Матэрыялы конкурса "Што я ведаю пра краіны Еўропы?" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі




НазваМатэрыялы конкурса "Што я ведаю пра краіны Еўропы?" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі
старонка1/3
Дата канвертавання28.10.2012
Памер433.11 Kb.
ТыпКонкурс
  1   2   3
Матэрыялы конкурса “Што я ведаю пра краіны Еўропы?” для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі

(надрукаваны ў №5 выдання “Беларускі гістарычны часопіс” за 2011 год).

Настаўнікі-складальнікі заданняў:

Саўчанка Вольга Святаславаўна, выкладчыца гісторыі Мінскага дзяржаўнага вышэйшага радыётэхнічнага каледжа (МДВРК);

Гулюк Ала Фёдараўна, настаўніца гісторыі СШ № 207 г.Мінска;

Палейка Алена Аляксандраўна, настаўніца гісторыі ліцэя № 2 г.Мінска

Паважанае спадарства!

Мы прапануем вам заданні адборачнага тура 7 рэспубліканскага конкурса “Што я ведаю пра краіны Еўропы?” Гэты конкурс праводзіцца ініцыятыўнай групай настаўнікаў беларускіх школ з дапамогай розных грамадскіх арганізацый і спонсараў (“Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” і інш.)

Мэта конкурса: актуалізацыя ведаў беларускіх школьнікаў аб культурна-гістарычных сувязях Беларусі і Еўропы.

Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы. Пераможцам стала каманда Ждановiцкай СШ.

У 2005 годзе конкурс праходзiў у два этапы: рэгiянальныя паўфiналы і фiнал у Мiнску. Пераможцам конкурсу стала каманда Расонскай СШ iмя П.Машэрава.

У 2006 годзе тытул пераможцаў па выніках паўфіналаў і фіналу перайшоў да каманды Славянскай гімназіі з Бабруйску.

У 2007 годзе конкурс праходзiў у адзiн этап, пераможцам якога стала каманда «Дзе я?» (г. Ліда).

У 2008 годзе конкурс зноў праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) - пісьмовы тэст, другі тур (фінал) - камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ўпершыню сталі школьнікі са сталіцы - каманда мінскай СШ № 207.

У 2009 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) - пісьмовы тэст, другі тур (фінал) - камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ў другі раз стала каманда мінскай СШ № 207.

У 2010 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы адборачны тур – інтэрнет-заданні, другі тур (фінал) – каманднае спаборніцтва. Пераможцам стала каманда, якая ўдзельнічала ў конкурсе некалькі гадоў і нарэшце выйграла спаборніцтва каманда клуба “Беларускае кола” з Навагрудка.

Фота з фінала конкурса.










Зараз рыхтуюцца заданні для конкурсу “Што я ведаю пра краіны Еўропы?”, які адбудзецца восенню 2011 года. Інфармацыя аб пачатку конкурса і запрашэнне для усіх жадаючых школьных каманд прыняць удзел будзе змешчана на адукацыйна-метадычных і іншых сайтах. Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8-11 класаў. Мы лічым, што падрыхтоўка да конкурсу і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала можа быць выкарыстана настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваей краіны. Прапануем вам азнаёміцца з заданнямі мінулага конкурса, каб мець большае ўяўленне аб ім.

Заданні адборачнага тура.

Максімальная колькасць балаў за адборачны тур – 100.

Раздзел 1. Нашы дасягненні ў Еўропе.

Час ад часу нам падаецца, што беларуская культура “не зрабіла свой унёсак” у еўрапейскую культурную спадчыну, нас мала ведаюць, і мы мала ведаем аб дасягненнях нашых славутых землякоў, не толькі ў межах сваей краіны, але і за яе межам. Рыхтуючы гэты тэст, Мы хацелі далучыць Вас да скарбніцы беларускіх поспехаў і зацікавіць паспяховымі асобамі вядомымі ў Еўропе, хацелі, каб Вы адчулі гонар за Наш край.

Тэст.

За кожны правільны адказ даецца 1 бал, максімальная колькасць балаў – 30, правільны толькі адзін варыят. Правільны адказ пазначыць чырвоным колерам.

1. Гэты ўраджэнец Беларусі з’яўляецца аўтарам плафонаў у парыжскай Гранд-Опера:

Валенці Ваньковіч

Хаім Суцін

Марк Шагал

Іван Хруцкі


2. Лепшы спартовец Беларусі ХХ стагоддзя Аляксандр Мядзведзь заваёваў тытул чэмпіёна Еўропы па вольнай барацьбе:

4 разы

2 разы

8 разоў

5 разоў


3. Гэты сын равіна з Беларусі і брытанскі барон лічыцца адным з лепшых скрыпачоў усіх часоў і народаў:

Гідон Крэмер

Іегудзі Мянухін

Леанід Фейгін

Максім Венгераў


4. У 1927 годзе ў Вялікім тэатры ў Познані адбылася прэм’ера оперы “Маргер”. Яе напісаў ураджэнец Ліды па матывах паэмы ўраджэнца Бабруйскага павету. Гаворка ідзе пра:

Мечыслава Карловіча і Альгерда Абуховіча

Міхала Ельскага і Францішка Багушэвіча

Станіслава Манюшку і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Канстанціна Горскага і Уладзіслава Сыракомлю


5. З 1981 году ў Германіі працуе Беларускі музей. Ён знаходіцца ў горадзе:

Ляймен

Мюнхен

Дрэздэн

Любек


6. У наступным 2011 годзе Музей Адама Міцкевіча ў Вільні будзе адзначаць сваё

стопяцідзесяцігоддзе

стогоддзе

дваццацігоддзе

пяцідзесяцігоддзе


7. У 1971 годзе ў Лондане была адчынена найбуйнейшая па-за межамі Беларусі беларуская бібліятэка, якая носіць імя

Янкі Купалы

Аляксандра Рыпінскага

Францішка Скарыны

Аляксандра Надсана


8. Кніга Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі” упершыню пабачыла свет у 1650 г. у

Раттэрдаме

Гаазе

Парыжы

Амстэрдаме


9. Калекцыя твораў гэтага народжанага ў Мінску сучаснага мастака з’яўляецца часткай збораў Галерэі Альберціна – найбольш папулярнага паводле колькасці наведванняў музея Аўстрыі. Гэта:

Раман Заслонаў

Барыс Забораў

Андрэй Задорын

Уладзімір Цэслер


10. Ураджэнцам гэтага мястэчка быў славуты паэт, кавалер Ордэну Пачэснага легіёну Оскар Мілаш (дарэчы, дзядзка нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Чэслава Мілаша):

Чэрыкаў

Чашнікі

Чарэя

Чачэрск


11. Легендарная гімнастка заваявала 4 залатыя алімпійскія медалі, тры з іх – на алімпійскіх гульнях у Мюнхене (1972). У 1972 годзе прызнана лепшай спартсменкай свету.

Юлія Несцярэнка

Святлана Багінская

Вольга Корбут

Іна Жукава


12. Назавіце аўтара гэтых радкоў, звязаных з абвяшчэннем БНР:

Шырокаю тропай

У час гэтых спакус

На мапу Еўропы

Узышоў Беларус.

Уладзімір Жылка

Уладзімір Пічэта

Антон Луцкевіч

Янка Купала


13. Назавіце прозвішча мастака, творчасць якога адзначана дыпломам Кембрыджскага ўніверсітэта “За творчыя дасягненні ў ХХ стагоддзі”

Міхась Пташук

Мікола Селяшчук

Аляксандр Кішчанка

Аляксей Марачкін


14. Гэты чалавек меў шэраг псеўданімаў: Васіль Світка, Макарэвіч, Чарноцкі, Хам, Канстанцін Хамовіч, Хамуціўс, Ігнат Вітажэнец. Хто ён?


Валерый Урублеўскі

Якуб Ясінскі

Кастусь Каліноўскі

Генрых Дмахоўскі


15. Выдатны беларускі спявак, геніяльны тэнар, таленту якога стваралі авацыі слухачы прэстыжнейшых канцэртных залаў свету. Ен працаваў некаторы час у трупе італьянскага тэатру "La Skala".


Рыгор Шырма

Рафаіл Корсак

Міхась Забэйда - Суміцкі

Станіслаў Манюшка


16. Ураджэнец Беларусі, яго называлі «Клод Ларэн віленскіх ваколіц», як і французскі жывапісец 17 ст., ён быў мастаком-рамантыкам, знаходзіў у штодзённым жыцці эмацыянальны настрой, паэзію і веліч. Творчая спадчына мастака захоўваецца ў музеях Літвы і Польшы.


Генрых Дмахоўскі

Валенцій Ваньковіч

Ян Дамель

Вікенцій Дмахоўскі


17. У 1989 годзе кінастужка беларускага аўтара атрымала прэмію Міністэрства абароны Польшчы. Назавіце стужку і яе аўтара.


І. Дабралюбаў “Белыя Росы”

В.Нікіфараў “Дзяржаўная Граніца”

В.Тураў “Пераправа”

В. Тураў “Праз могілкі”


18. Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Паходзіў з старажытнага і славутага магнацкага роду, адзін з заснавальнікаў Варшаўскага "Таварыства сябраў навук". Пабудаваў у сваім маёнтку каля Навагрудка палац, школу, уніяцкую царкву і бібліятэку з архівам, для якой набываў каштоўныя кніжныя зборы з усёй Еўропы. Хто ён?


Іахім Храптовіч

Астафій Валовіч

Андрэй Волан

Спірыдон Собаль


19. Слава аб яе подзвігах разышлася па краінах Заходняй Еўропы, у Францыі яе параўноўвалі з Жаннай д’Арк. Яна апетая ў многіх творах літаратуры і мастацтва, паэту А.Міцкевічу яе вобраз паслужыў прататыпам гераіні ў вершы «Смерць палкоўніка» (1832). Яе імем называўся жаночы батальён у дывізіі Войска Польскага часоў 2-й сусветнай вайны. Хто яна?


Барбара Маджэўская

Эмілія Плятэр

Эліза Забалоцкая

Соф’я Касцюшэўская


20. Гэты вядомы чалавек нарадзіўся ў Беларусі, у вёсцы Сламянцы. У 1770 годзе ён быў выбраны членам Лонданскага каралеўскага таварыства, у 1778 годзе – членам-карэспандэнтам Парыжскай Акадэміі навук, а у 1803 – членам Нацыянальнага інстытута Францыі. Назавіце яго імя.


Тэадор Нарбут

Марцін Сміглецкі

Казімір Семяновіч

Марцін Пачобут – Адляніцкі


21. Беларуская зямля падаравала свету адзін з вядомых еўрапейскіх каралеўскіх радоў – род Ягелонаў, назавіце яго родапачынальніцу:


Соф’я Гальшанская

Ганна Кобрынская

Соф’я Вітаўтаўна

Анастасія Слуцкая


22. Выдатны беларускі вучоны ХІХ – ХХ стст., член-супрацоўнік фізічнага аддзялення Рускага фізіка-хімічнага таварыства пры Пецярбургскім універсітэце, член-карэспандэнт Парыжскага медыцынскага, фізічнага, магнетычнага таварыстваў і таварыства электратэрапіі, член Італьянскага медыка-псіхалагічнага таварыства, ганаровы член фізіка-матэматычнага таварыства Галілея ў Фларэнцыі, доктар Венскага медыцынскага таварыства. Увайшоў у гісторыю яшчэ і як выдатны кампазітар і піяніст. Яго музыку і выканаўчае майстэрства добра ведалі ў краінах Заходняй Еўропы. Хто ён?


Якуб Наркевіч-Ёдка

Еўна Якабсан

Ігнат Дамейка

Уладзімір Кавалеўскі


23. Назавіце імя выдатнага французскага паэта які паходзіў па матчынай лініі з беларускага шляхецкага роду Кастравіцкіх.


Франсуа Рабле

Гіём Апалінэр

Сезар Франк

Агюст Радэн


24. Гэта знакамітая беларуская паэтка вучылася на філасофскім факультэце Ягелонскага універсітэта ў Кракаве:


Ларыса Геніюш

Элаіза Пашкевіч (Цётка)

Эліза Ажэшка

Наталля Арсеньева


25. На першых унікальных каляровых фотаздымках С. М. Пракудзіна-Гурскага былі ўпершыню захаваны выявы старажытных беларускіч гарадоў Полацку і Віцебску. Пасля эміграцыі ў Нарвегію, затым у Англію і Францыю ў 1917 годзе фатограф пазнаёміў са сваей калекцыяй еўрапейскую публіку, якая ўпершыню адкрыла для сябе архітэктурную спадчыну Беларусі. Якую назву меў яго фотальбом?


“Родные напевы”

“Каменная легенда”

“Шлях Напалеёна”

“Беларусь нечаканая”


26. Знакаміты фізік. Нарадзіўся ў Віцебску, вучыўся ў Мінску, Ленінградзе і Маскве. Разам з немцам Гербертам Крэмерам атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы .

Жарэс Алфёраў

Осіп Кавалеўскі

Уладзімір Платонаў

Аляксандр Чыжэўскі


27. Ён нарадзіўся на Навагрудчыне, вучыўся ў Віленскім універсітэце на фізіка-матэматычным факультэце, быў выкладчыкам Віленскай беларускай гімназіі, яе дырэктарам. З 1949 года ў ЗША, дзе займаўся навуковымі распрацоўкамі касмічнага паліва. З 1972 года жыве ў Германіі, дзе займаўся педагагічнай дзейнасцю.

Юрый Плескачэўскі

Міхаіл Батура

Барыс Кіт

Уладзімір Кавалёнак


28. Чаму Беларусь называюць лёгкімі Еўропы?

За вялікую колькасць лясных масіваў

За вялікую колькасць азёр

За невялікую колькасць дрэнных выкідаў у паветра

За вялікую колькасць балот


29. Якая беларуская тэнісістка чатыры разы запар выйгравала Уімблдонскі турнір:

Вольга Гаварцова

Вікторыя Азаранка

Наталля Зверава

Марыя Шарапава


30. Прадстаўнік аднаго з самых вядомых магнацкіх радоў, вялікі літоўскі гетман, адзін з прэтэндэнтаў на карону Рэчы Паспалітай. Удзельнічаў у Барскай канфедэрацыі, нейкі час вандраваў па Еўропе, а ў 1775 г. вярнуўся на Беларусь, дзе пасяліўся ў сваіх уладаннях. Будучы слонімскім дзяржаўцам, выдатна праявіў сябе як фундатар і мецэнат. Яго стараннямі быў выкапаны канал, які злучаў рэкі Ясельду і Шчару, рэкі Днепр і Нёман, басейны Чорнага і Балтыйскага мораў.

Міхал Клеафас Агінскі

Іахім Храптовіч

Міхал Казімір Агінскі

Антоній Тызенгауз


Раздзел 2. Што Еўропа дала Беларусі.

Наша зямля ніколі не існавала ізалявана ад свету і еўрапейскай супольнасці. Шмат ураджэнцаў іншых краін Еўропы зрабілі свой унесак у развіцце Нашага краю. Давайце высветлім, што яны зрабілі для нас.

Закрыты тэст.

Кожны поўны правільны адказ ацэньваецца ў 2 балы, няпоўны адказ – 1 бал, няправільны – 0. Максімальная колькасць баллаў – 30.


Прыклад:

У часы Сярэднявечча беларускія гарады былі цэнтрамі рамяства, гандлю, культуры, адміністрацыі ды абарончымі збудаваннямі. У ХІV-ХVІ стагоддзях многія з іх атрымалі праз прывілеі ад імя Вялікага князя права на самакіраванне. Першымі ў Беларусі гэта права атрымалі Вільня (1387 год) і Брэст (1390 год). Пазней, у ХV-ХVІ стагоддзях, яго дасталі жыхары Гродна, Слуцка, Полацка, Мінска, Новагрудка, Слоніма, Магілева, Пінска ды інш. Якую назву атрымала гэта права на самакіраванне і што з’яўлялася яго крыніцай?

Поўны адказ (2 балы) – Права на самакіраванне - гэтак званае магдэбургскае, або майдэборскае, права (ад назову нямецкага горада Магдэбург, які здаўна жыў паводле самакіравання). Крыніцамі магдэбургскага права былі як нямецкія законы («Вайхбільд Магдэбурга», «Люстра саксаў»), так і мясцовае гарадское права, а па некаторых катэгорыях справаў - асноўны закон нашай дзяржавы, Статут Вялікага Княства Літоўскага.

Няпоўны адказ (1 бал) - Магдэбургскае, або майдэборскае, права, крыніцамі былі нямецкія законы.

Няправільны (0 балаў) – Гарадское права, крыніца “Хронікі Быхаўца”.


1. Француз кіраваў пабудовай першай у Беларусі трамвайнай лініі.


2. Першая ў Беларусі вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова была створана французам…


3. Італьянскі архітэктар пабудаваў у Беларусі другі ў Еўропе барочны касцёл.


4. Адзіны ў Беларусі дом-крэпасць збудаваў для сябе галандскі архітэктар…


5. Нямецкі кампазітар напісаў музыку да адной з першых операў, створаных і пастаўленых у Беларусі. Лібрэта да яе напісаў удзельнік паўстання 1794 г. Мацей Радзівіл.


6. Хто з’яўляецца сапраўдным ініцыятарам правядзення аграрнай рэформы на Беларусі вядомай як “Устава на валокі”.


7. З якой сельскагаспадарчай культурай завезенай у Беларусь з Еўропы звязана аграрная рэвалюцыя на Беларусі ў 30 – 40-я г.г. XIX ст.


8. Якая новая плынь хрысціянства распаўсюдзілася на Беларусі ў сярэдзіне XVI ст, яе распаўсюд звязаны з Мікалаем Радзівілам Чорным.

9. Авіятары якой заходнееўрапейскай краіны прымалі ўдзел у аперацыі па вызваленню Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікоў “Багратыён”? Як называлася гэтая вайсковая адзінка?

10. З мастацтва якой краіны беларускія ізографы запазычылі прыем упрыгожвання фона ікон арнаментам, што стала “візітнай карткай” беларусіх ікон?

11. Назавіце вядомага еўрапейскага харэографа, які кіраваў балетным ансамблем у Віцебску у пачатку XIX ст.

12. Дзе і калі быў зроблен вядомы трансепт Нясвіжскага касцела іезуітаў?

13. Каб дакладна вызначыць форму і памеры Зямлі, каля 150 год таму быў зроблен рукатворны помнік чалавечаму розуму, часткі якога знаходзіцца ў 10 еўрапейскіх краінах, у тым ліку і ў Беларусі. Аб чым ідзе гаворка?

14. Якая грашовая адзінка складала фундамент грашовай гаспадаркі ВКЛ амаль да канца XV ст.?

15. Дзе ўзнік адзін з першых санаторыеў на тэрыторыі Беларусі, даволі вядомы за межамі нашай Радзімы (абсталяванне і методыка працы была запазычана з заходнееўрапейскіх курортаў), і якую гучную назву ён атрымаў?

  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconУводзіны ў гісторыю беларусі
Беларусі; сувязь гісторыі з нацыянальнымі І этнічнымі асаблівасцямі; інтэграцыйны характар гісторыі Беларусі ў сістэме ўсеагульнай...

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconМатэрыялы для самастойнай падрыхтоўкі да абавязковага экзамена па гісторыі Беларусі, 9 клас

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconВ. А. Мелько Патрыятычнае І грамадзянскае выхаванне вучняў
У дадзенай рабоце змешчаны тэарэтычны матэрыял, па патрыятычнаму выхаванню на ўроках гісторыі І ў пазакласнай рабоце. Прадстаўлены...

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconВ. У. Галубовіч (Полацкі дзяржаўны універсітэт, Наваполацк)
Беларусі. Так было не заўсёды. Сёння нават цяжка ўявіць падручнік па гісторыі Беларусі для вну І школы без згадкі пра Еўфрасінню...

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconПрыёмы мысленчай дзейнасці вучняў на ўроках гісторыі Беларусі ў VIII класе як сродак гістарыясофскага бачання мінулага
Раздзел I. Гісторыясофскі падыход да вывучэння сусветнай гісторыі І гісторыі Беларусі: пастаноўка мэты вучэбнага курса

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconСписок литературы, обязательной для ознакомления к экзамену по курсу «Историография истории Беларуси» для студентов V курса зф 2009-10 учебный год
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том Мн., 1996. С. 16-31

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconЎ складзе вялікага княства літоўскага вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VIІ класа агульнаадукацыйных устаноў
Глыбокія І трывалыя веды ў галіне айчыннай гісторыі павінны дапамагчы школьнікам зразумець асноўныя заканамернасці развіцця роднай...

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconЎ складзе вялікага княства літоўскага вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VIІ класа агульнаадукацыйных устаноў
Глыбокія І трывалыя веды ў галіне айчыннай гісторыі павінны дапамагчы школьнікам зразумець асноўныя заканамернасці развіцця роднай...

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconПытанні да экзамену па курс
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Матэрыялы конкурса \"Што я ведаю пра краіны Еўропы?\" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі iconЭкзаменацыйныя пытанні па курсу "Гісторыя Беларусі" на 2009/2010 навучальны год
Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка