Рыгор мурашка 1902-1944




НазваРыгор мурашка 1902-1944
старонка5/6
Дата канвертавання22.11.2012
Памер0.51 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6

Гэты фрагмент — а ён нагадвае фрэску, дзе малюецца шлях чалавецтва да сваёй пагібелі, — арганічна ўпісаны ў вобразную сістэму рамана, у яго сюжэт, які раскрывае чытачу лёс героя, пакрыўджанага, пакінутага людзьмі. I толькі бацькі да канца зас-таюцца побач з сынам, падзяляючы яго боль і душэўныя пакуты. «Божа, як яна старалася дзеля свайго дарагога няшчаснага сына! Каб сказалі ёй галаву сваю сівую аддаць на адцін, абы сын яе быў з гэтага шчаслівы, яны не думаючы аддала б галаву» (7, 117). Бацька Савановіча, як і маці, без наракання нясе свой (737-738) крыж пакуты. Тут сцвярджаецца ідэя сям'і як адзінага трывалага апірышча чалавека, пакінутага таталітарнай сістэмай без абаро-ны і надзейнай падтрымкі.

Раман «Таварышы» нясе выразны адбітак аўтабіяграфічнасці. Але гаворка ідзе не пра знешні, а пра ўнутраны бок жыццёвага лёсу пісьменніка, перш за ўсё пра трагічную сітуацыю, у якую ён трапіў на пачатку вайны, калі вымушаны быў застацца ў аку-піраваным Мінску. Стан хворага на сухоты Савановіча, яго са-мота, адчуванне пакінутасці, крыўда на ўчарашніх сяброў, пераг-ляд ранейшых уяўленняў і поглядаў, глыбокая цікавасць да мас-тацтва — усё гэта рэальныя пункты судакранання падзей жыцця пісьменніка і яго персанажа. Падобная блізкасць дапамагла Р. Мурашку стварыць псіхалагічна пераканальны вобраз героя, раскрыць непаўторны, адметны свет яго пачуццяў і перажыван-няў. На аўтабіяграфічную падаснову рамана звярнула ўвагу і дач-ка пісьменніка. «Апісаць стан свайго героя, яго пакуты фізічныя і маральныя, не складала цяжкасці для аўтара, які сам прайшоў праз пекла цяжкае хваробы» (Мурашка А. Р. Успаміны пра бацьку. С. 76.).

У рамане даволі эфектыўна выкарыстоўваюцца такія формы і сродкі псіхааналізу, як плынь свядомасці героя, разгорнутыя ўнутраныя маналогі. У вобразнай структуры, у выяўленчай сістэ-ме твора шмат літаратурных рэмінісцэнцый. Часта прыгадваюц-ца вядомыя імёны пісьменнікаў, мастакоў, назвы іх твораў. I гэ-та — не штучныя ўпрыгожванні, а сродак выяўлення духоўных інтарэсаў героя, адметнасці яго мыслення як мыслення асацыя-тыўнага, вобраза-пачуццёвага. Так эцюд Савановіча «Вечаровы змрок» супастаўляецца з п'есай драматурга-сімваліста Марыса Метэрлінка «Сляпыя», у якой чалавек лаказаны як ахвяра таям-нічых, неспазнаных сіл. Калі Савановіч едзе ў Маскву да меды-цынскіх славутасцей, дык яму міжвольна прыгадваецца кніга французскага пісьменніка Селіна «Падарож на край ночы»: «Ці не дзіўнае гэта супадзенне? — і ён таксама робіць падарож на край ночы. А можа яму выблісне там ранак дня, і ў сэрцы зага-рыцца й зайграе зноў радаснае сонца» (6, 127—128).

Знаходзячыся ў безнадзейньш становішчы і ўсведамляючы гэта, Савановіч нярэдка параўноўвае сябе з героямі класічных твораў або прыгадвае іх з той або іншай нагоды. I гэта не поза, не праява нясціпласці. Імёны Дон Кіхота, Пячорына спатрэбілі-ся дзеля таго, каб глыбей раскрыць адметнасць характару Сава-новіча, напружанасць яго духоўнага жыцця, тып мыслення: «А хіба чалавек не створаны для шчасця? Нечага ж чалавек ды ро-дзіцца на свет. Хто гэта, думаў ён, з лермантаўскіх, здаецца, ге (738-739) рояў казаў?.. Вось гэтакі і ён, як той лермантаўскі герой. Ён прыйшоў на гэты свет, каб любіць, а яго вучылі й вучаць ненаві-дзець. Са шчырым сэрцам, нічога не хаваючы ні ад кога, ідзе ён да людзей, а тыя лаюць яго й насьміхаюцца. Ён хоча бачыць у людзях братоў, а тыя сустракаюць яго як ворага...» (7, 100).

У гэтым унутраным маналогу Савановіча чуецца аўтарскі сум па прыгожых, шчырых, высакародных людзях, якія нясуць у сваім сэрцы пачуцці любові, а не зла і нянавісці.

Заслугоўваюць быць адзначанымі і некаторыя асаблівасці мо-вы рамана. Р. Мурашка настойліва шукаў дакладнае, ёмістае слова, якое б перадавала самыя тонкія адценні настрою героя, зменлі-васць, рухомасць яго пачуццяў, перажыванняў. Кідаецца ў вочы свядомая ўстаноўка пісьменніка на выкарыстанне характэрнай беларускай лексікі і граматычных формаў, уласцівых менавіта. беларускаму моўнаму ладу («новае выспрабаванне», «перасціх дождж», «адзіноты дуб», «спасярод», «кірунак супраціву», «выс-мешка лёсу», «збяглец», «з фактычнага гледзішча», «яе блізіню», «начная сціш»). Раман «Таварышы» павінен заняць высокае мес-ца ў беларускай мастацкай прозе.

Раман «Наўсуперак лёсу» — яшчэ болей складаны твор, чым «Таварышы». Каб аб'ектыўна ацаніць маштабнасць аўтарскай за-думы, смеласць творчых намераў пісьменніка, трэба адмовіцца ад ранейшых спрошчаных уяленняў адносна беларускай наідыя-нальнай інтэлігенцыі, якая па розных прычынах заставалася на акупіраванай тэрыторыі, і яе настрояў, памкненняў, палітычных гюглядаў. Гэтыя настроі і погляды не ўкладваюцца ў адназнач-ныя дэфініцыі, якія доўгі час навязваліся афіцыйнай прапаган-дай, бо тут не ўлічваецца ўся складанасць грамадска-палітычнай абстаноўкі акупацыйнага перыяду, існаванне палітычных групо-вак рознай арыеытацыі. У тагачасных умовах пісьменнік не мог адкрыта гаварыць усё, што падказвала яму сумленне мастака-грамадзяніна, і таму вымушаны быў хавацца за «гісгарычны матэ-рыял», за падзеі, якія мелі месца на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX ст. У лаканічным звароце «Ад аўтара», змешчаным у канцы ру-капісу, Р. Мурашка сведчыць: раман пабудаваны на рэальных фак-тах з жыцця «народнага героя Беларусі Алеся Савіцкага». Біяграфія вядомага экспрапрыятара, сацыяліста-рэвалюцыянера — беларуска-га Дуброўскага — была надрукавана «ў расейскім часопісе «Мсторм-ческнй вестннк» за 1911 год А. Сігавым» (Цытуецца па рукапісным тэксце, які аахоўваецца ў архіве дачкі пісьменніка А. Р. Мурашкі. С. 238. Машынапіс. С. 247.).

З'яўленне прыгаданага фрагмента не выпадковае. «Наўсуперак лёсу» — гэта твор, у якім разнастайны жыццёвы матэрыял (739-740) падпарадкаваны ідэі абгрунтавання гістарычнага права беларускага народа на самастойнае жыццё, права нацыі на свабоднае, неза-лежнае існаванне. Айчынная вайна абвастрыла нацыянальна-патрыятычныя пачуцці беларусаў, узняла іх нацыянальную свя-домасць на новы ўзровень. I гэты ўзлёт нацыянальнага духу быў глыбока адчуты і перададзены Р. Мурашкам. А знаходжанне на акупіраванай тэрыторыі надало ягонаму адчуванню асаблівую сі-лу. I зварот да падзей першай рускай рэвалюцыі 1905 г. быў глыбока заканамерным, прадуманым: пісьменнік лічыў, — і гэ-тая думка праводзіцца праз вобразную сістэму рамана — што са-цыяльныя катаклізмы ў жыцці беларускага народа ў паслякаст-рычніцкі час сваім вытокам маюць рэвалюцыю, якая не слраў-дзіла запаветных мар працоўнага люду. Рэвалюцыя не вырашыла і такога балючага для многіх народаў былой царскай Расіі пы-тання, як нацыянальнае. «Рэвалюцыя, — даводзіць галоўны ге-рой сваім палітычным апанентам, — павінна прынесці пралета-рыям працу й людскія ўмовы існавання, селяніну зямлю, крыні-цу ягонага дабрабыту й дабрабыту ўсяго народу, а прыгнечаным нацыям поўную свабоду, свабоду без кампрамісаў, без агаворак і без патайных жаданняў паняволення ў далейшым аднае нацыі другою. У інакшым выпадку гэта будзе не рэвалюцыя, а ашу-канства народу» (Тут і далей цытуецца па рукапісным тэксце рамана. У дужках указваецца старонка.) (146).

Паводле думкі Савіцкага, кіраўнікі Палескага камітэта партыі сацыял-дэмакратаў пасля падаўлення снежаньскага ўзброенага паўстання 1905 г. фактычна сталі на шлях абароны імперскай палітыкі Расіі. Яны не адважыліся пайсці на вырашэнне нацыя-нальнага пытання ў карысць запрыгоненых народаў, бо тым са-мым выпусцілі б «са сваіх рук багатую здабычу, дзесяткі мільё-наў нявольнікаў, чыімі рукамі расійскі імперыялізм заграбаў бы залаты жар для свае нацыі» (179).

Напэўна, герой Р. Мурашкі ў палемічным запале перабольш-вае віну сваіх апанентаў, празмерна рызыкоўна збліжае інтарэсы царскай манархіі і інтарэсы партыі сацыял-дэмакратаў, але тут важна пазнаёміцца з яго думкамі, уяўленнямі, бо яны мелі рас-паўсюджанне і ў асяроддзі пэўных колаў нацыянальнай інтэлі-генцыі на акупіраваных беларускіх землях. I пісьменнік гэтыя думкі, настроі, памкненні ўвасобіў у сваім творы.

Не меншую цікавасць выклікае і яшчэ адзін фрагмент з па-лемічнага выступлення Савіцкага. Няхай тут на дапамогу літара-турнаму герою прыходзіў пісьменнік, які меў магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць трагічныя перыпетыі нацыянальна-дзяр (740-741) жаўнага будаўніцтва ў Беларусі пасля перамогі сацыялістычнай рэвалюцыі, гэта не змяншае ні актуальнасці ўзнятых у рамане праблем, ні заслугі аўтара. «Я паўтараю, — гаворыць Савіцкі, — што сацыялістычная рэвалюцыя павінна вызваліць з-пад чужац-кага прыгнёту нацыі. Хай сабе знойдуцца такія паны-рэвалю-цыянеры, якія хочуць ці ўпотайку ці зусім адкрыта назамен цар-скага прыгнёту прынесці беларускаму народу прыгнёт у вопрат-цы рэвалюцыйнай або сацыялістычнай ці яшчэ якой-небудзь ін-шай. У сутнасці пакінуць даўнейшы прыгнёт, толькі пераапра-нуць крыху, каб не пазналі. Гэта дарэмная спроба, паны-рэва-люцыянеры, і спроба непрыгожая. У такім выпадку праз ста-годдзі прыдушаны панамі-абшарнікамі, капіталістамі, чужым войскам і чужою адміністрацыяю беларускі народ вызваліцца сам!» (156).

Звязаны пэўным гістарычныіуі матэрыялам — біяграфіяй Са-віцкага, які дзейнічаў у пэўны гістарычны час, — Р. Мурашка, натуральна, не мог перанесці дзеянне рамана ў паслякастрыч-ніцкую эпоху і таму абраў іншы шлях: ён ацэньваў сацыялістыч-ную рэвалюцыю апасродкавана — праз праграмныя ўстаноўкі, лозунгі, дэкларацыі, даючы магчымасць чытачу самастойна па-раўнаць, супаставіць дэкларацыі і іх практычнае ажыццяўленне. Гэта быў тонкі і вельмі эфектыўны, змястоўны мастацкі прыём.

У рамане таксама рашуча абвяргаецца думка аб тым, што пэўная нацыя быццам бы мае права на перавагу над іншымі. Вуснамі свайго героя Р. Мурашка выкрывае беспадстаўнасць прэтэнзіі той ці іншай нацыі на сусветнае панаванне, асуджае ідэю «сусветнага месіянства». Палемізуючы з прадстаўнікамі Па-лескага камітэта сацыял-дэмакратычнай партыі, Алесь Савіцкі ад імя сацыялістаў-рэвалюцыянераў кідае сваім апанентам абві-навачванне ў падтрымцы ідэй вялікадзяржаўнасці і ігнараванні інтарэсаў прыгнечаных нацый царскай Расіі: «Едмная н неделн-мая», прыкрытая прыгожаю вопраткаю сацыяльнага ўшчасліў-леньня чалавецтва — вось іхны ідэал, ідэал — новым рабункам абараніць царскія захопы. Вось да якое маралі заўсёды прцво-дзіць людзей, групоўкі іхныя, палітычныя партыі, а часам і цэ-лыя нацыі, калі яны пачынаюць хварэць на хваробу сусветнага мэсіянства» (180). «Сусветнае месіянства» — удадзеным выпадку гэта ідэя сусветнай пралетарскай рэвалюцыі.

Але значэнне рамана «Наўсуперак лёсу» не вычэрпваецца выкрывальнай скіраванасцю супраць царскай Расіі, яе палітыкі падаўлення нацыянальна-вызваленчага руху. Ды і не вельмі ўжо небяспечна было ў часы фашысцкай акупацыі крытыкаваць вя-лікадзяржаўныя памкненні Расіі. Як паказвае змест шматлікіх палемічных выступленняў Савіцкага, многае з таго, што ён інк (741-742) рымінаваў сваім палітычным апанетам з Палескага камітэта, можна было адрасаваць і нямецкім акупацыйным уладам, якія таксама праводзілі сваю экспансіянісцкую імперскую палітыку не толькі на Беларусі. Вось што на гэты конт гаворыць аднадум-ца і паплечнік Савіцкага, і логіка ягоных разважанняў дазваляе згадаць, што кіруючая партыя фашысцкай Германіі мела назву нацыянал-сацыялісцкай: «Заміж таго, каб уладжваць жыццё свайго народу як найлепш і не пярэчыць, калі суседнія народы таксама будуць ладзіць сваё жыццё як найлепш, яны імкнуцца пабудаваць жыццё свайму народу як найлепш, а іншых — як найгорш. Якія ж вы сацыялісты, калі вы будуеце новую стра-шэннага памеру турму, у якой мусяць захлынуца цэлыя пароды! А кожнаму ж народу хочацца жыць сваім жыццём, — гэта нішто іншае, як адвечны агульналюдскі прынцып справядлівасці, які мусіць нарэшце запанаваць ува ўсім свеце. Жаданне жыць сваім жыццём гэта найвышэйшае жаданне поўнае волі і ў асобнага ча-лавека й ў цэлае нацыі, гэта выяўленне найвышэйшага ступеню развіцця свядомасці чалавека й цэлае нацыі» (181).

Зусім відавочна, што Р. Мурашка, цаляючы ў дарэвалюцый-ную царскую Расію, гэтую «турму народаў», у вялікадзяржаўную, імперскую палітыку, скіравапую супраць нацыянальна-вызва-ленчага руху, выкрываючы тых псеўдарэвалюцыянераў, хто гато-вы быў гэтую палітыку працягваць, толькі ўжо пад сацыялістыч-нымі лозунгамі, адначасна меў на мэце і гітлераўскую каланіяль-ную палітыку ў дачыненні да іншых народаў. I сапраўды, вельмі празрысты сэнс маюць азначэнні тыпу «чужое войска», «чужая адміністрацыя», будаўніцтва «новай страшэннага памеру турмы», у якой мусяць загінуць «цэлыя народы», «якія ж вы сацыялісты». Менавіта фашысцкая Германія, якая на той час захапіла палову Еўропы, «уладжвала жыццё свайго народу» за кошт іншых наро-даў, асуджаных на фізічнае вынішчэнне, будавала «новую стра-шэннага памеру турму».

Такім чынам, навізна рамана Мурашкі вызначаецца перша за ўсё яго антыталітарнай і адначасова антынацыскай, антыфа-шысцкай скіраванасцю. Пісьменнік выкрываў палітычную сістэ-му падаўлення духоўнай свабоды, дыктатарскія рэжымы, якія неслі пагібель і сваім народам, і сусветнай супольнасці.

Устанаўленне какрэтных адрасатаў крытычнага пафасу твора — таталітарнай сістэмы і нацызму — дапамагае зразумець, якім чы-нам раман з'явіўся на старонках акупацыйнага выдання — газе-ты «Голас вёскі». Тая частка нацыянальнай інтэлігенцыі, якая свядома ці вымушана супрацоўнічала з акупацыйнымі ўладамі, была пераконана, што яна змагаецца адначасна на двух франтах — і супраць камуністаў, партызанаў, падпольшчыкаў і супраць ня (742-743) мецкага фашызму. Абедзве гэтыя сілы разглядаліся ёю як варо-жыя беларускай справе, чужыя ідэям нацыянальнага адраджэння Беларусі. I гэтым жа пафасам непрымання расейскай вяліка-дзяржаўнасці і — у падтэксце — імперскай захопніцкай палітыкі Германіі на акупіраваных тэрыторыях быў прасякнуты і раман «Наўсуперак лёсу». Ён і знайшоў падтрымку ў «Голасе вёскі», нягледзячы на тое што галоўны персанаж рамана — экспрап-рыятар, партызан, «народны беларускі герой» Савіцкі — сваімі тэрарыстычнымі дзеяннямі, смелымі ўзброенымі нападамі на прадстаўнікоў мясцовай улады не ўпісваўся цалкам у афіцыйную трактоўку газетамі беларускай «партызанкі» як палітычнага бан-дытызму, інспіраванага органамі НКУС з мэтаю распальвання варожасці паміж фашыстамі і мірным насельніцтвам. Пэўна, рэ-дакцыя газеты гатовая была падтрымаць усё каштоўнае, што бы-ло ў рамане так ці інакш з нацыянальнай праблематыкай.

Р. Мурашка акцэнтаваў увагу на «гістарычнай аснове» твора, на існаванні рэальнага прататыпа галоўнага героя (захавана на-ват яго імя і прозвішча) у мэтах засцярогі, каб адвесці магчымыя падазрэнні нямецкіх улад. Таму называць раман «Наўсуперак лё-су» гістарычным можна толькі ўмоўна. У сапраўднасці ж гэта хутчэй палітычны раман, у якім актыўна выкарыстоўваюцца эле-менты прыгодніцкіх жанравых форм. А да апошніх Р. Мурашка, як вядома, меў асаблівую прыхільнасць (шэраг апавяданяў, апо-весць «У іхным доме» і інш.)- I Ў гэтым творы пісьменнік шмат увагі аддае прыгодам героя, яго дзейнасці ў падполлі. Савіцкі кожны раз з'яўляецца там, дзе яго не чакаюць, хітра абводзіць вакол пальца пільных стражнікаў, шпікаў. Ён — майстар знеш-няга пераўвасаблення, прыемны субяседнік, выдатны прамоўца, красамоўны палеміст. За ім ідуць усе, хто прагне свабоды і неза-лежнасці роднага краю. Адважнага рэвалюцыянера падтрымлі-ваюць рабочыя і сяляне, дапамагаюць яму словам і справай.

Ты не менш у рамане няма разгорнутых, дэталёвых апісан-няў барацьбы працоўных мас на чале з Савіцкім. Перавага адда-дзена прыгодам героя і яго спрэчкам з апанентамі. Закранаючы пытанні, храналагічна суаднесеныя з падзеямі рэвалюцыі 1905 і наступных гадоў, аўтар рамана якраз і атрымліваў магчымасць пад выглядам дыскусіі аб гістарычным мінулым выходзіць на праблемы, якія былі актуальнымі для ўсіх нацыянальных і пат-рыятычных сіл акупаванай Беларусі. Гэта перш за ўсё абуджэнне нацыянальнай свядомасці народа.

Недахоп канкрэтных матэрыялаў не дае магчымасці адказаць на пытанне, у якой ступені Р. Мурашка — а гаворка ідзе пра першы перыяд акупацыі — падзяляў наіўна-рамантычныя, ута-пічныя ўяўленні аб тым, што нямецкія ўлады дадуць Беларусі (743-744) аўтаномію. Што ж датычыць абуджэння нацыянальнай свядо-масці беларускага народа, які аказаўся пад фашысцкім прыгнё-там, дык тут Р. Мурашка дзейнічаў актыўна, мэтанакіравана.

А формы актывізацыі — праз мастацкае слова — былі роз-ныя. Так, асобныя фрагменты твора, хоць гаворка ў іх ішла пра канкрэтныя з'явы дарэвалюцыйнай пары, аб'ектыўна ўсгтры-маюцца як непасрэдная дапамога ўдзельнікам падпольнай, пар-тызанскай вайны супраць захопнікаў, як свайго роду практыч-ныя парады, настаўленні народным мсціўцам. У гэтым плане вельмі паказальны асобныя пункты статута партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, над складаннем якога працаваў Савіцкі. Ён фармуляваў не толькі бліжэйшыя мэты арганізацыі («рэвалю-цыйны тэрарызм маёмасці, жыцця багатых і ўладаў», «развіццё народнага партызанскага змагання супраць ураду й багатых кла-саў»), але і абавязкі яе членаў. Кожны сябра партыі абавязаны быў парваць усялякія дачыненні да сваіх родных, блізкіх, не ўжываць спірытусавых напіткаў; не ўстанаўліваць блізкай сувязі з жанчынамі; аказваць усялякую дапамогу таварышам па аргані-зацыі, паведамляць пра здраднікаў і правакатараў атаману-пра-вадыру, а пры відавочнай здрадзе знішчаць здрадніка на месцы; не пакідаць на полі бою забітых і параненых таварышаў; не зда-вацца ў палон; ніколі не праліваць дарэмна крыві, зброю ўжы-ваць як сродак самаабароны. «Берагчы як мага жыхарства, а па магчымасці й сваіх ворагаў. Заўсёды памятаць, што мы не звы-чайныя разбойнікі-бандыты... а сапраўдныя партызаны-рэвалю-цыянеры й абаронцы народа» (225). Ёсць у парадах Савіцкага прапановы перанесці партызанскую барацьбу на вясковы абшар.
1   2   3   4   5   6

Падобныя:

Рыгор мурашка 1902-1944 iconРыгор Бярозкін // Бярозкін, Р. Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Рыгор Бярозкін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – С. 178-189. Лірыка сейбіта І салдата
Бярозкін, Р. Лірыка сейбіта І салдата / Рыгор Бярозкін // Бярозкін, Р. Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Рыгор...

Рыгор мурашка 1902-1944 iconРыгор Кастусёў. Сітуацыя ў жкг беларусі, прапановы па развіццю І рэфармаванню жкг ва ўсе часы існавання савецкай улады, дзяржава пакідала за сабой функцыю
Рыгор Кастусёў. Сітуацыя ў жкг беларусі, прапановы па развіццю І рэфармаванню жкг

Рыгор мурашка 1902-1944 iconРыгор Барадулін Божа, паспагадай усім

Рыгор мурашка 1902-1944 iconПамятник советским воинам
Прибалтийского фронта, которые 4 июля 1944 г освободили город от немецко-фашистских захватчиков. В 1966 г была установлена стела....

Рыгор мурашка 1902-1944 iconМатериал из Википедии свободной энциклопедии
Новгород • Крым (1944) • Белоруссия • Львов-Сандомир • Яссы-Кишинёв • Восточные Карпаты • Прибалтика • Курляндия • Румыния • Болгария...

Рыгор мурашка 1902-1944 icon† Nellie M. died Jan;3,1902 (no stone) †

Рыгор мурашка 1902-1944 iconКонкурс "Бюро прагнозаў"
Магчыма, з такой просьбай да нас, людзей, магла б звярнуцца сама прырода. Прырода – вялікі дом, які належыць не толькі чалавеку....

Рыгор мурашка 1902-1944 iconA. España a principio del siglo veinte (1902-1930)

Рыгор мурашка 1902-1944 icon1. Кто входил в антигитлеровскую коалицию, и когда она была создана?
Ливан, Саудовская Аравия, Никарагуа, Либерия, Боливия. В ходе войны к ним присоединились некоторые государства, вышедшие из нацистского...

Рыгор мурашка 1902-1944 iconАртур Конан Дойл Англо Бурская война (1899-1902)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка