Хочаш узяць крэдыт застрахуй жыцьцё




НазваХочаш узяць крэдыт застрахуй жыцьцё
Дата канвертавання21.12.2012
Памер36.91 Kb.
ТыпДокументы
Dash1203NS


Хочаш узяць крэдыт – застрахуй жыцьцё


Калі хочаш узяць у банку крэдыт – застрахуй сваё жыцьцё. Гэта пакуль не абавязкова ў выпадку кароткатэрміновых пазык, а прапанова "Белдзяржстраху”. Але з 2008 году яна можа стаць правілам. Як мяняюцца ўмовы атрыманьня крэдытаў са зьменай эканамічнай сытуацыі ў краіне, высьвятляў наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.

“Хутка палова рэспублікі будзе адзін у аднаго даручальнікамі”


Страхаваньне для доўгатэрміновых крэдытаў ад трох гадоў ужо даўно праводзіцца. Да прыкладу, для крэдытаў на будаўніцтва жытла. Пра гэта паведаміла намесьніца генэральнага дырэктара “Белдзяржстраху” Юлія Арэшчанка. Ёсьць розныя варыянты страхаваньня - альбо на ўсю суму, альбо на суму запазычанасьці. Атрымальнікам страхоўкі можа быць сам пазычальнік, яго сям’я альбо непасрэдна банк.

“Паколькі ўсё ж ёсьць цікавасьць і па кароткатэрміновых крэдытах, да якіх адносяцца часьцей спажывецкія, мы распрацоўваем умовы, якія ў 2008 годзе, спадзяюся, пачнуць дзейнічаць. Калі надыходзіць сьмерць пазычальніка крэдыту, інваліднасьць ці доўгая згуба працаздольнасьці, то яго запазычанасьць па крэдыту перад банкам закрывае страхавая кампанія. У той суме, на якую была складзена дамова страхаваньня. Нікому іншаму выконваць гэтыя абавязацельствы ня прыйдзецца”.

Паводле спадарыні Арэшчанкі, цяпер у Беларусі павялічылася хваля спажывецкіх крэдытаў. Але некаторыя крэдыты даюцца банкамі толькі пры наяўнасьці даручальнікаў. І тут узьнікаюць складанасьці, кажа Юлія Арэшчанка:

“Колькасьць даручальнікаў таксама абмежаванае і хутка палова рэспублікі будзе адзін у аднаго даручальнікамі і далей ня зможа разьвівацца гэта сфэра забесьпячэньня абавязацельстваў. Зьяўляецца дадатковая паслуга – страхаваньне”.

У “Белдзяржстраху” спадзяюцца, што банкі прызнаюць гэты поліс і колькасьць даручальнікаў можна будзе скараціць да аднаго.

“Стаўка даволі высокая, бо ў нас эканоміка рызыкоўная”


Тэлефаную ў “Прыёрбанк”, каб атрымаць крэдытную картку. Каб яе атрымаць трэба даведка аб прыбытках за 6 месяцаў і пашпарт. Калі браць картку на 10 мільёнаў, то трэба яшчэ знайсьці, мінімум, двух даручальнікаў. Прыбытак мусіць быць у адзін мільён штомесяц. Без даручальніка можна атрымаць картку на два з паловай мільёны, калі сярэдні заробак складае 500 тысяч. Узяць такую картку можна пад 18% гадавых. Калі ёсьць даручальнікі, то крэдыт можна ўзяць пад 17% у беларускіх рублях ці 13% у валюце.

Такой карткай карыстаецца эканаміст Сяргей Балыкін. Ён называе сябе актыўным карыстальнікам крэдытаў.

“У нас толькі вялікія стаўкі па гэтых крэдытах. А чым большая стаўка, тым лягчэй гэты крэдыт атрымаць. На будоўлю кватэры атрымаць крэдыт ня цяжка, калі ты плацёжаздольны. Калі ў вас ёсьць заробак стабільны, калі ў вас ёсьць чым забясьпечыць гэты крэдыт, дык вы пойдзеце і возьмеце гэты крэдыт за некалькі дзён. Раней чаму было цяжка атрымаць крэдыт – не было рэсурсаў у банках”.

Зыходзячы з вашага досьведу, ці выгадна браць крэдыты ў Беларусі?

“Працэнты дастаткова вялікія. Яны будуць больш нізкія тады, калі мы будзем мець доступ да больш танных замежных рэсурсаў. А мець доступ да гэтых рэсурсаў мы зможам толькі тады, калі ў нас будуць палітычныя зьмены, калі ў нас будзе гарантавана недатыкальнасьць ўласнасьці. Стаўка такая даволі высокая, бо ў нас эканоміка рызыкоўная. Чым больш свабодная эканоміка, тым лягчэй гэта зрабіць”.

“Ня хочуць людзі ўжо больш чакаць. Больш спакусаў у жыцьці зьявілася”


Супрацоўнік “Белпрамбудбанку” Дзьмітры Раманоўскі сказаў, што ў ягоным банку пры наяўнасьці страхоўкі і адным даручальніку можна ўзяць крэдыт. Як гэта сыстэма спрацоўвае?

“Усё залежыць ад атрымальніка крэдыту. Бо кошт для яго ў такім выпадку ўзрастае, бо ён жа плаціць яшчэ і за страхоўку. Калі ў яго няма магчымасьці знайсьці другога даручальніка ці прадставіць заклад, то такая схема нармальная. Фізычныя асобы, як правіла, любяць апэрыраваць даручальнікамі. Для іх гэта таньней. Бо страхавая кампанія ня проста так выдае страхавы поліс”.

Банкіры кажуць, што паменшыць стаўку немагчыма з-за недахопу крэдытных рэсурсаў.

“Рэзэрв па зьніжэньні ўзроўню працэнтных ставак залежыць, канечне ж, пэрсанальна ад кожнага банку – як штаны дазваляюць. Але тое, што гэты рынак у Беларусі разьвіваецца і будзе разьвівацца далей, я ў гэтым перакананы. Ня хочуць людзі ўжо больш чакаць. Больш спакусаў у жыцьці зьявілася. За якія трэба плаціць прама цяпер”.

“Проста не хапае да заробку”


Аднак ня ўсе грамадзяне могуць узяць крэдыт у банку. Таму можна зьвярнуцца ў “Сталічны клюб узаемадапамогі”. Тут даюцца маленькія грошы на малыя тэрміны пад тры працэнты ў месяц. Яго старшыня Алена Каляда патлумачыла:

“Многа людзей, у якіх заробак, возьмем тых жа самых дворнікаў, 200-300 тысяч. Пад гэты заробак ім вельмі складана ўзяць крэдыт у банку. І вельмі часта бывае такая сытуацыя ў многіх грамадзян, што ім проста не хапае да заробку. Ну, на тыдзень не сышлося”.

Але і тут асноўная праблема – недахоп грошай. Паводле спадарыні Каляды, жадаючых скарыстацца грашыма значна больш, чым жадаючых ашчаджаць грошы. Тут ужо на месяц наперад ўтварылася чарга жадаючых узяць пазыкі.

Алесь Дашчынскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Хочаш узяць крэдыт застрахуй жыцьцё iconНа форумах парталу tut by
Там зьмешчанае апытаньне расейскіх палітычных дзеячаў: ці верне Беларусь крэдыт у 1,5 мільярды даляраў, які ёй паабяцала выдаць Расея?...

Хочаш узяць крэдыт застрахуй жыцьцё iconКалі ўзяць 23-і, 30-ы, 25-ы, 32-і, 43-і, 60-ы гукі з радкоў верша
Калі ўзяць 23-і, 30-ы, 25-ы, 32-і, 43-і, 60-ы гукі з радкоў вершаВосень, восень залатая / Сее радасць на зямлі, / Хмарка ў сінім...

Хочаш узяць крэдыт застрахуй жыцьцё iconБеларусі ўзяць тайм-аўт у дачыненьнях. Рэакцыі ўдзельнікаў: Калі ж ён перастане прамовы штурхаць І пачне працаваць?
На форумах парталу tut by сёньня абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік краіны прапанаваў Расеі й Беларусі ўзяць...

Хочаш узяць крэдыт застрахуй жыцьцё iconАбмяркоўваюць навіну "Масква прапанавала Менску знайсьці больш пераканаўчыя аргумэнты для атрыманьня крэдыту". Гаворка ідзе пра стабілізацыйны крэдыт у памеры
Масква прапанавала Менску знайсьці больш пераканаўчыя аргумэнты для атрыманьня крэдыту". Гаворка ідзе пра стабілізацыйны крэдыт у...

Хочаш узяць крэдыт застрахуй жыцьцё iconРаздзел логіка прэдыкатаў Але я не змяя! сказала Алiса. Я я
Ну скажы, скажы, хто ты такая? – працягвала Галубка. – Адразу бачу, хочаш штосьцi выдумаць

Хочаш узяць крэдыт застрахуй жыцьцё iconОбзор сми за сентябрь 2011 г./часть 2 Хочаш зрабіць добрую справу — пасадзі дрэва
А ў Крупскім лясгасе разам з гэтым святам будуць адзначаць І 75-годдзе з дня яго стварэння

Хочаш узяць крэдыт застрахуй жыцьцё iconДоообры вечар! Гэтым разам паразмаўляем пра жыцьцё ў мастацтве. Бо кожны з трох фільмаў нашага сёньняшняга агляду распрацоўвае розныя аспэкты гэтай тэмы. У
Так, гэта біяграфічнае кіно, прысьвечанае славутай Эдыт Піяф. Але рэжысэр Аліўе Дахан ды выбітная актрыса Марыён Кацілард распавядаюць...

Хочаш узяць крэдыт застрахуй жыцьцё iconЁсць на свеце Кася, на цэлы свет расцяглася, каб устала, дык І неба дастала б. (Дарога)
Усім у вушы лезе, а сам глухі; усё табе раскажа, а нямы; каго хочаш развесяліць, а сам не ўсміхаецца. (Рэпрадуктар)

Хочаш узяць крэдыт застрахуй жыцьцё iconШаноўныя калегі!
Запрашаем вас узяць удзел у дасьледаваньні, запоўніўшы анкету, разьмешчаную ніжэй

Хочаш узяць крэдыт застрахуй жыцьцё iconПрадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання
Запрашаем вас узяць удзел у Школе адукатараў-2011, якая будзе праходзіць 20-22 мая!

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка