Аддзел бібліятэчнага маркетынгу




НазваАддзел бібліятэчнага маркетынгу
Дата канвертавання28.10.2012
Памер72.78 Kb.
ТыпДокументы



Докшыцкая цэнтральная

раённая бібліятэка

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу





Бібліяграфічны спіс




2010 г.

Свірка Юрась. (Юрый Мікалаевіч, псеўданімы Банадысь Кастрыца, Гарчыца). Нарадзіўся 6.05.1938г. ў в. Маргавіца Бягомльскага пасялковага Савета. Беларускі паэт. У 1953г. скончыў Бягомльскую сярэднюю школу, у 1959 г. – аддзяленне журналістыкі БДУ. У 1959-61гг. – літсупрацоўнік рэдакцыі газеты “Чырвоная змена”, з 1961г. – старшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё. З 1975г. – загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты “Літаратура і мастацтва”, Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1961). Літаратуррная прэмія імя А.куляшова (1993, за зборнік паэзіі “Узаемнасць”).

Першы верш Ю.Свіркі “Новы крок” надрукаваны ў газеце “Піянер Беларусі” (1952). Першы зборнік вершаў “Шэпчуцца ліўні” (1959) шырока абмяркоўваўся ў крытыцы разам з першымі кнігамі маладых паэтаў. Аўтар паэтычных зборнікаў “Вечнасць” (1963), “Баравіна” (1967), “Крэўнасць” (1971), “Аўтограф” (1974), “Люблю і веру” (1975), “Памятная вярста” (1978), “Біяграфія памяці” (1981), “Ядранасць” (1983), “Паўшар’е блакіту” (1986), “Шлях да сябе” (1986, на рускай мове), “Кружка з пясчаным дном” (1990).


Ставер Алесь (Аляксандр Сяргеевіч, псеўданім Алесь Зарачанскі). нарадзіўся 10.08.1929г. ў в. Маргавіца Бягомльскага пасялковага Савета. Беларускі паэт, празаік, драматург. Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў 5 класаў Бягомльскай сярэдняй школы. У час вайны разам з бацькамі жыў ў партызанскай зоне. Вясной 1944г. ў час блакады згубіў бацьку і братоў. Калі трапіў да немцаў, быў вывезены ў канцлагер у Германію. У верасні 1945г. вярнуўся да дому і працягваў вучыцца ў школе. Пасля заканчэння Бягомльскай сямігодкі А.Ставер паступіў у педвучылішча. Пасля заканчэння Барысаўскага педвучылішча ў 1949-50г.г. быў старшым піянерважатым і адначасова выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Бягомльскай сярэдняй школе. У 1950г. паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педінстытута. Да гэтага часу ён ужо пісаў вершы, таму быў перакананы ў неабходнасці далейшай вучобы. Пасля заканчэння інстытута працаваў інспектарам школ Лагойскага раёна (1954-55), быў літсупрацоўнікам газеты “Калгасная праўда, літаратурным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1955-56), загадваў літаратурнай часткай Белдзяржфілармоніі (1956-61). З 1961г. малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1975-84гг. А.Ставер – карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 1984г. знаходзіўся на творчай рабоце. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1962). Загінуў у аўтакатастрофе 23.7.1995г. пахаваны ў Мінску.

Пачаў пісаць вершы, калі быў студэнтам Мінскага педвучылішча. Першы яго зборнік вершаў “Золак над Бярозай” выйшаў з друку ў 1959г. А.Ставер – аўтар паэтычных зборнікаў “Ластаўкі перад дажджом” (1967), “Жураўлі ляцяць…” (1972), “Лірнік” (1975), “Жнівеньскі вырай” (1979), “Зоры зямныя” (1989). Пісаў таксама для дзяцей (зборнікі “Касцёр не гасне”, 1961); “Пад вясёлкавай дугой”, 1984).

Многія вершы паэта пакладзены на музыку і сталі вядомымі, папулярнымі песнямі: “Колас, ты мой колас” (музыка М.Чуркіна), “Вячэрні вальс” (музыка Г. Вагнера), “Дзе ты, маё шчасце?” (музыка Р.Бутвілоўскага), “Канікулы”, “Яркі месяц”, “Песня пра Якуба Коласа” (музыка І.Кузняцова), “Жураўлі на Палессе ляцяць”, “Песня пра раку Бярозу”, “Дзіянка” (музыка І. Лучанка), “Нікагусенькі няма”, “Косіць хлопец канюшыну” (музыка М.Пятрэнкі), “А мне ў шчасце верыцца”, “Юная бярозка” (музыка Ю.Семянякі), “Беларусачка” (музыка Ю.Семянякі і А.Хлімановіча) і шмат іншых. У 1983г. выдадзены зборнік песень “Мой край беларускі”.

Аб перажытым у гады вайны А.Ставер расказаў у рамане “Пад канвоем” (1969). Ён выдаў дзве кнігі аб партызанскай барацьбе – “Да сваіх” (1974) і “Лясныя аповесці” (1986). Напісаў лірычную камедыю “Алімпіяда Салодкая” і п’есу “Слова – не верабей” (абедзве пастаўлены ў 1977). Вершы А.Ставера перакладзены на многія мовы народаў былога СССР, а таксама на балгарскую і польскую.


Панчанка Пімен Емяльянавіч [псеўд. П. Амельчык, П. Емельянов, Алесь Загорны, Якуб Конаўка, Якуб Конаўказ Ганцавіч, Я. Лупаты (з Я. Брылём, М. Лужаніным, М. Танкам), Тарас Палясоўшчык; Т. Паляшук, Тарас, Паляшук, Якуб Паляшук; н. 23.8.1917, г. Талін, Эстонія], паэт. Член СП Беларусі з 1938. Народны паэт Беларусі (1973). Ганаровы акадэмік АН Беларусі (1994). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981, за кнігу вершаў «Где ночует жаворонок?»), Дзяржаўнай прэміі Белерусі імя Я. Купельі (1968, за зборнік вершаў «Пры святле маланак»), Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1959, за паэму «Патрыятычная песня»).

3 сям'і рабочага. Бацька, Емяльян Арцёмавіч, і маці, Дар'я Факееўна, — бедныя сяляне, якія ў пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку з роднай вёскі Гедэйкі Ашмянскага пав. Віленскай губ. Пасля рэвалюцыі вярнуліся на Беларусь. Бацька працаваў у Бягомлі, Кіраўску, Талачыне аб'ездчыкам, прарабам, лесаводам. У 1932 П. Панчанка скончыў Бягомльскую сямігодку, падрыхтоўчыя курсы для паступлення ў ВНУ (г. Горкі Магілёўскай вобл.). Са студзеня па жнівень 1933 быў рабо-чым дрэваапрацоўчага камбіната ў Бабруйску. Пасля сканчэння гадавых педагагічных курсаў (1933— 34) працаваў загадчыкам Алянскай пачатковай школы Бабруйскага р-на (1934—35). У 1935—38 настаўнік Казуліцкай НСШ Кіраўскага р-на, у 1938—39 выкладчык мовы і літаратуры Кіраўскай СШ. Адначасова завочна вучыўся на філалагічным факультэце Мінскага настаўніцкага інстытута. 3 верасня 1939 да 1946 знаходзіўся ў Чырвонай Арміі. Прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі (1939). У гады Вялікай Айчыннай вайны спецыяльны карэспандэнт у армейскіх і франтавых газетах. Вершы, фельетоны, прыпеўкі П. Панчанкі змяшчаліся ў раздзеле «Па карку недавярку» (газета «За свабодную Беларусь», Калінінскі фронт), у сатырычных выданнях «Партызанская дубінка», «Раздавім фашысцкую гадзіну» і інш. Быў на Бранскім, Заходнім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім франтах. У 1944—45 з часцямі Чырвонай Арміі знаходзіўся ў Іране. 3 1946— загадчык аддзела рэдакцыі часопіса «Вожык», з 1948 — загадчык аддзела, потым намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1953—58 галоўны рэдактар альманаха «Советская Отчизна», у 1958—66 — часопіса «Маладосць». 3 1966 — сакратар праўлення СП Беларусь 3 1972 на творчай рабоце. У 1958 як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959—67, 1971—90. Быў старшынёй Рэспубліканскага камітэта абароны міру. Член Рады СП Беларусі (з 1990). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 2-й ступені, Кастрычніцкай рэвалюцыі, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума — «Знак Пашаны», медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Першыя вершы П. Панчанкі «Ураджайнае» і «Моладзі» надрукаваны ў альманаху «Ударнікі» (1934. № 3). Асноўныя матывы яго даваеннай творчасці — услаўленне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці, працоўных будняў краіны, выяўленне патрыятычных пачуццяў (зборнікі вершаў «Упэўненасць», «Вераснёвыя сцягі»). У гады Вялікай Айчыннай вайны яго патрыятычная, часам трагічная або сатырычная паэзія падтрымлівала веру людзей у перамогу над ворагам. Падрыхтаваны да друку трэці зборнік вершаў П. Панчанкі «Трывожныя зарніцы» ў час вайны згарэў. Аўтар паэтычных зборнікаў «Табе, Беларусь», «Дарога вайны», «Далёкія станцыі». Свае ўражанні аб знаходжанні ў Іране (1944—45) П. Панчанка адлюстраваў у цыкле «Іранскі дзённік» (1944—47). Суровай памяццю аб вайне, імкненнем да сацыяльнай дзейнасці паэзіі, тэмай мірнай працы прасякнуты зборнікі «Гарачыя вятры», «Прысяга», «За шчасце, за мір!», «Шырокі свет». Вынікам паездак за мяжу з'явіліся «Кніга вандраванняў і любові», «Нью-Йоркскія малюнкі», «Тысяча небасхілаў», «Чатыры кантыненты». У зборніках «Снежань», «Крык сойкі», «Вячэрні цягнік», «Маўклівая малітва», «Лясныя воблакі», «I вера, і вернасць, і вечнасць» у поўную меру выявіліся лепшыя рысы таленту паэта, прыйшла сапраўдная пара творчай сталасці. Паэт яскрава выражанага грама-дзянска-публіцыстычнага тэмпераменту, глыбока ўражлівы, заўсёды памаладому няўрымслівы, ён вядзе непрымірымы бой за маральна-этычную вартасць чалавечай асобы, за яе грамадзянскую існасць, за нацыянальную свядомасць і культуру беларускага народа. Глыбокі лірызм, роздум спалучаюцца ў паэта з публіцыхтычнай адкрытасцю, трыбуннасцю і сатырычным пафасам. Вядомы П. Панчанка і як крытык. Ён пераклаў на бе ларускую мову асобныя творы Т. Масэнкі, А. Міцкевіча, М. Нагнібеды, Я. Райніса, А. Суркова, Б. Чалага, Ф. Шылера і інш. Песні на вершы П. Панчанкі напісалі У. Алоўнікаў, А. Багатыроў, I. Лучанок, Дз. Смольскі і інш. ?

Памёр у 1995 годдзе..


Літаратура


Панчанка, П.Е. Збор твораў у 3 т. Т.1. Дарогі вайны. Сонца на руінах. З першых кніг /П.Е. Панчанка. – Мн.: Беларусь, 1967. – 504с.

Панчанка, П.Е. Збор твораў у 3 т. Т.2 /П.Е. Панчанка. – Мн.: Беларусь, 1967. – 448с.

Панчанка, П.Е. Збор твораў у 3 т. Т.3 Вершы. /П.Е. Панчанка. – Мн.: Беларусь, 1982. – 351с.

Панчанка, П.Е. Выбраныя творы /П.Е. Панчанка. – Мн.: Маст. літ, 1988. – 238с.

Панчанка, П.Е. Выбранае /П.Е. Панчанка . – Мн.: Маст. літ, 1975. – 494с.

Панчанка, П.Е. Дзе начуе жаўранак: вершы /П.Е. Панчанка. – Мн.: Маст літ, 1983. – 224с.

Панчанка, П.Е. Жывы звон: выбранае /П.Е. Панчанка. – Мн.: Маст літ, 2002. – 335с.

Панчанка, П.Е. Зямля ў мяне адна /П.Е. Панчанка . – Мн.: Маст літ, 1996. – 160с.

Панчанка, П.Е. І вера, і вернасць, і вечнасць /П.Е. Панчанка. – Мн.: Маст літ, 1986. – 112с.

Панчанка, П.Е. Лясныя воблакі /П.Е. Панчанка. – Мн.: Маст літ, 1985. – 78с.

Панчанка, П.Е. Маўклівая малітва /П.Е. Панчанка. – Мн.: Маст літ, 1981. – 93с.

Панчанка, П.Е. Млечны шлях : вершы апошніх гадоў /П.Е. Панчанка. – Мн.: Маст літ, 1980. 368с.

Панчанка, П.Е. Мы з тых беларусаў /П.Е. Панчанка. – Мн.: Юнацтва, 1990. – 260с.

Панчанка, П.Е. На паэтычным небасхіле /П.Е. Панчанка. – Мн.: Маст літ, 1977. – 208с.

Панчанка, П.Е. Патрыятычная песня /П.Е. Панчанка. – Мн.: Беларусь, 1970. – 72с.

Панчанка, П.Е. Прылучэнне: вершы, паэмы, песні /П.Е. Панчанка. – Мн.: Маст літ, 1989. – 271с.


Панчанка, П.Е. Размова з наследнікамі /П.Е. Панчанка. – Мн.: Нар. асвета, 1967. – 47с.

Свірка, Ю. Бібліяграфія памяці: кніга паэзіі /Ю Свірка. – Мн.: Маст. літ, 1981. – 159с.

Свірка, Ю. Выбранае: лірыка (1951990) /Ю Свірка. – Мн.: Маст. літ,1993. – 336с.

Свірка, Ю. Кружка з пясчаным дном /Ю Свірка. – Мн.: Маст. літ, 1990. – 157с.

Свірка, Ю. Люблю і веру / Ю Свірка. – Мн.: Маст. літ, 1975. – 112с.

Свірка, Ю. Мурашыны стажок / Ю Свірка. – Мн.: Маст. літ, 2004. – 63с.

Свірка, Ю. Памятная вярста / Ю Свірка. – Мн.: Маст. літ, 1978.

Свірка, Ю. Паўшары блакіту: кніга лірыкі /Ю Свірка. – Мн.: Маст. літ, 1986. – 126с.

Свирка, Ю. Путь к себе /Ю, Свирка. – М.: Сов. писатель, 1986. – 120с.

Свірка, Ю. Ядранасць6 вершы /Ю Свірка. – Мн.: Маст. літ, 1983. – 304с.

Ставер, А. Зоры зямныя: паэма, вершы, песні / А. Ставер. – Мн.: Маст. літ, 1989. – 271с.

Ставер, А.Да сваіх / А. Ставер. – Мн.: Маст. літ,1974. – 88с.

Ставер, А. Жнівеньскі вырай / А. Ставер. – Мн.: Маст. літ, 1979. – 174с.

Ставер, А. Лясныя аповесці / А. Ставер. – Мн.: Маст. літ,1986. – 157с.

Ставер, А. Пад вясёлкавай дугой / А. Ставер. – Мн.: Юнацтва, 1984. – 24с.

Ставер, А. Пад канвоем / А. Ставер. – Мн.: Юнацтва, 1990. – 252с.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу iconДокшыцкая цбс аддзел бібліятэчнага маркетынгу
Янка Купа́ла – беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай...

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу iconАддзел бібліятэчнага маркетынгу
Брытанскай 8-й арміі ў Італіі (2-і польскі корпус). За ўдзел у баях супраць немцаў узнагароджаны залатой “Зоркай Італіі”. З 1947...

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу iconАддзел бібліятэчнага маркетынгу сцэнарый свята кнігі да 65-годдзя Вялікай Перамогі
Вядучы 1: Назаўсёды ўвайшла ў гісторыю нашай Радзімы Вялікая Айчынная вайна. Ваеннае ліхалецце 1941-45-х гадоў застанецца навечна...

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу iconАддзел маркетынгу пра
Березино // Минская область: Энциклопедия. В 2 т. Т – Мн., 2007. – С. 260, 261 263, 265, фото

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу icon380 год з дня атрымання Магдэбурскага права І герба
Каляндар знамянальных І памятных дат [Тэкст] / Крычаўская цэнтральная бібліятэка, аддзел бібліятэчнага маркетынга, [складальнік А....

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу iconЧэ Гевары. Ці карыстаецца прадукцыя попытам, ці плянуюць на прадпрыемстве выкарыстоўваць партрэты іншых вядомых людзей?
Зручная прадукцыя, добрыя суадносіны якасьці І кошту – пяць з паловай тысяч рублёў. Майткі пакрытыя дробнымі партрэтамі, І надпісамі...

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу iconПалажэнне
Агульнае кіраўніцтва конкурсам ажыццяўляюць аддзел адукацыі І раенная база юных турыстаў, аддзел па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама,...

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу iconІнфармацыйна-бібліяграфічны аддзел
Гомель: гісторыка – краязнаўчы каляндар на 2012 год / ггцбс імя А.І. Герцэна, інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел; склад. Л. Шылава,...

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу iconІнфармацыйна-бібліяграфічны аддзел
Гомель: гісторыка – краязнаўчы каляндар на 2013 год / ггцбс імя А.І. Герцэна, інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел; склад. Л. Шылава,...

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу iconІнфармацыйна- бібліяграфічны аддзел
Гомель: гісторыка – краязнаўчы каляндар на 2011 год / ггцбс, цгб імя А.І. Герцэна, інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел; склад. Л....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка