Рыгор мурашка 1902-1944




НазваРыгор мурашка 1902-1944
старонка3/6
Дата канвертавання22.11.2012
Памер0.51 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6

Аднак раману «Салаўі святога Палікра» стаць выдатным тво-рам беларускай літаратуры і заняць у ёй адно з ганаровых мес-цаў перашкодзілі ўсё тыя ж гармадска-палітычныя абставіны другой паловы 30-х гадоў. Справа ў тым, што паводле аўтарскай характарыстыкі кіраўнікі палікараўскага калгаса — гэта не звы-чайныя прыстасаванцы, хапугі, якія дарваліся да ўлады і гатовыя раструшчыць кожнага, хто стаіць у іх на дарозе і перашкаджае рабаваць народнае дабро, а ўчарашнія ўласнікі, нядаўнія була-хаўцы, «недабітыя ворагі савецкай улады». Падманам, хітрасцю, ашуканствам ім удалося пазбегнуць справядлівага пакарання і цяпер яны спраўляюць баль пераможцаў. Мысліцкі і яго хаўрус-нікі змагаюцца супраць Анішчыка, бо той шмат чаго ведае пра іх крымінальнае мінулае. Яны хочуць дыскрэдытаваць небяспеч-нага сведку, пазбавіць яго права голасу.

Выразнае ўяўленне аб тым, як Р. Мурашку бачылася калгас-ная рэчаіснасць пачатку 30-х гадоў, якой малявалася тагачасная расстаноўка класавых сіл, дае ліст галоўнага героя рамана Якіма Анішчыка ў ЦВК і СНК БССР: «Дарагіе таваріші. Ратуйце мяне нісчаснага. Пагібаю пад ўгнётам кулацкіх агентаў... Цяпер мяне 15 мая 1933 года ўзялі на чістку і вычісцілі з к'су і с/с аблажыў індывідуалам далі ложныя кулацкія Падставы і ніверна меня ударілі Бальшавіцкім Бічём, ударілі Быўшага бедняка, сапраўд (724-725) нага сумленнага к-сніка, змагара за сацыялістычнага будаўніцт-ва, які змагаўся супраць кулакоў і Быўшых Балахоўцаў Бандітаў й контррэвалюцыйных Бандаў, якіе імкнуліся сарваць калекты-візацыю і праводзіць сваю кулацкую работу, якіе прапралазілі, былі у с/с і ў к-сы... Наш Віліко значны к-с Новая Справа засо-раны кулацкімі астаткамі і кулацкімі агентамі...» (Мурашка Р. Салаўі святога Палікара. С. 8.) Далей аўтар ліста-заявы ў гэтакіх жа змрочных танах распавядаў пра злачын-ныя справы «кулацкіх агентаў з парцейнымі білетамі» ў кішэні. У працэсе праверкі ліста Анішчыка члены камісіі пераконваюц-ца ў справядлівасці ягоных сцверджанняў.

Хоць час дзеяння ў творы прыпадае на першыя гады пасля калектывізацыі, тым не менш аб'ектыўна раман гучаў як заклік канчаткова выкрыць замаскаваных ворагаў, тых, каго абмінуў злавесны 37-ы год, заклік вычысціць «засораныя кулацкімі ас-таткамі і кулацкімі агентамі» ўстановы, гаспадаркі. Ацэньваючы сітуацыю, што склалася ў палікараўскім сельсавеце, старшыня РайКК Амбражэвіч і начальнік палітаддзела МТС Грушэўскі ка-рыстаюцца палітычнай тэрміналогіяй, тыповай для перыяду ма-савых рэпрэсій.

«— Адзін з колішніх бандыцкіх куткоў, як мне вядома. Народ там ўсё засцянковы, фальварковы, хутаранцы, — ні аднае вёскі такое, як пры горадзе, там не ўбачыш — тым вайстрэйшаю там павінна быць класавая барацьба» (Там жа. С. 10.). Варта глыбокага шкадаван-ня, што твор менавіта такой палітычнай скіраванасці з'явіўся ў пачатку 40-х гадоў, калі хвалі масавых рэпрэсій пачалі аціхаць. Даз-волім сабе такое дапушчэнне: «палікараўскія кіты» — ніякія не ба-лахоўцы, не ўчарашнія кулакі, а жывое параджэнне калгаснай рэ-чаіснасці, новы тып вясковых дзялкоў, якія ўмеюць выкарыстаць бязладдзе калектыўнага гаспадарання ў мэтах асабістага ўзбагачэн-ня. Сумленныя ж людзі ў асобе Анішчыка, Гарбача, Харошка ўсту-паюць з імі ў барацьбу. Пры гэтым істотна нічога не змянілася ў ра-мане. Той канфлікт, які рухае сюжэтнае дзеянне ў «Салаўях святога Палікара», застаецца тыповым і па сённяшні дзень.

Ва ўмовах жорсткіх палітычных рэпрэсій і падаўлення свабо-ды слова Р. Мурашка не адважваўся станавіцца ў апазіцыю да пануючай ідэалогіі. Гэта пацвярджае не толькі разгледжаны ра-ман, але і іншыя літаратурныя творы, напрыклад апавяданні «Цішча» (1937), «Пад трыма шкурамі» (1938). У першым з іх створаны шаржыраваны вобраз сквапнага, жорсткага ўласніка, дзеля грошай («Цішча» — гэта скажоная форма слова «тысяча») гатовага на злачынства — загубіць уласнае дзіця. (725-726)

У апавяданні (а фактычна — гэта аповесць) «Пад трыма шкурамі» адзін з герояў Іван Шкуцько таксама аказаўся небяс-печным ворагам, надзейна замаскаваным пад вопытнага работні-ка крымінальнага вышуку. Іван Іванавіч Шкуцько працуе ўжо шмат гадоў, карыстаецца павагай. Малады агент Сіневіч, праяў-ляючы зайздросную актыўнасць і класавае чуццё, выкрывае Шкуцько як шпіёна і забойцу. Але Р. Мурашка не задаволіўся традыцыйным асвятленнем тэмы палітычнай пільнасці, а дапоў-ніў яе матывам выкрыцця злачынстваў беларускіх і ўкраінскіх буржуазных нацыяналістаў. Аказваецца, Шкуцько ў мінулым — «вайсковы дыпламат беларускай рады ў гетманцаў і пятлюраў-цаў», а ў руках яго саўдзельніцы Аксаны Касцевіч «сыходзіліся ніткі сувязі з замежнымі разведкамі». Сам жа Шкуцько-Шчука — «яе стары прыяцель па нацыяналістычных колах» (17 Полымя рэвалюцыі. 1938. № 9. С. 119.).

Публічная падтрымка пісьменнікам сфабрыкаваных карнымі органамі абвінавачванняў беларускай і ўкраінскай нацыянальнай інтэлігенцыі ў сувязях з замежнымі шпіёнскімі цэнтрамі ставіць гэты твор па-за літаратурай. Жаданнем Р. Мурашкі патрафіць афіцыёзу якраз і тлумачыцца тое, што імя ўкраінскага паэта Грыцько Чупрынкі падаецца тут у негатыўным асвятленні: тво-ры «ўкраінскага нацдэма» Касцевіч дорыць свайму беларускаму аднадумцу Івану Шкуцько, што павінна сімвалізаваць ідэйную блізкасць беларускіх і ўкраінскіх нацыяналістычных сіл.

Міжвольна звяртае на сябе ўвагу і тая лёгкасць, нязмуша-насць, з якой станоўчыя героі твора вядуць размову пра маючыя быць допыты арыштаванага Шкуцько-Шчукі (як быццам гэта звычайная справа побытавага зместу!). «Аксана — птушка вялі-кага палёту, нават большага за свайго партнёра. А той ад самых першых дзён рэвалюцыі вядзе свой воўчы стаж. Шчука гэта яго другая шкура, якую скінуць у УГБ і ўбачаць трэцюю і дойдуць нарэшце да таго, кім пачынаў сваю кар'еру... гэты драпежны за-бойца» (Там жа.).

Як бачым, пад пяром паслужлівага аўтара аб'ектам услаўлен-ня і гераізацыі становяцца не толькі карныя органы, але і фор-мы, сродкі, якія яны выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці па вы-крыцці ворагаў. Паводле логікі начальніка крымінальнага вышу-ку, маскіроўка шкоднікаў такая дасканалая, што ўся надзея на дзяржбяспеку: толькі там можа дакладна ўстаноўлена, колькі «авечых шкур» нацягнуў на сябе «хітры і небяспечны воўк». Вус-намі сваіх герояў пісьменнік дае прадстаўнікам органаў мараль-нае блаславенне на іх дзеянні. I гэта рабілася Р. Мурашкам у (726-727) час, калі парушэнне законнасці на Беларусі набывала трагічныя маштабы, калі многія яго сябры былі ўжо арыштаваны як «вора-гі народа». Апавяданне «Пад трыма шкурамі» пазбаўлена глыбо-кай праблемнасці. Р. Мурашка ўвесь час абмінае вострыя вуглы, ідзе на спрашчэнне. Вось малады Сіневіч сутыкаецца з праявамі чыноўніцкай абыякавасці дзяжурнага па станцыі. Здавалася, аў-тар абавязкова паглыбіць тэму бюракратызму, дасць разгорнуты мастацкі аналіз яе прыроды. Але пісьменнік згарнуў канфлікт, перашкодзіў яго развіццю, звёў тэму да павярхоўнай агітацый-насці: дзяжурны, маўляў, таму і бюракрат, што сябруе з Шуцько, з'яўляецца яго палітычным аднадумцам.

Такая ж павярхоўнасць, танны аптымізм і ў спробах даць абагульнены вобраз горада. Вось як успрымаецца горад Сіневі-чам. «Над горадам палымнее зарава, у безлічных малюпасенькіх ясных кроплях гараць дамы, гараць вуліцы, гарыць увесь горад, як велізарная прыгожая ілюмінацыя. Пачуццё радасці ахапляе Сіневіча пры поглядзе на гэтае суладнае жыццё вакол і гордасць за свой горад, свой родны горад. ...Гама колераў і фасонаў гу-чыць гімнам вясне, маладосці, працы, жыццю» (19 Полымя рэвалюцыі. 1938. № 9. С. 112.). Гэтыя ўсхава-ляваныя радкі, урачысты гімн вясне, працы, маладосці стваралі-ся Р. Мурашкам, як сведчыць дакладная аўтарская дата, у 1936— 1937 гг., калі чорная ноч Курапатаў ахінала злавеснымі крыламі ўвесь прасцяг беларускай зямлі, а несуцешнае гора ад незварот-най страты родных, блізкіх пасяліліся ў многіх беларускіх сем'ях. У гэтым і быў алагізм пісьменніцкага жыцця ва ўмовах таталі-тарнага рэжыму — спраўляць баляванне ў часе чумы.

I ў крытычных артыкулах канца 30-х гадоў Р. Мурашка зас-церагаўся закранаць сур'ёзныя пытанні, якія датычылі тагачас-нага літаратурна-творчага жыцця. У асноўным гэта былі трады-цыйныя водгукі на творы маладых: «Першыя крокі ў літаратуры» (разгляд твораў М. Аўрамчыка, В. Змітрэнкі, I. Мурашкі), «Літа-ратурныя парасткі» (1938); «Удалы дэбют маладога пісьменніка» (1939); «Надыходзіць вясна: Агляд пісем, дасланых у рэдакцыю», «Два зборнікі апавяданняў» (1940). Засяроджанасць Р. Мурашкі на творах пачаткоўцаў тлумачыцца яшчэ і тым, што ён стаў праца-ваць загадчыкам кабінета маладога аўтара Саюза пісьменнікаў Беларусі. Адным з таленавітых юнакоў, хто звяртаўся да Р. Му-рашкі, быў I. Мележ, які пазней цёпла ўспамінаў пра чулага за-гадчыка кабінета.

Аднак не доўга давялося Р. Мурашку перадаваць свой вопыт маладым: абвастрэнне хваробы прымусіла пісьменніка паехаць у туберкулёзны санаторый «Наваельня». Там і застала яго вайна. У (727-728) цяжкую хвіліну Саюз пісьменнікаў фактычна кінуў бездапамож-на хворага на волю лёсу. Калі Р. Мурашка дабраўся да Мінска, горад ужо быў заняты акупантамі. Не ацалеў і дом, у якім жыла ягоная сям'я. Згарэла і асабістая бібліятэка, якую Мурашка збі-раў з любоўю ўсё свядомае жыццё. Жонка пісьменніка Саламея Амяльянаўна знайшла часовы прытулак на Чыгуначнай вуліцы ў раёне Грушаўскага пасёлка. У часе адной з аблаў Мурашка быў схоплены і кінуты ў канцлагер пад Мінскам, дзе знаходзіліся ка-ля 60 тысяч мірных грамадзян і ваеннапалонных. Адтуль яго і выкупіла жонка.

Няма надзейных звестак, калі канкрэтна Р. Мурашка ўстана-віў сувязь з падпольшчыкамі. Не выключана магчымасць, што вызвалены з лагера цяжка хворы пісьменнік фізічна не мог аказ-ваць дапамогу на поўную сілу тым, хто распачынаў узброеную барацьбу з акупантамі. Менавіта на гэты час — на 1942 год — прыпадае яго праца над раманамі «Наўсуперак лёсу» (1942) і «Таварышы» (1942), якія знаменавалі якасна новы перыяд яго-най творчаці.

Звяртае ўвагу на сябе і такі сімптаматычны факт, што абодва раманы Мурашка падпісаў не ўласным прозвішчам, а псеўдані-мам — адпаведна: Мікалай Дуброўскі і Максім Загорскі. Да псеўданімаў Мурашка-празаік раней не звяртаўся. На такі крок яго штурхнулі, напэўна, не толькі абставіны акупацыйнага рэ-жыму, але і меркаванні болей істотнага характару, звязаныя са зменамі ў светапоглядзе. I псеўданімам пісьменнік як бы право-дзіў мяжу паміж сваёй ранейшай літаратурнай дзейнасцю і но-вымі творамі. А гэтыя творы і сапраўды сведчылі аб яго вялікіх патэнцыяльных магчымасцях як мастака, які нарэшце здолеў выявіць сябе, раскрыць свой талент.

У драматычных абставінах жыцця, выкліканых фашысцкай акупацыяй, Р. Мурашка знайшоў духоўныя сілы, узняўся над ра-нейшымі дагматычнымі ўяўленнямі, выхаванымі антыгуманнай палітычнай сістэмай, і выступіў у абарону чалавека, праўды і сп-равядлівасці, у абарону нацыянальных інтарэсаў беларускага на-рода. Гэта быў сапраўды подзвіг пісьменніка — грамадзяніна, патрыёта. А шлях яго да спасціжэння праўды быў цяжкім, па-кутлівым.

Што датычыць супрацоўніцтва Р. Мурашкі з акупацыйнымі ўладамі, дык гэтая дзейнасць, як і тагачасная літаратурная твор-часць, — таксама вельмі драматычная і малавядомая старонка біяграфіі пісьменніка, якая ўносіць новыя штрыхі ў ранейшыя, традыцыйныя ўяўленні аб жыцці і барацьбе беларускага народа ў гады фашысцкай акупацыі. Па даручэнні падпольшчыкаў Р. Му-рашка, як сведчаць архіўныя матэрыялы, што захоўваюцца ў (728-729) дачкі пісьменніка, збіраў і перадаваў праз сувязных неабходныя партызанам звесткі. Яны датычылі дзейнасці гарадской управы, гандлёвых фірм, біржы працы, прамысловых прадпрыемстваў, транспарту, камунальнай службы, вярбовачных кантор, паш-партнага бюро, акупацыйных органаў друку, устаноў культуры, радыё, дадзеных пра размяшчэнне пастоў і каравульных службаў у Мінску, сістэму прапускоў. Асаблівую каштоўнасць уяўлялі дакладныя звесткі пра рабаўніцтва і вываз з Беларусі ў Нямеч-чыну нацыянальных культурных багаццяў рэспублікі. Так, у ад-ным з данясенняў Р. Мурашка паведамляе, што з Акадэміі На-вук «згінула да 4000 беларускіх песенных збораў і запісаў Саха-рава. Разрабавана і загінула бібліятэка і музычныя інструменты Беларускай кансерваторыі і бібліятэка тэатральнага вучылішча». Адказным за гэтае злачынства ў г. Мінску «з'яўляецца непасрэд-на «шэф» аддзела культуры і адукацыі Фратчэр». I далей: «Цал-кам адказным за рабаўніцтва і вываз мастацкіх каштоўнасцей, сабраных у карціннай галярэі, з'яўляецца першы нямецкі камі-сар горада Краац» (Цыт. па машынапісу працы А. Р. Мурашкі «Успаміны пра бацьку». С. 18. Захоўваюцца ў аўтара.).

Зразумела, Р. Мурашка не мог ведаць усіх абставін, якія вы-мушалі асобных прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх былі і ўчарашнія вязні сталінскіх турмаў, а таксама палітыч-ных эмігрантаў ісці на супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі. Таму ў ягоных ацэнках пераважаюць негатыўныя моманты, чор-ныя фарбы, як тое і вымагалася прапагандай ваеннага часу. Але сярод характарыстык гэтак званых калабарантаў можна знайсці і больш-менш аб'ектыўныя. Напрыклад, гаворачы пра загадчыка музея Шукейлайця, Р. Мурашка заначыў: «беларускі левы эсер, непрыхільны, аднак, да немцаў». Выходзіць, не ўсе беларусы, працаўнікі тагачасных устаноў, прытрымліваліся нямецкай ары-ентацыі.

А што дзейнасць Мурашкі-падпольшчыка была няпростай, можна бачыць з яго перапіскі з «сябрам Крымавым», якая адно-сіцца да красавіка 1944 г. і закранае вельмі балючую праблему перыяду Айчыннай вайны. Гаворка ідзе аб трагічным лёсе той часткі нацыянальнай інтэлігенцыі, якая акупацыйны рэжым не прымала, але ў спадзяванні атрымаць незалежнасць Беларусі іш-ла на супрацоўніцтва з захопнікамі. Гэтыя людзі апынуліся па-між двух агнёў: ім не давяралі акупанты і супраць іх змагаліся партызаны і падпольшчыкі. I такіх людзей, аказваецца, было ня-мала. Вось характэрнае выказванне таго ж Крымава, аднаго з патрыятычна настроеных інтэлігентаў, які падзяляў наіўныя ўяў (729-730) ленні адносна магчымай аўтаноміі роднага краю: «Как при Советской власти, так и теперь при немецкой, белорусская национальная интеллигенция хочет одного, — чтобы жила Белоруссия таким примерно государством под протектором сильнейшего, но своего, отдельной национальной жизнью, чего она почти не имела с 1930 года» (Мурашка А. Р. Успаміны пра бацьку. С. 57.). Як таго і вымагалі ягоныя пераконанні, Мурашка тлумачыў свайму адрасату немагчымасць атрымаць на-цыянальую незалежнасць з рук акупантаў. Але і «сябра Крымаў» не проста дэманстраваў сваю палітычную нясталасць. Наадварот, ён выказваў глыбокую заклапочанасць тым, што «террор белорусского населения с двух сторон, партизанской и немецкой, просто выводит из рассудка многих даже ставших на определенную платформу» (Там жа. С. 56-57.). Крымаў гаворыць пра таямнічае знікненне («пропали без вестей») некаторых людзей, якія паверылі прапагандзе і перайшлі да партызанаў. «Даже знаменосец «Гиль» (маецца на ўвазе былы савецкі камандзір Гіль-Радзіёнаў. — М. М.) не может быть гарантирован на жизнь после победы» (Там жа. С. 57.). Такім чынам, тут закранюцца пытанні, якія да апошняга часу абмінала навуковая і грамадская думка.

Наогул архіўныя матэрыялы Р. Мурашкі перыяду акупацыі яшчэ чакаюць свайго даследчыка. Тым болей, што пісьменнік даражыў імі.

Калі над Мурашкам навісла пагроза арышту і партызанскае кіраўніцтва дапамагло яму перабрацца ў кастрычніку 1943 г. у Лагойскі раён, пісьменнік вывез з сабою і рукапісы. Але яны неўзабаве былі выкрадзены нядобразычліўцамі, якія намеравалі-ся абвінаваціць мужнага падпольшчыка ў супрацоўніцтве з аку-пантамі і іх памагатымі. Архіў быў перапраўлены за лінію фрон-та, у партызанскі штаб, затым ён трапіў у Саюз пісьменнікаў.

Доўгі час рукапісныя матэрыялы знаходзіліся фактычна пад неафіцыйнай забаронай. Яно і зразумела, калі прыняць пад ува-гу змест і ідэйную скіраванасць раманаў «Таварышы» і «Наўсу-перак лёсу». Служба ідэалагічнага кантролю, якая і ў часе вайны праяўляла павышаную пільнасць, не магла ўхваліць гэтыя творы. На стрыманыя адносіны афіцыйных улад да спадчыны Р. Му-рашкі ўплывала і адсутнасць дакладных дадзеных, як пісьменнік загінуў. Адно было вядома, што «напярэдадні вызвалення Мінс-ка, у час варожай блакады партызанскага злучэння ён прапаў без вестак» (Мурашка Р. Сын. Мн., 1957. С. 3.). Пазнейшыя росшукі крыху праяснілі абставіны (730-731) трагічнай смерці Р. Мурашкі. Калі пачалася блакада, учарашняму падпольшчыку ўдалося вырвацца з акружэння. «Ён, галодны, знясілены, зайшоў у вёску, каб крыху падсілкавацца, адпачыць. У гэты час наскочылі гітлераўскія галаварэзы, і Рыгор Мурашка трапіў у іх лапы» (Літ. і мастацтва. 1964. 5 мая.). Здарылася гэта ў красавіку 1944 г.
1   2   3   4   5   6

Падобныя:

Рыгор мурашка 1902-1944 iconРыгор Бярозкін // Бярозкін, Р. Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Рыгор Бярозкін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – С. 178-189. Лірыка сейбіта І салдата
Бярозкін, Р. Лірыка сейбіта І салдата / Рыгор Бярозкін // Бярозкін, Р. Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Рыгор...

Рыгор мурашка 1902-1944 iconРыгор Кастусёў. Сітуацыя ў жкг беларусі, прапановы па развіццю І рэфармаванню жкг ва ўсе часы існавання савецкай улады, дзяржава пакідала за сабой функцыю
Рыгор Кастусёў. Сітуацыя ў жкг беларусі, прапановы па развіццю І рэфармаванню жкг

Рыгор мурашка 1902-1944 iconРыгор Барадулін Божа, паспагадай усім

Рыгор мурашка 1902-1944 iconПамятник советским воинам
Прибалтийского фронта, которые 4 июля 1944 г освободили город от немецко-фашистских захватчиков. В 1966 г была установлена стела....

Рыгор мурашка 1902-1944 iconМатериал из Википедии свободной энциклопедии
Новгород • Крым (1944) • Белоруссия • Львов-Сандомир • Яссы-Кишинёв • Восточные Карпаты • Прибалтика • Курляндия • Румыния • Болгария...

Рыгор мурашка 1902-1944 icon† Nellie M. died Jan;3,1902 (no stone) †

Рыгор мурашка 1902-1944 iconКонкурс "Бюро прагнозаў"
Магчыма, з такой просьбай да нас, людзей, магла б звярнуцца сама прырода. Прырода – вялікі дом, які належыць не толькі чалавеку....

Рыгор мурашка 1902-1944 iconA. España a principio del siglo veinte (1902-1930)

Рыгор мурашка 1902-1944 icon1. Кто входил в антигитлеровскую коалицию, и когда она была создана?
Ливан, Саудовская Аравия, Никарагуа, Либерия, Боливия. В ходе войны к ним присоединились некоторые государства, вышедшие из нацистского...

Рыгор мурашка 1902-1944 iconАртур Конан Дойл Англо Бурская война (1899-1902)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка