Цікавыя навіны снежня




НазваЦікавыя навіны снежня
Дата канвертавання20.12.2012
Памер24.67 Kb.
ТыпДокументы
ЦІКАВЫЯ НАВІНЫ

СНЕЖНЯ

2011 год – юбілейны для калектыва цэнтральнай раённай бібліятэкі: адбылося 75 год, як бібліятэка расчыніла свае дзверы для чытачоў. 27 снежня ў чытальнай зале адбылося юбілейнае свята “Возраст, достойный истории”. На свята сабраліся калегі, ветэраны бібліятэчнай працы і сябры, чытачы-актывісты і партнёры цэнтральнай бібліятэкі, людзі рознага ўзросту, інтарэсаў і прафесій, аб’яднаных адной любоўю да кнігі і бібліятэцы. Вядучыя свята - Аксана Лутчанкова і Людміла Казакова з дапамогаю фотапрэзентацыі запрасілі гасцей ў падарожжа па часу – гісторыю сваёй бібліятэкі.

Успомнілі былых супрацоўнікаў бібліятэкі, заставіўшых аб сабе добрую памяць: Сямёнава Анастасія Іванаўна, Ласоўскі Міхаіл Аляксеявіч, Пыткіна Вольга Дзянісаўна, Мамліенка Марыя Ануфрыеўна, Макарчанка Марыя Гаўрылаўна.

Павіншаваць бібліятэку прыйшла намеснік старшыні райвыканкама Ж.В.Казакова. Яна ўручыла Ганаровую грамату райвыканкама за добрасумленную працу дырэктару бібліятэчнай сеткі Р.А.Касталонавай.

Шмат добрых слоў было сказана ў адрас бібліятэкі былым дырэктарам цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Я.А.Падабед.

На юбілейным святкаванні былі прадстаўлены тыя, хто сёння працуе ў розных аддзелах цэнтральнай раённай бібліятэкі, хто працягвае прытрымлівацца галоўнаму дэвізу бібліятэкі: “Кніга і чытач – наша прафесія”.

З віншаваннямі выступіў М.А.Хучаў, начальнік аддзела культуры. Да гэтай падзеі ім былі арганізаваны ўзнагароды лепшым супрацоўнікам бібліятэкі: Алене Краўчанка, Алене Мальковай, Надзеі Паўленка, Ірыне Лазуковай, Віктару Савёлаву.

На працягу многіх гадоў цесныя партнёрскія адносіны склаліся са школамі г.п.Хоцімска №1 і №2. Вучні СШ №2 парадавалі гасцей літаратурнай пастаноўкай. А настаўніца Н.І.Кавалёва выказала свае віншаванні ў вершах.

У бібліятэцы многа сяброў сярод чытачоў. Юбілей, канешне ж, не мог адбыцца без іх, якія ў цяжкія дні падтрымліваюць бібліятэку, актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах. Актывістам і лепшым чытачам Таццяне Чарнічковай, Марыне і Івану Зубрыцкім, Віктару Лук’янцаву, Зое Бубель былі ўручаны памятныя падарункі.

Немала добрых слоў прагучала ад калег: дырэктар Магілёўскай абласной бібліятэкі ім. У.І.Леніна І.У.Сарокіна – у сваём віншавальным слове адзначыла, што для яе хоцімскія бібліятэкі – дзіўныя. Назвала бібліятэку ўстановай, куды ёсць жаданне прыходзіць, мець зносіны з тымі, хто тут працуе.

Яна таксама ўручыла Віншавальны адрас Р.А.Касталонавай і Падзяку П.П.Латушка, Міністра Культуры Рэспублікі Беларусь, А.Ф.Лутчанковай. Ад калектыва супрацоўнікаў абласной бібліятэкі хацімчанам быў уручаны падарунак.

Які ж юбілей без падарункаў? Іх было шмат у гэта свята. Прыемна было атрымаць віншаванні і падарункі ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў культуры Л.Я.Сотнікавай, ад калег з Дома рамёстваў – Л.Краснікавай, дзіцячай школы-мастацтваў – Н.С.Рагоўскай, дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы - А.В.Прошкінай, начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя - В.Р.Кастрова.

Час праляцеў небачна з усмешкамі сяброў, юбілейнымі пажаданнямі, прыемнымі кампліментамі, добрымі жартамі і музычнымі нумарамі, падрыхтаванымі салістамі РЦК “Мір”. Сваім талентам выканання прыпевак і чытаннем вершаў парадавалі бібліятэкары Ксення Аліява і Наталля Лебедзева.

Самае галоўнае, што паказала падзея гэтага дня – гэта разуменне, што бібліятэка патрэбна людзям, што хацімчане шануюць працу бібліятэкара і любяць прыходзіць ў гасцінныя сцены цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Цікавыя навіны снежня iconЦікавыя навіны красавіка
Дзень Чарнобыльскай трагедыі. Да гэтай трагічнай даты ў бібліятэках сеткі былі прымеркаваны ўрокі памяці, інфармацыйныя гадзіны,...

Цікавыя навіны снежня iconЦікавыя навіны лютага
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Але гэта дата належыць не толькі прышоўшым вайну байцам. Яна як напутства маладым: каб памяталі,...

Цікавыя навіны снежня iconЦікавыя навіны
Размова ішла І аб ежы – аснове асноў для здароўя чалавека. Лішняя вага для сучаснага чалавека фактар рызыкі нумар адзін для праяўлення...

Цікавыя навіны снежня iconЦікавыя навіны сакавіка
Бібліятэкары расказалі аб ІХ жыццёвым І творчым шляху. З гутаркай аб ролі І значнасці чытання выступіла былая настаўніца З. А. Бубель....

Цікавыя навіны снежня iconЦікавыя навіны мая
Для беларускага народа адной з такіх дат з’яўляецца Вялікая Айчынная вайна. Напярэдадні свята Перамогі ў бібліятэках Хоцімскай рбс...

Цікавыя навіны снежня iconЗапрашаем Вас на Фестываль навучальных гурткоў, арганізаваны ў межах IV тыдня нефармальнай адукацыі І асветы (6-14 снежня), які адбудзецца 14 снежня 2008 г
На Фестывалі будуць прадстаўлены розныя навучальныя гурткі для дарослых, якія праводзіліся ў розных кутках Беларусі

Цікавыя навіны снежня iconВынікі 1 задання
У выкананні 1-га задання “Школы юнага гісторыка” прынялі ўдзел каля 50 чалавек, што даслалі свае адказы да пачатку снежня 2009 г...

Цікавыя навіны снежня icon14 мая 2012 г. N 439 аб унясеннi змяненняў I дапаўнення ў пастанову савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь ад 26 снежня 2010 Г. N 1905
Унесцi ў Дзяржаўную праграму "Культура Беларусi" на 2011 2015 гады, зацверджаную пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь...

Цікавыя навіны снежня iconВыступы сведак на працэсе па справе кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Андрэя Саннікава І яшчэ 4 удзельнікаў дэманстрацыі І мітынгу 19 снежня 2010 году ў
Андрэя Саннікава І яшчэ 4 удзельнікаў дэманстрацыі І мітынгу 19 снежня 2010 году ў Мінску, абвяргаюць сцвярджэнні, што супрацоўнікам...

Цікавыя навіны снежня iconУнутраны свет героя-інтэлігента ў апавяданні м. Гарэцкага "у лазні" Апавяданне "У лазні" літаратурны дэбют М. Гарэцкага, было напісана 31 снежня 1912 г. І
М. Гарэцкага, было напісана 31 снежня 1912 г. І надрукавана ў газеце “Наша ніва” 25 студзеня 1913 г пад псеўданімам Максім Беларус,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка