Матэрыялы конкурса "Што я ведаю пра краіны Еўропы?" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі




НазваМатэрыялы конкурса "Што я ведаю пра краіны Еўропы?" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі
старонка2/3
Дата канвертавання28.10.2012
Памер433.11 Kb.
ТыпКонкурс
1   2   3

Раздзел 3. Беларусы- выпускнікі еўрапейскіх ВНУ.


Сёння актыўна абмяркоўваецца уключэнне Беларусі ў Балонскі працэс, а як рэалізавалі сябе нашы славутые землякі, што набылі еўрапейскую адукацыю ў розныя часы?


Вы бачыце перад сабой выявы дзеячоў Беларусі і рэчаў, якія звязаны з іх дзейнасцю. Назавіце гэтых людзей ( імя, прозвішча, род дзейнасці) і навучальные ўстановы дзе яны атрымалі адукацыю, суаднясіце фотаздымкі асобаў і рэчаў, якія з імі звязаны. Максімальная колькасць баллаў за заданне – 30, кожная правільная пазіцыя – 3 балы


Прыклад:





Валенцій Ваньковіч – мастак, вучыўся : Полацкі іезуіцкі калегіум, Віленскі ўніверсітэт, Пецярбургская мастацкая акадэмія


Заданне:



















Творчае заданне ( 10 балаў):

Паважанае спадарства, калі Вам спадабаліся конкурсныя заданні, Вы знаходзіце іх цікавымі і пазнавальнымі, прапануем Вам выступіць у ролі складальніка аднаго з этапаў конкурсу “Што я ведаю пра Еўропу?”. Ваша задача: назваць, апісаць этап, калі гэта нейкае творчае заданне, ці прадставіць пытанні, калі гэта тэст, крэс-тэст, закрыты тэст і г.д., і вызначыць крытэрыі ацэнкі Вашага задання.

Адказы на пытанні.

Першае месца ў адборачным туры (99 балаў са 100) заняла каманда СШ № 1 г.Крычава (кіраўнік настаўнік Андрэй Кузьмін).

Паважаныя калегі! Звярніце ўвагу не толька на правільныя адказы, але , у першую чаргу, на творчыя заданні, якія склалі самі дзеці. Актыўнасць, зацікаўленасць, творчы падыход крычаўскай каманды паказвае, што неабавязкова жыць у сталіцы, каб быць дасягнуць поспехаў у конкурсах і алімпіядах.

1. Гэты ўраджэнец Беларусі з’яўляецца аўтарам плафонаў у парыжскай Гранд-Опера:

Валенці Ваньковіч

Хаім Суцін

Марк Шагал

Іван Хруцкі


2. Лепшы спартовец Беларусі ХХ стагоддзя Аляксандр Мядзведзь заваёваў тытул чэмпіёна Еўропы па вольнай барацьбе:

4 разы

2 разы

8 разоў

5 разоў


3. Гэты сын равіна з Беларусі і брытанскі барон лічыцца адным з лепшых скрыпачоў усіх часоў і народаў:

Гідон Крэмер

Іегудзі Мянухін

Леанід Фейгін

Максім Венгераў


4. У 1927 годзе ў Вялікім тэатры ў Познані адбылася прэм’ера оперы “Маргер”. Яе напісаў ураджэнец Ліды па матывах паэмы ўраджэнца Бабруйскага павету. Гаворка ідзе пра:

Мечыслава Карловіча і Альгерда Абуховіча

Міхала Ельскага і Францішка Багушэвіча

Станіслава Манюшку і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Канстанціна Горскага і Уладзіслава Сыракомлю


5. З 1981 году ў Германіі працуе Беларускі музей. Ён знаходіцца ў горадзе:

Ляймен

Мюнхен

Дрэздэн

Любек


6. У наступным 2011 годзе Музей Адама Міцкевіча ў Вільні будзе адзначаць сваё

стопяцідзесяцігоддзе

стогоддзе

дваццацігоддзе

пяцідзесяцігоддзе


7. У 1971 годзе ў Лондане была адчынена найбуйнейшая па-за межамі Беларусі беларуская бібліятэка, якая носіць імя

Янкі Купалы

Аляксандра Рыпінскага

Францішка Скарыны

Аляксандра Надсана


8. Кніга Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі” упершыню пабачыла свет у 1650 г. у

Раттэрдаме

Гаазе

Парыжы

Амстэрдаме


9. Калекцыя твораў гэтага народжанага ў Мінску сучаснага мастака з’яўляецца часткай збораў Галерэі Альберціна – найбольш папулярнага паводле колькасці наведванняў музея Аўстрыі. Гэта:

Раман Заслонаў

Барыс Забораў

Андрэй Задорын

Уладзімір Цэслер


10. Ураджэнцам гэтага мястэчка быў славуты паэт, кавалер Ордэну Пачэснага легіёну Оскар Мілаш (дарэчы, дзядзка нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Чэслава Мілаша):

Чэрыкаў

Чашнікі

Чарэя

Чачэрск


11. Легендарная гімнастка заваявала 4 залатыя алімпійскія медалі, тры з іх – на алімпійскіх гульнях у Мюнхене (1972). У 1972 годзе прызнана лепшай спартсменкай свету.

Юлія Несцярэнка

Святлана Багінская

Вольга Корбут

Іна Жукава


12. Назавіце аўтара гэтых радкоў, звязаных з абвяшчэннем БНР:

Шырокаю тропай

У час гэтых спакус

На мапу Еўропы

Узышоў Беларус.

Уладзімір Жылка

Уладзімір Пічэта

Антон Луцкевіч

Янка Купала


13. Назавіце прозвішча мастака, творчасць якога адзначана дыпломам Кембрыджскага ўніверсітэта “За творчыя дасягненні ў ХХ стагоддзі”

Міхась Пташук

Мікола Селяшчук

Аляксандр Кішчанка

Аляксей Марачкін


14. Гэты чалавек меў шэраг псеўданімаў: Васіль Світка, Макарэвіч, Чарноцкі, Хам, Канстанцін Хамовіч, Хамуціўс, Ігнат Вітажэнец. Хто ён?


Валерый Урублеўскі

Якуб Ясінскі

Кастусь Каліноўскі

Генрых Дмахоўскі


15. Выдатны беларускі спявак, геніяльны тэнар, таленту якога стваралі авацыі слухачы прэстыжнейшых канцэртных залаў свету. Ен працаваў некаторы час у трупе італьянскага тэатру "La Skala".


Рыгор Шырма

Рафаіл Корсак

Міхась Забэйда - Суміцкі

Станіслаў Манюшка


16. Ураджэнец Беларусі, яго называлі «
Клод Ларэн віленскіх ваколіц», як і французскі жывапісец 17 ст., ён быў мастаком-рамантыкам, знаходзіў у штодзённым жыцці эмацыянальны настрой, паэзію і веліч. Творчая спадчына мастака захоўваецца ў музеях Літвы і Польшы.


Генрых Дмахоўскі

Валенцій Ваньковіч

Ян Дамель

Вікенцій Дмахоўскі


17. У 1989 годзе кінастужка беларускага аўтара атрымала прэмію Міністэрства абароны Польшчы. Назавіце стужку і яе аўтара.


І. Дабралюбаў “Белыя Росы”

В.Нікіфараў “Дзяржаўная Граніца”

В.Тураў “Пераправа”

В. Тураў “Праз могілкі”


18. Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Паходзіў з старажытнага і славутага магнацкага роду, адзін з заснавальнікаў Варшаўскага "Таварыства сябраў навук". Пабудаваў у сваім маёнтку каля Навагрудка палац, школу, уніяцкую царкву і бібліятэку з архівам, для якой набываў каштоўныя кніжныя зборы з усёй Еўропы. Хто ён?


Іахім Храптовіч

Астафій Валовіч

Андрэй Волан

Спірыдон Собаль


19. Слава аб яе подзвігах разышлася па краінах Заходняй Еўропы, у Францыі яе параўноўвалі з Жаннай д’Арк. Яна апетая ў многіх творах літаратуры і мастацтва, паэту А.Міцкевічу яе вобраз паслужыў прататыпам гераіні ў вершы «Смерць палкоўніка» (1832). Яе імем называўся жаночы батальён у дывізіі Войска Польскага часоў 2-й сусветнай вайны. Хто яна?


Барбара Маджэўская

Эмілія Плятэр

Эліза Забалоцкая

Соф’я Касцюшэўская


20. Гэты вядомы чалавек нарадзіўся ў Беларусі, у вёсцы Сламянцы. У 1770 годзе ён быў выбраны членам Лонданскага каралеўскага таварыства, у 1778 годзе – членам-карэспандэнтам Парыжскай Акадэміі навук, а у 1803 – членам Нацыянальнага інстытута Францыі. Назавіце яго імя.


Тэадор Нарбут

Марцін Сміглецкі

Казімір Семяновіч

Марцін Пачобут – Адляніцкі


21. Беларуская зямля падаравала свету адзін з вядомых еўрапейскіх каралеўскіх радоў – род Ягелонаў, назавіце яго родапачынальніцу:


Соф’я Гальшанская

Ганна Кобрынская

Соф’я Вітаўтаўна

Анастасія Слуцкая


22. Выдатны беларускі вучоны ХІХ – ХХ стст., член-супрацоўнік фізічнага аддзялення Рускага фізіка-хімічнага таварыства пры Пецярбургскім універсітэце, член-карэспандэнт Парыжскага медыцынскага, фізічнага, магнетычнага таварыстваў і таварыства электратэрапіі, член Італьянскага медыка-псіхалагічнага таварыства, ганаровы член фізіка-матэматычнага таварыства Галілея ў Фларэнцыі, доктар Венскага медыцынскага таварыства. Увайшоў у гісторыю яшчэ і як выдатны кампазітар і піяніст. Яго музыку і выканаўчае майстэрства добра ведалі ў краінах Заходняй Еўропы. Хто ён?


Якуб Наркевіч-Ёдка

Еўна Якабсан

Ігнат Дамейка

Уладзімір Кавалеўскі


23. Назавіце імя выдатнага французскага паэта які паходзіў па матчынай лініі з беларускага шляхецкага роду Кастравіцкіх.


Франсуа Рабле

Гіём Апалінэр

Сезар Франк

Агюст Радэн


24. Гэта знакамітая беларуская паэтка вучылася на філасофскім факультэце Ягелонскага універсітэта ў Кракаве:


Ларыса Геніюш

Элаіза Пашкевіч (Цётка)

Эліза Ажэшка

Наталля Арсеньева


25. На першых унікальных каляровых фотаздымках С. М. Пракудзіна-Гурскага былі ўпершыню захаваны выявы старажытных беларускіч гарадоў Полацку і Віцебску. Пасля эміграцыі ў Нарвегію, затым у Англію і Францыю ў 1917 годзе фатограф пазнаёміў са сваей калекцыяй еўрапейскую публіку, якая ўпершыню адкрыла для сябе архітэктурную спадчыну Беларусі. Якую назву меў яго фотальбом?


“Родные напевы”

“Каменная легенда”

“Шлях Напалеёна”

“Беларусь нечаканая”


26. Знакаміты фізік. Нарадзіўся ў Віцебску, вучыўся ў Мінску, Ленінградзе і Маскве. Разам з немцам Гербертам Крэмерам атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы .

Жарэс Алфёраў

Осіп Кавалеўскі

Уладзімір Платонаў

Аляксандр Чыжэўскі


27. Ён нарадзіўся на Навагрудчыне, вучыўся ў Віленскім універсітэце на фізіка-матэматычным факультэце, быў выкладчыкам Віленскай беларускай гімназіі, яе дырэктарам. З 1949 года ў ЗША, дзе займаўся навуковымі распрацоўкамі касмічнага паліва. З 1972 года жыве ў Германіі, дзе займаўся педагагічнай дзейнасцю.

Юрый Плескачэўскі

Міхаіл Батура

Барыс Кіт

Уладзімір Кавалёнак


28. Чаму Беларусь называюць лёгкімі Еўропы?

За вялікую колькасць лясных масіваў

За вялікую колькасць азёр

За невялікую колькасць дрэнных выкідаў у паветра

За вялікую колькасць балот


29. Якая беларуская тэнісістка чатыры разы запар выйгравала Уімблдонскі турнір:

Вольга Гаварцова

Вікторыя Азаранка

Наталля Зверава

Марыя Шарапава


30. Прадстаўнік аднаго з самых вядомых магнацкіх радоў, вялікі літоўскі гетман, адзін з прэтэндэнтаў на карону Рэчы Паспалітай. Удзельнічаў у Барскай канфедэрацыі, нейкі час вандраваў па Еўропе, а ў 1775 г. вярнуўся на Беларусь, дзе пасяліўся ў сваіх уладаннях. Будучы слонімскім дзяржаўцам, выдатна праявіў сябе як фундатар і мецэнат. Яго стараннямі быў выкапаны канал, які злучаў рэкі Ясельду і Шчару, рэкі Днепр і Нёман, басейны Чорнага і Балтыйскага мораў.

Міхал Клеафас Агінскі

Іахім Храптовіч

Міхал Казімір Агінскі

Антоній Тызенгауз


Раздзел 2. Што Еўропа дала Беларусі.

Наша зямля ніколі не існавала ізалявана ад свету і еўрапейскай супольнасці. Шмат ураджэнцаў іншых краін Еўропы зрабілі свой унесак у развіцце Нашага краю. Давайце высветлім, што яны зрабілі для нас.

Закрыты тэст.

Кожны поўны правільны адказ ацэньваецца ў 2 балы, няпоўны адказ – 1 бал, няправільны – 0. Максімальная колькасць баллаў – 30.

  1. Француз кіраваў пабудовай першай у Беларусі трамвайнай лініі.

Француз, які кіраваў пабудовай першай у Беларусі трамвайнай лініяй - Фернан Гільён.

25 верасня 1895 года ў Віцебскую гарадскую ўправу падаў прашэнне аб прадастаўленні яму канцэсіі на будаўніцтва "конна-электрычнай чыгункі" французскі грамадзянін Фернан Гільён. Акрамя Фернана ў конкурсе бралі ўдзел яшчэ 2 канкурэнты. Але галасаваннем гарадская дума пастанавіла падаць канцэсію на прыладу і эксплуатацыю ў Віцебску электрычнай чыгункі (трамвая) менавіта Фернану Гільёну і даручыла гарадской управе скласці з ім кантракт. Было створана Акцыянернае таварыства “Віцебскія трамваі” з фондам у 1 мільён 200 тысяч франкаў.

Будаўніцтва трамвайных ліній і будынкаў вялося пад тэхнічным кіраўніцтвам інжынера Разенталя з верасня 1896 гады па чэрвень 1898 года. За гэты перыяд у Віцебску было пабудавана чатыры ўчасткі трамвайных ліній.

Да чэрвеня 1898 года будаўніцтва трамвайных ліній і ўсіх будынкаў было скончана. 18 чэрвеня 1898 гады па вуліцах Віцебску ўпершыню пайшлі трамваі. Для невялікага губернскага горада, якім тады з'яўляўся Віцебск, гэта было буйной падзеяй. Мясцовы кампазітар О.Крамер напісаў да яе "Трамвайны марш".


  1. Першая ў Беларусі вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова была створана французам…


Першая ў Беларусі вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова была створана французам Жанам Эмануэлем Жыліберам (фр. Jean Emmanuel Gilibert; 21 чэрвеня 1741, Ліён — 2 верасня 1814) — французскім медыкам, батанікам і біёлагам. Жылібер вывучаў медыцыну ў Монпелье з 1760 па 1764 год. Пасля атрымання дыплома атрымаў кабінет у Ліёне. У вольны час збіраў гербарый мясцовай флоры.

Па просьбе Антонія Тызенгауза прыехаў у Гародню. Тут ён заснаваў батанічны парк і адкрыў у 1775 г. першую вышэйшую медыцынскую вучэбную ўстанову на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Медыцынскую Акадэмію. Акадэмія мела тры аддзяленні, якія рыхтавалі "сучасных лекараў для гарадоў", "правінцыйных лекараў і хірургаў", "спавівальных бабак". Слухачы акадэміі ўдзельнічалі ў зборы гербарыяў, мінералаў, рыхтавалі лекі ў аптэцы, назіралі за хворымі ў лякарні.

Акадэмія мела першыя ў Беларусі анатамічны тэатр і музей, медыцынскую навуковую бібліятэку, батанічны сад. У 1781 г. Гарадзенская медыцынская школа была пераведзена ў Вільню, дзе паслужыла справе арганізацыі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта.

У гонар Жана Эмануэля Жылібера названы галоўны гарадскі парк у Горадні — Парк Жылібера. У парку ўсталяваны помнік навукоўцу.


  1. Італьянскі архітэктар пабудаваў у Беларусі другі ў Еўропе барочны касцёл.


Італьянскі архітэктар, што пабудаваў у Беларусі другі ў Еўропе барочны касцёл - Ян (Джавані) Марыя Бэрнардоні (па-італьянску: Giovanni Maria Bernardoni; каля 1541, Cagno каля Кома, цяпер Італія — 19 кастрычніка 1605, Кракаў) — італьянскі архітэктар, прадстаўнік стылю ранняга барока, манах-езуіт.

У 1582 годзе Мiкалай Крыштаф Радзiвiл Сiротка, знаходзячыся ў Рыме, запрашае 40-гадовага архiтэктара Джаванi Марыя Бернардонi прыехаць у Нясвiж. Да таго часу Бернардонi ўжо стаў суаўтарам многiх храмаў i аб'ектаў: у 24 гады ён стаў манахам-езуiтам, i ад таго часу займаўся выключна архiтэктурай. Джаванi згаджаецца, але "па дарозе" заязджае ў Неапаль, дзе будуе храм — i атрымлiвае ў падарунак архiтэктурны трактат. Па тым часе — проста каралеўскi прэзент!.. Едзе далей, але зноўку "па дарозе" яго перахапiлi люблiнскiя езуiты i таксама не адпусцiлi "без касцёла".

У вынiку Сiротка чакаў Бернардонi цэлыя 5 гадоў. Доўгi час было незразумела, дзе Джаванi быў тры гады — з 1584 па 87-ы. I толькi калi знайшлiся чарцяжы гродзенскага Фарнага касцёла, стала зразумела: Сцяпан Батура таксама не прапусцiў таленавiтага архiтэктара мiма. Варта заўважыць, што гаворка iдзе не пра сённяшнi Фарны касцёл у Гродне, а пра даўнiшнi — заснаваны ў 1389 годзе Вялiкiм князем Вiтаўтам як драўляны, перабудаваны Сцяпанам Батурам на мураваны i ўзарваны камунiстамi 29 лiстапада 1961 года.

Калi Бернардонi нарэшце даехаў да Нясвiжа, Сiротка не адпускаў iтальянца ажно 13 гадоў. Гэты час стаў для Джаванi залатым у жыццi i творчасцi. У Беларусi ён стварае найперш нясвiжскi касцёл Божага Цела (1593) — першы помнiк барока на тэрыторыi Усходняй Еўропы. Затым, як пазначана ў дакументах, "паводле жадання паненак-бенедыктынак геометр свядомы" збудаваў iм кляштар. Мiкалаеўскi касцёл у Мiры, Чарнаўчыцкi касцёл пад Брэстам — таксама творы Бернардонi. Ёсць звесткi, што i да праектавання Нясвiжскага замка iтальянец таксама спрычынiўся. Пасля 13 гадоў шчаслiвага нясвiжскага побыту Джаванi Марыя Бернардонi едзе ў Кракаў, дзе, дзякуючы яму, з'яўляецца... копiя Нясвiжскага касцёла!..


  1. Адзіны ў Беларусі дом-крэпасць збудаваў для сябе галандскі архітэктар…


Адзіны ў Беларусі дом-крэпасць збудаваў для сябе галандскі архітэктар, будаўнік і начальнік каралеўскіх збудаванняў Пётр Нонхарт разам з інжынерам-фартыфікатарам Ван Данэнам. Дом-крэпасць узведзены ў паўднёвай частцы вёскі Гайцюнішкі, на левым беразе р. Жыжма ў 1611-12 гг.

Будынак - прамавугольны ў плане, двухпавярховы, пад высокім вальмавым дахам. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны трохпавярховай прамавугольнай вежай з невысокім, кубічным, арачным уваходам, прыбудаваным пазней. Чатыры вуглавыя вежы круглыя, накрыты шатрамі. Кожная вежа з вузкімі вокнамі - байніцамі, што дазваляла абаронцам з усіх бакоў кантраляваць подступы да дома. На 1-м паверсе знаходзіліся службы і казарма для невялікага гарнізону, наверсе - "панскія" пакоі і сталовая.

Зараз у доме знаходзіцца адміністрацыйны будынак псіхіятрычнай бальніцы.

Пётр Нонхарт быў эмігрантам з Нідэрландаў. У XVI стагоддзі з-за рэлігійных ганенняў на пратэстантаў ён быў змушаны пакінуць сваю краіну і пераехаць у Вільню. Разам з ім эмігравалі адораныя і вядомыя майстры-фартыфікатары, архітэктары, рамеснікі, якія пасля прымалі ўдзел ва ўзвядзенні мноства пабудоў, узбагачаючы фартыфікацыйнае, горадабудаўнічае і архітэктурнае мастацтва Вялікага княства Літоўскага.

Пётр Нонхарт быў вядомым архітэктарам абарончых будынкаў, сярод якіх і Віленскі замак. За талент і арыгінальны падыход да будаўніцтва замка і ўзнаўленню яго пасля пажару ў 1612 годзе яго назвалі «каралеўскім будаўнічым».

У 1633 году Пётр Нонхарт памёр. Выконваючы яго апошнюю волю, дачка Сюзана пабудавала блізу замка кальвінісцкую капліцу-пахавальню. Тут хавалі ўсіх наступных уладальнікаў Гайцюнішкаў кальвінісцкай веры.


  1. Нямецкі кампазітар напісаў музыку да адной з першых операў, створаных і пастаўленых у Беларусі. Лібрэта да яе напісаў удзельнік паўстання 1794 г. Мацей Радзівіл.


Нямецкі кампазітар напісаў музыку да адной з першых операў, створаных і пастаўленых у Беларусі - Ян (Ёган) Давід Голанд.

Нарадзіўся Ян Давід Голанд у Германіі, у Санкт-Андрэасбергу. Найбольш раннія звесткі пра яго адносяцца да 1760-х, калі Я. Голанд лічыўся ўжо дастаткова аўтарытэтным кампазітарам. З 1771 ён жыў у Гамбургу, які ў той час быў адным з буйнейшых у Еўропе цэнтраў канцэртна-тэатральнага жыцця. Голанд займаў пасадду дырэктара музыкі гамбургскага кафедральнага сабора. Яго творы — сімфоніі, кантаты і араторыі, вакальныя і інструментальныя п’есы — пастаянна выконваліся ў канцэртах, друкаваліся ў розных зборніках.

На пачатку 1780-х гаспадар Нясвіжа Караль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку" запрасіў Я. Голанда на пасаду дырыжора нясвіжскай капэлы. У оперна-балетным тэатры Нясвіжа ў той час ставіліся многія класічныя творы замежных і мясцовых аўтараў. Менавіта тут Я. Голанд упершыню звярнуўся да оперна-балетных жанраў. У Нясвіжы кампазітар напісаў і іншыя творы — оперу «Чужое багацце нікому не служыць» і балет «Арфей і Эўрыдыка» (або «Арфей у пекле»), а таксама кантату, прысвечаную Каролю Радзівілу.

У 1784 у Нясвіжы адбылася прэм’ера оперы Яна (Ёгана) Давіда Голанда «Агатка, або Прыезд пана» (з 1799 выконвалася ў 2-актавай версіі над назвай «Добры пан — бацька для падданых»). Гэта была адна з першых опер, створаных і пастаўленых у Беларусі ў XVIII ст. Напісаная з нагоды прыезду ў Нясвіж караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, яна набыла асаблівую вядомасць і больш за сорак год ішла на сцэнах тэатраў Рэчы Паспалітай. Лiбрэта да оперы «Агатка» стварыў князь Мацей Радзівіл, якi сам быў музыкантам-аматарам. Опера адрозніваецца кампазіцыйна-драматургічнай дасканаласцю, найбольшую эмацыянальную нагрузку ў ёй нясе музыка. Арыентаваная на класічны стыль, яна разам з тым насычана мясцовым нясвіжскім фальклорам.

Амаль дваццаць год працаваў Я. Голанд у Нясвіжы. У пачатку XIX ст. ён пераехаў у Вільню, дзе на працягу 23 год выкладаў музыку ў Віленскім універсітэце, кіраваў універсітэцкім хорам і аркестрам, працягваў пісаць музыку. Тут ён напісаў і сваё самае значнае тэарэтычнае даследаванне — падручнік «Акадэмічны трактат аб сапраўдным мастацтве музыкі», у свой час шырока вядомы і папулярны сярод музыкантаў.


  1. Хто з’яўляецца сапраўдным ініцыятарам правядзення аграрнай рэформы на Беларусі вядомай як “Устава на валокі”.


Сапраўдным ініцыятарам правядзення аграрнай рэформы на Беларусі вядомай як “Устава на валокі”, стала Бона Сфорца д'АРАГОНА (іт.: Bona Sforza d’Aragona; 2 лютага 1494 – 19 лістапада 1557), каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта I Старога, маці Жыгімонта II Аўгуста.

Дачка міланскага герцага Джавані-Галеаца Сфорца імкнулася ўзмацніць палітычную ўладу і эканамічную моц манархіі, абараняла дзяржаўныя землі ад незаконнага прысваення феадаламі. Закладзеныя ў яе шматлікіх маёнтках прынцыпы інтэнсіўнага, ў інтарэсах феадалаў, вядзення гаспадаркі (меліярацыя, палепшаны севазварот), узмоцненага, але ўнармаванага падаткаабкладання, пазней былі распаўсюджаны на ўсе дзяржаўныя маёнткі ВКЛ, г.зв. Валочная памера (1557) і да канца XVI ст. прынятыя большасцю землеўладальнікаў.

Італьянка Бона адразу ж угледзела нягегласьць тагачаснае беларускае гаспадаркі. І яе мараю было завесьці тут усё на прадукцыйны, эўрапейскі лад.

Тады ўсе вясковыя землі былі наноў пералічаныя і падзеленыя на горшыя й лепшыя, была ўведзеная трохпольная сыстэма. Усе дзяржаўныя вялікакняскія ўладаньні, паводле ўставы, дзяліліся на роўныя кавалкі памерам у адну валоку (гэта 21 з гакам гектар). Вынікам рэформы стала грандыёзнае пераўтварэньне старых паселішчаў ды будаўніцтва новых. Жылыя хаты былі пастаўленыя ў шыхт уздоўж простых вуліц, гаспадарчыя пабудовы – на другі бок.

Зямельная рэформа забясьпечыла дакладнае спагнаньне падаткаў зь вясковага насельніцтва, а таксама блізу справядлівае разьмеркаваньне зямлі сярод сялянства. Насельніцтва пасела на абшарах Беларусі больш-менш раўнастайна. Колісь закінутая зямля стала радзіць.

Рэформа ахапіла пад 90% вёсак на Гарадзеншчыне і пакрысе за сто гадоў дакацілася да ўсходняе мяжы Вялікага Княства. Вынікам стала сапраўдная рэвалюцыя ў сельскай гаспадарцы і ўрбанізацыі.


  1. З якой сельскагаспадарчай культурай, завезенай у Беларусь з Еўропы, звязана аграрная рэвалюцыя на Беларусі ў 30 – 40-я г.г. XIX ст.


Аграрная рэвалюцыя на Беларусі ў 30 – 40-я г.г. XIX ст. звязана з бульбай. Бульба (па-лацінску: Solanum tuberosum) — шматгадовыя клубняносныя расліны роду паслён сямейства паслёнавых. Вядома больш як 170 дзікарослых і культурных відаў. З бульбы атрымліваюць крухмал, спірт, патаку, гатуюць сотні відаў разнастайных страў, яна ідзе на корм жывёле.

Лічыцца, што ўпершыню бульбу ў краіну завез кароль Ян Сабескі пасьля перамогі над туркамі ў бітве пад Венай (12 верасьня 1683 году). Вырошчваць жа ў Беларусі яе пачалі падчас панаваньня караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста III (1736—1763), на тэрыторыі сучаснай Гарадзеншчыны ў другой трэці XVIII стагодзьдзя. Хаця першапачаткова беларускае сялянства паставілася надзвычай недаверліва да гэтай агрыкультурнай навацыі, здзяйсняла акты сабатажу, адмаўляючыся яе садзіць.

XIX ст. стала часам шырокага распаўсюджання новай агрыкультуры на беларускіх палетках. Калі ў Гарадзенскай губэрні ў 1822 годзе было сабрана 7,1 тысячы чвэрцяў бульбы, то ў 1827 годзе ўжо ў 100 разоў болей. Стравы з бульбы ў гэты ж час становяцца надзвычай важным элемэнтам харчавання беларускага народу. Бульба насамрэч у гэты час становіцца пануючай палявой культурай, «другім хлебам», хаця не будзе перабольшаннем сказаць, што для бяднейшых сялян яна была ўвогуле ці не адзіным і першым хлебам.

Такім чынам, поўная і незваротная «беларусізацыя» бульбы адбылася ў XIX ст. У сярэдзіне таго ж стагоддзя без бульбы немагчыма было ўжо ўявіць жыццё беларускага паспалітага люду. Бульба ўваходзіць у фальклёр, пра яе складаюць песні, танчаць пад іх. Адна з папулярнейшых беларускіх полек увогуле можа лічыцца за своеасаблівы бульбяны гімн:

Гарні, гарні бульбу з печы

У торбачку — ды на плечы

Бульбу пякуць, бульбу вараць

Бульбу ядуць, бульбу хваляць


З бульбы мука, з бульбы каша

Прападзі ты, доля наша

Адзін лапаць, другі бот,

А я шляхціц, далібог!

Сёньня бульба ў Беларусі лічыцца нацыянальнай культурай. Пасяўныя плошчы займаюць 749,3 тыс. га.


  1. Якая новая плынь хрысціянства распаўсюдзілася на Беларусі ў сярэдзіне XVI ст, яе распаўсюд звязаны з Мікалаем Радзівілам Чорным.


Новая плынь хрысціянства, што распаўсюдзілася на Беларусі ў сярэдзіне XVI ст. - кальвіні́зм — кірунак пратэстантызму, які ўзнік у перыяд Рэфармацыі ў XVI ст.

Асновы веравучэння і культу сфармуляваў французскі тэолаг Жан Кальвін (1509-64). Як рэлігійная сістэма кальвінізм склаўся ў Жэневе (Швейцарыя), адкуль распаўсюджваўся па Еўропе. Падзяляе галоўныя палажэнне пратэстанцызму аб апраўданні вераю. Адметная рыса кальвінісцкай тэалогіі — вучэнне пра наканаванне. Паводле яго, Бог загадзя абраў адных людзей на выратаванне, іншых на пагібель. Даведацца пра свой лёс да Страшнага Суда немагчыма, аднак гэта не азначае пасіўнасці: чалавек павінен паверыць, што Хрыстос выратаваў менавіта яго і даказаць гэта сваім жыццём і энергічнай дзейнасцю. Для гэтага дастаткова выконваць пподзённую працу, поспех у якой — адзнака абранасці. У кальвінісцкай этыцы ўвасобіліся каштоўнасці новага часу: прагматызм, працавітасць, жыццёвая акіыўнасць. Кальвінізм займае самастойную пазіцый ў адносінах да дзяржавы, аж да прызнання права супраціўлення тырану, які пераступае запаведзі Бога. Царква ў кальвінізме мае дэмакратычны лад: святары выбіраюцца вернікамі. Паслядоўна здзейснены прынцып таннай царквы: у кальвінскім зборы няма алтароў, абразоў, аргана, свечак. Набажэнства ідзе на роднай мове, галоўную ролю адыірывае чытанне Бібліі, пропаведзь, спяванне псалмоў.

Распаўсюд і прапаганда кальвінізму ў Вялікім княстве Літоўскім звязана з імем Мікалая Радзівіла «Чорнага», які ў 1553 годзе заклаў першы на Беларусі кальвінісцкі збор у сваім замку ў Берасці.

  1. Авіятары якой заходнееўрапейскай краіны прымалі ўдзел у аперацыі па вызваленню Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікоў “Багратыён”? Як называлася гэтая вайсковая адзінка?

У аперацыі па вызваленню Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікоў “Багратыён” удзельнічалі авіятары Францыі. Гэтая вайсковая адзінка называлася добраахвотніцкі знішчальны авіяполк "Нармандыя - Нёман". Узнікла гэтая адзінка 4 снежня 1942 года, калі ў расейскім горадзе Іванава была сфармавана эскадрылья “Нармандныя”. Асабісты склад эскадрыльі складаўся з 72 французскіх дабраахвотнікаў (14 лётчыкаў і 58 авіямеханікаў) і 17 савецкіх авіямеханікаў і ўкамплектавана знішчальнікамі Як-1. 22 сакавіка 1943 года, пасля асваення французамі савецкіх самалётаў, эскадрылю накіравалі на Заходні фронт. Пазней эскадрылья была перафармавана ў авіяполк “Нармандыя”. А пасля паспяховых баёў па фарсіраванні Нёмана авіяполк пачаў называцца “Нармандыя-Нёман” (28 лістапада 1944 года).

Дзейнічаў у складзе ВПС Францыі да 3 ліпеня 2009 года, калі быў расфарміраваны і далучаны да базы ў Рэймсе (Шампань).

  1. З мастацтва якой краіны беларускія ізографы запазычылі прыем упрыгожвання фона ікон арнаментам, што стала “візітнай карткай” беларусіх ікон?

Беларускія ізографы запазычылі прыем упрыгожвання фона ікон арнаментам з мастацтва Італіі. Гэта адна з найбольш важных рысаў беларускай іканапіснай школы, што існавала ў 16-пач. 19 ста.

На фоне трэба спыніцца асобна. Згодна з іканапісным канонам ён павінен быць цалкам абстрактным, пажадана залатога колеру. Будынкі на гэтым фоне мусілі выяўляцца зарыентаванымі на класічную ордэрную сістэму, імкнуцца да абстракцыі і як бы вісець у паветры. Зусім іншае мы бачым на нашай іконе. Тут у сюжэт уведзеныя рэальныя архітэктурныя артэфакты, хай іх і не заўсёды можна ідэнтыфікаваць. Да таго ж беларуская ікона нагружаная прасторавай глыбінёй, перададзеную перспектывай і фарбамі кампазіцыю з трох планаў, дзе апошні (другі ці трэці) адзначаецца сфуматычнай тэхнікай.

На кананічнай іконе, як адзначалася вышэй, фон павінны быць чыстым. А фон беларускіх іконаў - раслінна-арнаментаваны, упрыгожаны ляпным ці ціснёным пазалочаным арнаментам (гэты прыём мае італьянскае паходжанне). На шэрагу іконаў арнаментаваны нават німб. Цікава, што гэты арнаментаваны фон паступова выцясняецца з поля іконы выявамі другога плана - архітэктурнымі краявідамі, драпіроўкамі, і ў 19 ст. пачынае знікаць увогуле.

Адсутнасць чыстага фону падрывае асновы іконы як мадэлі звышнатуральнага свету. Рэльефны фон - фактычна спроба дэканструкцыі абстрактнай прасторы, імкненне да глыбіні жывапіснай, а не духоўнай, якая з'яўляецца асноўнай у кананічным іканапісе.

Беларускія іконы набліжае да станкавага жывапісу і наяўнасць подпісу, першы з якіх належаў П.Яўсеевічу.

Такім чынам, беларуская ікона, застаючыся іконай у грамадскай свядомасці, утрымлівала шэраг рысаў, што набліжалі яе да еўрапейскага станкавага жывапісу на рэлігійныя тэмы. Стылёва яна знаходзілася паміж традыцыямі візантыйскага кананічнага іканапісу і еўрапейскага рэлігійнага жывапісу. Гэта адпавядае агульнай этнакультурнай сітуацыі на Беларусі, калі значная большасць спецыфічных артэфактаў ўзнікала як вынік сінтэзу ўсходу і захаду.


  1. Назавіце вядомага еўрапейскага харэографа, які кіраваў балетным ансамблем у Віцебску у пачатку XIX ст.

Вядомы еўрапейскі харэограф, які кіраваў балетным ансамблем у Віцебску у пачатку XIX ст. – Марыс Піён (11.09.1801, Парыж – 14.02.1869) – танцоўшчык, балетмайстар, тэатральны дзеяч. Творчую дзейнасць пачаў у Парыжы. Працаваў у Польшчы і на Беларусі. У 1818-25 першы танцоўшчык, у 1826-43 балетмайстар і дырэктар “Тэатра Нарадовага”; адначасова – кіраўнік балетнай школы ў Варшаве. У 1837 годзе падрыхтаваў балетную трупу, у рабоце з якой карыстаўся навейшымі метадамі навучання. У 1843 годзе стварыў уласную балетную трупу, гастраляваў з ёю ў розных гарадах, у т.л. ў Вільні, Магілёве, Менску.

Стваральнік і кіраўнік Віцебскага балета Піёна (1844-47 гг.), у рэпертуары якога пастаўлены балеты-дывертысменты “Вяселле ў Айцове” К. Курпінскага і Ю. Дамсе, “Дзве статуі” Ю. Эльснера і інш. Ставіліся таксама жывыя карціны, камедыі і вадэвілі на рускай, польскай і французскай мовах. У асноўным складзе трупы былі браты Адольф, Марыс і Ўладзіслаў Піёны, Я. Чаховіч і інш., а таксама кардэбалет з прыгонных сялян, адпушчаных у горад. Суправаджаў спектаклі мясцовы аркестр пад кіраўніцтвам скрыпача-віртуоза Г. Ягемана.

  1. Дзе і калі быў зроблен вядомы трансепт Нясвіжскага касцела іезуітаў?

Пытанне нам падаецца недастаткова зразумелым!

Калі размова іде пра трансепт як такі, то ён мог быць зроблены толькі ў Нясвіжы і толькі пры пабудове асноўнага будынка касцёла, тобок у перыяд з 1587 да 1593 года. Трансепт не асобная зручная для перамяшчэння рэч, а неад’емная шматсоттонная канструкцыя, якую пабудаваць можна было толькі ў Нясвіжы і толькі пры пабудове касцёла!

Калі размова ідзе пра алтары, размешчаныя ў трансепце, то яны зроблены па фудацыі Радзівіла Сіроткі напрыканцы 16 ст. У рамёнах трансепта размешчаны алтары Св. Крыжа і Маці Божай Ларэтанскай, нахіленыя калоны якіх сімвалізуюць часовы адыход сям’і Радзівілаў ад каталіцтва. У паўночным крыле трансепта скульптурныя надмагіллі Радзівіла Сіроткі і 2 яго сыноў. Надмагілле самога Сіроткі ў выглядзе пілігрыма, выканана амаль за 20 гадоў да смерці і адпавядае мастацкім прынцыпам сарматызму. Зроблена з шэрага пясчаніку ў плоскім рэльефе з рэнесанснай стрыманасцю і ўраўнаважанасцю ліній.

Калі размова ідзе пра дадатковае мастацкае аздабленне трансепта, то яно было зроблена ў сярэдзіне 18 ст. італьянскім архітэктарам Маўрыцыё Педэці.

Калі размова ідзе пра размешчаную пад трансептам крыпту, то гэта маўзалей, дзе знаходзіцца 71 саркафаг і шэраг пахаванняў у сценах прадстаўнікоў роду Радзівілаў (агульная колькасць – 154). Апошняе пахаванне А. Радзівіла адбылося 8 чэрвеня 2000 года. Крыпта таксама зроблена разам з касцёлам напрыканцы 16 ст., аднак яе інтэрьер з цягам часу мяняўся неаднаразова.



  1. Каб дакладна вызначыць форму і памеры Зямлі, каля 150 год таму быў зроблен рукатворны помнік чалавечаму розуму, часткі якога знаходзіцца ў 10 еўрапейскіх краінах, у тым ліку і ў Беларусі. Аб чым ідзе гаворка?

Гаворка ідзе пра дугу Струве, названую ў гонар стваральніка — астранома Фрыдрыха Георга Вільгельма Струве. Гэта сетка з 265 трыянгуляцыйных пунктаў, якія ўяўляюць сабой закладзеныя ў зямлю каменныя кубы з даўжынёй рабра 2 метра, працягласцю больш 2820 км. Стваралася з мэтай азначэння параметраў Зямлі, яе формы і памеру ў 1816-1855 гг.

Геадэзічная дуга Струве была вымераная Струве і супрацоўнікамі Дерптской і Пулкаўскай абсерваторый (дырэктарам якіх быў Струве) за 40 гадоў. Працягласць дугі - 2820 км ад Фугленеса недалёка ад мыса Норд-Кап у Нарвегіі да сяла Старая Някрасаўка Адэскай вобласці зблізку Дуная.

Сёння пункты дугі можна знайсці на тэрыторыі Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Расеі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Беларусі, Малдавіі і Ўкраіны. Нажаль захавалася толькі 34 пункты-кубы. Больш за ўсё – у Беларусі і Фінляндыі (па 6).

  1. Якая грашовая адзінка складала фундамент грашовай гаспадаркі ВКЛ амаль да канца XV ст.?

Грашовая адзінка, якая складала фундамент грашовай гаспадаркі ВКЛ амаль да канца XV ст. – пражскі грош. Гэта адна з самых папулярных манет Сярэднявечча, якую чаканілі з чэрвеня 1300 да жніўня 1547 года.

Увесь час свайго існавання пражскія грошы былі аднолькавага дыяметра і афармлення. На вонкавым баку карона, ва ўнутранай кругавой легендзе - імя, напрыклад WENCEZLAVS SECVNDVS, а на вонкавай легендзе тытул чэшскага караля, напрыклад DEI GRATIA REX BOEMIE. На абароце быў выбіты каранаваны чэшскі леў і назоў манеты ў множным ліку — GROSSI PRAGENSES. У XIV стагоддзі грошы чаканіліся якасна і з прыгожымі мастацкімі дэталямі. У XV стагоддзі выявы на грошах сталі размытымі, а дэталі грубейшымі. Калі ў пачатку XIV стагоддзя грош важыў 3.5-3.8 грам, то ў пачатку XV стагоддзя — 2.4 грама. Акрамя таго, значна знізілася ўтрыманне срэбра ў метале манет. Як правіла, грошы нізкай якасці — грошы Вацлава IV.

Апошнiя вялiкiя партыi пражскіх грошаў, што патрапілі на беларускія землі, былi выбiтыя як раз за Вацлавам IV. З пачатку XVІ стагоддзя іх канчаткова выцеснілі літоўскія паўгрошы, якія выбіваліся ў аграмадных колькасцях і зрабіліся асноўным сродкам гандлю для ўсёй дзяржавы.

  1. Дзе ўзнік адзін з першых санаторыеў на тэрыторыі Беларусі, даволі вядомы за межамі нашай Радзімы (абсталяванне і методыка працы была запазычана з заходнееўрапейскіх курортаў), і якую гучную назву ён атрымаў?

Адзін з першых санаторыеў на тэрыторыі Беларусі ўзнік у Відзах-Лаўчынскіх, што ў Браслаўскім раёне. Менавіта там шляхецкі род Мінейкаў пабудаваў побач з сядзібай XVIII стагоддзя (першапачаткова належала Ваўжэцкім) адзін з першых беларускіх санаторыяў і назваў яго ў гонар знакамітай каралеўскай рэзідэнцыі ў Варшаве – “Лазенкі”. Яго асновай сталі чатыры серавадародныя крыніцы, якія цяклі ў суседняе возера Смердзіс. Для лячэння выкарыстоўвалі іх воды і сапрапелевыя гразі. У “Лазенках” адпачывалі такія вядомыя асобы, як Адам Міцкевіч і вялікі князь Міхаіл, брат расійскага імператара Аляксандра I. Аднак да канца XIX стагоддзя санаторый прыйшоў у заняпад, бо ўладальнікі не мелі грошай на рэканструкцыю.

Сёння інвестар з Латвіі збіраецца ўкласці ў комплекс 50 мільёнаў долараў. У хуткім часе ў Відзах-Лаўчынскіх адродзіцца санаторна-курортны комплекс “Лазенкі” на 300–400 месцаў.

1   2   3

Падобныя:

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconУводзіны ў гісторыю беларусі
Беларусі; сувязь гісторыі з нацыянальнымі І этнічнымі асаблівасцямі; інтэграцыйны характар гісторыі Беларусі ў сістэме ўсеагульнай...

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconМатэрыялы для самастойнай падрыхтоўкі да абавязковага экзамена па гісторыі Беларусі, 9 клас

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconВ. А. Мелько Патрыятычнае І грамадзянскае выхаванне вучняў
У дадзенай рабоце змешчаны тэарэтычны матэрыял, па патрыятычнаму выхаванню на ўроках гісторыі І ў пазакласнай рабоце. Прадстаўлены...

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconВ. У. Галубовіч (Полацкі дзяржаўны універсітэт, Наваполацк)
Беларусі. Так было не заўсёды. Сёння нават цяжка ўявіць падручнік па гісторыі Беларусі для вну І школы без згадкі пра Еўфрасінню...

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconПрыёмы мысленчай дзейнасці вучняў на ўроках гісторыі Беларусі ў VIII класе як сродак гістарыясофскага бачання мінулага
Раздзел I. Гісторыясофскі падыход да вывучэння сусветнай гісторыі І гісторыі Беларусі: пастаноўка мэты вучэбнага курса

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconСписок литературы, обязательной для ознакомления к экзамену по курсу «Историография истории Беларуси» для студентов V курса зф 2009-10 учебный год
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том Мн., 1996. С. 16-31

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconЎ складзе вялікага княства літоўскага вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VIІ класа агульнаадукацыйных устаноў
Глыбокія І трывалыя веды ў галіне айчыннай гісторыі павінны дапамагчы школьнікам зразумець асноўныя заканамернасці развіцця роднай...

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconЎ складзе вялікага княства літоўскага вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VIІ класа агульнаадукацыйных устаноў
Глыбокія І трывалыя веды ў галіне айчыннай гісторыі павінны дапамагчы школьнікам зразумець асноўныя заканамернасці развіцця роднай...

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconПытанні да экзамену па курс
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconЭкзаменацыйныя пытанні па курсу "Гісторыя Беларусі" на 2009/2010 навучальны год
Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка