Абмяркоўваецца ўдзел беларускіх музыкантаў у першатравеньскім мітынгу апазыцыйных да ўлады камуністаў: Кася Камоцкая, Ігар Варашкевіч, Кроў, Зьміцер Бартосік




НазваАбмяркоўваецца ўдзел беларускіх музыкантаў у першатравеньскім мітынгу апазыцыйных да ўлады камуністаў: Кася Камоцкая, Ігар Варашкевіч, Кроў, Зьміцер Бартосік
Дата канвертавання20.12.2012
Памер29.11 Kb.
ТыпДокументы
Kvia0501abloha


Прывітаньне,


На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваецца ўдзел беларускіх музыкантаў у першатравеньскім мітынгу апазыцыйных да ўлады камуністаў: Кася Камоцкая, Ігар Варашкевіч, Кроў, Зьміцер Бартосік засьпявалі на пляцы Бангалор. Камэнтары:


Музыкант Кроў: “Камуняк я на дух не перанашу, а выступіць іду не для іх, а для слухачоў, якія прыйдуць. Ці можа ў нас зараз так шмат магчымасьцяў каб "на людзей паглядзець і сябе паказаць"?!;


Наведнікі: “Першамай і Бангалор - гэта iх сапраўдная стыхiя”;


“Гэта несумленна - выступаць з фігай у кішэні”;


“Кроў зь іншымі гуртамі дапамагаюць сабраць больш народу на мітынг”;


Да чаго тут камуністы? Гэта дзень салідарнасьці, магчымасьць зноў выйсьці пад нацыянальным сьцягам, прадэманстраваць уладам нашае адзінства”.


На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць пляны Польшчы прыбраць з гарадоў сымбалі камуністычнай дыктатуры. Адным зь першых плянуюць прыбраць манумэнт польска-савецкаму братэрству ў варшаўскім раёне Прага. Камэнтары:


“Выкінуць усё саўкова-акупацыйнае, каб і ўспаміну не было! (Пэўную частку перадаць у музэі, як узоры расейскага акупацыйнага таталітарызму)”;


“Лепш жылося б пры фашысцкай акупацыі?”;


“Мне кепска жыць пры любой акупацыі, што расейскай, што фашыстоўскай”.


Грамадзкі рэсурс “Бунт” абвясьціў пра пачатак распаўсюду налепак "STOP БРСМ!": “Тысячы налепак з адпаведнымі пасланьнямі ўжо былі распаўсюджаныя ў Менску, у бліжэйшы час мы плянуем пачаць працу і ў рэгіёнах. У межах кампаніі плянуецца распаўсюджваньне друкаванай прадукцыі, графіці, а таксама правядзеньне сьцёбных акцый”.


У сеціве зьявіўся новы моладзевы рэсурс Generation.by. Стваральнікі сайту называюць сябе прадстаўнікамі новай генэрацыі Y – “своеасаблівы промень надзеі і спадзеву на лепшую будучыню”. Студэнцкая актывістка Тацяна Хома зьвяртаецца да патэнцыйных надумцаў: “Калі вы толькі выпусьціліся з унівэрсытэту, альбо нават, калі вы яшчэ навучаецеся ў 3-м клясе, але ўжо адчуваеце сябе ў згодзе з навакольным сьветам, сваю ўласную свабоду, ведаеце што такое Інтэрнэт і ўмееце ім карыстацца … Вы ніхто іншы як самы сапраўдны прадстаўнік альбо прадстаўніца беларускага Generation Y.” Артыкулы на сайце: “Ці дапамагае ў Беларусі Блог пры ўладкаваньні на працу?”, “Як жывуць беларускія студэнты ў інтэрнатах?”, “Ці будзе ліквідаваны факультэт міжнародных адносінаў?” ды іншыя. Таксама працуюць форумы, дзе абмяркоўваюцца надзённыя праблемы маладых беларусаў.


Пісьменьнік Адам Глёбус апэратыўна адгукнуўся на першатравеньскі сьнегапад, і ўжо раніцай зьмясьціў у сваім інтэрнэт-дзёньніку хоку:


“Завіруха, у
падземным пераходзе
поўна галубоў”.


З вамі быў Севярын Квяткоўскі

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Абмяркоўваецца ўдзел беларускіх музыкантаў у першатравеньскім мітынгу апазыцыйных да ўлады камуністаў: Кася Камоцкая, Ігар Варашкевіч, Кроў, Зьміцер Бартосік iconАблога 1 траўня
На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць удзел беларускіх музыкантаў у першатравеньскім мітынгу апазыцыйных да ўлады камуністаў: "Таварыш...

Абмяркоўваецца ўдзел беларускіх музыкантаў у першатравеньскім мітынгу апазыцыйных да ўлады камуністаў: Кася Камоцкая, Ігар Варашкевіч, Кроў, Зьміцер Бартосік iconДадатак 2 да Палажэння аб правядзеннi нацыянальнага адборачнага тура конкурсу маладых музыкантаў "Еўрабачанне-2010"
Гэтым выказваю згоду на ўдзел сына/дачкi ў нацыянальным адборачным туры конкурсу маладых музыкантаў "Еўрабачанне-2010", а ў выпадку...

Абмяркоўваецца ўдзел беларускіх музыкантаў у першатравеньскім мітынгу апазыцыйных да ўлады камуністаў: Кася Камоцкая, Ігар Варашкевіч, Кроў, Зьміцер Бартосік iconПраслухоўваць тэлефонныя размовы ў Беларусі можна толькі з санкцыі пракурораў ад раённых І абласных да Генэральнага. Паводле заканадаўства, такая норма можа
Аднак на практыцы здараецца стэнаграмы размоваў беларускіх апазыцыйных палітыкаў друкуюцца дзяржаўнымі смі. Каго І як праслухоўваюць...

Абмяркоўваецца ўдзел беларускіх музыкантаў у першатравеньскім мітынгу апазыцыйных да ўлады камуністаў: Кася Камоцкая, Ігар Варашкевіч, Кроў, Зьміцер Бартосік iconБеларуская сецявая прастора працягвае актыўна абмяркоўваць сустрэчу музыкантаў Лявона Вольскага, Ігара Варашкевіча, Аляксандра Кульлінковіча І Алега Хаменкі з
Лявона Вольскага, Ігара Варашкевіча, Аляксандра Кульлінковіча І алега Хаменкі з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Алегам...

Абмяркоўваецца ўдзел беларускіх музыкантаў у першатравеньскім мітынгу апазыцыйных да ўлады камуністаў: Кася Камоцкая, Ігар Варашкевіч, Кроў, Зьміцер Бартосік iconМіхала Анемпадыстава", прымеркаваны да трохгодзьдзя музычнага парталу "
Тузін Гітоў" “чалавекам году". Сёлета ён выступіў аўтарам тэкстаў адразу двух беларускіх гітоў "Аўтабіяграфія" (Ігар Варашкевіч "Крама"...

Абмяркоўваецца ўдзел беларускіх музыкантаў у першатравеньскім мітынгу апазыцыйных да ўлады камуністаў: Кася Камоцкая, Ігар Варашкевіч, Кроў, Зьміцер Бартосік iconІгар Варашкевіч, рок-музыка
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, мастацка-прамысловы факультэт, спэцыялізацыя – інтэр'еры

Абмяркоўваецца ўдзел беларускіх музыкантаў у першатравеньскім мітынгу апазыцыйных да ўлады камуністаў: Кася Камоцкая, Ігар Варашкевіч, Кроў, Зьміцер Бартосік iconІгар Варашкевіч, рок-музыка
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, мастацка-прамысловы факультэт, спэцыялізацыя – інтэр'еры

Абмяркоўваецца ўдзел беларускіх музыкантаў у першатравеньскім мітынгу апазыцыйных да ўлады камуністаў: Кася Камоцкая, Ігар Варашкевіч, Кроў, Зьміцер Бартосік icon"Свабода гэта ": вынікі конкурсу
У журы увайшлі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, сьпявачка Кася Камоцкая, паэт І мастак Міхал Анемпадыстаў, а таксама лідэр руху “За свабоду”...

Абмяркоўваецца ўдзел беларускіх музыкантаў у першатравеньскім мітынгу апазыцыйных да ўлады камуністаў: Кася Камоцкая, Ігар Варашкевіч, Кроў, Зьміцер Бартосік icon"Свабода гэта ": вынікі конкурсу
У журы сярод іншых увайшлі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, сьпявачка Кася Камоцкая, паэт І мастак Міхал Анемпадыстаў, а таксама лідэр...

Абмяркоўваецца ўдзел беларускіх музыкантаў у першатравеньскім мітынгу апазыцыйных да ўлады камуністаў: Кася Камоцкая, Ігар Варашкевіч, Кроў, Зьміцер Бартосік iconСевярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні
Сёньня ўладальнік літаратурнай прэміі "Залатая Літара"- 2008 журналіст Севярын Квяткоўскі прэзентуе гарадзенцам сваю кнігу "Фрашкі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка