Зацвярджаю дэкан факультэта гісторыі І сацыялогіі




НазваЗацвярджаю дэкан факультэта гісторыі І сацыялогіі
Дата канвертавання22.11.2012
Памер69.8 Kb.
ТыпДокументы



ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дэкан факультэта

гісторыі і сацыялогіі

Э.С.Ярмусік_____________

«___»_____________2007г.


ПАЛАЖЭННЕ

аб студэнцкім навуковым таварыстве

факультэта гісторыі і сацыялогіі

Установы адукацыі

«Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»


 

1.  Агульныя палажэнні


1.1. Палажэнне аб студэнцкім навуковым таварыстве факультэта гісторыі і сацыялогіі установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» (далей Палажэнне) распрацавана ў адпаведнасці з Палажэннем аб Студэнцкім навуковым таварыстве Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы», а таксама Статута універсітэта.

1.2. Студэнцкае навуковае таварыства факультэта гісторыі і сацыялогіі (далей – СНТ) - структурнае падраздзяленне факультэта, якое на дабраахвотнай аснове аб’ядноўвае студэнтаў, якія прымаюць актыўны ўдзел у навукова-даследчай рабоце.

1.3. СНТ ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, загадамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, загадамі рэктара, распараджэннямі прарэктараў, дэкана і функцыянуе ва ўзаемадзеянні з кіраўніцтвам Студэнцкага навуковага таварыства універсітэта.

1.4. Агульнае кіраўніцтва СНТ факультэта гісторыі і сацыялогіі ажыццяўляе намеснік дэкана па навуковай працы.

1.5. Цякучую працу СНТ факультэта арганізуе Савет СНТ факультэта і старшыня СНТ, які выбіраецца шляхам галасавання на агульным Сходзе СНТ з ліку студэнтаў.

1.6. Палажэнне аб СНТ зацвярджаецца Саветам факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Я.Купалы па прадстаўленню намесніка дэкана па навуковай працы.


2. Мэты і задачы СНТ факультэта гісторыі і сацыялогіі


2.1. Мэтамі дзейнасці СНТ з’яўляецца падтрымка і захаванне навуковых традыцый факультэта шляхам прываблівання таленавітай моладзі для далейшага пошуку ў сферы навукі, садзейнічанне фарміраванню ў студэнтаў цэласнага навуковага светапогляду, павышэнне якасці падрыхтоўкі навуковых кадраў, стварэнне неабходных умоў для навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў.

2.2. Для дасягнення пастаўленых мэтаў СНТ ставіць перад сабой наступныя задачы:

-  далучэнне моладзі да навукова-даследчай працы ў працэсе навучання на факультэце;

-  фарміраванне матывацыі даследчай працы і садзейнічанне студэнтам у авалоданні навуковымі метадамі пазнання, дапамога ў больш паглыбленным і творчым засваенні вучэбнага матэрыялу;

- прапаганда сярод студэнтаў разнастайных форм навуковай творчасці ў адпаведнасці з прынцыпамі адзінства навукі і практыкі, развіццё сістэмнага падыходу ў пазнанні свету і інтэрэсу да фундаментальных даследаванняў як асновы авалодання новымі ведамі;

- выхаванне творчых адносін да будучай прафесіі праз актыўную даследчую дзейнасць;

- папулярызацыя методык і сродкаў самастойнага вырашэння навукова-даследчых задач;

- дапамога студэнтам ў рабоце над курсавымі і дыпломнымі праектамі;

- стварэнне перадумоў для самарэалізацыі творчых здольнасцей студэнтаў;

- арганізацыя актыўнага ўдзелу студэнтаў у навуковых канферэнцыях, конкурсах навуковых прац, навуковых дыспутах;

- пашырэнне міжфакультэцкіх і міжуніверсітэцкіх сувязей паміж студэнтамі для сумеснай навуковай дзейнасці;

- распаўсюджванне аператыўнай інфармацыі аб дзейнасці СНТ факультэта.


3. Арганізацыйная структура і парадак працы

СНТ факультэта гісторыі і сацыялогіі


3.1. Арганізацыйную структуру СНТ утвараюць студэнцкія навуковыя гурткі: гісторыка-краязнаўчы, археалагічны, «Республика Беларусь в условиях глобализации», гурткі-семінары навуковага кіраўніка, а таксама студэнцкая навуковая лабараторыя пры кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін, іншыя, якія ўзнікаюць у працэсе дзейнасці факультэта.

3.2. Першаснымі структурнымі адзінкамі СНТ факультэта з’яўляюцца студэнцкі навуковы гурток (далей – СНГ) і студэнцкая навуковая лабараторыя (далей – СНЛ).

3.4. Агульнае кіраўніцтва працай СНГ і СНЛ ажыццяўляе навуковы кіраўнік (каардынатар), прызначаемы кафедрай. Абавязкамі навуковага кіраўніка (каардынатара) з’яўляецца вырашэнне пытанняў арганізацыі і рэарганізацыі СНГ і СНЛ, перспектыўнае планаванне развіцця СНГ і СНЛ, а таксама кантроль за выкананнем плана дзейнасці СНГ і СНЛ.

3.5. Навуковы кіраўнік альбо каардынатар СНГ і СНЛ:

-   ажыццяўляе навукова-метадычнае забеспячэнне работы СНГ і СНЛ;

-   аказвае навуковую кансультатыўную дапамогу членам СНГ і СНЛ;

-   арганізуе самастойную навуковую працу студэнтаў – членам СНГ і СНЛ;

-   удзельнічае ў складанні плана дзейнасці СНГ і СНЛ, узгаджае дзейнасць гурткоў і лабараторый з загадчыкам кафедры;

- кантралюе выкананне планаў працы СНГ і СНЛ.

3.6. Членам СНГ і СНЛ можа стаць кожны студэнт, які мае жаданне займацца навукова-даследчай дзейнасцю і імкнецца авалодаць навыкамі гэтай дзейнасці. Член СНО:

- прытрымліваецца правіл, акрэсленных у Палажэнні;

- падзяляе мэты і прынцыпы дзейнасці СНТ;

- выконвае навукова-даследчую работу пад кіраўніцтвам навукова-педагагічнага супрацоўніка кафедры;

-  выступае з дакладамі на паседжаннях СНГ і СНЛ;

-  прапануе свае даследчыя праекты на конферэнцыі і конкурсы лепшых студэнцкіх навуковых работ;

- прымае актыўны ўдзел у навуковых мерапрыемствах факультэта;

- удзельнічае ў працы па арганізацыі дзейнасці СНТ;

- мае права атрымліваць поўную інфармацыю аб дзейнасці СНТ;

-выступае з прапановамі ажыццяўлення навукова-даследчых праектаў;

- мае права выбірацца і быць выбраным у арганізацыйныя структуры СНТ факультэта і універсітэта;

- усебакова прапагандуе дзейнасць СНТ факультэта гісторыі і сацыялогіі, садзейнічае павышэнню аўтарытэта і прэстыжа СНТ універсітэта;

- выконвае рашэнні Савета СНТ факультэта;

- рэгулярна удзельнічае ў пасяджэннях СНГ альбо СНЛ;

3.7. Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне дзейнасці СНТ ажыццяўляецца старшынёй СНТ, які выбіраецца са складу членаў СНТ на Агульным паседжанні СНТ адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў. Умовай абрання старшыні СНТ з’яўляецца абавязковае членства СНТ і высокія паказчыкі вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасці. Старшыня СНТ факультэта:

-  удзельнічае у арганізацыі і правядзенні паседжанняў СНГ і СНЛ;

- выконвае рашэнні Савета СНТ універсітэта;

- адзейнічае сумеснай навуковай дзейнасці першасных структурных адзінак СНТ факультэта;

- падрымлівае сувязі са структурнымі арганізацыямі СНТ іншых факультэтаў універсітэта;

- наладжвае інфармаванне студэнтаў аб навуковых падзеях факультэта і універсітэта;

- прымае актыўны ўдзел у арганізацыі навуковых мерапрыемстваў;

- складае перспектыўныя планы дзейнасці СНТ на факультэце.

3.8. Савет СНТ забяспечвае выкананне асноўных статутных задач арганізацыі.

3.9. У Савет СНТ уваходзяць старшыня СНТ, старшыні СНГ, каардынатар СНЛ.

3.10. Савет праводзіць паседжанні не менш аднаго раза ў тры месяцы. Савет СНТ мае права прымаць рашэнні толькі ў выпадку прысутнасці не менш 2/3 складу яго членаў. Рашэнні Савета СНТ прымаюцца простай большасцю галасоў. На паседжанні СНТ вырашаюцца цякучыя і перспектыўныя пытанні дзейнасці арганізацыі:

- арганізацыя і планаванне дзейнасці СНТ на факультэце;

- прыняцце ў члены СНТ, выключэнне са складу СНТ;

- разгляд ініцыятыўных прапаноў па правядзенню навуковых мерапрыемстваў на факультэце;

- арганізацыя ўдзелу студэнтаў у навукова-даследчых праектах, конкурсах-аглядах студэнцкіх навуковых прац;

- абранне старшыні СНТ факультэта.

3.11. Паседжанні і рашэнні СНТ факультэта афармляюцца пратаколамі.

 

4. Членства ў СНТ

4.1. Членам СНТ факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Я.Купалы можа з’яўляцца любы студэнт, які мае інтарэс да навукова-даследчай дзейнасці і жадае актыўна ўдзельнічаць у навуковым жыцці універсітэта.

4.2. Прыняцце ў члены СНТ факультэта гісторыі і сацыялогіі ажыццяўляецца на дабраахвотнай аснове.

4.3. Прыём членаў СНТ ажыццяўляецца Саветам СНТ на аснове пісьмовай заявы студэнта. Абавязковай умовай прыёма ў члены СНТ факультэта гісторыі і сацыялогіі з’яўляецца актыўная неперарыўная праца студэнта ў СНГ, СНЛ, альбо ў іншых навуковых арганізацыях, якія ўзнікаюць у працэсе дзейнасці факультэта.

4.4. Член СНТ мае права прыпыніць сваё членства ў СНТ па асабістаму жаданню.

4.5 Членства ў СНТ факультэта гісторыі і сацыялогіі таксама прыпыняецца ў наступных выпадках:

- па сканчэнню навучання ў ГрДУ імя Я.Купалы;

- пры невыкананні правіл дзейнасці СНТ, акрэсленых у Палажэнні аб дзейнасці СНТ факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Я.Купалы.

 


5. Фінансава-гаспадарчая дзейнасць СНТ


5.1. СНТ факультэта гісторыі і сацыялогіі не з’яўляецца юрыдычнай асобай і не мае права ўступаць ад свайго імя ў грамадзянскія адносіны, не можа набываць маёмасныя і немаёмасныя правы, не валодае правам уласнсці на маёмасць.

5.2. Неабходныя матэрыяльныя затраты, якія звязаны з дзейнасцю СНТ факультэта гісторыі і сацыялогіі ажыццяўляецца за кошт сродкаў факультэта гісторыі і сацыялогіі ў рамках запланаваных выдаткаў універсітэта.

5.3. У СНТ не існуе сістэмы членскіх узносаў. 


6. Парадак унясення зменаў і дапаўненняў у Палажэнне аб СНТ факультэта гісторыі і сацыялогіі


6.1. Змены і дапаўненні ў Палажэнне аб СНТ факультэта гісторыі і сацыялогіі прымаюцца Саветам СНТ факультэта і зацвярджаюцца Саветам факультэта гісторыі і сацыялогіі.


7. Рэарганізацыя і ліквідацыя СНТ факультэта гісторыі і сацыялогіі


7.1. Рэарганізацыя і ліквідацыя СНТ факультэта ажыццяўляецца па рашэнню Савета СНТ і Савета факультэта гісторыі і сацыялогіі.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зацвярджаю дэкан факультэта гісторыі І сацыялогіі icon«Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» зацвярджаю дэкан факультэта матэматыкі І
Рабочая праграма складзена на падставе навучальнай праграмы спецкурса, зацверджанай Саветам матэматычнага факультэта, пратакол №9...

Зацвярджаю дэкан факультэта гісторыі І сацыялогіі iconРекамендавана да зацвярджэння Саветам факультэта гісторыі І сацыялогіі
Васюк Г. У., кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі Установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт...

Зацвярджаю дэкан факультэта гісторыі І сацыялогіі iconСтату т студэнцкага навуковага археалагічнага гуртка
Студэнцкі навуковы археалагічны гурток (скарочана снаг) – структурная адзінка факультэта гісторыі І сацыялогіі, які аб’ядноўвае на...

Зацвярджаю дэкан факультэта гісторыі І сацыялогіі iconФ 01-005 зацвярджаю дэкан філалагічнага факультэта
...

Зацвярджаю дэкан факультэта гісторыі І сацыялогіі icon«Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» зацвярджаю дэкан факультэта матэматыкі І
...

Зацвярджаю дэкан факультэта гісторыі І сацыялогіі icon«Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» зацвярджаю дэкан факультэта матэматыкі І
...

Зацвярджаю дэкан факультэта гісторыі І сацыялогіі icon«Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» зацвярджаю дэкан факультэта матэматыкі І
...

Зацвярджаю дэкан факультэта гісторыі І сацыялогіі iconБеларуская мова (прафесійная лексіка)" для студэнтаў 1-га курса факультэта гісторыі І сацыялогіі спец. 1 – 230105 "Сацыялогія"
Фанетычная, марфалагічная І сінтаксічная спецыфіка беларускай мовы ў параўнанні з рускай

Зацвярджаю дэкан факультэта гісторыі І сацыялогіі iconХрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа
Канферэнцыя адбудзецца на базе факультэта гісторыі І сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (г. Гродна,...

Зацвярджаю дэкан факультэта гісторыі І сацыялогіі icon1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска
Праграма курса “Усеагульная гісторыя” прадназначана для паступаючых у магістратуру на дзённую І завочную формы навучання па спецыяльнасці...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка