Ход урока: І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой




НазваХод урока: І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой
Дата канвертавання23.12.2012
Памер116.57 Kb.
ТыпУрок


Тэма. Змяненне назоўнікаў па ліках

(першы ўрок)


Мэта: авалоданне першасным уяўленнем пра змяненне назоўнікаў па ліках

Задачы:

  • пазнаёміць з паняццямі “адзіночны лік”, “множны лік”, утварэннем формы множнага ліку; фарміраваць уменне вызначаць лік назоўнікаў; пашыраць лексічны запас вучняў;

  • садзейнічаць развіццю арфаграфічнай пільнасці, вуснага і пісьмовага маўлення вучняў;

  • садзейнічаць выхаванню ўвагі да матэрыі мовы, любові да роднай мовы.


Абсталяванне: карткі з заданнямі, перфакарты; табліца “Лік назоўнікаў”, сігнальныя карткі, ілюстрацыйны матэрыял з выявамі птушак, карткі з рэбусамі, загадкамі, карткі з індывідуальнымі заданнямі, сігнальныя карткі з лічбамі “1”, “2”, “3”, “4”; малюнкі з выявамі сілуэтаў птушак; кармушкі з рознакаляровым зернем для рэфлексіі.


Ход урока:


І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой.

Празвінеў для нас званок,

Пачынаецца ўрок.

Хутка час прабяжыць,

Трэба ім даражыць.

  • А для тако, каб добра працаваць і не ленавацца, давайце разам прачытаем верш:

Лянота, лянота,

Ідзі ў балота,

У лесе схавайся,

Да нас не чапляйся.


ІІ. Паведамленне тэмы і задач урока.

  • Мы працягваем з вамі вывучаць назоўнік як часціну мовы. На мінулых уроках мы з вамі даведаліся, што назоўнікі маюць род. А на сённяшнім уроку мы пазнаёмімся з яшчэ адной катэгорыяй назоўніка – лікам.


ІІІ. Актуалізацыя раней вывучанага

  • Выкананне заданняў на перфакартах (вызначыць род назоўнікаў)


IV. Арфаграфічная размінка.

На дошцы запісаны верш:

Знікну..ь сумныя завеі,

Злягу..ь злыя маразы.

Цёплай ласкаю павее

На пале..кі і л..сы.

І каб вес..ла над намі

Сонца сыпала красу,

Зазвіні..ь жаўрук ключамі,

А..мыкаючы вясну.


  • Якую пару года апісвае аўтар?

  • Па якіх прыкметах, словах здагадаліся?

  • Ці любіце вы вясну? Чаму?

  • Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.

  • Работа пры дапамозе картак “Часціны мовы”

(Настаўнік паказвае на слова ў вершы, а дзеці чытаюць і вызначаюць, да якой часціны мовы яно адносіцца).


V. Хвілінка чыстапісання.

- Пра якую птушку ўзгадваецца ў вершы?

- Давайце зараз для жаўрука невялікі падарунак. Для гэтага акуратна і прыгожа напішам наступныя склады і словы:

Жж жЖж жа рж жл

жаўрук жаўручок

  • Да якой часціны мовы адносяцца гэтыя словы? Дакажыце.

  • Чым адрозніваюцца два гэтыя словы?

  • Прыдумайце і запішыце сказ з адным з гэтых слоў.


VI. Знаёмства з новым матэрыялам.


1. Назіранне за моўнай з’явай.

На дошцы запісаны словы:

лес

лясы

рака

рэкі

ручай

ручаі

хмарка

хмаркі

гняздо

гнёзды

птушка

птушкі

  • Прачытайце словы.

  • Да якой часціны мовы адносяцца усе гэтыя словы?

  • Чым адрозніваюцца назоўнікі ў гэтых слупках?


2. Знаёмства з паняццем “лік назоўніка”.

  • Работа з табліцай “Лік назоўнікаў”

  • Знаёмства з правіламі скарочанага запісу лікаў назоўнікаў: адз. л., мн. л.

3. Работа над правілам на с. 31


4. Гульня “Размяркуй словы”

(Калі назоўнік адносіцца да адзіночнага ліку, дзеці падымаюць адну руку, калі да множнага - дзве)

Гняздо, ластаўкі, дрэва, сонейка, галінкі, курапаткі, кармушкі.


5. Выкананне задання “Нашы птушкі”

- Паслухайце ўважліва верш. Паспрабуйце запомніць як мага больш назваў птушак. Звярніце ўвагу на тое, у якім ліку запісаны назвы ўсіх птушак.

У нашым краі – Беларусі –

ёсць буслы, сарокі, гусі,

качкі, чыбісы, саколкі,

чаплі, совы, перапёлкі,

каршуны, сіваваронкі,

жаўранкі, шчыглы і слонкі,

галкі, крумкачы, вароны,

галубочкі нахахлёны,

дзятлы, чыжыкі, зязюлі,

кулікі, сяўцы, жаўнулі,

шпакі, зяблікі, цяцеры,

курапаткі, пер'ем шэры,

ластаўкі і верабейкі,

і сініцы, салавейкі,

сойкі, пігліцы, удоды,

што лятаюць без ахвоты ...

А. Гурло

- Якіх птушак з вышэй пералічаных вы не ведаеце, пра якіх чулі ўпершыню?

- У якім ліку запісаны назвы ўсіх птушак.

- Зараз вы павінны выбраць з верша 5 назваў любых птушак, запісаць іх спачатку так, як у вершы, а потым змяніўшы лік у гэтых назоўніках.

6. Загадкі.

- Вам неабходна адгадаць загадкі, запісаць адгадкі (каменціраванае пісьмо) у слупок, потым збоку вызначыць іх лік і род.


  • Стракатая птушка,

Сама весялушка,

У чужое гняздзечка

Занесла яечка.

( Зязюля )


  • Гняздо сваё ў полі ўе,

Дзе цягнуцца расліны,

Палёт яго і як пяе

Апелі вершы і быліны.

(Жаваранак )


  • Усіх буджу, хоць без гадзінніка хаджу.

(Певень)


  • Стракаты, крылаты –

Руплівец лясны,

Лекар заўзяты

У хворай сасны.

( Дзяцел )


  • Фізкультмінутка

Вясна па лесе хадзіла...


Вясна па лесе хадзіла,

Раз, два, тры!

І мядзведзя разбудзіла,

Раз, два, тры!

Прачнуўся мядзведзь

Раз, два, тры!

Пацягнуўся мядзведзь,

Раз, два, тры!

Палез прэч з бярлогі,

Раз, два, тры!

Каб размяць свае ногі,

Раз, два, тры!

Сюды-туды пахадзіў,

Раз, два, тры!

Галавою пакруціў,

Раз, два, тры!

Пачаў лапамі махаць,

Раз, два, тры!

А затым пачаў скакаць,

Раз, два, тры!

Паскакаў, пахадзіў,

Раз, два, тры!

Галавою пакруціў,

Раз, два, тры!

Пачаў пляскаць у ладкі,

Раз, два, тры!

На тым скончыў зарадку,

Раз, два, тры!


VIІ. Замацаванне ведаў, адпрацоўка ўменяў і навыкаў.


1. Работа па падручніку.

  • Практ. 43 (паўсамастойная работа)

  • Практ. 44 (самастойна)


2. Разгадванне рэбусаў.

3. Пазнай птушку па сілуэту.

- Уявіце сабе, што вы вечарам вяртаецеся дадому. І раптам бачыце птушку, але паколькі на вуліцы ўжо цямнее, то вы ніяк не можаце ўбачыць, як яна выглядае, якога колеру яе пер’е. А вам так хочацца яе пазнаць! Зараз вам даецца такая магчымасць. Кожнаму з вас я зараз дам па адной выяве сілуэта птушкі. Вам неабходна здагадацца, што гэта за птушка. А потым скласці пра яе сказ. У сваім сказе знайсці назоўнікі і вызначыць у іх род і лік.


4. Гульня “Што лішняе?”

  • сарока, зязюля, воўк, сініца;

  • дзяцел, певень, сава, цецярук;

  • верабей, шпак, жаўрук, Сініца;

  • дразды, снегіры, ластаўка, качкі.

5. Пісьмо па памяці.

Як сады зазелянелі,

Зашумелі раўчукі,

к нам з-за мора прыляцелі

два вясёлыя шпакі.

  • Знайдзіце ў вершы назоўнікі, зверху над імі вызначце лік.


6. “Заданні з гняздзечка” (заданні з розным узроўнем складанасці)


* Спішыце. Вызначце род назоўнікаў.

Дарога, елкі, нажніцы, прамень, камбайн, мядзведзі, цукерка, мышаняткі, кнігі.


**Выпішыце з тэксту назоўнікі множнага ліку.

Ластаўкі жывуць у вёсцы і ў горадзе. Селяцца яны каля жылля чалавека, пад вокнамі, пад дахам. Яны лепяць сабе гняздо з камячкоў гліны, з травінак. А на берагах рэчак жывуць ластаўкі-беражанкі. Дзюбай і лапамі яны капаюць у пяску глыбокую норку.

Паводле У. Ягоўдзіка


***Прачытайце верш-блытанку. Што аўтар пераблытаў? Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліце назоўнікі, зверху абазначце іх лік.

Блытанка

Баўтануўся ў рэчцы шпак,

у са..ку пяе шчупак,

у..ляцеў на пеўня плот,

збег ад мы..кі ў норку ко.. .

Села кветка на пч..лу,

спілаваў дубок пілу.

П. Сушко


**** Знайдзіце памылкі ў словах. Запішыце верш правільна. Знайдзіце назоўнікі, зверху пазначце іх лік і род.

Дятел ў лесе стукаў, стукаў,

целы день ён гэтак грукаў.

Доўгай дюбай дзіркі біў,

древы хворыя лечыў.


***** Прыдумайце і запішыце невялікі тэкст (3-5 сказаў) пра любую птушку. Падкрэсліце ў гэтым тэксце назоўнікі, зверху ўкажыце іх лік, абазначце канчаткі.


VIIІ. Абагульненне матэрыялу.

  • Што такое назоўнік?

  • Якія роды назоўнікаў вы ведаеце?

  • Па чым яшчэ могуць змяняцца назоўнікі?

  • Якія назоўнікі адносяцца да адзіночнага ліку? множнага ліку? Прывядзіце прыклады.



ІX. Дамашняе заданне. Яго інструктаж.

Агульнае: практ.45, правіла на с.31

Індывідуальнае: скласці невялікі верш пра птушак, у атрыманым вершы знайсці назоўнікі, вызначыць іх лік.


X. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

- На вуліцы самы пачатак вясны. Хутка да нас прыляцяць першыя птушкі. Але корму для іх яшчэ няма. Чым мы можам ім дапамагчы?

- Сёння і ў нас на ўроку з’явілася кармушка. Але класці туды зярняткі мы будзем не звычайныя, а асаблівыя. Гэта зярняткі вашага настрою і ўражання ад урока. Калі вам урок спадабаўся і вам прыемна было на ім працаваць, то пакладзіце ў кармушку зярнятка жоўтага колеру. Калі на ўроку вам не ўсё спадабалася, і вы хацелі б яго чым-небудзь дапоўніць, крыху змяніць, то пакладзіце ў кармушку зерне чырвонага колеру. А калі вам на ўроку было сумна і не цікава працаваць, то пакладзіце ў кармушку зерне сіняга колеру.


Жаўрукі – найпершыя пасланцы в..сны. Птушкі вяртаюцца з выраю ў сярэдзіне сакавіка. Раніцай і ўвечары яшчэ кусаецца мароз. А жаўрукі звіняць над п..лямі і над л..самі, вітаюць прыхо.. вясны.

Паводле У. Ягоўдзіка


На камень ускочыла прыгожая зграбная птушка з вузкім доўгім хвастом і светла-шэрым пер’ем. У яе чорная галоўка з белымі шчочкамі і вострай дзюбкай.

Паводле В. Вольскага


Прачытайце спалучэнні слоў. Складзіце і запішыце некалькі сказаў, якія апісваюць лебедзя.

Беласнежная птушка, тонкая доўгая шыя, чырвоная дзюба, велічная постаць, шырокія крылы, горды выгляд.


Ластаўкі жывуць у вёсцы і ў горадзе. Селяцца яны каля жылля чалавека, пад вокнамі, пад дахам. Яны лепяць сабе гняздо з камячкоў гліны, з травінак. А на берагах рэчак жывуць ластаўкі-беражанкі. Дзюбай і лапамі яны капаюць у пяску глыбокую норку.

Паводле У. Ягоўдзіка


Адгадайце загадку.

З крыкам беленькія майкі

Над вадою носяць ... . (чайкі)

У. Мазго


У бары майго дзяцінства

льецца птушак звонкі грай,

дыхай водарам смалістым

і душой адпачывай.

М. Пазнякоў


Дзяцел дзюбай дуб дзяўбе і ў дубе дзіркі б’е.


(Птушка)... моцная крыламі, а ...(чалавек) дружбай.


Загадка-жарт:

Як пераўтварыць птушку слаўку ў хлопчыка?


Птушыная песня.

Ніколі не моўкне ў лесе птушыная песня. Свішча шпак. Цінькае сінічка. Стракоча сарока. Кракае качка. Буркуе голуб. Кукуе зязюля. Клякоча бусел. Курлыкае журавель.

Паводле А. Клышкі


Дзяцел – вельмі карысная птушка. І не толькі таму, што ён лечыць хворыя дрэвы. Яшчэ дзяцел будуе хаткі для розных птушак. Штогод дзяцел дзяўбе сабе пад жытло новае дупло, а старое аддае іншым.

Паводле А. Клышкі


Пісьмо па памяці:

Дзяцел у лесе стукаў, стукаў,

цэлы дзень ён гэтак грукаў.

Доўгай дзюбай дзіркі біў,

дрэвы хворыя лячыў.


Пісьмо па памяці:

Як сады зазелянелі,

Зашумелі раўчукі,

к нам з-за мора прыляцелі

два вясёлыя шпакі.

У. Луцэвіч

(Уставіць словы, якія падыходзяць па сэнсе)


Прачытайце блытанку. Што ў ёй пераблытана?

Баўтануўся ў рэчцы шпак,

у садку пяе шчупак,

узляцеў не пеўня плот,

збег ад мышкі ў норку кот.

Села кветка на пчалу,

спілаваў дубок пілу.

П. Сушко


Работа з дэфармаваным тэкстам.

Знайсці і выправіць памылкі.

Перакласці на беларускую мову.


Зноў зіму праганяе вясна,

зноў жаўрук яе ў полі вітае.

Зашумела над кручай сасна.

Пры дарозе вярба расцвітае.


Снег яшчэ

ляжыць на глебе –

жаўранак заліўся ў небе.


Неўзабаве

і шпакі

вернуцца ў свае дамкі.


Яблыня цвіце

на ўзмежку –

значыць, ластаўка ў застрэшку.


Зацвіце

бухматы бэз –

прыляціць зязюля ў лес.


Са змяркання

да відна

песня салаўя чутна.


Песня весняя

не спета –

даспяваць прыходзіць лета.

В. Лукша



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ход урока: І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой iconХод урока I. Арганізацыйны момант
Знайдзіце заканамернасць размяшчэння літар. Што павінна быць замест пытальніка? (Літара П.)

Ход урока: І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой iconХод урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока
Настаўнік-метадыст вышэйшай катэгорыі Цяхцінскага навучальна-педаггаічнага комплексу дзіцячы сад-школа Бялыніцкага раёна, кіраўнік...

Ход урока: І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой iconУрока. Арганізацыйны момант
Сёння мы павандруем па вясновым лесе. А дапамагаць нам будзе прыгажуня-вясна

Ход урока: І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой iconПлан урока Арганізацыйны момант
Сказы з пабочнымі І ўстаўнымі словамі, словазлучэннямі І сказамі. Функцыя пабочных слоў

Ход урока: І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой iconПлан урока. Арганізацыйны момант
Эканамічнае становішча рэспублікі ў другой палове 1960х-першай палове 1980х гадоў

Ход урока: І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой iconПлан урока Арганізацыйны момант
Плануецца, што ў канцы ўрока вучні паспяхова змогуць вышыць адну літару манаграмы на насоўцы тамбурным швом ( мяркуецца, што да канца...

Ход урока: І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой iconПлан урока Арганізацыйны момант (2 хв.)
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...

Ход урока: І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой iconПлан урока Арганізацыйны момант
Абсталяванне: карта "Беларускія землі ў X-XIII стст.", атлас (6 кл.), партрэт Рагвалода з альбома "Гістарычныя асобы Беларусі" (Менск,...

Ход урока: І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой iconУрока Арганізацыйны момант
Мэты: фарміраванне паняцця аб прычынах барацьбы магнацкіх груповак; развіццё інтарэсу да гісторыі сваёй краіны, кругагляду, культуры...

Ход урока: І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой iconI. Арганізацыйны момант. Знаёмства вучняў з планам урока, стварэнне псіхаэмацыянальнай атмасферы
Мэта: спрыяць фарміраванню ў вучняў цэласнага ўяўлення пра тэрыторыю рассялення ўсходніх славян, пра этапы фарміравання ў ІХ дзяржаўнасці...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка