Сяргей Дубавец беларускі журналіст, літаратурны крытык, літаратар




НазваСяргей Дубавец беларускі журналіст, літаратурны крытык, літаратар
Дата канвертавання22.11.2012
Памер20.55 Kb.
ТыпДокументы
Stud1123bg


Сяргей Дубавец - беларускі журналіст, літаратурны крытык, літаратар.


Нарадзіўся 17 верасьня 1959 года ў Мазыры. Да 30 гадоў жыў пераважна ў Менску. З 1991 года жыве ў Вільні, але зьяўляецца грамадзянінам Беларусі.


Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Тэма дыплёму – “Наша Ніва”, над якой працаваў цалкам самастойна. Тагачасны дэкан журфаку прафэсар Рыгор Булацкі адмовіўся зацьвярджаць у 1981-м годзе такую тэму, не прымаў дыплём да абароны… Але калі прачытаў, прызнаўся, што праца настолькі грунтоўная і цікавая, што цягне як мінімум на кандыдацкую, а то і на доктарскую дысэртацыю.


Яшчэ ва ўнівэрсытэце атрымаў рэпутацыю нацыяналіста, па разьмеркаваньні, нягледзячы на пэрсанальныя заяўкі з “ЛіМу”, “Беларускай Энцыкляпэдыі”, паехаў у Гомельскую вобласьць. Дубаўца хацелі саслаць у глухую “раёнку”, але за таленавітага журналіста заступіўся Іван Шамякін. Некалькі гадоў Сяргей працаваў у “Гомельскай праўдзе”.


Потым вярнуўся ў Менск, быў актывістам “Майстроўні”. У 1987-90 гг. – рэдактар аддзелу крытыкі часопіса "Нёман". За вострыя і бліскучыя крытычныя артыкулы яго называлі “беларускім Дабралюбавым”.


Галоўны рэдактар газэты "Свабода" (1990-1991).


У 1991-м годзе сям’я Дубаўцоў пераехала ў Вільню. Пераяжджалі ў той дзень, калі савецкія танкі былі пад парлямэнтам. Пакінуўшы рэчы і жонку зь дзіцем, пайшоў у “гарачую кропку”. Узнагароджаны летувіскім мэдалём "За адвагу" і прэміяй Беларускага ПЭН-Цэнтру.


З 1991 па 2000 год быў рэдактарам “Нашай Нівы”, якая выходзіла тады ў Вільні. Працаваў на радыё “Балтыйскія хвалі”. Аўтар штотыднёвай праграмы “Вострая Брама”, што выходзіць на Радыё Свабода з 1997 году.


Уганараваны прэміяй Беларускага ПЭН-Цэнтру.


Аўтар кніг "Практыкаваньні" (1991), "Русская книга" (1997), "Дзёньнік прыватнага чалавека" (1998), "Вострая Брама: беларускі культурны кантэкст на мяжы стагодзьдзяў (Выбраныя перадачы Радыё Свабода (1997-2004)" (2005).


Мала хто ведае, што ў маладосьці Сяргей Дубавец пісаў рамантычныя вершы (адна зь першых песень Алеся Камоцкага напісана на верш Дубаўца).


Ня любіць сьвятаў. Чалавек вельмі непублічны. Калі быў галоўным рэдактарам “Нашаё Нівы”, у газэце быў прызначаны “начальнік аддзелу прэзэнтацыяў”, бо Дубавец цярпець ня можа выступаць публічна.


Мае адзін вельмі істотны недахоп: зусім ня ўмее адпачываць. Сям’я скардзіцца на “працагалізм”.


Але кожны год абавязкова ходзіць у водныя вандроўкі на байдарках па рэках Беларусі ў выключна мужчынскай кампаніі.


Зараз складае Анталёгію беларускай паэзіі для перакладу на літоўскую мову.


Жонка – паэтэса і тэлежурналістка Тацяна Сапач. Дачка Адэля пайшла па стапах бацькоў – вучыцца на журфаку БДУ.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сяргей Дубавец беларускі журналіст, літаратурны крытык, літаратар icon1809 1849 амерыканскі паэт, навэліст, журналіст, філосаф, літаратурны крытык, адзін з самых значных прадстаўнікоў амерыканскага рамантызму І амерыканскай
Эдгар Алан По/ Edgar Allan Poe (1809 – 1849) – амерыканскі паэт, навэліст, журналіст, філосаф, літаратурны крытык, адзін з самых...

Сяргей Дубавец беларускі журналіст, літаратурны крытык, літаратар iconЭдгар Алан По / Edgar Allan Poe
Эдгар Алан По/ Edgar Allan Poe (1809 – 1849) – амерыканскі паэт, навэліст, журналіст, філосаф, літаратурны крытык, адзін з самых...

Сяргей Дубавец беларускі журналіст, літаратурны крытык, літаратар iconЭдгар Алан По / Edgar Allan Poe
Эдгар Алан По/ Edgar Allan Poe (1809 – 1849) – амерыканскі паэт, навэліст, журналіст, філосаф, літаратурны крытык, адзін з самых...

Сяргей Дубавец беларускі журналіст, літаратурны крытык, літаратар iconЗьміцер Вішнёў, літаратар, крытык, мастак
У 2001-2002гг вучыўся ў Маскве на Вышэйшых літаратурных курсах (сэмінар крытыкі)

Сяргей Дубавец беларускі журналіст, літаратурны крытык, літаратар icon1885 1930 ангельскі празаік, паэт, драматург, эсэіст І літаратурны крытык. Аўтар раманаў "Каханак лэдзі Чатэрлі", "Сыны І каханкі", "Закаханыя жанчыны"
Дэвід Герберт Лоўрэнс/ David Herbert Lawrence (1885 – 1930) – ангельскі празаік, паэт, драматург, эсэіст І літаратурны крытык. Аўтар...

Сяргей Дубавец беларускі журналіст, літаратурны крытык, літаратар iconІван Антонавіч ласкоў (19 чэрвеня 1941, Гомель 29 ліпеня 1994) беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык. Аўтар «фінскай» канцэпцыі паходжання
Антонавіч ласкоў (19 чэрвеня 1941, Гомель — 29 ліпеня 1994) — беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык. Аўтар «фінскай»...

Сяргей Дубавец беларускі журналіст, літаратурны крытык, літаратар iconЗьявіўся дакумэнтальны фільм "У сьнягах драмае вясна"
Каліноўскага. Фільм выйшаў у межах творчага праекту “Беларускі гальфстрым”. Аўтары стужкі Сяргей Патаранскі І сяргей Чырык на пачатку...

Сяргей Дубавец беларускі журналіст, літаратурны крытык, літаратар iconВіслава Шымборска
Віслава Шымборска (Wisława Szymborska) (нар. 1923) Польская паэтка, эсэістка, літаратурны крытык, перакладчыца. Лаўрэат Нобелеўскай...

Сяргей Дубавец беларускі журналіст, літаратурны крытык, літаратар iconСяргей Балахонаў, літаратар, настаўнік гісторыі
Нарадзіўся 24 красавіка 1977 года ў вёсцы Сьвяцілавічы Веткаўскага раёну. Скончыў гомельскую сярэднюю школу №49 з паглыбленым вывучэньнем...

Сяргей Дубавец беларускі журналіст, літаратурны крытык, літаратар iconСяргей Балахонаў, літаратар, настаўнік гісторыі
Нарадзіўся 24 красавіка 1977 года ў вёсцы Сьвяцілавічы Веткаўскага раёну. Скончыў гомельскую сярэднюю школу №49 з паглыбленым вывучэньнем...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка