Рыгор мурашка 1902-1944




НазваРыгор мурашка 1902-1944
старонка2/6
Дата канвертавання22.11.2012
Памер0.51 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6

Цяжкое ўражанне пакідаюць і старонкі фінальных раздзелаў са сцэнамі арышту, допыту і суда над Волыай Аляксееўнай і яе хаўруснікамі, якія абвінавачваліся ў шпіянажы, у перадачы ваен-ных сакрэтаў замежным разведкам.

«_ Смерць! — чуецца раптам наэлектрызаваны вокліч у кут-ку залі.

Вокліч бурна падхопваецца на ўсёй залі і ўжо магутнае ня-сецца: — Смець! Смерць!

— Гушчы працоўных адклікаюцца правільна. Падсудныя — лішнія і непатрэбныя нам людзі. Лішнія і непатрэбныя таму, што агулам уяўляюць сабою яскрава буржуазнае грамадства» (Мурашка Р. У іхным доме. Мн., 1929. С. 169.). (717-718)

Не толькі гэтыя старонкі, але і аповесць цалкам аб'ектыўна ўспрымалася як маральнае апраўданне рэпрэсій. У тым і была трагедыя таленавітага пісьменніка, што ён паверыў у антынарод-ныя лозунгі і спрабаваў надаць ім бачнасць жыццёвай неабход-насці, рэвалюцыйнай мэтазгоднасці. У Р. Мурашкі, безумоўна, была магчымасць напісаць змястоўны твор, які заняў бы належ-нае месца ў беларускай прозе 20-х гадоў. Але таленавіты мастак не здолеў пераадолець разбуральнага націску тагачаснай ідэалогіі.

Барацьба дзвюх у прынцыпе несумяшчальных тэндэнцый — аналітычнай, аб'ектыўна-мастацкай і спрошчана-класавай, аголена-публіцыстычнай — бачна і на іншых творах Р, Мурашкі, у прыват-насці прысвечаных тэме барацьбы працоўных Беларусі супраць польскіх акупантаў. Праўда, героі твораў «Вінчэсцер» (1929), «3-пад напласту гадоў» (1930), «Узброеная нянавісць» (1935) змагаюцца з чужаземнымі захопнікамі, а не з выдуманымі «ворагамі народа», не з міфічнымі шкоднікамі, дыверсантамі, і таму аўгар аказаўся болей незалежным ад ідэалагічных патрабаванняў часу. Гэтая асаблівасць вельмі наглядна выявілася ў апавяданні-нарысе «3-пад напласту га-доў». I тое, што Р. Мурашка спалучыў тут традыцыйную форму апа-вядання і нарыса, саслужыла ямудобрую службу, прымусіла арыен-тавацца на жывую рэчаіснасць, на з'явы, што мелі месца ў жыцці, а не падганяць факты пад пэўную схему. У гэтым творы досыць праўдзіва ўзноўлены падзеі, якія адбываліся пад час белапольскай акупацыі на Беларусі, псіхалагічна пераканальна раскрыты настрой, душэўны стан і паводзіны прадстаўнікоў розных сацыяльных груп. Так, гаворачы пра вясковую моладзь, Р. Мурашка штучна не пад-вышае ўзровень яе палітычнай свядомасці. «Ядро гуртка склалася чалавек з 10 інтэлігентаў, сагнаных рэвалюцыйнымі падзеямі ў сваё роднае сяло. Пэўная палова іх была вельмі характэрнаю па тым ча-се для інтэлігенцвіі сваёю бесхрыбетнасцю, а палітычныя поглядві іх былі вельмі «гібкімі», «гумаляставымі» поглядамі» (Мурашка Р. Мюдаўская ноч. С. 27.).

Не меншую цікавасць уяўляюць і тыя фрагменты, у якіх па-казана непасрэдная дзейнасць маладых змагароў-падпольшчы-каў. Вось сцэна, калі група выконвае адказнае заданне па дас-таўцы выбуховага рэчыва. «Вельмі нязручна несці, на чатыры рукі пяць рэчаў. Даўно прамінулі ўжо і месца, дзе чакаць нас па-вінна была хурманка. А яе няма нідзе. Абліваемся потам: на ру-ках два пуды, а дарогі сем вёрст. А хурманкі як не было, так і няма. Мы змагліся да рэшты — і, вярсты дзве не даходзячы да вёскі, не вытрымалі: саставілі ўвесь груз у прыдарожным жыце і ўлегцы як не бегма дахаты» (Там жа. С. 40.). (718-719)

Фурманка, якую чакалі падпольшчыкі, затрымалася не толь-кі таму, што ў вёску раптоўна наскочылі ўланы. Была і яшчэ ад-на прычына: «хурман спакойна гуляў з дзяўчатамі». Вінаватаму потым добра дасталася ад сяброў («Мы яго ўзялі, вядома, як след у работу»). I вось якія высновы робіць герой-апавядальнік з гэтага здарэння. «3 баявым настроем у некаторых таварышаў, такім чынам, было не асабліва. Гэта лішні раз пацвердзілася ў самы момант адступлення белапалякаў: з падполля з вінтоўкамі ў руках адкрыта выйшла пяць чалавек. Самааддана ў падполь-ную працу з поўным усведамленнем неабходнасці рэвалюцыйна-га змагання ўвайшлі, такім чынам, далёка не ўсе. Гуртковая па-літасветчына пакрыла іх слізотаю і баявая чыннасць была, ві-даць, зусім неўласцівай ім з'яваю» (Мурашка Р. Мюдаўская ноч. С. 40—41.). Прыведзены фрагмент да-лёкі ад бадзёра-аптымістычных, ружовых малюнкаў, што запала-нілі ў 30-я гады старонкі часопісаў і газет.

Але ўтрымацца на такім вось узроўні Р. Мурашку не ўдалося. У многіх творах ён трапіў у палон усё той жа псеўдагераізацвіі і павярхоўнасці. Напрыклад. Апавяданне «Вінчэсцер» не пазбаў-лена асобных змястоўных сцэн, якія ўзнаўляюць трагедыю бела-рускай вёскі, звязаную з імперыялістычнай вайной, бежанствам, польскай акупацыяй. 1 ў вобразе галоўнага героя хлапчука Яку-ша нямала жывых, запамінальных рысаў. Аднак вузлавы эпізод, які канцэнтруе сюжэтнае дзеянне ў цэласную мастацкую струк-туру, пададзены на ўзроўні таннай белетрыстыкіі і сведчыць аб спрошчаным падыходзе пісьменніка да адлюстравання склада-най праблемы. Не жадаючы выконваць загад польскай вайско-вай улады здаць схаваны вінчэсцер, Якуш страляе ў легіянера, і гэты яго быццам бы смелы ўчынак натхніў вяскоўцаў на гераіч-нві подзвіг.

Апавяданне «Вінцэсцер» сведчыць аб тым, што гуманістыч-нае пачуццё здраджвала Р. Мурашку, калі ён выходзіў на тэму брацьбы — ці з класавымі ворагамі ці з захопнікамі-акупантамі. Тут ён аказваўся на пазіцыі аўтара крымінальна-прыгодніцкіх твораў, дзе герой успрымаецца не як канкрэтная чалавечая асо-ба, вартая спагады і спачування, а толькі як элемент сюжэтнага дзеяння. Падобны падыход не ўласцівы гуманістычнаму мас-тацтву. Трагізм пісьменніцкага лёсу Р. Мурашкі якраз і быў у тым, што ён паступова адмаўляўся ад уласных плённых набыт-каў і пераходзіў на небяспечны шлях падмены мастацкага дасле-давання ілюстрацыйнасцю. Між іншым, у малых жанравых фор-мах пісьменнік даўжэй захоўваў творчую незалежнасць, смялей ввіяўляў уласны пункт гледжання, у буйных жа творах ён аказ (719-720) ваўся цалкам залежным ад ідэалагічных установак часу. Пра ра-ман Р. Мурашкі «Сын» (1929), папулярны ў 30-я гады твор, не раз пісала крытыка. Даволі аб'ектыўна ацэнены ён і даследчыка-мі гісторыі беларускага рамана. Падкрэслена, што «Сын» «не вызначаецца бясспрэчнымі мастацкімі вартасцямі», што пісьменнік «не здолеў па-сапраўднаму глыбока на аснове аб'ектыўнага і канкрэтнага аналізу рэвалюцыйнай рэчаіснасці асэнсаваць і па-мастацку адлюстраваць падзеі бурнай эпохі класавых бітваў ва ўсёй паўнаце і шматграннасці» (Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць. Мн., 1971. С. 58.). Справядліва ўказвалася на сла-бую псіхалагічную распрацоўку характару герояў, на аднабако-васць сацыяльнай характарыстыкі, кампазіцыйную нязладжа-насць твора.

Што датычыць поспеху рамана ў чытацкім асяроддзі, дык ён вытлумачваўся невысокімі эстэтычнымі запатрабаваннямі эпохі. Была яшчэ і актыўная падтрымка раманіста з боку афіцыйных улад.

На жаль, крытычная думка глыбока не высветліла прычыну творчых няўдач пісьменніка. На наш погляд, Р. Мурашка ў пра-цэсе працы над творам пайшоў шляхам знешняга пераймання вопыту М. Горкага, яго рамана «Маці» (1906—1907). Горкі ставіў перад сабою задачу раскрыць працэс фарміравання класавай свядомасці, нараджэнне новага чалавека, новай маралі. 1 свае надзеі звязваў з пралетарскім асяроддзем, а не з «дробнаўласніц-кай вёскай». Беларускі празаік узяў на ўзбраенне гэту вузкую, спрошчаную філасофска-палітычную канцэпцыю, якая стала афіцыйнай, пануючай ужо з канца 20-х гадоў.

У нейкай ступені парадаксальны факт — Р. Мурашка, калі лічыць яго юнацкіх допісаў у газету, рэдка звяртаўся да тэмы вёскі, хоць ён паходзіў з сялянскага асяроддзя, на ўласным во-пыце зведаў цяжар працы хлебароба, аднак героямі апавяданняў Р. Мурашкі выступаюць не вяскоўцы, а галоўным чынам жыха-ры мястэчка, гараджане, рамеснікі, гандляры, рабочыя, чырво-наармейцы, бадзягі, працоўнікі гарадскіх устаноў («Бросьня вяс-новая», «Шлёмка-пернічнік», «Прыгранічны манастыр», «Галі-на», «Пытанні», «Катрыншчык»). I нават у творах, дзе сюжэтнае дзеянне разгортваецца на вёсцы, вясковая тэма мае службовае, падпарадкаванае значэнне.

Прычыны сталай цікавасці да гарадскога жыцця трэба шу-каць у светапогляднай арыентацыі пісьменніка: у вясковым са-цыяльна-бытавым асяроддзі Р. Мурашка не бачыў станоўчых па-чаткаў новага жыцця, не знаходзіў новых людзей. У гэтым плане варта звярнуць увагу на апавяданне «Закопаны пуп» (1930), ге (720-721) рой якога, можа, якраз з асаблівай выразнасцю выяўляе канцэп-туальны погляд пісьменніка на вёску і вясковага жыхара.

Хлапчук Савось, пуп якога пры нараджэнні закапалі на пад-ворку як сімвал непарыўнай сувязі з родным котлішчам, атры-маў у спадчыну рыжы колер валасоў. Цёмная, адсталая вёска ах-вотна прыклеіла малому абразлівую мянушку Рыжы, насміхала-ся, не хацела разумець ягоных пакут. I ў Савося ўзнікла злосць на крыўдзіцеляў, ён пачаў помсціць усім — родным і чужым, стаў грубіянам, п'яніцам, злодзеем. Служба ў войску не зрабіла з яго чалавека. Не прыйшлася яму даспадобы і праца ў міліцыі. «Мільтоны не людзі», — заявіў ён. У фінале твора Савось стаў «кулацкім падпявалам». Вінаваты ў скалечаным лёсе хлогвда вяс-ковая атмасфера, умовы жыцця. Вінаваты і сам ён, бо не здолеў разраваць тую пупавіну, якой быў звязаны з вёскай, як норавамі, звычаямі, з яе мараллю і жыццёвай філасофіяй.

Услед за М. Горкім свае надзеі на карэннае абнаўленне свету Р. Мурашка звязваў з перадавым, палітычным ўсвядомленым класам — пралетарыятам, з горадам як увасабленнем светлай бу-дучыні. Там, у горадзе, нараджаліся носьбіты новай маралі, выс-пявалі новыя адносіны паміж людзьмі. Такой была сістэма пог-лядаў Р. Мурашкі. Яна і паставіла перад пісьменнікам непера-адольныя цяжкасці. Беларус'кая рэчаіснасць пачатку XX ст. не давала багатага матэрыялу, каб пераканальна паказваць жыццё і рэвалюцыйную дзейнасць мясцовага рабочага класа, колькасна нешматлікага і неарганізаванага. Тым болей, што псіхалогію га-радскога жыхара, рабочага-рамесніка Р. Мурашка добра не ве-даў. Ідучы ў рэчышчы М. Горкага, Р. Мурашка малюе вёску пе-раважна ў негатыўным плане як асяродак суцэльнай цемнаты, адсталасці. Калі верыць аўтару рамана, у вёсцы нібыта не знайшлося нікога, хто б пашкадаваў сірату Ігнася і яго маці-ўда-ву. Маўляў, спачуванне юнак знайшоў толькі ў горадзе, сярод сацыял-дэмакратаў.

Кіруючыся ідэалагічнымі ўстаноўкамі канца 20-х гадоў, Р. Мурашка даў неаб'ектыўную, спрошчаную характарыстыку ўсім палітычным буржуазным партыям, якія удзельнічалі ў рэвалю-цыйным руху — бундаўцам, эсерам, прыхільнікам БСГ, дзеля та-го каб узняць на гераічны п'едэстал сацыял-дэмакратаў, прыпі-саць ім неіснуючыя заслугі. А гэта відочна знізіла пазнавальную вартасць твора.

Асобныя сцэны, у якіх усё ж даволі праўдзіва ўзнаўляецца вясковае жыццё, дзяцінства Ігнася, праца і побыт рабочых майс-тэрні, сцэны асабістых узаемадачыненняў Ігнася з Любай і Ла-рысай, а таксама пейзажныя замалёўкі і разважанні герояў пра сацыяльную несправядлівасць і заклікі да рашучай барацьбы з (721-722) прыгнятальнікамі — усё гэта, на жаль, не спалучылася ў мастац-кую цэласнасць, не стала сапраўдным сацыяльна-псіхалагічным раманам.

Зразумела, дзейнасць Р. Мурашкі ў канцы 20 — пачатку 30-х гадоў нельга ацэньваць толькі па творах, якія не вытрымалі пра-верку часам, бо пісьменнік меў і пэўныя творчыя набыткі, ды і дзейнасць яго была разнастайнай. Так, Р. Мурашка прыкладваў шмат намаганняў, каб актывізаваць маладнякоўскі масавы рух, прышчапіць маладым паэтам, празаікам цікавасць да сур'ёзнай творчай вучобы, да вопыту папярэднікаў. Ён выступаў на пася-джэннях і сходах літаратурнага аб'яднання, уваходзіў у склад рэдкалегіі часопіса «Маладняк», прысутнічаў на I Усесаюзным з'ездзе пралетарскіх пісьменнікаў (1928) на пленуме Савета ВААГІП (Усесаюзнае аб'яданне асацыяцый пралетарскіх пісьменнікаў) (1929). Часта наведваў прадпрыемствы, рабочыя калектывы. Вы-нікам такіх паездак былі газетныя допісы, нататкі («На паўтара-тонцы з «Амерыканкай»: «3 падарожнага блакнота» // Малад-няк. 1931. № 10, 11).

Выступаў пісьменнік і з літаратурна-крытычнымі і публіцыс-тычнымі артыкуламі па актуальных пытаннях нацыянальна-культурнага і літаратурнага жыцця: «За цесную сувязь літаратур-ных атрадаў Савецкага Саюза», «Памяці тав. П. Труса» (1929), «Часопіс «Маладняк» за 1931 г.» (1932), «Пісьменнікі і крытыкі ў 1933 г.» (1933); «Пытанні тэорыі і практыкі», «Пісьменнік у біб-ліятэцы», «Думкі аб з'ездзе» (1934) і інш. Праўда, не ва ўсіх выс-тупленнях Р. Мурашка аказваўся на належнай вышыні. Асабліва гэта датычыць дыскусійных матэрыялаў. У асвятленні спрэчных пытанняў літаратурна-творчага жыцця ён аддаваў перавагу афі-цыйнаму пункту гледжання і тым самым уступаў у супярэчнасць з перспектыўнымі тэндэнцыямі развіцця нацыянальнай літарату-ры, недаацэньваў наватарскія пошукі мастакоў слова, несправяд-ліва крытыкаваў іх творы. Так, у артыкуле «Дык дзе ж зямля?» (1929) Р. Мурашка даў адмоўную характарыстыку выдатнаму ра-ману К. Чорнага «Зямля», беспадстаўна абвінаваціўшы аўтара ў скажэнні тагачаснай рэчаіснасці, у прапагандзе класавага міру паміж бядняцкімі масамі вёскі і кулацтвам, Гэтак жа паспешліва падтрымаў Мурашка і палітычна небяспечныя выпады афіцыёзу супраць М. Зарэцкага, які ў нарысе «Парарожжа на Новую Зямлю» ўхваліў прапанову наркома земляробства 3. Прышчэпава аб мэтаз-годнасці хутарызацыі беларускай вёскі і ўтварэнні культурных гаспадарак («Новыя «откровення» Зарэцкага»). У сваёй крытыцы Р. Мурашка не абмінуў і раман М. Зарэцкага «Крывічы», друка-ванне якога было гвалтоўна спынена пасля першых публічных водзываў адмоўнага характару. (722-723)

I ў ацэнках гэтак званай нацдэмаўшчыны Р. Мурашка не ішоў далей паслухмянага паўтарэння вульгарна-дагматычных пастулатаў афіцыйнай крытыкі (Артыкул «Барацьба з нацыянал-дэмакратычнымі лыцарамі ў літаратуры», 1931).

У падобнай эвалюцыі ёсць свая логіка: калі пісьменнік ста-новіцца на пазіцыю актыўнай падтрымкі афіцыёзу, зніжэнне гу-маністычнага пафасу яго твораў заканамернае і непазбежнае. Тым не менш у дзейнасці Р. Мурашкі сярэдзіны 30-х гадоў мож-на заўважыць пэўныя сімптомы таго, што пісьменнік пачынаў пакрысе пераадольваць свае ранейшыя артадаксальныя погляды. Пэўна, гэтаму спрыяла і збліжэнне з М. Чаротам, М. Зарэцкім, В. Мараковым, якія, паводле сведчанняў дачкі пісьменніка, былі частымі гасцямі ў сям'і Мурашкаў.

Аднак трагічныя падзеі другой паловы дзесяцігоддзя не далі яму магчымасці ажыццявіць свае намеры. Масавыя рэпрэсіі, ат-масфера страху, падазронасці і недаверу паралізавалі волю тых нямногіх пісьменнікаў, хто, падобна Мурашку, яшчэ не трапіў у засценкі НКУС. Настрой адчаю і разгубленасці ўскладніўся і асабістым горам: трагічнай смерцю васьмігадовага сына Генры-ха. Гэтая падзея падарвала здароўе Р. Мурашкі. Ён цяжка захва-рэў на сухоты, неўзабаве аказаўся прыкаваным да ложка. Лячэн-не ў Крыме не дало вынікаў. «Да туберкулёзу лёгкіх далучыўся і туберкулёз косці (у месцы старога ранення нагі шабляй)» (Полымя. 1933. № 6. С. 100.), — успамінае дачка пісьменніка.

Але мужнасць і сіла духу не пакідалі Р. Мурашку. Нягледзя-чы на цяжкі стан, ён працягвае творчую працу — пісаў раман «Салаўі святога Палікара» (1933—1939). Між іншым, у «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964) гэты раман Мурашкі ўвогуле не разглядаўся, хоць ён быў прыкметнай з'явай нацыя-нальнай мастацкай прозы і сведчыў аб відавочным росце гіаэ-тычнага майстэрста пісьменніка.

Майстэрства выявілася перш за ўсё ў галіне псіхалагічнага аналізу, ва ўменні раманіста раскрываць характар чалавека, свет яго пачуццяў і перажьшанняў. Раман цікавы і з пункту погляду ўнутранай пабудовы. Ён удала скампанаваны, пазбаўлены фраг-ментарнасці, самастойнага існавання паасобных частак. Сюжэт-нае дзеянне разгортваеца даволі дынамічна, рухаючая сіла сюжэ-та — сутыкненне герояў, якія займаюць супрацьлеглыя пазіцыі, па-рознаму глядзяць на жыццё і чалавека. Адны з іх — Аніш-чык, Гарбач, Зоя Харошка, Позняк — актыўна бароняць ідэі дабра, справядлівасці. Яны шчырыя і сардэчныя людзі, схільныя да спагады чужому гору, да міласэрнасці, жывуць па законах (723-724) сумлення і чалавечнасці, вераць у высокае прызначэнне чалаве-ка як духоўнай істоты. Другія — «палікараўскія кіты» Мысліцкі, Храпавіцкі, Хамовіч, Пунктовіч, Іодка, Скубіла — прытрымлі-ваюцца спажывецкай маралі, эгаістычнай філасофіі, ігнаруюць пісаныя і няпісаныя законы жыцця, ненавідзяць праявы духоў-насці.

Рысамі наватарства пазначана і стылявая структура рамана, у якім удала спалучаецца плынь рэалістычнага, аналітычнага пісь-ма (вобраз Анішчыка), высокая рамантыка, элементы лірыка-эмацыянальнай прозы (настаўнік Гарбач) і сатырычна-выкры-вальная, гратэскавая паэтыка (палікараўскае начальства — Мыс-ліцкі, Хамовіч). Па-майстэрску выпісаны ў рамане малюнкі бс-ларускай прыроды. Такое ўражанне, што пісьменнік як бы адпа-чываў тут ад нямілага яго сэрцу аператыўнага сацыяльна-палі-тычнага заказу часу. «Вецер заходжваўся ўгары, і да шолаху ліс-ця і шэптаў хвойкі далучаўся новы гук. Па лесе плыў ужо выраз-ны гуд. Гулі звонка хвоі, злавалі ласкава дубы ў начным шолаху, срабрыста звінела лісце асін. Маўчала ўжо дзяўчына, маўчаў і Грушэўскі, — абаіх міжвольна захапіла прыгожая музыка лясной ночы» (Мурашка Р. Салаўі святога Палікара. Мн., 1967. С. 19.).
1   2   3   4   5   6

Падобныя:

Рыгор мурашка 1902-1944 iconРыгор Бярозкін // Бярозкін, Р. Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Рыгор Бярозкін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – С. 178-189. Лірыка сейбіта І салдата
Бярозкін, Р. Лірыка сейбіта І салдата / Рыгор Бярозкін // Бярозкін, Р. Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Рыгор...

Рыгор мурашка 1902-1944 iconРыгор Кастусёў. Сітуацыя ў жкг беларусі, прапановы па развіццю І рэфармаванню жкг ва ўсе часы існавання савецкай улады, дзяржава пакідала за сабой функцыю
Рыгор Кастусёў. Сітуацыя ў жкг беларусі, прапановы па развіццю І рэфармаванню жкг

Рыгор мурашка 1902-1944 iconРыгор Барадулін Божа, паспагадай усім

Рыгор мурашка 1902-1944 iconПамятник советским воинам
Прибалтийского фронта, которые 4 июля 1944 г освободили город от немецко-фашистских захватчиков. В 1966 г была установлена стела....

Рыгор мурашка 1902-1944 iconМатериал из Википедии свободной энциклопедии
Новгород • Крым (1944) • Белоруссия • Львов-Сандомир • Яссы-Кишинёв • Восточные Карпаты • Прибалтика • Курляндия • Румыния • Болгария...

Рыгор мурашка 1902-1944 icon† Nellie M. died Jan;3,1902 (no stone) †

Рыгор мурашка 1902-1944 iconКонкурс "Бюро прагнозаў"
Магчыма, з такой просьбай да нас, людзей, магла б звярнуцца сама прырода. Прырода – вялікі дом, які належыць не толькі чалавеку....

Рыгор мурашка 1902-1944 iconA. España a principio del siglo veinte (1902-1930)

Рыгор мурашка 1902-1944 icon1. Кто входил в антигитлеровскую коалицию, и когда она была создана?
Ливан, Саудовская Аравия, Никарагуа, Либерия, Боливия. В ходе войны к ним присоединились некоторые государства, вышедшие из нацистского...

Рыгор мурашка 1902-1944 iconАртур Конан Дойл Англо Бурская война (1899-1902)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка