3 Макаёнкам Андрэем душа дабрэе




Назва3 Макаёнкам Андрэем душа дабрэе
Дата канвертавання22.11.2012
Памер129.27 Kb.
ТыпДокументы
3 Макаёнкам Андрэем душа дабрэе

Алесь Вішнеўскі


Дасягненні беларускай літаратуры агульна прызнаныя. Годна яна адчувае сябе ў розных жанрах. Драматургія — не выключэнне. А ў драматургіі — свая слаўная кагорта. I ў ёй адно з першых месцаў належыць народнаму пісьменніку Беларусі Андрэю Макаёнку. Быў час, калі спектаклі, пастаўленыя па яго п'есах, ішлі адначасова больш як у ста тэатрах Савецкага Саюза. Падобнай папулярнасці ўдавалася дасягнуць нямногім. I далёка не кожны мог, як гэта рабіў А. Макаёнак, адчуць пульс часу і запатрабаванні гледача, напісаць творы, якія б гучалі актуальна, надзённа і адначасова з'яўляліся б высокім мастацтвам. Няма сумнення, што быў тэатр А. Макаёнка, была макаёнкаўская эпоха ў гісторыі савецкай драматургіі.

Хоць чаму быў тэатр А. Макаёнка? Чаму была макаёнкаўская эпоха? Усё гэта нікуды бясследна не знікла. Яно засталося. Іншая справа, што набыло новае часавае вызначэнне. I стала гісторыяй. Гісторыяй драматургіі. Гісторыяй тэатра. У першую чаргу, вядома, гісторыяй беларускай драматургіі і гісторыяй нацыянальнага тэатра. Гэтым нельга не ганарыцца. Да гэтага трэба часцей звяртацца, каб яшчэ раз пераканацца, што ў часы, якія многія толькі тым і займаюцца, што, ніколькі не задумваючыся, інакш як застойнымі не называюць, была літаратура вялікага ідэйна-мастацкага гучання, працавалі творцы яркага творчага таленту, народжаныя сваёй эпохай і апярэджваючыя яе ў сваіх памкненнях і дасягеннях.


У пошуку сваёй сцяжыны

Талент А. Макаёнка — талент ад нараджэння. I змалку ён раскрыўся рознымі гранямі. Яшчэ школьнікам пачаў маляваць. Слухалася яго ўмелых рук гліна, з натхненнем выразаў з кавалачкаў дрэва розныя фігуркі. Дарэчы, з жывапісам, разьбой не развітваўся ўсё жыццё. Стаўшы вядомым пісьменнікам, ствараў партрэты блізкіх, сяброў, знаёмых. Пакінуў і аўтапартрэт. I не намаляваны, а выгравіраваны на дрэве.

3 дзяцінства жыло ў сэрцы А. Макаёнка і іншае захапленне. Ніхто з яго аднагодкаў не ўмеў так па-майстэрску чытаць гумарыстычныя вершы, байкі. Быў і актыўным удзельнікам школьнай мастацкай самадзейнасці.

Нарадзіўся Андрэй Макаёнак 12 лістапада 1920 года ў вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна. Там пайшоў у пачатковую школу. А «ў пяты клас, — як прызнаваўся ў аўтабіяграфіі, — хадзіць было далекавата — за восем кіламетраў. I калі праз год адкрылася сямігодка ў вёсцы Шапчыцы — бліжэй на пяць кіламетраў, бацькі рашылі: лепей два разы пахадзіць у пяты клас, але бліжэй, чым бегаць па навуку далёка. На лапцях эканомія».

Эканоміць і сапраўды даводзілася на ўсім і ва ўсім. Жылося бедна і голадна. Не палепшылася жыццё сям'і Макаёнкаў, ды і ўсіх вяскоўцаў, і пасля ўтварэння калгаса, які ўзначаліў бацька будучага драматурга Ягор Сяргеевіч. Ураджаі нізкія, засушлівыя гады: «Галадуха вымушала маці на такія кулінарныя хітрыкі, як прыгатаванне страў з лебяды, маладога лісця ліпы, а потым з бацвіння. Цяпер запознена магу прызнацца, што даводзілася, азірнуўшыся па баках, спешна выгортваць з барознаў толькі ўчора пасаджаную бульбу. Было. Цяпер ужо за даўнасцю можна прызнацца. А тады — крый бог — даведаўся б мой бацька, — пісягоў на спіне панасіў бы».

Ды цяжкасці толькі гартавалі. Верылася ў лепшае. I хацелася знайсці ў жыцці годнае месца. А таму стараўся вучыцца на «выдатна». У 1938 годзе скончыў Журавіцкую сярэднюю школу і паступіў у ваеннае вучылішча. Але афіцэра з А. Макаёнка не атрымалася. 3-за незалежнага характару: «Вельмі ж не па мне была там дысцыпліна. Рос анархістам... Прывык да волі, а там... Набузіў. Паколькі яшчэ прысягі не даваў — мяне па-добраму адправілі да-моў. I я быў удзячны таму памкамузвода, якому я нахаміў, а ён, «як і пало-жана», далажыў па камандзе».

Вярнуўся ў Журавічы, а Журавічы з'яўляліся раённым цэнтрам. I быў у іх Дом сацыялістычнай культуры. У гэтым доме знайшлося месца і А. Макаёнку — пачаў працаваць масавіком. Праз год вырашыў зноў паступаць. Гэтым разам «замахнуўся» на Маскоўскі інстытут кінематаграфіі. Па конкурсу не прайшоў, але дамоў вяртаўся абнадзеяны: параілі прыязджаць праз год.

Магчыма, і паступіў бы, калі б не прыйшоў час ісці ў армію.

Права быць самім сабой


Прызвалі ў войска ў кастрычніку 1939 года. I апынуўся далёка ад Беларусі: «Прывезлі мяне на Каўказ, у Грузію. Чаму я быў вельмі рады. Пасля борхаўскіх палеў і лугоў Каўказ з яго гарамі, цяснінамі, скаламі здаваўся казачнай краінай. Напачатку. А вось паходы з поўнай баявой выкладкай хутка вытруцілі гэта захапленне гарамі. Дамашняя раўніна снілася не раз і здавалася далекім раем.

Як і кожнаму, хто служыў у войску, гады гэтыя А. Макаёнку запомніліся назаўседы. І новымі уражаннямі, і новымі знаёмствамі, сяброўствамі, і цяжкасцямі, якія прыходзілася пераадольваць штодня. Прызначылі памочнікам палітрука роты.

Даводзілася не адставаць ад іншых ды яшчэ прыклад паказваць: “Баявая выкладка тая ж, а, апроч таго, я павінен быў паказваць узор бадзерасці і аптымізму, выпускаць паходныя баявыя лісткі, чытаць свежыя газеты і паднімаць дух чырвонаармейцаў”.

Пасля была вайна. І жаданне граміць ненавіснага ворага. Але напачатку лёс распарадзіўся інакш: часць, у якой служыў А. Макаёнак, апынулася ля іранскай граніцы. Няпэўнасць становішча бянтэжыла, байцы і камандзіры рваліся на пярэдні край. Сапраўдная вайна для А. Макаёнка пачалася ў 1942 годзе, калі ён у складзе крымскага дэсанта быў накіраваны ў раен Феадосіі. Пад шквальным агнем праціўніка неаднойчы глядзеў смерці ў вочы. І неаднойчы з поспехам выходзіў з самых складаных сітуацый. Здавалася, кулі і мінаметны агонь яму нішто. Але чарговая атака скончылася цяжкім раненнем: асколкам патрушчыла абедзве нагі.

У медсанбаце прагучаў страшны прысуд: ампутацыя. Урачы падазравалі гангрэну і меркавалі, што толькі так можна ўратаваць жыццё. Жыць хацеў. Як і кожны ў такім узросце. Але не хацеў заставацца інвалідам. Калі паспрабавалі пакласці на аперацыйны стол, выхапіў трафейны пісталет, які ў яго не забралі. Балазе зрабіў выпадковую пасадку наш самалет. Урачы адступіліся ад свайго намеру, эвакуіравалі ў Краснадар.

У Краснадары перанес некалькі аперацый. Праз чатыры месяцы выпісаўся са шпіталя, чакаў накіравання на фронт. Але раны зноў адкрыліся. І зноў пачалася барацьба за жыцце, якая скончылася яго перамогай. Выкладаў ваенную справу ў адной са школ Грузіі, а калі пачалося вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, вярнуўся на радзіму. Маці ўжо не спадзявалася ўбачыць любага сына. Ад аднаго дэсантніка пачула, нібыта Андрэй загінуў у яго на вачах.

Быў ваенруком у школе і сакратаром Журавіцкага райкама камсамола, сакратаром Гродзенскага гаркама камсамола і загадваў партыйным кабінатам Магілёўскага чыгуначнага вузла. У 1946-1947 гадах – памочнік сакратара Журавіцкага райкама партыі. У 1949 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. Па размеркаванню накіравалі загадчыкам прозы часопіса “Вожык”. Працаваў на гэтай пасадзе да 1953 года. Развітаўся з ей, каб цалкам прысвяціць сябе творчай працы.

У 1966-1978 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса “Нёман”. Як член дэлегацыі БССР у 1965 годзе ўдзельнічаў у рабоце XX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1971 — 1982 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. У 1977 годзе ўдастоіўся ганаровага звання «Народны пісьменнік Беларусі». Мастацкія дасягненні А. Макаёнка былі таксама адзначаны Літаратурнай прэміяй імя Янкі Купалы і Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа.

Пайшоў з жыцця ў росквіце творчых сіл. Пайшоў нечакана. Даведаўся, што выпісваюць з бальніцы. Вырашыў пагаліцца і ўпаў. Пракляы тромб увайшоў у сэрца. Адбылося гэта 16 лістапада 1982 года.

Смех як выхаваўчы сродак


Спрабаваў пісаць яшчэ ў школьныя гады. Пачаў друкавацца ў 1946 годзе. Але сур'ёзным пачаткам літаратурнай дзейнасці трэба лічыць працу ў рэдакцыі «Вожыка». Акурат у гэты час з'явіліся з-пад пяра А. Макаёнка гумарэскі, фельетоны, асобныя з якіх змяшчаліся пад рубрыкай «Выбачайце, калі ласка!». Малады пісьменнік не абмяжоўваўся лакальнымі сюжэтамі, закранаў і вострыя праблемы сучаснасці. У прыватнасці, у фельетоне «Карасёва Адысея» выкрываў факты масавага знішчэння браканьерамі рыбы. Знайшоў пры гэтым арыгінальны прыём. Фельетон уяўляе сабой маналог-скаргу ледзь жывога карася, што трапіў на вуду рыбака-аматара.

Першыя творы А. Макаёнка цікавыя тым, што ў іх відавочны тыя прынцыпы, з якімі ён падыходзіў да выкрыцця пэўных заган у жыцці грамадства і адначасова ўмела праводзіў мяжу паміж сатырай і гумарам. А стаўленне да гумару ў яго было сваё, што бачна з пазнейшага прызнання: «...Смех — не самамэта, а выхаваўчы сродак. Нельга патураць гледачу, які смяецца з пальца, кукіша ці з таго, што персанаж паскроб паясніцу ці стукнуўся галавой аб вушак. Гэта пустасмех. Добрая тая п'еса, пасля прагляду якой хочаш рабіць нешта не так, як раней, хочаш жыць крышачку інакш, не рабіць таго глупства, якое высмеяна са сцэны публічна».

Разам з тым А. Макаёнак не адмаўляў у сваіх творах асобных вольнасцяў. А яны, калі можна так сказаць, вытокамі сваімі пачыналіся ў армейскай службе: «Напачатку было труднавата, але потым спраўляўся з усімі... абавязкамі, ды яшчэ і гумарам для гэтай справы карыстаўся. Вядомая рэч — гумарам салдацкім. Я ім часам і цяпер не грэбую, калі-нікалі ў п'есах можна вычытаць гэтыя недалікатнасці. Часам мяне папракаюць за гэта, але я на гэты папрок таксама з гумарам рэагую».

Першыя свае драматургічныя творы пісаў поруч з гумарэскамі і фельетонамі. Гэта былі аднаактоўкі, што змяшчаліся ў перыядычным друку. Дзве з іх у 1951 годзе выйшлі асобнай кніжкай — «Перад сустрэчай. Жыццё патрабуе». Але вядомасць яму прынесла «поўнаметражная» п'еса «На досвітку», пастаўленая ў 1951 годзе тэатрам імя Янкі Купалы. Вядомасць у тым сэнсе, што і гледачы, і крытыка загаварылі пра новага драматурга: быць пастаўленым на купалаўскай сцэне — гонар для кожнага аўтара.

А што тады казаць пра таго, хто толькі спрабуе свае крокі на творчай ніве?!

Праўда, з пазіцыі сённяшняга дня ў гэтай п'есе (як і ў спектаклі, вядома) відавочная пэўная зададзенасць. Праяўляецца яна і ў тым, што А. Макаёнак пісаў па «сацыяльнаму заказу». А ў выніку ў п'есе сутыкуюцца два сацыяльныя лагеры: рабочы клас, які на чале з камуністамі выступае супраць мілітарызацыі Францыі, і тыя, каму гэта выгадна. Няведанне сапраўднага жыцця драматург спрабаваў кампенсаваць звесткамі, пачэрпнутымі з кніг, газет, часопісаў. Многае дадумваў. Матэрыял не заўсёды належным чынам «слухаўся», тым не менш былі зроблены заяўкі на цікавыя характары.

«На досвітку» была не першай шматактовай п'есай А. Макаёнка. Пра гэта сведчыць даследчык жыцця і творчасці драматурга, укладальнік Збору твораў А. Макаёнка ў пяці тамах Сцяпан Лаўшук: «А. Макаёнак адносіўся да ліку тых мастакоў, якія вельмі патрабавальна ставяцца да ўласнай творчасці. Лепш не пісаць зусім, чым пісаць пасрэдна. Менавіта гэты максімалісцкі прынцып прымусіў яго адмовіцца ад публікацыі першых шматактовых п'ес «Ворагі» і «Выйгрыш». Гэткі ж лёс напаткаў і драму «Узыходы шчасця», якая ў 1948 годзе была адзначана другой прэміяй на рэспубліканскім конкурсе. Не панёс ён яе і ў тэатр, хоць па ўмовах конкурсу ўсе п'есы-лаўрэаты атрымлівалі рэкамендацыі для пастаноўкі з боку Упраўлення па справах мастацтва і культуры БССР. Драматург прызнаўся, што, апрача згаданай драмы, ім да 1951 года было напісана яшчэ чатыры шматактовыя п'есы і да дзесятка аднаактовак. На жаль, многія з іх згарэлі ў час пажару на дачы».

У друк, на сцэну прапаноўвалася толькі тое, што, на яго думку, магло прынесці поспех. У шэрагу такіх твораў стаяла і п'еса «Выбачайце, калі ласка!».


Героі на арбіце...

Стварэнне гэтай камедыі (другая назва «Камяні ў печані») аўтар кнігі «Андрэй Макаёнак», якую выдавецтва «Народная асвета» ў 1984 годзе выпусціла ў серыі «Народныя пісьменнікі БССР», Якуб Усікаў называе «сапраўдным творчым і грамадзянскім подзвігам драматурга». I для гэтага ёсць усе падставы. П'еса пісалася ў час, калі на якасць літаратурных твораў адмоўна ўплывала так званая «тэорыя бесканфліктнасці». Паводле яе, паколькі ў савецкім грамадстве, як меркавалася тады, усё добра і выдатна, тыповым аб'яўлялася толькі станоўчае. Дайшло да таго, што выказваліся думкі аб адміранні сатыры наогул.

Нават знакамітыя драматургі (на Беларусі — Кандрат Крапіва) адмаўляліся ад напісання сатырычных камедый, каб быць далей ад гневу, які мог пасыпацца на іх. Але А. Макаёнак не пабаяўся крытыкі. Аднак, трэба быць справядлівым, пры гэтым меў і «абарончы шчыт», якім стаў рэдакцыйны артыкул «Пераадолець адставанне драматургіі», змешчаны ў газеце «Правда» вясной 1952 года. У ім, між іншым, гаварылася: «Нам не трэба баяцца паказваць недахопы і цяжкасці. Лячыць неабходна недахопы. Нам Гогалі і Шчадрыны патрэбны. Недахопаў няма там, дзе няма руху, няма развіцця. А мы развіваемся і рухаемся наперад, значыць, і цяжкасці, і недахопы ў нас ёсць.

Драматургія павінна паказваць тыповыя канфлікты, без гэтага няма драматургіі».

I А. Макаёнак вырашыў стаць... Не, не Гогалем ці Шчадрыным, а тым, хто годна можа працягваць справу, пачатую драматургам, у якога Андрэй Ягоравіч вучыўся ўсё сваё жыццё. Ёсць сведчанні, што, пішучы камедыю «Выбачайце, калі ласка!», ён не прапускаў ніводнага спектакля па п'есе Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» у тэатры імя Янкі Купалы. А ў выніку з'явіўся глыбока псіхалагічны вобраз старшыні райвыканкама Каліберава. Гэткага Гарлахвацкага. У новых умовах. У новых абставінах. У новым часе. У літаратуры ж, у тэатры атрымала выкрыццё такая ганебная з'ява, як калібершчына. Лозунг Каліберава «быць наперадзе перадавікоў» — лозунг кар'ерыстаў, якія, не ўмеючы працаваць, пускаюць пыл у вочы, займаюцца паказухай, прыпіскамі. Займаліся раней. Займаюцца, на жаль, і сёння.

Не перавяліся не толькі каліберавы, а і самасеевы, а Самасееў — адзін з персанажаў камедыі «Каб людзі не журыліся». Гэты мала чым адрозніваецца ад свайго літаратурнага папярэдніка. Самасееў перакананы, што ён незаменны і павінен займаць толькі кіруючыя пасады. I гэта пры тым, што працаваць не ўмее. Ды і сумлення не мае. Яно дрэмле ў душы Самасеева з таго часу, як пачаў лічыць сябе тым, хто можа вырашаць лёсы іншых і ўплываць на іх. Грамадскія справы Самасеева цікавяць менш за ўсё. Ён любіць выпіць, прыхапіць грамадскага багацця, паклёпнічае на сумленных працаўнікоў. I нават калі яго выключаюць з партыі, працягвае займацца тым жа. Ніколькі не сумняваецца, што яго пакаралі несправядліва.

Пішучы п'есы «Выбачайце, калі ласка!» і «Каб людзі не журыліся», А. Макаёнак праўдзіва адлюстроўваў тагачасную рэчаіснасць. Паказваў яе і ў камедыі «Лявоніха на арбіце» — творы, які, дарэчы, выклікаў вельмі шырокі рэзананс. I ацэнкі нярэдка былі рэзка супрацьлеглыя. Адным не падабалася, што А. Макаёнак прыхарошвае рэчаіснасць (і гэта гаварылі пра таго, хто, наадварот, рэзка асуджаў усё адмоўнае). Другія бачылі выдаткі ў празмерным супастаўленні «ўласніка» Лявона Чмыха і яго празмерна грамадска свядомай жонкі. Не пашанцавала і фільму «Рагаты батальён», у аснову сцэнарыя якога была пакладзена п'еса «Лявоніха на арбіце».

Самае цікавае, што сам аўтар, як сведчыць С. Лаўшук, «любіў сваю «Лявоніху...», ганарліва павесіў у рабочым кабінеце павялічаную фатаграфію са спектакля па ёй. А там — дружна ўскінутыя ў нястрымным рогаце галовы, выбух весялосці. Ён крыху крыўдаваў на крытыкаў, якія звужана трактавалі калізіі камедыі, зводзячы яе канфлікт да сутыкненняў уласніка Лявона і грамадска свядомай Лушкі».

Гэта пацвярджэнне таму, што крытыцы не ўдалося дакладна і ўсебакова пранікнуць у сутнасць аўтарскай задумы. 3 другога боку — сведчанне іншага кшталту: літаратура, мастацтва, у тым ліку мастацтва драматургічнае, — вечная загадка. I не заўсёды ўдаецца знайсці адказ на яе. У дачыненні да «Лявоніхі на арбіце» гэта выяўляецца ў тым, што камедыя патрабуе свайго больш дэталёвага аналізу.


А арбіта — само жыццё


Наступныя дзве п'есы А. Макаёнка — трагікамедыя «Зацюканы апостал» і «Трыбунал» (першапачатковая назва «Калабок»), засведчылі, што камедыяграфічны талент А. Макаёнка нязменна ўдасканальваецца, раскрываецца ўсё новымі гранямі. I хоць гэтыя творы, як на першы погляд, нельга паставіць поруч: у першым дзеянне адбываецца ў замежжы, у «Трыбунале» — у Беларусі, у ваенную часіну, яны блізкія паміж сабой. А збліжае іх тое, што А. Макаёнак у якасці творчага падмурка выкарыстоўвае нацыянальную глебу. Ён адштурхоўваўся як ад фальклорных, так і ад літаратурных традыцый. А фальклорныя — гэта школьная драма, батлейка. Літаратурныя традыцыі — вопыт папярэднікаў. I не толькі сучаснікаў. Я. Усікаў у сувязі з гэтым прыгадваў нават «Камедыю» Каятана Марашэўскага, што з'явілася ў XVIII стагоддзі.

Але гэта аспекты больш літаратуразнаўчага, тэарэтычнага плана. Гледачы ішлі «на Макаёнка», за выключэннем «элітарных», не ведаючы ўсіх гэтых тонкасцяў. Яны ішлі ў тэатр, каб ад усёй душы пасмяяцца, каб адпачыць. I ў сваіх спадзяваннях не памыляліся. Гэта быў сапраўдны смех. Гэта быў смех скрозь слёзы. У «Трыбунале» нярэдка і ў прамым сэнсе. Асабліва чуллівыя вельмі непакоіліся за галоўнага героя Цярэшку, якога за здраду хацелі пакараць блізкія яму людзі. I, вядома ж, іх не магла не ўразіць трагічная гібель сына Цярэшкі Валодзькі, які не мог перанесці таго, што бацька стаў «нямецкім халуём».

«Трыбунал», па сутнасці, стаў першай беларускай гераічнай камедыяй. «Трыбунал» разам з «Зацюканым апосталам» засведчыў, што творчасць А. Макаёнка здатная ўздымаць глыбокія грамадскія праблемы. Прычым у розных жанрах. Калі «Зацюканы апостал» набліжаецца да палітычнага памфлета, дык «Трыбунал» — народны лубок. Між іншым, і сам аўтар пасля слова «Трагікамедыя» зрабіў такое ўдакладненне. А яшчэ няцяжка было заўважыць, што А. Макаёнак — драматург, які, застаючыся творцам праблемным, пастаянна пашырае свой кругагляд, пільна прыглядаецца да рэчаіснасці і чуйна рэагуе на працэсы, што адбываюцца ў жыцці грамадства.

Натуральна, падобны падыход хавае ў сабе і пэўную небяспеку. Лёгка пачаць пісаць творы на патрэбу дня. Яны атрымаюць належны рэзананс, пры наяўнасці майстэрства (а яно ў А. Макаёнка яшчэ якое было) будуць сустрэты апладысментамі. I хутка забудуцца, калі праблемы, узнятыя ў іх, перастануць быць актуальнымі. Усяго гэтага А. Макаёнак не мог не разумець. Таму ён, не адмаўляючыся ад жывога водгуку на з'явы рэчаіснасці, стараўся яскрава выпісаць характары персанажаў. А прывязваючы дзеянне да канкрэтных рэалій, глядзеў і ў перспектыву, як бы прымерваўся на будучыню.

Не сказаць, каб гэта ўдавалася яму заўсёды ў аднолькавай ступені. Скажам, сёння ўжо не мае той вастрыні камедыя «Таблетку пад язык», як гэта назіралася ў час напісання п'есы. Праблемы міграцыі моладзі ў горад не такія актуальныя, як раней. I камедыя «Кашмар» («Святая прастата») з яе маральна-этычнай праблематыкай цяпер успрымаецца шмат у чым інакш. Ды істотна не гэта. Галоўнае ў драматургічным майстэрстве А. Макаёнка — уменне «закручваць» дзеянне, сутыкаць характары. У рэшце рэшт, і ў згаданых творах прысутнічае тое, што называецца тэатрам А. Макаёнка. Як і ў п'есах «Верачка», «Пагарэльцы», апошняй яго сатырычнай камедыі «Дыхайце эканомна», што была апублікавана пасля смерці драматурга, у вераснёўскім і кастрычніцкім нумарах часопіса «Беларусь» за 1983 год.

Тэатр жа А. Макаёнка — нязменная прысутнасць яркіх, менавіта ма-каёнкаўскіх характараў. А многія з іх — па-сапраўднаму народныя. Як той жа дзед Цыбулька (не кажучы пра Цярэшку Калабка) з п'есы «Таблетку пад язык». Ён любіць зямлю, з якой парадніўся з маленства. I гэтую любоў не хавае: «Другі час цяпер. Спосаб жыцця другі. I цэнім мы цяпер іншае — лад, лад наш! I самі цяпер іншыя — з гонарам. I не ў тым дзела — любіць, не любіць. Яе панімаць трэба, знаць! Ну, канечне, што ёй трэба. Угнаенне там, хімікаты, гербіцыды... I не пальчыкамі песціць яе, пераціраць, не капанічкай, а трактарамі, бульдозерамі, канавакапальнікамі, баронамі, сеялкамі і браць, браць ад яе ў два, тры, у пяць разоў болей, як раней. Эх, зямля, зямелька... А вот прыгажосць, што на ёй расце, — любіць трэба... Хлеб! Яблык! Вішня! Кроп. Клевярок. Жаваранак. Траўка лугавая. Ах, як пахне! Арамат які! А там — ква-ква... Ці салоўка... з пералівамі... I людзі... Людзі, людзі, людзі. Шчаслівыя! 3 песнямі! Вот за ета можна і жыццё аддаць! Толькі б дзецям і ўнукам вольна дыхаць, вольна жыць і вольна працаваць...»


Любіць зямлю — гэта запавет і А. Макаёнка. А яшчэ яго запавет у тым, каб рабіць на зямлі болын дабра. 3 верай у дабро ён жыў і пісаў. Дзеля дабра, справядлівасці ствараў непаўторныя сатырычныя і гумарыстычныя творы. Быў перакананы, што, ачышчаючыся ад негатыўнага, выпадковага, наноснага, чалавек становіцца лепшым. Верыў у ачышчальную сілу смеху.

Мне ж верыцца, што прыйдзе час, калі асобныя творы Андрэя Ягоравіча зноў набудуць жыццё на тэатральных падмостках. Грэшна адмаўляцца ад таго залатога драматургічнага фонду, якім з'яўляецца мастакоўская спадчына А. Макаёнка. I чым хутчэй гэта адбудзецца, тым лепш, бо з Макаёнкам Андрэем душа дабрэе.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

3 Макаёнкам Андрэем душа дабрэе iconДашков А. Войны некромантов
Одна душа — единая! — обитает в трех телах. А надо бы, чтобы не обитала ни в одном. Потому что душа эта — мертвая. Душа казненного...

3 Макаёнкам Андрэем душа дабрэе iconРодная душа
Р 60 Родная душа: Рассказы о собаках. – Спб.: Издательский Дом «Азбука-классика», 2007. – 256 с. Isbn 978–5-91181–269–0

3 Макаёнкам Андрэем душа дабрэе iconКонкурс дзіцячага малюнка 6
Вандроўка па гарадскіх вуліцах з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам, даследчыкам беларускага нацыянальнага руху, пачнецца ад будынка...

3 Макаёнкам Андрэем душа дабрэе iconТьма сгущалась над болотом. Она разбрасывала свои черные клочья среди торчащих из мутной хляби мертвых деревьев. С ее наступлением из трясин и топей поднимаются
Старик Хет был один из немногих, кто не боялся болота. Его душа была частью той мглы, что призывает неведомых тварей – порождений...

3 Макаёнкам Андрэем душа дабрэе iconМуниципальное унитарное предприятие города Ижевска «Ритуал» Специализированная служба по вопросам похоронного дела
Аллах Всевышний сказал в Кор 'ане, что, прежде всего, ни одному человеку Он не давал вечной жизни (Кор'ан, 21: 36). Каждый человек...

3 Макаёнкам Андрэем душа дабрэе iconО Краевом конкурсе вокального мастерства «Поет сибирская душа» в северной группе территорий
Краевой конкурс вокального мастерства «Поет сибирская душа» (далее – Конкурс) проводится в г. Енисейске 03–04 ноября 2012 года на...

3 Макаёнкам Андрэем душа дабрэе iconСпявай, душа мая

3 Макаёнкам Андрэем душа дабрэе iconДзе расчыняе Душа Далячынь

3 Макаёнкам Андрэем душа дабрэе icon-
«Перед всеми душа виновата…» Голос русского инока. Стихотворения иеромонаха Романа (Матюшина)

3 Макаёнкам Андрэем душа дабрэе iconБібліотечно-інформаційний центр
Книжково-ілюстративна виставка «Ніколи так душа ще не мужала!» 21. 01-28. 01. 2011

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка