Стартавала кампанія па падрыхтоўцы Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011




НазваСтартавала кампанія па падрыхтоўцы Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011
Дата канвертавання22.11.2012
Памер27.19 Kb.
ТыпДокументы
Стартавала кампанія па падрыхтоўцы Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011

"Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё" - пад такой назвай 24 верасня-2 кастрычніка 2011 г. у Беларусі будзе праходзіць 6-ы Тыдзень нефармальнай адукацыі. Арганізатарамі тыдня выступаюць: Установа адукацыі «Міжнародны прыватны навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БелТЮФ», ТАА «Трэнінгавы цэнтр «Квадратны апельсін», Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА), Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства "Deutscher Volkshochschul-Verband eV" (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў у беларускім грамадстве сфармаваўся пэўны попыт на розныя праграмы навучання, накіраваныя на асабістае, сацыяльнае і прафесійнае развіццё, і гэта характэрна не толькі для сталіцы і абласных цэнтраў, але і для малых гарадоў і сельскай мясцовасці. Пры гэтым прапанова паслуг і праграм дадатковай адукацыі дарослых па-ранейшаму ў асноўным засяроджана ў Мінску. Пра гэта сведчаць і дадзеныя даследавання, праведзенага з красавіка па жнівень 2010 г.1. Робячы акцэнт на праблемах развіцця нефармальнай/дадатковай адукацыі ў рэгіёнах Беларусі, арганізатары Тыдня НФА-2011 прапаноўваюць абмеркаваць шэраг пытанняў:

• Якія існуюць магчымасці і перспектывы развіцця нефармальнай/дадатковай адукацыі дарослых у малых гарадах і сельскай мясцовасці?

• Якія актуальныя падыходы, формы, кірункі гатовыя прапанаваць беларускія спецыялісты?

• Як можна выкарыстоўваць замежны і айчынны вопыт для таго, каб адукацыйныя паслугі ў сферы НФА зрабіць прывабнымі для спажыўцоў у рэгіёнах?

Традыцыйна мерапрыемствы будуць праходзіць у розных гарадах Беларусі. Ключавой падзеяй Тыдня НФА-2011 стане круглы стол "Нефармальная адукацыя ў рэгіёнах Беларусі: запатрабаванні, вопыт, інавацыі", які пройдзе 28 верасня 2011 ў Мінску. Ён стане дыскусійнай пляцоўкай, на якой эксперты, прадстаўнікі арганізацый дзяржаўнага, грамадскага і бізнес-сектараў абмяркуюць стан і праблемы нефармальнай і дадатковай адукацыі ў рэгіёнах Беларусі, а таксама ролю НФА ў рэгіянальным развіцці.

Да ўдзелу ў Тыдні НФА-2011 запрашаюцца арганізацыі, якія займаюцца нефармальнай і дадатковай адукацыяй дарослых, а таксама арганізацыі, гатовыя аказаць садзейнічанне і падтрымку ў правядзенні Тыдня НФА. Прыём заявак і прапаноў працягнецца да 29 жніўня 2011 года.

Падрабязная інфармацыя пра Тыдзень НФА-2011 размешчана на сайце www.adukatar.net.

Кантактная асоба па пытаннях агульнай каардынацыі мерапрыемства - Яніна Зінчанка (тэл.: (017) 270 38 96), электронны адрас аргкамітэта Тыдня НФА 2011 nfeweek2011@gmail.com

1 Даследванне правадзілася для праекта прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства  Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Федэратыўная рэспубліка Германія) «Падстрымка адукацыі дарослых у Рэспубліцы Беларусь”. Падрабязна аб гэтым: Юлія Нікуліна, Наталля Рябава. Дадатковая адукацыя дарослых: ці гатова сістэма адукацыі адказаць на новы запыт грамадства. Частка 1 “Ці існуе запыт?”// Адукатар. №2 (18), 2010. С. 14-20. http://adukatar.net/?page_id=5442

Частка 2 “Якая прапанова?”// Адукатар. №1 (19), 2011. С. 14-28. http://adukatar.net/?page_id=13526


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Стартавала кампанія па падрыхтоўцы Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011 iconІнфармацыйнае паведамленне
Ага з мэтай прыцягнення ўвагі да ролі нефармальнай адукацыі ў развіцці чалавечага, грамадскага, нацыянальнага І міжкультурнага патэнцыялу...

Стартавала кампанія па падрыхтоўцы Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011 iconЯкасць жыцця беларусаў можна павысіць намаганнямі нефармальнай адукацыі
Круглы стол “Нефармальная адукацыя ў паляпшэнні якасці жыцця: праблемы І перспектывы” адбудзецца ў Мінску 22 верасня 2009 г у рамках...

Стартавала кампанія па падрыхтоўцы Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011 iconКонкурс фотаздымкаў І плакатаў у сферы нефармальнай адукацыі
Мэты Конкурсу: садзейнічанне папулярызацыі нефармальнай адукацыі сярод розных мэтавых групаў, адукацыі на працягу ўсяго жыцця І дыялогу...

Стартавала кампанія па падрыхтоўцы Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011 iconТыдні нефармальнай адукацыі І асветы
Праграмы нефармальнай адукацыі для прафесійнага росту І самаўдасканалення”, 9-17 снежня 2006 г

Стартавала кампанія па падрыхтоўцы Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011 iconЗапрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1
Разгледзець фенамен нефармальнай адукацыі І яго значэнне дзеля развіцця асобы І грамадства

Стартавала кампанія па падрыхтоўцы Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011 iconЦі запатрабаваная сыстэма адукацыі для дарослых у нашай краіне?
Ага – было прыцягнуць увагу да ролі нефармальнай адукацыі ў разьвіцьці чалавечага, грамадзкага, нацыянальнага І міжкультурнага патэнцыялу...

Стартавала кампанія па падрыхтоўцы Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011 iconКонкурс лепшае выданне ў сферы нефармальнай адукацыі
Мэта Конкурсу: стымуляванне росту якасці І колькасці публікацый у сферы нефармальнай адукацыі

Стартавала кампанія па падрыхтоўцы Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011 iconНефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця
Беларусі традыцыйна адбудзецца “Тыдзень нефармальнай адукацыі-2009”, ініцыятарамі якога сталі грамадскія аб’яднанні, што працуюць...

Стартавала кампанія па падрыхтоўцы Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011 iconНефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця!
Дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця людзей была галоўнай мэтай ІІІ фестывалю нефармальнай...

Стартавала кампанія па падрыхтоўцы Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011 iconУмовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь І іншых...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка