Рыгор мурашка 1902-1944




НазваРыгор мурашка 1902-1944
старонка4/6
Дата канвертавання22.11.2012
Памер0.51 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6

Творы Р. Мурашкі перыяду акупацыі прынцыпова адрозні-ваюцца ад тых апавяданняў, аповесцяў, раманаў 30-х гадоў, што з'яўляліся пад пільным кантролем афіцыйных інстанцый. Так, раман «Таварышы» займае своеасаблівае месца ў беларускай лі-таратуры. Ён сведчыць, у якім плённым кірунку магло б разві-вацца беларускае прыгожае пісьменства, калі б мастакі слова не адчувалі на сябе такога няспыннага ўціску камуністычнай ідэа-логіі, калі б яны мелі магчымасць свабодна выяўляць асабістыя погляды і пераконанні. Раман аказаўся шмат у чым нечаканым для тых, хто ведаў Мурашку як аўтара твораў даваеннай пары. У новым рамане пісьменнік праявіў сапраўдную мужнасць, адва-жыўся на перагляд многіх ранейшых маральных, светапогляд-ных, эстэтычных прынцыпаў. Вядома, працэс перагляду ішоў пакутліва, бо пісьменніку, які звыш пятнаццаці гадоў працаваў у літаратуры, меў надзейную падтрымку афіцыйных улад, у псіха-лагічным плане не проста было развітвацца са сваімі ілюзіямі і ўяўленнямі, якія яшчэ ўчора здаваліся такімі трывалымі. Але развітанне змусіла быць непазбежным. Яго абумовілі трагічныя падзеі пачатку вайны, разбурэнне шматлікіх міфаў, створаных афіцыйнай прапагандай.

Прынцыповае адрозненне новага твора ад папярэдніх у тым, што яго аўтар адмовіўся ад нястрымнага ўслаўлення савецкай палітычнай сістэмы. ад бяздумнай падтрымкі многіх звыклых пастулатаў накшталт маральна-палітычнага адзінства савецкага грамадства, вялікае ролі калектывісцкай філасофіі, што нібыта аб'ядноўвала працоўных у новую сацыяльную агульнасць. Зараз Р. Мурашка скіроўвае свой твор на абарону чалавека як найвя-лікшай каштоўнасці свету.

Зрэшты, «Таварышы» — твор шматаспектны і шматпраблем-ны. Асоба і грамадства, інтэлігенцыя і ўлада, мастак і мастацтва ва ўмовах таталітарнага рэжыму — вось кола пытанняў, якое ў той час хвалявала пісьменніка. Па сутнасці Р. Мурашка палемі-зуе тут з ідэйнай канцэпцыяй сваіх ранейшых твораў. Палеміч-насць выявілася ўжо ў выбары галоўнага героя — юнака Васіля Савановіча, які ў выніку няшчаснага здарэння на заводзе стаў калекам. Васіль разумее, што ён аказаўся непатрэбнай для гра-мадства істотай. Інакш кажуч, на годнасць героя эпохі, актыўна (731-732) га барацьбіта за шчаслівую будучыню ўчарашні рабочы ўжо не мог прэтэндаваць. Тым не менш для Р. Мурашкі фізічна скале-чаны юнак — паўнацэнны герой, аб'ект самай пільнай маста-коўскай увагі. Адносіны да хворага Савановіча якраз і з'яўляюц-ца той маральнай меркай, якой вымяраўся ўзровень чалавечнас-ці блізкіх і далёкіх яму людзей. I, як вынікае са зместу твора, аказалася, што болыпасць учарашніх сяброў не вытрымала пра-верку на чалавечую годнасць. У прамовах і закліках яны, на-пэўна, абвяшчалі ідэю калектывізму, еднасць і таварыскую ўзаемадапамогу, а пры першым жа выпрабаванні «камсамоль-цы сцураліся свайго ж брата, аднадумніка, прыяцеля... сцура-ліся тады, калі жыццё скалечыла яго жудасна й бухнула воб-землю» (5, 117) (Тут і далей спасылкі на часпопіс «Полымя». 1993. № 6, 7. У дужках указ-ваюцца нумар часопіса і старонка.).

Скарга героя, а па сутнасці сур'ёзнае маральнае абвінавач-ванне, кінутае ім грамадству, ранейшым сябрам-аднадумцам, не ўспрымаецца як гучная дэкларацыя. Яно абрунтавана пісьменні-кам праз сюжэтнае развіццё вельмі пераканальна. Так, са зместу твора бачна, што на працягу пяці месяцаў знаходжання ў бальні-цы ніхто з рабочых не наведаў хворага. Прыгнечаны людской абыякавасцю, Савановіч пачынае ўсведамляць сапраўдную сут-насць калектывісцкай маралі, якая аказалася ілжываю, заснава-най на фальшы, таму што для заводскага калектыву, для тых, хто з'яўляўся носьбітам масавай свядомасці, не існавала канк-рэтнай асобы з яе прыватнымі інтарэсамі і клопатамі. Грамадст-ва, якое гучна абвяшчала ідэі гуманізму, не цікавілася хворымі, іх лёсам, іх пакутамі, іх будучыняй.

Думаецца, Р. Мурашка свядома пайшоў на сітуацыйную ана-логію з раманам М. Астроўскага «Як гартавалася сталь», канані-заваным афіцыйнай прапагандай у якасці ўзору літаратуры са-цыялістычнага рэалізму. Але пэўнае падабенства лёсу герояў у кожным творы мае розную трактоўку. Беларускі празаік не пры-няў ідэалізаваны, падфарбаваны паказ узаемаадносін героя і ася-роддзя. «Бо які я ім цяпер таварыш» (6, 110), — з сумам канста-туе Васіль, маючы на ўвазе тых, з кім разам працаваў.

Як ужо было паказана, раней Р. Мурашка свае надзеі на ажыццяўленне велічных ідэалаў рэвалюцыі звязваў не з вёскай, гэтым «увасабленні цемнаты і забабоннасці», «асяродкам дроб-набуржуазнай стыхіі», а з горадам, рабочым класам як носьбітам рэвалюцыйнай свядомасці. У новым творы гтісьменнік вызва-ляецца ад ідэалагічных догмаў, ад кніжных, адцягненых уяўлен-- няў і малюе той жа завод не як кузню, дзе нараджаюцца і прахо (732-733) дзяць загартоўку людзі новай, калектывісцкай фармацыі, а як асяродак, у якім нівеліруёцца індывідуальнасць, а чалавек перас-тае быць асобай. Калі Савановіч пасля доўгага перапынку заві-таў у працоўны калектыў, дык не ўгледзеў там ніякіх зменаў да лепшага. На сходзе «адно й тое: што казалі пяць месяцаў таму, год, два, тое гавораць і цяпер. Прарывы, ударніцтва, аварыйнасць, штурмы, прарывы ў рабоце, вінаватыя ў невыкананні плану, абавязак камсамольцаў ісьці папераду» (6, 119). I толькі пра ча-лавека, пра яго асабістае жыццё, яго турботы і запатрабаванні там не ішла гутарка. А на Васіля дык увогуле ніхто не звярнуў увагі, як быццам яго не было там.

Р. Мурашка імкнуўся пазбегнуць спрашчэння канфлікту, не жадаў зводзіць твор ні да голага выкрыцця, ні да маралізатарскіх сентэнцый і дыдактыкі. Арыентуючыся на жыццёвую праўду, на прынцыпы рэалістычнага мастацтва, пісьменнік пайшоў плён-ным шляхам — ён стварыў адпаведную сітуацыю, даў магчы-масць калектыву дапамагчы хвораму. Маладзёжны важак, рабочы Гурыновіч — і тут зноў узнікаюць асацыяцыі з героямі М. Аст-роўскага — гучна заяўяе: «Ты мусіш верыць камсамольскай арга-нізацыі. Мы адрамантуем цябе, наладзім» (6, 118).

Тут не бянтэжыць тэхналагізаваны склад мыслення рабочага. Істотна тое, што аптымізм, бадзёрасць юнака не знайшлі рэаль-нага пацвярджэння. Ні ЦК камсамола, ні гарздраў, ні меды-цынскія славутасці Масквы — праз сваю абыякавасць, раўна-душнае стаўленне да маленькага, звычайнага чалавека — не ака-залі дапамогі хвораму, што спарадзіла ў ягонай душы крыўду і роспач. Савановіч жа марыў стаць паўнакроўным членам гра-мадства, «вартасным чалавекам», а яшчэ вярнуцца да ўлюбёнага занятку — да малявання. Ды толькі без пальцаў на руках немаг-чыма быць мастаком. Р. Мурашка — і ў гэтым яго бясспрэчная заслуга — здолеў надаць вобразу бяспалага, абязручанага майст-ра глыбокі сэнс. Вобраз скалечанага Савановіча ўспрымаецца ў мастацкай сістэме рамана як сімвал трагічнага лёсу мастацтва ў эпоху таталітарнай улады. Гэтая тэма канкрэтызуецца і праз ўзаемаадносіны Савановіча з безыменным мастаком. Тое, што апошні пазбаўлены канкрэтнага імені, — таксама шматзначны штрых.

Сустрэча са сталым, вопытным майстрам, чалавекам перада-вога светапогляду магла адыграць вызначальную ролю ў лёсе Са-вановіча, можа, нават папярэдзіць трагедыю. Майстар выпадко-ва знайшоў эцюд, які ў стане адчаю кінуў у лесе Васіль. Там, на адзіноце, юнак спрабаваў намаляваць незямныя вобразы жан-чын у белых вопратках. У вачах гэтых істот паводле яго задумы павінны былі быць «вазёры слёз». Але насуперак намерам у жан (733-734) чын не аказалася вачэй, спакутаваны юнак «хацеў паказаць жальбу па ўтрачаным незваротна й вострую самоту» (6, 126). Ён меў маральнае права на падобнае бачанне, бо яго душа ўвабрала ў сябе не толькі асабісты боль, але і боль, горыч і слёзы многіх. Мастак-гуманіст паверыў у талент юнака, ухваліў яго імпрэсія-нісцкую індывідуальную манеру. I тады ў Савановіча з'явілася жаданне пачаць новае жыццё. Так чалавечая дабрыня і спагадлі-васць маглі стварыць цуд. Але цуду не адбылося, мары разбіла жорсткая рэальнасць 30-х гадоў: мастак быў раптоўна арыштава-ны як «вораг народа» і знік назаўсёды. Таталітарная ўлада яшчэ раз прадэманстравала сваю несумяшчальнасць са свабодай ду-шэўнага жыцця.

Значнае месца ў паглыблені аўтарскай ідэйнай канцэпцыі займае сюжэтная лінія ўзаемаадносін героя з прадстаўнікамі афі-цыйнага мастацтва. Дасланыя на іх імя эцюды былі вернуты з адмоўнай ацэнкай. Рэцэнзент у сваім заключэнні напісаў: «Са-мымі моцнымі бакамі творчасці рабочых-мастакоў з'яўляецца багатая змястоўнасць, вялікая творчая зарадка, бадзёрасць. Заз-вычай мастакі з народу ў сваіх малюнках, у абразох любоўна й прыхільна даюць вобразы рэчаіснасці. Яны рэалістыя паводле свае прыроды й жыццёвае практыкі. Усе яны — удзельнікі вялі-кае практыкі будаўніцтва сацыялізму. Яны любяць жыццё, яго-ную радасць, свае заводы, свае калгасы, прыроду свае краіны. Адгэтуль і светлыя, яркія хварбы. Жыццё на іхных абразох грае й спявае» (7, 92).

У прыведзеным урыўку па сутнасці выкладзены пункт гле-джання партыйных інстанцый на ролю і месца мастацтва ў гра-мадстве. Адхіленне ад агітацыйна-прапагандысцкіх форм квалі-фікавалася як упадніцтва, перайманне буржуазных узораў. Аўтар водгуку не абмежаваўся агульнымі заклікамі. Свае глыбакадум-ныя развагі ён спраецыраваў на дасланыя Савановічам эцюды і даў ім знішчальную характарыстыку з вульгарна-дагматычных пазіцый: «Што ж у вас? Адкуль у вас такі чорны настрой? Хто яны гэтыя белыя здані (не будзем ужо казаць пра тое, Іпто да людзей яны зусім не падобныя), гэтыя бесцялесныя й бяздуіп-ныя манекены? Адкуль гэта ў вас, калі навакол такі пафас ніколі нябачанага на свеце будаўніцтва, ніколі нябачаны энтузіязм ра-ботнікаў? Калі вы — сын работніка й сам работнік, дык проста недарэчна, як маглі вы намаляваць такія абразы» (7, 97).

Чыноўнік-рэцэнзент пагрозліва засцерагаў маладога жыва-пісца аб пагібельнасці пераймання «ўсялякіх крыўлякаў буржуаз-нага мастацтва» (7, 92), упаднікаў-сімвалістаў і заклікаў да вучо-бы ў вялікіх савецкіх майстроў, тых, хто ўслаўляе героіку пра-цоўных будняў. Зусім відавочна, што Р. Мурашка ўзнавіў тут (734-735) адзін з найбольш трагічных момантаў культурнага, творчага жыцця на Беларусі ў 30-я гады, калі ўсё жывое, здаровае, неар-дынарнае ў літаратуры, мастацтве душылася, а спробы выйсці за межы ілюстрацыі агульнавядомага ганьбаваліся.

Па сутнасці, аўтар рамана «Таварышы» крытычна ацэньвае тут і ўласную ранейшую пазіцыю як пісьменніка-апалагета тата-літарнага ладу і як літаратурнага крытыка, які у свой час адмоў-на ацэньваў наватарскія творы беларускіх майстроў слова — К. Чорнага, М. Зарэцкага. Зараз асаблівае абурэнне пісьменніка выклікаюць тыя ашуканцы, што пад выглядам клопату пра на-род задавальняюць уласныя эгаістычныя памкненні і тым самым заводзяць чалавецтва ў гістарычны тупік. «Мастацтва павінна га-варыць людзям суровую страшную праўду жыцця, каб дапамаг-чы вывесьці іх з жахлівага лабірынту, у якім блукаюць яны як сляпыя толькі таму, што гэта патрэбна ўсялякім вялікім Дэдалам дзеля задавальнення сваіх пыхлівых і самалюбных намераў. У гэ-тым хаваецца святая місія мастацтва, а не ў будаванні ашукан-чых палацаў, а не ў адцягванні людзей ад пазнання і ўсведам-лення жахлівае праўды яго існавання. Да суровае рэальнасці па-вінна накіроўваць погляд чалавека мастацтва, а не наадварот» (7, 133). Вось гэтую ісціну — наконт жахлівай неадпаведнасці паміж рэальным жыццём народа і так званай народнай, рэалістычнай, жыццесцвярджальнай літаратурай — і ўсвядоміў са спазненнем Р. Мурашка. Каштоўна тое, што ўсведамленне не было абст-рактным. Пісьменнік прыклаў сур'ёзныя намаганні, каб замаца-ваць яго ў вобразнай форме. Адсюль — настойлівыя пошукі ў га-ліне жанру.

Адна з прыкметных наватарскіх асаблівасцей рамана «Тава-рышы» ў тым, што сваім зместам і структурай ён блізкі да жанру інтэлектуальнай, аналітычнай прозы. Пісьменнік свядома абме-жаваў храналгічныя рамкі твора, плошчу сюжэтнага дзеяння і засяродзіўся на асабістым жыцці героя, яго душэўным стане, думках, перажываннях, пакутах і надзеях на лепшае. У рамане актыўна выкарыстоўваецца форма дыялогу, абмен думкамі па-між Савановічам і Гурыновічам. Прычым іх размовы закранаюць не толькі маральна-этычныя, але і грамадскія, палітычныя праб-лемы. Субяседнік галоўнага героя так выкладае свой погляд на сучасную яму эпоху, на працэсы, якія адбываюцца ў жыцці: «Наша эпоха характэрная чым? — запытаўся Гурыновіч быццам бы сам у сябе й адказаў: — Тым, што заўсёды ў ёй і ўсё трэба разумець наадварот». Савановіч спярша быў здзіўлены падобным выказваннем: ён не чакаў ад рабочага такой інтэлектуальнай сталасці, умення мысліць глыбока, канцэптуальна. Далейшая ар-гументацыя яшчэ болей усцешыла Савановіча, бо гэта былі і яго (735-736) ўласныя думкі, якія выспелі ў доўгія пакутлівыя ночы адзіноцт-ва. «Ці не думаеш ты, што я звар'яцеў? Гэта было б зусім нату-ральна. Але я ўсё такі яшчэ не вар'ят. На жаль, але гэта так ёсць». Гурыновіч раскрывае свайму слухачу механіку ператва-рэння нармальнага чалавека ў вар'ята: «Бо калі табе гавораць пра белае, што яно чорнае, а пра чорнае — што белае, гэта ўжо прадумова да вар'яцтва. Калі б табе сказалі гэта раз ці два, дык гэта б глупства, калі ж табе дзень пры дні, з хвіліны на хвіліну дзяўбуць пра гэта, дык зрэшты маюць жа прадзяўбці ў галаве дзірку, праз якую здаровая развага вылеціць у паветра» (7, 119).

Нельга не аддаць належнае Р. Мурашку за ягоную смеласць і ўменне раскрыць маштабы небяспекі, якую несла таталітарная сістэма грамадству, чалавеку, будучыні. Атмасфера страху, па-дазронасці, недаверу прымушала сумленных людзей лічыць аб-сурд нормай, ухваляць і падтрымліваць яго. Завяршаючы сцэну размовы аднадумцаў, Р. Мурашка як бы перакідвае мосцік у бу-дучыню. «I калі будучы гісторык, — заўважае Гурыновіч, — спа-койна разглядаючы час наш, назаве яго эпохаю вар'яцтва, дык ён будзе сапраўдны гісторык» (7, 119).

Значэнне рамана «Таварышы» бачыцца ў тым, што пісьмен-нік як адзін з відавочцаў «эпохі вар'яцтва» дапамагае сучаснаму чытачу праз лёс канкрэтных асоб яскравей уявіць аблічча той эпохі і трагізм людзей, якім давялося тады жыць і працаваць. Нагадаем: дзеянне ў рамане адбываецца ў самы змрочны час 30-х гадоў, што вынікае з выказвання Савановіча: «Ленін памёр ужо больш як трынаццаць год» (6, 134).

Тэма чалавека і сістэмы, што абалваньвае асобу, робіць з яе паслухмяную, бесславесную істоту у дзяржаўным механізме, ат-рымала свой працяг і ў гутарцы Савановіча і безыменнага маста-ка. Апошні валодае зайздроснай здольнасцю глыбока аналіза-ваць і па-філасофску абагульняць разрозненыя з'явы і факты. «Сэнс жыцця, — сцвярджае ён, — паглынула людская мізэр-насць, драбната. А мізэрнасць нарадзілася з-пад абцаса ў аднаго, двух, пяцёх ці мо колькіх дзесяткаў чалавек, дзеля нікчэмнае славы якіх яна павінна квітнець на гэтай няшчаснай зямлі» (7, 125). Герой Р. Мурашкі называе таго, хто стаіць на чале сістэмы прыгнёту і падаўлення, «самым агідным волатам сучаснасці». Грамадскае зло, ад якога пакутуюць невінаватыя, «выціснута цяжкім ботам тупое славы» ўладара, што вымагае нястрымнага ўслаўлення.

Нельга не падкрэсліць і той акалічнасці, што Р. Мурашка вуснамі сваіх герояў праводзіць у творы думку пра неабходнасць барацьбы супраць неабмежаванай улады дыктатара. «Не трэба, каб волат тупое славы, які параджае мізэрнасць і здрабненне, (736-737) врастаў да неабсяжнасці. Патрэбны хірургі, якія час ад часу збі-раліся б на сэймаванне. Паглядзелі — вырас волат залішне — ад-рэзаць рукі або галаву, галаву лепей, хай расце ў зямлю, а не над зямлёю. I зноў можна жыць спакойна пэўны час» (7, 125).

«Сэймаванне хірургаў» — гэта іншасказальная форма падт-рымкі народнай улады, той сілы, якая зможа абмежаваць дыкта-туру. Напэўна, роздум над гістарычным мінулым імперскай Расіі ўсё ж прывёў пісьменніка да несуцяшальных высноў: «Нічога не пасобяць хірургі», — з горыччу заўважае Савановіч. Яшчэ далей у песімістычных прагнозах пайшоў ягоны суразмоўнік, які выка-заў боязь наконт таго, што можа наступіць час, калі прыгнеча-ныя тыранам людзі страцяць чалавечае аблічча і пачнуць «поў-заць на каленцах» ці нават «хадзіць на чатырох». Улада «волата тупое славы» вядзе народ да ўсеагульнага дзікунства і духоўнага выраджэння.

Прызнаўшы за героем права на суб'ектывісцкія нерэалістыч-ныя формы жывапісу, Р. Мурашка і сам ахвотна выкарыстоўваў гэтыя формы. Так, ён уводзіць у сюжэт рамана сцэну сна, фан-тасмагарычны малюнак, пры дапамозе якога дасягае значнага мастацкага абагульнення. Пісьменнікам створаны сімволіка-але-гарычны вобраз сучаснага свету, у якім ідзе жорсткая, крывавая барацьба за матэрыяльныя даброты. Вось калектыўны партрэт натоўпу, ахопленага прагай задавальнення ўласных інстынктаў. У гэтых людзей страчана пачуццё дабрыні, міласэрнасці, яны прызнаюць толькі фізічную сілу. «Ёсць сярод іх дужыя, муску-лістыя з целам атлетаў, а ёсць і худыя, сухія — у чым, здаецца, трымаецца той дух. Ёсць калекі — аднаногія, аднарукія й нават безгаловыя — жахліва заўважае ён. I ўсе яны імкнуцца наперад, наперад. Яны ціснуцца, душацца як у цесным праходзе, хапаюць адзін аднаго за горла, за валасы, выдзіраюць вочы, адрываюць рукі, ногі, адкручваюць галоў і ўсе імкнуцца — наперад. Сцежка пазаду ў іх усцілаецца трупамі, але назад ніхто не глядзіць — у лютым, звярыным асляпенні кажды душыцца наперад, і душыць і рве й кусае слабейшага й дужэйшага, каб прабіць сабе дарогу, і зрэшты падае сам, пераможаны іншымі» (7, 123—124).
1   2   3   4   5   6

Падобныя:

Рыгор мурашка 1902-1944 iconРыгор Бярозкін // Бярозкін, Р. Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Рыгор Бярозкін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – С. 178-189. Лірыка сейбіта І салдата
Бярозкін, Р. Лірыка сейбіта І салдата / Рыгор Бярозкін // Бярозкін, Р. Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Рыгор...

Рыгор мурашка 1902-1944 iconРыгор Кастусёў. Сітуацыя ў жкг беларусі, прапановы па развіццю І рэфармаванню жкг ва ўсе часы існавання савецкай улады, дзяржава пакідала за сабой функцыю
Рыгор Кастусёў. Сітуацыя ў жкг беларусі, прапановы па развіццю І рэфармаванню жкг

Рыгор мурашка 1902-1944 iconРыгор Барадулін Божа, паспагадай усім

Рыгор мурашка 1902-1944 iconПамятник советским воинам
Прибалтийского фронта, которые 4 июля 1944 г освободили город от немецко-фашистских захватчиков. В 1966 г была установлена стела....

Рыгор мурашка 1902-1944 iconМатериал из Википедии свободной энциклопедии
Новгород • Крым (1944) • Белоруссия • Львов-Сандомир • Яссы-Кишинёв • Восточные Карпаты • Прибалтика • Курляндия • Румыния • Болгария...

Рыгор мурашка 1902-1944 icon† Nellie M. died Jan;3,1902 (no stone) †

Рыгор мурашка 1902-1944 iconКонкурс "Бюро прагнозаў"
Магчыма, з такой просьбай да нас, людзей, магла б звярнуцца сама прырода. Прырода – вялікі дом, які належыць не толькі чалавеку....

Рыгор мурашка 1902-1944 iconA. España a principio del siglo veinte (1902-1930)

Рыгор мурашка 1902-1944 icon1. Кто входил в антигитлеровскую коалицию, и когда она была создана?
Ливан, Саудовская Аравия, Никарагуа, Либерия, Боливия. В ходе войны к ним присоединились некоторые государства, вышедшие из нацистского...

Рыгор мурашка 1902-1944 iconАртур Конан Дойл Англо Бурская война (1899-1902)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка