VoliaMusic рыхтуе да выданьня да "Песьні Свабоды-3"




НазваVoliaMusic рыхтуе да выданьня да "Песьні Свабоды-3"
Дата канвертавання21.12.2012
Памер16.5 Kb.
ТыпДокументы
АВАK0123Noc-dysk


VoliaMusic рыхтуе да выданьня да "Песьні Свабоды-3”


Музычны лэйбл “VoliaMusic” распачаў падрыхтоўку кампакт-дыска “Песьні Свабоды-3”. “Песьні Свабоды-3” будуць мець падназоў “На плошчы Каліноўскага”. Дыск мяркуецца выдаць да гадавіны падзеяў на Кастрычніцкай плошчы Менску 19-25 сакавіка. Далей Галіна Абакунчык.


Прадусар першых двух дыскаў “Песьняў Свабоды”, які хаваецца пад мянушкай, Пупэр кажа, што на выданьне новага альбому яго натхнілі некалькі кампазыцыяў розных аўтараў.


Пупэр: “Гурт “Чырвоным па беламу” напісаў песьню “Крывавы сакавік”, “Гурт безь білета” – песьню “Плошча Каліноўскага”, Андрэй Хадановіч стварыў некалькі песьняў і вершаў, прысьвечаных тым падзеям”.


Паводле Пупэра, у складанцы плянуюцца таксама творы Яраша Малішэўскага, і удзельнікаў праекту зачыненага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэю “Партызанская школа”.


Пупэр: “Зараз вядзецца збор запісаў. Мы зьвярнуліся да музыкаў і паэтаў. І ў асноўным мы спадзяемся на новыя творы. Гэтыя песьні будуць прысьвечаныя падзеям, што адбыліся ў сакавіку і людзям, якія прымалі ў гэтым удзел”.


Галоўную мэту выданьня “На плошчы Каліноўскага” спадар Пупэр кажа гэтак:


Пупэр: “Каб нейкім чынам адзначыць тыя падзеі і прысьвяціць дыск гэтым людзям, якіх мы лічым сапраўднымі героямі. Мы і вырашылі падрыхтаваць такую праграму”.


Пра свой удзел “Песьнях Свабоды-3 - На плошчы Каліноўскага” пацьвярджае лідэр гурту “Чырвоным па Белым” Кроў.


Кроў: “Песьні Свабоды – гэта ўнікальная складанка. Яна сталася вельмі папулярнай і аб’яднала найвялікшую тэму прыхільнікаў беларускай музыкі. Таму, калі я чарговы раз атрымаў прапанову, то адразу пагадзіўся. З твораў “Чырвоным па белым” будуць 2-3 трэкі. Перадусім гэта “Крывавы сакавік”, але ня той, што быў на папярэдняй складанцы, а цалкам арыгінальны трэк”.


Да гадавіны падзеяў на Кастрычніцкай плошчы Менску гурт “Чырвоным па белым” рыхтуе адмысловы кампакт-дыск. Ён будзе называцца “Крывавы сакавік” і таксама выйдзе 19 сакавіка. Ягоная прэзэнтацыя плянуецца ў Варшаве і Менску.


З інтэрнэт-сайту “За Свабоду” першых два дыска "Песьняў Свабоды" спампавалі каля 50 тысяч чалавек, некалькі тысяч альбомаў былі распаўсюджаныя праз інтэрнэт-падпіску.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

VoliaMusic рыхтуе да выданьня да \"Песьні Свабоды-3\" icon"VoliaMusic" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска "Песьні Свабоды-3"
Песьні Свабоды-3”. Гэта трэці музычны альбом, песьні якога папулярызуюцьь тэму Свабоды й Незалежнасьці. Гэтым разам ён прысьвечаны...

VoliaMusic рыхтуе да выданьня да \"Песьні Свабоды-3\" iconПрадусарскі цэнтар "VoliaMusic" выдае дыск песьняў барда І паэта Сяржука Сокалава-Воюша. Альбом называецца "Песьні лісоўчыкаў". Яшчэ да афіцыйнай прэзэнтацыі
Прадусарскі цэнтар "VoliaMusic" выдае дыск песьняў барда І паэта Сяржука Сокалава-Воюша. Альбом называецца “Песьні лісоўчыкаў”. Яшчэ...

VoliaMusic рыхтуе да выданьня да \"Песьні Свабоды-3\" iconВядоўца на вэб-сайце руху "За Свабоду!" зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі "Песьні Свабоды, частка трэцяя". Яе выпускае незалежнае выдавецтва
Вядоўца – На вэб-сайце руху “За Свабоду!” зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі “Песьні Свабоды, частка трэцяя”. Яе выпускае незалежнае...

VoliaMusic рыхтуе да выданьня да \"Песьні Свабоды-3\" iconУладзімер Арлоў: "у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў"
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

VoliaMusic рыхтуе да выданьня да \"Песьні Свабоды-3\" iconУладзімера Арлова "Імёны "
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

VoliaMusic рыхтуе да выданьня да \"Песьні Свабоды-3\" iconЯкі радкі зь якой песьні вы часьцей згадваеце ці напяваеце?
Карэспандэнт: “Ці бывае з Вамі, што Вы цэлы дзень ходзіце І напяваеце словы нейкай песьні?”

VoliaMusic рыхтуе да выданьня да \"Песьні Свабоды-3\" iconБеларусь просіць у Расеі 2 мільярды даляраў крэдыту. Паводле расейскага выданьня "Коммерсант", Масква настойвае, каб Беларусь зьмяніла сваю бюджэтную палітыку
Гадзінаў на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды ў Менску 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць...

VoliaMusic рыхтуе да выданьня да \"Песьні Свабоды-3\" iconСёньня Міжнародны дзень абароны дзяцей. У зьвязку з гэтым раю зазірнуць на сайт "Нашыя дзеткі" dzietki org, дзе маецца шмат самай рознай інфармацыі, зьвязанай
Прыкладам, там можна паслухаць казкі І прыпавесьці, агучаныя Міхалам Залескім, дзіцячыя песьні, песьні аўтарства Зьміцера Яўтуховіча...

VoliaMusic рыхтуе да выданьня да \"Песьні Свабоды-3\" icon"Ваша радыё "як прамень сьвятла ў цёмным царстве"
Пераможцы будуць абвяшчацца кожную нядзелю ў тыднёвым аглядзе “Званкі на Свабоду”. Вас чакаюць кнігі Бібліятэкі Свабоды з подпісамі...

VoliaMusic рыхтуе да выданьня да \"Песьні Свабоды-3\" iconГосьць "Свабоды" Аляксандар ВайтовічНапрыканцы мінулага тыдня на тэлефанаваньні слухачоў "Свабоды" адказваў Аляксандар Вайтовіч, былы старшыня Савету
Эўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў І славеснасьці, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 1996 года, аўтар 24 вынаходніцтваў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка