Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава




НазваКрычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава
старонка1/3
Дата канвертавання28.10.2012
Памер355.79 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі


Янка Купала і Якуб Колас наш гонар і слава

Бібліяграфічны спіс літаратуры


Крычаў, 2012

Янка Купала і Якуб Колас наш гонар і слава: бібліяграфічны спіс

літаратуры / Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; [складальнік В.В. Маскалева ; рэдактар Г.В. Чыстапьян; адказны за выпуск Т.Л. Анікеева ]. — Крычаў : Крычаўская раённая цэнтральная бібліятэка, 2012. — 28 с. — Бясплатна. — 5 экз.


Прапанаваны спіс літаратуры змяшчае кнігі, перыядычныя выданні, з

творчай спадчыны Янкі Купалы і Якуба Коласа, пра жыццёвы і творчы шлях песняроў.

Унутры раздзелаў матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку.

Кнігі і перыядычныя выданні прадстаўленыя ў спісе знаходзяцца ў

аддзеле абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі.


Крычаўская раённая цэнтральная бібліятэка, 2012

ЗМЕСТ


Уступ………………………………………………………………………………4


Янка Купала (1882-1942)…………………………………………………………...5


3 творчай спадчыны Янкі Купалы……………………………………………9


Жыццёвы і творчы шлях песняра………………………………………….....9


Кнігі…………………………………………………………………………9

Перыядычныя выданні…………………………………………………..10


Аб асобных творах……………………………………………………………..11


Літаратурныя сувязі і творчыя стасункі……………………………………11


Па Купалаўскіх мясцінах……………………………………………………...12


Янка Купала і Якуб Колас…………………………………………………….12


Якуб Колас (1882-1956)………………………………………………………...13


3 творчай спадчыны Якуба Коласа………………………………………….17


Жыццёвы і творчы шлях песняра…………………………………………...18


Кнігі………………………………………………………………………..18

Перыядычныя выданні…………………………………………………..18


Аб асобных творах і напрамках творчасці…………………………………19


"Новая зямля"……………………………………………………………20

"На ростанях"…………………………………………………………...20


Літаратурныя сувязі і творчыя стасункі……………………………………20


Па Коласаўскіх мясцінах………………………………………………………21


Уступ


Гонарам нацыі з'яўляюцца класікі беларускай літаратуры, народныя

паэты Беларусі Янка Купала і Якуб Колас. Напісаныя імі творы ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры і вядомы сёння далёка за межамі нашай краіны. 130-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка падпісаў указ "Аб мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 130-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа". У падрыхтоўцы святкаванняў. якія будуць праходзіць на працягу 2012 г. прымуць удзел і працаўнікі культурна-масавых устаноў, бібліятэкары і настаўнікі. На іх, у першую чаргу, а таксама на ўсіх аматараў творчасці вялікіх песняроў і разлічаны прапанаваны ніжэй бібліяграфічны спіс, у які ўключаны звесткі пра літаратуразнаўчыя працы і навуковыя даследаванні з айчыннага купалазнаўства і коласазнаўства, што пабачылі свет у сваёй большасці ў пачатку гэтага стагоддзя, а таксама пра перавыданні твораў песняроў за азначаны перыяд.


Янка Купала (1882-1942)


Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) узняў мастацкае слова

на вышыню, якой да яго не ведала беларуская літаратура. Творчасць паэта - сапраўдная энцыклапедыя жыцця беларусаў канца XIX - пачатку XX ст. У ёй знаходзяць адбітак перыяд імперыялістычнай вайны, трох рэвалюцый, Грамадзянскай вайны, савецкай эпохі, першыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Талент Я. Купалы праявіўся надзвычай шматгранна - у лірычных вершах, паэмах, драматычных творах, публіцыстыцы, перакладах. Глыбока народная, арыгінальная спадчына Я. Купаіы аказала значны ўплыў на развіццё нацыянальнай літаратуры і мастацтва і заняла пачэснае месца сярод лепшых узораў сусветнай літаратуры.

Нарадзіўся паэт 7 ліпеня 1882 г. у фальварку Вязынка Маладзечанскага

раёна Мінскай вобласці ў сям'і арандатара. Дзяцінства прайшло ў вандраваннях па Міншчыне. Для кожнай новай мясціны свайго краю ён станавіўся родным сынам, заўсёды заўважаў непаўторнасць і хараство наваколля, уражліва ўспрымаў народныя песні, легенды, казкі і паданні, якія потым складалі сюжэты яго ранніх твораў. Вязынка, Яхімоўшчына, Акопы, Ляўкі сталі для Купалы невычэрпнымі крыніцамі натхнення, вытокамі тэм і настрояў, творчага ўздыму і апантанасці. Годам вялікай трагедыі быў для Я. Купалы 1902 г.: ён страціў бацьку, брата і дзвюх сясцёр. 3 гэтага часу яму давялося шмат працаваць: быў хатнім настаўнікам, пісарам у судовага следчага ў Радашковічах, малодшым прыказчыкам у памешчыка на Сенненшчыне, рабочым на вінакурнях. У 1908 г. паэт накіраваўся ў Вільню, дзе стаў супрацоўнікам газеты "Наша ніва" і адначасова працаваў бібліятэкарам у прыватнай бібліятэцы "Веды" Б.Л. Даніловіча. Яшчэ ў 1898 г. Я. Купала скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча, затым вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А.С. Чарняева ў Пецярбургу (1909-1913). Там ён прымаў актыўны ўдзел у рабоце навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага універсітэта, працаваў у выдавецкай суполцы "Загляне сонца і ў наша аконца". Пасля заканчэння вучобы ў Пецярбургу ён зноў вярнуўся ў Вільню. Працаваў спачатку сакратаром "Беларускага выдавецкага таварыства", крыху пазней перайшоў у рэдакцыю газеты "Наша ніва" (1914-1915). У 1915 г. выехаў у Арол, а потым у Маскву, дзе паступіў у народны універсітэт імя А.Л. Шаняўскага на гісторыка-філасофскі факультэт. У студзені 1916 г. у Маскве ажаніўся з Уладзіславай Францаўнай Станкевіч. Ёй прысвечаны вершы Я. Купалы "Ўспомні!", 'Тэй ты, дзяўчына, кветка-лілея", "Мусіць трэба было"... У 1916 г. Я. Купала быў прызваны ў царскую армію, там ён трапіў у дарожна-сапёрны атрад Варшаўскай акругі шляхоў зносін у Мінску, Полацку, Смаленску. У 1919 г. Я. Купала апынуўся ў Мінску. У гэты час ён шмат друкаваўся як паэт і публіцыст. Я. Куцала быў сярод ініцыятараў стварэння Беларускага драматычнага тэатра (1920), Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1921), Інстытута беларускай культуры (1922, абраны яго правадзейным членам). У 1925 г. яму было нададзена ганаровае званне народнага паэта. У 1926 г. Я. Купала прымаў удзел у Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Разам з Я. Коласам, Ц. Гартным, А. Гурло, М. Чаротам і іншымі пісьменнікамі быў адным з ініцыятараў стварэння літаратурнага аб'яднання "Полымя". актыўна ўдзельнічаў у яго рабоце (1927-1932).

Першы надрукаваны верш паэта ("Modlitwa") быў напісаны на

польскай мове і апублікаваны ў часопісе "Ziarno" ў 1903 г. Адзін з першых вершаў, напісаных на роднай мове, называўся "Мая доля" (1904). 15 мая 1905 г. у мінскай газеце "Северо-Западный край" быў надрукаваны беларускі верш Я. Купалы "Мужык". У гэты час (1905-1907) у яго нараджаліся вельмі рознахарактарныя творы - ад вершаў-заклікаў, патрабаванняў да філасофскіх вершаў, у якіх рабіліся нейкія абсалютныя высновы, як. напрыклад, у вершы "Песня вольнага чалавека". Матывы трывогі, тугі, бездарожжа, вельмі часта схаваныя за алегорыяй, вандравалі з верша ў верш, складаючы песімістычныя карціны ("У дарозе", "Сон", "Званы". "Буралом" і інш.). У час знаходжання Я. Купаты ў Вільні адбылося яго глыбокае і шчырае захапленне тэатральным мастацтвам, аб чым яскрава сведчыць верш "Снег". Узрасла цікавасць паэта да тэорыі і практыкі сімвалізму, што знайшло сваё адлюстраванне ў творах Я. Купалы ("Адвечная песня", 1908; "Сон на кургане", 1910 і інш.). У віленскі перыяд узніклі шырокавядомыя вершы паэта "Маладая Беларусь", "Зваяваным", "Песняру-беларусу", "Песня жнеяў", "Паліліся мае слёзы" і інш. Паэзія Я. Купалы адкрыла беларусу яго прыроднае асяроддзе. лёс і гісторыю. Першы паэтычны зборнік "Жатейка" (1908) прасякнуты рамантычным пафасам, скіраваны ў шырокі свет чалавечых эмоцый і перажыванняў. У большасці сваёй яго вершы нагадваюць разгорнутыя манатогі селяніна, які гаворыць пра сваю нядолю, бясконцыя цяжкасці і выпрабаванні, а таксама пра спрадвечную веру ў будучыню. Раннія паэмы Я. Купалы "Зімою", "Нікому" (1906). "Калека", "Адплата кахання" (1907), напісаныя па матывах народных паданняў і балад, характарызуюцца драматызмам, вострым разладам з рэчаіснасцю. У іх адчуваецца прысутнасць апавядальніка, які цесна паяднаны са сваімі слухачамі агульным лёсам і светапоглядам.

Пецярбургскі перыяд жыцця быў для Я. Купалы часам сапраўднага

творчага ўздыму. Менавіта ў Пецярбургу былі напісаны многія выдатныя творы Я. Купалы, якія стапі вехамі ў развіцці беларускай літаратуры. Выйшлі зборнікі вершаў "Гусляр" (1910) і "ІІІляхам жыцця" (1913) - вяршыні лірыкі паэта. Яны перадаюць глабальнае адчуванне эпохі, глыбіні і маштабу яе канфліктаў і катаклізмаў. Пераважаюць вершы публіцыстычна-філасофскага зместу, але сустракаюцца і вершы інтымнага плана. у якіх каханне выступае як чалавечы знак, крытэрый дабрачыннасці. За лета, якое Я. Купала правёў у Акопах (1913 г.), ім былі напісаны рамантычныя паэмы "Бандароўна", "Магіла льва", "Яна і я". Апошняя раскрывае маральна-этычны свет зямнога існавання чалавека радасць гаспадара і працаўніка. Паэма "Яна і я" - светлы гімн працы, каханню, навакольнаму свету. Тэмы і ідэі баек Я. Купаты таксама цесна звязаны з жыццём працоўных мас. іх марамі і імкненнямі. Яны напісаны з трапным народным гумарам, едкай сатырай, з верай у лепшае: "Мікіта і валы", "Ігнат і піяўкі", "Пчолы і трутні", "Бот і лапаць", "Ястраб, лісіца і певень" і інш.

Будучы глыбока народным пісьменнікам, Я. Купала ясна ўсведамляў

неабходнасць вяртання народу яго гістарычнага мінулага I ў вершах, і ў паэмах ён паэтызаваў мінуўшчыну: "Над сваёй Айчызнай" (1906), "3 мінуўшых дзён" (1909), "Над Нёманам" (1912)... Праблема гістарычнай памяці, яе абуджэнне - адна з асноў-ных у купатаўскай паэзіі. У сваіх творах Я. Купаіа неаднаразова проціпастаўляе міну-лае і сучаснае ў імя светлага будучага: "Уступ да паэмы" (1909), "На Куццю" (1911), 'Тарыслава" (1912). Паэт заставаўся верны біблейскай ісціне, якая не прыніжае свабоду і годнасць чалавека, а наадварот, вызваляе з путаў і рабства. У такіх вершах, як "Казка аб песні". "Вячэрняя малітва", "Брату-беларусу", "Мая малітва", "Мая вера" лірычны герой усведамляе сваё высокае прызванне. У вершы "Мая навука" Я. Купала гаворыць пра знойдзены ім у пацёмках Божы дар, называе сябе ўладаром беларускай песні, які заўсёды знаходзіцца на баку светлых сіл, дабра і праўды. Малітоўным пачуццём пранікнуты таксама вершы “Тканне намёткі", "Вялікдзень", "Хрыстос васкрос".

Значнае месца ў творчасці паэта займаў пейзаж. Купалаўскі герой

адлюстроўваў у сабе шматаблічны і шматгалосны свет беларускай прыроды, яе непарыўную сувязь з чалавекам: "Як я полем іду...", "Дзве таполі". "Заклятая кветка", "На Купалле", "Жніво". Не раз у вершах паэта гучаць таямнічыя прыродныя гукі - ветру, Нёмана, поля, пушчы ці загадкава-міфалагічных істот. Праз многія творы Я. Купалы праходзяць вобразы Беларусі, маці, калыскі, народа і шляху. Вобраз Беларусі ўвасоблены Я. Купалам у розных іпастасях: Бацькаўшчына-маці, родная зямля, маладая Беларусь... Самым светлым з'яўляецца вобраз маладой Беларусі, які раскрываецца пераважна рамантычнымі фарбамі. Жаданне паэта - не столькі ўславіць маладую прыгажуню, колькі вызначыць ёй належнае месца сярод іншых народаў. Марай-думкай пра шчаслівую, вольную Беларусь прасякнута ўся творчасць Я. Купалы. 3 маці, калыскай, з песняй-калыханкай звязваюцца лепшыя маральныя якасці чалавека. Паэт настойліва раіць памятаць пра песню маці, пра мясціну, дзе гайдалася калыска: "Я ад вас далёка...", "Мой дом" і інш. Другі кірунак яго прарочай думкі - народ. Паэт стварае вобразы рамантызаванага, узвышанага, узнятага бядой, горам беларуса, што нясе сваю крыўду на цэлы свет з верша-гімна "А хто там ідзе?", і прыніжанага, абяздоленага ў вершы "Перад будучыняй".

У 1922 г. выйшаў чацвёрты зборнік вершаў паэта "Спадчына".

У ім яшчэ з большай сілай праявіліся такія выдатныя якасці купалаўскай лірыкі, як яе надзвычайная музычнасць і пявучасць, блізкасць да народна-песенных асноў. У 1926 г. адбыўся яшчэ адзін усплеск яго паэтычнай актыўнасці. Я. Купала стварыў глыбока пранікнёныя публіцыстычныя вершы ("За ўсё", "I прыйдзе", "Царскія дары..."). У вершы 'І прыйдзе" паэт як бы перасцерагае сябе і сваіх літаратурных пабрацімаў аб тым, што літаратура павінна быць праўдзівай, шчырай, сумленнай. Многія публі-цыстычныя вершы аўтара напоўнены лірызмам, фальклорна-родавай вобразнасцю, арнаментальнасцю.

Я. Купала стаў таксама і прызнаным драматургам. У 1912 г. ён

завяршыў свой першы сцэнічны твор - камедыю "Паўлінка". У цэнтры п'есы, як і ўсёй творчасці Я. Купалы, - праблема абуджэння і фарміравання сацыяльнай і духоўнай свядомасці народа, узвялічванне нацыянальных асноў яго жыцця. Упершыню пастаўленая 27студзеня 1913 г. у Вільні, п'еса і па сё'нняшні дзень не толькі не сыходзіць са сцэны, але і працягвае з'яўляцца сімвалам беларускай тэатральнай культуры. Затым былі створаны жарт-вадэвіль "Прымакі" і драма ў пяці актах "Раскіданае гняздо", у якой раскрыты цяжкі лёс абеззямеленага сялянства. Трагікамедыя "Тутэйшыя", закончаная ў жніўні 1922 г. і названая "трагічна-смяшлівымі сцэнамі", вяртае чытача ў абставіны акупацыі, у час Грамадзянскай вайны. П'есы Я. Купалы - несумненна новы этап у развіцці беларускай драматургіі, як у ідэйна-філасофскім, так і ў эстэтычна-мастацкім плане. Я. Купала пераклаў на беларускую мову "Слова аб палку Ігаравым", польскія тэксты ў "Сялянцы" і "Залётах" В. Дуніна-Марцінкевіча, лібрэта оперы "Галька" С. Манюшкі. паэму "Медны коннік" А. Пушкіна, паэмы і вершы А. Міцкевіча, М. Някрасава, А. Кальцова. Ен прысвяціў нямала вершаў сваім паплечнікам і папярэднікам, а таксама паэтам братніх народаў (А. Паўловічу, Цётцы. У. Сыракомлю, Т. Шаўчэнку і інш.).

Янка Купала - гэта постаць, што крочыць з народам праз cтагоддзі. Лёс

распарадзіўся нарадзіцца паэту ў канцы XIX ст., прайсці праз выпрабаванні XX ст. і быць неабходным у новым XXI ст., прынесці ў наш час свае ідэі. вобразы, мары. Паэзія Я. Купалы - гэта найперш паэзія пачуццяў, эмоцый, глыбокіх роздумаў і перажыванняў. Жыццё і смерць, каханне і здрада, імгненнасць і бясконцасць - гэтыя спрадвечныя тэмы займалі Я. Купалу. У розны час, у залежнасці ад абставін. тонкі і шчыры лірык станавіўся то паэтам-грамадзянінам, то прарокам, то філосафам. Паэт узняў культуру беларускага верша на сусветную вышыню, як ніхто з беларускіх паэтаў пасадзейнічаў тэхніцы вершаскладання, прыўнёс свае рытмы, інтанацыі, вызначыў найбольш перспектыўныя шляхі, па якіх зараз развіваецца беларускі верш. Паэзія Я. Купалы з’яўляецца сапраўднай школай майстэрства для ўсіх сучасных і наступных пакаленняў беларускіх пісьменнікаў. Творы Я. Купалы перакладзены на многія замежныя мовы (верш "А хто там ідзе?" перакладзены на 83 мовы розных народаў). Яго п'есы ставіліся ў шматлікіх тэатрах. Камедыя "Паўлінка", драма "Раскіданае гняздо'’, паэма "Магіла льва" экранізаваны. Паводле яго твораў створаны оперы Р. Пукста "Машэка", М. Чуркіна "Раскіданае гняздо", сімфонія В. Помазава "Янка Купала'", балеты Я. Глебава "Выбранніца", "Курган", музычная камедыя Ю. Семянякі "Паўлінка" і інш. Жыццю і творчасці беларускага песняра прысвечаны хранікальна-дакументальны фільм "А зязюля кукавала" (1972). тэлефільмы "Паклон мой народу за песні'’ (1982). "Ніколі я не паміраў" (1992). "Імша па Купалу" (1993). У 1959-65 гг. прысуджалася літаратурная прэмія імя Я. Купалы - сёння Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Я. Купалы (за творы паэзіі і драматургіі). Імем паэта названы Інстытут літаратуры Нацыянальнай АН Беларусі, Нацыянальны акадэмічны тэатр у Мінску, Гродзенскі універсітэт, бібліятэкі, школы, вуліцы ў гарадах і населеных пунктах Беларусі. Працуюць Літаратурны музей Я. Купалы ў Мінску (з філіяламі). Купалаўскія мемарыяльныя запаведнікі "Вязынка", "Ляўкі". У 1996 г. створаны Міжнародны фонд Я. Купалы. Беларускімі купалазнаўцамі праведзена вялікая даследчая работа па вывучэнню і пераасэнсаванню спадчыны славутага паэта, духоўных вытокаў творчасці Я. Купалы, а таксама асобных, не да канца высветленых момантаў яго біяграфіі.

  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава iconКласікі сусветнай літаратуры Янка Купала І Якуб Колас
Якуб Колас І янка Купала – сучаснікі, паплечнікі, аднагодкі; пісьменнікі блізкія тыпалагічна

Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава icon380 год з дня атрымання Магдэбурскага права І герба
Каляндар знамянальных І памятных дат [Тэкст] / Крычаўская цэнтральная бібліятэка, аддзел бібліятэчнага маркетынга, [складальнік А....

Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава iconВіртуальны праект пра Янку Купалу І Якуба Коласа прэзентавала Нацыянальная бібліятэка ў Глыбокім
Глыбоцкай бібліятэкі сямейнага чытання супрацоўнікамі Нацыянайльнай бібліятэкі Беларусі быў прэзентаваны мультымедыйны праект “Класікі...

Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава icon«Нам засталася спадчына…» (Якуб Колас І Янка Купала)
Справочно-информационный материал для докладчиков информационно-пропагандистских групп

Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава iconАддзел ідэалагічнай работы райвыканкама цэнтральная раённая бібліятэка
М. Лынькоў, былы першы сакратар Саюза пісьменнікаў бсср, літаратуразнаўца І перакладчык

Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава iconВінцэнт дунін-марцінкевіч
Менавіта В. Дунін-Марцінкевіч праклаў тую першую, нязведаную да яго, сцяжынку, па якой пайшлі неўзабаве Францішак Багушэвіч, Янка...

Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава iconЯнка Сіпакоў. Прамова ў Ляўках
Янкі Купалы І якуба Коласа. Яны нарадзіліся на беларускай зямлі ў адзін год, 1882-гі, толькі Янка Купала, Іван Дамінікавіч Луцэвіч,...

Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава iconЯнка Купала І Якуб Колас два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць І слава. ІХ вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905
Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць І слава. ІХ вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі...

Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава iconЛітаратурная вечарына "Песняры Беларусі"
...

Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава iconЯкуб Колас біяграфія Колас Якуб
Колас Якуб (сапр. Міцкевіч Канстанцін), нарадзіўся 03. 11. 1882 г у засценку Акінчыцы (цяпер у межах горада Стоўбцы) Менскай вобласці...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка