Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта




НазваАсіповіцкага раённага выканаўчага камітэта
Дата канвертавання22.11.2012
Памер239.63 Kb.
ТыпДокументы


ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта


Статут

дзяржаўнай установы адукацыі

“Гімназія г.Асіповічы”

(Гімназія г.Асіповічы)

Устав

государственного учреждения образования

«Гимназия г.Осиповичи”

(Гимназия г.Осиповичи)


г. Асіповічы, 2011 г.

1. Агульныя палажэнні


1.1. Дадзеная рэдакцыя Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г.Асіповічы” (далей – гімназія) з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дадзенай установы адукацыі, зацверджанага рашэннем Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 10 кастрычніка 2007 г. № 20-18, у сувязі з прывядзеннем яго ў адпаведнасць з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

1.2. Поўная назва гімназіі:

на беларускай мове – дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г.Асіповічы”;

на рускай мове – государственное учреждение образования “Гимназия г.Осиповичи”.

1.3. Скарочаная назва гімназіі:

на беларускай мове – гімназія г.Асіповічы;

на рускай мове – гимназия г.Осиповичи.

1.4. Месца знаходжання гімназіі: 213760 Магілеўская вобласць,

г. Асіповічы, вул. Сташкевіча, д.35.

1.5. Гімназія ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі дзеючымі нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, Статутам гімназіі.

1.6. Гімназія мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваім найменнем і можа мець асабісты разліковы рахунак у банку.


2. Тып, від, прадмет, мэты і задачы дзейнасці гімназіі


2.1. Тып установы адукацыі – установа агульнай сярэдняй адукацыі. Від установы адукацыі – гімназія.

2.2. Прадметам дзейнасці гімназіі з'яўляецца навучанне і выхаванне на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні, рэалізацыя праграм выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Для рэалізацыі адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ў гімназіі дадаткова адкрываюцца I-IV класы. Парадак арганізацыі і дзейнасці гімназіі вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

2.3. Асноўнай мэтай гімназіі з’яўляецца:

фармiраванне на аснове рас­крыцця i рэалiзацыi магчымасцей адукаванай, высокамаральнай, усебакова развiтай, фізічна здаровай асобы, гатовай актыўна дзейнiчаць як раўнапраўны i роўнаадказны член грамадства;

адраджэнне i захаванне нацыянальнай духоўнасцi i культур­най самабытнасцi, выхаванне на лепшых культурных традыцыях беларускага i iншых народаў сусветнай цывiлiзацыi, фармiраванне цэласнага навуковага светапогляду, экалагiчнай культуры.

    1. Галоўнымі задачамі з’яўляюцца:

атрыманне вучнямі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама першасных ведаў і навыкаў, неабходных для выбару прафесіі;

стварэнне максiмальна спрыяльных умоў для разумовага, маральнага, эмацыянальнага i фiзiчнага развiцця асобы, раскрыцця яе магчымасцей i творчага патэнцыялу, фармiраванне навыкаў самаадукацыi і самавыхавання.

2.5. Медыцынская дапамога навучэнцам гімназіі забяспечваецца дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя па месцы знаходжання ўстановы адукацыі.

2.6. Гімназія забяспечвае гарантаванае збалансаванае харчаванне навучэнцаў у адпаведнасці з іх узростам і часам знаходжання ў гімназіі па санітарных нормах, правілах і гігіенічных нарматывах.

2.7. У гімназіі не дапускаецца стварэнне і ажыццяўленне дзейнасці арганізацыйных структур палітычных партый, грамадска- палітычных і рэлігійных рухаў і арганізацый (аб'яднанняў).


3. Звесткі аб Заснавальніку


3.1. Заснавальнікам гімназіі з'яўляецца Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік).

3.2. Месца знаходжання Заснавальніка: 213760, Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, г.Асіповічы, вул.Сумчанкі, 33

3.3. Органам, які ўпаўнаважаны кіраваць гімназіяй і замацаванай за ім маёмасцю, з'яўляецца аддзел адукацыі Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – упаўнаважаны орган).


4. Мова навучання і выхаванння, адукацыйныя праграмы,

формы атрымання адукацыі


4.1. Навучанне і выхаванне ў гімназіі ажыццяўляецца на беларускай мове.

Абавязковая для вывучэння замежная мова – англійская.

4.2. Гімназія забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі. Агульная сярэдняя адукацыя ўключае ў сябе тры ступені:

I ступень – пачатковая адукацыя (I – IV класы);

II ступень – базавая адукацыя (V – IX класы);

III ступень – сярэдняя адукацыя (X – XI класы).

На I ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма пачатковай адукацыі.

На II ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма базавай адукацыі. Засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі з'яўляецца абавязковым.

На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма сярэдняй адукацыі. Агульная сярэдняя адукацыя дае права на працяг адукацыі на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі.

4.3. У гімназіі на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі можа рэалізоўвацца праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

4.4. Навучанне ў гімназіі арганізавана ў вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі.


5. Крыніцы і парадак фарміравання маёмасці гімназіі


5.1. Гімназія з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае ў аператыўным кіраванні самастойную частку дзяржаўнай маёмасці, самастойны баланс, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і асабістыя правы, быць ісцом і адказнікам у судзе, а таксама ажыццяўляць фінансаванне праз цэнтралізаваную бухгалтэрыю аддзела адукацыі.

5.2. Маёмасць гімназіі знаходзіцца ў раённай камунальнай уласнасці і замацавана на праве аператыўнага кіравання. Паўнамоцтва ўласніка ў дачыненні да дзяржаўнай маёмасці гімназіі ажыццяўляе Заснавальнік. Органам, які ўпаўнаважаны кіраваць гімназіяй і замацаванай за ёй маёмасцю, з'яўляецца аддзел адукацыі Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта.

5.3. Ва ўласнасці гімназіі знаходзяцца будынкі, збудаванні, абсталяванне, інвентар і іншая маёмасць, якая знаходзіцца на яе балансе.

5.4. Гімназія не мае права без згоды Заснавальніка адчужаць ці іншым чынам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за сродкі, якія былі ёй выдзелены, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі.

5.5. Матэрыяльна-тэхнічная база гімназіі фарміруецца згодна дзеючым нарматывам, з улікам забеспячэння атрымання дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі і форм навучання.

5.6. Гімназія з’яўляецца некамерцыйнай установай. Фінансаванне гімназіі ажыццяўляецца за кошт бюджэтных асігнаванняў, выдзяляемых па ўстаноўленых нарматывах, дадатковых бюджэтных асігнаванняў па рашэнні мясцовых органаў кіравання, мэтавых фондаў і іншых прыцягнутых сродкаў.

5.7. Дадатковымі сродкамі фінансавання гімназіі з’яўляюцца:

5.7.1. бязвыплатная (спонсарская) дапамога юрыдычных і фізічных асоб;

5.7.2. дзейнасць, якая прыносіць прыбыткі, ажыццяўляемая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

5.7.3. іншыя крыніцы, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.8. Грашовыя сродкі, атрыманыя ад дзейнасці, якая прыносіць прыбыткі, выкарыстоўваюцца на ўтрыманне, стварэнне і паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

5.9. Гімназія можа ажыццяўляць наступныя віды эканамічнай дзейнасці ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам, зацверджаным Пастановай Дзяржаўнага камітэта стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2006 г. № 65:

- агульная сярэдняя адукацыя I ступені (пачатковая адукацыя) (код 80102);

- агульная сярэдняя адукацыя (код 80210);

- іншая адукацыя для дарослых і іншая адукацыя, не ўключаная ў іншыя групоўкі (код 80424);

- здача ў наём уласнай нерухомай маёмасці (код 70200);

- дзейнасць, звязаная з вылічальнай тэхнікай (код 72600);

- канцэртная дзейнасць (код 92312);

- тэатральная дзейнасць ( код 92311);

- дзейнасць у галіне мастацкай творчасці (код 92313);

- дзейнасць танцавальнай залы, пляцовак, дыскатэк і школ танцаў (код 92342);

- паслугі фільма- і фанатэк (код 92511);

- дзейнасць бібліятэк (код 92512);

- дзейнасць музеяў (код 92521);

- дзейнасць у галіне фатаграфіі(код 7481);

- дзейнасць спартыўных аб’ектаў (код 92610);

- іншая дзейнасць у галіне спорту (код 92620);

- іншая дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забавак (код 92720);

- прадастаўленне сакратарскіх паслуг і паслуг па перакладзе (код 74850);

- правядзенне расследаванняў і забеспячэнне бяспекі (код 74600);

- аказанне паслуг сталоўкамі пры прадпрыемствах і ўстановах (код 55510);

- выдавецкая і паліграфічная дзейнасць, тыражаванне запісаных носьбітаў інфармацыі (код 22110);

- іншыя віды выдавецкай дзейнасці (код 22150).

- аптовы гандаль і гандаль праз агентаў, акрамя гандлю аўтамабілямі (код 51).

Ліцэнзуемыя віды дзейнасці:

- дзейнасць па забеспячэнні бяспекі юрыдычных і фізічных асоб;

адукацыйная дзейнасць;

- дробны гандаль (выключаючы алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы) і грамадскае харчаванне.

Права ажыццяўляць дзейнасць, на занятак якой неабходна атрыманне ліцэнзіі, узнікае з моманту атрымання ліцэнзіі і ва ўказаны ў ёй тэрмін і спыняецца па заканчэнні тэрміна яе дзеяння, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам.

5.10. Бухгалтарскі ўлік фінансава-гаспадарчай дзейнасці ажыццяўляецца цэнтралізаванай бухгалтэрыяй аддзела адукацыі або гімназіяй самастойна. Пры цэнтралізацыі бухгалтарскага ўліку за дырэктарам гімназіі захоўваецца права распарадчыка сродкаў.

5.11. Гімназія, незалежна ад таго, вядзецца бухгалтарскі ўлік самастойна або цэнтралізаванай бухгалтэрыяй, складае індывідуальны каштарыс выдаткаў.

5.12. Права распараджэння бюджэтнымі сродкамі належыць распарадчыку сродкаў, спонсарскімі сродкамі і гуманітарнай дапамогай – дырэктару гімназіі па ўзгадненні з упаўнаважаным органам.


6. Парадак кіравання дзейнасцю гімназіі


6.1. Кіраванне гімназіяй ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам і здзяйсняецца на аснове прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.

6.2. Гімназію ўзначальвае дырэктар, які ажыццяўляе непасрэднае кіраванне адукацыйным працэсам і бягучай дзейнасцю гімназіі. Дырэктар і намеснікі дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце арганізуюць выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэнняў дзяржаўных органаў кіравання адукацыяй, Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта.

6.3. Дырэктар назначаецца на пасаду і звальняецца з пасады начальнікам аддзела адукацыі Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта па ўзгадненні з Асіповіцкім раённым выканаўчым камітэтам. З дырэктарам заключаецца кантракт у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6.4. Намеснікі дырэктара па вучэбнай рабоце назначаюцца на пасады па ўзгадненні з аддзелам адукацыі Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта.

6.5. Дырэктар гімназіі:

6.5.1. арганізуе працу гімназіі;

6.5.2. нясе адказнасць за вынікі работы гімназіі;

6.5.3. дзейнічае ад імя гімназіі, без даверанасці прадстаўляе яе ва ўсіх арганізацыях;

6.5.4. у межах сваёй кампетэнцыі выдае загады і дае ўказанні, абавязковыя для ўсіх работнікаў і навучэнцаў гімназіі;

6.5.5. складае дамовы, выдае даверанасці, адкрывае рахункі ў банках;

6.5.6. зацвярджае структуру і штатны расклад гімназіі паводле тыпавых штатаў і ў межах сродкаў, вылучаных на аплату працы;

6.5.7. назначае на пасаду і вызваляе ад пасады намеснікаў дырэктара па гаспадарчай рабоце і вызначае яго абавязкі;

6.5.8. у адпаведнасці з заканадаўствам ужывае меры заахвочвання і дысцыплінарнага ўздзеяння да работнікаў і навучэнцаў гімназіі;

6.5.9. у межах, устаноўленых заканадаўствам і сапраўдным статутам, распараджаецца маёмасцю і нясе персанальную адказнасць за захаванасць маёмасці і яе эфектыўнае выкарыстанне;

6.5.10. выступае стараной ад асобы наймальніка ў калектыўных дагаворах з работнікамі гімназіі;

6.5.11. ажыццяўляе іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам.

6.6. У гімназіі створаны органы самакіравання: педагагічны савет, савет гімназіі, апякунскі савет, бацькоўскі камітэт, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннямі, іншымі актамі заканадаўства, дзеючым статутам.

6.7. Асноўным органам самакіравання гімназіі з’яўляецца савет, які абіраецца канферэнцыяй педагагічных работнікаў, навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі.

6.8. З ліку законных прадстаўнікоў навучэнцаў у гімназіі можа стварацца бацькоўскі камітэт, які з'яўляецца органам самакіравання і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб бацькоўскім камітэце ўстановы адукацыі.

6.9. З мэтай садзейнічання ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэння якасці адукацыі ствараецца апякунскі савет гімназіі, які дзейнічае на падставе Палажэння аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі.

6.8. Калегіяльным органам гімназіі з’яўляецца педагагічны савет, у склад якога ўваходзяць усе педагагічныя работнікі ўстановы адукацыі. Педагагічны савет дзейнічае на падставе Палажэння аб педагагічным савеце ўстановы адукацыі.

6.9. Метадычную і навуковую работу ў гімназіі арганізуе метадычны са­вет, работай якога кіруе намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце. Вучэбна-метадычная і навуковая работа праводзіцца па зацверджа­ных педсаветам планах.


7.Сістэма кантролю за дзейнасцю гімназіі


7.1. Дзяржаўны кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ў гімназіі ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

7.2. Гімназія прадастаўляе ў дзяржаўныя органы кіравання адукацыяй справаздачнасць, прадугледжаную для устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстаноўленым парадку.

7.3.Бухгалтарская справаздачнасць прадастаўляецца гімназіяй дзяржаўным органам, якія ўпаўнаважаны кіраваць дзяржаўнай уласнасцю, на якія заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ускладзена права праводзіць праверкі дзейнасці гімназіі.

7.4. Рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці гімназіі праводзяцца дзяржаўнымі органамі кантролю, упаўнаважанымі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства ажыццяўляць рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і ўстаноў адукацыі.

7.5. Гімназія можа ажыццяўляць самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі – усебаковы аналіз адукацыйнай дзейнасці, заснаваны на самаправерцы і самаацэнцы адукацыйнай дзейнасці. Парадак і тэрміны правядзення самакантролю вызначаюцца дырэктарам гімназіі.


8. Парадак фарміравання структуры і штатанага раскладу гімназіі


8.1. Структура гімназіі вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і Статутам.

Гімназія мае ў сваёй структуры наступныя структурныя падраздзяленні: бібліятэка, сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба, сталовая.

8.2. Штатны расклад гімназіі зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з Заснавальнікам на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі, у межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы.

8.3. Працоўныя адносіны з работнікамі гімназіі рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

8.4. Права прыёму на працу педагагічных і іншых работнікаў гімназіі належыць дырэктару.

8.5. Аплата працы работнікаў гімназіі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, дзеючым у гімназіі Палажэннем аб матэрыяльным заахвочванні работнікаў.


9. Кампетэнцыя Заснавальніка


9.1. Да кампетэнцыі Заснавальніка гімназіі адносіцца:

9.1.1. зацвярджэнне Статута гімназіі, унясенне змяненняў і дапаўненняў у Статут гімназіі;

9.1.2. прыняцце рашэння аб рэарганізацыі, ліквідацыі гімназіі;

9.1.3. вызначэнне прыярытэтных напрамкаў дзейнасці гімназіі, прынцыпаў фарміравання і выкарыстання яе маёмасці;

9.1.4. узгадненне назначэння на пасаду і звальненне з пасады дырэктара гімназіі;

9.1.5. кіраванне ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі;

9.1.6. прагназіраванне патрэбы ў кадрах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

9.1.7. арганізацыя павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў.

10. Арганізацыя адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў


10.1. Асноўныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу:

10.1.1. забеспячэнне якасці адукацыі;

10.1.2. кампетэнтнасны падыход;

10.1.3. ахова здароўя навучэнцаў;

10.1.4. выкананне прадугледжаных тэрмінаў працягу навучальнага года і канікул, тэрмінаў і форм атэстацыі навучэнцаў;

10.1.5. выкананне санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў;

10.1.6. стварэнне бяспечных умоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу;

10.1.7 стварэнне спрыяльных умоў для развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў;

10.1.8. забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай падтрымкі навучэнцаў;

10.1.9. педагагічная падтрымка дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў.

10.2. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў гімназіі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама тыпавым вучэбным планам гімназіі і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, індывідуальнымі планамі, і ўключае тэарэтычнае і практычнае навучанне, выхаваўчую дзейнасць, самастойную работу навучэнцаў, атэстацыю навучэнцаў.

10.3. Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень тыдня для арганізацыі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў і працоўнага навучання.

10.4. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца вучэбныя заняткі: урок, назіранне, экскурсія і іншыя заняткі. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, практыка, вучэбна-палявыя зборы.

Працоўная дзейнасць навучэнца можа ўключаць грамадска- карысную працу, сферу сацыяльнай дапамогі, часовае працаўладкаванне, працу ў розных формах працоўных аб'яднанняў на працягу вучэбнага года і ў канікулярны час.

10.5. Вучэбныя заняткі праводзяцца ў першую змену.

10.6. Вывучэнне вучэбных прадметаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на базавым, павышаным узроўнях. У гімназіі на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі асобныя вучэбныя прадметы вывучаюцца на павышаным узроўні па накірунках.

10.7. Навучэнцы з улікам меркавання іх законных прадстаўнікоў, зыходзячы са схільнасцяў, жаданняў і стану здароўя, могуць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках у межах колькасці вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў, устаноўленай тыпавым вучэбным планам.

10.8. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах.

Напаўняльнасць класаў не перавышае:

- у I-IV класах - 20 навучэнцаў;

- у V-XI класах - 20 навучэнцаў;

10.9. Класы могуць дзяліцца на групы ў выпадках і парадку, вызначаным Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

10.10. У гімназіі для аказання дапамогі сям’і ў навучанні і выхаванні навучэнцаў ствараюцца ўмовы для развіцця творчых здольнасцей дзяцей, адкрываюцца групы падоўжанага дня для навучэнцаў I-IV класаў, палажэнне аб якіх зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

10.11. Для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць гімназію, ствараюцца ўмовы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на даму.

Пералік медыцынскіх паказанняў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на даму вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне аб атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі на даму прымаецца аддзелам адукацыі Асіповіцкага райвыканкама на падставе заяў навучэнцаў ( законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў) і заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.

Парадак атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на даму вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

10.12. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца індывідуальна на аснове рашэння дырэктара гімназіі ў адпаведнасці з Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

10.13. Прыём асоб для атрымання базавай, сярэдняй адукацыі ў гімназіі ажыццяўляецца па конкурсе на аснове ўступных іспытаў.

10.14. Пералік, тэрміны і парадак правядзення ўступных іспытаў, парадак прыёму асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіі, парадак фарміравання па іх выніках кантынгенту навучэнцаў вызначаецца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

10.15. Навучэнцы, за выключэннем экстэрнаў, праходзяць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю.

Атэстацыя навучэнца ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці па кожным прадмеце, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Парадак правядзення бягучай і прамежкавай атэстацыі навучэнцаў вызначаецца Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

10.16. Навучэнцам, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай).

Навучэнцам, якія засвоілі адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём).

10.17. Выхаваўчы працэс у гімназіі арганізуецца на аснове:

10.17.1. дзяржаўнай палітыкі па падтрымцы дзяцей, дасягнуўшых высокіх паказчыкаў у вучэбнай і грамадскай працы, і дзяцей, якія патрабуюць аздараўлення;

10.17.2. дзяржаўнай палітыкі па падтрымцы дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і дзяцей, якія патрабуюць асаблівыя ўмовы выхавання;

10.17.3. педагагічна абгрунтаванага выбару формаў, метадаў і сродкаў выхавання;

10.17.4. культурных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа, дасягненняў сусветнай культуры;

10.17.5. сучасных выхаваўчых і інфармацыйных тэхналогій.

10.18. Асноўнымі патрабаваннямі да арганізацыі выхаваўчага працэсу з'яўляюцца:

10.18.1. забеспячэнне рэалізацыі праграм выхавання;

10.18.2. рэалізацыя сістэмнасці і адзінства педагагічных патрабаванняў;

10.18.3. адпаведнасць зместу, форм і метадаў выхавання яго мэтам і задачам;

10.18.4. рэалізацыя асобасна-арыентаванага падыходу;

10.18.5. стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў, прыцягненне іх у розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці;

10.18.6. прафілактыка супрацьпраўных паводзін навучэнцаў;

10.18.7. педагагічная падтрымка дзіцячых, юнацкіх і іншых грамадскіх аб'яднанняў;

10.18.8. ахова жыцця і здароўя навучэнцаў.

10.19. Праграма выхавання гімназіі распрацоўваецца тэрмінам на пяць гадоў на падставе Канцэпцыі і Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі і вызначае мэты, задачы, асноўныя напрамкі, формы і метады выхавання навучэнцаў з улікам асаблівасцей, запытаў і схільнасцей навучэнцаў у гімназіі і зацвярджаецца дырэктарам гімназіі.

10.18. План ідэалагічнай і выхаваўчай работы гімназіі распрацоўваецца на бягучы вучэбны год на падставе Праграмы выхавання ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, вызначае мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання навучэнцаў, тэрміны і месца іх правядзення, удзельнікаў, асоб, адказных за іх правядзенне, і зацвярджаецца дырэктарам гімназіі.


11. Звесткі аб стварэнні і рэарганізацыі ўстановы


11.1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г.Асіповічы” створана рашэннем Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 10 кастрычніка 2007 г. № 20-18 і зарэгістравана рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 28 лістапада 2007г. № 23-16 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 790384543.

11.2. Асіповіцкая беларуская гімназія створана па рашэнні Асiповiцкага гарвыканкама № 5 - 24 ад 25.07.1990 года i Магiлёўскага аблвыканкама № 9-17 ад 21.08.1990 г. У жніўні 2006 года перайменавана ў Асіповіцкую гімназію па рашэнні Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта № 17-13 ад 23.08.2006 г.

11.3. Гімназія лічыцца створанай як юрыдычная асоба з моманту яе дзяржаўнай рэгістрацыі.


12. Парадак рэарганізацыі і ліквідацыі гімназіі


12.1.Спыненне дзейнасці гімназіі (рэарганізацыя або ліквідацыя) ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам.

12.2. Рашэнне аб ліквідацыі гімназіі прымаецца Заснавальнікам на падставе ацэнкі наступстваў ліквідацыі з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню на узроўні агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізоўваюць праграмы агульнай сярэдняй адукаці на дадзенай тэрэторыі.

12.3. Рэарганізацыя або ліквідацыя гімназіі ажыццяўляюцца, як правіла, па заканчэнні навучальнага года. Заснавальнік прымае меры па пераводзе навучэнцаў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, вызначаным Урадам Рэспублікі Беларусь.


Заснавальнік: Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта iconАсіповіцкага раённага выканаўчага камітэта
Осаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Асіповіцкага раёна”

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта iconАстравецкага раённага выканаўчага камітэта " " 2009г № статут
Дзяржаўную ўстанову адукацыі " Рымдзюнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання " з пераходам правоў І...

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта iconВаўкавыскага раённага выканаўчага камітэта
Дзеці шасцігадовага ўзросту прыходзяць у школу з вялікім жаданнем вучыцца. Яны ўпэўнены, што ўсё у ІХ атрымаецца

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта iconАддзел адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Установа адукацыі
Знайдзіце І зачытайце словы І выразы, якія адлюстроўваюць спрытнасць хлопчыка ў рабоце?

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта icon25 мая 2012 года Палац графа Храптовіча Бібліятэка І. Храптовіча Арганізацыйны камітэт Старшыня
Ермакова Алена Яўгеньеўна, намеснік старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта iconСтатут
Установа “ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, якая ажыццяўляе...

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта iconГрафік прыёму грамадзян па асабістых пытаннях па ўпраўленню адукацыі Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца сакратаром Маржала Ганнай Мікалаеўнай каб. 303, тэл. 4-13-35, электронны адрас

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта iconЗацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут
Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №5 г. Маладзечна” зарэгістраванага рашэннем Мінскага абласнога...

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта iconЗагадам аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта 26. 08. 2011 №813 статут
Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, створанай на аснове дзяржаўнай камунальнай уласнасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй,...

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта iconПрадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (аб’яўлення падзякі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта)
Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (аб’яўлення падзякі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка