Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія 10 гадоў у 1,5 разы падвысілася колькасьць хваробаў страўніка ў дзяцей школьнага ўзросту




НазваПаводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія 10 гадоў у 1,5 разы падвысілася колькасьць хваробаў страўніка ў дзяцей школьнага ўзросту
Дата канвертавання22.11.2012
Памер26.47 Kb.
ТыпДокументы

Karn0918jezha



Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія 10 гадоў у 1,5 разы падвысілася колькасьць хваробаў страўніка ў дзяцей школьнага ўзросту. Імкліва прагрэсуюць традыцыйна “дарослыя хваробы”: захворваньняў на гастрыт стала ўдвая больш, язваў – ажно ў тры разы больш. Адной з прычынаў называецца харчаваньне ў школах, калі дзеці ўвогуле адмаўляюцца ад нясмачных страваў, альбо харчуюцца няякаснымі прадуктамі. Тэму дасьледуе Ігар Карней.


Цягам апошніх гадоў ахоп школьнікаў гарачым харчаваньнем істотна зьнізіўся: па краіне ён складае 60%, а ў Менску ўвогуле 55%. Праўда, Міністэрства адукацыі запэўнівае: ад гэтага навучальнага году сытуацыя кардынальна зьменіцца. Як кажа намесьнік міністра адукацыі Казімір Фарыно, камісіі вывучаюць: ці магчыма арганізаваць абавязковае гарачае харчаваньне ва ўсіх школах Беларусі?


(Фарыно: ) “Адпаведныя органы нагляду аналізуюць усё. Перадусім, арганізацыю харчаваньня: якой яна будзе ў той ці іншай школе. Зараз адкрываюцца новыя школьныя кавярні, сталоўкі. Пераўтвараецца сёньня беларуская школа. Да таго ж, намі распрацаваныя мэтадычныя рэкамэндацыі захаваньня здароўя навучэнцаў ва ўстановах, якія забясьпечваюць атрыманьне агульнай сярэдняй адукацыі. Гэта вельмі важны дакумэнт, рэалізацыя, асноўныя напрамкі дзейнасьці якога дазволяць падтрымаць, захаваць, умацаваць здароўе нашых дзяцей”.


Як паведамілі ў аддзеле дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтру эпідэміялёгіі і гігіены харчаваньня, у стравах, якія гатуюцца ў школьных сталоўках, бракуе асноўных вітамінаў і мінэралаў: кальцыю, фосфару, цынку, сэлену, фтору, ёду. Супрацоўніца цэнтру Лілія Пестава лічыць: школьны рацыён мала спрыяе насычэньню арганізму патрэбнымі элемэнтамі, з-за чаго здаровых дзяцей з кожным годам менее.


(Пестава: ) “Дзеці, натуральна, ставяцца “аўтаматам” ва ўсіх паліклініках у другую групу здароўя. Іх чыста для “птушачкі” ставяць у гэтую групу, але насамрэч ніякага аздараўленьня няма”.


Якасьць школьнага харчаваньня – галаўны боль ня толькі спэцыялістаў. У вучаніцы 4-й клясы адной зь менскіх гімназій цікаўлюся ейнымі кулінарнымі прыярытэтамі.


(Валерыя: ) “Нам часам даюць катлету з бульбай. Кашу якуюсьці даюць, аладкі бывае гатуюць…”.


(Карэспандэнт: ) “Што з пералічанага смачна, а што табе не падабаецца?”.


(Валерыя: ) “Аладкі смачныя, але аладкі бываюць вельмі рэдка. Бульба смачная. А пячонка нясмачая і яшчэ капуста, ну марская, зялёная такая. І сасіскі таксама нясмачныя”.


Паводле Міністэрства адукацыі, зараз рыхтуецца шэраг зьменаў: харчаваньне паводле папярэдніх заявак (калі вучань загадзя можа замовіць страву), а таксама арганізацыя швэдзкіх сталоў з салаткамі і гарачымі абедамі па прымальных коштах. Да гэтай справы міністэрства далучае спэцыялістаў, якія будуць кантраляваць якасьць прадуктаў. Гаворыць кіраўніца Менскага таварыства абароны правоў спажыўцоў Ірына Астаф’ева


(Астаф’ева: ) “Калі, напрыклад, на маркіроўцы напісана, што гарбата выраблена паводле дзяржаўнага стандарту, то, натуральна, пры пастаўцы такога тавару мы павінны высьветліць адпаведнасьць гэтаму стандарту. Каб правільна правесьці прыёмку паводле якасьці. Адкрыць стандарт, пачытаць патрабаваньні менавіта да гэтага гатунку гарбаты, правесьці арганалептычную ацэнку гарбаты і паглядзець: ці адпавядае тое, што заяўлена ў дакумэнтах, з тым, што замаркіравана на пакунку?”.


Камітэт дзяржакантролю агучыў інфармацыю пра фінансавыя злоўжываньні часам арганізацыі бясплатнага харчаваньня ў школах Чарнобыльскай зоны. У школах Слаўгарадзкага раёну выяўлены неадпаведнасьці нормаў харчаваньня па асноўных відах прадуктаў, у Нараўлянскім – адсутнасьць патрэбнай вітамінізацыі страваў, выдача пратэрмінаваных прадуктаў і іх падазрона вялікае сьпісаньне. Зрэшты, падобныя праблемы характэрныя і для іншых беларускіх школаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія 10 гадоў у 1,5 разы падвысілася колькасьць хваробаў страўніка ў дзяцей школьнага ўзросту iconПаводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў
Як кажуць спэцыялісты, прыблізна кожны дзесяты “саюз” не рэгіструецца. У 2006 годзе па-за шлюбам нарадзіліся 22 тысячы дзяцей, што...

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія 10 гадоў у 1,5 разы падвысілася колькасьць хваробаў страўніка ў дзяцей школьнага ўзросту iconУ беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія цярпяць ад алькагольнай залежнасьці. Такую лічбу падаў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя
Такую лічбу падаў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Ўладзімер Максімчук. Для параўнаньня: летась у Беларусі на наркалягічным...

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія 10 гадоў у 1,5 разы падвысілася колькасьць хваробаў страўніка ў дзяцей школьнага ўзросту iconУ беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць. Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя
Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Ўладзімер Максімчук. Для параўнаньня: летась ў Беларусі на наркалягічным...

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія 10 гадоў у 1,5 разы падвысілася колькасьць хваробаў страўніка ў дзяцей школьнага ўзросту iconМіністэрства аховы здароўя І па справах сям’і Урад Індыі Гульні Садружнасці 2010 Рэкамендацыйная нота ўдзельнікам І наведвальнікам па H1N1 І трапічнай ліхаманцы
Міжнародныя правілы па ахове здароўя ад 2005 г Аднак, Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляе, што магчымы лакальныя выбухі...

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія 10 гадоў у 1,5 разы падвысілася колькасьць хваробаў страўніка ў дзяцей школьнага ўзросту iconЗабруджанае паветра становіцца прычынай хваробаў, ад якіх штогод у сьвеце памірае да двух мільёнаў чалавек. Сёньня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя
Паводле Цэнтру маніторынгу навакольнага асяродзьдзя Беларусі, асноўнай крыніцай шкодных выкідаў у беларускіх гарадох зьяўляецца аўтатранспарт...

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія 10 гадоў у 1,5 разы падвысілася колькасьць хваробаў страўніка ў дзяцей школьнага ўзросту iconАб прызнанні страціўшым сілу загада Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь І Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 1994 г. №84/108
Пастанова міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь І міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія 10 гадоў у 1,5 разы падвысілася колькасьць хваробаў страўніка ў дзяцей школьнага ўзросту iconКуды ўладкаваць дзіця на лета?
Арганізацыяй летняга адпачынку школьнікаў займаюцца разам з аблвыканкамамі Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Рэспубліканскі...

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія 10 гадоў у 1,5 разы падвысілася колькасьць хваробаў страўніка ў дзяцей школьнага ўзросту iconАналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год
Дзіцячы сад наведваюць 100% дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў, што садзейнічае паступовай адаптацыі дзяцей да школы. У першы клас...

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія 10 гадоў у 1,5 разы падвысілася колькасьць хваробаў страўніка ў дзяцей школьнага ўзросту iconЯк правільна трымаць галадоўку?
Паводле былога чыноўніка Міністэрства аховы здароўя, лекара Дзьмітры Міхнюка, самая небясьпечная – гэта сухая галадоўка, калі чалавек...

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія 10 гадоў у 1,5 разы падвысілася колькасьць хваробаў страўніка ў дзяцей школьнага ўзросту iconПаводле плянаў Міністэрства спорту І турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым
Пакуль рэкордная колькасьць замежных турыстаў 90 тысяч чалавек – наведала Беларусь летась. Абсалютная бальшыня гасьцей – транзытныя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка