Конкурс «Знаўцы роднай мовы»




НазваКонкурс «Знаўцы роднай мовы»
Дата канвертавання22.11.2012
Памер34.19 Kb.
ТыпКонкурс
Конкурс «Знаўцы роднай мовы»

Мэты: 1. Актывізацыя ведаў дзяце па беларускай мове.

2. Развіваць уменні працаваць у парах, развіваць мысленне.

3. Выхоўўваць акуратнасць, дысцыплінаванасць.

Дзеці працуюць у парах. За кожны правільны адказ выдаецца фішка.

  1. Закончыце прыказкi:

Чалавек без працы, як птушка без …

Новых сяброў набывай, але і старых не …

Як дбаеш, так i …

  1. У якiх сказах няправiльна ўжыты дзеяслоў?

Гусь шчыпаў траву.

Сабака моцна брахала.

Медаль ляжаў на стале.

  1. Перакладзiце на беларускую мову:

диван – красивый –

краски – ладонь –

кисточка – арбуз –

забор – бумага –

  1. У якiх словах на- з΄яўляецца прыстаўкай?

Навасёл, надзея, наркотыкi, наблытаў, навiна, назапасiць, надрукаваць, надзвычайны.

  1. Спалучы сiнонiмы:

магутны сiмпатычны

прыгожы раззлаваны

дбайны няўрымслiвы

раз΄юшаны моцны

непаседлiвы руплiвы

  1. Запiшы як мага больш сказаў, у якiх кожнае слова пачынаецца з лiтары К.




  1. Запiшы вядомыя табе назвы беларускiх гарадоў у алфавiтным парадку.




  1. Выкарыстоўваючы матэрыялы таблiцы, перакладзi сказы на беларускую мову.

В русском языке

У беларускай мове

видел своими глазами

слышал своими ушами

читать про себя

Андрей выше Никиты

знаешь больше, чем он

смеяться над

пойти за

пойти за грибами, ягодами

сквозь сон, слёзы, смех

похож на

благодарить (кого?)

простите меня

бачыў на свае вочы

чуў на свае вушы

чытаць сам(а) сабе

Андрэй вышэйшы за Мiкiту

ведаеш больш за яго

смяяцца з

пайсцi па

пайсцi ў грыбы, ягады

праз сон, слёзы, смех

падобны да

дзякаваць (каму?)

даруйце мне

Я поблагодарил друга за помощь. Ольга читала книгу про себя. Нельзя смеяться над ошибками друзей. Я пойду за братом. Бабушка ходила в лес за земляникой. Сквозь сон я слышал разговор родителей. Я похожа на старшую сестру. Банан вкусней морковки. Он старше меня. Он помнит эту историю лучше, чем я.

  1. Пастаўце ў словах націск.

Абапал, аер, выпадак, каменны, крапiва, маленькі, несцi, стары, фартух, чатырнаццаць, шэсцьдзесят, як-небудзь, ярына.

  1. Падкрэсліце словы, якія маюць прыстаўкі.

Ажыць, ажыны, акіян, акварыум, акенца, акула, азнаёмiцца, асушыць.

  1. «Словы-падманшчыкi». У рускай мове ёсць падобныя словы, але не заўсёды iх значэнне супадае. Паспрабуй перакласцi прапанаваныя словы на рускую мову.

Муляры, трус, плот, дыван, краскi, нагадаць, гарбуз, галiна, нядзеля, лiст.

  1. Знайдзiце «чужое» слова сярод «сваякоў» i падкрэслiце яго.

Рачулка, рачны, рак, рака.

Казка, расказваць, каза, казаць.

Весела, вяселле, вясёлы, вясло.

Вiтамiн, вiтанне, развiтаўся, прывiтанне.

Вада, вадаправод, водар, водны.

Шкло, шкельца, школьнiк, шкляны.

Лiс, лiсяня, лiст, лiсiны.

  1. Знайдзiце i падкрэслiце памылкi. Што трэба змянiць?

Я падзякаваў настаўнiцу за дапамогу. Мы з татай хадзiлi ў заапарк. У гэтай кнiге няма патрэбнага верша. Нельга смяяцца над памылкамi сяброў. Мой брат падобны на матулю. Я сустрэўся з Вовай i Вiцей. Вы ядзiце нездаровую ежу: чыпсы i слодычы. Спадабаўся вам канцэрт? А што вы мне дадзiце за гэта? Пачаму ты не прыйшоў на трэнiроўку?

  1. Дапiшы канчаткi прыметнiкаў.

Залат медаль, шэр гусь, зл сабака, моцн боль, чорн цень.

  1. Падкрэслi словы, у якiх не супадае колькасць лiтар i гукаў.

Яблык, белая, Iлья, булён, радыё, цецярук.

  1. Падлiчы колькасць мяккiх зычных у кожным слове.

Свiтанак ( ), песня ( ), схiлiў ( ), сiтуацыя ( ), радасць ( ), прозвiшча ( ).

  1. Спалучы фразеалагiзмы з тлумачэннем значэння.

  • Кармiць абяцанкамi

  • Бiцца як рыба аб лёд

  • Ваду ў ступе таўчы

  • Навастрыць вушы

  • Галопам па еўропах

  • Закручваць гайкi

  • З лёгкiм сэрцам

  • Без трывогi i апаскi, без роздуму

  • Напружана, уважлiва прыслухоўвацца, насцярожвацца

  • Абяцаць зрабiць што-небудзь у хуткiм часе i не выконваць абяцанага

  • Павышаць патрабаваннi, узмацняць строгасць

  • Марнаваць час, займацца бескарыснай справай (весцi пустыя размовы, пустасловiць)

  • Павярхоўна, не сур΄ёзна, не ўдаючыся ў дэталi

  • Без вынiку i плёну намагацца, старацца, дабiвацца чаго-небудзь



Падрыхтавала і правяла

Круглова А.Ст.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс «Знаўцы роднай мовы» iconТурн І р Знаўцы роднай мовы
...

Конкурс «Знаўцы роднай мовы» iconПраграма тыдня беларускай мовы І літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта
Мэта: павышаць матывацыю да вывучэння мовы, развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаць слоўнікавы запас, выхоўваць...

Конкурс «Знаўцы роднай мовы» icon21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны unesco 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага...

Конкурс «Знаўцы роднай мовы» iconКонкурс эрудытаў
Паважаныя знаўцы! Вам прапануецца адказаць на пытанні па 15 тэмах па розных аспектах гісторыі І сучаснасці роднай Беларусі. У выпадку,...

Конкурс «Знаўцы роднай мовы» iconКонкурс эрудытаў
Паважаныя знаўцы! Вам прапануецца адказаць на пытанні па 15 тэмах па розных аспектах гісторыі І сучаснасці роднай Беларусі. У выпадку,...

Конкурс «Знаўцы роднай мовы» iconСвята-турнір роднай мовы для трэціх класаў
Нягледзячы на добрую матэрыяльную базу школы І добры ўзровень выкладання ўсіх прадметаў, ва ўяўленні дзяцей беларуская мова заставалася...

Конкурс «Знаўцы роднай мовы» iconБеларуская мова 2 клас
Мэта: даць уяўленне пра слова як адзінку мовы; узбагачаць лексічны запас; развіваць уменне класіфікаваць І абагульняць; выхоўваць...

Конкурс «Знаўцы роднай мовы» iconПадрыхтавала І правяла настаўнік беларускай мовы І літаратуры Рагоўская Н. А
...

Конкурс «Знаўцы роднай мовы» iconГісторыя методыкі выкладання беларускай мовы. Аналіз школьных праграм па беларускай мове
Роля Б. Тарашкевіча, Б. Пачобкі, А. Смоліча, Я. Лёсіка ў развіцці методыкі роднай мовы

Конкурс «Знаўцы роднай мовы» iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка