Рыгор мурашка 1902-1944




НазваРыгор мурашка 1902-1944
старонка1/6
Дата канвертавання22.11.2012
Памер0.51 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6
РЫГОР МУРАШКА


1902-1944


У творчай дзейнасці Рыгора Мурашкі можна вылучыць два перыяды, вельмі адрозныя, непадобныя сваім зместам. Першы ахоплівае 20—30-я гады, другі прыпадае на Айчынную вайну, калі пісьменнік у сувязі з цяжкай хваробай не змог эвакуіравац-ца ў тыл і быў змушаны застацца ў акупаваным Мінску. Най-больш значныя набыткі Р. Мурашкі ў жанры мастацкай прозы якраз і прыходзяцца на апошні, вельмі складаны, драматычны этап жыцця і творчасці. Менавіта раманамі «Таварышы» і «Наў-суперак лёсу», якія датуюцца 1942 г., пісьменнік пакінуў прык-метны след у гісторыі беларускай літаратуры. Эвалюцыя ж Р. Му-рашкі ад твораў, прасякнутых ідэяй класавасці, партыйнасці, да прыгаданых раманаў уяўляе выключную цікавасць з пункту гле-джання заканамернасцей гісторыка-літаратурнага развіцця. Гэта была эвалюцыя творча-мастацкая, грамадска-палітычная, света-поглядна-маральная.

Крыважэрны малох масавых рэпрэсій 30-х гадоў абмінуў Р. Мурашку, але пісьменнік усё роўна застаецца трагічнай фігу-рай літаратуры эпохі таталітарызму. Трагізм гэты выявіўся ў су-пярэчнасці паміж прыроднымі, індывідуальна-псіхалагічнымі схільнасцямі Мурашкі як чалавека, творчай асобы і пафасам яго твораў, напісаных у адпаведнасці з жорсткімі ідэалагічнымі вы-могамі 30-х гадоў. Усе, хто ведаў Р. Мурашку, адзінадушна гаво-раць пра яго дабрыню, спагадлівасць, гатоўнасць прыйсці на да-памогу. Каштоўна якраз тое, што Мурашкава сардэчнасць, чу-ласць да гора людскога былі не штучнымі, не робленымі, а выяўлялі яго ўнутраную патрэбу як чалавека, грамадзяніна.

Аднак гэтых якасцей натуры аказалася недастаткова, каб уст-рымацца ад напісання і публікацыі твораў, далёкіх ад запатраба-ванняў гуманістычнага мастацтва, якое свой сэнс і прызначэнне бачыць у абароне чалавека, дабрыні і справядлівасці. Інакш ка-жучы, пры іншых, болей спрыяльных грамадска-палітычных аб-ставінах талент Р. Мурашкі разгортваўся б зусім у іншым кірун (711-712) ку, чым гэта мела месца ў сапраўднасці. Раманы «Таварышы», «Наўсуперак лёсу» якраз і паказваюць, якім змястоўным, пра-дуктыўным быў бы гэты кірунак. Шлях Р. Мурашкі да апошніх сваіх твораў — гэта шлях пакутлівага спасціжэння сапраўдных каштоўнасцей жыцця.

Як жа складваўся жыццёвы і творчы лёс Р. Мурашкі?

Нарадзіўся Рыгор Мурашка 3 (16) лютага 1902 г. у в. Бязвер-хавічы Слуцкае акругі. Скончыў народную, а затым двухкласную валасную школу і ў 1917 г. паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. У 1920 г. семінарыя была зачынена польскімі ваен-нымі ўладамі як «пралетарская навуковая ўстанова». Пачынаючы з гэтага года Р. Мурашка на доўгі час звязвае сваё жыццё з войс-кам. Спярша ён быў залічаны на інструктарскія курсы пры На-родным Камісарыяце ўнутраных спраў Беларусі, потым працус інструктарам Слуцкага павятовага ваенрэўкама. У часе службы Р. Мурашка захварэў на тыфус. Лячыўся ў Ленінградзе. Затым яго перавялі ў Волагду. Па звароце з войска ў маі 1921 г. Р. Му-рашка абіраецца членам Цараўскага валаснога зямельнага аддзе-ла той жа Слуцкай акругі і загадчыкам хаты-чытальні, а праз не-каторы час устанаўлівае сувязь з літаратурным аб'яднаннем «Ма-ладняк», дасылае туды свае першыя спробы пяра.

Літаратурны дэбют Р. Мурашкі адбыўся ў 1924 г., калі ў газе-це «Савецкая Беларусь» быў змешчаны абразок «Папоўскі шлюб». Працягваць літаратурную працу на цывільнай пасадзе маладому пісьменніку не давялося: восенню таго ж года ён быў накіраваны ў распараджэнне палітаддзела Другой беларускай дывізіі. На гэты раз вайсковая служба былога селькора доўжыла-ся да 1926 г. Пачатковы перыяд знаходжання ў войску не суправаджаўся прыкметнай творчай актыўнасцю. Былі напіса-ны апавяданні «У глушы вясковай», «Бросьня вясновая», «Янка ў адпачынку», «Каваль Максім» (усе — 1925). Больш плённым аказаўся наступны год, калі з'явіліся апавяданні «Акцябры-ны», «Два і адна», «Шлёмка-пернічнік», «Катрыншчык», «Пытанні», «Яйцо і сліва», «Пасвянціў». Выходзіць і першы зборнік празаічных твораў — «Стрэл начны ў лесе» (1926). Пачынаецца праца над творам буйной жанравай формы — раманам «Сын» (1929).

Ацэпьваючы ранні перыяд творчасці Р. Мурашкі, трэба прызнаць, што ён вельмі няроўны, унутрана супярэчлівы. Ужо нават у першых апавяданнях намячаюцца дзве шмат у чым несу-мяшчальныя тэндэнцыі. У шэрагу твораў бачацца праявы глыбо-кай павагі да чалавека, любові і спачування, у іншых — аўтар глядзіць на свет праз прызму класавай нянавісці бедняка да ба-гатага, заможнага. Усё гэта сведчыла аб няўстойлівасці светапог (712-713) ляднай пазіцыі маладога пісьменніка, схільнага паддавацца роз-ным, у тым ліку супрацьлеглым уплывам і ўздзеянням.

Безумоўна, найбольшую мастацкую каштоўнасць маюць тво-ры, прасякнутыя пафасам абароны гэтак званага маленькага, непрыкметнага, скрыўджанага жыццём члавека (апавяданні «Шлёмка-пернічнік», «Пытанні», абодва — 1926). Першае з іх сваёй танальнасцю, эмацыянальным ладам блізкае да апавядан-няў 3. Бядулі («Малыя дрывасекі»), а галоўная дзеючая асоба твора чымсыді нагадвае Жартаўлівага Пісарэвіча. Як і герой М. Гарэцкага, местачковы гандляр «з нараджэння ў гразкіх пуцяві-нах жыцця набыў лёгкі гумар, смяхотлівасць, што заўсёды, хоць бы і ў самай найсур'ёзнай гутарцы жывым аганьком прабягалі» (Мурашка Р. Стрэл начны ў лесе. Мн., 1926. С. 58.). Гэтая рыса характару дапамагала Шлёму ўспрымаць жыццёвыя нягоды меней трагічна, не губляць веру ў людскую дабрыню. А лёс і сапраўды нелітасціва ставіўся да Шлёмы, які, як і кожны чалавек, меў прозвішча. Ды толькі «што з гэтага прозвішча, — з горкай іроніяй зазначаў аўтар, — хлебам карміць яно не будзе». I стаў Шлёма Рэзнік для ўсіх Шлёмкам-пернічнікам, дробным гандляром, з якога можна беспакарана пакпіць, паздзекавацца. 3 глыбокай душэўнай узрушанасцю і спачуваннем ўзнаўляе Р. Му-рашка адну з бясконцых вандровак Шлёмы ў надзеі зарабіць якую капейчыну: у мястэчку яго чакае галодная сям'я. У начной цемрадзі, на занесенай снегам дарозе Шлёма сустэўся з Ёўгаем-сальнікам, які пагардліва адмовіў яму, стомленаму і скалеламу, у дапамозе і выкінуў небараку ў снег. «Ніколі не плакаў, дый ця-пер таксама, але горкія, бязмоцныя слёзы самі па сабе напоўнілі вочы, разліліся па твары, з макратою снегу растаўшага асвойта-ліся» (Там жа. С. 64.).

Цяжка было Шлёму вытрываць такое прыніжэнне. У адчаі ён засынае ў мяккай снегавой пасцелі на сцюдзёным зімовым полі. Мрояцца яму цёплая хата, шчаслівая жонка, шчырая сяб-роўская вячэра за святочным сталом. Трапнай псіхалагічнай дэ-таллю пісьменнік яскрава выяўляе дабрыню і чалавечнасць свай-го героя: «Снегу на полі поўна — у гэтым годзе ўрода будзе ў мужыка і нам лепш будзе», — такія светлыя думкі-летуценні ўзнікаюць у свядомасці Шлёмы.

Для высвятлення пісьменніцкай гуманістычнай пазіцыі істот-на тое, што пернічнік застаўся ў жывых. А свайго выратавальні-ка ён знайшоў у асобе міліцыянера — прадстаўніка ўлады, заклі-канай, па пераконанні аўтара, клапаціцца пра кожнага чалавека, абараняць яго ў небяспечных абставінах. (713-714)

Ёсць глыбокая заканамернасць у тым, што менавіта ў творах, дзе выразна гучыць заклік да абароны чалавечай годнасці, Р. Мурашка даволі паспяхова авалодваў майстэрствам псіхалагічна-га аналізу. Паказальны ў гэтых адносінах твор «Пытанні», герой якога перажывае глыбокую душэўную траўму, звязаную з хваро-бай, а затым са смерцю жонкі. «Яму крыўдна было на сваё ста-новішча, на самога сябе, на ўсіх людзей, на ўсё вакол. I ад гэтае крыўды калолася ў горле больш, і прагны погляд у цемрач узі-раўся, нібы ў яе пытаўся якога адказу, рады» (Мурашка Р. Званкі. Мн., 1931. С. 44.). Андрэй не можа зразумець, чаму большасць людзей пакорліва зносіць гора, паку-ты, чаму так абыякавыя да ўласнага лёсу, як гэта ён бачыў на прыкладзе сваёй жонкі. Адбываецца цяжкі нервовы зрыў. У час пакутлівых блуканняў па гарадскіх вуліцах Андрэй сустракае Со-ню — удаву рабочага, які трапіў пад машыну. Соню таксама на-паткала жыццёвая драма. Беднасць, галеча прымусілі яе гандля-ваць сабой. Вось яе споведзь Андрэю: «Трымалася датуль, па-куль дзеці былі адзетыя, абутыя... пакуль мелася скарынка хлеба ў хаце... Дзе толькі магла — зарабляла, за паўцаны аддавала свае рабочыя рукі... Не цікавіўся ніхто маім становішчам, куды ні звярталася... Абяцалі — і дасюль... Раз... Сэрца не стрывала, гле-дзячы на дзетак! Не было магчымасці далей. Спакусілася... Як сорамна глядзець на людзей было, колькі выплакала слёз... Пас-ля — трохі ўцяглася, звыклася, бо перада мною радасныя і зда-воленыя твары дзяцей. Але за гэтую радасць, за здаволенасць колькі цярпець даводзіцца і мучыцца... Погляды прагныя... як на жывёліну... Абраза і словам і... Валачэ, цягне, бо стала яго маёмасцю... Вось... Я — прастытутка» (Там жа. С. 51.).

Р. Мурашку ўдалося раскрыць ўнутраны свет жанчыны, пера-даць драматызм яе становішча і рух пачуццяў. Гераіня аказалася здатнаю да таго, каб перамагчы сябе, паверыць ва ўласныя сілы, ад-навіцца да іншага жыцця. Гэта зразумеў Андрэй, і цёплае, душэўнае пачуццё да Соні-пакутніцы, спачуванне і спагада да яе дапамаглі Андрэю знайсці нарэшце адказ на ягоныя пытанні. «Боль, нягоды, гора, слёзы, плач, смерць, усё асабовае... Нашто? На тое, каб пера-магчы сабою ж гэта ўсё. Асабовы боль — болем, гора — горам і смерць — смерцю пераможацца. Вось нашто яны.

Радасная ў перамозе сваёй думка клалася адпачываць.

Слабы і магутны чалавек заснуў» (Там жа. С. 53.).

Ружовы, ідылічны фінал, калі Андрэй і Соня застаюцца ра-зам, не змяншае станоўчага ўражання ад гэтага глыбока праб (714-715) лемнага твора, у якім праз вобразную сістэму сцвярджаецца ідэя прыгажосці жыцця, вера ў здольнасць чалавека пераадольваць перашкоды на шляху да шчасця. Чалавек бывае слабым, але ён можа стаць і духоўна моцным, можа ўзняцца над уласнымі сла-басцямі і перамагчы іх. Жыцё вартае таго, каб пераадольваць ся-бе, сваю абыякавасць і бязволле.

I некаторыя іншыя творы ранняга перыяду сведчылі аб тым, што ў асобе Р. Мурашкі маладая беларуская проза мае ўдумліва-га пісьменніка з пільным сацыяльным позіркам і тонкім адчу-ваннем балявых момантаў жыцця.

На жаль, многія станоўчыя асаблівасці, яскрава выяўленыя ў ранніх творах Р. Мурашкі, не атрымалі далейшага развіцця. Бо-лей таго, яны аказаліся нейтралізаванымі тэндэнцыяй супраць-леглага характару. 3-пад пяра пісьменніка ўсё часцей пачалі з'яўляцца творы, прасякнутыя аўтарскай непрымірымасцю, жор-сткасцю да тых, каго афіцыйна прынята было лічыць «сацыяль-на небяспечным элементам» або каму навешваўся ярлык «ворага пралетарскай рэвалюцыі». У гэтых творах мы не бачым пісьмен-ніцкага імкнення зразумець кожнага героя, незалежна ад яго са-цыяльнага паходжання і маёмаснага стану. Прадстаўнікоў бяд-няцка-пралетарскага асяроддзя Р. Мурашка беспадстаўна ідэалі-заваў, паказваў у прывабным святле, узводзіў на гераічны п'е-дэстал.'А вось дзейныя асобы, якія нібыта былі носьбітамі бур-жуазнай свядомасці, загадзя абняслаўліваліся. Іх унутраны свет пісьменнік не даследаваў. Адмоўны персанаж фактычна пазбаў-ляўся права на абарону сваіх поглядаў і ідэйных пераконанняў. Яго суддзёй быў станоўчы герой — рупар аўтара, абавязанага ў сваёй творчасці кіравацца афіцыйнымі патрабаваннямі. Чытаю-чы творы Р. Мурашкі, выразна адчуваеш, як на пісьменніка ціс-не жорсткі ідэалагічны прэс, як старанна кантралюе ён учынкі і выказванні дзейных асоб. А гэта непазбежна вяло да неабгрунта-ванасці многіх мастацкіх рашэнняў, перашкаджала глыбока рас-крыць сацыяльныя супярэчансці эпохі, даць аб'ектыўны малю-нак тагачаснай рэчаіснасці. Абсалютызацыя класавага падыходу негатыўна адбівалася на творчай практыцы пісьменніка, што ў свой час было заўважана М. Гарэцкім: хоць творы маладога пра-заіка «задуманы і напісаны заўсёды цікава», а стыль апавяданняў «вобразны і дынамічны», ім «часам шкодзіць не зусім схаваная ідэалагічная тэндэнцыя і ўхіл у падкрэсліванне эфектаў» (Гарэцкі М. Успаміны. Артыкулы. Дакументы. Мн., 1984. С. 28.).

І сапраўды, аўтар апавяданняў «Стрэл начны ў лесе», «Ка-валь Максім», «Бросьня вясновая», «Пасвянціў» (усе — 1925), «Кантрыншчык» (1926) асабліва не хаваў «ідэалагічную тэндэн (715-716) цыю», а падкрэсленая эфектацыя, і як і празмернае, а таму не заўсёды плённае выкарыстанне паэтыкі авантурна-прыгодніцкіх, крымінальна-дэтэктыўных жанравых форм, ішлі ад спрошчанага разумення прыроды мастацтва, яго грамадскіх функцый. Р. Му-рашка, кіруючыся маладнякоўскімі, а затым белаппаўскімі ідэй-на-эстэтычньші ўстаноўкамі, вялікае значэнне надаваў агітацый-на-выхаваўчаму гучанню твора.

Надзвычай паказальным у сэнсе негатыўнага ўздзеяння ідэа-логіі на творчую практыку Р. Мурашкі з'яўляецца апавяданне «Каваль Максім», у якім ідэя маральнай апраўданасці класавай помсты спарадзіла схематызм і спрошчанасць характару героя. У адказ на пагрозу польскага жандара ўжыць сілу каваль забівае крыўдзіцеля, а заадно і прысутнага там свайго брата, што слу-жыў солтысам і таму лічыўся за класавага ворага. «Скокам у цемру дагнаў Максім брата. Другі раз храбуснула пад молатам цела» (Мурашка Р. Званкі. С. 11.). Сцэна забойства падаецца пісьменнікам ў форме гераіза-цыі паводзін галоўнага персанажа. I нават натуралістычныя апі-санні не бянтэжаць аўтара.

Вядома, Р. Мурашка арыентаваўся на сістэму маральных каштоўнасцей, што выпрацоўвала і культывавала таталітарная ўлада. Але як мастак ён не здолеў знайсці сродкі супрацьдзеяння разбуральнаму ўплыву ідэалогіі і скіраваць свой талент не на распальванне цёмных інстынктаў помсты, нянавісці, а на абаро-ну гуманістычных пачаткаў. Справядлівасць сказанага красамоў-на пацвярджае аповесць «У іхным доме» (1927).

На першы погляд можа здацца, што зварот пісьменніка да буйной жанравай формы сведчыў пра інтэнсіўнасць яго мастац-кіх пошукаў. 3 фармальнага пункту погляду пошукі сагграўды мелі месца. Малы жанр ужо не задавальняў празаіка, стрымліваў яго магчымасці. Тым не менш аповесць «У іхнім доме» не стала мастацкім дасягненнем, бо, як і шэраг прыгаданых апавяданняў, накшталт «Каваль Максім», яе канцэпцыя грунтуецца на непры-мальнай ідэі — на прызнанні непазбежнасці абвастрэння класавай барацьбы па меры няўхільнага руху да сацыялізму. Адсюль — тэн-дэнцыйнае, аднабаковае асвятленне рэчаіснасці, зададзенасць абма-лёўкі герояў. Р. Мурашка прэтэндаваў на сацыяльна-псіхалагічны жанр, які патрабуе аб'ектыўнага падыходу і аналітычнага вытлума-чэння паводзін героя. На жаль, мастацкая аналітыка ў аповесці пад-менена павярхоўным выкрывальніцтвам, штучным нагрувашаннем негатыўных рыс у характары персанажаў.

Пад пяром аўтара аповесці галоўная гераіня з жывой асобы ператвараецца ў носьбіта зла, нянавісці, ва ўвасабленне разбу (716-717) ральнага пачатку. Дачка землеўласніка ў юнацтве вяла шчаслі-вае, бесклагтотнае жыццё. У часе вайны стала сястрой міласэр-насці, але замест дапамогі параненым бавіла час у рэстаранах, суцяшала п'яных расейскіх афіцэраў, потым распутнічала з ня-мецкімі і польскімі чынамі. А пасля рэвалюцыі ў абрэзаным ма-ёнтку Вольга Аляксееўна, жанчына з гіпертрафаванай пачуццё-васцю, паталагічнай прагай фізічнай насалоды, не спыняе сваіх брудных спраў: выкарыстоўвае ў карыслівых мэтах ваеннага ка-мандзіра. Незаконна збыўшы мясцоваму багацею сваю гаспадар-ку, Вольга Аляксееўна Маліноўская ўцякае на поўдзень, дзе зна-ходзіць аднадумцаў, якія ў сапраўднасці аказваюцца, аднак, удзельнікамі шпіёнскай арганізацыі. Апошняя была хутка вык-рыта органамі ДПУ, яе кіраўнікі пакараны смерцю, а рэшта вы-слана на выспу ў Белым моры.

Выразна праглядваецца ідэалагічнае «заданне» часу — ма-ральна і палітычна дыскрэдытаваць «учарашніх», «былых» як за-маскаваных ворагаў народа. Са зместу аповесці вынікае, што тайныя ворагі знаходзяцца на ключавых пастах: на прадпрыемст-вах (фабрыкант Адогаў, інжынер трэста Балясаў), у войску (ка-мандзір Хмялеўскі). А фінансаванне злачыннай арганізацыі ні-быта ішло з-за мяжы (баранеса фон Зібелінд).

Не толькі Вольга Аляксееўна, але і блізкія да яе па сацыяль-наму становішчу асобы пададзены спрэс як амаральныя, хцівыя, разбэшчаныя істоты з выразна выяўленымі сімптомамі інтэлек-туальнай паталогіі. А гэта, паводле аўтарскіх уяўленняў, павінна сімвалізаваць маральную дэградацыю прадстаўнікоў пераможа-нага рэвалюцыяй эксплуататарскага класа. Тэндэнцыйнасць аў-тара — на паверхні. Характэрны штрых: бацькі Вольгі Аляксееў-ны памерлі «ад мазгавой хваробы», сястра Маня — ад сухотаў, а брат Жорж, дэгенерат-сіфілітык канчае жыццё самагубствам. Гэ-та не вобразы людзей, а нейкія пачвары.
  1   2   3   4   5   6

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Рыгор мурашка 1902-1944 iconРыгор Бярозкін // Бярозкін, Р. Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Рыгор Бярозкін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – С. 178-189. Лірыка сейбіта І салдата
Бярозкін, Р. Лірыка сейбіта І салдата / Рыгор Бярозкін // Бярозкін, Р. Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Рыгор...

Рыгор мурашка 1902-1944 iconРыгор Кастусёў. Сітуацыя ў жкг беларусі, прапановы па развіццю І рэфармаванню жкг ва ўсе часы існавання савецкай улады, дзяржава пакідала за сабой функцыю
Рыгор Кастусёў. Сітуацыя ў жкг беларусі, прапановы па развіццю І рэфармаванню жкг

Рыгор мурашка 1902-1944 iconРыгор Барадулін Божа, паспагадай усім

Рыгор мурашка 1902-1944 iconПамятник советским воинам
Прибалтийского фронта, которые 4 июля 1944 г освободили город от немецко-фашистских захватчиков. В 1966 г была установлена стела....

Рыгор мурашка 1902-1944 iconМатериал из Википедии свободной энциклопедии
Новгород • Крым (1944) • Белоруссия • Львов-Сандомир • Яссы-Кишинёв • Восточные Карпаты • Прибалтика • Курляндия • Румыния • Болгария...

Рыгор мурашка 1902-1944 icon† Nellie M. died Jan;3,1902 (no stone) †

Рыгор мурашка 1902-1944 iconКонкурс "Бюро прагнозаў"
Магчыма, з такой просьбай да нас, людзей, магла б звярнуцца сама прырода. Прырода – вялікі дом, які належыць не толькі чалавеку....

Рыгор мурашка 1902-1944 iconA. España a principio del siglo veinte (1902-1930)

Рыгор мурашка 1902-1944 icon1. Кто входил в антигитлеровскую коалицию, и когда она была создана?
Ливан, Саудовская Аравия, Никарагуа, Либерия, Боливия. В ходе войны к ним присоединились некоторые государства, вышедшие из нацистского...

Рыгор мурашка 1902-1944 iconАртур Конан Дойл Англо Бурская война (1899-1902)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка