Этнаграфічны змест выкладання беларускай мовы як замежнай: праблемы




НазваЭтнаграфічны змест выкладання беларускай мовы як замежнай: праблемы
Дата канвертавання20.12.2012
Памер57.26 Kb.
ТыпДокументы
Анна І. Басава

(Йена)

Этнаграфічны змест выкладання беларускай мовы як замежнай: праблемы

навучання

У апошні час значную ролю ва ўзбагачэнні ўласнага і грамадскага вопыту

мае дыялог з іншымі культурамі, этнасамі і краінамі, для якога

неабходна не толькі моўная кампетэнцыя, але і этналінгвістычныя і

прагматычныя веды. Таму адной з задач у выкладанні мовы як замежнай

з’ўляецца інтэграванне гэтых ведаў, гэта значыць выпрацоўка

міжкультурнай кампетэнцыі праз міжкультурную камунікацыю. Кантакт,

дыялог з носьбітамі іншых культур дазваляе зразумець свайго партнёра

па камунікацыі, выразіць сябе і дасягнуць не канфлікту, а

ўзаемаразумення. Прычым пры авалоданні як роднай, так і замежнай мовай

неабходна ўлічваць, што яны антрапаморфныя - і для кожнага чалавека, і

для кожнага этнасу. Усе, што чалавек і народ пазнаюць, адлюстраўваецца

ў мове, якая выступае і як аснова іх светаўспрымання, і як аснова іх

ведаў, якія, у сваю чаргу, фарміруюцца ў тым этнічным і сацыяльным

кантэксце, дзе развіваецца і асоба, становяцца значымымі і дзейснымі,

калі суаднесены асобай духоўна і эмацыянальна.

Таму сёння мэта навучання - не толькі авалоданне мовай як сродкам

вусных і пісьмовых зносін, але і мовай як сродкам далучэння да іншай

культуры. Згодна тэорыі Ф.Баоса, Э.Сепіра, Б.Уофа (заснавальнікаў

этналінгвістыкі), лінгвістыцы Р.Якабсана і іх прадаўжальнікаў

А.Гумперса і Д. Хаймса (заснавальнікаў этналогіі камунікацыі), каб

уступіць у зносіны, недастаткова ведаць мову, сістэму мовы, неабходна

ведаць, як ёй карыстацца ў пэўным сацыяльным кантэксце, гэта значыць

без уліку этнапсіхалагічных фактараў веданне мовы застаецца

абстрагаваным, адарваным ад рэальнасці. Знаёмства з культурай краіны

вывучаемай мовы і яе носьбітамі з’яўляецца абавязковым кампанентам у

вывучэнні замежнай мовы на ўсіх узроўнях навучэння, што, у сваю чаргу,

патрабуе развіцця здольнасцей успрымання чужой культуры, развіцця

здольнасці эмпатыі, фарміравання навыкаў і стратэгій паводзін пры

кантакце з іншай культурай.

Праграма, па якой нямецкія студэнты вывучаюць беларускую мову ў

Лейпцыгскім і Йенскім універсітэтах, прадугледжвае і засваенне ведаў

аб культуры, гісторыі, рэаліях і традыцыях беларускага народа, уключае

навучэнцаў у дыялог дзвюх культур (нямецкай і беларускай), знаёміць з

дасягненнямі беларускай нацыянальнай культуры і яе роляй у развіцці

агульначалавечай культуры. Адначасовы зварот да вывучэння праблем мовы

і культуры дазваляе спалучыць элементы краіназнаўства з моўнымі

з’явамі, якія выступаюць не толькі як сродак камунікацыі, але і як

спосаб знаёмства нямецкіх студэнтаў з новай для іх дзейнасцю. Найбольш

адэкватным для дасягнення ўказанай мэты з’яўляецца метад параўнання

дзвюх культур: роднай і вывучаемай, іх індэтыфікацыя і дыферэнцыяцыя.

Такі метад даволі часта дае магчымасць зразумець новае праз сваё,

роднае. І гэтае новае ўжо не здаецца чужым, яно становіцца нібы іншым.

Гэта значыць, навучэнцы ўспрымаюць, разумеюць і ацэньваюць реаліі і

феномены жыцця беларускага народа праз сваю ўласную культуру, на

падставе свайго ўласнага гістарычнага і культурнага вопыту.

Зразумела, што нямецкія студэнты засвойваюць моўныя структуры найперш

з фармальнага боку, і робяць гэта для таго, каб перадаць па-беларуску

інфармацыю, якую да гэтага часу перадавалі па-нямецку. У іх ужо ёсць

пэўныя ўяўленні, думкі, пачуцці, аформленыя ў свядомасці сродкамі

роднай мовы, і іх пошукі ідуць у напрамку «што» сказаць, а не «як»

сказаць, гэта значыць ад зместу да пошуку форм выражэння. Таму і

неабходны канкрэтныя падыходы ў пошуках і мадэляваанні пэўных фактараў

навучання, іх лінгвістычных, псіхалагічных і сацыяльныа-этнічных

асаблівасцей (паводле В.фон Гумбальта: розныя мовы - гэта не рознае

абазначэнне аднаго і таго ж прадмета, а рознае яго бачанне). У сувязі

з гэтым, асабліва на пачатковым этапе навучэння, неабходна прымяняць

прынцып уліку роднай мовы (die Muttersprache) навучэнцаў, які ўключае

наступныя спосабы звароту да яе:

1) канстатацыя падабенства і адроненняў роднай мовы і

вывучаемай;

2) супастаўленне роднай мовы і вывучаемай;

3) ужыванне перакладу;

4) выкарыстанне слоўніка;

5) прыцягненне фактаў кантактаў і асаблівасцей дзвюх культур.

Гэтыя спосабы, разгорнутыя выкладчыкам у кантэксце прафесійных задач,

скіраваны на кампетэнцыю выкладчыка і дастаткова ўсебакова

акрэсліваюць кола патрабаванняў да яго:

1) валоданне замежнай мовай (нямецкай ці мовай- пасрэдніцкай) на

элементарным узроўні для забеспячэння пэўнага кантакту, кантролю ў

засваенні матэрыялу, узроўню сфарміраванасці ўменняў і навыкаў;

2) веданне тыпалогіі асаблівасцей нямецкай мовы для выпрацоўкі

метадычнай тактыкі навучання, сістэмнага падыходу да праблем

складанасцей успрымання і да праблем памылак;

3) уласны вопыт у авалоданні нямецкай мовай і ва ўспрыманні нямецкага

маўлення; уласныя праблемы, якія ўзнікаюць пры гэтым, ствараюць

суб’ектыўныя псіхалагічныя арыенціры і з’яўляюцца вельмі карыснымі ў

працы са студэнтамі.

Усё гэта выяўляецца ў межах карэлюючай сістэмы «выкладчык-навучэнец»,

калі выкладчыку неабходна вырашаць як задачы кіравання працэсам

навучання, так і задачы ўзгаднення ўспрымання і разумення

структуры/будовы беларускай мовы.Тым больш, што для сучаснай

еўрапейскай методыкі выкладання замежных моў характэрна

«прагматычнасць, адраснасць, варыятыўнасць, стандартызаванасць мэт

навучання, уніфікаванасць адзнак». Праграма, па якой працуюць нямецкія

студэнты, грунтуецца на прынцыпе камунікатыўнай значнасці, гэта

значыць асноўнае патрабаванне да тэкстаў і заданняў - іх

аўтэнтычнасць. Распрацоўка зместу праграмы ўскладняецца і тым, што

беларуская мова для нямецкіх навучэнцаў - гэта другая ці трэцяя

замежная мова, што патрабуе ўліку вопыту вывучэння першай і другой

замежных моў з боку зместу і прыёмаў навучання. Таму спосабы

выкладання рэалізуюцца праз адпаведныя кампаненты /структуры

практычных заняткаў. Найперш гэта лексічны і граматычны матэрыял з

сістэмай трэніровачных лексіка-граматычных практыкаванняў, аўтэнтычныя

тэксты этнакультуралагічнага зместу і заданні да іх, а таксама

лексічныя тэмы, якія разам з тэматычным слоўнікам забяспечваюць

карыстанне мовай у розных камунікатыўных сітуацыях.

Зразумела, што адным з рашаючых фактараў у авалоданні беларускай мовай

замежнымі навучэнцамі з’яўляецца зацікаўленасць у гэтым саміх

студэнтаў, кантакт паміж выкладчыкам і студэнтамі, іх сумеснае жаданне

арганізаваць заняткі творча і цікава. У выніку ўсё гэта забяспечвае

этналінгвістычны кантакт дзвюх моў і культур на моўным, маўленчым,

камунікатыўным і экстралінгвістычным узроўнях.

Літаратура

1. Гурин А.Б. Проблема создания новой системы взаимодействия человека

и среды в процессе обучения иностранному языку // Вестник СПбГУ.

Сер.2, 1992, вып.2 /№9/.

2. Воронцова М.В. Немцы...они другие /Размышление о современном

страноведении/ // Вестник МГУ. Сер. 19, 1998, №4.

3. Дешериева Ю.Ю. Учебник русского языка для иностранцев как средство

лингвокультурного взаимодействия. // Содержание и структура учебника

русского языка как иностранного. М., 1981.

4. Корчагина Е.Л. О стратегии современных программ по русскому языку

как иностранному // Русской язык за рубежом. 2000, №1.

5. Костомаров В.Г. Русский язык в современном диалоге культур.//

Русский язык за рубежом, 1999, №4.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Этнаграфічны змест выкладання беларускай мовы як замежнай: праблемы iconІнфармацыйна-метадычны матэрыял па выніках правядзення педагагічнай нарады "Асаблівасці выкладання беларускай мовы І літаратуры ў сучасных умовах"
Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” “Асаблівасці выкладання беларускай мовы І літаратуры ў сучасных умовах”

Этнаграфічны змест выкладання беларускай мовы як замежнай: праблемы iconСвята-турнір роднай мовы для трэціх класаў
Нягледзячы на добрую матэрыяльную базу школы І добры ўзровень выкладання ўсіх прадметаў, ва ўяўленні дзяцей беларуская мова заставалася...

Этнаграфічны змест выкладання беларускай мовы як замежнай: праблемы iconГісторыя методыкі выкладання беларускай мовы. Аналіз школьных праграм па беларускай мове
Роля Б. Тарашкевіча, Б. Пачобкі, А. Смоліча, Я. Лёсіка ў развіцці методыкі роднай мовы

Этнаграфічны змест выкладання беларускай мовы як замежнай: праблемы iconПытанні тэорыі І методыкі выкладання беларускай мовы І літаратуры
Канцэптуальныя асновы І нарматыўная прававая база выкладання вучэбных прадметаў “Беларуская мова” І “Беларуская літаратура”

Этнаграфічны змест выкладання беларускай мовы як замежнай: праблемы iconПытанні да дзяржаўнага экзамену па дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання» для студэнтаў 6 курса груп па завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнаці «Пачатковая адукацыя» (6ПАзс/09)
Методыка навучання беларускай мове як навука. Прадмет І задачы курса методыкі беларускай мовы ў пачатковых класах. Прынцыпы І метады...

Этнаграфічны змест выкладання беларускай мовы як замежнай: праблемы iconНа аснове лічбавай лабараторыі "Архімед"
Другі закон Ньютана ў імпульсным выглядзе І інш былі апісаны ў артыкулах “Iнфармацыйныя тэхналогіі на уроках фізікі” (Фізіка. Праблемы...

Этнаграфічны змест выкладання беларускай мовы як замежнай: праблемы iconУрок асноўная форма арганізацыі вучэбных заняткаў. Сучасныя патрабаванні да ўрока беларускай мовы. Пабудова ўрока ў залежнасці ад яго зместу
Пытанні да экзамену ў летнюю сесію па дысцыпліне “Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання” для студэнтаў 5 курса...

Этнаграфічны змест выкладання беларускай мовы як замежнай: праблемы iconУрок асноўная форма арганізацыі вучэбных заняткаў. Сучасныя патрабаванні да ўрока беларускай мовы. Пабудова ўрока ў залежнасці ад яго зместу
Пытанні да экзамену ў летнюю сесію па дысцыпліне “Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання” для студэнтаў 5 курса...

Этнаграфічны змест выкладання беларускай мовы як замежнай: праблемы iconУрок беларускай мовы
Чарнобыльскай аэс. Тэму ўзяла шырэйшую – экалагічныя праблемы планеты. Пры падборы матэрыялу да ўрока І адбылося першае адкрыццё:...

Этнаграфічны змест выкладання беларускай мовы як замежнай: праблемы icon§ Фанетычная сістэма беларускай мовы. Фанетычныя законы беларускай мовы
Як істотная рыса беларускай мовы падкрэсліваецца яе мілагучнасць. На чым жа яна грунтуецца?

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка