Рыгор мурашка 1902-1944




НазваРыгор мурашка 1902-1944
старонка6/6
Дата канвертавання22.11.2012
Памер0.51 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6

Выкладзеныя тут патрабаванні маюць вельмі канкрэтную, можна сказаць, практычную скіраванасць. I трэба адаць належ-нае пісьменніку як гуманісту і разам з тым нельга не ацаніць яго грамадзянскую мужнасць, смеласць, бо пісьменнік ставіў сябе пад удар акупацыйных улад як прапагандыст партызанскай ба-рацьбы і выклікаў незадаволенасць гэтак званых калабарантаў, якія нярэдка аказваліся ахвярамі партызанскага тэрору.

Вядома, мастацкі твор не можа зводзіцца да прыкладных мэ-таў, якімі б значнымі яны не здаваліся. I ў рамане «Наўсуперак лёсу» пісьменнік вырашаў перш за ўсё маральна-этычныя праб-лемы, звязаныя са сферай духоўнага жыцідя, з роздумам над сэн-сам чалавечага існавання. А яшчэ Р. Мурашка працягваў спрэч-ку з самім сабой як аўтарам «Сына». Там ён рабіў галоўнай ру-хаючай сілай сацыялістычнай рэвалюцыі рабочы клас, высмей-ваў прадстаўнікоў іншых партый і рухаў як дробнабуржуазных.

Адаючы належнае грамадзянскай смеласці Р. Мурашкі, ацэньваючы маштабнасць і глыбіню аўтарскай задумы, трэба ўсё (744-745) ж прызнаць, што ў мастацкім плане раман «Наўсуперак лёсу» ўступае папярэдняму твору, які вызначаецца большай унутранай цэласнасцю, структурнай дасканаласцю. У гэтьш жа рамане воб-разы дзеючых асоб раскрыты даволі павярхоўна. Аўтар задаваль-няецца пераважна знешняй характарыстыкай персанажаў, не заглыбляючыся ў іх унутраны свет, у прыроду ўчынкаў і паво-дзін. Як ужо адзначана, займапьнасць, прыгодніцтва стрымлівалі развіццё аналітычнага пачатку , што не магло не адбіцца на псі-халагічнай матывацыі паводзін герояў.

Нельга не звярнуць увагу на тое, што другая частка рамана абарвалася на шостым раздзеле, а наступная, трэцяя, пачынаец-ца ажно дзесятым. Калі прытрымлівацца логікі сюжэтнага раз-віцця, дык з рамана выпалі раздзелы барацьбы Савіцкага суп-раць карных войск генерала Арлова, кінутых на падаўленне бун-таўнікоў. I вось што знаходзіцца ў рукапісе: на гэтыя пытанні аўтар «адказаць не можа, бліжэй за ўсё на гэта магла б адказаць рэдакцыя, ува ўсякім разе такое здарэнне залежала не ад аўтара, які прывык свае творы сюжэтна й кампазіцыйна будаваць заўсё-ды больш-менш стройна, каб яны выглядалі зусім цэласнымі, нармальнымі, жывым творчым арганізмам» (Цытуецца па аўтографе рамана і па першым варыянце машынапіснага тэксту. Адпаведна с. 238 і 207—208.).

Як бачна, тлумачэнне вельмі неканкрэтнае, расплывістае. Тут больш гаворыцца пра тое, як аўтар уяўляе структурную цэ-ласнасць мастацкага твора. Калі рэдакцыя «Голасу вёскі» па цэн-зурных ці ідэалагічных меркаваннях не прыняла прапанаваных пісьменнікам раздзелаў, дык можна было б спадзявацца, што яны захаваліся ў рукапісе. Але рукапіс ідэнтычны вядомаму ма-шынапіснаму тэксту.

Можна зрабіць такое дапушчэнне: ведаючы палітычную пазі-цыю газеты, яе адносіны да партызанскай барацьбы, да тэрарыс-тычнай дзейнасці, — а гэтыя моманты абавязкова павінны былі быць у адсутных фрагментах, прысвечаных узброенаму супраціву сялянства супраць карнай экспедыцыі генерала Арлова, — Р. Му-рашка ўвогуле не стаў пісаць раздзелы, а ў сваім каментарыі прапанаваў чытачу самастойна разбірацца ў складанасцях тага-часнага грамадска-палітычнага жыцця. Ці збіраўся ён дапаўняць твор новымі старонкамі, невядома. Але і ў такім выглядзе раман «Наўсуперак лёсу» застаецца цікавай, адметнай з'явай гісторыі нацыянальнага прыгожага пісьменства. Як паказвае вопыт Р. Му-рашкі, нацыянальная літаратура стваралася не толькі пад сцягам камуністычнай партыйнасці, класавасці і ў рэчышчы сацыяліс-тычнага рэалізму, але і ў апазіцыйнасці да іх. I гэтая апазіцый (745-746) насць аказалася надзвычай плённай. Разгледжаныя раманы ўно-сяць новыя, шмат у чым нечаканыя штрыхі ў агульную панара-му беларускай мастацкай прозы, яны прыкметна пашыраюць і ўзбагачаюць ранейшыя ўяўленні аб беларускай літаратуры пе-рыяду Айчыннай вайны, яе тэматычных і жанравых абсягах, яе ідэйнай скіраванасці. Разам з лепшымі апавяданнямі пісьменні-ка 20—30-х гадоў гэтыя творы ўвойдуць у лік бясспрэчных зда-быткаў нацыянапьнага прыгожага пісьменства.


Мушынскі М.І. Рыгор Мурашка // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С. 711-746.
1   2   3   4   5   6

Падобныя:

Рыгор мурашка 1902-1944 iconРыгор Бярозкін // Бярозкін, Р. Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Рыгор Бярозкін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – С. 178-189. Лірыка сейбіта І салдата
Бярозкін, Р. Лірыка сейбіта І салдата / Рыгор Бярозкін // Бярозкін, Р. Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Рыгор...

Рыгор мурашка 1902-1944 iconРыгор Кастусёў. Сітуацыя ў жкг беларусі, прапановы па развіццю І рэфармаванню жкг ва ўсе часы існавання савецкай улады, дзяржава пакідала за сабой функцыю
Рыгор Кастусёў. Сітуацыя ў жкг беларусі, прапановы па развіццю І рэфармаванню жкг

Рыгор мурашка 1902-1944 iconРыгор Барадулін Божа, паспагадай усім

Рыгор мурашка 1902-1944 iconПамятник советским воинам
Прибалтийского фронта, которые 4 июля 1944 г освободили город от немецко-фашистских захватчиков. В 1966 г была установлена стела....

Рыгор мурашка 1902-1944 iconМатериал из Википедии свободной энциклопедии
Новгород • Крым (1944) • Белоруссия • Львов-Сандомир • Яссы-Кишинёв • Восточные Карпаты • Прибалтика • Курляндия • Румыния • Болгария...

Рыгор мурашка 1902-1944 icon† Nellie M. died Jan;3,1902 (no stone) †

Рыгор мурашка 1902-1944 iconКонкурс "Бюро прагнозаў"
Магчыма, з такой просьбай да нас, людзей, магла б звярнуцца сама прырода. Прырода – вялікі дом, які належыць не толькі чалавеку....

Рыгор мурашка 1902-1944 iconA. España a principio del siglo veinte (1902-1930)

Рыгор мурашка 1902-1944 icon1. Кто входил в антигитлеровскую коалицию, и когда она была создана?
Ливан, Саудовская Аравия, Никарагуа, Либерия, Боливия. В ходе войны к ним присоединились некоторые государства, вышедшие из нацистского...

Рыгор мурашка 1902-1944 iconАртур Конан Дойл Англо Бурская война (1899-1902)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка