Конкурс кіна- І відэапрадуктаў




НазваКонкурс кіна- І відэапрадуктаў
Дата канвертавання28.10.2012
Памер28.61 Kb.
ТыпКонкурс


КОНКУРС кіна- і відэапрадуктаў

у рамках IV Фестывалю нефармальнай адукацыі

Мінск, 7-9 снежня 2012 г.

ПАЛАЖЭННЕ

Мэтай дадзенага Конкурсу з’яўляецца:

  • актывізацыя вытворчасці, выкарыстання і распаўсюджвання сучасных тэхналогій сферы кіна- і відэамастацтва ў мэтах адукацыі, асветы і выхавання;

  • стымуляванне творчасці кінематаграфістаў, журналістаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці на стварэнне фільмаў пра сацыяльна актыўную, канструктыўную, грамадзянскую жыццёвую пазіцыю сучасных беларусаў, пра грамадзянскую і нефармальную адукацыю.


Задачы Конкурсу:

  • прэзентацыя ўзораў кіна- і відэапрадукцыі грамадскіх арганізацый, нефармальных студый і творчых гурткоў, маючых адносіны да адукацыі, асветы і выхавання;

  • складанне ў рамках Фестывалю рэйтынгу відэапрадукцыі, вучэбных фільмаў і фільмаў-дапаможнікаў;

  • пошук новых ідэй, імёнаў, падыходаў, тэхналогій у сферы кіно і відэавытворчасці, якія звязаны з адукацыяй і асветай.

Арганізатарам Конкурсу з’яўляецца Арганізацыйны камітэт Фестывалю нефармальнай адукацыі.

Магчымая тэматыка фільмаў

  • Апісанне падзей ў рамках раёна, горада, краіны, звязаных з нефармальнай і грамадзянскай адукацыяй;

  • Дэманстрацыя канкрэтных практык адукацыйных праграм і іх эфектаў;

  • Актыўная грамадзянская пазіцыя;

  • Погляд на ўзаемаадносіны маладога і сталага пакаленняў у кантэксце нефармальнай адукацыі;

  • Мастацкія замалёўкі і дакументальныя фільмы пра жыццё незвычайных людзей у сучасным грамадстве (развагі пра час і пра сябе, творчы партрэт і г.д.), што тычацца тэмы Фестывалю.

Работы прымаюцца ў двух групах:

  1. Вучэбныя фільмы і фільмы-дапаможнікі для адукацыйнай, трэнерскай і выхаваўчай працы

  2. Фільмы, створаныя непрафесійнымі студыямі, грамадскімі аб’яднаннямі, прыватнымі асобамі, працуючымі ў сферы адукацыі і асветы

па наступных катэгорыях:

  1. Дакументальныя

  2. Ігравыя

  3. Анімацыя

  4. ТВ-праграмы.

Хранаметраж работ з улікам разгляду ў фарматах: да 10 хвілінаў, да 30 хвілінаў, больш за 30 хвілінаў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадскія і дзяржаўныя творчыя аб’яднанні, грамадскія арганізацыі, прыватныя асобы, тэлестудыі і майстэрні, якія ствараюць кіна- і відэапрадукцыю, што тычацца дзейнасці ў сферы адукацыі, выхавання і асветы.

Патрабаванні да конкурсных работ

  1. Работы павінны быць прадстаўлены да 14 лістапада 2012 года на DVD-дысках/flash-картах альбо праз файлаабменнік у фармаце AVI.

  2. Канкурсанты пры падачы заяўкі на ўдзел у Фестывалі пагаджаюцца на закрыты прагляд прадастаўленых матэрыялаў.

  3. Да фільма ў электронным выглядзе павінны быць даданыя:

  • Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара/калектыву, яго кароткая біяграфія (да 300 знакаў)

  • Фотаздымак аўтара/калектыву

  • Кароткі пераказ сцэнарыя (да 400 знакаў)

  • Стоп-кадр з фільма.



Конкурсны одбор будзе здзейснены на працягу лістапада 2012 г. У складзе журы будуць прадстаўнікі НКА, сацыяльнай сферы, кінамастацтва і бізнэсу.  Для ўдзельнікаў і наведвальнікаў Фестывалю будзе арганізавана серыя праглядаў непасрэдна ў час яго правядзення – 7-9 снежня 2012 года.

Падвядзенне вынікаў Конкурсу адбудзецца 9 снежня 2012 г. Работы, адзначаныя журы і гледачамі, будуць прадстаўлены на цырымоніі закрыцця Фестывалю НФА 9 снежня 2012 года.

Работы дасылаць па адрасу: nefarmalnae.kino.2012@gmail.com

Кіраўнік конкурсу: Леанід Каліценя

+ 375 29 776 3806, kalitenya@gmail.com 

Па ўзнікшых пытаннях просьба звяртацца да кіраўніка конкурсу.

Падрабязную інфармацыю пра IV Фестываль нефармальнай адукацыі гл. на сайце www.adukatar.net

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс кіна- І відэапрадуктаў iconУказанні
Мінкультуры «Справаздача аб рабоце арганiзацыi, якая займаецца дэманстрацыяй кіна-, відэафільмаў»

Конкурс кіна- І відэапрадуктаў iconГ. Минск
Мінкультуры «Справаздача аб рабоце арганiзацыi, якая займаецца дэманстрацыяй кіна-, відэафільмаў» І ўказанняў па яе запаўненні

Конкурс кіна- І відэапрадуктаў iconКонкурс праводзіцца ў 3 этапы са студзеня 2012 г па снежань 2012 г
Рэспубліканскі конкурс адукацыйных праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі...

Конкурс кіна- І відэапрадуктаў iconКонкурс літаратурнай творчасці студэнтаў Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: "Проза"
Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: “Проза”, “Паэзія”, “Драматургія”, “Крытыка”, “Сцэнар”, “Творы для дзяцей”. Падтрыманы грантам...

Конкурс кіна- І відэапрадуктаў iconКонкурс авторов и исполнителей "хит"
Конкурс “хит” оценивает авторcкие песни и инструментальную музыку. Конкурс без возрастных ограничений. Участники заявляют по две...

Конкурс кіна- І відэапрадуктаў iconКонкурс-форум проводится в рамках областного фестиваля «Юные интеллектуалы Среднего Урала»
Районный краеведческий конкурс-форум «Мы – уральцы» (далее – Конкурс-форум) – комплексное мероприятие регионального характера, включающее...

Конкурс кіна- І відэапрадуктаў iconКонкурс адукацыйных праектаў
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай І грамадскай дзейнасці педагогаў І адукатараў

Конкурс кіна- І відэапрадуктаў iconКонкурс-форум «Мы-уральцы!» Историко-краеведческий конкурс «Каменный пояс» Итоговый протокол (5 -6 апреля 2012г) «Юбилейное»

Конкурс кіна- І відэапрадуктаў iconКонкурс «егэ по информатике»
В рамках недели информатики конкурс уроков с использованием информационных технологий «Педагогический калейдоскоп»

Конкурс кіна- І відэапрадуктаў iconКонкурс видеороликов "Город улыбается "
Этот конкурс проводится городской администрацией и приурочен ко Дню поселения Камызяка

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка