата канвертавання22.11.2012
Памер73.88 Kb.
ТыпДокументы
Файл выкарыстоўваць толькі у патрэбах парафій. Публікацыя ў іншых месцах без дазволу аўтараў забараняецца!


Крыжовы шлях

паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага

Прыпынак 1 (Прысуд)

Якія прычыны людской роспачы і адчування страты сэнсу жыцця?

Упэўненасць, што кахаеш, і жах ад таго, што цябе не кахаюць; бязвіннае цярпенне, на якое мусіш глядзець; перажытая смерць.

Тым часам Бог, стаўшы чалавекам, Езусам, надаў сэнс усяму таму, што магло б здавацца бессэнсоўным.

Прыйшоў на свет з любові да людзей і быў укрыжаваны. Вызначыўся тым, што любіў больш, чым любілі яго. Прыняў самае бязвіннае цярпенне і вучыць тым самым, што можна любіць іншых і споўніць сваю місію.

Смерць прыняў як вяртанне да Айца.

Па-за Езусам няма сэнсу ў жыцці.

Крыжовая Дарога – гэта не плач над Езусам, не паказ Яго цярпенняў; гэта – навука веры. Мы вучымся веры не толькі з катэхізіса, з тэалагічных кніг. Сам Езус – падчас Крыжовай Дарогі – вучыць нас веры. Можна прайсці гэтай цяжкай Дарогай і не страціць ні веры ў Бога, ні надзеі, ні любові.


Прыпынак 2 (Крыж)

У Евангеллі цярпенне – гэта заўсёды сведчанне любові. Езус добраахвотна прыняў бязвіннае цярпенне і, дзякуючы гэтаму, надаў яму сэнс. І з гэтага часу крыж Езуса стаў не сімвалам цярпення, а перш-наперш сімвалам любові. З двух пытанняў: “як цярпеў Езус?” і “для чаго цярпеў?” – важнейшае другое пытанне.

Шчыгол задумаўся ў бляску сонца,

варона думае на снезе пра Яго.

Не думай пастаянна, як цярпець,

пытайся – для чаго?

Прыпынак 3 (Першае падзенне)

Як часта калечым людзей. Неаднаразова стукаем малатком злога слова па нервах другога чалавека.

Колькі людскіх сэрцаў часта ранім.


Прыпынак 4 (Маці)

Той, хто мае сапраўдную веру, ніколі не бывае панурым. Панурыя, смутныя тыя, хто не жыве Панам Богам. Тыя, для каго вера не важная. У чалавека веруючага радасць выплывае з пераканання, што жыццё заўсёды мае сэнс, што Божая міласэрнасць большая за грэх. Хрысціянін разумее, што заўсёды можна схадзіць да споведзі і ачысціцца ад правін.

Вера пастаянна дае радасць надзеі.

Што гэта за вера без надзеі?

Але радасць, якая выплывае з веры, - гэта цяжкая радасць.

Гэта радасць, якая шмат каштуе. Вера – гэта крыніца погляду на ўсё з боку дабра.

У часы выпрабаванняў, хваробы, у няшчасці, у гадзіны бяссілля вера дае ўпэўненасць, што над табой ёсць Бог, які бачыць і ведае больш. Не бойся сказаць Богу: “так” – і будзеш сведкам незвычайных рэчаў, якія з гэтага часу пачнуцца ў тваім жыцці.


Прыпынак 5 (Сымон)

Наша любоў – гэта спажытак для Езуса.

Ці не галодны ў нас Езус?

Ці кормім Яго любоўю?

Ці не холадна Езусу ў нас? Ці, часам, наша сэрца не згасае?

Прымаем Яго ў Святой Камуніі, але ці не пакідаем Яго аднаго?

Езус можа замерзнуць у нашым сэрцы, якое не думае пра Яго.


Прыпынак 6 (Вераніка)

Хрысціянскі Бог патрабуе любові. Хоча, каб Яго любілі. Пастаянна задае пытанне: ці любіш Мяне? І чакае нашага адказу. Бог прагне нас і прагне быць жаданым. Прагне, каб чалавек чакаў Яго і нагадваў закаханага, які круціцца вакол тэлефона, паштовай скрынкі.

Езус быў не толькі Богам, але і Чалавекам, а сапраўдны чалавек патрабуе любові. Езус, аднак, нічога не прагне толькі для самога сябе. Патрабуе любові, каб магчы даваць яе іншым.

Як можна любіць Бога? Праз спаўненне Яго волі. Захаваць адзінства маёй волі і волі Бога вельмі цяжка. Уся гісторыя саюзу Бога з людзьмі – гэта гісторыя вернасці Бога. Ён заўсёды верны, мы ж – увесь час няверныя.

Важна памятаць пра тое, што Бог заўсёды чакае.


Прыпынак 7 (Другое падзенне)

Бог не скарачае Крыжовай Дарогі – трэба вытрываць да канца ў сваім пакліканні. Бывае хтосьці паваліцца, бо вельмі баіцца.

Не бойся – і будзеш ісці далей. Не бойся сваіх няўдач. Яны занадта малыя перад тым, што задумаў Бог. Хто трывае ў любові Бога, заўсёды спакойны.

Цярпенне – гэта выпрабаванне, якое дапамагае нам станавіцца сталымі. Цярпенне – гэта сталенне. Для веруючага няма няшчасцяў. Цярпенні – гэта пробы стойкасці.


Прыпынак 8 (Слёзы)

Чаго плачаш? Што з’яўляецца прычынай тваіх слёз?

Ці плачаш таму, што твой гонар абражаны?

Ці плачаш таму, што зайздросны?

Ці плачаш таму, што бунтуеш? Можа, плачаш камусьці на злосць? Можа, праз какецтва?

Колькі слёз можа засланіць нам Пана Езуса.

Што можна сказаць пра плач у жыцці чалавека?

Слёзы, якія капаюць з вачэй, бываюць розныя. Ёсць слёзы жаночыя і слёзы мужчынскія. Ёсць слёзы прыгожыя і брыдкія; патрэбныя і цалкам непатрэбныя; сляза-эгаістка, сляза-зайздросніца,сляза-ідыётка, якая тым адрозніваецца ад іншых, што плача зусім без поваду. Але ёсць і добрыя слёзы.

Святая сляза, сляза Езуса, калі заплакаў над труной сябра. Сляза святой Тэрэзкі ад Дзіцякі Езуса, бо прыснілася ёй неба, а яна мусіла яшчэ жыць.

Ёсць і шчаслівыя слёзы.


Прыпынак 9 (Трэцяе падзенне)

Езус паваліўся на Крыжовай Дарозе, бо быў чалавекам.

Падняўся, бо была ў Ім моц Бога.

Мы падаем, каб памятаць, што з’яўляемся людзьмі.

Паднімаемся, каб памятаць, што можам абаперціся на моц Пана Бога.

Моц праяўляецца ў слабасці.

Крыніца нашага шчасця і надзеі, нашага ўнутранага спакою – гэта свядомасць жабрака, які знаходзіцца ў руках Бога. Бог яго любіць і распараджаецца ўсім.

Калі не ведаеш, куды ісці,

Сама дарога правядзе.


Прыпынак 10 (Агаленне)

Бачу: Езус на беразе,

здаўся такім зразумелым,

такім да сэрца, на штодзень.

Сказаў: - Прыйдзі,

чакаю,

толькі не спадзявайся на цуды:

да мяне ідуць праз агонь.

Святы Томас Мор, калі ішоў на пакутніцкую смерць, сказаў сваім блізкім: “Не здараецца нічога такога, чаго не хоча Бог, а ўсё тое, чаго хоча Бог, хоць і здаецца найгоршым, з’яўляецца найлепшым.”

Калі зваліцца на нас крыж адзіноты, хваробы, смерці блізкага чалавека, прыніжэння, будзем памятаць гэтыя словы.

Усведамленне, што гэта Бог датыкаецца да мяне. Датыкаецца Той, хто мяне любіць і ведае, што будзе далей і як мне гэта неабходна.


Прыпынак 11(Укрыжаванне)

“Навяртайцеся, бо наблізілася Божае Валадарства”(Мц.3.2)

Гэта не значыць, што калі мы навернемся, то валадарства прыблізіцца да нас. “Навяртайцеся” – гэта значыць вучыцеся так глядзець, каб убачыць, што Бог знаходзіцца побач. Першы ўрок для сябе і іншых: спатыкае нас прыніжэнне, хтосьці раніць нас проста ў сэрца, крыўдзіць – не гневаемся на яго, не крычым, толькі скажам: гэта мяне выпрабоўвае Бог,выпрабоўвае, як Ноя. Гэта Ён!

Бог будзе судзіць людзей, не я, а ў гэтым выпадку Ён сам дабраўся да мяне і нечага ад мяне вымагае.


Прыпынак 12 (Смерць)

З усіх дзён тыдня добра памятаць пра пятніцу, дзень, які не з’яўляецца ні днём змёртвыхпаўстання, ні днём унебаўшэсця, ні днём Хрыста Валадара.

У вачах людзей пятнца – гэта дзень няўдачнага жыцця Езуса.

Але не ў вачах Бога.

Звычайна пра гэта не гавораць, але можна заўважыць, што Езусу жыццё не ўдалося. Не навярнуў Пілата, Ірада, фарысеяў. Не вылечыў усіх звар’яцелых, хворых. Паміраў, як чалавек, які падае` надзеі, у росквіце год. Колькі яшчэ чакала на аздараўленне, а Яго забілі зусім неспадзявана, без прычын.

Бесперастанна наракаем на тое, што не змаглі дапамагчы, што пастаянна маем тыя самыя грахі, што людзі нас крыўдзяць, не заўсёды бываюць удзячныя.

Між тым пятніцай можна вылечыцца і супакоіцца.

Па-людску ўсё можа здавацца няўдачным, але ў Божых вачах гэтыя ганебныя няўдачы – штосьці велізарнае.

Дзень усіх няўдач Езуса стаў днём спаўнення волі Айца.

Пастаянна шукаем дня змёртвыхпаўстання, унебаўшэсця, Хрыста Валадара, а між тым пятніца – дзень-тэрапія – вучыць нас таму, што найважнейшае: выконваць волю Айца.


Прыпынак13 (Зняцце з крыжа)

Каб жыць у згодзе з іншымі, чалавек найперш мусіць памірыцца з сабой.

Адзін мужчына гаварыў, што хоча быць добрым, але пастаянна з яго выходзіць зло. Ён злуецца на сябе, і, здаецца, калі б ён нават памёр, то і тады пабіў бы сябе. Не раз дзівімся з людзей, якія выглядаюць, быццам усталі з ложка з левай нагі. Не ведаем пра тое, што яны не могуць памірыцца самі з сабой.

Той, хто злуецца на сябе, злуецца і на тых людзей, якія знаходзяцца побач. Не раз выклікае роспач тое, што ты не святы і не згаджаешся з воляй Бога.

Як прымірыцца з самім сабой?

Трэба паглядзець на сябе ў духу любові і праўды – гэта значыць не ў духу роспачы з прычыны таго, які я злы, але ў духу жалю Святога Пятра.

Не раз ідзем да Бога дарогамі сваіх цнот. Але ідзем і дарогамі сваіх грахоў. Чалавек, які грашыць, усведамляе сваю слабасць і шкадуе, што чыніць зло. Дарога слабасці і жалю таксама прыбліжае да Бога.

“Таму, хто любіць Бога, усё абарочваецца дабром. ” (Рым.8.28)


Прыпынак 14 (Грабніца)

Святло і соль.

Святло – жывое, рухавае, знаходлівае.

А з соллю – трохі інакш.

Соль – нясмелая, нерухомая, адным словам, – дамаседка.

Нябачная – надае смак таму, што спажываем.

Чым становіцца цярпенне ў жыцці веруючага чалавека?

Набірае сэнс і – як соль – надае смак.

Нават смерць можа мець свой надпрыродны смак, смак павагі, годнасці чалавека, які перажыў выпрабаванне, перажыў крыж і вяртаецца да свайго Айца – да Бога.

Каб не цярпенне, то ніхто не ведаў бы, як моцна хтосьці кагосьці любіць.


Прыпынак 15 (Чаканне)

Паглядзі на сабаку, прывязанага ля магазіна.

Пра свайго гаспадара думае

і рвецца да яго.

Чакае на двух лапах.

Гаспадар для яго – панадворак, луг, лес, дом.

Вачамі за ім сочыць

і сумуе хвастом.

Пацалуй яго лапу,

бо вучыць, як Бога чакаць.

Сабака, прывязаны пад магазінам, углядаецца ў дзверы, за якімі знік яго гаспадар. Кожным нервам свайго цела выдае найвярнейшую прывязнасць да яго. Кожны рух дзвярной ручкі, кожны скрып дзвярэй паказвае ў яго паводзінах надзею, што, можа, ужо, можа, гэта ідзе любімы гаспадар, які абяцаў, што вернецца і заберыць яго.

Езус, наш Пан, абяцаў, што вернецца і возьме нас да Сябе. Так як той верны, даверлівы сабака, так і мы павінны чакаць свайго Пана. Але ёсць розніца: гаспадар, якога чакае сабака, чалавек, можа ашукаць, можа не прыйсці. Пан, якога мы чакаем, Пан Бог – не падмане ніколі.

Абяцаў і прыйдзе. І другая розніца: сабака мусіць чакаць, бо ён прывязаны, нас ніхто не прывязваў – маем вольную волю. Можам чакаць або не…


Пераклала і саставіла І.Ш.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Файл выкарыстоўваць толькі у патрэбах парафій. Публікацыя ў іншых месцах без дазволу аўтараў забараняецца! Крыжовы шлях паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага Прыпынак 1 (Прысуд) iconФайл выкарыстоўваць толькі у патрэбах парафій. Публікацыя ў іншых месцах без дазволу аўтараў забараняецца! Крыжовы шлях паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага Прыпынак 1( Малітва ў Аліўным садзе ) Што дае нам малітва?
Файл выкарыстоўваць толькі у патрэбах парафій. Публікацыя ў іншых месцах без дазволу аўтараў забараняецца!

Файл выкарыстоўваць толькі у патрэбах парафій. Публікацыя ў іншых месцах без дазволу аўтараў забараняецца! Крыжовы шлях паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага Прыпынак 1 (Прысуд) iconФайл выкарыстоўваць толькі у патрэбах парафій. Публікацыя ў іншых месцах без дазволу аўтараў забараняецца!
Д з адзінаццаццю вучнямі. Дванаццаты, Юда, пайшоў, каб не вярнуцца. Калі адышоў, апанавала яго ноч, цемра, як заўсёды бывае, калі...

Файл выкарыстоўваць толькі у патрэбах парафій. Публікацыя ў іншых месцах без дазволу аўтараў забараняецца! Крыжовы шлях паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага Прыпынак 1 (Прысуд) iconКрыжовы шлях
Вось стаіць на гэтым шляху Божая Маці, вось Вераніка І сымон, вось улюбёны вучань Ян. Там многа месца, там есць месца І для цябе....

Файл выкарыстоўваць толькі у патрэбах парафій. Публікацыя ў іншых месцах без дазволу аўтараў забараняецца! Крыжовы шлях паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага Прыпынак 1 (Прысуд) iconУ гэтым годзе дзіцячая школа мастацтваў адзначае сваё 45-ці годдзе. Яна прайшла нялегкі, але цікавы шлях развіцця ад музычнай школы, дзе вучылі толькі ігры на
У гэтым годзе дзіцячая школа мастацтваў адзначае сваё 45-ці годдзе. Яна прайшла нялегкі, але цікавы шлях развіцця ад музычнай школы,...

Файл выкарыстоўваць толькі у патрэбах парафій. Публікацыя ў іншых месцах без дазволу аўтараў забараняецца! Крыжовы шлях паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага Прыпынак 1 (Прысуд) iconНачныя досьледы: Ці судзяць за выкарыстаньне пірацкіх праграмаў у Беларусі?
Паводле аналітыкаў юрыдычнай фірмы “Апіцэс Юрэс”, да 90% кампутарных праграм, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі, зьяўляюцца кантрафактнымі....

Файл выкарыстоўваць толькі у патрэбах парафій. Публікацыя ў іншых месцах без дазволу аўтараў забараняецца! Крыжовы шлях паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага Прыпынак 1 (Прысуд) iconВыбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: папярэдняя справаздача па выніках назірання за зборам подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты
Выбарчага кодэкса, якая спрасціла парадак запаўнення падпісных лістоў І дазволіла збор подпісаў у форме пікетаў без атрымання папярэдяга...

Файл выкарыстоўваць толькі у патрэбах парафій. Публікацыя ў іншых месцах без дазволу аўтараў забараняецца! Крыжовы шлях паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага Прыпынак 1 (Прысуд) iconПазнаем Беларусь!
Як толькі не называюць у свеце нашу Беларусь. Яна І краіна лясоў І балот, яна І краіна старажытных замкаў І палацаў, яна І краіна...

Файл выкарыстоўваць толькі у патрэбах парафій. Публікацыя ў іншых месцах без дазволу аўтараў забараняецца! Крыжовы шлях паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага Прыпынак 1 (Прысуд) iconАд 1 студзеня наступнага году пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў
Толькі ў Менску штомесяц рэгіструецца каля тысячы новых індывідуалаў. Чаму прадпрымальнікі так супраціўляюцца станавіцца юрыдычнымі...

Файл выкарыстоўваць толькі у патрэбах парафій. Публікацыя ў іншых месцах без дазволу аўтараў забараняецца! Крыжовы шлях паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага Прыпынак 1 (Прысуд) iconАд 1 студзеня наступнага году пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў
Толькі ў Менску штомесяц рэгіструецца каля тысячы новых індывідуалаў. Чаму прадпрымальнікі так супраціўляюцца станавіцца юрыдычнымі...

Файл выкарыстоўваць толькі у патрэбах парафій. Публікацыя ў іншых месцах без дазволу аўтараў забараняецца! Крыжовы шлях паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага Прыпынак 1 (Прысуд) iconПаняцце "міфалогія" мае два значэнні. Міфалогія гэта сукупнасць міфаў таго ці іншага народа. І ў гэтым сэнсе яна з’яўляецца сімвалічнай мадэллю свету
На беларускай мове пераказ міфаў з навуковым каментарыем робіцца ўпершыню. Праўда, спецыфіка І аб’ём працы дазволілі аўтару толькі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка