Беларусь ізноў перажывае так званы бэбі-бум




НазваБеларусь ізноў перажывае так званы бэбі-бум
Дата канвертавання22.11.2012
Памер24.48 Kb.
ТыпДокументы
Беларусь ізноў перажывае так званы бэбі-бум.


Сёлета толькі ў сталіцы стала на сем з паловай тысяч дашкольнікаў болей, чым пры канцы 1990-х. У той час нараджальнасьць была нізкая, і некаторыя будынкі дзіцячых садкоў здалі ў арэнду, пераабсталявалі пад офісы. Цяпер жа аддаць дзіця ў садок побач з домам часам праблематычна.


Іна Студзінская, Менск


На 72 тысячы дзяцей у Менску 421 садка


У Менску 421 дзіцячая дашкольная ўстанова, прыкладна 72 тысячы дзетак ходзяць у садкі – дзяржаўныя, санаторнага тыпу, прыватныя. Тэарэтычна дэфіцыту месцаў у дзіцячых садках быць не павінна, кажа галоўны спэцыяліст камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Алена Макарэвіч:


“Колькасьць месцаў у дашкольных установах і колькасьць дзетак дашкольнага ўзросту ў Менску практычна аднолькавыя. І практычна мы можам забясьпечыць усіх ахвотных наведваць дашкольныя ўстановы. Іншая рэч, у новых мікрараёнах, якія будуюцца, сканцэнтравана вялікая колькасьць дзяцей дашкольнага ўзросту. Там маладыя сем’і, шмат будуецца сацыяльнага жытла. Менавіта ў гэтых мікрараёнах месцаў у дзіцячых садках не хапае”.


У Менску найбольш складаная сытуацыя ў мікрараёнах Сухарава, Чырвоны Бор і Лошыца. У Лошыцы 6 дзіцячых садкоў. У чарзе на месца ў садку менавіта ў Лошыцы цяпер каля тысячы чалавек. Хаця й там праблема вырашаецца, кажа намесьнік начальніка ўпраўленьня адукацыі Ленінскага раёну Менску:


“У Лошыцы ўсе садкі запоўненыя. Усе, хто хоча атрымаць месца ў дзіцячым садку, яго атрымлівае ў найбліжэйшых мікрараёнах. У асноўным у раёне камвольнага камбінату. Гэта два прыпынкі на аўтобусе. Хіба ж гэта праблема?”


Ад мікрараёну Лошыца да камвольнага камбінату ў сапраўднасьці ня два, а шэсьць прыпынкаў на грамадзкім транспарце. І ў гадзіну пік з малым дзіцем гэта ня вельмі зручна. Галоўны спэцыяліст камітэту адукацыі Менгарвыканкаму Алена Макарэвіч пагаджаецца:


“У новых мікрараёнах мы ня зможам цалкам задаволіць патрабаваньні бацькоў. Але пытаньне вырашаецца: даецца месца ў мікрараёне, які крыху далей разьмешчаны”.


Праўда, бацькам абяцаюць, што гэта часовыя нязручнасьці, садкі ў мікрараёнах будуюцца. Літаральна ў пятніцу адчыніцца новы садок у Лошыцы, у лістападзе – у Сухараве.


Днямі намесьнік міністра адукацыі Барыс Іваноў заявіў, што ведамства мае намер вярнуць у сыстэму Мінадукацыі будынкі дзіцячых дашкольных установаў, якія ў свой час былі перапрафіляваныя пад офісы. Да прыкладу, у адным з былых дзіцячых садкоў у Зялёным Лузе цяпер месьціцца Першамайская падатковая інспэкцыя, на вуліцы Платонава – амбасада Кітаю. У некаторых дзіцячых садках знаходзяцца прыватныя фірмы. Праўда, ці хутка і якім чынам адбудзецца гэтае вяртаньне, пакуль што невядома.


Садок лічыцца беларускім, калі ў ім ёсьць хаця б адна беларуская група


Як выглядае сытуацыя зь беларускамоўнымі садкамі? Расказвае намесьніца старшыні Таварыства беларускай школы Крысьціна Вітушка:


“Садкоў беларускамоўных 12. Садок лічыцца беларускім, калі ў ім ёсьць хаця б адна беларуская група. А група лічыцца беларускай, калі ў ёй хаця б адзін дзень размаўляюць па-беларуску і справаздачы і праграмы пішуцца па-беларуску.


Фармальна колькасьць груп, садочкаў не зьмянілася. Іншае пытаньне – наколькі яны сапраўды беларускія? Ці ёсьць там штодзённае ўжываньне беларускай мовы? Бо часта бывае, што ў чацьвер у іх, напрыклад, дзень беларускай мовы, калі дзеткі замест “спасибо” кажуць “дзякуй”. На гэтым уся беларускасьць абмяжоўваецца”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларусь ізноў перажывае так званы бэбі-бум iconБеларусь зноў перажывае так званы бэбі-бум. Сёлета толькі ў сталіцы стала на сем з паловай тысяч дашкалят болей, чым пры канцы 90-х. У той час нараджальнасьць
У той час нараджальнасьць была нізкая, І некаторыя будынкі дзіцячых садкоў здалі ў арэнду, пераабсталявалі пад офісы. А цяпер трапіць...

Беларусь ізноў перажывае так званы бэбі-бум iconНараджальнасьць у Беларусі расьце, радзільняў не хапае
Больш за ўсё нараджаюць ў Берасьцейскай вобласьці, Менску І гомельскай вобласьці. Ці адначае гэта, што Беларусь перажывае “бэбі-бум”?...

Беларусь ізноў перажывае так званы бэбі-бум iconНараджальнасьць у Беларусі расьце, радзільняў не хапае
Больш за ўсё нараджаюць ў Берасьцейскай вобласьці, Менску І гомельскай вобласьці. Ці адначае гэта, што Беларусь перажывае “бэбі-бум”?...

Беларусь ізноў перажывае так званы бэбі-бум iconЛексикология для высших учебных заведений 1
Издат листов 10' Бум листов 25/8- 160000 тип зн в 1 бум листе. Авт листов 12,2

Беларусь ізноў перажывае так званы бэбі-бум iconМенгес ужо наверсе! Тора адкрыла дзверы, выйшла на балкон, пацепалася І паглядзела на неба. А там… так, там… там аблокі, падсветленыя бадзёрым сонцам, там
Яно можа павісець так без змен нейкі час, можа пачаць ушчыльняцца або, наадварот, ізноў растварыцца ў чыстым нішто

Беларусь ізноў перажывае так званы бэбі-бум icon1468. Судзебнік Казіміра Ягайлавіча, першы звод законаў дзяржавы
Гэта так званы Судзебнік 1468 года каштоўны помнік заканадаўства, які адлюстраваў пэўны этап развіцця нашай дзяржаўнасці. Зацвярджаўся...

Беларусь ізноў перажывае так званы бэбі-бум iconПрэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага
Размова ідзе пра культурніцка-дзелавы цэнтар “Дом Москвы”, які будзе ўзведзены праз год ля гатэлю “Беларусь”, жылы мікрараён на праспэкце...

Беларусь ізноў перажывае так званы бэбі-бум iconВ f o t o ізавая анкета для уезду у рэспубліку беларусь
Ці маеце Вы страхавы поліс, які забяспечвае медыцынскае абслугоўванне на тэрмін знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь, прадугледжвае...

Беларусь ізноў перажывае так званы бэбі-бум iconНаведнікі абмяркоўваюць візыт у Беларусь главы пасэ рэнэ ван дэр Ліндэра. Нехта Хірург адзначае: Эўропе глыбока начхаць на Беларусь І яе праблемы. І ім
Эўропе. Думаючы ў той час, як бы зрабіць так, каб быдла, што зладзіла пагром у рудзенскай электрычцы, не даехала да ІХ эўропы. Яны...

Беларусь ізноў перажывае так званы бэбі-бум iconФилиал Коммерческого банка «бум-банк» (общество с ограниченной ответственностью) в г. Тырныауз

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка