Уладзіміру Мікалаевічу Дубоўку наканавана было з'явіцца ў свет на зямлі беларускай (нарадзіўся ў вёсцы Агароднікі Вілейс-кага павета Віленскай губерні) на самым




НазваУладзіміру Мікалаевічу Дубоўку наканавана было з'явіцца ў свет на зямлі беларускай (нарадзіўся ў вёсцы Агароднікі Вілейс-кага павета Віленскай губерні) на самым
старонка1/2
Дата канвертавання28.10.2012
Памер420.97 Kb.
ТыпДокументы
  1   2
УЛАДЗІМІР ДУБОЎКА


1900-1976


Уладзіміру Мікалаевічу Дубоўку наканавана было з'явіцца ў свет на зямлі беларускай (нарадзіўся ў вёсцы Агароднікі Вілейс-кага павета Віленскай губерні) на самым парозе XX ст. і прайсці праз усе віраванні трагізму, крывавых войнаў, праз уздымныя хвалі нацыянальнага Адраджэння і крывавых рэпрэсій, генацыду і зрухаў свядомасці свайго народа. Толькі што над маленствам будучага паэта ў прадусе часовага разняволення магутна сваё крылле распасцёрла мастацкае слова песняроў-волатаў Янкі Ку-палы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. Яны былі яшчэ ў са-май творчай сіле, а час прыспешана і трывала ўжо гадаваў над-звычай адораных і апантаных нашчадкаў дзеля працягу іх шырока разгорнутай справы на наступным этапе Адраджэння (М. Чарот, У. Дубоўка, Я. Пушча). Гэты этап ледзь не стаўся апошнім у адра-джэнскім летапісе нацыі, па жывому патаптаны, зняважаны таталі-тарнай машынай імперскагп ганьбавання і асіміляцыі.

Вось чаму магутная катура У. Дубоўкі, аднаго з найбольш та-ленавітых паэтаў новай плеяды, аказалася ўдоўж і ўпоперак тра-гічна насычанай, духоўна зраненай, скалечанай, ІІа сутнасці, знішчанай на арліным узлёце. Паэзія гэтага наватара-мастака да апошняга капіляра прасякнута трагізмам і жыццесцвярджэннем. У ёй узвірыла неўтаймаванае буянства кантрастна-палярных па-чаткаў: шчымлівы мінор і ўздымны мажор, балючы смутак і па-рывы радасці, крыўда і разуменне нялёгкіх зломаў часу, гаю-часць прыроднай красы і навалач нялюдскай брыдоты. Былі хві-ліны такога адчаю, калі, па словах паэта, «дух звіваўся ў немы лямант». Зрок вастрыла і душу раздзірала празорлівае, дакладна тонкае прадчуванне. Ён ведаў пра свой трагізм і, можа, таму гэ-так бунтаваў. Адчуваў, адкуль тое насланнё трагізму на ўсю культуру, на высокі розум нацыі, які падлягаў затлумленню і вы-нішчэнню. Спрачаўся, ламаў коп'і ў палеміках, «бузацёрыў». I ўвесь свяціўся мудрай дабрынёй, праяснена блакітнеў вачыма і душой. Скатаваны і ўскрыжаваны канцлагерамі, сцюжамі, крата (475-476) мі, лесапаваламі, ён перамог! Не згубіўшы прыроджаных духоў-ных пакладаў, перамог у нечуваным супрацьборстве.

Асаблівасцю Дубоўкавага шляху у жыццё і беларускую паэ-зію была тая незвычайная акалічнасць, што ад радзіннага гнязда, ад беларускіх земляў-ніваў будучы паэт быў адарваны ў падлет-кава-юнацкім узросце, з 1914 г. — па сутнасці, на ўсе жыццё. Наведаўся ў родны кут толькі праз 44 гады, перад гэтым не маю-чы нават надзей на такую сустрэчу. «Я ніколі не вучыўся ні ў якіх беларускіх школах, усё маё веданне беларускай мовы — ад маці і з вёскі», — прыгадвае паэт у аўтабіяграфічным нарысе «Мой жыццяпіс» (Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мн., 1963. С. 192). Дубоўкава густая сакавітасць і народная кала-рытнасць паэтычнай і гутарковай мовы ўражвае. «Як жа яе не ведаць, калі яна родная! Як жа яе не любіць, калі яе стваралі на працягу вякоў твае продкі, гаварылі на ей, перадалі табе ў спад-чыну, як самы вялікі скарб свой...» (Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мн., 1963. С. 194). Шмат у чым У. Дубоўка як бы паўтараў шлях свайго блізкага (на дзевяць гадоў старэйшага) папярэдніка — Максіма Багдановіча. Роднасць лёсаў і вялікая роднасць талентаў, вымушана адарваных ад Бацькаўшчыны, але пажыццёва з'яднаных з ёй кроўнай роднасцю духу, абавязку, кожнаю жылкай жывога пульсавання мастацкага слова. Крыху пазней у тым жа заходнім краі падобнае часткова паўтарылася і з жыццёва-творчым лесам Ларысы Геніюш. Для ўсіх іх, з'ядна­ных адарванасцю ад родных ніў, характэрнымі былі замілава-насць, безаглядная нейкая зачараванасць красой прыроды і людскіх дуілаў, тым светам родных людзей, да якога так парыва-лася сэрца. Дамешак ідэалізацыі ў такіх акалічнасцях быў, бадай, непазбежны. Хоць сама рэальнасць стану народнай свядомасці была куды больш суровай.

На шляху ў свет адукацыі непарушна стаяла з далёкім разлі-кам сістэма асіміляцыі. Далека не ўсе, праходзячы праз яе, маглі абгарнуць з сябе яе павуцінне. Уладзіміра з няпоўных шасці га-доў пачатку вучобы — «Першая школа — у Манькавічах, руская (бо тады беларускіх не было)» — школа не дужа паланіла, нара-джаючы ў душы пэўны імунітэт, дзякуючы неадольнай сваей зрошчанасці з каранямі. «Замілаванне да народнай творчасці было ў мяне ад малых гадоў і ідзе са мной усё жыццё» (Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мн., 1963. С. 194). Замілаванне да дзівоснай мовы з нерушшу смакаты, пекнаты, да нач-лежных апавяданняў-казак, да разумных прытчаў і жартаў дзядзькоў на млыне, да вечаровых песень жней. А то і зачарава­насць, калі, пасучы кароў, апынаўся адзін на адзін з прыродай. (476-477) Усплёскі азёрных хваляў цудоўнай Доўжы, шум бору, вясёлкавае падкрылле сіваваронак, «каляровая паўтоннасць» родных краяві-даў — такое ж даецца на ўсё жыццё, як непарушная святасць глыбінных каранёў. Пачынаўся той імунітэт супраць асіміляцыі, пэўна, ужо адсюль, з роднага свету.

У 1912—1914 гг. пашанцавала на працяг вучобы ў Мядзельс-кім двухкласным вучылішчы, дзе была атрымана «вялікая зарад-ка на ўсё жыццё». Падлетка дужа прыцягвала добра абсталява-ная кузня і сталярня. Змалку ад бацькі і маці ў ім прышчэплены быў працоўны нахіл, выручальная жылка працоўнай ствараль-насці. На гэта яшчэ хатняе выхаванне ў працы, пад ношай па-сільных нагрузак (догляд хатняй жыўнасці, сушка сена, возка снапоў) У. Дубоўка невыпадкова спасылаецца як на адну з кры-ніц сваёй трывучасці. «Аглядаючыся назад, разважаючы пра сваё, часам не вельмі лёгкае, жыццё, думаю, што вытрываць яго, застацца працаздольным да сённяшняга дня мне дапамагло пра-цоўнае выхаванне, гартоўка, якія я атрымаў у сваёй сям'і ў ма-лыя гады» (Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мн., 1963. С. 193). Да таго ж вучоба ў Мядзелі была не менш важнай для далейшага лёсу паэта і яго жыцця, чым захапленне незвы-чайным хараством мясцовасці (азёры Мястра, Баторына, На-рось), а яшчэ больш у спалучэнні з усім гэтым — асалода ад па-лонячай сілы мастацкай літаратуры, што трапляла сюды з мя-дзельскімі навучэнцамі ў Пецярбурзе (Байран, Шаўчэнка, Дзі-кенс, Жуль Берн). Незвычайна ўплывовым сталася тут адкрыццё паэтычнага свету Купалы, Багдановіча, творы якіх прыходзілі сюды з Вільні праз «Нашу Ніву» — Уладзімір нават сам ашчадзіў нейкі грош, каб выпісаць сабе тэту газету. Але грунтоўна і захоп-лена засвойваць свет Купалы выпала толькі падчас эвакуацыі, на дарозе бежанства, калі ў Невелі ў рукі трапіліся дзве кнігі прарока-песняра — «Жалейка» і «Шляхам жыцця». Тады ўжо У. Дубоука быу навучэнцам Нова-Вілейскай настаўніцкай семінарыі (1914— 1918), але грымоты вайны прыспешылі яе завяршэнне ўжо на шля­хах эвакуацыі. Лесам яму было суджана апынуцца ў Маскве.

Справа ў тым, што Дубоўкавы бацькі, гнаныя вайной, яшчэ ў 1915 г. трапілі ў Маскву І стала замацаваліся там на чыгунач-най працы. Бацька, які дома праз нястачу зямельнага надзелу вымушаны быў падпрацоуваць сезонна на бровары ці у лауцы, уладкаваўся інструментальшчыкам на 1-м участку службы шля-хоў Беларускай чыгункі. На падмогу бацьку на тую ж чыгунку падаўся спачатку і Дубоўка-малодшы. Але паклікала вучоба. У 1918 г. ён быу прыняты на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта, але з высокага навучання сарвала раз (477-478) руха, бясхлеб'е — прыйшлося ў канцы таго ж года ехаць настаў-нічаць на Тульшчыну. За два гады настаўніцтва нагледзеўся ня-мала гвалтоўных ломак у выкладанні і гаспадаранні. Далейшы этап абазначаны паэтам скупа: «1920—1921 гг. быў у Чырвонай Арміі». Паэт, які бясконца папаўняў сваю начытанасць, дасвед-чанасць, пасля дэмабілізацыі свае веды годна прыклаў на новай прыступцы працоўнага ўзыходжання — пачаў працаваць у Нар-камасветы РСФСР. Спраўджаннем запаветнага сталася паступ-ленне і незабыўная вучоба ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Я. Брусава. Славуты рускі паэт быў рэктарам і прафесарам гэтай установы, а яшчэ важней — аўтарытэтным настаўнікам маладога беларускага паэта, які сам, адчуўшы прыз-ванне, пацягнуўся спорна да пяра. Аднойчы на калёквіуме ад-былося збліжэнне творчых упадабанняў высокага настаўніка і дасціпнага беларускага студыйца. Валерый Брусаў пацікавіўся, «якія творы Янкі Купалы я ведаю і якія больш за ўсё мне пада-баюцца. Я назваў некалькі вершаў, у тым ліку «Адцвітанне». Ва-лерый Якаўлевіч ухваліў мой густ і сказаў, што яму таксама па-дабаюцца гэтыя вершы». Далей прызнаўся: «Я не толькі ведаю творы вашага вялікага паэта, але і сам перакладаў іх на рускую мову. Тым больш, павінны ведаць і любіць яго творы дзеці бела-рускага народа» (Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мн., 1963. С. 201). Гэта быў час, калі многія вялікія рускія дзеячы літаратуры, навукі, культуры з пашанай ставіліся да самабытнага мастацкага слова беларускіх песняроў, да спавядання іх нацыя-нальных ідэй і гуманістычных ідэалаў. Многія са слынных велі-каросаў самі, з'явіўшыся ў Мінск, не толькі авалодвалі таямніца-мі прыгожага пісьменства на мове арыгінала, але і скарбамі жы-вога маўлення народа. Час адрошчваў крылле вялікіх надзей і ў маладога Дубоўкі. Паслужны спісак вёў яго далей, уздымаючы аўтарытэт: ён працаваў у 20-я гады, апрача наркамасветнай ус-тановы, у пастаянным прадстаўніцтве БССР пры ўрадзе СССР, лектарам у Камуністычным універсітэце народаў Захаду, у Крам-лі (пры СНК СССР) — рэдактарам беларускага тэксту Збору за-конаў СССР. Здавалася, трываласць гэтых працоўных прыступак гарантавала абароненасць.

На шчасце, У. Дубоўку захоплівала ў Маскве і дужа ўзбагача-ла яго малады інтэлект шматплынная стыхія літаратурнага і культурнага жыцця. Такое віраванне творча-жывых асяродкаў «спрыяла развіццю пісьменніцкай моладзі... Вялікую дапамогу давалі розныя дыспуты, літаратурныя вечары і «суды», якія пра-водзіліся ў Маскве з удзелам Ул. Маякоўскага, С. Ясеніна, В. Ка-менскага, М. Асеева. А тады ж хапала розных кірункаў: сімваліс (478-479) ты, акмеісты, імажыністы, футурысты, нічавокі, пралеткультаў-цы...» (Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мн., 1963. С. 202). Дубоўка засведчыў не проста асабістае знаёмства з Ясені-ным і Маякоўскім, але і сумесны ўдзел з імі на асобных сустрэ-чах і прыёмах. Апошняя сустрэча з Маякоўскім асабліва тры-вожна і цяжка запала ў памяць беларускага паэта. Здарылася гэ-та «літаральна напярэдадні» смерці вялікага рускага трыбуна: «Выйшаўшы з кабінета П. М. Кержанцава (Кержанцаў П. М. (сапраўднае прозвішча Лебедзеў) (1881 — 1940) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, гісторык), Ул. Маякоўскі моўчкі паціснуў мне руку... У мяне не было нават думкі пра тое, што гэта апошняе развітанне. Нават тое, што ён быў вельмі сум-ны, не давала падставы для падобнага меркавання» (Пяцьдзесят чатыры дарогі. С. 202). Не думаў беларускі паэт, што праз некалькі месяцаў пасля таго сумна-развітальнага пабрацімскага поціску рук ў тым жа годзе і да яго пастукаецца трагедыя, якая ўжо тады цягнулася да Дубоўкі рэпрэсіўнай рукой.

Але пакуль наваліўся сумны дзень патаптання і творчай загу-бы, У. Дубоўка жыў паўнакроўнай мастацкай і грамадскай дзей-насцю. Жывучы ў Маскве, ён цалкам, у роздумах і раскрыленых словах належаў роднай беларускай зямлі, Мінску.

У асяродках рускай культуры ён як знаток падвышаў і вы-хоўваў свой чуйны мастацкі талент, каб несці наватарскія зда-быткі, пяшчоту, лірызм, боль, мудрасць светабачання ў скарбні-цы беларускай паэзіі. Зрошчанасць грамадзянскага дзеяння і па-эзіі гэтага няўрымслівага, мэтаімкнёнага чалавека з Бацькаў-шчынай была настолькі непарыўна цеснай, што месца жыхарст-ва Дубоўкі нават не ўяўлялася па-за межамі Беларусі. Паэт пры-маў самы чынны ўдзел у літаратурным жыцці сваёй рэспублікі, ва ўсіх шматплынных літаратурных працэсах, што віравалі вакол тагачасных літаратурных суполак і аб'яднанняў. Ён быў адным з самых вядомых і аўтарытэтных лідэраў усебеларускага аб'яднан-ня паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк». Дубоўка не раз выступаў з дакладамі на з'ездах гэтай арганізацыі, а таксама на паседжаннях яе шматлікіх «філій», выказваў пазіцыю яе кіруючага органа — Цэнтральнага бюро (ЦБ).

У гэтай працы роля Дубоўкі была асабліва актуальнай і важ-кай. Яму выпала слаўная місія жывога пераемнага звяна, аўта-рытэтнага пасрэдніка паміж старэйшынамі літаратуры (Я. Купа-ла, Я. Колас, 3. Бядуля) і напорыстай плеядай маладнякоўцаў, што нярэдка ў гарачцы спрэчак гатовы былі адмаўляць відочныя эстэтычныя скарбы класічных волатаў Адраджэння («Каб не бы (479-480) ло ў свой час твораў старэйшых пісьменнікаў, на якіх гадаваліся маладыя, не было б і «Маладняка») (Дубоўка У. Маладнякоўскія шляхі // Савецкая Беларусь. 1925. № 285).

У. Дубоўка чуйна ўлоўліваў новы спрыяльны подых часу: па-эзія і ўся беларуская літаратура і культура атрымалі ў 20-я гады шчаслівую мажлівасць увайсці ў свой новы этап Адраджэння. Таму было б недарэчна супрацытастаўляць старых песняроў «ад-раджанізму» і бурлівую плынь «маладнякізму». Па сутнасці, мо-ладзь працягвала адну і тую нацыянальную грамадскую і мастац-кую сгтраву. Спадчына, якая памагае выконваць гэту місію, бу-дзе заўсёды жывой, лёсастваральнай (артыкулы «Янка Купала і «Маладняк», «Да 20-ці гадовага юбілею Янкі Купалы», «Літара-турная творчасць К. М. Міцкевіча (Якуба Коласа)».

Асабліва даверліва-шчырыя ўзаемаадносіны ўсталяваліся ў Дубоўкі з Купалам. Захапляла глыбока ўзварухнутая прага духоў-нага разняволення, якую так няўтомна, з болем і надзеяй спавя-даў гэты прарок нацыянальнага Адраджэння. Купала адказваў сардэчнай шчырасцю і ўсцешнасцю за грамадзянскую і лірыч-ную пранікнёнасць таленту свайго маладога наступніка, «рэзка вылучаючы» яго постаць з «плеяды маладых».

У. Дубоўка часам пераацэньваў творчы патэнцыял «малад-някоўства», як ледзь не адзінай на тым этапе сілы, здольнай на-поўніць мастацкае слова гулкім пошчакам сучаснасці. «Другое дыханне», напрыклад, хоць і прыходзіла да Купалы, але самае вяршыннае ў яго ўвасабленнях народнага духу, гістарычных шляхоў разняволення было ўжо здзейснена, стала скарбамі спад-чыны. Засваенне новай явы належала маладому племю творцаў. У такім ускладанні новых задач на маладыя плечы няма нічога ненатуральнага ці крамольнага. Дубоўка сам прымерваўся да творчых звышзадач. ён адчуваў, што ў культурна-асветніцкіх аб-сягах «Маладняка» яго таленту дыхаецца не так і вольна. Пер-шая творчая самаапрабацыя на гэтым этапе атрымала някепскі розгалас. Нараджаліся, пашыраючы вядомасць аўтара, кніга за кнігай, ведучы да падрахунку перыяд «маладнякоўства».

Спрыяльнасць умоў напачатку, здавалася, дасць магчымасць шырока развіцца вялікім задаткам таленту. Ужо ў першым, апуб-лікаваным у «Савецкай Беларусі» 28 мая 1921 г. вершы «Сонца Беларусі» ёсць як бы спраўджанне прарочай мары Купалы («Не пагаснуць зоркі ў небе»). Дубоўка не тоіць радасці: «Як зорачкі ўночы... Заблішчэлі асветы гурткі». Ішла ў цямноту прыніжаных душ асвета. «Прачнуліся ўсе куткі!» — усклікнуў паэт у асвечана-ўскалыхнутых 20-гадах («Беларусь светам знання мы заллём!»). Маладому паэту гэтыя гады ўяўляліся «стромай», на якую, пе (480-481) раскочыўшы прадонне заняпаду, з «нізін» уздымаецца роднае людства, «сакаліная сям'я». Першы паэтычны зборнік У. Дубоў-кі «Строма» (Вільня, 1923) мае яшчэ шмат зыходных матываў ад Купалы, Ясеніна, Брусава, Блока, аднак яны ўжо гадавалі і рысы самабытнага таленту, вялі яго ад небяспекі прымітыву і засілля сацыялогіі ды пошуку паэтычных формаў, да культуры верша. Мяккай зоркай адлюстраваўся, нібы ў азёрных тонях бацькоўс-кага краю, шчыры лірызм, авеяны вабнай напеўнасцю, што ішла ад улюбёнасці ў песенныя скарбы народнай творчасці («Ноч на-плакалі бярозы», «Вецер! Мой вольны браточак ты, вецер!»). Паэт прагнуў вятрыстага крылля, каб ляцець са «стромы» да тых, хто застаўся ў «нізіне», да роднай заходнебеларускай зямлі, па жывому адрэзанай ад Усходняй Беларусі. «Строму» працінае шчымлівая мальба на яе, на адзіна-цэлую: «О, Беларусь! Я на цябе малюся...», «Я кленчу на маленні...»

Трохі пазней гэта чуллівая пяшчота набыла глыбіню гіста-рычнага вымярэння, выключную дасканаласць, строгасць формы ў вядомым шэдэўры патрыятычнай лірыкі «О Беларусь, мая шыпшына» (1925):

О Беларусь, мая шыпшына,

зялёны ліст, чырвоны цвет!

У ветры дзікім нс загінеш,

чарнобылем не зарасцеш.

(Дубоўка У. Выбр. тв.: У 2 т. Т. 1. Мн., 1965. С. 76. Далей спасылкі на гэта выданне даюцца ў тэксце, у дужках рымскімі лічбамі абазначаны том, арабскімі — старонка).

Ёсць тут і чуйнасць пяшчоты («Пялёсткамі тваімі стану»), але як пасуровелі рэаліі часу, што сталі ўражлівымі дэталямі: ма-літва за Беларусь на зыходным парозе ў паэзію была, аказваец-ца, не проста дэклараваннем любові, а сыноўнім зваротам да ўсявышніх сіл, просьбай аб заступніцтве — малады паэт інтуі-тыўна ўгадваў тое, пра што сказалася з грозным прароцтвам у сярэдзіне 20-х гадоў, а затым сталася ў сярэдзіне 80-х, калі вы-бухнуў Чарнобыль. Атрутны «дзікі» вецер, які не перапыняўся ў гады ўладарства вярхоўнага сатрапа, у часы застою, рэзка падзь-муў і ў сярэдзіне 80-х гадоў.
  1   2

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Уладзіміру Мікалаевічу Дубоўку наканавана было з\Уладзімір Дубоўка Хроніка жыцця
Агароднікі Манькавіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Пастаўскі раён Віцебскай вобласці)

Уладзіміру Мікалаевічу Дубоўку наканавана было з\Сапраўднае прозвішча Рэдзька Аляксей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай
Дубровіч алесь (сапраўднае прозвішча – Рэдзька Аляксей Рыгоравіч) нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай...

Уладзіміру Мікалаевічу Дубоўку наканавана было з\Дуж-Душэўскі Клаўдзій Сцяпанавіч
Нарадзіўся ў мястэчку Глыбокае Дзісненскага павета Віленскай губерні ў сям'і збяднелых шляхцічаў 27 сакавіка

Уладзіміру Мікалаевічу Дубоўку наканавана было з\Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер
Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча — Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета...

Уладзіміру Мікалаевічу Дубоўку наканавана было з\Звычайна, каб пазнаёміцца з творамі мастакоў, мы наведваем музеі, галерэі ці выставы. Аднак ёсць І выключэнні. У маёй вёсцы Малева, што на Нясвіжчыне, знаёмства
Так, гэта работа майго земляка. Нарадзіўся Фёдар Аляксеевіч у 1899 годзе ў вёсцы Малева, на той час Слуцкага павета Мінскай губерні...

Уладзіміру Мікалаевічу Дубоўку наканавана было з\Царква І адукацыя ў межах лебедзеўскага прыходу
Маладзечанскай, Насілаўскай, Лебедзеўскай, Маркаўскай, Хоўхлаўскай, Груздаўскай. Да 1862 г у Віленскай губерні было адкрыта 34 навучальныя...

Уладзіміру Мікалаевічу Дубоўку наканавана было з\Сучасны ўрок у беларускамоўнай школе Літвы
Амаль стагоддзе назад беларускае асветніцкае слова гучала ў сценах Віленскай беларускай гімназіі, а з пачатку 90-х яно гучыць І ў...

Уладзіміру Мікалаевічу Дубоўку наканавана было з\7 клас Беларуская мова Тэма: " Правапіс прыслоўяў"
Віленскай губерні, належала Тызенгаўзу, 50 душ. У 1909 г вёска, 8 двароў, 21 сям’я, 157 жыхароў. З 1921 г у сладзе Польшчы. У 1923...

Уладзіміру Мікалаевічу Дубоўку наканавана было з\Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
За мужнасць І гераізм, якія праявіў пры выкананні воінскага доўгу, прысвоіць падпалкоўніку Карвату Уладзіміру Мікалаевічу званне...

Уладзіміру Мікалаевічу Дубоўку наканавана было з\Аляксандр Наркевіч нарадзіўся ў Вялейцы 37 гадоў таму. Вялейка была й застаецца для яго самым лепшым на зямлі месцам
Аляксандр Наркевіч нарадзіўся ў Вялейцы 37 гадоў таму. Вялейка – была й застаецца для яго самым лепшым на зямлі месцам

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка