Тэма : Вобраз Бацькаўшчыны ў паэзіі Я. Купалы мэта




НазваТэма : Вобраз Бацькаўшчыны ў паэзіі Я. Купалы мэта
Дата канвертавання22.11.2012
Памер55.92 Kb.
ТыпДокументы


ТЭМА: Вобраз Бацькаўшчыны ў паэзіі Я. Купалы

МЭТА:

1)Раскрыць багацце творчай спадчыны Я. Купалы ў працэсе работы над мастацкім зместам яго вершаў;

2)удасканаліць уменні і навыкі цэласнага аналізу лірычнага твора, накіраваныя на развіццё вучнёўскіх уяўленняў, вобразнага мыслення;

3)уздзейнічаць на думкі і пачуцці вучняў з мэтай выхавання патрыятызму, высакароднасці, любві да роднага слова;

фарміраваць камунікатыўныя якасці вучняў праз работу ў групах.

Тып урока:урок-абагульнення і сістэматызацыі ведаў.

Абсталяванне:

  1. партрэт Я.Купалы;

  2. зборнікі твораў Я.Купалы;

  3. камп’ютар;

  4. аўдыёзапіс вершаў Я.Купалы;

  5. табліцы,схемы, рабочы сшытак,падручнік;

  6. вучнёўскія малюнкі;

  7. архіўныя фотаздымкі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Эпіграф: Бяры светач, ідзі за судзьбінай,

Ідзі з словам святым: Беларусь

Я. Купала.

Ход урока

1.Арганізацыйна-матывацыйны этап.

Вітанне. Псіхалагічная ўстаноўка на ўрок.

Слова настаўніка: Я хачу, каб урок не прайшоў для вас бясследна ,а вопыт, які вы набудзеце, прыўзняў бы яшчэ на адну прыступачку ваша развіццё. А дапаможа нам у гэтым творчасць Я.Купалы.

Паведамленне тэмы ўрока.

“Вобраз Бацькаўшчыны ў паэзіі Я.Купалы.”

Зварот да эпіграфа:

Бяры светач, ідзі за судзьбінай

Ідзі з словам святым: Беларусь

Я. Купала.

Бацькаўшчына, Беларусь, Айчына,Радзіма,Родная старонка, Мілы кут маіх дзядоў.

-Якія асацыяцыі ў вас узнікаюць?

-Пра што мы будзем весці размову?

-Якое ключавое слова вымалёўваецца?(Радзіма)

-Што ў сабе нясе гэтае слова? Пакажыце гэта ў сваіх картках (карткі ў вучняў на партах).

Радзіма


Род Народ Прырода

Пастаноўка мэты ўрока разам з вучнямі.

Вучні:Гаворка пойдзе пра Радзіму.

Радзіма ў маім разуменні-гэта самыя блізкія, родныя, дарагія людзі.Увесь народ беларускі, самая прыгожая і цудоўная ў свеце прырода.

Слова настаўніка: Праз прызму паэзіі Я.Купалы мы павінны ўбачыць адносіны паэта да Бацькаўшчыны, а таксама вызначыць свае адносіны да яе.

2.Аперацыйна-пазнавальны этап

Слова настаўніка: Я.Купала…Любоўна вымаўляем мы гэта прозвішча, і перад намі паўстае родная Беларусь.У бядзе і ў горы ,у радасці і весялосці Купала быў са сваім народам.Пісаць аб народзе, па-народнаму і для народа-такі дэвіз Я.Купалы на ўсіх этапах яго творчасці.

Творы паэта цесна звязаны з асабістым жыццём. А яно ў яго было вельмі нялёгкім.

У гэтым адзінстве чалавечага і паэтычнага вобраза Я.Купалы-Яго сіла, улада над чытачом.

1)Першае слова дадзім паэту Я.Купалу.

2)Паслухаем верш у выкананні самаго паэта(гучыць грамзапіс верша “Спадчына” ў выкананні Я.Купалы).

3)Падумайце, якія эмоцыі, уражанні выклікае ў вас гэты верш?(на камп’ютарах дэманструюцца малюнкі роднай прыроды).

Работа па групах.

Слова настаўніка:”Паэзія Я.Купалы,- гаварыў М.Усакоўскі,-сваеасаблівая гісторыя жыцця беларускага народа, з яго характарамі і звычаямі, з яго думкамі і надзеямі, з яго барацьбой і перамогай”.

Прыгадайце,на якія 3 перыяды мы з вамі ўмоўна раздзялілі паэзію Янкі Купалы?

(Вучні адказваюць, на маніторы камп’ютара з’яўляюцца правільныя адказы)

Правільныя адказы вучняў:1. Дарэвалюцыйная творчасць паэта.

2.Творчасць Я.Купалы савецкага часу.

3. Паэзія помсты і гневу.

Слова настаўніка: Невыпадкова мы з вамі раздзяліліся на групы, бо кожная група будзе характарызаваць адзін з перыядаў творчасці Я. Купалы на аснове яго вершаў.

Слова 1 групе: (у час работы вучняў гучыць песня “Мая малітва”).

Вучань: Паэта хвалюе лес абяздоленых людзей. Ён піша пра горкую долю беларуса-бедняка, які пакутуе ад голада, бяспраўя, цяжкай працы. У вершах гучыць трагізм народнага жыцця. Аўтар перажывае пакуты народа як сваё гора. Паэт выступае як аптыміст.

1)Верш “Хоць ты гэткі?”

2)”Мая малітва”

3)”Роднае слова”

4)”Явар і каліна”.

Вучань: Праз усю творчасць Я. Купала пранёс думку аб шчасці народа, аб Яго светлай будучыні.

Паэт-гуманіст марыў аб вольным грамадстве, дзе б гаспадаром быў сам народ.

Слова 2 групе:

Вучань: Я. Купалу прывабліваў і захапляў натуральны працэс нацыянальнага адраджэння свайго народа. Аўтар услаўляе абноўленае жыццё, духоўныя сілы маладой нацыі.

Ён заклікае Радзіму смела ісці насустрач сваёй будучыні.

У вершы “Спадчына” аўтар выказвае вялікую любоў да роднай старонкі. Ён называе яе самым дарагім скарбам, які беларусы павінны захаваць для нашчадкаў.

1.”Спадчына”

2.”Пакінем спадчыну мы для патомкаў”

Хвілінка эмацыянальнай разгрузкі

На камп’ютары паказваюцца розныя птушкі, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гучыць запіс птушыных спеваў. Вучні па чарзе расказваюць пра гэтых птушак, а потым робіцца вывад: дзеля гэтай прыгажосці трэба жыць, а калі спатрэбіцца-абараніць яе.

Слова 3 групе.

Вучань:У гады Вялікай Айчыннай вайны Я. Купала жыў недалёка ад Казані. Паэзія гэтага часу кліча да змагання. Ён верыў у перамогу, заклікаў увесь народ да барацьбы з ворагам.

На дошцы архіўныя фотаздымкі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Вучань расказвае пра гэтыя фотаздымкі.

1)”Зноў будзем шчасце мець і волю”

2)”Беларускім партызанам”

Слова настаўніка:

Што значыць для Я. Купалы Бацькаўшчына?

Адказы вучняў.

А што яна значыць для вас?

1)А зараз звернемся да схемы, якая размешчана на маніторы. Што нясуць да нас творы Я.Купалы? Дапоўніце схему.





Вучань: Я.Купалу называюць паэтам трагічнага лесу. Поўнасцю адданы беларускаму народу,ён разам з ім пераносіў пакуты і выпрабаванні.Клопат аб Бацькаўшчыне адчуваецца ва ўсіх творах паэта. Я. Купала паказаў свету, што была, ёсць і будзе жыць Беларусь.

2)Якім мы бачым чалавека ў творах Я.Купалы?Звярніце ўвагу на табліцу,змешчаную на маніторы.



Чалавек незвычайны, разумны, задумлівы, дзіўны, таленавіты, творчы, узнеслая натура, філосаф, псіхааналітык душы, геній, чалавек, якога цэняць пасля Яго смерці.








Што б вы пакінулі ў гэтай табліцы, а што, на вашу думку, можна ўбраць або чым дапоўніць.

Якія вершы Я.Купалы вы параілі б прачытаць кожнаму беларусу і чаму?

3. Ацэначна-рэфлексійны этап ,падвядзенне вынікаў урока.

1. Якія струны чалавечай душы ўзрушыла паэзія Янкі Купалы?

2. Чым паэзія Янкі Купалы блізкая нашым сучаснікам?

3. Што вы асабліва цэніце ў паэзіі Янкі Купалы?

4. Якія вершы паэта з’яўляюцца вашымі любімымі і чаму?

5. Якія пачуцці ўзніклі ў вас у ходзе працы на ўроку?

Групы ацэньваюць сваю работу.

Выстаўленне і каментарыі адзнак.

Словы настаўніка:

“Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…” Любіце яе так, як любіў Янка Купала:паэт-пясняр, паэт-прарок, паэт-трыбун, паэт-лірык.Рабіце яе, якой марыў яе бачыць Купала. Абараняйце яе ад усялякай нечысці: сваей і чужой. Выхоўвайце будучыя пакаленні на творах Купалы і Коласа, Быкава і Караткевіча, Шамякіна і Мележа, Адамовіча і Брыля і многіх іншых.

У нас ёсць што пачытаць і ёсць чаму навучыцца.


4. Дамашняе заданне:

Падрыхтавацца да сачынення па тэме:

1. Вобраз Бацькаўшчыны ў паэзіі Я. Купалы.

2.”З цэлым народам гутарку весці….”

3.Вершы Я. Купалы, якія б я параіў прачытаць кожнаму беларусу.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма : Вобраз Бацькаўшчыны ў паэзіі Я. Купалы мэта iconТэма: Я. Купала "Курган". Вобраз гусляра як выразніка народнага светапогляду. Мэта
...

Тэма : Вобраз Бацькаўшчыны ў паэзіі Я. Купалы мэта iconВобраз лірычнага героя ў паэзіі янкі купалы нашаніўскага перыяду
Таемнай з’яўляецца І этымалогія слова “Купала”, найбольш старажытнае значэнне якога – ‘кіпець’, а таксама яно звязана з паняццямі...

Тэма : Вобраз Бацькаўшчыны ў паэзіі Я. Купалы мэта iconМіфалагізацыя з’яў прыроды ў паэзіі Янкі Купалы нашаніўскага перыяду
У нашаніўскай паэзіі Янкі Купалы можна выдзеліць у асобную групу міфалагізаваныя вобразы з’яў прыроды, якія звязаны са стыхіямі зямлі,...

Тэма : Вобраз Бацькаўшчыны ў паэзіі Я. Купалы мэта iconТэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці І творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі
Беларусі І не толькі Беларусі”,,,узвышша сучаснага беларускага мастацкага слова І паэзіі”,,,ён умее, як з мармуру, высечы свой непаўторны...

Тэма : Вобраз Бацькаўшчыны ў паэзіі Я. Купалы мэта iconСцэнарый свята да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа для вучняў V—X класаў
Мэта: ушанаванне памяці івыхаванне павагі да вялікіх нацыянальных песняроў; развіццё мастацкай культуры вучняў, ІХ творчых здольнасцец;...

Тэма : Вобраз Бацькаўшчыны ў паэзіі Я. Купалы мэта iconТрагічны пафас верша А. Вярцінскага "Рэквіем па кожным чацвёртым"
Бацькаўшчыны. Вучыць аналізу вершаванага твора, бачыць падтэкст І пашырыць уяўленне вучняў пра шматграннасць паэзіі

Тэма : Вобраз Бацькаўшчыны ў паэзіі Я. Купалы мэта iconМерапрыемстваў, прысвечаных Году кнігі
Дзень паэзіі. “Толькі пад небам Бацькаўшчыны могут нараджацца такія паэты”. (Да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка)

Тэма : Вобраз Бацькаўшчыны ў паэзіі Я. Купалы мэта iconТэма: С. Тараса ў "Еўфрасіння Полацкая" Мэта
Мэта: -садзейнічаць узнаўленню І пашырэнню ведаў вучняў пра беларускую асветніцу І святую Еўфрасінню Полацкую

Тэма : Вобраз Бацькаўшчыны ў паэзіі Я. Купалы мэта iconБеларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта
Мэта: 1 Пазнаёміць вучняў з лексічнымі групамі нескланяльных назоўнікаў, асаблівасцямі ІХ ужывання ў маўленні

Тэма : Вобраз Бацькаўшчыны ў паэзіі Я. Купалы мэта iconТэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў" Мэта
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка