Міхась Зарэцкі таленавіты прадстаўнік новай пісьменніц-кай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у




НазваМіхась Зарэцкі таленавіты прадстаўнік новай пісьменніц-кай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у
старонка1/5
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.67 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5
МІХАСЬ ЗАРЭЦКІ


1901-1937


1


Міхась Зарэцкі — таленавіты прадстаўнік новай пісьменніц-кай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у неабходнасць рэвалюцыйна-га абнаўлення жыцця і ўсталяванне сацыяльнай справядлівасці. Прыхільнік рамантычнага кірунку ў беларускай прозе, пісьмен-нік-наватар, М. Зарэцкі стварыў шэраг твораў, якія прыкметна ўзбагацілі беларускае слоўнае мастацтва ў ідэйна-тэматычным, жанрава-стылявым, вобразна-выяўленчым плане і па праву на-лежаць да лепшых дасягненняў нацыянальнага прыгожага пісь-менства. Актыўнасцю вызначалася і пазіцыя М. Зарэцкага ў гра-мадскім, палітычным, культурным жыцці рэспублікі, у разгорт-ванні літаратурнага руху 20 — першай паловы 30-х гадоў. М. За-рэцкі — адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў літаратурнага аб'яд-нання «Маладняк», а затым — «Полымя».

Нарадзіўся Міхась Зарэцкі 20 лістапада 1901 г. у сяле Высокі Гарадзец Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Тала-чынскі раён Віцебскай вобласці) у сям'і вясковага дзяка Яўхіма Ануфрыевіча і Пелагеі Лявонцьеўны Касянковых.

Дзіцячыя гады Міхася прайшлі ў вёсцы Зарэчча пад Шкло-вам, куды быў пераведзены па службе бацька. Паэтычная назва паселішча на беразе Дняпра прадвызначыла і выбар Міхасём Ка-сянковым літаратурнага псеўданіма, а вобраз паўнаводнай ракі ў пазнейшых творах пісьменніка стаў яскравым увасабленнем ха-раства і прыгажосці беларускай прыроды.

Вялікую ролю ў фарміраванні асобы М. Зарэцкага, у развіцці творчых здольнасцей адыгралі яго бацькі. Яўхім Ануфрыевіч кі-раваў царкоўным хорам, любіў спевы, сам спяваў і пісаў музыку на вершы рускіх паэтаў (у тым ліку і Пушкіна) і на творы вус-най народнай творчасці. Маці таксама валодала артыстычным талентам. Хатняя атмасфера дабратворна ўплывала на фарміра-ванне эстэтычных густаў хлапчука. У дзесяцігадовым узросце Міхася аддалі ў Аршанскае духоўнае вучылішча, праз чатыры га (504-505) ды — у Магілёўскую духоўную семінарыю, дзе ён правучыўся голькі два гады. 3 пачаткам рэвалюцыйных падзей М. Зарэцкі працуе ў паўвайсковай часці перапісчыкам, а па вяртанні ў род-ную вёску з прычыны матэрыяльнай беднасці служыць за цар-коўнага вартаўніка.

З 1919 г. М. Зарэцкі настаўнічае ў пачатковай школе на Ма-гілёўшчыне, узначальвае Шклоўскі валасны аддзел народнай ас-веты. У 1920 г. прымае ўдзел ў II Усерасійскім з'ездзе Саюза ра-ботнікаў асветы, на якім абіраецца кандыдатам у члены ЦК гэ-тага саюза.

Далейшы жыццёвы шлях М. Зарэцкага звязаны з Чырвонай Арміяй: з 1920 па 1927 год ён знаходзіцца на пасадзе палітработ-ніка. Армейская служба паўплывала і на пісьменніцкі лёс М. За-рэцкага: «Бясконцыя блуканні з месца на месца, безліч назіран-няў і ўражанняў, блізкае знаёмства з дзесяткамі і сотнямі самых разнастайных чалавечых тыпаў — усё гэта ўзбагаціла мяне невы-чэрпным запасам матэрыялу, які я выкарыстаў пасля ў цэлым шэрагу сваіх апавяданняў» (Пяцьдзесят чатыры дарогі: Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. Мн., 1963. С. 216), — прызнаваўся пазней М. Зарэцкі.

Літаратурная дзейнасць М. Зарэцкага пачалася ў 1921 г., і працэс станаўлення творчай індывідуальнасці маладога пісьмен-ніка ішоў даволі інтэнсіўна: з-пад яго пяра выходзіць шмат апа-вяданняў, якія пазней склалі асобныя зборнікі — «У віры жыц-ця», «Пела вясна» (абодва — 1925), «Пад сонцам», «42 дакумен-ты і Двое Жвіроўскіх» (абодва — 1926). Змешчаныя тут творы атрымалі ў большасці сваёй высокую ацэнку крытыкі і былі прыхільна сустрэты чытацкай аўдыторыяй. Няўхільна пашыраў-ся і жанравы дыяпазон творчых пошукаў М. Зарэцкага: у тым жа 1926 г. ён піша аповесць «Голы звер», а ў 1927 г. на старонках «Полымя» друкуе раман «Сцежкі-дарожкі».

У навукова-крытычнай літаратуры трывала замацавалася думка, нібыта свой шлях у літаратуру М. Зарэцкі пачынаў як ра-мантык — з услаўлення рэвалюцыі, з бадзёра-аптымістычнага, пафаснага апявання светлай сацыялістычнай явы і толькі пас-тупова авалодваў прынцыпамі рэалістычнага пісьма. Гэты вывад патрабуе, аднак, істотнага ўдакладнення. Знаёмства з раннімі творамі — «Цішка Бабыль» (1922), «Як гэта часам трапляецца», «3 нашых дзён», «Ноччу» (усе — 1923) — сведчыць аб тым, што пачынаў пісьменнік якраз у рэчышчы традыцыйнай рэалістыч-на-бытавой прозы. У ранніх творах нямала паасобных праўдзі-вых сцэн, эпізодаў, замалёвак, якія не зліваюцца ў сюжэтна-воб-разнае адзінства. Бытавая плынь тут часта перамагала абагуль (505-506) няючую думку маладога аўтара, звязвала яго творчую фанта-зію. Пісьменнік аказваўся ў палоне натуралістычнай апісальнас-ці. Таму і характары дзейных асобаў глыбока не раскрыты, псі-халагічна не вытлумачаны матывы іх паводзін. Напрыклад, сэнс апавядання «Як гэта часам трапляецца» зводзіўся да абмалёўкі пачварнага ўчынку селяніна Якуба, які праз сваю ўпартасць не паслухаўся жонкі і не прымкнуў на замок кабылу. Калі ж кабылу ўкралі, Якуб з адчаю забівае жонку, быццам гэта яна наклікала бяду. Зусім відавочна, што пісьменнік не пайшоў тут далей па-вярхоўнага, газетна-публіцыстычнага выкрыцця цемнаты, адста-ласці вясковага жыхара. Мастацкая аналітыка ў творы падмене-на дыдактыкай і асветніцкім маралізатарствам.

На наш погляд, да рамантычных форм адлюстравання М. За-рэцкі звярнуўся, апроч усяго іншага, і як да ратунку ад пагрозы бытавога апісальніцтва, эмпірыкі, фактаграфічнасці, выразная пячатка якіх ляжыць на многіх творах ранняй пары. Рамантызм болыы адпавядаў прыродзе таленту М. Зарэцкага, быў арганічны яго светаўспрыманню.

Але і ў ранні перыяд М. Зарэцкі дасягаў поспеху, калі пасіў-на не капіраваў рэчаіснасць, а пераўтвараў яе па законах прыго-жага. Рэалістычныя апавяданні «У Саўках» (1922), «У віры жыц-ця», «Чаплюк», «Мар'я» (усе — 1923) нясуць глыбокую думку, прасякнугы верай у чалавека, у перамогу добрых, светлых пачат-каў над цёмнымі, эгаістычнымі. Так, вясковы хлопец па проз-вішчу Смоўж, што хаваецца ад мабілізацыі («У Саўках»), не пад-даўся ІІа ўгаворы сяброў, не пайшоў на злачынства. Радасць быць разам з людзьмі пераадолела страх пакарання, і ён уцякае з лесу. «У горад... у войска... Няхай будзе, што будзе. Турма дык турма. Абы да людзей, абы жыць так, як людзі, а не туляцца, што воўк, па лясах» (Зарэцкі М. Зб. тв.: У 4 т. Т. 1. Мн., 1989. С. 33. Далей спасылкі на гэтае выданне прыводзяцца ў тэксце. У дужках абазначаны том і старонка), — з такім важкім духоўным набыткам ус-тупае хлопец у новае жыццё.

I іншыя апавяданні прасякнуты гуманістычным пафасам, сагрэты цёплым аўтарскім пачуццём, шчырым клопатам пра ча-лавека. Тут створаны праўдзівыя, запамінальныя вобразы чырво-наармейца-пісара («Чаплюк»), вясковай жанчыны («Мар'я»), праўдашукальніка Міхалкі («У віры жыцця»). У барацьбе з мяс-цовым начальствам, якое крыўдзіць безабароннага селяніна, Мі-халка трагічна гіне. I хоць ініцыятараў забойства і іх хаўруснікаў арыштавалі, але зусім не аптымістычнай развязкай сюжэта пісь-меннік дае магчымасць адчуць, што шлях да ўсталявання са-цыяльнай справядлівасці і ў новым грамадстве будзе нялёгкім. (506-507) Інакш кажучы, аўтар апавяданняў не схільны спрашчаць рэаль-ныя цяжкасці. Ён не наводзіць глянец на паслякастрычніцкую рэчаіснасць, не ідэалізуе яе, а смела заглыбляецца ў сацыяльныя супрярэчнасці жыцця, закранае вострыя, надзённыя тэмы.

Адной з такіх была тэма драматычнага лёсу прадстаўнікоў таго класа, каго рэвалюцыя пазбавіла ранейшых прывілеяў лёсу гэтак званых былых. Найболын яскравае адлюстраванне тэма знайшла ў апавяданнях «Ворагі» (1923), «Адна партыя ў шашкі» (1924), «Кветка пажоўклая», «Двое Жвіроўскіх» (абодва — 1926). Значэнне гэтых твораў надзвычай вялікае. Ва ўмовах, калі ідэя класавай барацьбы, ідэя класавага падыходу ўсё больш актыўна навязвалася грамадству, абарона пісьменнікам «былых», «уча-рашніх», яго заклік праявіць спагадлівасць, міласэрнасць, даб-рыню да пераможаных нейтралізавалі гэтую небяспечную ідэю. Сваімі апавяданнямі М. Зарэцкі ўмацоўваў аўтарытэт беларускай літаратуры як мастацтва гуманістычнай скіраванасці.

Каштоўна тое, што пісьменнік удала пазбег лабавога, адкры-та публіцыстычнага вырашэння складанай тэмы. Ён абраў шлях аналітычнага даследавання ўнутранага стану героя, пададзенага не ў статыцы, а ў развіцці, у эвалюцыі. Калі старшыня павято-вай ЧК Павел Гуторскі арыштавау дачку былога памешчыка Ні-ну Купрыянаву за дапамогу бандытам, ён спярша ўспрымае дзяўчыну варожа, бачбіць у яе абліччы «класавага ворага». Але здарылася так, што Гуторскі наўсуперак жорсткім ідэалагічным устаноўкам рэвалюцыйнай эпохі пакахаў Ніну. Тут М. Зарэцкім створана вострая жыццёнан калізія, дзе сутыкнуліся рэвалюцый-ны абавязак і пачуццё, нсадольная сіла кахання. Пісьменнік смела выпрабоўвае сваіх гсрояў на шчырасць і чалавечнасць. Гу-торскі неўсвядомлена цягнецца да так званага панскага свету, г. зн. да агульначалавечых каштоўнасцяў, якія нёс у сабе адука-ваны свет, да гарадской культуры, кніжных ведаў. I зусім зака-намернымі былі яго разважанні. «Ну што ж там! Любоў мае сваё асабістае права. Любоў не разбірае: ці вораг, ці прыяцель... яна бачыць толькі жанчыну, толькі яе жаночае хараство... I хіба не можа пралетарый любіць буржуйку? Хіба яму можа хто ці што забараніць гэта? Хіба на каханне можна, як і на ўсё, глядзець выключна з класавага погляду? Прэч забабоны!» (1, 139).

Гуторскі, здавалася б, маральна гатовы ўзняцца над класавы-мі забабонамі і дагматычнымі ўстаноўкамі. Але справа ўсклад-няецца тым, што Ніна не здольная адказаць узаемнасцю на Паў-лавы пачуцці, бо яна любіць атамана Зарубу, нават дзіця ад яго чакае. I хоць дзеля выратавання бацькі Ніна добраахвотна выда-ла чэкістам свайго каханка, у яе не знайшлося душэўных сіл пе-раламіць сябе, псіхалагічна яна застался ў мінулым. «Ладу не (507-508) можа быць, мы — розныя людзі. У мяне адны нахілы, а ў вас — другія, у мяне адна ўрода, у вас — другая...» (1, 150), — з сумам адказвае Ніна Гуторскаму на прапанову выходзіць за яго замуж.

М. Зарэцкі як мастак-псіхолаг пераканальна раскрывае ха-рактар героя, яго ўчынкі і дзеянні, паказвае іх абумоўленасць канкрэтнымі абставінамі часу. Так, разам з пачуццямі дабрыні, міласэрнасці Гуторскі нясе ў сабе і класавую абмежаванасць. Ён спужаўся ўласнай смеласці, унутранай свабоды, а калі Ніна не адказала ўзаемнасцю, дык паспрабаваў сваё захапленне вытлума-чыць як сацыяльную хваробу: «Ён адарваўся ад народа, адышоў ад яго. Патраціў звязак з яго жыватворчай глебай. Яшчэ момант — і парвуцца астатнія карані, якія яшчэ засталіся, якія яшчэ хаця слаба, але прывязваюць да працоўнае глебы, надаюць яшчэ жыццёвыя сілы» (1, 152). Калі сувязь парвецца, яго, маўляў, ча-кае доля Ніны, «доля пажоўклых, адарваных ад дрэва лістоў».

Малады герой М. Зарэцкага не здолеў трывала замацаваць прарыў у сферу духоўнай незалежнасці, не ўсвядоміў сябе асо-бай, што мае права на свабоду пачуццяў, свабоду выбару. Заклік Гуторскага не дастасоўваць механістычна прынцып класавай ацэнкі да сферы інтымных адносін так і застаўся голай дэклара-цыяй. Тут М. Зарэцкі своечасова адчуў вялікую небяспеку уніфі-кацыі чалавека новага грамадства, небяспеку яго падпарадкава-насці класавым, ідэалагічным устаноўкам.

У гэтым творы і ў апавяданнях «Адна партыя ў шашкі», «Кветка пажоўклая» аўтарская пазіцыя абароны гуманістычных пачаткаў, агульначалавечых маральных каштоўнаоцяў выяўляец-ца не адкрыта, а апасродкавана. Так, камандзір чырвонаармейс-кага атрада Аснач забівае захопленага ім у палон кіраўніка бан-дыцкай групы пасля таго, як апошні выйграў у Аснача партыю ў шашкі. Асуджэнне бесчалавечнага ўчынку камандзіра даведзена логікай мастацкай думкі, псіхалагічна тонкай нюансіроўкай аў-тарскіх разважанняў. Гэта толькі на першы погляд здаецца, што чырвонаармейцы падтрымалі камадзіра: «I дзіўна, што ні ў каго не мігнула ў гэты жудасны момант думка асуджэння. Быццам усе згодны былі з Асначом, быццам кожны разважаў сваім прос-тым, нямудрым розумам.

— Яму трэ было гэтак зрабіць...» (1, 169).

Так, прысутныя былі пасіўныя. I гэтая рыса, гатоўнасць па-корліва падпарадкоўвацца волі начальства выхаваны прыгонніц-кім мінульш. Але пасіўнасць яшчэ не ёсць маральная падтрымка і адабрэнне. Чырвонаармейцы не маглі не бачыць, што палонны не прыніжаецца перад пераможцам, не спрабуе ўратаваць жыццё наўмысным пройгрышам. Выйгрыш у Аснача фактычна стаў дэ-манстрацыяй інтэлектуальнай перавагі прадстаўніка калісьці па (508-509) нуючага класа над абаронцам інтарэсаў новай улады. Але ў пе-раможцы інстынкт класавай нянавісці аказаўся мацнейшым за высакародства і літасць. Параўдзіва ўзнавіўшы трагічны выпадак часоў грамадзянскай вайны, М. Зарэцкі паставіў чытача перад неабходнасцю задумацца над будучыняй новага сацыяльнага ла-ду, асновай якога можа стаць не справядлівасць, а ідэя класавай помсты.

Гэтая антыгуманная ідэя, калі яна набывае афіцыйную падт-рымку і становіцца жыццёвай філасофіяй, непазбежна прыво-дзіць яе носьбітаў да маральнай дэградацыі і самаразбурэння. Справядлівасць падобнай высновы пераканальна пацверджана трагічным лёсам Марыны Гарновай, гераіні шырока вядомага апавядання «Кветка пажоўклая». Дачка памешчыка, а затым «спрытная чэкістка з сталёвай цвёрдасцю», Гарнова перайшла мяжу дапушчальнага, забылася ІІра літасць і міласэрнасць. Улас-наручна яна падпісвае смяротны прысуд нават роднаму брату. Барацьба з «контррэвалюцыянерамі» духоўна спустошыла Ма-рыну, пасяліла ў яе сэрцы роспач і страх, адабрала цікавасць да жыцця. Праклятая бацькам, Гарнова заканчвае жыццё сама-губствам — гіне пад коламі цягніка, што ўвасабляе неадухоўле-ную, машынізаваную сілу, якую так бяздушна культывавала ге-раіня.

Звернутыя да тэмы «ворнгаў» і ахвяраў рэвалюцыі апавяданні ўяўляюць значны маралыіы набытак беларускай літаратуры 20-х гадоў. I ў жанрава-структурным плане гэта быў прыкметны крок наперад. Майстэрствам ІІабудовы востраканфліктнага твора з дынамічным сюжэтам, драматычнымі сітуацыямі і калізіямі, з дзейсным героем М. Зарэцкі спрыяў пераадоленню ўласцівых тагачаснай прозе апісальнасці, аморфнасці і бытавізму.


2


Маральна-этычная праблематыка ў «малой прозе» М. Зарэц-кага не вычэрпвалася, аднак, тэмай «былых», «учарашніх». Ак-тыўную, дзейсную натуру Зарэцкага-мастака неадольна прыцяг-вала і сучасная яму рэчаіснасць, складаныя, супярэчлівыя пра-цэсы, якія адбываліся ў жыцці і свядомасці прадстаўнікоў роз-ных сацыяльных груп. Асаблівую цікавасць у маладога празаіка выклікала тэма моладзі, кахання, сям'і, шлюбу, тэма духоўнага станаўлення чалавека, складванне новай маралі, новых узае-маадносін паміж людзьмі. Але тут поспехі М. Зарэцкага аказаліся не такімі значнымі. Некаторыя апавяданні — «Спакуса» (1923), «Гануля» (1924), «Камсамолка», «У велікодную ноч», «Як Нас-тулька камсамолкай зрабілася», «Пела вясна» (усе — 1925) — не (509-510) ўздымаюцца вышэй газетных агітацыйных публікацый. Гэта — тыповая маладнякоўская проза ранняй пары, бадзёра-ўзвыша-ная, паэтычная, прасякнутая аптымізмам, але павярхоўная і ма-лазмястоўная. Тут няма ні належнай глыбіні, ні псіхалагічнай распрацоўкі характару герояў, што мела месца ў «Ворагах» і «Кветцы пажоўклай». Так, у апавяданні «Спакуса» вясковы ба-цюшка першы раз усумніўся ў патрэбе ввіконваць царкоўнае на-бажэнства. «Слухай, Гаўрылавіч, скажы ты: навошта гэта ўсё?.. Каму гэта патрэбна?.. Для каго гэта?» (I, 61). Аднак са зместу твора і аўтарскіх разважанняў не бачна, што ж паслужыла пры-чвшаю такіх рашучых перамен у светапоглядзе героя. Таму пера-менві ўспрымаюцца як раптоўнвія, нечаканыя. Сваім пафасам да «Спакусы» блізкае апавяданне «У велікодную ноч». Іх яднае ан-тырэлігійная, атэістычная скіраванасцв, народжаная ідэалагіны-мі патрабаваннямі часу.

I ўсё ж не гэтыя творы вызначалі галоўны кірунак ідэйна-мастацкіх пошукаў М. Зарэцкага ў другой палове 20-х гадоў, не яны сталі яго візітнай карткай як пісьменніка надзённай тэмы. Дакладней было б сказаць, што апавяданні, у якіх услаўляюцца «нязведаныя радасці новага жыцця» (I, 238), — толькі трады-цыйная даніна часу. Назіралвны мастак, М. Зарэцкі не мог не бачыць, што і новая рэчаіснасць напоўнена глыбокімі супярэч-насцямі, і ў ёй ёсць месца гору, пакутам, несправядлівасці.

Паказальнае ў гэтых адносінах апавяданне «Смерць», герой якога, стары рэвалюцыянер Раговіч, на схіле дзён упершыню сур'ёзна задумаўся над сэнсам жыцця. Раговіча ахапіў усепаглы-нальны страх перад непазбежнасцю смерці, ён не хоча паміраць і не саромсецца самому сабе сказаць, чаму: іншвія застануцца жыць, а ён сыдзе ў нябыт. Хіба гэта справядліва? «Навошта ўсё гэта, калі такі бязглузды канец? Нашто жыццё? Нашто смерць?» (1, 378).
  1   2   3   4   5

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міхась Зарэцкі таленавіты прадстаўнік новай пісьменніц-кай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у iconМіхась Зарэцкі Кветка пажоўклая
Калі ж Булановіч хацеў распытаць што пра гэту жанчыну, Арончык махнуў нецярпліва

Міхась Зарэцкі таленавіты прадстаўнік новай пісьменніц-кай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у icon8 гадоў трагедыі на Нямізе
Няміга загінулі 53 чалавекі. Найперш падлеткі І юнакі: большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту,...

Міхась Зарэцкі таленавіты прадстаўнік новай пісьменніц-кай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у icon8 гадоў трагедыі на Нямізе
У 1999 годзе тут загінулі 53 чалавекі – найперш падлеткі І юнакі: большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу...

Міхась Зарэцкі таленавіты прадстаўнік новай пісьменніц-кай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у iconХ ай шлях даўгі ты не дасі мне, доля
Уладзіміра Караткевіча мы спачатку ведалі як паэта. У 1955 г з’явіўся ў «Полымі» яго верш «Машэка». Потым вершы І паэмы Караткевіча...

Міхась Зарэцкі таленавіты прадстаўнік новай пісьменніц-кай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у iconМіхась, сёння ты вядомы ў Беларусі паэт, аўтар многіх кніг. А як пачынаўся твой шлях у літаратуру?

Міхась Зарэцкі таленавіты прадстаўнік новай пісьменніц-кай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у icon1890 1916 Партугальскі паэт І празаік, адзін з заснавальнікаў новай, мадэрнісцкай, літаратуры ў Партугаліі, яскравы прадстаўнік пакалення "Арфея"
Марыю ды Са-Карнэйру/ Mário de Sá-Carneiro (1890 – 1916) – Партугальскі паэт І празаік, адзін з заснавальнікаў новай, мадэрнісцкай,...

Міхась Зарэцкі таленавіты прадстаўнік новай пісьменніц-кай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у iconВосем гадоў таму, 30 траўня 1999 году, ў цісканіне ў падзямельным пераходзе на станцыі мэтро "Няміга" загінулі 53 чалавекі большасьць дзяўчаты. Моладзь, што
Няміга загінулі 53 чалавекі большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту, ратавалася ў пераходзе ад...

Міхась Зарэцкі таленавіты прадстаўнік новай пісьменніц-кай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у iconНашай Нівы" актывізавала дыскусіі вакол "
Хтосьці ўяўляе газэту як культурніцкі праект: што на пачатку ХХ стагодзьдзя, што І цяпер – праз сто гадоў. “Якой бы вы хацелі бачыць...

Міхась Зарэцкі таленавіты прадстаўнік новай пісьменніц-кай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у icon41. «Новы раман» (фр. Le nouveau roman) або «антироман» назва літаратурнага напрамкі ў французскай прозе, які склаўся ў канцы 1940-х пачатку 1960-х гадоў І
«новага рамана» выступілі такія тэксты-маніфесты, як эсэ Наталі Саррот «Эра падазрэнні» (1956) І зборнік артыкулаў Алена Роб-Грийе...

Міхась Зарэцкі таленавіты прадстаўнік новай пісьменніц-кай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у iconЎолес Стывенс/ Wallace Stevens
Вядомасць да Стывенса прыйшла ў сярэдзіне 1910-х гадоў, калі вялікую падборку яго вершаў апублікаваў чыкагскі часопіс Poetry. На...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка